Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
На левым фота Троцкі (Бранштэйн), Ленін (па маці Бланк) і Каменеў (Разенфельд) у 1920 годзе. У цэнтры і справа: сёньня ў Беларусі ды па ўсёй постсавецкай прасторы адныя калечаць і дэмантуюць помнікі бальшавіцкім правадырам, іншыя працягваюць іх абагаўляць…
Калі мы працавалі над папярэднім матэрыялам, нас зьдзівіла адна акалічнасьць: амаль ніхто з украінцаў не сказаў, што галоўнай прычынай паразы Юшчанкі, а разам зь ёй і страты “вялікага памаранчавага шанцу” для ўкраінскага народу, была ня столькі слабахарактарнасьць, колькі сьветагляд пана Віктара (г.зн. як ён бачыць Сьвет, грамадскую рэчаіснасьць, што лічыць нормай у ёй) і асаблівасьць успрыняцьця ім самога сябе і сваёй ролі ў гэтым сьвеце.
Апошняе было цалкам фатальным. Уражаньне такое, што Юшчанка ўяўляў, быццам усе грамадзяне Ўкраіны павінны яго пажыцьцёва насіць на руках і цалаваць у попку за тое, што ён пагадзіўся стаць прэзідэнтам пасьля памаранчавай рэвалюцыі. Для пасьпяховага палітыка самаўспрыняцьце сябе ў грамадска-палітычнай рэчаіснасьці павінна быць супрацьлеглым: гэта ты цалкам вінен свайму народу за сваё існаваньне ў Сьвеце, а тым больш за падтрымку, і ты павінен зрабіць максімум з таго, што можаш, для свайго народу (здохнуць, калі трэба…), для прагрэсу ўсёй людскай цывілізацыі, і не чакаць ніякай падзякі…
У сваю чаргу грамадска-палітычны сьветагляд Юшчанкі быў палавіністым (у сэнсе прапорцый у ім пазітыву і негатыву). Верагодна, такі сьветагляд усё ж лепш называць не нацыяльна-дэмакратычным, а ліберальна-нацыянальным. Прычым, зьвярніце ўвагу: тое, што ў поглядах Юшчанкі было ліберальным і чаго ён дамогся (поўная свабода СМІ, вольная хада выбарчай кампаніі, адносна дакладны падлік галасоў пасьля галасаваньня), у канчатковым выніку згуляла супраць яго (такая ж сітуацыя, дарэчы, была і ў Беларусі ў 1994 годзе!), а тое, што было ў ім нацыянальнага, украінскага, што ён, як прэзідэнт, дэманстраваў і чаго таксама дамагаўся (стаўленьне да ўкраінскай мовы, культуры, аднаўленьне гістарычнай праўды – найперш пра Галадамор, вяртаньне ўкраінскаму народу яго Герояў, імкненьне аб’яднаць усё ўкраінскае праваслаўе ў адзінай Памеснай украінскай царкве і г.д.), згуляла на яго карысьць, у т.л. на карысьць яго, як палітыка, і праз пэўны час – як гістарычнай асобы. Менавіна з-за апошняга ён застанецца ў гісторыі з пазітыўнай афарбоўкай.
(Тут варта адзначыць, што мы ня супраць вышэй пададзеных “ліберальных” каштоўнасьцяў – мы за іх, але толькі ў межах і пасьля нацыянальных інтарэсаў, ва ўмовах, калі яны не пярэчаць бясьпецы нацыянальнай дзяржавы…).
Калі палітыку даваць 50 балаў за адэкватнае самаўспрыняцьце і яшчэ 50 балаў за адэкватны грамадска-палітычны сьветагляд, пан Юшчанка набірае толькі 25 балаў (ідэал 100). Здаецца, гэта мізер. На справе, у наш прасякнуты сатанізмам час – гэта ня так і мала. Прыкладна такія ж паказьнікі (і, адпаведна, гістарычныя дасягненьні) маюць Краўчук, Шушкевіч, Ельцын, Гарбачоў, Гавел, Валенса…
Праўда, каб актыўна наступаць на зло і перамагаць яго, трэба мець прагрэсіўных рысаў мінімум на 50 адсоткаў ад абсалютна магчымага.
Каб, завяршаючы аналіз эры Юшчанкі, усё ж закончыць станоўчай кропкай, хочам зьвярнуць увагу толькі на адзін, недастаткова ацэнены ўкраінцамі факт: лідар камуністаў – Сіманенка – набраў ледзь не ў 2 разы менш галасоў (3,5%), чым набраў Юшчанка. Прычым, зьвярніце ўвагу, яшчэ пару гадоў таму КПУ мела 5,4% і ўдзельнічала ў фармаваньні Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Яе і блізкія да яе прадстаўнікі – усе гэтыя сіманенкі, гракі, вятрэнкі – яшчэ пару гадоў таму не вылазілі ня толькі з украінкіх тэлевізаў, а і з нашых – беларускіх (!), няшчадна загажваючы бальшавіцкімі сьветаўяўленьнямі мазгі нашых грамадзян.
Цяпер іх няма. Што сталася? Якая сіла змыла іх з экранаў, як вада змывае ўнітаз?
Відавочна, што стратэгічнае значэньне мела тут тэма Галадамору, якую на адпаведную вышыню ўзьняў… усё той жа Юшчанка.
Як усё гэта адрозьніваецца ад сітуацыі ў Беларусі з усімі гэтымі “лініямі Сталіна”, штогадовымі адзначэньнямі 7 лістапада “Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі” і да т.п. па сутнасьці злачыннымі ідэалагічна-інфармацыйнымі акцыямі.
Давайце, каб мы – беларусы і ўкраінцы – маглі адэкватна ўспрымаць значэньне таго факту, што камунякаў мы цяпер доўга ня будзем бачыць на паверхні ўкраінскай палітыкі, падставім адпаведны фон: успомнім, як яшчэ некалькі месяцаў таму камуністы разам з цяперскімі ўладамі ў нашай Беларусі адзначалі (і прымушалі адзначаць іншых) 92-я ўгодкі бальшавіцкага перавароту, які яны завуць “Сьвятам Вялікага Кастрычніка”.
Паколькі часта лепш, чым словы, гавораць вобразы, мы падаем ніжэй фотадакументы зь леташняга адзначэньня бальшавіцкага перавароту ў нашай Беларусі. Вы можаце бачыць ня толькі твары лідараў цяперашніх “беларускіх” камуністаў – наўпроставых нашчадкаў злачынных бальшавікоў-сіяністаў 90-гадовай даўніны, а і твары больш простых зь іх. Нават з фота бачна, што гэта людзі з асаблівасьцямі сьветаўспрыняцьця. Многія зь іх напэўна былыя НКВДшнікі, якія да сьмерці будуць спрабаваць угаворваць сваё сумленьне “правільнасьцю многага з таго, што было зроблена камуністамі” ды імі асабіста…
На фота ўнізе таксама бачны бальшавіцкія “богі” (на партрэтах і ў бронзе – Ленін, Сталін, Лукашэнка), іх лозунгі (пра СССР, капіталізм), іх залітая крывёй сімволіка.
Усё гэта, на жаль, яшчэ наша сёньняшняя беларуская рэчаіснасьць…
Цікавым элементам леташняга “сьвяткаваньня” 7 лістапада стаў актыўны удзел у ім нацыянал-бальшавікоў – г.зв. “лімонаўцаў” (гл. фота ўнізе; зноў зьвярніце ўвагу на іх твары, у тым ліку на іх лідара Дзіму; “багоў”, увасобленых у помніках; сімволіку жэстаў і вобразаў…). Вядома таксама, што іх маскоўскі лідар – скандальна вядомы пісьменьнік Лімонаў – многімі расейскімі дэмакратамі акрыта называецца агентам ФСБ.
Нацболы прайшлі несанкцыяваным шэсьцем па прасьпекце Незалежнасьці, у пераходзе на плошчы Перамогі разгарнулі чырвоны сьцяг, а потым каля вечнага агню хорам прачыталі “Малітву нацбола”. У ёй такія словы: “Няхай твая кроў увальецца ў кроў партыі. Няхай мы станем адзіным целам. Так, сьмерць!”
Міліцыянты ім не перашкаджалі…
Пагадзіцеся, не было б і гэтай пошасьці ў Беларусі, калі б не адпаведнае прыхільнае стаўленьне да яе з боку цяперцаў-лукашыстаў. Нельга сабе ўявіць аналагічныя нахабныя паводзіны прадстаўнікоў гэтай галіны расейскіх імперыялістаў, скажам, у сёньняшнім Кіеве… І ў гэтым таксама заслуга Юшчанкі.
Паколькі з усёй гэтай імперскай бальшавіцкай нечысьцю ў цэлым усё зразумела, давайце зьвернем увагу на альтэрнатыўны бок. І тут мы найперш хочам адзначыць хлапцоў з Маладога Фронту і блізкіх арганізацый, якія “змагаюцца з камунізмам”. Таму некаторыя зь іх з нагоды бальшавіцкага сьвята былі “прэвентыўна затрыманыя” ўладамі.
Так, перад пачаткам антыкамуністычнай акцыі ў цэнтры Менску быў затрыманы на некалькі гадзінаў сябра “Маладога фронту” Мікола Дземідзенка, а каля пад’езду свайго дома Наста Палажанка (гл. www.svaboda.org/content/article/1871936.html). Іх адвезьлі ў пастарунак. Прэвэнтыўныя затрыманьні маладзёнаў напярэдадні адбыліся таксама ў Наваградку.
Лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч заявіў: “Гэтыя затрыманьні яскрава сьведчаць аб тым, які б дыялёг ня вёўся з Эўропай, якая б не была “лібэралізацыя”, рэжым заўсёды будзе бараніць сваю ідэалягічную аснову. Яго ідэйным падмуркам ёсьць менавіта камуністычная ідэалёгія” (на жаль, Дашкевіч апошні час ўпарта змагаецца з прывідам “камунізму”, хаця найбольшую шкоду нанесла беларусам, украінцам, рускім якраз бальшавіцкая ідэалогія).
Таксама ў той дзень былі затрыманы на некалькі гадзінаў сябры “Правага альянсу” Юрась Карэтнікаў, Аляксей Скуратовіч і Сяргей Лёвін. Пазьней сябры “Правага альянсу” ўсё ж усклалі вянкі з калючага дроту да помнікаў Дзяржынскаму і Калініну (гл. фота ўнізе).
Гэтай аптымістычнай нотай – пахавальным вянком па бальшавіках-камуністах – мы і хочам закончыць выкладаньне сваіх меркаваньняў.
P.S.
Каментуючы сьвяткаваньне сёньняшнімі камуністамі 92-х угодак бальшавіцкага перавароту, нехта “Фрабел” прыкладна так падсумаваў іх дасягненьні за прайшоўшы час:
– Ад’ём уласнасьці, знішчэньне прыватнай уласнасьці;
– Увядзеньне працоўнай павіннасьці;
– Продразвёрстка;
– ЧЫРВОНЫ ТЭРОР;
– Зьнішчэнне цэркваў і забойствы сьвятароў;
– “Раскулачваньне” і калектывізацыя;
– ГАЛАДАМОР;
– РЭПРЭСІІ, ГУЛАГ;
– ДЭПАРТАЦЫЯ І ПАДЗЕЛ НАРОДАЎ;
– Пакт Гітлер-Сталін;
– Напад на Фінляндыю ў 1940 г.;
– Берлінская сцяна;
– Тэрарызм;
– Развязванне войнаў у Паўночнай Карэі, Афганістане, В’етнаме, Лаосе, Югаславіі;
– Жахлівыя рэжымы ў Камбоджы (чырвоныя кхмеры), на Кубе, у Нікарагуа, Румыніі, ГДР, Перу, Эфіёпіі, Анголе, Мазамбіку;
– Акупацыя Прыбалтыйскіх дзяржаў;
– Падаўленьне рэвалюцый ў Празе і Будапешце;
– Галеча і дебілізацыя насельніцтва;
– Спадчына: чэкісцкі рэжым у Расіі, лукашызм у Беларусі, мааізм ў Кітаі, сталінская сістэма пакараньня і судаводства, п’янства, развал эканомікі, вайна на Паўночным Каўказе
Разам больш за 100.000.000 забітых…
Яшчэ адзін аналіз выбараў – з боку ўкраінскага нацыяналіста:
http://www.svoboda.org.ua/dopysy/zmi/013606/
У P.S. не хапае яшчэ аднаго брыдкага факту – “Рыжскі дагавор”. Змова камуністаў з польскімі імперыялістамі, якая прывяла да этнацыду беларускага народу па абодва бакі мяжы.
Хачу звярнуць увагу наведвальнікаў Сайту на:
1. У ЗША ў 2010 годзе плануецца атрымаць энэргію ад кіруемай рэакцыі тэрмаядзернага сінтэзу. Гэта прывядзе да таго, што праз 10 гадоў залежнасці ад нафты і газу, як энэрганосьбітаў, можна пазбавіцца. Запыт у Google: National Ignition Facility.
2. Раю знайсці і паглядзець фільм: Endgame. Blueprint For Global Enslavement – ёсць з перакладам на расейскую мову (2009) – пра “сусветны ўрад”. Гэта дапаможа зразумець “дзіўную палітыку Захаду”.
Спадар Сяргей.
Ці не маглі б вы самі знайсьці й даць спасылку па фільм пра “сусьветны ўрад” (пажадана з тэкстам хаця б у расейскай версіі).
На сьвяце ў гонар гэрояў Крут лунаў і беларускі сьцяг…
http://bilozerska.livejournal.com/215965.html#cutid1
Малайцы хлопцы, паказалі Юшчанку: Беларусь – гэта не Лукашэнка….
Цікава як ён гэты хлопцам у вочы глядзеў?
Endgame. Blueprint For Global Enslavement – Эндшпиль. Проект глобального порабощения. Я запампаваў яго з мясцовай лакальнай сеткі – памер 1,56ГБ (1560МБ) -зашмат для інтэрнэту.
Можна паглядзець тут анлайн (нажаль, па-расейску):
http://video.yandex.ru/users/arni-raj/view/153/user-tag/%D1%84%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%BC%D1%8B/
To Yanka!
Вялікі дзякуй за падказаную спасылку. Атрымаўся цудоўны прыклад таго, што ёсьць арганізацыя.
Адзін – паставіў пытаньне, другі – распавёў пра існаваньне крыніцы ведаў, трэці (гэта вы) – падказаў, дзе канкрэтна яе знайсьці.
Яшчэ нехта прааналізуе, патлумачыць, паспрыяе распаўсюду…
Так у супрацы некалі й пераможам!
Жыве Беларусь – Наша Зямля!