nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Эксьперт: Феномен “бандэрафобіі” ў рускай ментальнасьці

люты 14, 2010 | 5 каментарыяў

Ігар Лосеў (паводле www.delfi.ua/news/daily/ua-ru/ekspert-fenomen-banderofobii-v-russkom-soznanii.d?id=763051&l=fplead)

d091d0b0d0bdd0b4d18dd180d0b0Сярод чытачоў нашага сайта напэўна няма ніводнага, хто б ня ведаў пра нядаўняе наданьне Юшчанкам званьня Героя Ўкраіны Сьцяпану Бандэру. Натуральна, гэтую падзею віталі ўсе прыстойныя ўкраінцы, беларусы (у тым ліку сябры нашай рэдакцыі), шмат іншых прыстойных людзей ва ўсім сьвеце. Катэгарычна супраць, часта ў абразьлівай форме, выступіла аб’яднанае кубло соцыяпаразітных сіл у складзе прадстаўнікоў расейскай іперыякратыі, сіяністаў і польскіх імперыялістаў (гл. напрыклад тут: www.izvestia.ru/news/news229768; kp.ru/photo/477616; www.svobodanews.ru/content/transcript/156996; www.delfi.ua/news/daily/foreign/polyaki-proveli-akcii-protesta-protiv-bandery.d?id=750149; www.delfi.ua/news/daily/news/glavnyj-ravvin-ukrainy-ili-bandera-ili-ya.d?id=740180; kavkazcenter.com/russ/content/2010/01/30/70336; susvet.info/kanets-syabroustvu). Наша стаўленьне да ўзьніклага супрацьстаяньня мы выказалі адназначна (гл. nashaziamlia.org/2010/02/04/2983/#more-2983) – мы на баку ўкраінскага народу. Аднак сітуацыя патрабуе дадатковага тлумачэньня. У якасьці такога падаем артыкул сп-ра І.Лосева. Прапануем чытачам зьвярнуць таксама ўвагу на метады працы НКВД, якія доказна выкрываюцца.

Рэдакцыя.


Для фармаваньня нармальных міждзяржаўных стасункаў паміж Украінай і Расеяй, а таксама ўзаемапаважлівых і добразычлівых зносін паміж двума народамі, украінскім і рускім, неабходна ўзаемаразуменьне ня толькі на ўзроўні здравіцаў, афіцыйных заяў ды іншых фестывальных праяваў, але і на ўзроўні прызнаньня за кожным з бакоў права на ўласную трактоўку ўласнай гісторыі. Неабходна разуменьне таго, што кожны народ мае сваіх герояў і вызначае іх сам, незалежна ад настрояў суседзяў. І згуляўшы цалкам станоўчую або пераважна станоўчую ролю ў айчыннай гісторыі, дзеяч палітыкі, узброеных сілаў, ідэалогіі, эканомікі, рэлігіі можа адыграць ролю прама супрацьлеглую ў гісторыі іншых краін.

У СССР справядлівымі лічыліся ўсе войны, якія вяла гэтая краіна, а несправядлівымі – войны ўсіх тых, хто дзеяньням Савецкага Саюзу аказваў супраціў.

Стаўленьне палякаў да Суворава рэзка адрозьніваецца ад адносінаў рускіх, паколькі палкаводзец пасьпеў наведаць Польшчу і прыняць удзел у здушэньні аднаго з польскіх паўстаньняў, і асаблівай міласэрнасьцю не адрозьніваўся [такое ж стаўленьне да Суворава і з боку беларусаў, паколькі гэта было паўстаньне беларуска-польскае. – Рэд.].

Гэта і расійска-ўкраінская вайна 1918-21 гг., дзе супраць Украінскай Народнай Рэспублікі ваявала і белая, і чырвоная Расея. Гэта і падзеі галадамору 1932-33 гг.

Але асабліва вострай ёсьць праблема ўспрыманьня рускай нацыянальнай сьвядомасьцю [імперскай сьвядомасьцю – у гэтым праблема… – Рэд.] нацыянальна-вызвольнага руху 1939-54 гг. на заходніх землях Украіны пад кіраўніцтвам АУН (Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў). Гэта рух вядомы рускім як “бандэраўшчына”, а феномен, які вынесены ў загаловак артыкула, належыць да ліку фундаментальных, базавых канструкцый рускай ментальнасьці ў яе стаўленьні да Украіны і ўкраінцаў.

“Бандэраўшчына” ў рускай сьвядомасьці мае мала агульнага з дзейнасьцю АУН-УПА як рэальнай з’явы ўкраінскай гісторыі.

Можна нават казаць пра сьпецыфічна рускую мадэль трактоўкі гэтага руху – мадэль, якая з-за шматлікіх іррацыянальных элементаў дае падставу для вызначэньня яе як міта, складовай часткі іншых рускіх мітаў на ўкраінскую тэматыку. Стаўленьне да ўкраінскага нацыянальнага руху нават у колах адукаваных і ліберальных рускіх інтэлігентаў застаецца на чыста прапагандысцкім узроўні, што прымушае ўспомніць часы савецкага агітпрапа з яго “аб’ектыўным” і “навуковым” “дасьледаваньнем” поглядаў ідэйных супраціўнікаў. Вялікім прагрэсам у асэнсаваньні гэтай зьявы рускай сьвядомасьцю было б хоць бы пазбаўленьне ад гістэрычна-абвінавачвальнага тона, што пануе практычна ва ўсіх расійскіх тэкстах, нават у тых, дзе ёсьць прэтэнзіі на акадэмічнасьць.

У гэтай сьвядомасьці, а яшчэ больш падсьвядомасьці, гістарычная рэальнасьць ператварылася ў сімвал, які жыве сваім, аўтаномным ад ісьціны, жыцьцём. Гэты сімвал надзвычай актыўна выкарыстоўваецца ў многіх публікацыях, якія маюць мэтай стварыць негатыўны, максімальна непрывабны вобраз Украіны, асобных яе рэгіёнаў і палітычных сілаў.

На тэрыторыі самой Украіны гэты сімвал зьяўляецца краевугольным камянём ўсёй прапаганды левых і прарасейскіх партый і арганізацый. Сімвал павінен паслужыць справе супрацьпастаўленьня заходніх і ўсходніх рэгіёнаў дзяржавы, запалохваньня рускага і рускамоўнага насельніцтва ўсходу і поўдня нейкай жахлівай, жорсткай, невядомай, а таму яшчэ больш страшнай, сілай. Над стварэньнем гэтага сімвала працаваў вялізны атрад камуністычных прапагандыстаў на працягу апошніх 60 гадоў, і гэтая праца не спыняецца і сёньня. У асяроддзі расейскіх гісторыкаў пакуль яшчэ не зафіксавана спробаў аб’ектыўна і бесстаронна разабрацца ў гэтых фактах ўкраінскай гісторыі.

“Бандэравец” паўстае ва ўспрыманьні сярэдняга рускага на падсьвядомым узроўні як свайго роду “антыідэал” Украіны, як жывое ўвасабленьне “дрэннай Украіны” у адрозненьне ад ідэалу добрай Украіны – Маларосіі, якая знаходзіцца пад поўным палітычным і духоўным кантролем Масквы.

“Бандэравец” – гэта, так бы мовіць, мадэль самых горшых рысаў украінца, як іх сабе ўяўляе руская сьвядомасьць.

Гэта тып антырускі па вызначэньні менавіта з-за свайго ўкраінства, з-за максімальна рэзкай і няўступлівай праявы, маніфестацыі ўкраінства ў формах, што прынцыпова па свайму характару супастаўныя з формамі дэманстрацыі “расейскасьці” рускім як прадстаўніком дзяржаўнага народу. Аднак такія ж паводзіны ўкраінца, які выступае адлюстраваньнем паводзінаў рускага, паляка, немца, венгра, як носьбітаў нацыянальнай самадастатковасьці, успрымаюцца рускім зь яго закарэлымі ўяўленьнямі аб “норме” для ўкраінцаў як выклік і агрэсія, прынамсі, як патэнцыйная пагроза. Гэта, у сваю чаргу, выклікае агрэсію з боку носьбіта рускай сьвядомасьці, якую [агрэсію] ён лічыць справакаванай. Справакаванай адным толькі фактам існаваньня такога “анамальнага ўкраінскага тыпажу”.

Прыгадваецца адзін паказальны выпадак. У годзе гэтак 1975-76-м (падчас навучаньня аўтара гэтых радкоў на філасофскім факультэце Кіеўскага універсітэта) са мной вучыўся студэнт па прозвішчы Сандуца. Ён быў адметны тым, што ў часы, калі ўсё ўкраінскае, мякка кажучы, не віталася, заўсёды размаўляў толькі па-украінску, ніколі не пераходзячы на іншую мову. Здавалася б, ну, што тут дзіўнага? Украінец гаворыць на сваёй роднай мове.

Дакладна так паводзілі сябе рускія: яны заўсёды і паўсюль размаўлялі толькі па-руску. І ніякіх прэтэнзій да іх не ўзнікала.

А вышэйзгаданага Сандуцу ўсё ж выклікалі ў 1-ы аддзел і папрасілі перайсьці на “вялікі, магутны і свабодны”. Мякка так, ненавязьліва. Аднак, улічваючы аўтарытэт ведамства, рэкамендацыя была больш чым пераканаўчай. А потым гэты чалавек наогул некуды зьнік. Далейшы ягоны лёс невядомы.

Ён дэманстраваў сваю “украінскасьць”, сваё нацыянальнае “я” так, як гэта рабілі рускія. Але, “што дазволена Юпітэру, таго нельга быку”. Яго гэтыя абсалютна нармальныя для ўсіх народаў нацыянальныя паводзіны былі ўспрынятыя як знак, сімвал агрэсіі [варта ўдакладніць: як сімвал пагрозы для імперцаў, на што яны заўсёды адказваюць агрэсіяй. – Рэд.]. Ён павёў сябе так, як украінцу паводзіць сябе ў СССР, у Расійскай імперыі, было “не положено”. Узяў не па чыне, не па нацыянальным чыне. Яго паводзіны, якія парушалі нацыянальную норму для ўсіх “нярускіх”, ўспрымаліся як абраза, як парушэньне ўсталяванага [імперскага. – Рэд.] парадку і як агрэсія супраць носьбітаў рускай мовы.

Уласная ж нацыянальная агрэсіўнасць пераносіцца на іншага і прыпісваецца гэтаму іншагу [у псіхалогіі дадзеная сітуацыя завецца скідваньнем ценю. – Рэд.], што выклікае пачуцьцё пагрозы і неабароненасьці. Гэта вельмі своеасаблівая мазахісцкая агрэсіўнасьць, калі сама крыніца агрэсіі адчувае сябе ахвярай, якая патрабуе абароны і спагады, калі ў ролі “перпетуум-мобіле” агрэсіўнасьці выступае штучна ўзбуджаны ў самім сабе страх і комплекс вострага, хоць і не апраўданага рэальнымі абставінамі, жалю да сябе [так мудрагеліста аўтар апісвае комплекс імперскай непаўнавартасьці рускіх. – Рэд.]. Яркай ілюстрацыяй гэтага тэзіса можа быць сітуацыя з “расейскамоўнымі” за межамі Расійскай Федэрацыі й яе асьвятленьне СМІ гэтай краіны зь бясконцымі скаргамі на “ушчамленьні” й “перасьлед”.

“Бандэравец” ўспрымаецца расейцамі як метафізічная, амаль маніхейская пагроза з боку “сыноў цемры”. Аднак ўдзел рэальных “бандэраўцаў” у стварэньні такіх ўяўленьняў быў мінімальным, астатняе зрабіла сама руская сьвядомасьць зь яго сьпецыфічнымі, створанымі такой жа сьпецыфічнай гісторыяй, асаблівасьцямі. Тое-сёе пра гэтыя асаблівасьці можна часам прачытаць у саміх расейскіх дасьледчыкаў.

Вось што пісаў пецярбургскі гісторык, доктар навук В.Е.Вазгрын ў артыкуле “Бяру свае словы назад” у газеце “Голас Крыма” № 23 ад 13 ліпеня 1997 года: “… На гэтым камяні свабодна абраных несвабоды і дэспатызму будавалася будучая Расея. Потым ўмацоўваліся сельскія абшчыны, якія ўваскрашалі племенны дыктат большасьці і пагарды да асобы, па-маніхейску жорсткі падзел сьвету на “нашых” ды “нянашых” і адпаведныя двайныя мараль і нормы сужыцьця (для сваіх і чужых).

Гэта значыць, па сутнасьці, амаралізм, які стаў паступова адной з самых уражвальных рысаў, якія ўжо дакладна “аршынам агульным ня вымерыць”… Сюды ж адносіцца і нігілістычнае стаўленьне да прыватнай уласнасьці, дзякуючы якому марксізм, шырока вядомы ў Еўропе, змог ўкараніцца і вырасьці ў сукаватае дрэва бальшавізму толькі ў Расеі.

Менавіта адсюль, меркаваў я ў апошніх працах, з чыста псіхалагічнай прыхільнасьці да архаікі, гэта значыць, да кансервацыі старажытных калектыўна-падсьвядомасных стэрэатыпаў, вынікаюць многія гістарычныя і сучасныя беды рускага народу. І яшчэ раз падкрэсьліваю, паходжаньне і развіцьцё гэтых нацыянальных рысаў тлумачацца зусім ня нейкай расавай перадвызначанасьцю… “яны набытыя ў выніку таго самага асаблівага рускага шляху прагрэсу, наяўнасьць якога, здаецца, ніхто не адмаўляе” [мы адмаўляем: гэта ніякі не прагрэс, а адхіленьне ўбок ад яго. – Рэд.].

Руская сьвядомасьць лёгка прызнае права народаў на самавызначэньне, на антыкаланіяльную вайну, калі гаворка ідзе пра падзеі, не датычныя Расеі. Расейцы ахвотна спачуваюць палестынцам, спагадаюць паўднёваафрыканскім бурам, сімпатызуюць курдам, таму што гэта не накладае на іх ні найменшых абавязкаў адносна перагляду ўласнай гісторыі, а тым больш уласных межаў. Менавіта таму рускай сьвядомасьці так цяжка прызнацца самой сабе, што “бандэраўшчына” была самым звычайным нацыянальна-вызваленчым рухам, такім жа, між іншым, як і ў 1918-21 гг.

Але такое прызнаньне будзе патрабаваць і вызначэньня месца і ролі саміх расейцаў у гэтым працэсе. А такое вызначэньне наўрад ці будзе вельмі кампліментарным.

Паколькі “бандэраўскі” рух быў аб’ектыўна накіраваны супраць імперскіх інтарэсаў Расеі, быў выніковым, добра арганізаваным, пасьлядоўным і непрымірымым, такім, ад якога нельга было адкупіцца чарговым пратэктаратам або дамініёнам – заставаўся толькі шлях яго прапагандысцкай дэманізацыі, хаця тыпалагічна гэта рух не адрозьніваўся прынцыпова ад [іншых антыімперскіх рухаў] – антыфранцузскага руху ў Алжыры або антыанглійскага ў Ірландыі.

Уяўленьні шырокай расейскай грамадскасьці пра эпапею АУН-УПА зводзяцца да сукупнасьці міфалагемаў: “супрацоўніцтва з гітлераўскім рэжымам”, “зьверствы”, “паталагічная русафобія”. Элемент невуцтва, сьвядома сфармаваны Агітпрапам, тут, безумоўна, прысутнічае.

Пра гэта сьведчыць той факт, што, здавалася б, прафесійныя “змагары з “бандэраўшчынай”, як правіла, ня могуць назваць імёны дзеячаў гэтага руху, акрамя, ясная справа, самога Сьцяпана Бандеры, абсалютна ня ведаюць пра канкрэтных падзей, дакументы і г.д.

Гэта фобія невядомага, а таму яшчэ больш нечага жудаснага. Праца ж з дакументамі раскрывае іншую карціну. Напрыклад, той жа Сьцяпан Бандера ніколі не пакутаваў на русафобію, непрыняцьце рускіх як такіх толькі за тое, што яны рускія. Не пакутаваў ён на такое ж стаўленье да палякаў, вугорцаў, румынаў, габрэяў. Яго стаўленьне да іншых народаў вызначалася адносінамі гэтых народаў да незалежнасьці Украіны. Цікава, як ён сам вызначаў статус рускіх у будучай самастойнай украінскай дзяржаве: “Патрабаваньне поўнай лаяльнасьці ў адносінах да Ўкраіны і яе вызваленчай барацьбы стаіць на першым месцы. Тым рускім, якія адпавядаюць гэтым патрабаваньням, варта гарантаваць і забясьпечыць поўнае і ўсебаковае раўнапраўе ва ўсіх грамадзянскіх правах і поўную свабоду іх нацыянальнага разьвіцьця, адпаведна міжнародным прынцыпам што да нацыянальных меншасьцяў. Гэта ж адносіцца да іншых нацыянальных груп ва Ўкраіне”.

Што ж тычыцца тых, хто вядзе падрыўную дзейнасьць супраць Украіны і ўкраінскага народу, дык такіх “неабходна абясшкоджваць даступнымі ў гэтай сітуацыі сродкамі й метадамі, у адпаведнасьці з міжнароднымі правіламі” (С.Бандера, “Персьпектывы ўкраінскай революцыі”. Мюнхэн. 1978, с . 593-594).

Такое стаўленьне да нацыянальных меншасьцяў існуе ва ўсіх краінах, якія прынята называць цывілізаванымі. Да лаяльных грамадзянаў – скрайне лаяльнае, да нелаяльных – нелаяльнае. Антыдзяржаўная дзейнасьць не вітаецца нідзе.

Што да ўзаемаадносінаў АУН зь Нямеччынай, то спачатку трэба прама і сумленна прызнаць гістарычны факт супрацоўніцтва СССР з Берлінам. І не толькі СССР: Англія і Францыя ў асобе сваіх лідэраў Чэмберлена і Даладзье з дапамогай Мюнхенскай змовы аддалі на захоп Гітлеру Чэхаславакію – адзіную дэмакратычную дзяржаву на ўсходзе Еўропы. Гэта было ня проста супрацоўніцтва, а саўдзел у злачынстве.

Савецкі Саюз разам з Гітлерам напаў на польскую дзяржаву. Гэта – саўдзел у злачынстве [з пазіцыі інтарэсаў беларускага народу – “злачынства” толькі напалову; бо першай, зыходнай, паловай гэтага злачынства быў папярэдні захоп Польшчай Заходніх Беларусі й Украіны ў выніку змовы паміж польскімі імперыялістамі й самым вялікім тэрарыстым усіх часоў і народаў – Ульянавым-Леніным. – Рэд.]. І ў перыяд з 1939-га па 1941 г. СССР быў стратэгічным саюзнікам гітлераўскай Нямеччыны, які забясьпечваў яе патрэбы ў энерганосьбітах, сыравіне, хлебе і г.д. Бяз гэтай ўсебаковай дапамогі й падтрымкі Гітлер ня змог бы так пасьпяхова ваяваць у Заходняй Еўропе і на Балканах, а яго флот (падводныя лодкі і рэйдары) настолькі паспяхова супрацьстаяць флоту Яе Вялікасьці.

Між іншым, менавіта ў 1939-м, калі адразу за Чырвонай Арміяй у Заходнюю Украіну ўвайшлі сьпецпадраздзяленьні НКВД, чальцы АУН сталі падвяргацца масавым рэпрэсіям, што прымусіла іх бегчы ў нямецкую зону акупацыі Польшчы.

Пасьля 22 чэрвеня 1941 г. выгнаньнікі вяртаюцца ў Заходнюю Ўкраіну. Ужо 30 чэрвеня 1941 ў Львове яны абвяшчаюць Акт аднаўленьня незалежнасьці Украіны, маючы, такім чынам, на ўвазе пераемнасьць з Украінскай Народнай Рэспублікай і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікай. Але яны адразу ж агаворваюць, што гэта толькі першы этап, а асноўнае абвяшчэньне аднаўленьня ўкраінскай дзяржаўнасьці павінна адбыцца ў Кіеве. Берлін патрабуе ад Сьцяпана Бандэры адклікаць Акт незалежнасьці. Бандэра і яго паплечнікі адмаўляюцца. Кіраўніцтва АУН арыштоўваецца немцамі, частка членаў кіраўніцтва расстрэльваецца, частка адпраўляецца ў канцлагеры. Сьцяпан Бандэра становіцца вязьнем канцлагера Заксенхаузен аж да 1944 года. Таму рэальным лідэрам барацьбы за незалежнасьць Украіны становіцца камандуючы Украінскай паўстанцкай арміяй генерал-харунжы Раман Шухевіч (псеўданім – Тарас Чупрынка), сын вядомага гісторыка і этнографа.

Нямецкія ўлады пачынаюць масавы тэрор супраць АУН, ідуць расстрэлы і павешаньні ўкраінскіх нацыяналістаў. АУН не застаецца ў даўгу і пачынае ўзброеныя дзеяньні супраць вермахту, войскаў СС і іншых акупацыйных сіл Нямеччыны. У канцлагеры Аўшвіц (Асьвенцым) фашысты зьнішчаюць двух родных братоў Бандэры. Нямецкія ваенныя архівы (найперш, архіў у горадзе Кебленц) захоўваюць мноства рапартаў афіцэраў вермахту, гестапа і СС аб нападзе на давераныя ім часткі з боку ўкраінскіх нацыяналістычных банд“. Цікава, што такія ж цэтлікі ў адрас УПА сустракаюцца і ў савецкіх дакументах. Дзіўнае адзінадушша

У 1944 г., калі нямецкія войскі пакідаюць Украіну, Сьцяпана Бандэру вызваляюць, паколькі Германія страціла інтарэс да Украіны і лідэр АУН ўжо не ўяўляе для рэйху небясьпекі. Цяпер Бандэра ўжо не праблема Гітлера, ён – праблема Сталіна.

Перад вызваленьнем нямецкі бок прапанаваў лідэру АУН падпісаць пагадненьне аб перамір’і й супрацоўніцтве УПА зь Нямеччынай, абяцаючы наўзамен зброю і амуніцыю для ўкраінскіх паўстанцаў. Гэта не былі перамовы раўнапраўных бакоў. Нямеччыне супрацьстаяў бяспраўны вязень канцлагера, зь якім можна было зрабіць усё, што заўгодна. Для Бандэры гэта былі перамовы зь “пятлёю на шыі”. Аднак вязень адмовіўся ад супрацоўніцтва зь Нямеччынай.

Так што на фоне супрацоўніцтва Сталіна зь Гітлерам “супрацоўніцтва” Бандэры зь Гітлерам выглядае зусім іначай.

Што ж тычыцца “зьверстваў”, то на вайне, на жаль, гэта зьява распаўсюджаная. Дарэчы, ахвярамі зьверстваў НКВД і савецкай дзяржавы сталі многія жыхары Заходняй Украіны – больш за 1 млн. чалавек. Гэта сотні тысяч расстраляных, закатаваных у канцлагерах ГУЛАГу, загінулых у сібірскай ссылцы. Але вось аб гэтых зьверствах савецкая прапаганда заўсёды маўчала.

Тут ёсьць яшчэ адно пытаньне. УПА была партызанскай арміяй, якая дзейнічала ў Заходняй Украіне з 1942-га па 1954 г., а асобныя атрады да сярэдзіны 1960-х. Любая партызанская армія крытычна залежыць ад падтрымкі мясцовага насельніцтва. Ні адна такая армія ня зможа існаваць сярод мясцовых жыхароў, якія яе ненавідзяць. А той, хто творыць зьверствы, вельмі хутка становіцца аб’ектам нянавісьці. Значыць, нешта тут у камуністычных прапагандыстаў не сыходзіцца… Зрэшты, зьверствы і злачынствы супраць заходніх украінцаў былі, і пра гэта распавядаюць некаторыя цікавыя савецкія дакументы. Вось, напрыклад, такі.

Абсалютна сакрэтна.

Ваенны пракурор войскаў МУС Украінскай акругі

15 Лютага 1949

№ 4 / 00134

Сакратару ЦК КПБ Украіны тав. М.С. Хрушчову. Дакладная запіска аб фактах грубага парушэньня савецкай законнасьці ў дзейнасьці так званых сьпецгруп МГБ.

Міністэрствам дзяржбясьпекі Ўкраінскай ССР і яго ўпраўленьнямі ў заходніх абласьцях Украіны ў мэтах выяўленьня варожага, украінска-нацыяналістычнага падпольля шырока выкарыстоўваюцца так званыя сьпецгрупы, дзеючыя пад выглядам бандытаў УПА.

Гэты вельмі востры метад аператыўнай работы, калі б ён выкарыстоўваўся ўмела, несумніўна, спрыяў бы больш хуткаму выкараненьню рэшткаў бандыцкага падпольля.

Аднак, як паказваюць факты, грубая правакацыйная і неразумная праца шэрагу сьпецгруп і дапушчанае іх удзельнікамі свавольства ды гвалт над мясцовым насельніцтвам ня толькі не палягчаюць барацьбу, але, наадварот, ускладняюць яе, падрываюць аўтарытэт савецкай законнасьці.

Напрыклад:

1. У сакавіку 1948 сьпецгрупа, якую ўзначальвае агент МГБ “Крылаты”, двойчы наведвала дом жыхара в. Грыцькы Дубавіцкага р-на Ровенскай вобл. Паламарчук Г.С., 62 гадоў, і, выдаючы сябе за бандытаў УПА, жорстка катавалі яго і двух яго дачок, абвінавачваючы іх у тым, што нібыта яны “выдавалі органам МГБ украінскіх людзей”.

На падставе атрыманых такім правакацыйным шляхам “матэрыялаў” яны былі арыштаваныя, прычым, як заявілі арыштаваныя, супрацоўнікі аддзела МГБ падчас допытаў іх таксама білі й патрабавалі, каб яны далі паказаньні аб сувязі з бандытамі.

2. У ноч на 22 ліпеня 1948 года сьпецгрупай быў адведзены ў лес жыхар в. Рыдкыў Міхальчук С.В., інвалід Айчыннай вайны. У лесе ён быў падвергнуты допыту, падчас якога яго зьвязвалі, падвешвалі й цяжка зьбівалі, дамагаючыся такім чынам паказаньняў аб сувязі з бандытамі.

3. У ноч на 23 ліпені 1948 г. гэтай жа сьпецгрупай зь в. Подвысоцкае была адведзена ў лес гр-ка Рэпніцкая Н.Я., народж. 1931 г. У лесе яна была падвергнутая катаваньням. Удзельнікі сьпецгруппы цяжка яе зьбівалі, подвешвалі ўгару нагамі ,…, а затым па чарзе згвалтавалі. У бездапаможным стане яна была кінутая ў лесе, дзе яе знайшоў муж і даставіў у шпіталь, у якім яна знаходзілася працяглы час на лячэньні.

Ня маючы дастатковых матэрыялаў, так званыя сьпецгруппы МГБ дзейнічаюць ўсьляпую, у выніку чаго ахвярай іх сваволі часта зьяўляюцца асобы, недатычныя да ўкраінскага бандыцкага нацыяналістычнага падпольля. Разам з тым варта сказаць, што гэты метад работы органаў МГБ добра вядомы АУНаўскаму падпольлю. Не зьяўляюцца таксама сакрэтам падобныя “аперацыйныя камбінацыі” і для тых асоб, над якімі ўдзельнікі сьпецгруп чынілі гвалт.

Падобныя факты зь дзейнасьці сьпецгрупаў МГБ, на жаль, далёка не адзінкавыя і, як паказвае сьледчая практыка, калі ў асобных выпадках сьпецгрупам шляхам гвалту і запалохваньня ўсё ж удаецца атрымаць “прызнальныя паказаньні” ад некаторых асоб пра іх сувязь з бандыцкім падпольлем, то добрасумленнае і праведзенае ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі закону рассьледаваньне непазбежна выкрывае правакацыйную прыроду гэтых “прызнальных паказаньняў”, а вызваленьне з турмы арыштаваных па матэрыялах сьпецгруп цягне за сабой дыскрэдытацыю савецкай законнасьці, органаў МГБ і магчымасьць выкарыстаньня кожнага выпадку правакацый у варожых, антысавецкіх мэтах украінскімі нацыяналістамі.

Выступаючы ў ролі бандытаў УПА, удзельнікі сьпецбаёвак МГБ займаюцца антысавецкай прапагандай і агітацыяй, ідуць па лініі штучнага правакацыйнага стварэньня антысавецкага нацыяналістычнага падпольля. Хто можа паручыцца, што апрацаваныя такім правакацыйным чынам асобы ня выйдуць з-пад кантролю органаў МГБ і ня зробяць тэрарыстычны акт?

Напрыклад: у ноч на 18 верасьня 1948 г ў в. Стаўкі Ровенскага раёна ўдзельнікамі антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі быў раззброены баец самааховы Кавалішын і зьдзейсьнены тэрарыстычны акт [знаёмая ўсё тэрміналогія, ці ня так? Эх, не мяняюцца ні метады прапаганды, ні метады тэрору з боку сацыяльных паразітаў. – Рэд.] над жыхаркай Кучынец Л.Ф., якая зьяўляецца сакрэтнай супрацоўніцай МГБ. Арганізатарамі дадзенай нацыяналістычнай групы і арганізатарамі забойства гр-кі Кучынец зьяўляліся сакрэтныя супрацоўнікі Ровенскага РА МГБ.

Рабаваньні, як й іншыя парушэньні савецкай законнасьці, апраўдваюцца таксама аператыўнымі меркаваньнямі й ня толькі шэраговымі работнікамі МГБ, але і самім міністрам тав. Саўчанка, які ў размове са мной заявіў: “Нельга баевікоў пасылаць ў лес з кансервамі. Іх адразу ж расшыфруюць”. Такім чынам, рабаваньне мясцовага насельніцтва сьпецбаевікамі разглядаецца як непазбежнае зло.

Органы МГБ пад кіраўніцтвам партыі праводзяць вялікую працу па выкараненьні рэшткаў ўкраінска-нацыяналістычнага бандыцкага падпольля, у барацьбе зь якім добрыя ўсе сродкі – патрэбныя хітрасць і спрыт. Але парушэньні партыйных і савецкіх законаў недапушчальныя, на што Вы, Мікіта Сяргеевіч, неаднаразова зьвярталі ўвагу.

Ваенны пракурор войскаў МУС Украінскай акругі палкоўнік юстыцыі Кашарскі”.

Цікава, колькі падобных акцый МГБ было сьпісана на “зьверствы” “бандэраўцаў“? Савецкі ваенны пракурор сьцьвярджае, што гэта былі далёка не адзінкавыя выпадкі. Гэта была добра арганізаваная масавая кампанія тэрору пад выглядам “бандытаў” нацыяналістычнага падпольля.

Між іншым, такая тактыка не зьяўлялася вынаходствам названага перыяду. Захаваўся ліст У.І.Леніна, датаваны пачаткам 1920-х гадоў (ужо неаднаразова цытаваны ў прэсе), дзе ён рэкамендуе чырвоным войскам на плячах белагвардзейскіх атрадаў, якія адступалі, уварвацца ў Эстонію, перавешаць як мага больш афіцэраў, папоў, чыноўнікаў, паліцэйскіх, а потым усё гэта на белых і сьпісаць. Так што ўсё адбывалася ў рэчышчы старой бальшавіцкай традыцыі: правакацыі, хлусьня, паклёп.

Калі ў кагосьці яшчэ застаюцца сумненьні, на чыім сумленьні ільвіная доля зьверстваў ў Заходняй Украіне, то вось яшчэ адзін дакумент.

Абсалютна сакрэтна.

Наркому ўнутраных спраў СССР Л. Берыі.

26.07.1945 г. № 8/156451. Паведамленьне аб арганізацыі й выніках работы сьпецыяльных груп для барацьбы з АУНаўскім бандытызмам у заходніх абласьцях Украіны.

Частку бандытаў УПА, якія зьявіліся з павіннай, выкарыстоўваюць спачатку як асобных агентаў-баевікоў, а пазьней у баявых групах асобага прызначэньня, названых намі сьпецыяльнымі групамі.

У тых выпадках, калі агент-баявік, які ўліўся ў банду або ў падпольле АУН, ня меў магчымасьці фізічнага зьнішчэння або захопу кіраўніка-завадатара, яго заданьнем была кампраметацыя кіраўніка банды або мясцовага падпольля для ўзмацненьня і актывізацыі дэмаралізацыі банды або мясцовай арганізацыі АУН.

Камплектаваньне спецгруп пры аператыўных групах НКВД УССР праводзілася па прынцыпе падбору агентаў-баевікоў, якія былі правераны на выкананьні заданьняў ліквідацыі АУНаўскага бандытызму (у тым ліку забойстваў насельніцтва, якое спагадала АУН-УПА).

У Ровенскай і Валынскай абласьцях у склад сьпецыяльных груп уліваліся таксама былыя партызаны-каўпакаўцы, добра знаёмыя зь мясцовымі ўмовамі, якія мелі вялікі досьвед барацьбы з АУНаўскім бандытызмам.

Па сваім зьнешнім выглядзе і ўзбраеньні, веданьні мясцовых бытавых асаблівасьцяў, мовы і кансьпіратыўнаму спосабу дзеяньняў асабовы склад сьпецыяльных груп нічым не адрозьніваўся ад бандытаў УПА, што ўводзіла ў зман апарат жывой сувязі й главароў УПА і АУНаўскага падпольля.

У выпадках пагрозы расшыфроўкі або немагчымасьці ажыцьцяўленьня захопу вызначаных планам главароў АУН-УПА ўдзельнікі сьпецгруп зьнішчаюць апошніх, да таго ж у многіх выпадках ствараюць такое ўражаньне ў АУНаўскім асяроддзі ды сярод насельніцтва, што зьнішчэньне кіраўнікоў АУН-УПА ажыцьцёўлена бандытамі СБ (Служба бясьпекі АУН. – аўт.).

У склад кожнай сьпецгрупы ўваходзіць ад 3 да 50 і больш асоб, якія ў залежнасьці ад легенды і заданьня ўяўляюць зь сябе асаблівую “сьвіту” выдуманага бандыцкага кіраўніка.

Па стане на 20 чэрвеня 1945 г. усяго ў заходніх абласцях Ўкраіны дзейнічае 156 спецгруп з агульным колькасьцю удзельнікаў у іх – 1783 чалавека.

Нарком унутраных спраў УССР – Расны.

Хочацца зьвярнуць увагу чытача на выдзеленую мной фразу наркома, дзе ён кажа аб тым, што сваіх агентаў яны правяралі на забойствах насельніцтва, якое спачувала АУН-УПА. Заўважце, не супрацоўнічала, не дапамагала, а ўсяго толькі спачувала АУН-УПА. А калі ўлічыць, што спагадалі ў Заходняй Украіне вельмі шмат – абсалютная большасьць, то і забіваць можна было ўсіх без разбору. Што і рабілася. І пасланьні асобных ваенных пракурораў, якія спрабавалі неяк абмежаваць гэтае бязьмежжа, нічога зьмяніць не маглі.

Ну, а ахвяры шматлікіх экзэкуцый НКВД-МГБ, як заўсёды, сьпісваліся на “зьверствы” “бандэраўцаў”.

Потым падключаўся магутны апарат агітпрапа і легенды аб масавых “зьверствах” АУН-УПА распаўсюджваліся ад Жытоміра да Курыльскіх астравоў. Савецкім людзям хлусілі пастаянна, арганізавана [маштабна] і прафесійна.

І чамусьці нават тыя людзі, якія лічаць сябе дэмакратамі, антыкамуністамі ды антысталіністамі, працягваюць трансляваць яшчэ сталінскага заквасу прапаганду пра “бандытаў” АУН-УПА.

А, між тым, “бандытамі” былі ўсе, хто супраціўляўся бальшавіцкаму тэрору

5 каментарыяў

  1. антось кажа:

    Вітаю шановну редакцію зі змістовним й історично необхідним матеріалом!
    Національна гідність Українства й Повага до Білорусинства тілько зростатиме!
    Слава Україні! Слава Білій Русі! Усіляких гараздів Вам!

  2. Уладзімер Русаковіч кажа:

    “польскіх імперыялістаў.. Уяўленьні шырокай расейскай грамадскасьці.. міфалагемаў: “супрацоўніцтва з гітлераўскім рэжымам””
    На ўрадавым Польскім радыё з нагоды прысваеньня Сцяпану Бандэру званьня героя змаганьне за незалежнасьць Украіны (Артыкул Сяргея Гезгалы “Юшчанка прысвоіў Бандэру званне Героя Украіны”, http://www.pda.nn.by/artykul/34205.html або http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=34205) таксама чарговы раз нараклі “тэрактамі” й “супрацоўніцтвам зь гітлераўцамі” (С. Бандэра – Герой Украіны, http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/news/print.aspx?id=124223 або http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/news/artykul124223.html).

  3. Уладзімер Русаковіч кажа:

    У №15 за 2008 год севастопальскай газеты “Флот Украіны” (Ігар Лосеў: “Маю ўласную цьвёрдую позіцыю”, http://translate.google.com.by/translate?sl=uk&tl=be&u=http://www.fleet.sebastopol.ua/view.php?publish_type=print%26article_to_view=1743 або па-ўкр. http://www.fleet.sebastopol.ua/view.php?publish_type=print&article_to_view=1743 або http://www.fleet.sebastopol.ua/index.php?article_to_view=1743) згадвалася, што дадзены артыкул “дзесяцігадовай даўніны”, то бок двукаваўся ў ёй у 1998 годзе. На жаль электронны архіў пачынаецца толькі 2000 годам. У поўным выглядзе ды з крыніцамі дадзены артыкул філосафа Ігара Лосева (па-ўкр. http://www.ukrlife.org/main/tribuna/losev_i.htm) захаваўся на месьціве Кангрэсу ўкраінскіх нацяналістаў (http://translate.google.com.by/translate?sl=ru&tl=be&u=http://www.cun.org.ua/ukr/index2.php?option=com_content%26task=view%26id=292 або па-рас. http://www.cun.org.ua/ukr/index2.php?option=com_content&task=view&id=292 або http://www.cun.org.ua/ukr/content/view/292/).

  4. Юрась кажа:

    Браты Сцяпана Бандэры загінулі ў нямецкім канцлагеры, а сёстры ў савецкім ГУЛАГу.
    Такія ахвяры ляжаць у падмурку Незалежнасці Украіны….
    Шкада, што шмат хто ва Украіне й у Беларусі не разумее гэтага….

  5. Niczypar кажа:

    Вялікі дзякуй аўтару дадзенага артыкулу сп. Ігару Лосеву за вычарпальны аналіз, добрасумленную дакладнасьць і поўную абгрунтаванасьць вывучанай тэмы. Ў сваім камэнтары закрану толькі тое, што асабіста мне здалося як найбольш цікавае, а менавіта развагі аўтара пра прыроду цывілізацыйнай мэнтальнасьці расейца, бо сам я жыхар Расеі і даволі даўно дасьледую гэтае пытаньне. Аўтар мае поўную рацыю у сваіх адзнаках «імпэрскай» прадвызначанасьці сацыяльных рэакцый «прыроднага расейца» (то бок такога, які не мае славянскіх каранёў – украінскіх або беларускіх – на апошнім настойваю!) ў яго стаўленьні што да сваёй праславутай «Адзінай і Непадзельнай», таксама як да яе «ваенна-палонных» народаў. Брава, аўтар!
    Жадаю ўнесьці і свае тры грашы. Жорстка памыляюцца сёньня тыя ва Ўкраіне або ў Беларусі, хто лёгка купляецца на «сеціўныя міты і казаньні» аб нейкіх «младарасейцах антыімпэрскага кірунку», якія нібы «сьпяць і сьняць» згубу «ненавіснай Маскоўскай імпэрыі ад акіяну да акіяну» і нават маюць на мэце зьнішчыць яе з дапамогай суседніх народаў. Не, спадары маскоўцы, не абдурыце!
    Так, сапраўды існуюць палітычныя «камбінатары» падобнага тыпу, накшталт даволі вядомых «антыімперскіх» ідэолягаў А. Шырапаева, П. Хамякова і інш. «Бойцеся данайцаў, якія і дарункі прыносяць», тым больш таму, што яны ўжо падрыхтавалі свайго «траянскага коніка». Яны з такой лёгкасьцю гатовыя «разбурыць Імпэрыю» толькі з тым, каб імгненна аднавіць і адрадзіць яшчэ больш моцную і глыбока варожую да былых ваенна-палонных народаў, ў тым ліку і беларусаў, якіх хочацца асьцерагчы ад уцягваньня ва унутрырасейскія «разборкі», якія у сьвятле апошніх падзей яўна набліжаюцца. Ці мы не былі сьведкамі таго, як хутка аднавілася імпэрская моц Расеі пасьля 1991 году, калі скончылася нарэшце маскоўская «гульня ў паддаўкі з Захадам»? Шаноўнае спадарства, калі ласка, не ўпадайце ў памылку адносна расейскай прыроды, якая ёсьць менавіта Нацыяй Імпэрскай, не успрымайце усур’ёз сёньняшнія ляманты «расейшчыны» аб тым, што Масква, маўляў, яго, няшчаснага расейца, аб’ела і абрабавала. Не, не варта перашкаджаць Расеі і яе гэтак званаму «вялікаму народу» у імкненьні скончыць жыцьцё самазабойствам, бо галоўны вораг расейца – ён сам, ён сам ёсьць шпегам сваёй уласнай ненажэрнасьці. (Спытайцеся, напрыклад, у прыхільнікаў «младарасейства», у якіх межах бачаць яны будучую нацыянальную Расею, і пачуеце ў адказ – мяжа прайдзе там, дзе палічыць за патрэбу Нацыянальная дактрына, бо у будучай Расеі, ці бачыце, ня будзе сталых сяброў і ворагаў, але адно сталыя інтарэсы – хіба гэта нічога нам не нагадвае?). Гэты так званы «вялікі народ-баганосец і гуманіст» мае сур’ёзны намер, у імя гэтага «расеянскага» гуманізму, «выпусьціць вантробы» шмат якім народам і краінам, калі здарыцца зручная гістарычная сытуацыя. Таму варта асьцерагацца гэтага сёньняшняга змаганьня расейцаў з Масквой за свае нібы «нацыянальныя правы і суб’ектнасьць». Нічога, апроч вялікай небясьпецы навакольным народам, яно у будучыні відавочна не нясе. Таму і мэтазгодна падтрымліваць ляяльнасьць да існага сёньня рэжыму расейска-маскоўскай ўлады, як гэта не змаўляючыся робіць у стаўленьні Расеі амаль ўвесь сьвет, тым самым па магчымасьці пазбаўляючы расейцаў накіраваць сваю прыродную агрэсію вонкі. Ў такіх варунках, як і ў 90-я гады, уся мэнтальная чарнота расейшчыны выплюхнецца ўнутр ўласнага грамадзтва, і вольна абраны расейцам сёньняшні палітычны рэжым, разам з усімі расейцамі, гарантавана і нават без вонкавай дапамогі згуляе ролю далакопа «выклятай Маскоўі» сваім адважным змаганьнем за уласныя «шкурныя інтарэсы». Астатняе даробяць Кітай і ісламскі сьвет.
    Няма, як бачым пры бліжэйшым разглядзе, для сучаснай беларушчыны варожасьці больш небясьпечнай як «дабрадушнасьць рускага чалавека», хоць гэты парадаксальны вынік і здаецца спачатку «русафобіяй» і вар’яцтвам. Таму і набывае надзённасьць для беларусаў усяго сьвету глыбокі і адпаведны аналіз нацыянальнай прыроды рэчаў.
    З глыбокай павагай да аднадумцаў Нічыпар Партызан з Расеі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы