nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Варта паглядзець і запомніць!

10 лютага, 2010 | 2 каментарыя

Рэдакцыя

d094d0b2d0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b

 

Нядаўна ў нас адбылася чарговая невялікая падзея, але з шэрагу тых, што дазваляюць асьцярожна казаць пра фармаваньне вакол сайта зародка пэўнай грамадскай сілы. Сіла любой арганізацыі ў чым? Адзін для агульнай справы можа зрабіць нешта адно, другі – нешта іншае, трэці – трэцяе. І г.д. Усе могуць рабіць і… робяць. Тады ўсё разам па тэхналагічным ланцужку складаецца ў канчатковы вынік, які аднаму чалавеку, як правіла, не дасягнуць. Так адбылося і ў гэта раз.


У каментары да аднаго з папярэдніх матэрыялаў сайта наш чытач пад нікам Siarhiej, напісаў: “Раю знайсці і паглядзець фільм пра “сусветны ўрад”: Endgame. Blueprint For Global Enslavement (ёсць зь перакладам на расейскую мову). Гэта дапаможа зразумець “дзіўную палітыку Захаду” ”. Мы папрасілі яго знайсьці й даць спасылку на гэты фільм. У адказ спадар Siarhiej паведаміў, што гэты фільм – беларускі пераклад назвы “Эндшпіль. Праект глабальнага заняволеньня” – ён праглядзеў дзякуючы мясцовай лакальнай сетцы. І тады ў каментаваньне ўступіў наш чытач пад нікам Yanka, які паінфармаваў, што фільм можна паглядзець анлайн (на жаль, па-расейску) тут:
http://video.yandex.ru/users/arniraj/view/153/usertag/%D1%84%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%BC%D1%8B/. Пасьля гэтага сябры рэдакцыі ўзяліся праглядзець дадзены фільм, прааналізаваць і выказаць сваё меркаваньне.

Адразу адзначым пару арганізацыйных момантаў.

Першы. Гэты фільм мы настойліва раім паглядзець усім нашым чытачам, а іх, у сваю чаргу, просім настойліва парэкамендаваць праглядзець іх родным, сябрам, калегам, добрым знаёмым…

Другі момант. Аднак для таго, каб гэта зрабіць, аднаго веданьня Е-адрасу (ён пададзены вышэй) недастаткова. Фільм працягваецца каля 3 гадзін, таму праглядзець яго можна толькі тады, калі вы, напрыклад, у Беларусі далучаны да, напрыклад, byfly, што дазваляе скачваць інфармацыю зь сеціва з хуткасьцю, блізкай да паказу фільма. Гэта значыць, што калі ў вашага ПК такой магчымасьці няма, трэба будзе яго альбо абгрэйдзіць, альбо схадзіць, каб паглядзець фільм, на той кампутар, дзе ёсьць той жа byfly.

Цяпер пагаворым непасрэдна пра сам фільм.

Чым абумоўлены наш узьнёслы настрой пасьля таго, як мы яго паглядзелі (хаця ў цэлым фільм настрой людзей прыгнятае)?

Найперш тым, што мы знайшлі дадатковыя пацьверджаньні тых падазрэньняў, якія самастойна паступова, крок за крокам выпрацоўвалі, дзякуючы аналізу беларускай, ваколбеларускай і яшчэ больш далёкай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці, і дзеля чаго былі заведзены нават рубрынкі “Прыглядаемся да Захаду” і “Сусьветная закуліса”.

Мы нацэлены на веданьне праўды. Сапраўдныя веды – гэта найвялікшая каштоўнасьць чалавека. Нават калі праўда бывае горкай і непрыемнай (так, як і ў дадзеным выпадку) – гэта прынцыпова нічога не мяняе. Толькі ведаючы рэальны стан рэчаў, а не хаваючыся ад праўды ў міфы ці няведаньне, мы маем шанц і добра жыць, і проста выжыць…

Дакументальны фільм таксама паказвае, што ў сьвеце даўно створана і дзейнічае сусьветная ўладная закуліса – своеасаблівы патаемны ўрад, які ніхто не абіраў, і прадстаўнікі якога вырашылі, што яны і ёсьць “Элітай усёй людскай цывілізацыі”. З гэтай нагоды яны ўспрымаюць усіх іншых людзей як будучых рабоў для будчага “Новага сусьветнага парадку”. Паколькі пра свае такія ўяўленьні адкрыта сказаць яны ня могуць – ведаюць, што падобныя меркаваньні ёсьць злачынства – яны і не паведамляюць, трымаючы іх у таямніцы. Затое ўсю справу па патаемным кіраваньні сьветам вядуць у кірунку сваіх уяўленьняў. Як будзе выглядаць чалавецтва пры гэтым, апісана ў шматлікіх антыўтопіях.

Па ходу дакументальнага фільма мы бачым “элітныя” твары, незадаволеныя, што іх здымаюць, нам падаюць факты зь гісторыі й актуальнага стану сусьветнай закулісы. У выніку і высьвятляецца, што “кансьпіралагічныя тэорыі” – зусім ня міф, як нярэдка можна было чуць раней, а, на жаль, частка нашай сёньняшняй рэчаіснасьці…

Асабліва хочацца сказаць пра іншых удзельнікаў фільма – сапраўдных герояў, якія, напэўна рызыкуючы вельмі многім, здабываюць і падаюць інфармацыю людзям. Яны заклікаюць нас арганізоўвацца, каб не дапусьціць дэградацыі чалавецтва ў поўнае абыдленьне (што запланавана закулісьсем).

Натуральна, усе сябры рэдакцыі далучаюцца да гэтага закліка.

Акрамя таго, нас вельмі натхняе існаваньне такіх людзей. “Мы не адны”, “ёсьць з каго браць прыклад” і г.д. – ключавыя чыньнікі псіхічнай падтрымкі ў любой слушнай справе…

Але, на жаль, мусім выказаць і некалькі заўваг.

Па-першае, аўтары фільма “Endgame. Blueprint For Global Enslavement” дарэмна аб’ядноўваюць прадстаўнікоў сёньняшняй глабальнай закулісы з Дарвіным, Мальтусам, сацыял-дарвіністамі. Гэта абсалютна розныя людзі, якія казалі ў многім пра іншае.

Па-другое. Аўтары фільма, на наша меркаваньне, самі лапа́юцца на прыёмы “эліты” плануемага “Новага сусьветнага парадку”. У чым гэта праяўляецца?

Бачна, што прадстаўнікі закулісы, каб мець магчымасьць апраўдваць і сваё існаваньне, і свае злачынныя дзеяньні, узьнімаюць сапраўды істотныя глабальныя праблемы – перанаселенасьць Зямлі, глабальнае забруджаньне навакольнага асяроддзя, зьмяншэньне біялагічнай разнастайнасьці, пагрозу зьмены клімату й г.д. Зразумела, што ўсім гэтым яны прыкрываюцца, нібы шчытом, і дзейнічаюць (у сваіх злачынных мэтах) з-пад гэтага “шчыта”. Але ж, гэта ня значыць, што калі пра дадзеныя праблемы гавораць закулісьнікі, праблемы не існуюць, зьнікаюць ці ператвараюцца ў нешта пазітыўнае.

На жаль, так не адбываецца.

Трэцяе. У фільме сказана, што Більдэрбергскі клуб ёсьць галоўнай арганізацыйнай структурай закулісы. Аднак, калі ўжо ёсьць такія людзі, якія даўно ў тэме, хацелася б, каб яны выклалі ўсю вядомую ім інфармацыю пра ўсю сістэму гэтых розных масонскіх лож, “элітарных клубаў”, сіянакратычных структур і да т.п. арганізацый сусьветнай закулісы. Бо ў іншых крыніцах ёсьць намёкі, што, напрыклад, “Камітэт 300” у закуліснай ерархіі вышэй за Більдэрберг (калі ёсьць чытачы сайта, якія могуць даць інфармацыю па гэтым пытаньні, будзем удзячныя).

Чацьвертае. Зразумела, што стратэгічныя рэсурсы закулісы – гэта грошы і таемныя палітычныя ўплывы. У фільме ёсьць таксама намёк на некаторыя метады, якія выкарыстоўвае “эліта” для распаўсюду свайго ўплыву ў сьвеце і фарматаваньня яго па сваіх лекалах. Так, у фільме нагадваецца, што перад і ў пачатку абедзьвюх Сусьветных войнаў, прадстаўнікі ценявой эліты ЗША кожны раз фінансавалі… абодва бакі канфліку.

Мы, вядома, ня 30 гадоў займаемся дадзеным пытаньнем, але, тым ня менш, можам тут тое-сёе дадаць.

У пачатку артыкула паказана сьхема, зь якой бачна, што ключавое пытаньне, якое павінна ў найбольшай ступені цікавіць чалавецтва – гэта пытаньне, як падвысіць узровень уладкаванасьці, гарманізацыі міжлюдскіх узаемаадносін у сёньняшнім сьвеце так, каб зь сёньняшняга стану ўзьняцца на больш высокі ўзровень грамадскай арганізацыі (на сьхеме гэтае пытаньне пазначана вертыкальнай стрэлкай 1). Паколькі людскую цывілізацыю ўсё больш захопліваюць сацыяльныя паразіты, у т.л. глабальныя (няхай яны называюць сябе інакш – “элітай”, “закулісай” – гэта ў іх сутнасьці нічога не мяняе), яны, як дэгенераты, маюць магчымасьць заняць месца сапраўднай Эліты толькі тады, калі яны істотна дэградуюць (апусьцяць) увесь астатні сьвет. Пра спосабы дэмаграфічнай і культурнай хаатызацыі грамадстваў, з дапамогай якіх дасягаецца дадзеная мэта, мы ўжо пісалі шмат разоў. Прапануем зьвярнуць увагу на яшчэ адну стратэгію, скіраваную на апусканьне сьвету, паколькі яна трошкі была закранута ў фільме. Сутнасьць апошняй заключаецца ў ігнараваньні, а дакладней хаваньні ад людзей узгаданай вышэй праблемы №1 і сталае актыўнае накіданьне сьвету другасных, штучных праблем, якія пазначаны на сьхеме гарызантальнай стрэлкай пад лічбай 2 – гэта значыць, тых “праблемы”, якія ствараюць сітуцыю “выбару бяз выбару”. Колькі такія “праблемы” ні вырашай, істотнага паляпшэньня стану, у якім знаходзяцца асобныя народы і ўсё чалавецтва ў цэлым, ня будзе!

Зьвярніце ўвагу, ва ўсіх выпадках нейкіх супярэчнасьцяў, якія “ўзьнікаюць” у грамадствах ці ў сьвеце, нам прапануюць выбіраць не па вертыкалі (паміж прагрэсам і дэградацыяй), а па гарызанталі – паміж левымі й правымі (варыянты: лібералы і кансерватары, камуністы і капіталісты, калектывізм й індывідуалізм і г.д.), паміж дыктатурай і ліберастызмам (у персаналіях: расейцам паміж Пуціным і Мядзьведзевым; украінцам паміж Януковічам і Цімашэнкай; беларусам паміж Лукашэнкам і Мілінкевічам…).

З гэтага выцякае пятае. Нам, і напэўна іншым гледачам, хацелася б, каб аўтары фільму запрапанавалі выйсьце зь сітуацыі. На жаль, яны яго не прапануюць…

Затое фармаваньне стратэгічнай сьветаглядна-ідэалагічнай прапановы, якая б забясьпечыла сьветлую будучыню ўсяму чалавецтву і беларускаму народу ў тым ліку, ёсьць стратэгічнай задачай нашай рэдакцыі.

Заўважым, пастаўленай з самага пачатку працы сайта.

Усяго лепшага, сябры.

Жыве Беларусь – Наша Зямля!

2 каментарыя

  1. Zur- fak кажа:

    Harodnia stanovicca centram Belaruskaj filiazofskaj dumki i hliabalnaj analityki!!!
    Bravo Haradzency!!!

  2. Siarhiej кажа:

    1. Аўтары фільма “Эндшпіль…” вельмі крытычна ставяцца да “групоўкі” ўплывовых людзей, але ці называць іх злачынцамі?..
    2. А які іншы спосаб каардынацыі людскіх намаганняў па праблемам голаду, дзікунства, забруджвання?.. Трыбуна ААН, напэўна, падыходзіць толькі, каб па ёй грукаць ботам.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы