nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Dziennik”: “Тыя, хто вылучаюць абвінавачваньні што да Карты, маюць злыя інтэнцыі й імкнуцца да правакаваньня канфліктаў”

18 жніўня, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d09ad0b0d180d182d0b014 жніўня г.г. беларуская газета “Звязда” падала крытычны артыкул на акцыю польскіх імперыялістаў “Карта паляка”. 17 жніўня на яго адрэагавала папулярнае польскае выданьне “Dziennik” (Дневнік), у якім ёсьць словы, вартыя запамінаньня, сказаныя адказнай асобай – дарадцам прэзідэнта Польшчы. Мы вырашылі падаць на нашым сайце і першы артыкул, і другі (з наступным перакладам), паколькі там утрымліваюцца і цікавыя факты, якія ўзбагачаюць нашы веды па тэме (гаворка пра першы артыкул), і паклёп на беларусаў, якія ў складаных гістарычных умовах спрабуюць адстойваць інтарэсы ўласнага народу.


1.

Карта паляка: хто маўчыць, а хто i крычыць

Сяргей Аляксандраў (“Звязда” ад 14 жнiўня 2009 года; падаецца паводле www.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=41030&idate=2009-08-14)

У цывiлiзаваным грамадстве хадзiць у чужы манастыр са сваiм статутам лiчыцца маветонам з сiвога сярэднявечча. На жаль, палiтыкi нават той самай цывiлiзаванай часткi старой Еўропы часта забываюцца на элементарныя правiлы прыстойных паводзiнаў, каб дагадзiць пэўным iнтарэсам. Так адбылося i з законам аб карце паляка. Дэпутаты Сейма невядома з якога перапалоху раптоўна загарэлiся братняй любоўю да суайчыннiкаў, якiя пражываюць у 15 самастойных дзяржавах на усход ад самой Польшчы. Згодна з на хуткую руку прынятым законам, iм у замен здавалася б абсалютнай драбязы — абяцання не дзейнiчаць супраць iнтарэсаў Польшчы — прапануецца шэраг прыемных iльгот: ад шматразовай вiзы i знiжак на праезд да магчымасцi весцi бiзнэс. Чаму суайчыннiкаў, якiя жывуць на Захадзе, польскiя парламентарыi любяць менш, не паведамляецца. Не ўдастоiлiся ласкi i астатнiя жыхары Еўрасаюза, у чым тамтэйшыя праваабаронцы таксама заўважылi пэўную дыскрымiнацыю. Не без яе. Па сутнасцi, усе грамадзяне тых дзяржаў, дзе распаўсюджваецца карта паляка, з Варшавы падзяляюцца на два cарты: палякi i ўсе астатнiя. Гэта значыць, па этнiчнай прыкмеце. Вельмi цiкава, наколькi гэта адпавядае дэмакратычным прынцыпам.

Натуральна, МЗС Беларусi, жыхары якой пра нацыянальныя канфлiкты i напружанасць ведаюць толькi з мiжнароднай панарамы па ТБ, звярнула ўвагу польскiх калег на, мякка кажучы, недапрацаванасць закона, яго неадпаведнасць мiжнароднаму праву. Маўляў, у такой рэдакцыi дакумент можа сур’ёзна дэстабiлiзаваць мiжнацыянальныя адносiны ў краiне, выклiкаць напружанасць у грамадстве, парушыць яго стабiльнасць i выклiкаць недавер памiж беларускiмi грамадзянамi розных нацыянальнасцяў. Дзiўна было ў адказ на справядлiвыя заўвагi чуць абвiнавачаннi ў “нецывiлiзаванасцii спробах раздзьмуць з мухi слана. Маўляў, усiх, акрамя вас, варшаўская iнiцыятыва цалкам задавальняе i нiколькi не насцярожвае. Аднак, як высветлiлася, гэта не зусiм так. Узяць хоць тую Прыбалтыку, хоць Украiну.

Калi Беларусь усiмi сiламi намагалася палюбоўна ўрэгуляваць пытанне i неаднаразова запрашала польскi бок за стол перамоваў, то ў суседняй Лiтве разгарэўся сапраўдны скандал. Сапраўды, калi iншая дзяржава па сродках былых суайчыннiкаў атрымлiвае магчымасць уплываць на рашэннi парламента — а значыць прыняцце тых цi iншых законаў — тут ужо не да славутай еўрапейскай палiткарэктнасцi…

Справа ў тым, што двое з трох палякаў, якiя прайшлi ў лiтоўскi сейм па партыйных спiсах “Лiтоўскай выбарчай акцыi”, маюць сумнавядомыя карты палякаў. Iх калега хрысцiянскi дэмакрат Гiнтарас Сангайла ўгледзеў у гэтым “прыняцце абавязацельстваў адразу перад дзвюма дзяржавамi”. Сангайла ўказвае на 19-ы артыкул карты паляка, дзе ясна сказана, што асоба, якая яе набывае, абавязваецца быць лаяльнай iнтарэсам Польскай Рэспублiкi. “Акрамя таго, атрыманне карты паляка звязваецца з абаронай Рэспублiкi Польшча, яе бяспекай, грамадскiм парадкам, ненанясеннем урону асноўным iнтарэсам Польшчы”, — дадаў ён.

Карта паляка з’яўляецца мiнi-квазiграмадзянствам i накладвае на яе ўладальнiка пэўныя абавязкi i на думку прадстаўнiка кансерватараў, члена дзяржаўнай выбарчай камiсii Лiтвы Гiнтараса Калiнаўскаса. Вось што ён заявiў з гэтай нагоды: “Асоба, якая хоча атрымаць карту паляка, прадстаўляе пiсьмовую дэкларацыю, у якой даказвае сваю прыналежнасць да польскай нацыянальнасцi. А страчвае права на карту, калi дзейнiчае супраць iнтарэсаў польскай дзяржавы. Падкрэслю, не супраць народнасцi, а супраць дзяржавы. Схiляю галаву перад польскiмi заканатворцамi…”.

Цяпер па просьбе спiкера сейма парламенцкiя юрысты аналiзуюць статус, якi прадастаўляе “карта”. Восенню парламент вернецца да гэтага пытання i будзе вырашаць, цi перадаваць яго ў Канстытуцыйны суд. Пакуль жа, нагадаем, на мiнулай сесii парламент Лiтвы ў першым чытаннi прыняў праект закона аб накiраваннi ў КС пытання аб тым, што насамрэч на практыцы азначае палажэнне Канстытуцыi аб тым, што дэпутат не можа быць звязаны клятвай i абавязацельствам з iншай дзяржавай. У законапраекце не гаворыцца пра карту паляка, аднак нiхто не сумняваецца, што пытанне датычыцца двух дэпутатаў, якiя яе маюць.

Бачаць пэўныя пагрозы для сябе ў законе аб карце паляка i ва Украiне. Прэтэндэнтаў ва “ўсходнiя палякi” там таксама нямала: да 1939 года грамадзянамi Польшчы былi практычна ўсе карэнныя жыхары Заходняй Украiны. Карта паляка многiмi iх нашчадкамi разглядаецца як пропуск не толькi ў Польшчу, але i ў ЕС. Такiм чынам, у заходнiм рэгiёне дзяржавы ў хуткiм часе можа ўтварыцца анклаў, iнтарэсы жыхароў якога скiраваныя ў большай ступенi на Польшчу, чым на Украiну. На форумах у iнтэрнэце i на старонках некаторых украiнскiх СМI абсалютна сур’ёзна i даволi актыўна абмяркоўваецца пытанне, цi не ператворацца ўладальнiкi карты паляка ў своеасаблiвую “пятую калону”, агентуру ўплыву суседняй дзяржавы на развiццё падзей ва Украiне? Выказваюцца думкi i геапалiтычнага маштабу. Маўляў, цi не паспрабуе польскi бок пры магчымым змяненнi сiтуацыi ва Украiне скарыстацца “картай” для рэвiзii палiтычнай карты Усходняй Еўропы?

Калi разабрацца, не такая ўжо i лухта. У польскiм грамадстве даволi шырока прадстаўлены сiлы, якiя спяць i бачаць “Вялiкую Польшчу” ў межах калi i не “ад можа да можа”, дык хоць 1939 года. Натуральна, пра перагляд межаў ваенным шляхам у сучаснай Еўропе размовы весцiся не можа, але, як паказвае прыклад таго ж Косава, можна беспакарана адарваць кавалак тэрыторыi суверэннай дзяржавы псеўдалегiтымным шляхам — напрыклад, правесцi рэферэндум.

Калi ўсё сапраўды так небяспечна, чаму маўчыць афiцыйны Кiеў? Тут якраз усё лагiчна i зразумела. Польшча ўжо пэўны час з’яўляецца неафiцыйным “адвакатам Украiны ў Еўропе” i абвастраць з ёй адносiны, прынамсi цяперашняя ўлада, нi ў якiм разе не будзе.

 

2а. Арыгінал.

Białoruska gazeta straszy Polakami : Polska podbije Białoruś i Ukrainę?

(“Dziennik” , 17 sierpnia 2009; www.dziennik.pl/wydarzenia/article431940/Polska_pobije_Bialorus_i_Ukraine_.html)

Polska ma ambicję oderwać kawałek Ukrainy i Białorusi i przyłączyć go do swojego terytorium? Taką tezę stawia białoruska gazeta. Zamiast dowodów podaje garść spekulacji, ale zamęt sieje skutecznie.

Wydawana przez białoruski parlament i rząd sobotniaZwjazdapowołuje się w artykule Karta Polaka: kto milczy, a kto krzyczy na obawy litewskiej prawicy. Zdaniem autora polskie obywatelstwo przyznawane mieszkańcom kresów ma zobowiązywać do wierności państwu polskiemu.

Karta Polaka jest przyznawana mieszkańcom kresów, którzy czują się Polakami. Ponieważ – jak podajeZwjazda” – „do 1939 roku obywatelami Polski byli, praktycznie rzecz biorąc, wszyscy rdzenni mieszkańcy zachodniej Ukrainy”, to wkrótce powstanie tam enklawa, której mieszkańcy będą zainteresowani przyłączeniem do Polski.

Precedensem pokazującym, że takie przejęcie jest możliwe, ma być Kosowo. “Oczywiście, o zmianie granic drogą zbrojną we współczesnej Europie mówić nie można, ale jak pokazuje przykład Kosowa, można bezkarnie oderwać kawałek terytorium suwerennego państwa drogą pseudolegitymizacji. Na przykład, przeprowadzając referendum”.

Na artykuł zareagowali już przedstawiciel prezydenta Polski. “Twórcy Karty nie mieli żadnych wrogich zamiarów wobec krajów, w których ona funkcjonuje. Chodziło o to, by dopomóc osobom czującym się Polakami w kontaktach z Polską. To raczej ci, którzy wysuwają zarzuty wobec Karty mają złe intencje i dążą do wywołania konfliktów” – powiedział doradca prezydenta RP Michał Dworczyk.

2б. Пераклад.

Беларуская газета пужае палякамі : Польшча захопіць Беларусь і Ўкраіну?

Польшча мае амбіцыі адарваць кавалак Украіны і Беларусі й далучыць да сваёй тэрыторыі? Такую тэзу ставіць беларуская газета. Замест доказаў падае жменю сьпекуляцый, але вэрхал сее вынікова.

Выдаваная беларускім парламантам і ўрадам суботняя “Зьвязда” спасылаецца ў артыкуле “Карта Паляка: хто маўчыць, а хто крычыць” на страхі летувіскай правіцы. На думку аўтара, польскае грамадзянства [так у тэксьце. – Рэд.], прызнаванае жыхарам крэсаў [спадарства, як бачыце, мы для палякаў афіцыйна па-ранейшаму «крэсы». – Рэд.], павінна абавязваць да вернасьці польскай дзяржаве.

Карта Паляка [так у тэксьце. – Рэд.] выдаецца жыхарам крэсаў, якія адчуваюць сябе палякамі. Паколькі — як падае «Зьвязда» — «да 1939 году грамадзянамі Польшчы былі практычна ўсе карэнныя жыхары заходняй Украіны», то хутка паўстане там анклаў, жыхары якога будуць зацікаўлены ў далучэньні да Польшчы.

Прэцэдэнтам, які паказвае, што такая акцыя ёсьць магчымай, зьяўляецца Косава. «Вядома, пра зьмену межаў сілавым шляхам у сучаснай Еўропе казаць нельга, але як паказвае прыклад Косава, можна беспакарана адарваць кавалак тэрыторыі сувярэннай дзяржавы шляхам псеўдалегітымізацыі. Напрыклад, правесьці рэферэндум».

На артыкул ужо адрэагаваў прадстаўнік прэзідэнта Польшчы. «Стваральнікі Карты ня мелі ніякіх варожых намераў што да краінаў, у якіх яна функцыянуе. Справа ішла пра тое, каб дапамагчы асобам, якія адчуваюць сябе палякамі, у кантактах з Польшчай. Дык хутчэй тыя, хто вылучае абвінавачваньні што да Карты, маюць злыя інтэнцыі й імкнуцца да правакаваньня канфліктаў[выдзелена намі. – Рэд.] – сказаў дарадца РП Міхал Дворчык.

 

Ад рэдакцыі:

Вядома, нам было прыемна даведацца, што тое стаўленьне да польскага імперыялізму, якое дэманструем мы ў сувязі з «картай» (на жаль, сярод беларускіх грамадска-палітычных сіл практычна толькі мы), зьяўляецца шырока распаўсюджаным у суседніх больш дэмакратычных краінах.

Ну, а тое, што абарону беларусамі на ўласнай зямлі ў складаных умовах прамаскоўскага дыктатарскага рэжыму інтарэсаў уласнага народу прадстаўнік польскага кіраўніцтва і адно з польскіх СМІ назвалі «імкненьнем да правакацый і злымі інтэнцыямі» («карта» – гэта, вядома ж, не правакацыя!), мы зафіксуем на будучыню. Як і тое, што ў польскага боку няма ніякіх сурёзных аргументаў, якія б апраўдвалі завабліваньне і выкраданьне беларускіх грамадзян…

 

3 каментарыя

  1. Проста жах. Але пытанне ў такім выпадку вырашаецца проста: трэба ім выдаць пашпарты іншаземца – і гэта не важна паляк, рускі ці яшчэ нехта. Так робяць усюды. Натуральна, што чалавек абмяжаваны ў правах, як мы, напрыклад, ў Нямеччыне. Такі чалавек не галасуе на выбарах, не можа быць дэпутатам, не служыць ў войску, не можа займаць высокія пасады, не можа займацца бізнесам. Правы на працу і вучобу наступныя: толькі пасля таго як не будзе на гэтае месца прэтыдэнта – карэннага жыхара. І ніхто не кажа, што ў Нямеччыне парушаны правы чалавека. Усё нармалёва. Затое і пятай калоны не існуе.

  2. Siarhiej кажа:

    Сяргей Аляксандраў: “…жыхары (Беларусі) якой пра нацыянальныя канфлiкты i напружанасць ведаюць толькi з мiжнароднай панарамы па ТБ…”

    А вось гэта хлусня. Палітыка этнацыду стварае такое напружанне…

  3. Zmicer кажа:

    Магчыма таму зазываюць (а выглядае на тое) з “УСХОДУ”, што з “трудавыя рэзервы” с ЗАХАДУ не вернуцца. Гаворка ідзе пра тых палякаў, якія з’ехалі далей на Дзікі Захадў пошукай лепшай долі. Таму , магчыма, сучасныя палякі вырашаюць дэмаграфічныя пытанні такім сваеасаблівым чынам.

    Пра “Крэсы Ўсходне” яны й зараз не саромяцца нагадваць..
    http://www.photoshare.ru/office/album.php?id=285075

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы