Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
У свой час у адным з прынцыпаў Беларускай дактрыны (Д пр-п 114) мы зафіксавалі, што найважнейшай унутрыграмадскай супярэчнасьцю, якая сёньня прысутнічае ў Беларусі, вызначаючы зьмест падзей і будучы лёс нашага народу, ёсьць ня “выбар паміж Расеяй і Захадам”, а супрацьстаяньне паміж тымі, хто выступае за самастойнае прагрэсіўнае разьвіцьцё беларускага народу (з аднаго боку), і тымі, хто ў Беларусі імкнецца праводзіць інтарэсы расейскай тэрытарыяльнай альбо заходняй фінансавай імперыякратый (з другога боку; апошнія канкуруюць паміж сабой – гэта так, але ў пытаньні свабоды народаў, сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця іх дзяржаў заўсёды выступаюць адзіным варожым фронтам). Атрымліваецца, не пасьпелі мы – беларусы-літвіны – вызваліцца з-пад уплыву крывавага касьцяломнага расейскага імперыялізму, як на нас ужо накатвае развадчаючы мазгі імперыялізм фінансавы – мутная ліберастычная плынь (нагадаем, ліберастызм – гэта гібрыд лібералізму з усё больш выразнымі элементамі таталітарызму). Адчуваньне такое, нібы на цябе з размытага вадой гарадскога сьметніка напаўзае брудная, смуродная, заразная жыжа.
Асноўны сродак захопніцкай вайны, якую вядуць ліберастызатары супраць нашага ды іншых народаў – грошы (у расейскіх імперыялістаў асноўнымі сродкамі агрэсіі былі вайсковая сіла і тэрор). Асноўныя кампаненты прапагандысцкай атруты ліберастаў – абстрактныя правы абстрактнага чалавека (але ніколі не канкрэтнага, напрыклад, беларуса), індывідуальная свабода (якая? разбураць ці ствараць? – не тлумачыцца), талерантнасьць да ўсіх магчымых вычварэньняў (напрыклад, сексуальныя мяншыні чамусьці павінны абавязкова публічна дэманстраваць свае анамальныя адхіленьні), халакост (абавязкова 6-мільённы), свабода СМІ (для дэзарыентацыі людзей, хлусьні ці для праўды? – не гаворыцца) і да т.п. Адначасна ў гэтым ліберальным ідэалагічным сьметніку таксама абавязкова мусяць адсутнічаць такія паняцьці, як народ, яго правы, каштоўнасьці, інтарэсы, адказнасьць чалавека перад грамадствам, сацыяльная і нацыянальная справядлівасьць, сэнс ды зьмест жыцьця, культура, мараль, сумленьне, этыка і да т.п. найістотныя рэчы, безь якіх немагчымае сапраўды людскае быцьцё.
Названая ў пачатку супярэчнасьць – ня проста тэарэтычнае палажэньне. Яна праяўляе сябе ў канкрэтных падзеях нашай рэчаіснасьці, рэакцыях людзей, абумоўленых сітуацыяй выбару. З гэтым выбарам найчасьцей мусяць сутыкацца тыя, хто займае актыўную грамадскую пазіцыю – найперш прадстаўнікі апазіцыі. Хто зь іх і як сябе паводзіць? – важкае пытаньне, якое варта вывучаць. Чаму? Дый таму, што менавіта гэтыя людзі зьбіраюцца прыйсьці на зьмену прарасейскаму этнацыднаму рэжыму Лукашэнкі. Што яны дадуць беларускаму народу: ці тое, што сапраўды яму патрэбна, ці ўсяго толькі новую форму каланіялізму?
На жаль, назіраючы ў гэтым кантэксьце за падзеямі ў шэрагах “афіцыйнай апазіцыі” (найперш, АДС + БНБ + “Эўрапейская кааліцыя”), мы бачым шмат непрыемных прыкмет, на якія неабходна зьвярнуць увагу. Але падаць і прааналізаваць іх мы лічым вартым на фоне падзей і ўчынкаў, якія выпінаюцца на фоне нашай рэчаіснасьці сваёй адэкватнасьцю, яркасьцю, воляй, беларускасьцю.
1. Праявы сапраўднага беларускага пратэсту і сапраўднай апазіцыйнай альтэрнатывы.
Апошнія некалькі дзён шмат увагі прыцягвае да сябе ўчынак простага беларускага хлопца зь Віцебска, па прафесіі будаўніка, сябры КХП Сяргея Каваленкі (гл. фота ўверсе, справа). Апоўдні 7 сьнежня г.г. ён умудрыўся ўзьняць на амаль 40-метровай верхавіне навагодняй елкі, усталяванай на плошчы Перамогі абласнога цэнтра, наш беларускі вольны сьцяг. Улады вымушаны былі здымаць сьцяг з дапамогай адмысловай пажарнай драбіны (гл. фота ўнізе). Пра гэтую падзею даведаліся ня толькі тысячы наведвальнікаў сеціва, а і на ўласныя вочы бачылі сотні жыхароў Віцебска.
Сяргея затрымалі міліцыянты і некалькі дзён утрымоівамі ў СІЗа. Яму пагражаюць крымінальнай справай, якая прадугледжвае зьняволеньне да 6 гадоў “за хуліганства” (артыкул 339 КК, частка 2). Хлопца ўжо неаднаразова затрымлівалі за акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, каралі штрафамі, арыштамі – цягам году ў яго ўжо было некалькі адміністрацыйных спраў, у тым ліку за тое, што выходзіў у грамадзкія месцы зь бел-чырвона-белым сьцягам. На гэты раз, са словаў Каваленкі, ён узьняй сьцяг у гонар сьвята Божага Нараджэньня.
У падтрымку Сяргея Каваленкі й з патрабаваньнем неадкладна вызваліць яго выступіла Рада БНР (www.svaboda.org/content/article/1925065.html). У адмысловай заяве сказана:
“Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае захапленьне сьмелым учынкам беларускіх патрыётаў, якія 7-га студзеня ўзьнялі на каляднай ёлцы ў Віцебску (самай высокай у Беларусі) Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, і патрабуе неадкладнага вызваленьня арыштаванага за гэта актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі.
Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, як і Гэрб “Пагоня”, ёсьць нацыянальнымі сымбалямі і непарыўна зьвязаныя з гісторыяй Беларусі. Пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам беларускія ваяры атрымлівалі слаўныя перамогі. Пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. Пад Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі 25 жніўня 1991 году тысячы мінчанаў на плошчы перад Домам ураду віталі аднаўленьне Незалежнасьці Беларусі.
Замена нацыянальнай сымболікі ў статусе дзяржаўнай на тую, якую сёньня мае Рэспубліка Беларусь, адбывалася на гэтак званым “рэфэрэндуме” 1995 г. з ініцыятывы Лукашэнкі і шэфа ягонай адміністрацыі Леаніда Сініцына (у мінулым – кіраўніка шітабу Лукашэнкі на выбарах 1994 года, пазьней – аўтара ідэі рэфэрэндуму аб уваходжаньні Беларусі ў склад Расеі). На гэты “рэфэрэндум” выносіліся таксама пытаньні аб пазбаўленьні беларускай мовы статусу адзінай дзяржаўнай, аб праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.
Варта памятаць, што пытаньні г.зв. “рэфэрэндуму” супярэчылі дзейнай на той момант Канстытуцыі і шэрагу законаў. Ён быў прызначаны гвалтоўна – праз зьбіцьцё па загаду Лукашэнкі 19 дэпутатаў Апазыцыі БНФ у залі парляманту. Сам г.зв. “рэфэрэндум” праходзіў пры манаполіі рэжыму на СМІ і з масавымі фальсыфікацыямі. Усё гэта дае падставы лічыць яго нелегітымным.
Вынікам гэтага “рэфэрэндуму” сталі зьдзек над нацыянальнымі сымбалямі, татальная русыфікацыя і выцясьненьне беларускай мовы з усіх сфэраў ужытку, усталяваньне дыктатуры Лукашэнкі і эканамічная залежнасьць краіны ад Масквы.
Для кожнага сьвядомага беларуса Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і “Пагоня” застаюцца сымбалямі беларускай дзяржаўнасьці. Сьведчаньнем гэтага – вывешваньне нацыянальнага Сьцяга легэндарным віцебскім Міронам, масавыя акцыі пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам – нягледзячы на судовыя прысуды, арышты ды штрафы.
Рада БНР лічць сваім абавязкам зьвярнуць увагу кіраўнікоў дэмакратычных краінаў і міжнародных арганізацыяў на сытуацыю вакол Сяргея Каваленкі і яго паплечнікаў.
Рада БНР уважае, што салідарнасьць з мужнымі віцебскімі патрыётамі ў гэтыя дні павінна быць найпершай справай для праваабарончых арганізацыяў, а таксама для ўсіх тых палітычных партыяў і рухаў Беларусі, якія дэкляруюць адданасьць нацыянальным каштоўнасьцям. Мы ўпэўненыя, што Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і “Пагоня” будуць дзяржаўнымі сымбалямі вольнай і дэмакратычнай Беларусі”. (канец заявы)
У сваёй заяве старшыня КХП Зянон Пазьняк адзначыў (гл. www.svaboda.org/content/article/1930059):
“Гераічны ўчынак Сяргея Каваленкі з вывешваньнем беларускага сьцяга ў Віцебску яшчэ раз паказаў, што значыць сьцяг у сыстэме каштоўнасьцяў народа, і што за рэжым улады ёсьць у Беларусі. Наш сьцяг – гэта сымбаль усіх нас, усяго нашага гістарычнага і культурнага існаваньня. Тут — уся наша Беларусь, як зьява жыцьця і Вечнасьці. Людзі, якія гэта ўсьведамляюць, здольныя на подзьвігі дзеля сьцяга.
Нагадаю, з чаго пачынаў антыбеларускі рэжым — з замены беларускага сьцяга на сьцяг акупацыйны, на знак камуна-савецкай акупацыі. І гэта ня проста фармальнасьць. Які сьцяг — такая і палітыка. Палітыка пад акупацыйным знакам — акупацыйная. Гэта значыць — антыбеларуская, антынацыянальная. Гэта палітыка цемры, накіраваная на вынішчэньне беларускай мовы, беларускай свабоды, і беларускай культуры. Усё адпаведна. Гэта палітыка ўнутранай акупацыі, якая хоча пераўтварыць людзей у замарожаных пінгвінаў, і дзейнічае яна як зондэр-каманда.
На Каваленку накінуліся і пачалі зьбіваць, пачалі зьневажаць, зь нянавісьцю і злобай. Беларуская ўлада і прадстаўнікі беларускай улады так бы сябе ніколі не паводзілі. Гэта стыль чужой улады, якая ваюе з народам.
Легендарны Мірон (а гэта канкрэтны чалавек) сваімі подзьвігамі стварыў нефармальны “Ордэн беларускага сьцяга”. Рыцарам Сьцяга можна стаць, толькі зьдзейсьніўшы подзьвіг, варты ўзроўню Мірона. Сяргей Каваленка стаў такім рыцарам. Годны ўчынак і годныя паводзіны. Рыцар Сьцяга альбо робіць вялікі ўчынак таемна і яго ніхто ніколі ня бачыць, альбо робіць адкрыта, і адкрыта абараняе гонар Сьцяга.
І заўважце, як пры адкрытай пазыцы Каваленкі пачаў кідацца ў бакі і курчыцца антыбеларускі рэжым. Каваленку выпусьцілі да суду, бо спалохаліся беларускага рушэньня і росту яго папулярнасьці. Хаця, які тут суд, судзьдзяў трэба судзіць.
Хоць павольна, але мінае ўжо час цемры, і неўзабаве згіне зусім” (канец цытаваньня)
У Віцебску таксама быў створаны грамадзкі камітэт для абароны арыштаванага апазыцыянэра. Акрамя таго, па зьвестках сябры КХП Яна Таўпыгі (www.svaboda.org/content/article/1928204.html), у падтрымку спадара Сяргея былі пікеты, звароты да міжнароднай супольнасьці, старшыні Беларускага Эўрапейскага Згуртаваньня Зьмітра Піменава. Дый у цэлым, справа набыла вельмі шырокі розгалас. Можа, усё гэта разам пасллужыла прычанай таго, што 12 студзеня Каваленку нечакана выпусьцілі з СІЗа пад падпіску аб нявыездзе.
З учынкам спадара Сяргея па сваёй яркасьці, зухаватасьці, беларускасьці мала што можа параўнацца. Напрыклад, успамінаецца ўчынак вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна ўлетку 1999 года. Тады спадар Алесь з нагоды завяршэньня перашага прэзідэнцкага тэрміна Лукашэнкі вываліў перад рэзідэнцыяй апошняга “падзяку за працу” ў выглядзе вазку гною ды іншых сімвалаў лукашэнкаўскай улады (гл. фота ўнізе). Нагадаем, за гэтую акцыю Пушкін атрымаў два гады ўмоўна (больш падрабязна пра тую падзею можна прачытаць, напрыклад, тут: http://www.euroradio.fm/by/917/subscr/35737/?ILStart=110).
Яшчэ на памяць прыходзіць выпадак, які на ўласныя вочы бачылі мы разам зь тысячамі людзей, якія сабраліся ў Менску на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкая) 19 сакавіка 2006 года. Тады нейкі хлопец, забраўшыся на аўтобус з нашым нацыянальна-гістарычным сьцягам, нібы нейкі цыркавы актор, размахваючы ім, праляцеў па прасьпекце Скарыны (Незалежнасьці) на даху гэтага аўтобуса па-над галовамі дзясяткаў тысяч аслупянелых ад зьдзіўленьня і захапленьня людзей (гл. фота ўнізе, зьлева). На жаль, імя гэтага чалавека дасёньня застаецца невядомым (прынамсі, яно невядомае нам). Памятаецца толькі, што ў натоўпе тады хадзілі чуткі, што хлопца міліцыянты схапіць ня здолелі…
Карыстаючыся нагодай, цяпер, амаль праз 4 гады пасьля гэтай падзеі, выказваем вялікую павагу і падзяку невядомаму нам сьмеламу беларусу. Тады яго ўчынак ня быў ацэнены належным чынам. Зашумілі іншыя падзеі… Можа, цяпер ён прачытае гэтыя радкі, і хай яму стане прыемна…
Сапраўды вялікімі, яркімі, беларускімі справамі былі таксама 250-дзённая Курапацкая моладзевая вахта 2001-02 гг. з патрабаваньнем мемарыялізацыі Курапат, моладзевы чын на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкая) у Менску 20-23 сакавіка 2006 году (гл. сімвалічнае фота ўверсе справа). Але гэта былі акцыі адносна масавыя, калектыўныя. У такіх удзельнічаць лягчэй.
З індывідуальных учынкаў, можа, і не такіх яркіх, але зь ня меншым выразам беларускай волі, узгадваецца пастава Зьмітра Жалезьнічэнкі – студэнта-выдатніка матэматычнага факультэта Гомельскага ўніверсітэту (гл. фота ў пачатку артыкула, зьлева).
У свой час мы ўжо пісалі, што спадара Зьміцера, сябра БНФ, двойчы выключылі з трэцяга курсу ўніверсітэта за яго прабеларускую паставу і грамадска-палітычную дзейнасьць (гл. : https://nashaziamlia.org/2008/02/10/1190; https://nashaziamlia.org/2008/05/22/1362; https://nashaziamlia.org/2008/03/08/1235; https://nashaziamlia.org/2007/11/12/1051). А затым яго на 1,5 гады гвалтам пастрыглі ў войска, дзе ён, у адрозьненьне ад усіх іншых аналагічных выпадкаў, адмовіўся даваць прысягу на вернасьць беларусафобскаму рэжыму…
Сёньня першы беларускі палітычны прызыўнік навучаецца ва Ўнівэрсітэце прыкладных навук Амстэрдама па праграме галандскага ўраду (навучаньне адбываецца на ангельскай мове). Ён мяркуе датэрмінова, ужо праз два гады, атрымаць дыплом бакалаўра (www.svaboda.org/content/article/1924174.html).
Напярэдадні калядных сьвятаў Зьміцер здаў тры першыя іспыты — усе на «дзявяткі» паводле 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў. Зьміцер лічыць: “Адукацыя – важная. Ад чалавека адукаванага Беларусі будзе значна больш карысьці. Нам прыйдзецца адбудоўваць краіну… Калі зьявіцца ў нас такая магчымасьць браць усё ў свае рукі, адраджаць усё, патрэбныя будуць людзі адукаваныя».
Што тут скажаш? Малайчына!
Хацеў бы дадаць, калі ўжо размова пайшла пра наш нацыянальны сымбаль.
27 ліпеня 1999 г. мы разам са Зьміцерам Якаўцавым, старшыней Гомельскай абласной рады БНФ (да расколу партыі) узьнялі бел-чырвона-белы сьцяг, на даху Гомельскага гарвыканкама. Мне ў той час было 57 гадоў. Я і сёньня гатовы да такой працы… На жаль я далека ад Бацькаўшчыны. Аднак хачу пазначыць, што на гэта, вядома, нас натхніў прыклад “Мірона”. Магчыма гэта быў С.Каваленка.
Трэба пазбавіць рэжым спакою, і ўзьнімаць наш сьцяг як мага часьцей і па ўсей краіне. Вось тады міліцыі будзе сапраўдная праца – несьці службу ня ў цёплых пакоях, а марозіць соплі, ахоўваючы ўсе адміністратыўныя будынкі, усе высотныя кропкі. У гэтым выпадку колькасьці міліцыі ўжо дакладна будзе замала, бо змагацца ім прыдзецца ня з сотняй-другой патрыётаў, з цэлым народам. Гэта будзе негвалтоўнае змаганьне за Беларусь. Няхай яны прачынаюцца ноччу ў халодным поце ад жаху, калі ім пачне сьніцца наш сьцяг.
Вялікі дзякуй Сяргею Каваленку! Фотаздымкі амаль нядзелю трымаліся на асноўных інфармацыйных парталах у інтэрнэце, што вельмі пагрэла гэтай марознай зімой сэрцы многім. Трэба адзначыць, што учынак належыць ужо не юнаку, Сяргею ужо 35. Ён меў чым рызакаваць, бо у яго , наколькі ведаю, ёсць сям’я. Вялікая павага. Парадавала таксама, колькі добрых слоў было у постах да гэтай навіны. Няма сумнення, што як ланцуговая рэакцыя, з’явяцца новыя героі, бо з аднаго зярняткі вырастае колас.
Несомненно восторг с замиранием сердца, когда видишь национальный флаг на
ёлке. Геройство. И, оказывается, что Купаловские “Тутейшыя” актуальны, как и прежде.
Очень бы хотелось, что б этот стяг у каждого беларуса сиял в глазах.
Добры артыкул. Адзінае што Рэдакцыя паспяшалася залічваць Зьмітра Жалезнічэнку ў героі. Тыя ўчынкі, што Вы прывялі – гэта выдатна. Проста раю крыху болей даследваць хто ён…
To Georgi
На жаль, наша рэдакцыя вельмі невялікая. Як мы кажам – 2,5 чалавекі. Таму мы часта вымушаны арыентавацца толькі на тыя зьвесткі, якія прысутнічаюць у СМІ, у т.л. у сеціве.
Нічога. Дзякуй Вам вялікі за працу. Выбітныя ўчынкі, так ці інакш, сапраўды добры прыклад для іншых.