nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Два гатункі апазіцыянераў (частка 3: інфармацыя з Wall Street сьпецыяльна для апазіцыянераў другога гатунку)

18 студзеня, 2010 | 2 каментарыя

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

d093d0b5d180d0bed196-6Хто-хто, а мы рэгулярна папярэджваем беларускіх апазіцыянераў, што стаўка на заходніх ліберастызатараў, на іх грошы ёсьць абсалютна бесперсьпектыўнай у сэнсе “змаганьня з дыктатурай за дэмакратыю ў Беларусі”. Літаральна культавым па гэтай тэме стаў наш артыкул “Адказ Гансу Віку: сярод нас лохаў няма!” (гл. nashaziamlia.org/2008/11/30/1641/#more-1641), які мае ўжо больш за 8000 праглядаў. Абагульняючы зьмест гэтага артыкула, мы больш за год таму нават вывелі 108-ы дактрынальны прынцып, які зафіксаваў, што “псеўда-ліберальная ідэалогія і грамадска-палітычная практыка … вельмі далёка адышлі ад таго, што ёсьць сапраўднай дэмакратыяй”, і што цяперашні заходні лібералізм “ня толькі не вырашае актуальных грамадска-палітычных праблем чалавецтва, а наадварот спрыяе разьвіцьцю аўтарытарна-дыктатарскіх рэжымаў”, павялічваючы небясьпеку будучага глабальнага катаклізму. Нягледзячы на тое, што нас ня чуюць, мы і далей будзем вывучаць ліберастызм і заклікаць, пакуль ня позна, адвярнуцца ад яго.


Для таго, каб людзі ўсё ж прыслухаліся, мы імкнемся знайсьці й падаць на сайце аналагічныя ці блізкія думкі іншых людзей: знакамітых філосафаў (Імануіл Кант), вядомых заходніх палітолагаў (Поль Бельен, Патрыцыя Коэн, Роберт Каган), заслужаных дысідэнтаў (У.Букоўскі). Аднак і на гэта няма ніякай рэакцыі. Разумем, грошы важней…

Таму сёньня з нагоды ўзьнятай тэмы мы падаем “беларускім” прыхільнікам ліберастызму новы рацыянальны аргумент – прыводзім меркаваньні непасрэдна зь іх ліберастычных “райкамаў і абкамаў” (абодва матэрыялы, невядомых аўтараў, якія падаюцца ніжэй, узяты з сайта радыё “Свабода”).

3.1.

МІЖНАРОДНАЯ СУПОЛЬНАСЬЦЬ – НЯЎДАЧНІК-2009 (паводле www.svaboda.org/content/article/1915719 ад 28.12.2009 г.; на фота ўверсе зьлева масавая дэманстрацыі пратэсту ў Капэнгагэне)

“2009 год мае шанец застацца ў гісторыі часам расчараваньня ў лібэральным міжнародным парадку. І амэрыканскае “дабро з кулакамі”, і эўрапейская, кантыянская канцэпцыя справядлівага і ўнівэрсальнага права дзяржаваў [заўважана – ліберасты няшчадна перавіраюць Канта; гл., напрыклад, тут: nashaziamlia.org/2009/05/18/2212 – Рэд.] адступаюць перад сучаснымі выклікамі. Чаму міжнародная супольнасьць стала найвялікшай няўдачніцай дзесяцігодзьдзя?

Эканамічная дэпрэсія разам з палітычнай нестабільнасьцю ўяўляюць сьмяротны кактэйль. Эканаміст Джон Кейнс яшчэ ў 1930-я гады абверг клясычную догму аб непагрэшнасьці лібэральнага ўпарадкаваньня сьвету [ну, вось яшчэ адзін наш паплечнік; а нам усё Фукуяму, Фукуяма… – Рэд.]. Тым ня меней, менавіта гэтае “пітво” разбурае апошнія аптымістычныя надзеі, якія заставаліся пасьля краху двухпалярнай мадэлі сьвету часоў халоднай вайны.

Выявілася, што добрыя намеры мала чаго вартыя бяз моцнага лідэрства, здольнага забясьпечыць выкананьне прыгожых прынцыпаў [ліберальныя прынцыпы не “прыгожыя”, гэта – толькі флёр на злачынныя мэты; прыкладна, як было ў бальшавікоў зь іх такой жа “прыгожай” ідэалогіяй і прынцыпамі! – Рэд.]. З роляй такога лідэра, як лічаць многія аналітыкі, ня справіліся ані Злучаныя Штаты, ні Эўрапейскі Зьвяз.

Тым часам нарастае ўплыў іхных канкурэнтаў, ад Расеі і Кітаю да Ірану.

Прычына паразы Злучаных Штатаў ва ўсталяваньні ўсясьветнага парадку – старая, як сама гісторыя. Вызваленьне, прынесенае звонку, нягледзячы на добрыя намеры яго носьбітаў, непазьбежна прыводзіць да незадаволенасьці ды адпору з боку тых, каму яно адрасуецца. Гэты прынцып аднолькава дзейнічае і ў Эўропе, і ў Іраку, і ва Аўганістане [якая абуральная хлусьня: усім відавочна, што незадаволенасьць узьнікае з-за таго, што прыносіцца не вызваленьне, а замест старай кабалы – новая!!! Вось ён – механізм “паразы лібералізму”! Столькі разоў гаворана… – Рэд.].

Стратэгія Брусэлю, накіраваная на добраахвотную трансфармацыю, на першы погляд, выглядае больш пэрспэктыўна. Пасьля падпісаньня Лісабонскай дамовы [гаворка пра нахабны падман усіх еўрапейскіх народаў, якія на ўсіх (!) рэферэндумах, праведзеных да таго, заявілі, што ім пераўтварэньне Еўропы ў ЕСССР, ну, зусім не патрэбнае… – Рэд.], якая дала блёку прэзыдэнта і міністра замежных справаў, зьнешняя палітыка Эўразьвязу можа пажаць падобны палітычны ўраджай [зьвярніце ўвагу, яны заранёў ведаюць, што станоўчых вынікаў ня будзе! – Рэд.] ад паўнамаштабнага выкарыстаньня рэсурсаў сваіх сяброў, як гэта было пасьпяхова зроблена ў эканоміцы.

У інтэрвю нашаму радыё эўракамісарка ў зьнешніх сувязях Бэніта Фэрэра Вальднэр, якая з Новага году саступіць месца новаабранаму міністру замежных спраў, назвала гэты момант [падпісаньне Лісабонскай дамовы] вельмі спрыяльным для блёку, каб павялічыць свой уплыў: “Мы павінны выкарыстаць гэтую тэндэнцыю, якая насамрэч ёсьць выдатнай і патрэбнай тэндэнцыяй. Я абсалютна перакананая , што калі Эўропа хоча падняцца і шчыльна супрацоўнічаць зь іншымі вялікімі сусьветнымі гульцамі, трэба быць нашмат мацнейшай і выглядаць значна больш моцнай”.

Але ў тым, што робіць эўрапейскую палітыку прывабнай, хаваецца кардынальная праблема. Шматбаковасьць і талерантнасьць у прыняцьці важных рашэньняў на агульную карысьць [так цяпер называюцца рэшткі дэмакратычных прыцэдур. – Рэд.] пакідае гэтага гульца фактычна без зубоў [зноў падмена: без персьпектывы, а ня без “мускулаў і зубоў”, ЕўраЗьвяз пакідае зманлівая мэта, якая патрэбная еўрабюракратыі й фіналігархіі, а не еўрапейскім народам; так, сапраўды, мы адкрыта называем вам чарговы механізм будучай паразы еўрапейскай ліберастычнай палітыкі. – Рэд.].

І калі падчас халоднай вайны і адразу пасьля яе завяршэньня Эўразьвяз у крытычных выпадках зьвяртаўся да НАТО, а фактычна да Злучаных Штатаў, пры неабходнасьці дадаць да перніка і пугу, дык цяпер рэаліі мяняюцца. Грамадзкая думка ў Злучаных Штатах пачынае выяўляць прыкметы стомы роляй сваёй краіны [“стома” ад адсутнасьці станоўчых вынікаў, а апошнія ад таго, пра што мы ў рэдакцыі адносна ліберастызму ўвесь час кажам. – Рэд.], калі Вашынгтон гатовы ахвяраваць амэрыканскімі салдатамі для дасягненьня агульных мэтаў пры вельмі абмежаванай падтрымцы з боку сваіх гэтак званых “братоў па ідэалах” [удакладнім, ліберастычных ідэалах. – Рэд.].

У выпадку замены палітыкі дзейнай адміністрацыі [ЗША] на ізаляцыянізм, роля НАТО як гаранта бясьпекі ў рэгіёне можа ператварыцца ў падабенства да малаэфэктыўных структураў ААН або АБСЭ, зь якімі у свой час міжнародная супольнасьць таксама зьвязвала пэўныя надзеі [усё, як іржа, разьядаюць бюракратыя і ліберастыя. – Рэд.]”. (канец 1-га матэрыяла)

“THE WALL STREET JOURNAL”: ДЭМАКРАТЫЯ ВЯНЕ (паводле www.svaboda.org/content/article/1927209 ад 12.01.2010 г.)

“Тэндэнцыя пашырэньня дэмакратыі ў сьвеце спынілася 4 гады таму і зьмяніла кірунак – да такой высновы прыходзіць “The Wall Street Journal”, аналізуючы сёлетні даклад “Freedom House” аб стане свабоды ў сьвеце.

Паводле дакладу, ужо 4-ы год запар лік краінаў, дзе сытуацыя з палітычнымі і грамадзянскімі правамі пагоршылася, перавышае лік тых, дзе яна палепшылася.

The Wall Street Journal” зьвязвае гэтую адмоўную тэндэнцыю з адыходам ЗША ад палітыкі актыўнага пашырэньня дэмакратыі ў сьвеце [сапраўды так: пасьля 1990-х “ЗША” вырашылі пашыраць у сьвеце не дэмакратыю, а “лібералізм”. – Рэд.], які [адыход] абазначыўся яшчэ падчас прэзыдэнцтва Джорджа Буша і быў працягнуты Баракам Абамай.

“Цяперашняя амэрыканская адміністрацыя цалкам зьмяніла цэнтар увагі. У яе дачыненьнях з Расеяй і Кітаем стратэгічныя пытаньні заглушаюць усе размовы пра дэмакратыю ці правы чалавека“, — піша “The Wall Street Journal[на самай справе, няма больш важкіх, больш “стратэгічных” пытаньняў для лёсу людскай цывілізацыі, чым распаўсюд сапраўднай дэмакратыі ў сьвеце… – Рэд.]. (канец цытаваньня 2-га матэрыялу)

3.2.

Наш каментар.

Па-першае, колькі ня рухайся ў памылковым кірунку (а які кірунак разьвіцьця людскай цывілізацыі верны, патлумачана, напрыклад, тут: nashaziamlia.org/2007/03/01/545), як ні педалюй, колькі ні заклікай да лідарства, у такіх варунках ні да чаго добрага ня прыйдзеш…

“Лібералізм” – ідэалогія і практыка фінансавай алігархіі – ня мае нічога агульнага з сапраўнай дэмакратыяй – уладай нацыянальнай эліты. Касмапалітызацыя сьвету, якую “лібералы”, наўмысна заблытваючы паняцьці, часта называюць глабалізацыяй, ня мае нічога агульнага зь сістэмнай гуманістычнай уладкаванасьцю сьвету, якую могуць забясьпечыць толькі асобы з самым высокім узроўнем сьветагляду і маралі. І г.д.

Падмена паняцьцяў, кадраў і наўмыснае адхіленьне ад прагрэсіўнага кірунку разьвіцьця цывілізацыі – вось у чым галоўная прычына таго, што “дэмакратыя вяне”…

Глабальныя сацыяльныя паразіты – ліберастызатары – накідаюць сьвету свае эгаістычныя мэты і пры гэтым яшчэ жадаюць атрымаць станоўчы вынік? Сьмешна! Але і… сьлёзна, бо плаціць за наступствы ўсяго гэтага будуць ні ў чым не вінаватыя людзі.

Другое.

Глабальныя ліберастызатары выдатна ведаюць розьніцу паміж ліберастызмам і дэмакратыяй. І сваю злачынную падмену робяць цалкам сьвядома. Цудоўны факт у пацьверджаньне гэтага ў свой час прывёў Зьміцер Плакс (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2009/06/30/2365).

Трэцяе.

Але цяпер ліберастызатары нарэшце пачалі ўсьведамляць, што сьвет расчараваны ў іх “лібэральным міжнародным парадку” і што ім прыйдзецца адступаюць “перад сучаснымі глабальнымі выклікамі”.

Яны гэта ведаюць і заяўляюць проста з Wall Street. А мы пра гэта ж яшчэ раз папярэджваем “нашых” “беларускіх” прыхільнікаў заходняга лібералізму.

Каб не казалі потым, што ня ведалі…


2 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Мы можам апынуцца (ці ўжо апынуліся) ў сітуацыі, як тыя індзейцы Амерыкі калі да іх прыплылі канкістадоры. Канкістадорамі ў нашым выпадку будуць алігархі з браткамі. А вінаватыя правадыры індзейцаў якія не здолелі стварыць моцныя, развітыя краіны. У нашым выпадку Лу-ка з вертыкаллю.

  2. Уладзімер Русаковіч кажа:

    Дзіва, што на месьціве амерыканскае газеты “The Wall Street Journal” ніхто пад адпаведным артыкулам (па-анг. “Democracy’s Wane”, http://online.wsj.com/article/SB10001424052748703652104574652450396097132.html#printMode або http://online.wsj.com/article/SB10001424052748703652104574652450396097132.html) не паставіў свайго ймя. Застаецца меркаваць, што яго напісаў сам рэдактар газеты Робэрт Томсан.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы