nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Што можа быць горш, чым ніякай падтрымкі з боку “Эўропы” для беларускай дэмакратыі?

15 лютага, 2010 | 3 каментарыя

Рэдакцыя

d0add19ed180d0b0d0bfd0b5d0b9d186d18bНа папярэдні артыкул, у якім распавядаецца, як спадар В.Грыцук зьвяртаўся да АБСЕ зь вялікай просьбай дапамагчы спыніць этнацыд беларусаў у Беларусі, чытач пад нікам “Сяргей” даслаў каментар-пытаньне: “Цікава, якая была рэакцыя ўдзельнікаў той канферэнцыі?”. Мы пашыраем гэтае пытаньне: а якая была рэакцыя АБСЕ, усяго ЕўраЗьвязу? Адказваючы на гэтае пытаньне, хочам зьвярнуць увагу і “Сяргея”, і ўсіх іншых чытачоў нашага сайта, што за наступныя 4 месяцы ня толькі не назіралася ніякай дапамогі беларусам ці хаця б нейкай рэакцыі спачуваньня з боку “Эўропы” (да іх адсутнасьці мы за апошнія 15 гадоў ужо прызвычаіліся), а было значна горш – была прадэманстравана моцная падтрымка “дыскрымінуемай”… “польскай меншасьці” ў Беларусі. Але спачатку факты.


1. Паведамленьне радыё “Свабода” ад 11.02.2010 г. (гл. www.svaboda.org/content/article/1955539.html).

КЭТРЫН ЭШТАН ГАТОВАЯ ГАВАРЫЦЬ ЗЬ МЕНСКАМ ПРА ПАЛЯКАЎ.

У размове зь міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан (гл. фота №2) выказала заклапочанасьць сытуацыяй вакол неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі.

Кэтрын Эштан заявіла пра сваю гатовасьць узьняць пытаньне аб захаваньні правоў польскай меншасьці ў Беларусі перад афіцыйным Менскам.

Галоўнай тэмаю размовы Сікорскага з Эштан былі апошнія падзеі, зьвязаныя з заняцьцем беларускай міліцыяй будынку Дому польскага ў Івянцы” (канец паведамленьня).

2. Паведамленьне радыё “Свабода” ад 13.02.2010 г. (гл. www.svaboda.org/content/article/1956930.htm).

РАЗМОВА Ў МЕНСКУ ПРА САЮЗ ПАЛЯКАЎ.

Сёньня ў Менску кіраўнік Фонду імя Конрада Адэнаўэра Ганс-Герт Пётэрынг (гл. фота №1) сустрэўся з кіраўніком незарэгістраванага Саюзу палякаў Анжалікай Борыс і старшынём Галоўнай рады арганізацыі Андрэем Пачобутам.

У сустрэчы таксама браў удзел Яцэк Пратасевіч, які ўзначальвае дэлегацыю па сувязях зь Беларусьсю у Эўрапарлямэнце.

Як паведаміў Андрэй Пачобут, спадар Пётэрынг перадаў ім са спадарыняй Борыс словы падтрымкі ад кіраўніка Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка.

Кіраўнікі Саюзу палякаў распавялі пра сытуацыю, у якой апынулася іхняя арганізацыя нацыянальнай меншасьці, пра перашкоды ў сваёй дзейнасьці. Паводле Андрэя Пачобута, спадар Пётэрынг быў зьдзіўлены пачутаму і зазначыў, што падтрымка нацыянальных меншасьцяў — гэта стандарт, які прыняты ў краінах Эўразьвязу” (канец паведамленьня).

 

 

Атрымліваецца, колькі б мы ні трэсьлі гэтых “цывілізаваных, дэмакратычных эўрапейцаў” за плечы, колькі б ні зьвярталіся – ім на этнацыд беларусаў, на правы беларусаў-літвінаў напляваць! Падкрэсьліваем гэта ў чарговы раз. На жаль, так сёньня выглядае “цывілізаваная Эўропа”, якую справядлівасьць не цікавіць абсалютна. Там лічацца толькі грошы і ўплывы…

Уявіце, моцная вялікая 40-мільённая, практычна этнічна аднародная польская дзяржава ў Еўропе, якая даўно ўжо ачуняла пасьля вырваньня з савецкай няволі. І ў яе, бачыце вы, зьявіліся нейкія праблемы з… апалячваньнем беларусаў у Беларусі. Ай-яй-яй, ёй трэба тэрмінова ўсёй Эўропай дапамагаць, спачуваць…

А беларусы?

– Якія беларусы?…

Такім чынам, адказваючы на пытаньне: Што можа быць горш, чым ніякай падтрымкі з боку “Еўропы” для беларускай дэмакратыі? – заяўляем: горай можа быць, пры поўным шматгадовым ігнараваньні беларускіх праблем, падтрымка з боку “Эўропы” агрэсіўнага польскага імперыялізму, скіраванага на нашу Беларусь!

І, на жаль, гэта якраз тое, што мы назіраем сёньня на практыцы.

 

3 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Спрабую зразумець тых беларусаў, якія ў адказ на палітыку абыдлячвання імкнуцца хоць нейкім бокам прыхіліцца да палякаў, летувісаў, украінцаў, жыдоў…

  2. олег кажа:

    Плевать на поляков. Плевать на Евросоюз, да и на Россию тоже! Хватит пускать слёзы, слюни и сопли. Мы сами должны решать свои проблемы! Беларусы – сами! Потому что держава – наша. И история – наша. И народ, единый народ Беларуси – тоже наш. Другого нет. И только консолидировавшись, объединившись, взяв на себя ответственность за развитие нации и национальной державы, мы можем добиться устойчивого развития и нации, и державы. Но только с Любовью к человеку как Божьему творению. К любому человеку – с Любовью! И даже к его заблуждениям. Пока что на сайте я вижу только НЕНАВИСТЬ. Которая разрушает изнутри похлеще любого внешнего врага! Как будто авторы тем, комментариев, да и редакция, да продлятся её года, НЕ УМРУТ. И какую страну оставим потомкам? Полную ненависти к окружающему миру и друг к другу! Вот и мне, тихому интеллигенту, запретили писать на этот сайт. А ведь главный редактор – медицинское светило! Ребята, поставьте и себе диагноз. Заслужили!

  3. Рэдакцыя кажа:

    1) Тролю “олегу”.
    Валі адселя…
    2) Цэнтру, які рыхтуе сецевых троляў.
    Няма веры чалавеку, які кажа пра Любоў да беларускага народа, а сам ненавідзіць беларускую мову…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы