nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Беларусь – у растэрміноўку

1 мая, 2009 | 3 каментарыя

Яўген Мурашка

d09cd183d180d0b0d188d0bad0b01

 

Паважаныя наведвальнікі сайта. Нам давядзецца часова перапыніць адносна спакойную плынь разьвіцьця Сьветагляднай дактрыны, каб зафіксаваць на нашым сайце матэрыялы істотнага грамадскага гучаньня (потым мы зноў вернемся да нашай стратэгічнай, на гэты год, тэматыкі). Першым падаем артыкул аднаго з нашых сталых няштатных аўтараў – сп-ра Я.Мурашкі.

Рэдакцыя.


Увага, паважанае спадарства!

Аукцыён пад кодавым назовам “Усходняе партнэрства” адбудзецца ў Празе 7-га траўня г.г. На гандаль выстаўляюцца народы Беларусі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Украіны, Малдовы. Першапачатковая цана для кожнага – па 100 млн. еўра.

Дык што такое “Усходняе партнэрства”?

На паседжаньні Рады Еўразьвязу па агульных пытаньнях і знешніх зносінах, якое адбылося ў Брусэлі 26 траўня 2008 года, Польшча, а ўслед за ёй Швецыя, выступілі з прапановай стварыць арганізацыю, якая атрымала потым назоў “Усходняе партнэрства”. Яе задача павінна складацца з рэалізацыі інтэграцыйных ініцыятыў у адносінах да яшчэ ня ўлучаных у склад ЕЗ і НАТА шасьці постсавецкіх рэспублік –Азербайджана, Армэніі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Беларусі.

Сэнс – улучыць гэтыя краіны ў сваю сфэру ўплыву, канчаткова адарваць іх ад Расеі, а таксама выключыць любую магчымасьць для ўступленьня ў ЕЗ у будучыні, бо стварэньне арганізацыі “Усходняе партнэрства” стане першым крокам для непрыняцьця гэтых краін у ЕЗ (ЕЗ ня можа заявіць аб спыненьні пашырэньня, інакш згубіць твар).

“Хто рэальна гатовы прымаць гэтыя краіны у ЕЗ? – пытаецца палітолаг З.Еўстафьеў. – Аднак, чаму б ЕЗу не стварыць нейкі прадбаньнік ЕЗ з мінімальным фінансаваньнем (600 млн. эўра на 6 краін на 4 гады – гэта менш за 10 эўра на аднаго беларуса! – Я.М.), дзе і будуць абмяркоўвацца галоўныя пытаньні ўзаемадзеяньня. Стварэньне “Усходняга партнэрства” павінна дапамагчы краінам ЕЗ вывесьці гэтыя краіны з-пад палітычнага ўплыву Расеі й замацаваць за Брусэлем статус “лепшага сябра”. А таксама забясьпечыць энэргетычную бяспеку й альтэрнатыўныя шляхі паставак у ЕЗ энэрганосьбітаў з краін Сярэдняй Азіі”.

“Усходняе партнэрства” прадугледжвае дэлегаваньне эўрапейскіх экспэртаў, дарадцаў і кансультантаў у важныя міністэрствы і ведамствы краін удзельнікаў праграмы (відаць, каб назіраць і кіраваць імі на сваю карысьць – Я.М.)” (REGNUM ад 12.04.2009г.)

Прапанова “Усходняга партнэрства” мае выгляд неабразьлівай ініцыятывы. Афіцыйна заяўленыя мэты мелі на ўвазе: “значнае падвышэньне ўзроўню палітычнага ўзаемадзеяньня, у тым ліку ў забесьпячэньні магчымасьці заключэньня асацыятыўных пагадненьняў новага пакаленьня, глыбокай інтэграцыі эканомік усходніх партнэраў у эканоміку ЕЗ, спрашчэньні візавых працэдур для грамадзян дзяржаваў-партнэраў пры ўезьдзе ў ЕЗ пры ўмове выкананьня ўсіх датычных бясьпекі патрабаваньняў, рэалізацыі супольных высілкаў у галіне энэргабясьпекі ў інтарэсах усіх удзельнікаў партнэрства, а таксама павелічэньні аб’ёму фінансавай дапамогі” (European Union press realise, December 3, 2008)

Другая мэта “Усходняга партнэрства” заключаецца ў завяршэньні дэмантажу СНД, ЭўраАзЭЗ і АДКБ, сябрамі якіх з’яўляюцца Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея, Таджыкістан і Узбекістан, а таксама ў недапушчэньні фармалізацыі саюзных адносін паміж Расеяй і Беларусьсю. Іншымі словамі, задача “Усходняга партнэрства” – ізаляваць Расею ад шасьці з дванаццаці дзяржаў-сяброў СНД. Пры тым, што астатнія пяць знаходзяцца ў полі дзеяньня яшчэ адной інтэграцыйнай ініцыятывы ЕЗ.

У выніку, ЕЗ мае намер з дапамогай “Усходняга партнэрства” вывесьці постсавецкія рэспублікі з сфэры ўзаемадзеяньня з Расеяй у пытаньнях гандлёвых зносін, палітыкі і бясьпекі і ажыцьцявіць іх інтэграцыю ў эўраантлантычныя структуры ў дыяпазоне ад ЕЗ да НАТА (PanArmenian.net, December 11. 2008)

Ня так даўно прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск раскрыў маштабы “Усходняга партнэрства”: “падзеі апошніх некалькіх месяцаў, асабліва крызіс на Каўказе, выявілі ступень прадбачаньня, закладзенага ў польска-швэцкай ініцыятыве-прапанове, якая адрасавана ўсяму ЕЗ і мае глабальны абсяг”.

Яшчэ цытата з заходняй прэсы: “у межах плана акцэнт робіцца на фармаваньні “паўднёвага газавага карыдора” дзеля тразіту рэсурсаў з Касьпійскага і Бліжнеўсходняга рэгіёнаў у абход Расеі, а таксама на стварэньні энэргетычнага кола, якое аб’яднае Еўропу і краіны паўднёвага Сяродземнамор’я” (Agence France Presse, November 14, 2008)

У сярэдзіне кастрычніка 2008 г. ў Баку адбыўся энэргетычны саміт, у якім удзельнічалі прэзідэнты Турцыі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Румыніі, Грузіі ды іншыя лідары. Яго галоўнай тэмай стаў праект трубаправоду Касьпій-Прычарнамор’е-Адэса-Балтыка-Броды-Гданьск, а таксама тэма газавага мегапраекта “Набука”, якім прадугледжваецца агарнуць Паўночную Афрыку і Пэрсідскую затоку, а таксама энэрганосьбіты і трубаправодныя сеткі Касьпійскага рэгіёна.

Прысутны на саміце Дзяржсакратар ЗША па пытаньнях энэргетыкі Самуэль Бодмэн заявіў: “Энэргетычны саміт у Баку з’яўляецца працягам “кантракта стагоддзя”, падпісанага ў 1994 годзе”.

Размова ідзе аб кантракце паміж амерыканскімі й еўрапейскімі кампаніямі, з аднаго боку, і Азербайджанам, з другога, якім быў закладзены падмурак наступнай рэалізацыі праектаў газаправода Баку-Тбілісі-Джэйхан, нафтаправода Баку-Тбілісі-Эрзерум, а таксама праект “Набука”.

Гэтыя тры ініцыятывы ў галіне энэргетыкі, якія ня маюць аналагаў па сваёй маштабнасьці й “палітычнай капіталаёмкасьці”, далей прадугледжваецца паглыбіць у рамках “Усходняга партнэрства”.

Есьць яшчэ адзін штрых. У канцы кастрычніка 2008 года ЕЗ надрукаваў праект Камюніке па “Усходнім партнэрстве”, у якім паміж іншым паведамляецца, што: “на энэргетычным фронце Мемарандумы аб ўзаемапаразуменьні павінны садзейнічаць забесьпячэньню энэргетычнай бясьпекі Еўразьвязу праз адкрыцьцё для кампаній краін-вытворцаў, транзіцёраў і спажыўцоў энэргарэсурсаў шляху да супольнага кіраваньня і нават валоданьня трубаправодамі”. ( Azen Press Agency, November 25, 2008).

Вядома, краіны Еўропы маюць права забясьпечыць сваю энэргетычную бясьпеку. Толькі за чый кошт?

Колькі я ні шукаў у праграме “Усходняга партнэрства” хоць нейкую ўзгадку пра тое, што набываюць народы гэтых шасьці краін у выніку ўступленьня ў “праект”, так нічога і не знайшоў. Можа, у мяне кепска са зрокам? Ну, што ж, няхай паглядзяць іншыя, маладзейшыя.

Ня буду казаць за грузін, армян, украінцаў ды іншыя народы – яны павінны самі вызначыцца. Скажу толькі сваё бачаньне.

Існуюць некаторыя моманты ў гэтай праграме:

– ЕЗ укладае ў праграму “Усходняга партнэрства” 600 млн. эўра з растэрміноўкай на чатыры гады для шасьці краін (нават калі Беларусь атрымае 100 млн.эўра, гэта будзе ў сярэднім аж па 2,5 эўра на чалавека на год! – Я.М.). Вось такую цэну дае Брусель за нашу свабоду, інтэлект, працоўныя рукі, нашыя нетры, палі й лясы. Вось так Еўропа купляе, а Лукашэнка прадае ўсіх нас оптам, умоўна кажучы, па 2,5 эўра за кожную жывую душу, а таксама тых, хто яшчэ не нарадзіўся, з тымі, хто народзіцца ад тых, хто яшчэ не нарадзіўся.

– ЕЗ пры гэтым набывае някепскія дэвідэнты. Гэта і энэргетычная бясьпека, і пашырэньне ўплыву на краіны-партнёры. У праграме ж сказана “прадугледжана дэлегаваньне еўрапейскіх экспэртаў, дарадцаў і кансультантаў”, што дае магчымасьць поўнасьцю кантраляваць любую сьферу дзейнасьці краін і ўплываць на іх. Пра прыбытак іншаземных кампаній лічбы адсутнічаюць.

Яшчэ невялікі дадатак. “… Праз адкрыцьцё праз адкрыцьцё для кампаній краін-вытворцаў, транзіцёраў (гэта пра нас – Я.М.) і спажыўцоў энэргарэсурсаў шляху да супольнага КІРАВАНЬНЯ і нават ВАЛОДАНЬНЯ трубаправодамі”. Іншымі словамі, скупяць на карню.

Адрываемся ад уздзеяньня Масквы – трапляем пад уплыў Брусэля. З агню ды ў полымя. А нам гэта трэба?

Несумненна, рэжым пойдзе на гэты гандаль, каб атрымаць хаця б тыя юдаўскія 100 млн. для ўтрыманьня Лукашэнкі ва ўладзе. Да таго ж, гэта дасьць яму магчымасьць пайсьці па Еўропе з працягнутай рукой… на тыя ж мэты. Такія захады абодвух бакоў лагічныя па форме і зьместу.

Аднак, такой жа логікай кіруецца і наша “аб’яднаная апазыцыя”, калі падтрымлівае гэтую праграму. Відаць, спадзяецца падабраць крохі з долу, якія, несумненна, упадуць.

Ю.Дракахруст (Свабода, 27.04.2009г): “Беларуская апазыцыя апынулася цяпер у складаным становішчы. Яна зазнала чарговую паразу, прычым на тым кірунку, на якім заўсёды перамагала, пры усёй умоўнасьці гэтых перамог. Аб’яднанная Эўропа мяняе сваю палітыку адносна Беларусі, якую вяла фактычна з 1996 года. Да таго ж у ідэалагічным сэнсе адбываецца перахоп, выкраданьне лёзунгаў і мэтаў апазыцыі. Як у свой час быў перахоплены лёзунг незалежнасьці, гэтак і цяпер “Беларусь – у Эўропу” робіцца лініяй дзяржавы.

Тая апазіцыйная плынь, якая ўхваляе палітыку збліжэньня Менску з Еўропай (БСДП Грамада, Ляўковіч і рух “За свабоду” А.Мілінкевіча) можа ператварыцца ў чыста бутафорскае ўтварэньне.

Другая плынь (БНФ й інш.) рызыкуе маргіналізацыяй – тым, што не будзе цікавіць ужо нікога, акрамя сябе самой. Стасункі Еўропы і рэжыму істотна мяняюцца і гэтай апазыцыі трэба знайсьці сваё месца ў палітычным працэсе.”

Пазіцыя А.Мілінкевіча яскрава выявіла сябе пад час правядзеньня нейкага кангрэсу №2 у Страсбургу, дзе ён ухваляў “Партнэрства”. Кангрэс арганізаваў нейкі Павал Марозаў пад эгідай і за грошы Рады Еўропы. Туды з’ехаліся нейкія 50 “лідараў” з 20-і краін, аднак пераважна з Менску (гэтыя лічбы я ўзяў з паведамленьня на старонцы Белсату за подпісам Мары Нальшанскай – Я.М.), з бадуна прынялі нейкія паперы і заручыліся абяцаньнем гаспадароў, што калі яны, “лідары”, агаладаюць, можа, іх запросяць зноў, на кангрэс №3, каб трохі падкарміць.

Што тут казаць, кожны паўлік з сашай хоча мець свой кавалак масла на свой кавалак хлебу й ім зусім неістотна, у каго яны забяруць гэты кавалак.

Я.Мурашка

29.04.2009г.

3 каментарыя

  1. А што ж вы хлопцы хацелі ?
    Няма часу пісаць много. Коратка.
    1.ЭЗ вырашыў паспрабаваць . у сляпую.пагуляць з дыктатарам Лукашенко. БО
    2.”апазыцыя – слабая. яе народ не падтрымлівае, Расія хоча захапіць Беларусь” ” Трэба адсунуць Беларусь ад Расеі, праз супрацоўніцтва з дыктатарам ПАШЫРЫЦЬ прастору для дэмакратаў. ставім на эвалюцыю” Вось так думаюць у Эўропе. Я гэта ведаю ад непасрэдных кантактаў з палітыкамі.
    У Варшаве эўрапейскія народнікі ,EPP, арганізавалі нават канфэрэнцыю: “Дэмакратызацыя Беларусі: Міт ці Рэальнасьць”
    Але галоўнаяе, канешне. “Да д’ябла каштоўнасьці. прынцыпы. Салідарнасьць.” “Мы ставім на Лукашенко”- сказаў міністар замежных справаў Польшчы 30 красавіка УСІМ палітычным апазыцыйным лідэрам Беларусі. “Мы рызыкнем”
    Карацей. “Тут крызыс. а чаму мы павінны жыць горш. рызыкуя для беларускай апазыцыі” – вось так думаюць польскіе палітыкі, ды іншыя таксама. Толькі Нідэрланды трымаюцца Прынцыпаў.
    Згодзен з тымі момантамі, якія адзначыў Мурашка.
    Але, тут мне калега нагадаў- СССР прызналі пасля 12 гадоў блакады.
    1996 — 2009 ! 13 !
    Маем. Слаба. спадарства. мы ўсе, змагаліся за нашую Беларусь !
    Хто меньш, а хто зусім мала.

  2. Мая думка.
    Дыялог ці сон эўрапейскіх палітыкаў?

    Напісаў я гэты артыкул адразу па сустрэчы “партнераў” у Празе, але перш чым апублікаваць хацеў пабачыць нейкую рэакцыю эўрапейскага грамадзтва. Але гэтая тэма была мала цікава для эўрапейскіх медіа. А таму ўжо можна сказаць, што для Эўропы гэта праект кшталту : галоўнае працэс , а не вынік. У мінулы тыдзень я змог сустрэцца з некалькімі эўрапейскімі палітыкамі і шчыра паразмаўляць.
    Чым яны тлумачаць “Дыялог” ? Я пералічу галоўныя аргументы.
    1.Ранейшая “ізаляцыя не была паспяховай палітыкай
    2.Неабходна “пугу” заменіць на “пернік”
    3.”Дыялог” дазволіць “пашырыць прастору ?! дзейнасьці для апазыцыі”
    4.”Дыялог” дазволіць “адсунуць Беларусь ад России”
    5.”Дыялог” праз Праграмму “Усходняе парнерства” ўцягне Беларусь у зону рынкавых рэформаў, што створыць “базу” для дэмакратызацыі.
    Сярод палітолагаў найбольш распаўсюджана думка, што пашыраныя кантакты ( “Дыялог” ) з дыктатарскай уладай Беларусі дазволіць эвалюцыйным шляхам ператварыць дыктатуру ў дэмакратычную дзяржаву.
    Адразу адкажу на “Аргумент гістарычны”. Польскі “круглый стол” адбыўся з дазволу і па Плану Крэмля (групы Яковлева- Горбачёва) у час аб’ектыўнага распада СССР. Але існуе (як і раней) дыктатура на Кубе і ў Паўночнай Карэе .З другога боку, “дыялог” з дыктатарам Румыніі Чаушэску толькі ўзмоцніў дыктатуру і “Секюрэтэ” (аналаг КГБ).
    У Расіі , праз рынкавыя рэформы, пасля 20 гадоў, мы назіраем рэгрэс Дэмакратыі…
    Што яшчэ ?

    Эўрапейскія палітолагі таксама гавораць, што словы дыктатара Лукашенко трэба ўспрымаць як “дипломатический язык”, то бок, ягоныя заявы — гэта не інструкцыя для дзеяньнеў, а толькі словы каб напалохаць. Нам, беларусам, можна толькі смяяцца з ……. эўрапецаў.
    Адносна “эвалюцыі” да Дэмакратыі ніхто з эўрапейцаў не назваў нават прыблізна час для гэтага працэсу. Некаторыя гаварылі, што Беларусь знаходзіцца на роўні Польшчы 70-х гадоў. Але ў Польшчы быў тады амаль голад, на ,Беларусі яшчэ далёка да голаду.
    Сітуацыю на Беларусі можна акрэсліць азіяцкай прымаўкай: альбо шах памрэ, альбо ішак здохне. А хто раней ? Вось у чым пытаньне!
    Эўропа дае Беларусі 22млн. эўра . А галоўнае “дае зялёны свет” для прыватнага бізнесу– гэта могуць быць мільярды эўра.
    На адным з эрапейскіх семінараў абмяркоўвывалася парадыгма: “Дыялог” –гэта Міт ці Рэальнасьць. 7 мая мая мы бачылі гэтую “рэальнасьць” праз чарговае брутальная збіцце мірных людзей.
    На семінару прысутнічалі фармальныя лідэры ад БНФ і АГП.Вельмі сумна, але яны не абгрунтавалі сваю думку, што “Дыялог” з дыктатарам не магчымы, прыводзілі звычайныя факты аб парушэньнях Правоў Чалавека. Самі яны выглядалі разгублена. Эўрапейцы больш разважалі па-філязофску і займаліся славеснай эквілібрыстыкай. Падсумаваць эўрапейскія мроі і балбатню можна словамі міністра замежных справаў Польшчы Сікорскага: ” Мы рызыкнём, але мы ставім на Лукашенко”. Самае цікавае,што гэтыя словы ён сказаў, апасля размовы( аргументаў) з УСІМІ фармальнымі лідэрамі беларускай апазыцыі, а таксама ў прысутнасьці Казуліна і калабрацяніста Мілінінкевіча. Тут можна нагадаць , што лоббінг фармальны’ лідэраў апзыцыі ў эўрапейскіх структурах абсалютна праваліўся. Фармальныя лідэры паказалі сваю няздольнась і неэфектыўнаць ня толькі на “беларускім фронце” , але іна “эўрапейскім”. ЧАГО ЯНЫ ДАСЯГНУЛІ за 15 гадоў? Фармальныя лідэры абсалютна забыліся на Італію. А Лукашенко яшчэ ў 2003г.сказаў,што “старшынства Італіі ў ЭЗ будзе мастом для умацаваньня адносін рэспублікі з ЭЗ”.Вынік — прэмьер Берлусконі, на другім канцу “маста” , запрасіў у Рым і сустрэўся з апошнім дыктатарам Эўропы,т.Лукашенко, беларускі дучэ, зацікавіў італьянскага авантурыста , які не стаў патрабаваць ад “дучэ” якіх-кольвек рэформаў. Для Італіі, дучэ – гэта нармальна.
    Што далей? Хто, чарговы на пацісканьне бруднай рукі апошняму дыктатару, злачынцу Александру Лукашенко ?
    Ці можна знайсьці моцныя аргументы для эўрапейскіх палітыкаў каб іх пераканаць, ці , нават, напачатак, прымусіць цвяроза разважаць, з улікам Гісторыі, што дыялог з дыктатарам не прыводзіць да дэмакратызацыі краіны.
    Алё тут ёсьць іншая праблема: эўрапейцы зараз не гатовы слухаць нас, беларусаў.Больш таго, яны ўжо абсалютна не жадаюць слухаць збанкрутаваных лідэраў апазыцыі. Чаму? Адносна “апазыцыі” — зразумела. Але трэба ўлічаць і тоя што эўрапейцы напалоханы Крызысам, ім вельмі ня хочацца, нават,на дробязь, пагоршыць сваё жыццё, нешта ахвяраваць на Салідарнасьць, эўрапейскія Каштоўнасьці . Зараз цынічную прагматычную палітыку, без стратэгі на будычыню ў Эўропе, ўсе тлумачаць проста — Крызыс. А таму гульня “Дыялёг” ім вельмі выгодна, бо маскуе амаральныя дзеяньня фармальнымі дэклярацыямі.
    Але я маю сталёвы аргумент, адказ самага дыктатара, што не ёсьць дыпляматычнай гульнёй. Гэта сказаў АлександрЛукашенко 23 красавіка” У нас политической либерализаци предостаточно”, “ползучей контреволюции мы не допустим”.
    Якія аргументы яшчэ трэба?
    Але эўрапейскія палітыкі гэтых слов “не пачулі”!
    А таму я прапаную УСІМ свядомым беларусам-паірыётам пачаць адукацыйную працу сярод эўрапецаў. Мы павінны растлумачыць ім ШТО гэта за дыктатура ў Беларусі і чаму Лукашенко дабраахвотна ніколі не “дэмакратызуецца” і не аддасьць уладу.

    Фармальныя лідэры правалілі “эўрапейскую палітыку”, але мы павінны быць эфектыўнымі, бо праз “крок” Паўночная Карэя” на Беларусі,можа з кітайскім варыяцямі.

    Яднаймся і працуем на адукацыю эўрапецаў, а таксама на адукацыю ўласнага народу.
    Валеры Грыцук

  3. Уладзімер Русаковіч кажа:

    Яўген Мурашка “выключыць любую магчымасьць для ўступленьня ў ЕЗ у будучыні”
    PanArmenian.net “ЕЗ мае намер.. ажыцьцявіць іх інтэграцыю ў эўраантлантычныя структуры ў дыяпазоне ад ЕЗ”
    Два супярэчныя цьверджаньні.
    ___
    Azen Press Agency “супольнага кіраваньня і нават валоданьня трубаправодамі” (па-анг. http://www.en.apa.az/print.php?id=92596 або http://www.en.apa.az/news.php?id=92596)
    Ухвалены зьмест Заявы Еўрапейскай камісіі аб Ўсходняй супрацы Еўрапейскаму парламенту і Радзе ад 3 сьнежня 2008 года (па-анг. http://ec.europa.eu/external_relations/eastern/docs/com08_823_en.pdf) такога цьверджаньня ні зьмяшчае.
    Праўда, на 12-ай старонцы заявы ёсьць выраз “Варта палепшыць здольнасьці супольнікаў да назапашваньня нафты і газа ўлучна з заахвочваньнем супольных падрыхтаваньняў да іх назапашваньня”.
    Мяркую, што “супольны трубаправод” быў бы меншым “скупяць на карню”, чымся цяпер, калі збудаваны “Газпрамам” трубаправод знаходзіцца цалкам у яго валоданьні.
    Больш насьцярожвае, што на месьціве Еўрапейскай камісіі адсутнічае пераклад заявы на беларускую мову, а таксама на мову хоць бы якой краіны-ўдзельніцы “Ўсходняга партнёрства”.
    У той самы час пераклад на расейскую (па-рас. http://ec.europa.eu/external_relations/eastern/docs/com08_823_ru.pdf) прысутнічае (па-анг. http://ec.europa.eu/external_relations/eastern/docs/index_en.htm), хоць урад Расеі – ні супольнік Еўрапейскага Зьвязу, ні ўдзельнік “УП”.
    Атрымліваецца, што на “ўсходзе” чыноўнікі Еўрапейскага Зьвязу працягнуць размаўляць нават з незалежнымі ўрадамі на мове былых каланізатараў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы