nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Патрабуем афіцыйных прабачэньняў…”

жнівень 24, 2009 | 2 каментарыя

d09fd0bed0bbd18cd188d187d0b0-d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0Мы ў фармуляваньні свайго стаўленьня да той ці іншай зьявы/падзеі ўжо даўно не залежым ад меркаваньняў масы. Для таго, каб аддзяліць дабро ад зла, істотнае ад шалупеньня і г.д., мы выпрацавалі свой метад і раім карыстацца ім усім беларусам: у межах беларускай этнічнай тэрыторыі ў поглядзе на падзеі трэба заўсёды сыходзіць з аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу. Аднак большасьць людзей псіхічна арганізаваны так, што ім веданьня праўды для перакананьня і дзеяньняў недастаткова. Патрэбным ёсьць дадатковае пацьверджаньне з боку іншых. Такая сітуацыя (бенедзіктаўшчына) назіраецца ў т.л. і ў дачыненьні да польскай тэмы. Мы тлумачым: з польскім імперыялізмам трэба змагацца так жа зацята, як і з расейскім ці габрэйскім – а многія нас нібы ня чуюць (хаця зрухі ёсьць). Таму мы з задавальненьнем падалі раней адпаведны матэрыял “Зьвязды”, ніжэй зь ня меншым задавальненьнем падаем зварот Цярнопальскай абласной рады (Україна) да Прэзідэнта і Вярхоўнай Рады Ўкраіны, а таксама да амбасадара Польшчы ва Ўкраіне (узята адсюль www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/011566; падказана адным з нашых чытачоў).

Рэдакцыя.


18 жніўня г.г. 24-я сесія Цярнопальскай абласной рады 5-га скліканьня зь ініцыятывы фракцыі УА “Свабода” прыняла Зварот “З нагоды ўзмацненьне антыўкраінскіх выпадаў у Рэспубліцы Польшча”, у якім патрабуе ад Польшчы прабачэньня за этнічныя чысткі ў гады Другой сусьветнай вайны.

 

Цярнопальская абласная рада ў сваім звароце да Прэзідэнта Ўкраіны, Вярхоўнай Рады Ўкраіны ды Пасольства Рэспублікі Польшча патрабуе афіцыйных прабачэньняў ад Рэспублікі Польшча за этнічныя чысткі, якія зьдзяйсьняла Армія Краёва ў гады Другой сусьветнай вайны на ўкраінскіх этнічных землях.

Старшыня фракцыі Ўсеўкраінскага аб’яднаньня “Свабода” ў Цярнопальскай абласной радзе Алег Сірацюк заявіў, што “Свабода” патрабуе стварэньня часовай камісіі, якая мусіць рассьледаваць злачынствы, што ўчыніла Армія Краёва на ўкраінскіх этнічных тэрыторыях. “Адбельваньне злачынцаў з Арміі Краёвай, якія зьдзяйсьнялі этнічныя чысткі, займаліся бандытызмам, злачынствамі супраць мірнага насельніцтва – не спрыяюць наладжваньню добрасуседскіх адносін з нашымі заходнімі суседзямі”, – заявіў ён.

У звароце, ухваленым Цярнопальскай абласной радай, дадаткова гаворыцца:

“Апошнім часам у Рэспубліцы Польшча зьдзейсьнена шэраг захадаў, якія маюць выразны антыўкраінскі характар, узмацняюць напружаньне ва ўзаемінах паміж украінцамі й палякамі, не спрыяюць партнэрскім узаемаадносінам паміж дзьвюма краінамі. Так, нядаўна кіраўніцтва Польскага тэлебачаньня (TVP) ухваліла рашэньне закрыць тэлевізійную ўкраінскую праграму “Тэленавіны”, якая працяглы час была адзінай агульнапольскай праграмай, што распавядала пра жыцьцё ўкраінцаў у Польшчы. Такі крок, без сумніву, ёсьць грубым парушэньнем прынцыпу свабоды слова і можа мець негатыўныя наступствы што да захаваньня ўкраінцамі сваёй культурнай самабытнасьці ды нацыянальнай тоеснасьці.

У той жа час у Польшчы не спыняюцца правакацыі, зьвязаныя з нацыянальна-вызвольнай барацьбой украінскага народу падчас Другой сусьветнай вайны, асабліва дзейнасьцю АУН і УПА. Чарговая правакацыя зьдзейсьнена ў горадзе Кентшын, дзе прадстаўнікі адной шавіністычнай арганізацыі расклеілі на вуліцах гэтага горада плакаты з фатаграфіямі павешаных на дрэве дзяцей, якія б мелі служыць доказам таго, што гэтых немаўлятаў наўмысна забілі ваяры УПА.

Апагеем антыўкраінскай гістэрыі стала ўхваленьне Сейму Рэспублікі Польшча з нагоды чарговай гадавіны так званай Валынскай трагедыі, у якой нацыянальна-вызвольную барацьбу АУН і УПА кваліфікавалі як “этнічныя чысткі”, а спрадвечныя ўкраінскія землі Валыні назвалі “Крэсамі всходнімі.

У сувязі з гэтым заяўляем, што пэўныя палітычныя колы Рэспублікі Польшча, парламент гэтай краіны сталі на небясьпечны шлях распальваньня міжнацыянальнай варажнечы, згортваньня пазітыўных здабыткаў у стасунках паміж украінцамі і палякамі, дзьвюма суседнімі дзяржавамі.

Патрабуем неадкладна спыніць любыя дзеяньні, скіраваныя на дыскрымінацыю палітычных і культурных правоў украінцаў, якія жывуць у Польшчы. Заяўляем, што АУН і УПА падчас Другой сусьветнай вайны змагаліся супраць усіх акупантаў за стварэньне Украінскай Самастойнай Саборнай Дзяржавы. Што да падзей на Валыні ў 1943 годзе, дык украінскія нацыяналісты ды ўкраінцы вялі барацьбу супраць польскіх акупантаў, якія не хавалі сваіх шавіністычных і імперыялістычных намераў прыграбці частку Валыні ды пазбавіць украінцаў права быць гаспадарамі на сваёй зямлі. А таму азначанае ўхваленьне польскага Сейму не адпавядае гістарычнай праўдзе ды можа трактавацца як замах на тэрытарыяльную цэласьць Украіны.

Зьвяртаемся да прэзідэнта Украіны, Вярхоўнай Рады ды Кабінету Міністраў даць прававую і палітычную ацэнку варожым дзеяньням парламенту Рэспублікі Польшча ды пэўным палітычным сілам гэтай краіны, якія развязалі антыўкраінскую кампанію.

З нагоды нагадаем польскаму боку, што на працягу ўсёй няпростай гісторыі ўкраінска-польскіх дачыненьняў не было ніводнага выпадку, каб украінцы моўчкі ўспрымалі абразы на свой адрас. Не будзем маўчаць і гэтым разам. Усімі даступнымі нам метадамі будзем абараняць гістарычную праўду і справядлівасьць, нікому не дазволім зьневажаць нацыянальны гонар і годнасьць украінскай нацыі!

Мы патрабуем ад Рэспублікі Польшча афіцыйных прабачэньняў за этнічныя чысткі, якія зьдзяйсьняла Армія Краёва ў гады Другой сусьветнай вайны на ўкраінскіх этнічных землях”.

Прэс-служба Цярнопальскай абласной арганізацыі УА “Свабода”

 

2 каментарыя

  1. Дарафей кажа:

    Цудоўны прыклад, як трэба адстойваць палітычным партыям свае нацыянальныя інтэрэсы. Сорамна бачыць, як асобныя з іх за фінансавую падпітку з Польшчы згодны і гісторыю свайго народа перапісаць. Дарэчы АК праводзіла этнічныя чысткі не толькі супраць украінцаў, але і супраць беларусаў на Беласточыне, Гродзеншчыне.

  2. Я прапаную ўсім палякам , “палякам” і беларусам прачытаць кнігу, якая была напісана і надрукавана ў Польшчы, калі яшчэ польскія шавіністы не падымалі галоў, былі ў ценю.
    2000 г. Беласток
    “У НОВАЙ АЙЧЫЗНЕ” – факты генаціду беларусаў польскімі ўрадоўцамі .

    Дарэчы. Дзякуй яму. Прэзыдэнт Александр Кваснеўскі папрасіў выбачэньня ў беларусаў
    за забойства жалнерамі АК беларусаў!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы