nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пра ідэалагічныя карані глабальных крызісаў (частка 1)

7 лютага, 2010 | 18 каментарыяў

Міхаіл Аляксандраў (паводле forums.svetrus.org/showthread.php?t=3838)

d097d18fd0bcd0bbd196-d0b7d18cd0bdd196d188d187d18dd0bdd18cd0bdd0b5Адзін з нашых наведвальнікаў, які дасёньня ня выбачыўся за неабгрунтаваныя напады на Анатоля Белага і Васіля Чырванія, запатрабаваў ад нас выбачыцца перад веруючымі хрысьціянамі за тое, што мы напісалі, што Біблія – гэта “сіянісцкі праект”. З гэтай нагоды вымушаны зноў зьмяніць нашыя планы і нагадаць: па-першае, мы ў рэдакцыі грунтуемся на навуковых падыходах ў пошуку ісьціны і таму не абмежаваны рэлігійнымі догмамі; па-другое, нягледзячы на гэта, даем адказ у выглядзе ніжэй пададзенага артыкула (асабліва яго 2-й часткі). На яго мы натрапілі нядаўна, але ў артыкуле нас зьдзівіла прысутнасьць многіх паняцьцяў, якія мы ўжо даўно выпрацавалі й выкарыстоўваем, а таксама многія думкі, да якіх мы таксама даўно і самастойна прыйшлі. Лічым матэрыял надзвычай карысным, хаця некаторыя дэталі хацелася б удакладніць. Калі яго будзе недастаткова, мы гатовыя тэму разьвіць.

Рэдакцыя.


“… На сёньня людзі на планеце Зямля ўсё яшчэ не навучыліся кантраляваць саміх сябе, кантраляваць ўласнае тэхналагічнае развіцьцё, давяраць адзін аднаму, і тым больш дамаўляцца паміж сабой, з паважным стаўленьнем да процілеглага боку. Палітыка сілавога ціску і двайных стандартаў стала нормай у адносінах паміж краінамі й іх лідарамі, хлусьня льецца ракой з вуснаў кіраўнікоў многіх дзяржаў і з трыбуны ААН, эканомікі ўсіх краін працягваюць даваць збоі, войны не спыняюцца, якасьць жыцця чалавека на планеце пагаршаецца, дзеці паміраюць ад голаду і хвароб, і г.д. Некаторыя прадстаўнікі дзяржаўных органаў, выступаючы ў сродках масавай інфармацыі пра шкоду алкаголю і наркотыкаў, самі зьяўляюцца арганізатарамі злачынных наркатычных сіндыкатаў і сетак па распаўсюду наркатычных прэпаратаў і алкагольнай прадукцыі. Зразумела, што вінаваціць ва ўсім гэтым, акрамя нас саміх, жыхароў планеты Зямля, няма каго [з апошнім мы, у рэдакцыі, ніколі не пагодзімся; ёсьць канкрэтныя вінаватыя замест “нас саміх”… – Рэд.].

Сусьветны фінансавы крызіс, які разразіўся ў 2008 г. – яркі гэтаму прыклад. Усім вядома, якія краіны і якія сусьветныя фінансавыя інстытуты адказвалі за стан сусьветных фінансаў. Большасьць краін кроку не маглі ступіць без іх рэкамендацый. Таксама вядома, што за апошнія 27 гадоў у сьвеце адбылося 124 сістэмныя крызісы, зь якіх 43 суправаджаліся дэвальвацыяй нацыянальных валют; у 10 крызісах, плюс да дэвальвацыі, меў месца дэфолт. Здаецца, што існуючы досьвед павінен чамусьці навучыць сусьветных фінансавых топ-менэджэраў. Але калі адбылося тое, што адбылося з сусьветнай фінансавай сістэмай, то гэта альбо поўная некампетэнтнасьць канкрэтных людзей, якія ўзначальваюць сусьветныя фінансавыя інстытуты, альбо загадзя задуманая акцыя развалу сусьветнай фінансавай сістэмы з мэтай яе далейшага перадзелу. У першым выпадку, калі гэта некампетэнтнасьць – кіраўнікоў сусьветных фінансавых інстытутаў трэба адхіліць назаўсёды ад займаных пасадаў, а самі інстытуты паддаць фінансаваму і крыміналістычнаму аўдыту, і ў якасці прэвентыўнай меры зрабіць падсправаздачнымі нацыянальным урадаў і празрыстымі для міжнароднага кантролю. Калі ж гэта мэтанакіраваная акцыя разбурэньня сусьветнай фінансавай сістэмы, то трэба судзіць такіх людзей у сусьветным Судзе ў Гаазе. Але ні таго, ні іншага не адбываецца…

Да гэтага часу ніхто афіцыйна і дакладна не назваў сапраўдных прычын крызісу. Тады як можна змагацца з тым, чаго ня ведаеш? Краіны дваццаткі на сваіх самітах практычна ні пра што не дамовіліся.

А вось аб чым гавораць факты.

У выніку прыходу крызісу ў ЗША збанкрутавала значная колькасьць дробных і сярэдніх банкаў, многія зь якіх знайшлі выратаваньне ў зьліцьці з больш буйнымі банкамі, г.зн. далі ім сябе праглынуць. Аднак тры найбуйнейшыя і найбольш уплывовыя банкі ЗША – Морган Стэнлі, Сіці Банк і Голдэн Сакс – ня толькі ня страцілі сваіх пазіцый, але і павялічылі свой капітал, атрымаўшы асноўную частку дзяржаўнай падтрымкі, што дала магчымасьць на гэтыя сродкі скупіць (паглынуць) асноўную масу драбнейшых банкаў. У выніку 95 адсоткаў свабоднага фінансавага капіталу ЗША апынулася пад кантролем трох цэнтраў кіраваньня. Такім чынам, вынікам крызісу стала небывалая канцэнтрацыя нацыянальных фінансавых рэсурсаў у руках адной групы асоб – прэзідэнта ЗША і палітычнага клану, які яго высунуў, што вельмі нагадвае мабілізацыю рэсурсаў перад вялікай вайной.

Крызіс аказаўся надзейна адпрацаваным інструментам, здольным раптоўна пагрузіць зьнешне стабільную фінансавую сістэму ў стан кіраванага хаосу і правесьці пад прыкрыцьцём па-майстэрску інсцэніраванай гістэрыі перадзел сьфераў уплыву. Верагодней за ўсё, галоўная мэта па арганізацыі сусьветнага фінансавага крызісу – стварэньне новага глабальнага светаўладкаваньня і глабальнай міжнароднай бясьпекі, якія могуць быць не прынятыя сусьветнай супольнасьцю, калі гэтае “будаўніцтва” не будзе падмацаванае сілай.

Больш за тое, турбуючыся аб стане сусьветнай фінансавай сістэмы і часткова клімату планеты, кіраўнікі найбуйнейшых краін з разьвітай эканомікай адклалі ў бок сусьветныя лёсавызначальныя для ўсёй зямной цывілізацыі экалагічныя праблемы. Пры гэтым Сьвет падзяліўся на два лагеры. Першы – зрабіць экалогію элементам развіцьця эканомікі, другі – зарабіць на экалагічных праблемах.

Паўсюдна, на ўсіх міжнародных і дзяржаўных узроўнях адбываецца утойваньне рэальнага стану навакольнага асяроддзя. Часьцей за ўсё хаваньне інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя ўлады зьвязваюць з боязю прывесьці да банкруцтва страхавыя арганізацыі й абрынуць існуючыя цэны на рынку нерухомасьці, якая была ўзьведзена без уліку існуючай на той дзень экалагічнай сітуацыі або яе прагнозу на будучыню. Сапраўды, хто будзе жыць у элітных турыстычных комплексах і дарагіх прыватных катэджах, пабудаваных на беразе атручанага мора ці возера, або побач з даўно забытым ці нікому не вядомым сьметнікам таксічных або радыёактыўных адкідаў? Ускрыцьцё небясьпечнай экалагічнай сітуацыі можа моцна ўдарыць па прэстыжу існуючай улады і запатрабуе прыняцьця комплексных ахоўных мер, а гэта новыя, непрадбачаныя бюджэтныя выдаткі. Таму ўлады ўсіх узроўняў лічаць за лепшае маўчаць і не закранаць цяжка вырашальныя экалагічныя праблемы.

Яшчэ горш справа ідзе ў вайскоўцаў. Любая памылка альбо проста разгільдзяйства, спалучаныя з забруджваньнем навакольнага асяроддзя (выпадковае ўскрыцьцё пахаваньня хімічнай зброі, ўцечка радыёактыўных элементаў або страта атрутнага ракетнага паліва, выкарыстаньне снарадаў з абяднёнага ўрану і г.д.) і стварэньнем небясьпечнай экалагічнай сітуацыі для насельніцтва, як правіла, аб’яўляюцца дзяржаўным сакрэтам. Адзін высокапастаўлены міжнародны чыноўнік Рады бяспекі ААН, даючы інтэрвю, выпадкова абмовіўся, што экалагічныя страты, нанесеныя ваеннымі прыродзе, не паддаюцца ніякай разумнай ацэнцы. Адкрыцьцё такой інфармацыі проста падарве грамадскую стабільнасьць ва ўсіх краінах і зрыне існуючую палітычную ўладу. Таму рэальны стан навакольнага асяроддзя, а таксама тэхналогіі па ачыстцы тэрыторый ад забруджваньняў зьяўляюцца стратэгічна важнымі для любой дзяржавы і трымаюцца ў строгай тайне.

Хто сёньня ведае ўсю праўду пра пахаваньне 300 тыс. тон нацысцкай хімічнай зброі ў Балтыйскім і Паўночным морах і тых наступствах, якія выклікаюць гэтыя пахаваньні. Ужо сёньня на ўзьбярэжжы Балтыйскага з Паўночнага мораў гэта дзесяткі тысяч анкалагічных хворых, а заўтра іх будзе дзесяткі мільёнаў. Але гэта нішто ў параўнанні з выяўленымі нядаўна дадзенымі аб тайных выкідах, якія праводзіліся на працягу дзесяцігоддзяў войскам ЗША (з часоў Другой Сусьветнай вайны). Было выкінута каля 64 міл. фунтаў (29 міл. кг.) хімічнай зброі на тэрыторыі 10-ці краін, уключаючы Індыю, Аўстралію, Філіпіны, Пакістан, Японію, французскую тэрыторыю Новай Каледоніі, Данію, Нарвегію, Італію, Францыю. Прызнаўшы факты тайнага скіду хімічнай зброі, армія ЗША не сьпяшаецца паведаміць дакладныя месцы гэтых выкідаў, бо тады давядзецца плаціць за нанесеную шкоду. Сёньня многія краіны Еўропы і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну працягваюць жыць на экалагічнай парахавой бочцы.

Таму, якімі б жудаснымі ні былі наступствы цяперашняга фінансавага крызісу, гэта будзе нішто ў параўнаньні з будучай экалагічнай рэцэсіяй. Сусьветны фінансавы крызіс гэта перадпачатак сусьветнага экалагічнага. Безадказная трата «прыроднага капіталу» ўжо сёньня вельмі адчувальна адбіваецца на эканамічным становішчы ўсіх краін, прыводзіць да росту цэн на харчаваньне, ваду і энэргарэсурсы, выклікае дадатковыя выдаткі на медыцыну і ахову здароўя і, у рэшце, пагаршае якасьць жыцьця людзей. Як гаворыцца ў дакладзе, падрыхтаваным Сусьветным фондам дзікай прыроды (WWF) сумесна з Лонданскім заалагічным таварыствам і арганізацыяй Global Footprint Network: «У грашовым эквіваленце штогод чалавецтва залазіць у «экалагічны доўг», г.зн. зьнішчае прыродных рэсурсаў на 4,5 трыльёны даляраў. Для параўнаньня, рэальныя страты ўсіх фінансавых арганізацый падчас фінансавага крызісу склалі 2 трыльёны даляраў; сродкі, выдзеленыя на рашэньне праблем фінансавага крызісу, складаюць 5 трыльёнаў даляраў».

Сёньня ў дзеяньнях многіх людзей, адказных за палітыку, матэрыяльную вытворчасьць, кіраваньне эканомікай і фінансамі, прасочваецца не стваральная творчасьць, скіраваная на вырашэньне той ці іншай праблемы, а жывёльны інстынкт спажываньня. У сучасным навуковым сьвеце ёсьць сур’ёзныя падставы лічыць, што людзі, якія ў сваім разьвіцьці не ўзьняліся вышэй за жывёльныя інстынкты і ня могуць іх кантраляваць зьяўляюцца разумнымі жывёламі. Людзі, якія кіруюць сваімі інстынктамі і кантралююць іх, зьяўляюцца разумнымі людзьмі. Прычым зьнешне і тыя і іншыя выглядаюць аднолькава. Яны маюць адукацыю, сьпецыяльнасьць, прэстыжную працу, сям’ю, пэўнае становішча ў соцыюме, і г.д. Але з пункту гледжаньня разьвіцьця цывілізацыі і адносінаў да грамадства, у якім яны жывуць, людзі разумныя жывёлы часцей за ўсё выступаюць як сацыяльныя паразіты.

Атрымаўшы доступ да ўлады або грошай, яны ствараюць умовы для задавальненьня толькі сваіх уласных матэрыяльных патрэб, як правіла, за кошт іншых, ня лічачыся з станам навакольнага асяроддзя і сітуацыяй у соцыюме. Часьцей за ўсё такія людзі жывуць па паразітычных прынцыпах: «На мой век хопіць», «Жывем толькі раз», «Пасьля мяне хоць патоп» або «Мэта нішто, жаданьне ўсё“. Будучыня планеты Зямля і будучыня сваіх нашчадкаў гэтых людзей не хвалюе, таксама як жыцьцё і здароўе іншых, акрамя сябе, людзей. Культ матэрыяльнай вытворчасьці і спажываньня, які культывуецца сацыяльнымі паразітамі, служыць адной толькі мэце – атрыманьню максімальнага прыбытку і ўзмацненьню сваёй сусьветнай ўлады. Гэтыя людзі жывуць адным сёньняшнім днём і задавальненьнем імгненных патрэбаў, ім далёка абыякава, які сьвет іх акаляе і тое, што адбываецца на планеце. Імкненьне да матэрыяльнай нажывы, хцівасьць і прага да ўлады ў людзей разумных жывёл, як правіла, дамінуе над маральнасьцю, духоўным і здаровым сэнсамі. У іх адсутнічае пачуцьцё меры на тое, што можна знайсьці і рацыянальна спажыць. Пры гэтым яны, як правіла, надзеленыя моцнай жывёльнай энергіяй, якая дазваляе ім у грамадстве зь недасканалым дзяржаўным кіраваньнем, нізкім узроўнем сацыяльнай адказнасьці і слабай маральлю перамагаць у канкурэнцыйнай барацьбе.

Гэтых людзей – сацыяльных паразітаў, можна прыпадобніць да ракавых клетак, якія, разьвіваючыся і нараджаючы сабе падобных, спачатку прыгнятаюць, а затым і забіваюць арганізм, за кошт якога і ў якім жывуць. Канец існаваньня ракавых клетак перадвызначаны: забіўшы арганізм, ракавыя клеткі гінуць самі.

Сёньня навука прыйшла да разуменьня таго, што паняцьці экалогія і маральнасць непадзельныя. Так, напрыклад, МДУ ім. М.В. Ламаносава рыхтуе правядзеньне ў 2010 г. міжнароднай канферэнцыі: «Адукацыя і маральнасць – аснова навукі». Вырашыць навуковыя і экалагічныя праблемы планеты немагчыма, калі знаходзіцца на ўзроўні нізкай маральнасьці ды сьвядомасьці.

Апошнія 70 гадоў сацыяльны паразітызм усё больш прымае глабальную форму. У выніку гэтага Зямля пераўтвораная ў планетарны сьметнік радыёактыўных, хімічных і прамысловых адкідаў, атмасьфера атручана шкоднымі выкідамі, а акіян прадуктамі аграхіміі, рознага віду адкідамі чалавечай дзейнасьці. За перыяд у 200 гадоў з-за дзейнасьці людзей амаль цалкам вычарпаныя прыродныя біялагічныя рэсурсы, назапашаныя планетай за 4 мільярды гадоў, клімат планеты рэзка мяняецца, узровень акіяну стаў падвышацца, колькасьць тэхнагенных катастроф з кожным годам узрастае, колькасьць анкалагічных ды іншых цяжкіх захворваньняў, нават у эканамічна разьвітых краінах, павялічылася ў разы. А прычынамі ўсяго гэтага зьяўляецца амаральнае, спажывецкае стаўленьне сацыяльных паразітаў да людскага соцыуму і прыроды планеты. Таму, кажучы аб стане навакольнага асяроддзя, будзе дарэчным выкарыстоўваць фармулёўку: «Якая маральнасьць, такое і асяроддзе жыцьця».

Прыродныя рэсурсы Зямлі далі сацыяльным паразітам неабмежаваныя магчымасьці для ўзбагачэньня. Пры гэтым ацэнку шкоды, што наносіцца прыродзе спусташэньнем нетраў і біярэсурсаў, афіцыйна імкнуцца не праводзіць, а калі такія ацэнкі робяць, то іх не друкуюць. Нядаўна выйшаў фільм Люка Бяссона «Дом» – спроба расказаць шляхам дакументальнага кіно тое, што адбылося з планетай Зямля ў працэсе эксплуатацыі яе прыродных рэсурсаў сацыяльнымі паразітамі. Фільм быў створаны сьпецыяльна як заклік да аб’яднаньня для выратаваньня будучыні нашай планеты. Фільм у шырокі пракат не пусьцілі – занадта сур’ёзна ўспрымаецца публікай. Менавіта таму ён распаўсюджаны ў Інтэрнеце бясплатна. Веды пра рэальны стан асяроддзя нашага жыцьця могуць проста падарваць грамадскую думку.

Можна сказаць, што мінулае стагоддзе прайшло пад лозунгам: «Мы ня можам чакаць міласьцяў ад прыроды. Узяць іх у яе – наша задача». Гэта быў тыповы лозунг сацыяльных паразітаў. У прыроды, ды і ў чалавечым соцыуме, нельга нічога браць, не даючы нешта наўзамен. Сацыяльныя паразіты, не ўнікаючы ў законы прыроды, па-варварску яе абкрадуюць, што забясьпечвае ім неверагодныя прыбыткі ды нябачаны матэрыяльны камфорт але для вузкай групы людзей. Прыродаахоўныя мерапрыемствы арганічна непрымальныя для паразітаў, бо зьвязаны з адваротным – стрымліваньнем вытворчасьці ды спажываньня, памяншэньнем прыбытку.

Адзінай абаронай прыроды была маральнасьць старажытных, якая перадавалася з пакаленьня ў пакаленьне. Вось менавіта на зьнішчэньне маральнасьці, як перашкоды для атрыманьня звышузбагачэньня, і скіравалі ўсе свае сілы сацыяльныя паразіты. Такія паняцьці, як маральнасьць і сумленьне у сацыяльных паразітаў адсутнічаюць. Гэтыя паняцьці нематэрыяльныя. А што купіць або скрасьці нельга, сацыяльнымі паразітамі не прызнаецца. Паняцьці духоўнасьці, маральнасці, сумленьня, этыкі супярэчаць іх уяўленьню пра сьвет. Сёньня нават законы, якія рэгулююць інтэлектуальную творчасьць і вынаходніцтвы, пабудаваныя на матэрыяльным «купі-прадай» праз сучаснае патэнтнае права і аўтарскае заканадаўства, што цалкам супярэчыць духоўнай сутнасьці чалавека, як творцы. Інтуітыўна творчы чалавек гэта ўсьведамляе, але супраціўляцца створанай сістэме матэрыяльных атрыбутаў ня можа. Гэтага і дамагаюцца сацыяльныя паразіты. Чалавек становіцца біяробатам, шэсьцяронкай у іх руках, яму рыхтуюць ролю раба, а ня творцы.

Будуючы сусьветную сістэму кіраваньня ды кантролю фінансамі і займаючыся друкаваньнем сусьветных грошай, сацыяльныя паразіты лічылі, што яны будуць кантраляваць усю сусьветную палітычную і эканамічную прастору, што сусьветная ўлада, як улада грошай, знаходзіцца ў іх руках. Але яны памыліліся. На іх шляху ўсталі перашкоды – Прырода, краіны з нацыянальнай эканомікай і сусьветныя інтэлекты, надзеленыя высокай маральнасьцю.

У нацыянальнай эканоміцы свабоднае прадпрымальніцтва і свабоднае перамяшчэньне капіталу абмежаваныя нацыянальнымі інтарэсамі. Калі інтарэсы банкіраў не супадаюць з інтарэсамі краіны, іх банкі закрываюць. Інтэрнацыянальная фінансавая сістэма [што гэта такое? – Рэд.], укараняючыся ў нацыянальную эканоміку, імкнецца яе зьнішчыць, паколькі апошняя перашкаджае рабаваць багацьці сваёй краіны. Калі сацыяльным паразітам удаецца падпарадкаваць сабе фінансавую, а затым і палітычную сістэмы краіны-донара, яны пачынаюць інтэнсіўнае рабаваньне эканомікі краіны і яе прыродных рэсурсаў. На тэрыторыях гэтых краін-донараў узводзяцца найбольш небясьпечныя, з экалагічнага пункту гледжаньня, прадпрыемствы. Дарагіх прыродаахоўных мерапрыемстваў на гэтых прадпрыемствах ніхто не праводзіць. Ідзе эканомія на прыродным капітале. Далей выраблены па звыштаннай цане прадукт ў шмат разоў даражэй прадаецца ў так званых «эканамічна разьвітых краінах». Такі падыход прыносіць сацыяльным паразітам каласальныя фінансавыя прыбыткі. Але мы ўсе жывем на адной планеце і дыхаем адным паветрам. Стан экалогіі якой-небудзь афрыканскай ці астраўной дзяржавы ў Ціхім акіяне абавязкова з часам адабецца на стане экалогіі ў Альпах Швейцарыі ці ў гарах Каліфорніі. Прычым, гэта адносіцца як да халупы бедняков, так і да палацаў «гаспадароў» гэтага сьвету. Людзі перасталі ўсьведамляць, што іх дабрабыт і само іх жыцьцё залежаць у цэлым ад грамадства ды планеты і што прырода можа ў адно імгненьне зьнішчыць іх ды іх жытло.

Для хуткага назапашваньня грошай сацыяльныя паразіты сканцэнтравалі свае намаганьні не на матэрыяльнай вытворчасьці, а на тым, што дае максімальны прыбытак – на пасярэдніцтве ў гандлі, на кіраваньні й кантролі фінансавымі плынямі праз банкаўскія структуры.

З мэтай павелічэньня прытоку капіталаў сацыяльныя паразіты пачалі распаўсюджваць сваю дзейнасьць на іншыя дзяржавы сьвету. Для пранікненьня на рынкі нацыянальных дзяржаў, якія разьвіваюцца, імі прапануюцца “дэмакратычныя пераўтварэньні” й “інтэрнацыяналізм”, што абавязкова выклікае сацыяльнае напружаньне ўнутры краіны. Гэта спрашчае сацыяльным паразітам кіраваньне такімі краінамі. Стварыўшы хаос унутры краіны, заўсёды лягчэй кіраваць ёй звонку. Пры гэтым для таго, каб зрабіць грамадства больш кантраляваным, у падкантрольных дзяржавах ствараюцца сьпецыяльныя службы, якія дазваляюць знаходзіць у грамадстве і выключаць зь яго некіруемыя інтэлекты, гэта значыць, найбольш разумных і моцных асоб [!!! – Рэд.].

Стаўленьне сацыяльных паразітаў да іншага насельніцтва фармулюецца проста: скарачэньне колькасьці людзей, спажываючых рэсурсы краіны, і ператварэньне тых, што засталіся, у зручны аб’ект кіраваньня і эксплуатацыі для здабычы і перапрацоўкі тых жа прыродных рэсурсаў.

Апошнія дзесяцігоддзі назіраецца выразная карэляцыя паміж ростам магутнасьці глабальнай фінансавай сістэмы, т.зв. глабалізацыяй [гэта аўтарская інтэрпрэтацыя глабалізацыі. – Рэд.], пагаршэньнем экалагічнай сітуацыі на планеце і павелічэньнем тэхнагенных катастроф. Як вынік – сусьветная фінансавая сістэма стала крыніцай паталогіі ў фінансах, палітыцы, эканоміцы, дэмаграфіі, экалогіі, навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, і г.д.

 

18 каментарыяў

  1. vera кажа:

    вельмі цікавая і абгрунтаваная інфармацыя. яна неабходная асаблівая для моладзі, бо мы ёй пакінем усе невырашаныя намі праблемы, а вельмі б хацелася, каб дзеці стваралі ў гэтым свеце нешта прыгожае, а не разграбалі памылкі старэйшых пакаленняў

  2. Партызан кажа:

    Вы таксама не давялі, што мае “выпады”, а лепш казаць праўдзівыя сьведчаньні супраць спачылага Чырванія і закаханага ў сябе Белага, не маюць грунту. Я, па Вашае просьбе, гэтае пакінуў…
    Вы абразілі мяне, і ня толькі мяне, як хрысьціяніна… А разважаньні аб “эканоміцы” гэта не да веры.
    Вы ёсьць атэістычная і амаль камуныстычная сэкта…
    А паколькі, менавіта па маёй “наводчы” тут зьяўляліся нацыяналістычныя артыкулы, камэнтары і дадзеныя – мушу сьведчыць: Вы разьядноўваеце беларускіх нацыяналістаў лепш чым Вячорка і Міхалевіч разам узятыя.
    Прашчавайце… Толькі прашу Вас – не чапайце сваімі сатаныскімі ляпамі Сьвятога Беларускага Аўтакефальнага Праваслаўя… Кажыце прама: мы атэісты і сатаністы!

  3. Siarhiej кажа:

    1. Артыкул цікавы, арэслены праблемы і пастаўлены пытанні. Зразумелае спачуванне бедным і зняважаным. Але…
    50 гадоў таму на Зямлі жыло 3 млрд людзей (лічбу можна ўдакладніць), а зараз 6,5 млрд. Якія краіны (рэгіёны) далі найбольшы прырост? Бедныя ці багатыя? Да таго ж многія краіны з бедных трансфармаваліся ў адносна багатыя, што значна павялічыла нагрузку на прыроду. Да таго ж у багатых краінах назіраецца празмернае спажыванне, напрыклад праблема таўстуноў. Ускладаць УСЮ адказнасць на “зажраўшыхся” чыноўнікаў, сквапных банкіраў… не зусім карэктна.
    2. Віна “нас саміх” у тым, што мы даем сябе абдурыць (напрыклад дзябільнай рэкламай), мы не змагаемся і не выкрываем гэтых “канкрэтных вінаватых”, а часам галасум за іх. Такім чынам “мы самі” часам паводзім сябе як сацыяльныя паразіты.
    3. Незразумелая рэакцыя Партызана, магчыма ён мае “двайное дно”.

  4. Партызан кажа:

    Siarhieju
    (менавіта яму як прыватны пост)
    Пэўныя выказываньня абражаюць рэлігійныя пачуцьця веруючага чалавека. Праваслаўная Царква шануе старазапаветных прарокаў, на пэўных сьвятковых богаслужбаў чытаюцца т.зв. парэміі – вытрымкі зь Старога Запавету. І ўсе тэксты лічацца боганатхнёнымі.
    Тое, што напісала рэдакцыя – гэта ёсьць ідэалёгіяй (менавіта тэорыя паланеньня сьвету юдэямі з дапамогай хрысьціянства і Бібліі ў прыватнасьці) сэкты паганаў-сатаністаў. Сэкта гэта досыць вядомая ў навуковых і рэлігійных колах. Таму выказываньне падобных тэзісаў рэдакцыяй дае мне падставу лічыць, што яны падзеляюць думкі дадзенае сэкты.
    Абражая падобнымі выказываньнямі думкі ЎСІХ практыкуючых хрысьціянаў Беларусі, рэдакцыя аўтаматычна стварае негатыўны вобраз нацыяналізму. Больш таго, яна фактычна адмаўляе беларусу – хрысьціяніну ў праве быць сьвядомым беларускім нацыяналістам.

  5. Юрась кажа:

    Дарэчы, шмат якія ваяўнічыя, так званыя, хрысціяне загадзя абражаюць усіх тых, хто не падзяляе іх асабістую веру, і часта прымітыўную й не сапраўдную веру. Яны мне часта нагадваюць крыжаносцаў, гатовых дзеля сваёй веры забіць усіх іншых. А іх асабістая вера гэта грувасткае напластаваньне нейкай выпадковай інфармацыі й суеверый… Часта яны, нават, не ведаюць, што царква і Бог – гэта зусім розныя рэчы….

  6. Рэдакцыя кажа:

    Аказваецца пан-“патрызан” увесь час толькі і шукаў да чаго б дачапіцца. На фоне нашага падыходу, зарыетаванага на Сістэмны гуманізм, зьмястоўную дэмакратыю і навуковыя прынцыпы аналізу рэчаіснасьці, якія толькі і даюць вынік у выглядзе знаходжаньня боскай Праўды і наступнага прагрэсу, гэты чалавек (дарэчы, баронячы сіянізм) назваў нас “сэктай паганаў-сатаністаў”. Ну, вось і трэцяя абраза з боку “пана-партызана” і трэцяе яго самавыкрыцьцё.
    Думаем, дастаткова…

  7. Партызан кажа:

    Супэр – адкрыцьцё! Баронячы Хрысьціянскія Каштоўнасьці – значыцца бароніш сіянізм!!!
    І дзе я бараню сіянізм? Выкрываючы міт аб халакосьце?

  8. Партызан кажа:

    Зь даведніку: “Новые религиозныя движения Европы”. М., 1995 г. б. 147 – 1948

    “Рунічна-Нардычнае брацтва”. Арганізацыя ўзьнікла ў канцы 70-х гадоў у Нарвегіі. … хутка пашырылася ў скандынаўскіх краінах … а з 1993 г. суполкі арганізацыі ўзьніклі ў шэрагу былых рэспублік СССР.
    Арганізацыя спавядае паганства з эляментамі сатанізму. … Прапаведуе, што Біблія і хрысьціянства выдумка сусьветнага юдэйскага загавару; … заклікае павярнуцца да рунічнага монатэістычнага паганства старажытных скандынаваў вікінгаў; шмат рытуалаў павязана са зброяй (шлюб на сякеры, братэрства сякеры; братэрства мяча і г.д.)… Спавядае адзінага сусьветнага Бога (Одзін, Везевул, Сякернік). … Хрыстос і хрысьціяне зьяўляюцца рабамі сусьветнага юдэйства, якія задумалі скарыць усе народы свайму ўраду. Сатана – ёсьць увасабленьне сапраўднага бога, які паўстаў на барацьбу за права нарманскае (арыйскае расы). Таму ў сваіх абрадах выкарыстоўваюць элямэнты сатанізіу (пэнтаграмы, крывавыя ахвяры жывёл). … Шчыльна супрацуюць з сатаніскімі арганізацыямі Эўропы.

    Спадарства, вам нічога гэта не нагадывае? 🙂

  9. Рэдакцыя кажа:

    “Пану-партызуру”, у спадзеве, што апошні раз нешта тлумачым.
    Адказ на каментар №7
    “І дзе я бараню сіянізм?” – ваша пытаньне.
    “Менавіта тэорыя паланеньня сьвету юдэямі з дапамогай хрысьціянства і Бібліі ў прыватнасьці” ёсьць “ідэалогіяй сэкты паганаў-сатаністаў” – вашыя словы. Гэта тыповы напад з мэтай абароны нечага – у дадзеным выпадку элементаў сіянізма, закладзеных у Старым Запавеце.
    Адказ на апошні каментар.
    Пан-партызан, не вярзіце лухты пра нейкі “сатанізм”. А то неяк аж няёмка за вас… Лепш пачытайце 2-ю чатку гэтага матэрыяла, падумайце над фактамі, пададзенымі там, і выканайце сваё папярэдняе абяцаньне з каментара №2.

  10. Партызан кажа:

    У апошні раз…
    1. Аб сэкце распавёў цытатамі з навуковага выданьня ў адказе 8.
    2. Хрысьціянства і юдаізм у праваслаўнай традыцыі несумяшчальные. Я даваў нават спасылку на сьвц. Яна Багаслова. Але пры гэтым праваслаўе вызнае Біблію боганатхнёнай кнігай. Патрэбна рузумець: пад народам абраным разумеюцца веруючыя ў праўдзівага Бога – хрысьціяне. Стары Запавет дае шмат прароцтваў аб Госпадзе нашым Ісусе Хрысьце, Багародзіце, Уваскрошаньні і Страшным судзе.
    3. Стары Запавет і юдаізм – розныя паняцьці. Пэўная агульнасьць у тэкстах, але супярэчлівасьць у вывадах. Пачытайце праваслаўныя лекцыі па гісторыі Старога Запавету.
    Тое ж самае адбываецца і з т.зв. сэктантамі-іскупленцамі ў Расеі. Яны на падставе пэўных цытатаў з Бібліі прапагандуцюць усталяваньне манархічнага “Рускага Царства” і Маскву – як трэцьяга Рыму.

  11. Рэдакцыя кажа:

    А вось што, пане-партызане, мы – людзі з навуковым падыходам да жыцьця, бачым у сёньняшнім хрысьціянстве. Мы бачым:
    1. Як цяперашні “патрыярх РПЦ МП” (ён жа па сумяшчальніцтву табачна-водачны расейскі кароль) увесь сіяючы ад радасьці прымае ад сіяністаў залаты яблык. Сапраўды залаты і сапраўды памерам зь вялікі яблык…
    2. Як цяперашні рымскі Папа заклікае да стварэньня і падтрымкі “Сусьветнага ўраду”…
    3. Як Паша Севярынец – галоўны стваральнік “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” – у сваёй кнізе, крывадушна названай “Нацыянальная ідэя”, расхвальвае габрэйскі народ і “забывае” пра народ беларускі…
    4. Як у ЗША 13% насельніцтва належаць да “секты” хрысьціян-сіяністаў, даючы ў час выбарчых кампаній 25% галасоў прызначанаму сіяністамі кандыдату!…
    І г.д.
    Якое значэньне на гэтым фоне мае тое, што пісаў Ян Багаслоў?
    Значэньне, вядома ж ёсьць і істотнае. Але на фоне сапраўднай рэчаіснасьці яно – мізэр! Ня думкі Яна Багаслова працуюць у рэчаіснасьці (нават патрыяр РПЦ іх ня слухае), а сіянісцкая формула, што “габрэі – Богам абраны народ”, упісаная ў Стары Запавет!
    І да пабачэньня, пане-партызане.

  12. Партызан кажа:

    Яб пакінуў вас, але ж няможу сьцярпець падобнага “навуковага” падыходу:
    1. Патрыярх МП Кірыл – гэта далёка не ўсё праваслаўе. Напрыклад, Сэрбская і Румынскія ПЦ ніколі ні ад якіх юдэяў яблык не прымалі і ў сінагогі не хадзілі. Гэта першы прыклад вашага неўцтва, прынамсі ў праваслаўі.
    2. Прычым Рымскі папа да праваслаўя? Большасьць праваслаўных лічаць каталіцтва ерасьсю.
    3. Якое адношаньне да праваслаўя мае Паша Севярынец? Ён япіскап, сьвятар, дыякан? Ён наогул царкву наведывае?
    4. Якое значэньне маюць розныя сэкты да сапраўднага праваслаўнага хрысьціянства? І, заўважце, ЗША ад пачатку была пратэстанска-сэктанскае краінай.
    Стары Запавет – частка Бібліі, але, пачытайце: Ян Папярэднік называецца праваслаўнымі “апошнім прарокам Старога Запавету”. З нараджэньнем Хрыста, Ягоным Хростам, Пакутамі і Ўваскрошаньнем Стары Закон скончыўся… Пачаўся Новы Запавет. Але Стары Запавет сваімі прароцтвамі, гісторыяй і г.д. непарыўна зьвязаны зь Навым Запаветам. Ну як вам, невукам (калі ласка толькі не аб медычнае дысэртацыі сп.Астроўскага, бо мэдыцына і багаслоўе гэта розныя навукі) і атэістам,растлумачыць – нельга адрываць адно ад іншага… У Вас зьмяшаліся “коні-людзі”. Біблія – гэта ДВА ЗАПАВЕТЫ.
    У Хрысьціянстве няма “абранага народу” па нацыянальнае прыкмеце, “абраны народ” – гэта статак Хрыстовы… І аб любові Хрыста да кожнага народа распавядае нам сьвята Пяцідзесятніцы: “пачалі размаўляць яны розымі мовамі”. Гэта значыцца – кожны народ ёсьць каштоўны ў бачаньні Бога.
    А наогул уся гэтая размова марная. У Вас як у Пазьняка – усе хто выклікае на дыскусію – гбьё і ворагі.
    Раю пачытаць дакумэнты нацыяналістычных рухаў Эропы – там усё скіравана на падтрымку традыцыйнага хрысьціянства.

  13. Партызан кажа:

    ВВЕДЕНИЕ В ВЕТХИЙ ЗАВЕТ проф. П.А. Юнгеров История ветхозаветного канона в христианской Церкви

    В заключение, изложим главные мысли, раскрытые нами в законченном отделе — о каноне. 1) Ветхозаветный канон есть собрание Священных богодухновенных ветхозаветных Писаний. Таковым он признавался всегда в иудейской и христианской Церкви и доселе признается. — 2) Как таковой священный сборник, ветхозаветный канон собирался священными богодухновенными мужами иудейской ветхозаветной Церкви, хранился, особенно в автографах, во святилище, существовал во множестве списков у благочестивых, ученых и священных мужей иудейской Церкви, изучался священными ветхозаветными мужами. — 3) Окончание собрания ветхозаветного канона и последнее его заключение совпадает со временем жизни и деятельности последних богодухновенных мужей ветхозаветной Церкви: Ездры, Неемии и пророка Малахии и Великой синагоги. Ими приданы ветхозаветному канону та форма, тот порядок и состав, в каких он содержится в еврейском тексте и доныне. — 4) В таком виде канон принимался и содержался иудеями палестинскими и александрийскими до появления христианства. — 5) Иисус Христос и апостолы признавали ветхозаветные канонические книги богодухновенным Писанием и умолчали об авторитете и богодухновенности неканонических книг. — 6) Православная восточная христианская. Церковь, с самого начала и до последнего времени, руководилась в вопросе о каноне иудейским преданием и иудейским каноном; так решался здесь этот вопрос отцами, соборами и учеными богословами. Неканонические книги не уравнивались в авторитете с каноническими и назначались для чтения оглашенным и для нравственного назидания. Но они по авторитету всегда ставились выше обыкновенных естественных произведений, помещались всегда в библейских списках и изданиях и считались неизменной частью Библии — слова Божия. — 7) Западная римская Церковь издревле и до последнего времени, в общецерковных соборах, папских и канонических определениях, придавала неканоническим книгам авторитет равный с каноническими. Но ученые западные богословы римской Церкви всегда и до последнего времени, в наиболее авторитетной по учености своей части, протестовали против этого и признавали истинным православно-восточный взгляд. — 8) Протестантские общины, ограничив ветхозаветный канон иудейским каноном, отвергли всякий авторитет неканонических книг и изъяли их из состава Библии, особенно в изданиях Библейского общества.

    1 Loisy. Hist, du Canon. 245-247 pp.

  14. abdul кажа:

    Partyzanie,

    choć Vaspan i jość kalekcynieram vušej peŭnaha kštałtu, ale usio ž pačytaj pry nahodzie Śviaty Karan. Dalboh, budzie Vašeci tolki na karyść. InšaAłłah.

  15. VITAL кажа:

    znou vylez hety allahakbarschyk…..

  16. abdul кажа:

    Baču što VITALcy sysojeŭskija łaŭry nie dajuć pakoju. Starajsia VITALu, starajsia. Daść BOH, moža j atrymaješ.

  17. абдул кажа:

    Baču što vitalcy sysojeŭskija łaŭry nie dajuć pakoju. Starajsia vitalu, starajsia. Daść BOH, moža j atrymaješ.

  18. Уладзімер Русаковіч кажа:

    “запатрабаваў ад нас выбачыцца перад веруючымі хрысьціянамі за тое, што мы напісалі, што Біблія – гэта “сіянісцкі праект”.. даем адказ у выглядзе ніжэй пададзенага артыкула (асабліва яго 2-й часткі”
    З “ніжэй пададзенага артыкула (асабліва яго 2-й часткі” вынікае, што “Павучаньне” або па-габрэйску “Талмуд” ня ёсьць часткаю хоць бы якой з 66 кнігаў Бібліі дый узьнік ён пазьней за іх, таму Біблія ня можа быць “сіянісцкім праектам” паводле азначэньня. Такім чынам, “Рэдакцыя выбачылася перад веруючымі хрысьціянамі за тое, што напісала, што Біблія – гэта “сіянісцкі праект” ніжэй пададзеным артыкулам (асабліва яго 2-й часткай”. Праўда, “Рэдакцыя” пакуль “навукова” не здагадваецца, што Другі закон (http://www.knihi.com/biblija/05-zakon.html) ёсьць асобнаю кнігаю ад Кнігі прарока Ісаі (http://www.knihi.com/biblija/23-isaja.html). Разьдзел 23 Другога закону зьмяшчае вершы 19-20:
    “19. Не аддавай у ліхву брату твайму ні срэбра, ні хлеба, ні чаго-небудзь іншага, што можа аддаваць у ліхву;
    20. іншаземцу аддавай у ліхву, а брату твайму не аддавай у ліхву, каб Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе ва ўсім, што робіцца рукамі тваімі, на зямлі, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю”.
    Разьдзел 1 Кнігі прарока Ісаі зьмяшчае вершы 4 й 15:
    “4. О, народзе грэшны, народзе пад цяжкімі беззаконьнямі, ліхадзейскае племя, сыны пагібельныя! Пакінулі Госпада, заняхаілі Сьвятога Ізраілевага, – павярнуліся назад.

    15. І калі вы працягваеце рукі вашыя, Я заплюшчваю ад вас Мае вочы; і калі памнажаеце вы малітвы свае, Я ня чую: вашыя рукі ў крыві”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы