nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Антыкрызісная платформа АДС. Няўжо антыкрызісная? (Д пр-п 126)

Верасень 6, 2009 | 17 каментарыяў

d090d094d0a1У дадатак да папярэдняга артыкула мы вырашылі падаць і абмеркаваць на нашым сайце “Антыкрызісную праграму АДС”, папярэдне пераклаўшы яе на нармальную мову (узята адсюль: udf.by/index.php?newsid=101; як вы бачыце, АДС дэградавала да таго, што за паўгады ня здолела зрабіць беларускамоўную версію…). Праграма была абнародавана ў сярэдзіне сакавіка г.г.

Рэдакцыя.


1.

АНТЫКРЫЗІСНАЯ ПЛАТФОРМА АБ’ЯДНАНЫХ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛ

“Аб шляхах пераадоленьня фінансава-эканамічнага крызісу і важнейшых кірунках новай эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь”

 

І. Ацэнка сітуацыі.

Эканамічны крызіс закрануў беларускую эканоміку задоўга да наступленьня сусьветнага фінансавага крызісу. Слабасьць эканомікі выяўлялася ў выглядзе стратнасьці й нізкарэнтабельнасьці большасьці прадпрыемстваў, страты абаротнага капіталу, закрэдытаванасьці рэальнага сектара, росту складскіх запасаў, павелічэньня дэбіторска-крэдыторскай запазычанасьці, высокай інфляцыі.

Эканоміка ўсё больш губляла сваю канкурэнтаздольнасьць. Ужо ў 2006 годзе запазычанасьць прадпрыемстваў банкам павялічылася на 157% [адносна чаго? – Рэд.]. У адкрытую форму крызіс увайшоў у 2007 годзе, яшчэ пры асабліва ільготных цэнах на газ.

У 2007 годзе дэфіцыт ліку бягучых аперацый вырас у параўнаньні з 2006 годам у 2 разы, адмоўнае зьнешнегандлёвае сальда па таварах перавысіла 10% да аб’ёму ВУП. Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй падвоілася і дасягнула 8,3 млрд. даляраў. Памер сукупнага вонкавага доўгу ўзрос за год на 5,7 млрд. даляраў альбо ў 1,8 разы, унутранага – у 1,5 раза.

У 2008 годзе сітуацыя яшчэ больш пагоршылася. Высокімі тэмпамі працягваўся рост зьнешняй і ўнутранай запазычанасьці. Рэшткі на складах непрададзенай прадукцыі павялічыліся да 5 трл. рублёў, пратэрмінаванай запазычанасьці – звыш 5 трл. рублёў. У выніку адбылася дэвальвацыя рубля, якая прывяла да зьніжэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва.

З-за абранай памылковай мадэлі разьвіцьця краіна стаіць на парозе эканамічнага абвалу. Праблема ўскладняецца сусьветнай рэцэсіяй, падзеньнем цэнаў і зьніжэньнем попыту на экспартуемыя тавары, узмацненьнем канкурэнцыі.

Ва ўмовах сусьветнага крызісу галоўны рэсурс, які павінен быць задзейнічаны для аздараўленьня эканомікі – людскі капітал. Найперш – кіраўнікоў прадпрыемстваў, якіх неабходна вызваліць з адміністратыўных путаў заданьняў, забаронаў, інструкцый.

Неабходная карэнная дэбюракратызацыя эканомікі. Патрабуецца не дасканаленьне адміністратыўных працэдур умяшальніцтва ў эканоміку (што робіць урад), а іх безумоўнае скасаваньне.

 

ІІ. Першачарговыя неадкладныя крокі (тэрмін – 3 месяцы).

1. Вызваліць суб’екты гаспадараньня ад заданьняў па аб’ёмах вытворчасьці, продажу й інвестыцый; ад дырэктыўнага ўмяшальніцтва ў цэнаўтварэньне і ўзровень рэнтабельнасьці (за выключэньнем манаполій ды структур, спансуемых зь бюджэту); ад ліцэнзаваньня відаў дзейнасьці, якія не нясуць непасрэднай пагрозы здароўю чалавека і бясьпецы краіны; ад навязваньня парадку разлікаў, ад планаваньня штрафаў і да т.п. Спрасьціць бюракратычныя працэдуры пры продажы і здачы ў арэнду ўласнасьці [продажу каму? – Рэд.]. Адмяніць абмежаваньні, якія тармозяць разьвіцьцё фінансавага рынку. Выключыць з усіх нарматыўных актаў палажэньні, якія прадугледжваюць пазасудовую канфіскацыю маёмасьці.

2. Скараціць памер сродкаў, якія бяруцца з эканомікі ў дзяржаўны бюджэт, ня менш чым на 20%. Сукупная сума падаткаў, збораў і плацяжоў, забіраемых з рэальнага сектара, не павінна перавышаць 30% ад ВУП. У выніку рэальны сектар атрымае дадаткова каля 6 млрд. даляраў на мэты інавацый, тэхналагічнага і тэхнічнага пераўзбраеньня [дзе гарантыя, што ў сучасных умовах гэтыя сродкі не раскрадуць? – Рэд.].

3. Улічваючы, што скарачэньне паступленьняў на 6 млрд. даляраў перакрываецца ўрадавымі займамі й прыцягненьнем прамых вонкавых інвестыцый у працэсе намечанай прыватызацыі, не зьніжаць на перыяд крызісу сукупны аб’ём бюджэтных расходаў, але прынцыпова зьмяніць іх структуру. У нязьменным выглядзе пакінуць толькі сацыяльную частку расходаў.

4. Стварыць у складзе бюджэту Фонд антыкрызіснага рэагаваньня. Вызначыць аб’ём дадатковай капіталізацыі дзяржбанкаў. Пры росьце беспрацоўя прадугледзець сродкі на фінансаваньне рэгіянальных праграмаў занятасьці. Увесьці рэжым жорсткай эканоміі. Скараціць памер сродкаў, якія выдзяляюцца на ўтрыманьне органаў улады ўсіх узроўняў, ня менш чым на 30% (у тым ліку за кошт: аптымізацыі структуры кіраваньня і кантролю, скарачэньня лічэбнасьці дзяржапарату і сілавых структур.

5. Усталяваць абмежаваньні што да максімальных памераў акладаў і матэрыяльных узнагароджаньняў для кіраўнікоў й іншых кіроўных працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, фінансуемых з бюджэту ці атрымліваючых бюджэтныя датацыі.

6. Перагледзець планы будаўніцтва аб’ектаў за кошт бюджэтных сродкаў. Адмовіцца ад такіх затратных праектаў, як будаўніцтва АЭС, аграгарадкоў, спартова-культурных ды іншых будынкаў. Увесьці мараторый на закупку за дзяржаўны кошт аўтатранспарту і офіснай тэхнікі. Кардынальна скараціць памеры датацый і субсідый на падтрымку неэфектыўных вытворчасьцяў.

7. Дазволіць дзяржпрадпрыемствам рэалізаваць па свабодных дамоўных коштах неліквідныя рэшткі гатовай прадукцыі, спісаць сумніўную дэбіторскую запазычанасьць. Падвысіць адказнасьць органаў кіраваньня, прадпрыемстваў і арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасьці за марнатраўства і безгаспадарчасьць.

8. Ва ўмовах росту беспрацоўя адмовіцца ад адміністратыўнага рэгуляваньня колькасьці працаўнікоў у індывідуальных прадпрымальнікаў. Перайсьці ад дырэктыўных да эканамічна абгрунтаваных ставак арэнднай платы. Скасаваць прывязку ставак арэнднай платы, адзінага падатка, патэнта, а таксама паслуг прадпрыемстваў-манапалістаў да еўра. Усталяваць мараторый на правядзеньне праверак суб’ектаў малога і сярэдняга бізнэсу ды індывідуальных прадпрымальнікаў тэрмінам на тры гады з моманту ўтварэньня.

9. Усталяваць дапамогу па беспрацоўі на ўзроўні не ніжэй памеру пражытачнага мінімуму. На перыяд крызісу пры звальненьні працаўнікоў у сувязі са сканчэньнем тэрміну кантракта выплачваць выхадную дапамогу за кошт наймальніка, як і пры скарачэньні.

Падвысіць эфектыўнасьць сістэмы перападрыхтоўкі кадраў і спецыялістаў для новых працоўных месцаў і вытворчасьцяў, а таксама перакваліфікацыю беспрацоўных.

10. Забясьпечыць сацыяльную справядлівасьць у пенсійным забесьпячэньні, скасаваць выразныя дыспрапорцыі паміж рознымі катэгорыямі працаўнікоў.

11. Дэманапалізаваць рынак лекаў і медыцынскага абсталяваньня, скасаваць мытныя пошліны на імпартныя лекі з мэтай іх даступнасьці ў перыяд жорсткіх бюджэтных абмежаваньняў.

12. Урад у сваёй паўсядзённай дзейнасьці павінен сыходзіць з задач пасьлядоўнага ажыцьцяўленьня рынкавай мадэлі разьвіцьця і забесьпячэньня сацыяльнай справядлівасьці. Дзеля гэтага неабходна заканадаўча ўсталяваць нарматывы ацэнкі дзейнасьці Рады Міністраў і мясцавых органаў улады (тэмпы росту эканомікі, інфляцыя, прыбыткі насельніцтва, дэфіцыт бюджэту, сальда гандлёвага балансу, узровень беспрацоўя, стварэньне працоўных месцаў) і механізмы адстаўкі ў выпадку іх невыкананьня.

 

ІІІ. Найважнейшыя кірункі новага эканамічнага курсу (на перыяд 3-5 гадоў)

1. Забясьпечыць прававую, адміністратыўную, падаткавую, бюджэтную, крэдытную падтрымку збалансаванага разьвіцьця эканомікі й паскоранага ўкараненьня ў сьферу кіраваньня інфармацыйных тэхналогій.

2. На практыцы паставіць усе суб’екты гаспадараньня, незалежна ад форм уласнасьці, у роўныя ўмовы. Устанавіць жорскую сістэму матэрыяльнай адказнасьці пры невыкананьні дамоўных ды іншых абавязальніцтваў. Унесьці зьмены ў парадак правядзеньня працэдуры банкроцтва і санацыі з мэтай паскарэньня яе правядзеньня, абароны правоў крэдытораў, а таксама актывізацыі прадказальных, празрыстых механізмаў спагнаньня па залогавых і звычайных патрабаваньнях.

3. Правесьці рэарганізацыю і санацыю нізкарэнтабельных, а таксама здачу ў арэнду, прыватызацыю, продаж стратных дзяржпрадпрыемстваў [продаж каму? – Рэд.].

4. Зрэалізаваць “Нацыянальную платформу бізнэсу – 2009”, распрацаваную саюзамі прадпрымальнікаў, якая дазволіць узьняць долю малога і сярэдняга бізнэсу ў ВУП, а таксама долю спажываньня ВУП унутры рэспублікі да 50%.

5. Зрэалізаваць урадавы план акцыянаваньня і прыватызацыі толькі пасьля прыняцьця адмысловага закона, прадугледжваючага, у тым ліку, адпаведную сацыяльную абарону калектываў прадпрыемстваў. Прыватызацыю буйных дзяржпрадпрыемстваў рабіць, як правіла, толькі ў мэтах прыцягненьня рэсурсаў для мадэрнізацыі й падвышэньня эфектыўнасьці.

У ходзе прыватызацыі прадугледзець першачарговы продаж акцый стратэгічных прадпрыемстваў беларускім грамадзянам [а чаму не ЗАТы? – Рэд.]. Продаж прадпрыемстваў з колькасьцю занятых да 200 чалавек рабіць пераважна беларускім юрыдычным і фізічным асобам [а буйныя распрадаць замежным? – Рэд.].

6. Распрацаваць і прыняць закон аб парадку ўцягваньня зямлі ў камерцыйны абарот і стварэньня неабходнай інфраструктуры [пачаць прадаваць беларускую зямлю?! – Рэд.].

7. Спрасьціць сістэму падаткаабкладаньня. Зьняць усе абмежаваньні на выкарыстаньне гадавых патэнтаў для малога і сярэдняга бізнэсу. На працягу першых трох гадоў працы вызваліць малыя і сярэднія фірмы ды індывідуальных прадпрымальнікаў ад падаткаабкладаньня.

8. За кошт спрашчэньня бухгалтарскага ўліку і падаткавых працэдур, іх аўтаматызацыі, выкарыстаньня інтэрнэта і выбарачных метадаў статыстыкі вырашыць задачу вызваленьня з эканомікі некалькіх соцень тысяч уліковых працаўнікоў, кантралюючых і налогавых чыноўнікаў.

9. Зьняць усялякія абмежаваньні на аказаньне страхавых паслуг недзяржаўным арганізацыям.

10. Шляхам усямернага разьвіцьця прадпрымальніцтва і канкурэнцыі, з аднаго боку, і абмежаваньня росту рублёвай грашовай масы тэмпамі роста ВУП – зь іншага, забясьпечыць зьніжэньне ўзроўню інфляцыі да 3-5%, працэнтнай стаўкі па крэдытах да 8-10%.

11. Забясьпечыць дадатняе сальда вонкавага гандлю за кошт збалансаванага попыту і прапановы на ўнутраным рынку, стабілізацыі рынкавымі метадамі ўнутраных цэнаў, у тым ліку за кошт рэгуляваньня абменнага курсу рубля.

12. Выкарыстоўваць вонкавыя займы, як правіла, на высокавыніковыя праекты, ствараючыя новыя працоўныя месцы, а не на спажываньне (падтрыманьне завышанага абменнага курсу, аплату спажываньня расейскага газу ды інш.). Вонкавыя займы і крэдыты павінны выкарыстоўвацца ўрадам толькі ў рамках бюджэтнага расклада і ў межах бюджэтнага дэфіцыту. Усталяваць ліміт на дачу гарантыяў па крэдытах прадпрыемстваў, вызначыць арыентыры для банкаўскай сістэмы па прыцягваньню вонкавых рэсурсаў.

13. Цэнтралізаваць працэс кіраваньня дзяржаўнай маёмасьцю, рэсурсамі ды актывамі, уключаючы акцыі ў камерцыйных арганізацыях, шляхам простай перадачы іх на баланс і ў кіраваньне Камітэту па дзяржаўных рэсурсах.

14. Гарантаваць для насельніцтва сацыяльныя стандарты па зарплаце, пенсіях, дапамозе па беспрацоўі, расходах на аплату жыльлёва-камунальных ды іншых паслуг, забясьпечваючых годны ўзровень жыцьця.

15. Адмяніць кантрактную сістэму для працаўнікоў масавых прафесій. Зьняць усе абмежаваньні па найме, зьвязаныя зь месцам жыхарства, а таксама абмежаваньні па ўзроўні аплаты працы для гаспадарчых суб’ектаў [а падаткі на заробкі? – Рэд.].

16. Падвоіць узровень сярэдняга заробку за кошт падвышэньня вытворчасьці працы з дапамогай укараненьня сучасных тэхналогій.

17. Устанавіць стандарт сярэдняй пенсіі па краіне ў памеры 50% ад узроўню сярэдняга заробку. Зьняць абмежаваньні на занятасьць пенсіянераў.

Паралельна з існай пенсійнай сістэмай увесьці сістэму добраахвотнага страхаваньня, а таксама пенсійных фондаў для прадпрымальнікаў й іншых груп “самастойна” занятых.

18. Устанавіць штомесячныя даплаты інвалідам, дзецям-сіротам, шматдзетным сем’ям, навучэнцам і студэнтам, з мэтай давядзеньня іх прыбыткаў да ўзроўню спажывецкага бюджэту.

19. Захаваць датацыі па жыльлёва-камунальным плацяжам, улучна з электрычнасьцю, вадой і газам, тым хатнім гаспадарствам, чые сукупныя выдаткі на гэтыя мэты перавышаюць 25% грашовых прыбыткаў сям’і.

20. Прыняць і рэалізаваць бюджэтныя праграмы будаўніцтва танных інтэрнатаў у абласных гарадах і г. Мінску дзеля аблягчэньня працоўнай міграцыі ўнутры краіны.

 

IV. Стратэгічныя задачы.

1. Забясьпечыць прыярытэтнае выдзяленьне рэсурсаў на адукацыю і навуку. Ажыцьцявіць пераход да бясплатнага інтэрнэту для ўсяго насельніцтва краіны. Фармаваць нацыянальную сістэму пошуку і падрыхтоўкі элітных кадраў. Стымуляваць стварэньне навукаёмістай вытворчасьці праз стварэньне Нацыянальнага венчурнага фонду.

2. Распрацаваць і рэалізаваць праграму “Электронная Беларусь”. Паскоранымі тэмпамі вырашаць пытаньне функцыянаваньня “Электроннага ўраду” на базе вядомых у сьвеце інфармацыйных тэхналогій.

3. Праводзіць энэргетычную палітыку на падставе стратэгіі эфектыўнай вытворчасьці энэргіі з розных рэсурсаў.

4. Кардынальна спрасьціць падаткавую сістэму. Адмяніць ПДВ і падатак на прыбытак. Перайсьці да аўтаматычнага зьбіраньня “плоскіх падаткаў” з кошту тавараў, якія рэалізуюцца юрыдычнымі асобамі канечнаму спажыўцу.

5. Прывесьці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасьць з асноўнымі міжнароднымі нормамі й стандартамі функцыянаваньня фінансаў, таварных рынкаў, інвестыцый і бухгалтарскага ўліку.

6. Стварыць сістэму пенсійных фондаў новага тыпу, працуючых як зьберагальна-накапляльныя фінансавыя інстытуты.

7. Забясьпечыць для маючых патрэбу ў жыльлі за кошт сродкаў бюджэту аплату адсоткаў па іпатэчных крэдытах звыш 5% гадавых. З дапамогай бюджэту забясьпечыць магчымасьць набыцьця маючымі патрэбу грамадзянамі сацыяльнага жыльля па кошце аднаго квадратнага метра, роўным сярэднямесячнаму заробку па краіне.

 

Платформа Аб’яднаных дэмакратычных сіл утрымлівае высокапрафесійныя, рэалістычныя, заснаваныя на досьведзе трансфармацый іншых краін меры пераадоленьня крызісу. Аднак іх рэалізацыя магчымая толькі пад кантролем дзеяздольных і падсправаздачных грамадству дэмакратычных інстытутаў улады, пры ўмове спыненьня палітычных рэпрэсій, у атмасьферы празрыстасьці й даверу [наадварот, патрэбны недавер. – Рэд.].

Аб’яднаныя дэмакратычня сілы ня маюць намеру падзяляць зь цяперашнім рэжымам адказнасьць за наступствы крызісу. Цяперашняя ўлада вінаватая ў кансервацыі неэфектыўнай мадэлі эканомікі, сістэматычным падмане грамадства, самаізаляцыі ад дэмакратычных краін і павінна як мага хутчэй сысьці ў адстаўку.

Мінск, 13.03.2009 г.

 

2.

Ад рэдакцыі:

Асноўная прычына крызісу ў эканоміцы РБ, на які наслаіўся глабальны фінансава-эканамічны крызіс, заключаецца ў тым, што посткамуністычныя, беларусафобскія цяперскія ўлады ізалявалі беларускі народ ад яго эканамічных правоў, істотна абмежавалі яго магчымасьці раскрыць свой творчы і працоўны патэнцыял у стварэньні матэрыяльных дабротаў.

Між тым, запрапанаваная АДС праграма таксама выклікала ў нас шэраг пытаньняў. Нават простая адсутнасьць яе беларускага тэкста ўжо шмат пра што сьведчыць… Зьмест жа яе выглядае вырваным з кантэкста канкрэтнай грамадстка-палітычнай сітуацыі, у якой сёньня вымушаны знаходзіцца беларускі народ. АДС таксама запрапанавалі эканамічныя рэформы невядома для каго, але толькі не для беларускага народу – у лепшым выпадку для самой эканомікі…

Эканоміка існуе не для бюракратыі. Гэта так. Але эканоміка для эканомікі – гэта таксама чарговы нонсэнс, за якім, як правіла, хаваецца інтарэс небеларускіх сіл.

Адзінае месца, дзе ў праграме АДС узгадваецца “беларускае грамадства” (зьвярніце ўвагу, не народ, а ўсяго толькі абстрактнае грамадства) – гэта частка ІІІ пунк 5.

У падыходзе, які прапануе наша рэдакцыя, усё выглядае інакш.

Па-першае, мы патрабуем, каб будучая праватызацыя і далейшыя рэформы ў эканоміцы Беларусі былі скіраваны найперш на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу! Бо толькі ў гэтым можа быць зьмест, сэнс і мэта рэфармаваньня беларускай эканомікі!

Дадзены падыход цалкам адпавядае прынцыпам нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасьці. Аднак наш арыентыр – ня толькі маральныя прынцыпы, якія для многіх памылкова падаюцца нечым эфемерным. Справядлівасьць – адзін зь вядучых чыньнікаў і крытэр, калі не найгалоўны, высокаэфектыўнай эканомікі, здольнай вытрымліваць любыя глабальныя крызісы, хутка адаптавацца да новых патрабаваньняў тэхналагічнага прагрэсу!!!

Менавіта таму мы настойваем на тых падыходах да прыватызацыі, якія адлюстраваны хаця б у Д пр-пах 69, 51, 65 і якія ў сваю чаргу цалкам праігнараваны ў… “Антыкрызіснай платформе” АДС.

Тое, што такая “Платформа” можа адпавядаць сьветагляду і зацікаўленасьці прадстаўнікоў АГП – гэта зразумела. Ёсьць у ёй і палажэньні, яўна ўнесеныя сацыялістамі й камуністамі (дарэчы, мы нічога ня маем супраць іх). Але, чаму “Платформу” ў такім выглядзе падпісалі БНФаўцы, нам абсалютна незразумела!

Другая стратэгічная тэма, “праігнараваная” ў “Платформе” – гэта пытаньне пра тыя каштоўнасьці, якія, зьяўляючыся агульнанацыянальнымі, беларускімі, ня могуць быць перададзены ў прыватную ўласнасьць. Як быць зь лясамі, вадаёмамі, нетрамі, транспартнымі й транзітнымі шляхамі? Мы лічым, што іх прыватызаваць нельга – нетры ўвогуле нельга, а ўсё іншае трэба перадаваць у пажыцьцёвую арэнду (Д пр-п 51). У “Платфоме” пра гэтыя каштоўнасьці – маўчок.

Больш за тое (і гэта трэцяе), мы супраць прыватызацыі зямлі. Зямля для с/г мэт – гэта сродак вытворчасьці. Але гэта такі сродак, якія мае ўсе ўласьцівасьці тэрыторыі, якая ў сваю чаргу заўсёды павінна ўсьведамляцца як базавая каштоўнасьць усяго беларускага народу. Мы лічым, што перадача людзям зямлі для с/г выкарыстаньня ў пажыцьцёвую арэнду (з правам перадачы крэўнаму нашчадку) – гэта аптымальная эканамічная форма выкарыстаньня данага рэсурсу беларускага народу (Д пр-п 51).

У дадзеным выпадку нас ужо зьдзівілі камуністы, якія падпісалі “Платформу”, у якой беларуская зямля ператвараецца ў сродак куплі-продажу і… сьпекуляцыі.

Нарэшце, чацьвёртае з прыцыповага. У “Платформе” АДС няма ні слова пра тое, як зрабіць так, каб у Беларусі не паўтарылася алігархічная прыхватызацыя расейскага, украінскага ды іншага тыпаў. Такой прыхватызацыі ацэнка не дадзена, пра яе нават не ўзгадваецца. Што непрыемна насьцярожвае…

У цэлым жа мы, вядома, не камуністы і гатовыя прыняць большасьць прапаноў “Антыкрызіснай праграмы АДС” і нават уключыць іх у эканамічную частку нашай дактрыны (але з абавязковым улікам вышэй адзначаных заўваг!).

Давайце лічыць гэта чарговым прынцыпам Беларускай дактрыны (Д пр-п 126).

17 каментарыяў

  1. Партызан кажа:

    Цікава, што падобная праграма сёньня рэалізуецца “памаранчавым” прэзыдэнтам і ягонымі хаўрусьнікамі ва Ўкраіне. Аб тым, да чаго гэта ўжо давяло і якія наступствы чакаюць украінскі народ увесь час спрабуе давесьці ЎА “Свабода”…
    Але давайце паглядзім на ўсё гэта зь сучаснага становішча ў Беларусі.
    Па-першае, сёньня практычна няма заможных (у алегархічным разуменьні) беларусаў, якія здольны выкупіць прадпрыемствы, распрацоўваць нетры і нават стварыць канкурэнтназдольнае (па польскім альбо вугорскім меркам) сельскагаспадарчае прадпрыемства. Такім чынам, рэальная ўласнасьць будзе набыта небеларусамі, які будуць выкарыстоўваць яе ва ўсласных інтарэсах. Прадбачу: Асноўная барацьба будзе весьціся па-між габрэйскім, азіяцкім (мусульманскіх краінаў) і кітайкім капіталам. Беларусы ў выніку падобных рэформаў зробяцца арэндатарамі на сваёй зямлі… ды і нават беларуская зямля не будзе належыць нам…
    Па-другое, абсалютова адсутнічае, як гэта ўжо заўважілі адміністратары, беларускі фактар. Беларусы нават намінальна не робяцца ўдзельнікамі экнанамічных рэформаў.
    Такім чынам, зразумела кім і для каго (пад каго) пісалася гэта праграма і каго загады выконваюць гэтыя “змагары”

  2. Сп. Партызан вельмі правільна пракаментаваў гэтую праграму. Нават прычыны нейкія віртуальныя.
    І. Ацэнка сітуацыі.
    “Эканамічны крызіс закрануў беларускую эканоміку задоўга да наступленьня сусьветнага фінансавага крызісу. Слабасьць эканомікі выяўлялася ў выглядзе стратнасьці й нізкарэнтабельнасьці большасьці прадпрыемстваў, страты абаротнага капіталу, закрэдытаванасьці рэальнага сектара, росту складскіх запасаў, павелічэньня дэбіторска-крэдыторскай запазычанасьці, высокай інфляцыі”.
    (Гэта не прычыны крызісу, а наступствы палітыкі ў краіне.
    Сапраўдныя прычыны: 1. масавае раскраданне дзяржаўнай маёмасці – ад адмывання грошаў з бюджэту да звычайнага зладзейства ва ўсіх галінах эканомікі;
    2. перакачванне бюджэтных грошаў, з наступным адмываннем, у прэзідэнцкі фонд;
    3. безгаспадарчае выкарыстанне грошаў на безсэнсоўныя мерапрыемствы, накшталт славянскага базара;
    4. вялікія расходы на утрыманне рэпрэсіўнага апарату (КДБ, АМАП, ахова прэзідэнта);
    5. утрыманне вялікай колькасці малакваліфікаваных і непатрэбных чыноўнікаў;
    6. абсалютна састарэлая форма кіравання на прадпрыемствах і дзяржапараце;
    7. утрыманне вялікай колькасці некваліфікаванай рабочай сілы;
    8. вялікае беспрацоўе і праца па-чорнаму (гэта калі не плацяцца налогі);
    9. няма укладання грашовых сродкаў ў новую тэхніку і тэхналогію;
    10. выпуск прадукцыі перавышае ў некалькі разоў даходы насельніцтва, што парушае баланс паміж даходамі і выпускам прадукцыі;
    11. ліквідуецца прыватны бізнес, за кошт чаго ліквідуецца адзін з артыкулаў даходу бюджэта;
    12. у краіне існуе толькі прымітыўны гандаль, уціскаецца любая творчая ініцыятыва, не развіваецца міжнародны гандаль, не развіваецца прыватны аптовы гандаль і яшчэ шмат чаго. Інфляцы гэта не прычына, а сродак перакачвання грошаў з кішэні насельніцтва ў кішэні набліжаных асоб дыктатара.)
    “З-за абранай памылковай мадэлі разьвіцьця краіна стаіць на парозе эканамічнага абвалу”.
    (Хто сказаў, што гэта памылка? Гэта наўмысна створаная сістэма для рабавання народа. Усё прадумана дасканала, нават наёмная ахова.)
    “Праблема ўскладняецца сусьветнай рэцэсіяй, падзеньнем цэнаў і зьніжэньнем попыту на экспартуемыя тавары, узмацненьнем канкурэнцыі”.
    (І гэта ўсё прадумана дасканала сусветнай мафіяй, як павялічыць свае даходы.)
    Нам не гэтая патрэбна праграма. Нам патрэбна праграма, як быць свабоднымі, не быць рабамі і стаць сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі. Ні аб чым іншым не можа быць і размовы!

  3. Siarhiej кажа:

    Слушныя каментары Рэд., Партызана, Арцёменкі. Але лічу, што частку зямлі, напрыклад, 1 га на чалавека трэба перадаваць у поўную ўласнасць грамадзян Беларусі. У Праграме не ўзадываецца такі нацыянальны рэсурс як інфармацыя і інфармацыйная магістраль (ІМ – больш сучаснае паняцце чым СМІ). Не ўзгадываюцца транснацыянальныя карпарацыі з абаротамі, якія пераўзыходзяць ВУП Беларусі і іх ролю.

  4. Партызан кажа:

    Паважаны Сяргей!
    1. Адносна прыватнае ўласнасьці на зямлю ў сучасных умовах справа вельмі рызыкоўная і небясьпечная. Тут зноў варта паглядзець на вопыт Украіны: Атрымаўшы зямлю ў выглядзе паю (афіцыйна прадаваць яе яны не мелі права), вяскоўцы праўдамі альбо непраўдамі пачалі ўсё ж прадаваць зямлю. Сёньня пад Кіевам (ахфіцыйна агучаныя дадзеныя ЎА “Свабода”) большасьць зямлі ўжо реальна не належыць этнічным украінцам. Паўстала нават пытаньне доступу да Дняпра для мясцовых жыхароў, бо бераг прыватызавалі розныя багатыя “дзядзькі”. А сярод іх – этнічных украінцаў меньшасьць. Прыватызацыя зямлі, на мой погляд, можа адбывацца толькі калі беларусы зробяцца нармальнымі заможнымі грамадзянамі сваёй дзяржавы, як гэта ёсьць ужо ў Эўрапэйскіх краінах; калі кошты на зямлю будуць рэальнымі, а не дыктавацца галечай пераважнай большасьці беларусаў (асабліва вяскоўцаў); калі большасьць беларусаў будуць здольныя годна жыць і працаваць у Сваёй Богам Дадзенай Краіне.
    2. Кал гаворка ідзе аб транснацыянальных карпарацыях, дык яны абавязкова належуць да пэўнай фінансава-эканамічнае групы. Апошнія, гэта ўжо даказана, падмуркава будуюцца і кіруюцца нацыянальнымі групамі: Юдэйскай (гэтак мне падаецца больш прымальна па вызначэньню); Мусульманскай (капітал арбаскіх краін ды арабскага капіталу ў ЭС і ЗША); Кітайскі (улічвая капітал кітайскае дыяспары ў іншых краінах). Усе гэтыя карпарацыі па сутнасьці ёсьць анітыбеларускімі, бо працуюць на інтарэс замежных уласьнікаў (аб’ектыўна зацікаўлены ў танай: працоўнай сіле; рэсурсах, зямлі, будынкаў і г.д. Як сьлед – у нізкам маёмаснам стане беларускага народу). Абаронай ад дзейнасьці падобных карпарацый можа быць толькі нацыянальная ўлада.

  5. Жур-фак кажа:

    А што мог бы сказаць на гэты конт сп. Садоўскі Пятро? Ці заходзіць калі Ён сюды?

  6. Вельмі усцешана каментарамі, бо вы навучыліся бачыць свой інтарэс. Наша зямля – гэта падмурак нашага жыцця. Яна павінна быць вечна нашай і патрэбна яшчэ вельмі папрацаваць над пытаннем зямлі, каб не згубіць яе. Пра мусульманскі свет: нашы сябры былі там ў вандроўцы і убачылі натуральнае рабства за 20 даляраў ў месяц. Арабы багатыя і наймаюць прыезжых на працу да сябе, тыя потым становяцца ў іх рабамі. У іх мэта: захапіць Еўропу і зрабіць мусульманскай, а белых рабамі. Яны нават не хаваюць сваіх намераў.

  7. Партызан кажа:

    Спадарыня Галіна!
    Як на мой погляд, дык большасьць прыстутных тут навучыліся бачыць беларускі інтарэс яшчэ гадоў 20 таму… Але моладзь сапраўды знаходзіць тут шмат цікавага і, на мой погляд галоўнае, мае магчымасьць уступіць у дыскусію альбо атрымаць тлумачэньні.
    Адносна мусульманскага сьвету, дык вось тут https://nashaziamlia.org/2009/08/27/2678/#comments я спрабаваў пераканаць усіх прысутных у тым, што Вы зараз напісалі. Меў “шчасьце” некалькі разоў на справе пабачыць адносіны мусульманаў да эўрапэйцаў, асабліва да хрысьціянаў. Бяда нашых палітыкаў у тым, што яны не заўсёды бачаць сапраўды імпэрскі твар ісламу. Вытлумачыць гэта лёгка: іслам (мусульманства) не мае дзяржаў-імпэрый (якія мы бачым у асобе Расеі альбо Польшчы, ЗША і Кітаю). Тут аб’яднаньне ідзе па рэлігійна-культурніцкае прыкмеце, а ўсе хто па-за гэтым колам – гуяры (ніжэйшыя).
    Можа далучыцеся, каб пераканаць стваральнікаў сайту, што ісламская экспансія не меньш пагрозьва для беларусаў чым экспаскія юдэйская альбо маскальская.

  8. abdul кажа:

    Пані Галіна! Васпані вельмі моцна памыляецца. Карыстаючыся цудоўнай мэтадалёгіяй, якую пані Галіна распрацавала, Я толькі што давёў у сваім апошнім каментары да артыкула Прыхільнік беларускасьці? Гэць з працы! што арабы запраўдныя беларусы і чыстыя арыйцы. Таму іхні намер захапіць Эўропу трэба разглядаць як намер пашырэньня Беларусі і ўсталяваньня арыйскасьці ва ўсім сьвеце. Як запраўдная беларуская патрыётка пані Галіна мусіць дапамагаць ім у гэнай крывічесьлівай справе.

  9. Паважаныя сябры, мы не намераны прапускаць між вушэй любыя памкненні захопу нашай краіны. Мы не намераны ператвараць нашых людзей у танную працоўную сілу. Мы будзем працаваць над ўсімі праблемамі нашага грамадства, каб дасягнуць нашай агульнай мэты: квітнеючае грамадства (я ужо пісала пра нашу мэту). Вы падключайцеся да працы. Ваша праца павінна быць такой: добры заробак, гонар і слава, і быць накіраванай на вырашэнне агульнанацыянальных праблемаў.
    Я вам даю вынікі генетычных даследванняў па арабах, гаплагрупа R1a называецца арыйскай:
    Арабы (Алжыр); Афразійскі (Семіцкі); Гаплагрупы – R1b (0%) – R1a (0%) – I ( -%) – E (57,1%) – J (28,6%) – G ( -%) – N ( -%) – T ( -%) – L ( -%)

    Арабы (Бедуіны); Афразійскі (Семіцкі); Гаплагрупы – R1b (0%) – R1a (9,4%) – I (6,3 %) – E (18,7%) – J (65,6%) – G ( -%) – N ( -%) – T( -%) – L (0 %)

    Арабы (Егіпет) ; Афразійскі (Семіцкі); Гаплагрупы – R1b (4.1 %) – R1a (2,7 %) – I (0,7%) – E (39,5%) – J (32%) – G (8,8 %) – N (0 %) – T ( 8,2%) – L ( -%)

    Арабы (Аман) ; Афразійскі (Семіцкі) ; Гаплагрупы – R1b( 1,7%) – R1a(9,1 %) – I(0 %) – E( 23,1%) – J(47,9%) – G( 1,7%) – N( -%) – T ( 8,3%) – L( 0,8%)

    Арабы (Катар) ; Афразійскі (Семіцкі) ; Гаплагрупы – R1b (1,4%) – R1a (8,9 %) – I(0 %) – E(13,9 %) – J(66,7%) – G(2,8 %) – N(0 %) – T ( 0%) – L( 2,8%)

    Арабы (Емен) ; Афразійскі (Семіцкі) ; Гаплагрупы – R1b(0 %) – R1a (0%) – I( 0%) – E( 16,1%) – J(82.3%) – G( 1,6%) – N(0 %) – T (0 %) – L( 0%)

    Арабы (Палестына) ; Афразійскі (Семіцкі) ; Гаплагрупы – R1b(8,4%) – R1a ( 1,4%) – I( 6.3%) – E(20,3 %) – J(55,2%) – G(- %) – N( -%) – T (- %) – L( 0%)

    Арабы (Сірыя) ; Афразійскі (Семіцкі) ; Гаплагрупы – R1b ( 10,0%) – R1a (10,0%) – I( 5%) – E( 20%) – J(45%) – G(0 %) – N(0 %) – T (0 %) – L( 0%)

    Арабы (Ліван) ; Афразійскі (Семіцкі) ; Гаплагрупы – R1b (20%) – R1a (9,7%) – I(3,2 %) – E(25 %) – J(45,2%) – G(3.2 %) – N(0 %) – T (0 %) – L(3,2 %
    Сярод арабаў сапраўды ёсць людзі генетычна такія ж, як мы. Яшчэ больш вы здзівіцеся, калі даведаецеся, што ў Беларусі існуюць вёскі з назовамі: Арабы, Араб’і і г.д. І гэтыя назовы кажуць, што дадзеныя арыямі – (ара-бы). Ды і назовы арабскіх краінаў вельмі цікавыя: Алжыр – Ал-жыр, Бедуін – Беду-ін, Егіпет – Егі-пет (пята), Аман – А-ман (мана), Катар (Катарга), Емен – Е-мен (мена), Палестына – Пале-стына (паліць), Сірыя – Сір-ыя (сыр або сер), Ліван – Ліва-н (лівы племя ў Летуве і Беларусі). Недарма ў іх і назовы паселішчаў як у Беларусі – Дубай, Александрыя, Йезд і г.д. У Беларусі ёсць нават Троя. Траянец. А пачытайце назовы ў Ізраілі (Із-ра-іль) – Іерусалім (Іе-руса-лім), Тамра (Там-ра), на Кіпры – Фамагуста (Фама-густа), у Афрыцы – Уагадугу (У-ага-дугу), Богра (Бог-ра), у Партугаліі – Кана-дзе-везеш, у Аўстраліі – Сідней (Сі-дней), у Галандыі – Хертогенбос (Хер-то-ген-бос). І так па ўсім свеце. Скажу праўду, і мне і ў галаву такое не прыходзіла. Вельмі радая, што падбіраецца група, якая сур’ёзна возьмецца за беларускую мову.

  10. Партызан кажа:

    Вось тут:
    http://uaoc.net/?p=2954
    вельмі добры ролік аб мусульманскай экспансіі ў Эўропу і яе наступствах. Раю усім сьвядомым беларусам пераглядзець… Бо яна ўжо пачалася на землях Беларусі і Ўкраіны. Гэтыя высьметкі крочаць да нас з Расеі, якая для ўласных імпэскіх мэтаў дае ім вольны праход.

  11. Гэта сапраўды так, такая пагроза існуе. І гэта жах. Народ вельмі дзікі і ўяўляе сабой небяспеку.
    Вось прыклады з жыцця: Наш сын працаваў у піцэрыі ў італьянцаў, і сярод іх быў мараканец. Гэты мараканец кожны дзень біўся, нажамі кідаўся. Муж пайшоў да шэфа італьянца і стаў казаць, каб той прыняў нейкія захады, а той ў адказ, што нічога не можа зрабіць. Тады Яўген Васільевіч кажа, што пакліча рускую мафію, каб пабілі мараканца. На што італьянец адказаў: “Вельмі добра. Я вам і выпіўку, і закуску пастаўлю за гэта”.
    Сябры распавядалі, як яны б’юць дзяцей сваіх па-дзікаму, жонак. Наш сябар з Францыі кажа: “Не жадаю жыць ў чорнай і мусульманскай Францыі.” А зусім нядаўна казаў, што ён інтарнацыяналіст.
    Сапраўды Еўропа выраджаецца і ідзе захоп кантынента. І гэта, па-сапраўднаму, страшна.

  12. Партызан кажа:

    Паважаная сп-ня Галіна!
    Усё гэта вынікае з нашае (эўрапэскай) інтэлігентнасьці. Патрэбна даваць рашучы бой усёй гэтай дзікай мусульманскае навале, а не спакойна дыскутаваць (бо гэта безсэнсоўна) з рознымі муслімамі-абдуламі. Раю пачытаць аб украінскім г. Марганец, дзе напэўна ўпершыню гэтая чорнаж-ая свалота атрымала годны адказ.
    На маю думку, раней альбо пазьней хрысьціянскае цывілізацыі прыйдзецца даць бязлітасны і рашучы бой мусульманска-арабскаму сьвету. І, на вялікі жаль, нашая Беларусь зноў робіцца фарпостам абароны цывілізацыі…

  13. Па-першае, патрэбна добра усведоміць сваю нацыянальнасць, добра ведаць дзе твая зямля, ведаць сваю культуру і свае карані, а потым ужо бараніць ўсё гэта. Абарона заключаецца не ў выразанні чорных, а ва ўладзе нацыянальна-патрыятычных сілаў, за што мы і змагаемся. А такой уладзе, як сёння, абсалютна пляваць на беларускі народ. Астатні свет нас і за нацыю не лічыць. Наш лёс іншаземцы вырашаюць з Масквой. ААН, да прыкладу, ужо дала рэкамендыцыю засяляць гэтыя землі афра-азіятамі. Дадуць Лу-ке некалькі млн. дал. і імгненна з’явяцца афра-азіяцкія калоніі.

  14. Партызан кажа:

    Паважаная сп-ня Галіна!
    Мусіце ўсьвядоміць, што адна Беларусь не выстаіць супраць афра-азіятаў. Нават калі пераможа нацыянальная ўлада. Гэта нешта падобнае на “пабудову сацыялізму ў асобна ўзятай краіне”. Таму наша мэта – гэта карысная супраца зь усімі нацыяналістычнымі партыямі і рухамі Эўропы. Для мяне нямецкія нацыяналісты (альбо як іх спрабуюць абразіць “нэанацысты”), Нацыянальны фронт Францыі (Ле Пэна) альбо амэрыканскі Ку-Клус-Клан – гэта стратэгічныя саюзьнікі. Таксама як і Баскі, як ІРА…
    Такімі саюзьнікамі ва Ўкраіне ёсьць УА “Свабода”, а ў Малдове – Нацыянальны Фронт. Для мяне сябры – Грэцкі старастыльны рух, бо ён анціэкумянічны і стаіць на абароне правоў грэцкае нацыі.
    Яны рэальна падтрымліваюць нашае змаганьне зь Лукой, а мы іх.
    Для мяне ААН, ЭЗ – гэта масонска-імпэрскія ўтварэньні, яны працуюць толькі на сусьветнае зло. Менавіта з гэтым злом і патрэбна змагацца!
    Беларусь – для беларусаў; Украіна – для ўкраінцаў, Гэрманія – для немцаў!
    А зь самавызначэньням – беларускага нацыяналіста – я вызначыўся яшчэ ў далёкім 1987 г.

  15. Рэдакцыя кажа:

    Паважаныя Сп-ня Галіна і сп-р Патызан.
    Вы многае абсалютна слушна кажаце і мы ня бачым істотных супярэчнасьцяў у вашых выказваньнях (адзінае, што ёсьць дробныя заўвагі ў адрас апошняга каментара Партызана).
    Хочам дадаць толькі адзін нюанс: мы ў рэдакцыі ўжо даўно вырашалі, што галоўным полем бітвы са злом сёньня зьяўляюцца МАЗГІ беларусаў ды прадстаўнікоў іншых народаў Еўропы. Таму, спачатку ідэалогія – веданьне правільнага, прагрэсіўнага шляху…
    І, з нагоды, дзякуй вам за тое, што ўдзельнічаеце ў працы сайта.

  16. Мая таксама такая ж думка як у рэдакцыі, перамагаць патрэбна мазгамі.

  17. abdul кажа:

    Ну што тут можна сказаць калі беларускія нацыяналісты пачынаюць тлумачыць пра мусульманскую пагрозу для Беларусі і Сьвету. На маю думку існуе некалькі варыянтаў:
    1. Такія нацыяналісты болей дундукі ніж нацыяналісты.
    2. Хвост і язык такіх нацыяналістаў расьце з Лубянкі.
    3. Гэтакія нацыяналісты працуюць на New World Order.

    Зрэшты, сьпіс гэты можна скараціць да 2-х пунктаў – 1 і 3, бо пункт 2 ёсьць толькі варыянт пункта 3.

    Запраўдная пагроза для Беларусі, як і кожнай іншай краіны Сьвету, у сатаністах, якія будуючы New World Order будуюць сталец Антыхрысту. Чамусьці мне здаецца што Рэдакцыя пра ўсё гэта вельмі дабра ведае.

    Ну але ёсьць і добрыя навіны на Беларусі. Мусульманаў на Беларусі будзе болей а болей. І не праз мусульманскую іміграцыю, якой тут пужае Партызан, але праз тое што беларусы шукаюць БОГА і знаходзяць. Гэта знача, што яшчэ ня згасла сонейка для Беларусі. АЛЛАХу Акбар!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы