nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 5; ANTIFA – яшчэ адзін сродак у руках расейскіх ліберастызатараў)

сакавік 9, 2010 | Каментары (1)

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў (узята з www.ari.ru/doc/?id=3377)

d090d0bdd182d18bd184d0b0Сёньня мы выстаўляем адзін з артыкулаў рускіх шавіністаў, якія называюць сябе “арыйцамі”. Апошнім часам такое мы робім рэдка. Але ў дадзеным выпадку і тэма, якую мы аналізуем, і погляды аўтараў, якія ў многім супадаюць з нашымі (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2006/04/07/19; https://nashaziamlia.org/2007/03/03/554), гэтаму паспрыялі.

Рэдакцыя


АНТЫФА – КАДРЫ ДА РЭВАЛЮЦЫІ Ў РАСЕІ ЎЖО АМАЛЬ ПАДРЫХТАВАЛІ

1. Cьпецслужбы і рэвалюцыі

Пасьля вядомых падзей восені 2004-га ў Кіеве вельмі многія правялі простыя паралелі з аналагічнымі падзеямі ў Тбілісі (так званай «рэвалюцыяй ружаў»), больш даўнімі падзеямі ў Сербіі й іншых рэгіёнах. На прадмет дэталяў і грамадска-палітычных прычын падобных падзей ёсьць розныя пункты гледжаньня, аднак у чым аналітыкі адзіныя – усе аналагічныя «Майдану» падзеі рыхтаваліся, фінансаваліся і накіроўваліся арганізацыямі, званымі словам сьпецслужбы. Занадта шмат трэба ведаць і ўмець – зьнянацку такое не зрабіць. З-за адсутнасьці адкрытай палітычнай барацьбы і рэальных палітычных свабодаў вырашальную ролю пачынаюць граць іншыя чыньнікі – грошы, аргзброя, падтрымка звонку і г.д. Выніковае процідзеяньне патрабуе сур’ёзнай і правільнай падрыхтоўкі рэвалюцыйных падзей, якія даступныя толькі магутным структурам – сьпецслужбам.

Прыклад больш стары, але шмат больш маштабны – гэта бальшавіцкая рэвалюцыя 1917-га года ў Расеі. Бальшавічкоў нехта доўга і добра фінансаваў і рыхтаваў – гадоў 10, і гэта цалкам магла быць зусім не Нямеччына, як многія думаюць. Байкі пра сродкі для партыі, здабытыя рабункам банкаў, таксама чыстае трызьненьне – кіравалася і накіроўвалася яна нейкімі сьпецслужбамі. Таму, разважаючы пра варыянты той ці іншай «аранжавай» рэвалюцыі ў Расеі, адзіна лагічным будзе выказаць здагадку, што і яна будзе накіроўвацца нейкімі сьпецслужбамі. Якімі – нам складана сказаць, аднак сьляды гэтага кіраваньня відавочныя ўжо цяпер, хаця іх ніхто не заўважае. Мы самі сутыкнуліся зь імі цалкам выпадкова, і далейшы збор інфармацыі прывёў нас да вельмі цікавых высноў.


2. Агульныя пытаньні тактыкі

Пасьля рэвалюцый у іншых месцах і ў іншы час, што завяршыліся перамогай, нельга не прачытаць масу глупстваў аб тым, як яе рабілі. Ёсьць ўсялякія кнігі, накшталт своеасаблівай «Бібліі рэвалюцыянера» Джына Шарпа – «Ад дыктатуры да дэмакратыі. Канцэптуальныя асновы вызваленьня». У кнізе шмат чаго напісана пра дэмакратыю і барацьбу з тыранамі, аднак галоўнага там няма. Дакладней, нідзе няма. Галоўнае – гэта ўласна механіка захопу ўлады, бо бегаюць па вуліцах са сьцяжкамі й барабанамі адны, да ўлады прыходзяць – іншыя, а каманды гэтай новай ўладзе даюць наогул трэція – тыя, хто ўсё аплачваў і рыхтаваў. Гэта значыць, існуюць галоўныя асобы, пра якіх у кнізе у Джына Шарпа няма ні слова, але якія якраз і даюць што грошы на такія кнігі, што грошы на рэвалюцыі – без чаго рэвалюцыі наогул не магчымыя. І гэтыя людзі не крычаць пра сябе на кожным рагу. Аднак некаторыя фігуры – пасярэднікаў паміж шараговай пяхотай і заказчыкамі рэвалюцыі – убачыць можна. Галоўнае – ведаць, куды глядзець.

У 1917-м асноўным інструментам ўздзеяньня на старую вертыкаль былі ня вельмі шматлікія рэвалюцыйныя камісары – так званыя «прафесійныя рэвалюцыянеры», з наганами. І іх цалкам хапіла. Швондэры і натоўп злобных абарванцаў за сьпіной стваралі патрэбную масоўку (аналаг камісараў у цяперашняй РФ ужо рыхтуецца; пра іх пазьней).

Аднак сёньня часы некалькі іншыя. На двары 21-е стагоддзе. Адпаведных кадраў для камісараў замала. Ды й хліпкаватыя яны. Таму лепшым аргументам можа стаць ня толькі «таварыш Маўзер», а тоненькая або тоўстая папка з пэўнымі дакументамі на патрэбнага прадстаўніка старой адміністрацыі. Тэхналогія простая і шмат разоў паказаная ў фільмах. Так, у гадзіну «Г», калі Масква забурліць, і на месцах, у частках, упраўленьнях, запануе чаканьне і разгубленасьць, у кабінеты сталічных і павятовых гарадоў прыйдуць ня вельмі моцнага выгляду хлопцы з тэчкай пад мышкай. Тэчку кладуць перад фізіяноміяй чыноўніка і пачынаюць дэманстраваць таму ўсё яго жыцьцё, пачынаючы ад дробных правапарушэньняў на дарозе, сьпісу палюбоўніц і заканчваючы нумарамі рахункаў банках Еўропы, пра існаваньне якіх не падазрае нават жонка і дзе ляжыць ўсё нажытае непасільнай працай. І чыноўніку гавораць: так, маўляў, і так, Іван Іваныч. Ці ты са сваёй «вэртыкальлю» выконваеш распараджэньні нашага кіраўніцтва, або, калі мы прайграем, мы падаруем старой уладзе ўсе гэтыя дакументы, арганізуем блакаваньні замежных рахункаў, пасьля чаго, сам разумееш, ня бачыць табе ні крэсла, ні нажытага шматгадовай працай, а яшчэ і сям’я твая разваліцца – вось і фоткі.

З гэтага драматычнага моманту чыноўнік становіцца свайго роду «сьпецам» пры рэвалюцыйным камандаваньні: два хлопчыкі сядаюць на тэлеграф і прымаюць распараджэньні з цэнтра, а «сьпец» старанна выконвае ўсе распараджэньні, якія хлопчыкі перадаюць.

Вось такая агульная, ужо адпрацаваная сьхема, у сучасным інфармацыйным грамадстве, дзе своеасаблівым раялем ў кустах зьяўляецца вышэй згаданая папка кампрамату.

Што тут асабліва важна й істотна? На асобна ўзятага Івана Іваныча пры адносна невялікім фінансаваньні можа накапать матэрыял любы дастаткова граматны дэтэктыў ці журналіст. Аднак сабраць такія тэчачкі на ўсіх ключавых чыноўнікаў «вертыкалі» – тут патрэбная сьпецслужба. А гэтая масавасьць якраз важная прынцыпова. Таму адолець такое можа толькі сьпецслужба зь бюджэтам не ў адну сотню мільёнаў даляраў, што ўжо крыху звужае кола пошукаў, дазваляючы выключыць спецслужбу, напырклад, Папуа Новай Гвінеі.


3. Вучэньні й агульны план

Такім чынам, вышэй мы сьцісла асьвятлілі адсутныя ключавыя часткі кнігі «Бібліі рэвалюцыянера» ад Джына Шарпа. Усё астатняе там выкладзена правільна і ў дачыненні да Расеі можа выглядаць наступным чынам.

Ня так даўно ўсе мы былі сьведкамі тактычных вучэньняў медыйных падразьдзяленьняў нейкіх сьпецслужбаў, якія ўзгоднена раскруцілі тэму маёра Дымоўскага. Грамадзяне завяліся не на жарт і ледзь не перагрызьліся на прадмет «а ці правільна маёр сказаў, ці не?”. А цяпер уявім не навучальны, а баявы інфармацыйны ўкід – сітуацыю, калі прамаўляць на Ютуб будзе не маёр, а генерал-маёр, і не міліцыі Мухасранска, а з арганізацыі накшталт ФСБ. І распавядаць генерал-маёр будзе не пра карупцыю ў міліцыі, а пра тое, як, напрыклад, па асабістым загадзе генерал-лейтента X закладалі выбухоўку ў дамы на Дуброўцы і Кашырскай шашы. Ці асабіста экіпіравалі «чачэнскіх баевікоў», якія дзейнічалі ў Беслане або на Дуброўцы. Або пра «Курск» нешта распавядзе і пра Саяна-Шушанскую ГЭС. Ня так важна, пра што будзе відэа ці факты, бо ў Расеі столькі бруду было за апошнія гады, што дзясятай часткі хопіць для незабыўнай сенсацыі, ад якой у грамадзян пачне масава ехаць дах.

Трохі пазьней на Чырвоную Плошчу выходзяць «абураныя» актывісты нейкага моладзевага руху ў колькасьці 20.000 чалавек, з разьліку 30 баксов ў суткі за ўдзел у мітынгу. Да іх па законе палітычнай нестабільнасьці, якая ў РФ ёсьць, падцягваюцца заведзеныя сенсацыяй яшчэ тысяч 80. Лозунгі могуць вывесіць самыя розныя: «Зямля – сялянам, заводы – рабочым!», «Свабоду Хадаркоўскаму!», «Сьмерць Чубайсу!», «Расея – для рускіх!”. Падкрэсьліваем: лозунгі могуць быць ЛЮБЫЯ, бо выконваць іх ніхто, вядома ж, не будзе (як у 1917-м, напрыклад). Галоўнае – завесьці народ.

Несанкцыянаваны стотысячны мітынг у цэнтры Масквы – гэта вельмі сур’ёзная акцыя, якую, па-за ўсялякага сумненьня, загадаюць разагнаць. Але ў тым і пытаньне, што пасьля выступу генерал-маёра ФСБ, менты зьлёгку разгубяцца і асаблівага жаданьня біць кагосьці дубінкамі па башке ў іх ня будзе. Акрамя таго, на ўсялякі выпадак да галоўных мянтоў ключавых гарадоў людзі з тэчачкамі таксама могуць прэвэнтыўна прыйсьці ў кабінет і растлумачыць ім папулярна, што ў гадзіну «Г» на попе трэба сядзець роўна, інакш ўсеагульны час «Г» непазбежна перарасьце ў асабістую гадзіну «Ж».

Далей. На наступны дзень па ўсёй краіне на вуліцу выходзіць мільёнаў дзесяць, якіх разганяць ўжо ніхто не асьмеліцца. І да гэтых мільёнаў зьвяртаецца нейкі “асабліва дэмакратычны лідар” – цалкам верагодна і такі, якога ўчора яшчэ жонка толькі ведала. Прыкладам такога «лідара» можа быць спадар Каштуніца зь Сербіі, пра якога да падзеяў у Бялградзе ніхто і ня чуў. Г.зн., чалавека раскруцілі за два дні з нуля. У Расеі такую раскрутку можна правярнуць аналагічна, падняўшы на вяршыню хоць прафесара кансерваторыі, хоць дзядзьку Васю вадаправодчыка, хоць кемлівага генерала ці там былога прэм’ера Касьянава. «Лідар» – не пытаньне. Галоўнае, каб яго морда не выклікала глыбокага адрынаньня ў абывацеля, а біяграфію і лозунгі яму намалююць любыя – на якія будзе попыт.

Нарэшце, на наступным этапе на месцы паедуць прадстаўнікі «рабочых і сялянскіх дэпутатаў» з гатовымі сьхемамі мясцовых структур улады, а ў ключавых гарадах прэтэндуючая на ўладу сіла пачне займаць стратэгічныя аб’екты – г.зн. электрастанцыі, вадасховішчы, склады харчаваньня і гэтак далей. Магчыма, будзе зроблена пара правакацыяў, каб у скарбонку крывавага рэжыму дадалося крыху сьвежых трупаў пад выглядам помсты за якіх будуць ліквідаваныя ключавыя сілавікі старой «вертыкалі», на якіх ня знойдзецца тэчкі.

Такім чынам, мы нават у 21-м стагоддзі бачым таксама неабходнасьць камісараў, «рэвалюцыйных матросаў» ды іншых штурмавых атрадаў. І, вядома ж, такія атрады будуць.


4. Як падрыхтаваць штурмавікоў і не выклікаць падазрэньняў?

Цяпер, калі мы ўсьвядомілі агульны план «аранжавай» рэвалюцыі й неабходныя для такой рэвалюцыі сілы й сродкі, паспрабуем такіх патэнцыйных рэвалюцыянераў пашукаць у Расеі.

Па зразумелых прычынах вывучэньнем такіх рэвалюцыянераў займаемся ня толькі мы, а і сьпецслужбы, якія працуюць па старым прынцыпе «лепш перадудзець, чым недадудзець» – г.зн. душаць усіх і ўся пры малейшем падазрэньні на стварэньне нейкіх там арганізаваных структур апазіцыі. Больш за ўсё, вядома ж, дастаецца рускім нацыяналістам (нехта вырашыў, што гэтыя разрозьненыя самадзейныя групы і ёсьць самыя небясьпечныя).

У такой сітуацыі тым ці іншым зацікаўленым у рэвалюцыі сьпецслужбам дастаткова складана, не выклікаючы падазрэньняў, стварыць сетку сваёй агентуры і атрады будучых штурмавікоў-хунвейбінаў-рэвалюцыйных матросаў або нечага ў гэтым родзе. Калі заўтра агенты сьпецслужбаў пачнуць зьбіраць інфармацыю аб людзях ці, закупіўшы грузавік аўтаматаў, пачнуць раздаваць іх сваім людзям – гэта непазьбежна прыцягне ўвагу адпаведных ведамстваў. Таму, каб прыкрыць такую працу – патрэбна адпаведная «легенда».

Праілюстраваць такую «легенду» можна на, вядома ж, утрыраваным, але вельмі наглядным прыкладзе. Уявім сітуацыю, што нейкая арабская дзяржава вырашыла высадзіць у Хайфе 10.000 баявых плыўцоў, якія павінны схавана прыплыць, разгрупавацца па краіне і ў гадзіну «Г» узяць пад кантроль ключавыя аб’екты. І вось група гэтых плыўцоў у колькасьці 100 чалавек ідзе па горадзе Хайфа – у ластах, масках, вадалазных касьцюмах і са зброяй. На такіх дзіўных людзей немінуча зьвернуць увагу і пачнуць задаваць ім пытаньні, на якія баявым плыўцам будзе складана адказаць. Таму баявым плыўцам патрэбная «легенда» – г.зн. выразная прычына, якая дасьць адказ на іх настолькі дзіўны зьнешні выгляд. Такую прычыну можа даць пара заснаваных арабамі тэлекампаній у Ізраілі, якія перад высадкай баявых плыўцоў пачнуць палохаць ізраільцянаў апавяданьнямі пра глабальны патоп, у выніку якога Ізраіль трапіць пад ваду. Так, што калі паліцыя спыніць баявых плыўцоў, тыя пакажуць на тэлевізар і растлумачаць: а мы да патопу рыхтуемся. Дарэчы – і вам раім. Упэўнены – працэнтаў дзесяць абарыгенаў самі апрануць гідракасьцюмы і будуць хадзіць па Хайфе.

Цяпер сітуацыя з той жа серыі, але ўжо абсалютна рэальная. Называецца яна словам «наезд». Гэта калі на фірму прыходзяць здаровыя хлопцы ў спартыўных касьцюмах і пачынаюць распавядаць ўладальніку, што так маўляў і так, хрэновая крымінальная абстаноўка ў горадзе і вам патрэбна ахова. Калі гаспадар фірмы тупы або ўпарты, то яму пачынаюць гэтае дрэннае крымінальнае становішча дэманстраваць: машыну спаляць, па вокнах дому пастраляюць, морду наб’юць па ходу. І ўсё, факт страшнай крымінальнай абстаноўкі ў наяўнасьці – чалавек з радасьцю пабяжыць плаціць за ахову. І гэта ніякае не вымагальніцтва, бо ў бандзюков ёсьць «легенда»: нейкія незразумелыя бязьмежнікі бязьмежнічаюць, а мы тут не пры справах.

Такім чынам, працуючы па апісанай вышэй сьхеме, сьпецслужбам трэба спачатку прад’явіць ўсім бязьмежнічаючых гвалтаўнікоў, паведаміць аб надыходзячым «патопу», а пасьля – пачынаць ствараць нібы абгрунтаваныя сілавыя структуры, якія з гэтым страшным бязьмежжам змагаюцца.

Вы яшчэ хочаце абараніць неграў ад бязьмежжа? Чаму неграў? А таму што беззаконьне ў Расеі ў асноўным зь неграмі й здараецца: бязьмежнікі дадуць яму па чэрапе арматурай, пакрычаць над целам «Расея – для рускіх!”, здымуць гэта ўсё на відэа і – выкладуць у інтэрнэт. А для асабліва тупых яшчэ і пакінуць каля трупа абрэз са свастыкай, каб адразу падштурхнуць следака на разумную думку.

Чаму думка пра «рускіх фашыстаў» ёсьць самая разумная, павінна быць відавочна па многіх прычынах, першая зь якіх – магутная падтрымка гэтай тэмы пэўным сягментам медыя (тыпу Грані.Ру, «Эха Масквы», НьюсРу.ком і да т.п.). Гэтая ж страшылка вельмі моцна дапамагла абгрунтаваць «неабходнасьць» зьяўленьня так званых «АНТЫФА». Гэты ж сягмент СМІ грамчэй за ўсіх прыцягваў увагу і да маёра Дымоўскага, выступленьне якога мы сьхільныя лічыць ні чым іншым, як рэпетыцыяй выступленьня генерал-маёра пра выбухі дамоў у 1999-м.


5. Колькі гэта каштуе?

Каб зразумець, што «Антыфа» і роднасныя структуры – гэта ня нейкая там самадзейнасьць, а найсур’ёзная сістэма па зборы патрэбнай інфармацыі й падборы кадраў, дастаткова зірнуць на фінансавы бок пытаньня. Якімі грашыма аперуюць «змагары» зь «бязьмежнікамі»?

Зьвесткі вельмі бедныя, бо гэта ўсё пажыўны сок для разгортваньня структур. Але і адрывістыя факты дапамагаюць зразумець карціну.

Так званы «Рух антыфашыстаў» лічыцца маладзёвым падраздзяленьнем Хэльсінскай групы (што грае ролю шыльды) і курыруецца Youth Human Rights Movement (Міжнародным Моладзевым Праваабарончым Рухам, МПР) з 1998-га года. Прыклад такой курацыі дае невялікая фінансавая справаздача на гэтую тэму, дадзеная фондам Макартура, які фінансуе Хельсінскую групу:

Moscow Helsinki Group (Moscow, Russia) $750,000 in support of regional monitoring, legal assistance clinics, and coalition-building activities (over three years). (2003)

Interregional Human Rights Group (Voronezh, Russia) $225,000 in support of human rights networking activities in the Voronezh region of the Russian Federation (over three years). (2005)

Interregional Human Rights Group (Voronezh, Russia) $100,000 in support of human rights networking activities in the Voronezh region (over two years). (2003)

Youth Human Rights Movement (Voronezh, Russia) $100,000 in support of an antifascist campaign in the Voronezh region (over two years). (2003)

Youth Human Rights Movement (Voronezh, Russia) $225,000 in support of an antifascist campaign in the Voronezh region of the Russian Federation (over three years).(2005)

Гэта старая справаздача па старых пераводах для ня самага важнага і вялікага горада краіны. Сёньня, як не саромеюцца казаць самі варонежскія «антыфашысты», ім перепадае з фонду 300.000 даляраў у год. На такія грошы ў Варонежы можна ўтрымліваць да 20 вызваленых ад працы партыйных функцыянераў і яшчэ падкормліваюць 100 падпявал, або ўтрымліваць 20-30 сьпецыялістаў іншага профілю: хайтышнікаў, баевікоў і гэтак далей. Іх “працы” цалкам можа хапіць для гадзіны «Г». Цяпер палічым: 300.000 даляраў у год памножыць на 80 суб’ектаў федэрацыі. Гэта ўжо 25 мільёнаў у год на ўтрыманьне арганізацыі «антыфашыстаў» хоць бы ў кожным буйным абласным цэнтры.

А між тым Расея – гэта ня толькі абласныя цэнтры і фонд Макартура – гэта толькі адзін з ручайкоў фінансавых уліваньняў. Большую частку возяць, хутчэй за ўсё, у баулах. Г.зн. у тым жа Варонежы можна сьмела выказаць здагадку пра існаваньне сотні функцыянераў і некалькі сотняў актывістаў.

Па самым мінімуме «Антыфа» атрымлівае на сваё існаваньне ня менш за 100 мільёнаў даляраў штогод. А згодна з паведамленьнямі саміх антыфашыстаў, людзей, якіх яны далучылі да «фашыстаў», у Расеі існуе каля 10.000 чалавек.

Іншымі словамі, «антыфашыстам» нехта плаціць па 10.000 баксаў у год за кожнага «рускага фашыста», каб яны ад усёй душы іх ненавідзелі… Існаваньне такіх філантропаў неяк не ўкладваецца ў галаве, бо аддаваць мільярды баксаў на бегаючых па марозе хунвейбінаў можа дазволіць сабе толькі дзяржаўная структура і далёка ня кожнай дзяржавы.

Людзі сур’ёзна рыхтуюцца. Гаворка ідзе аб патрэбных камусьці кадрах – тых, хто на месцах у гадзіну «Г» будзе прад’яўляць тэчкі з кампраматам, хто павінен стаць аналагам камісараў на месцах (вядома ўжо пра існаваньне баявых атрадаў нібы для адпору «фашыстам»).

А між тым хунвейбіны – гэта далёка ня ўсё.


6.СМІ й структуры зьбіраньня інфармацыі

Ёсьць куча «незалежных» журналістаў, якія сьпецыялізуюцца на «барацьбе з фашызмам». Ёсьць тысячы блогераў, тысячы сайтаў, сотні буйных медыйных рэсурсаў, уключаючы радыё і тэлеканалы. І людзей нехта рэгулярна падкормлівае, мяркуючы па ўзгодненым вою. А мяркуючы па яго аглушальнасьці, падкормліваюць добра.

Яшчэ ёсьць свае людзі ў «вертыкалі», якія гэты вой абгрунтоўваюць, і за працаўладкаваньне якіх трэба вельмі добра заплаціць.

Усё гэта каштуе вельмі і вельмі шмат, аднак і на гэтым дзейнасьць «антыфашыстаў» не заканчваецца. Нядаўняя публікацыя ў газеце «Дуэль» дазваляе ўбачыць паміж радкоў наяўнасьць яшчэ аднаго дзіўнага падраздзяленьня, якое базуецца ў Расеі. Артыкул, напісаны спадаром Іванам Аляксеевым, распавядае аб яго недарэчных пошуках праўды. Яго пракацілі на «выбарах» у Масгардуму і ён стаў метадычна хадзіць скардзіцца ў розныя канкуруючыя інстанцыі, адной зь якіх аказалася мясцовае аддзяленьне Хэльсінскай групы. Там яму далі тэлефон нейкай асацыяцыі «Голас», юрыст якой сам ператэлефанаваў спадару Аляксееву і запрасіў у офіс.

Вось як спадар Аляксееў апісвае гэты офіс:

Уражаньне ад першай кароткай сустрэчы самае прыемнае. На другім паверсе старажытнай двухпавярховай развалюхі, якая прытулілася ў тыповым маскоўскім прахадным дворыку, разьмешчана некалькі цалкам застаўленых сучаснай аргтэхнікай пакояў. Па вузкіх праходах сярод апаратуры прабіраюцца супрацоўнікі, пераважна дастаткова маладыя і з асэнсаваным выразам твараў. Пытаньне маё вырашылі хутка і аператыўна, напасьледак падарыўшы газету асацыяцыі, зборнік дакументаў аб прэзідэнцкіх выбарах 2008 года і тры значкі.

Тыповы маскоўскі прахадны двор – гэта, каб прасьвятліць сітуацыю, самы цэнтар горада, дамы сталінскай забудовы – толькі там ёсьць такія двары з двухпавярховымі развалюхамі. Зьняць у такой развалюсе офіс – гэта і грошыкі патрэбныя, і сувязі. Сярэдняй рукі фірма і не падумае аб падобным прадстаўніцтве. Далей – пакоі з аргтэхнікай. Што за тэхніка – цалкам незразумела, бо нават піраміды прынтэраў і ксеракс не ўтвараюць настоль вузкія праходы. Больш гэта падобна на кантору Інтэрнэт-правайдэра, набітую маршрутызытарамі й падобнай апаратурай. Але «Голас», здаецца, не правайдэр. А што тады? Людзі фільтруюць сеціва? Меркаваньне грамадскае вывучаюць? Ламаюць нейкія базы даных?

«Антыфашыстам» плацяць за тое, што яны суткамі сядзяць у Інтэрнэце і адсочваюць інфармацыю, якой цікавіцца заказчык. Знаходзяць і нясуць у дзюбе старэйшаму па рангу, пасьля чаго зь інфармацыяй пачынаюць працаваць – прабіваюць IP, спрабуюць улезьці ў машыну і гэтак далей. Такая праца каштуе столькі, колькі каштуе самаадданая праца дзесяці форумных чытальнікаў. А піраміда на гэтым не заканчваецца і бабкі там павінны круціцца ўсё большыя.

Узьнікае пытаньне: каму гэта патрэбна і хто можа пацягнуць такія вялізныя выдаткі? Адказ напрошваецца сам сабой. Гэта нішто іншае, як прыклад разгорнутай работы сьпецслужб па зборы і апрацоўцы інфармацыі. Інфармацыя патрэбная самая разнастайная – дэмаграфія, настроі, густы, сувязі. Тут жа на мясцовасьці ўсё правяраецца і пераправяраецца. Усё, каб ведаць тэатр будучых дзеяньняў і біць у патрэбныя кропкі.

Напэўна выкарыстоўваюцца найноўшыя праграмы з арсеналаў крутых сьпецслужбаў.


7. Баявыя групы

Ну, а цяпер яшчэ крыху аб баевіках. Без сілавых груп нікуды. Падбор і арганізацыя, зладжваньне такіх кадраў, гэта на самай справе вельмі складаная праца. У адрозненьне ад батанікаў за кампутарамі, якіх можна купіць пачкамі за грошы, рэальных баевікоў трэба падрыхтаваць, праверыць і пераправерыць, адсеяць непрыдатны матэрыял.

Складанасьць заключаецца яшчэ і ў тым, што «антыфашызм» папулярнасьцю не карыстаецца, дакладней, наогул амаль ня мае ніякай сацыяльнай базы. Але грошы, зноў грошы і карпатлівая праца з пэўным кантынгентам (напрыклад, з геямі), настойлівасьць – відаць, вынік заказчыку дае. І тое, як гэта было зрэалізавана на практыцы – створаны групы зь нічога – не пакідае сумневаў, што за сьпінамі ўсіх гэтых «антыфа» вельмі дасьведчаныя сьпецслужбы.

Але ў любым выпадку падрыхтоўка баевікоў патрабуе абкаткі. Правяраць трэба на рэальных справах, далёка не самых мірных. А як вы хочаце? Ці мала што ім потым давядзецца рабіць? Вось што, напрыклад, пішуць «антыфашысты» на сваіх сайтах:

пад “радыкальным антыфашызмам” аўтар сайта разумее ня толькі “сілавы антыфашызм”. Радыкальны антыфашызм гэта, калі ты ў барацьбе з фашызмам ў стане пераступіць праз “парадак” (Хто сказаў, што нельга пісаць на сьценах? Хто сказаў, што нельга біць морду бонам? Хто сказаў, што нельга кідаць камяні ў нацы-мітынгі? Хто сказаў, што нельга ўзламывать нацы-сайты? Хто сказаў, што нельга біць шкла ці ўвогуле падпальваць штабы нацыстаў? Калі трэба для барацьбы, дык можна!!!)

Вось што пішуць людзі, якім гэтая разьняволеная антыфашысцкая брація ўжо рэальна ўламіла проста на вуліцы і пасярод белага дня:

І літаральна праз пятнаццаць хвілін на “антыфа”-форумы пачынаюць паступаць паведамленьні, што, маўляў, атрымана яшчэ адна перамога над “рускім фашызмам”. Недзе на Цьвярской вуліцы “антыфа” “накрылі” (зьбілі) фашысцкага ськіна. Крыху пазьней у Інтэрнэце зьявіўся відэаролік, у якім кампанія дастаткова субтыльных людзей зьбівае ляжачага на зямлі чалавека.

7 сакавіка 2008 года ў Санкт-Пецярбурзе каля Генеральнага консульства ЗША на Фурштацкай адбыўся санкцыянаваны гарадскімі ўладамі пікет у падтрымку Сербіі … Пасьля заканчэньня пікету, калі яго ўдзельнікі спусьціліся ў метро “Чарнышэўскага”, на траіх зь іх, якія несьлі ў руках сьцягі, нечакана з крыкамі: “антыфа!” – накінулася група брытагаловых маладых людзей у колькасьці 15 чалавек. Яны нанесьлі імгненны ўдар па галаве ззаду дзеючаму афіцэру ВМФ, выкладчыку Фрунзенскага вучылішча так, што той страціў прытомнасьць, упаў на падлогу, пасьля чаго яго пачалі біць нагамі. Затым малойчыкі напалі яшчэ на аднаго ўдзельніка пікету і моцна яго зьбілі – зламалі нос, расьсеклі губу. Пацярпелы атрымаў сатрасеньне мозгу. Іншыя ўдзельнікі пікету, адзін зь якіх афіцэр запасу, абышліся выбітым зубамі і ўдарамі. Зьбіцьцё было нечаканым і працягвалася не больш за дзьве хвіліны. Пасьля гэтага малойчыкі ўмомант расьсеяліся, па камандзе кінуліся па вагонах і раз’ехаліся, так што нікога затрымаць не атрымалася.

Такіх паведамленьняў можна знайсьці ў сеціве сотні, і мы ня будзем стамляць чытача прыкрым пералікам падзей: напалі, зьбілі, ўцяклі. Ну, і што гэта, калі не будучыя «камісары»? Г.зн. самыя сапраўдныя баевікі, якіх пакуль абкатваюць на дробных акцыях накшталт мардабою. Але ў патрэбны момант яны могуць рабіць і больш сур’ёзныя справы ці будуць забясьпечваць прыкрыцьцё – пляцоўку для прафесіяналаў, якія прыедуць у патрэбны час і ў патрэбнае месца.

Барацьба з «рускім фашызмам» – ня што іншае, як граматная «легенда», як патоп ў Хайфе – прыкрыцьцё для разгортваньня дзейнасьці. Не сумняемся, калі б толькі была такая магчымасьць, тыя ж самыя сьпецслужбы дзейнічалі й пад выглядам рускіх нацыяналістаў. Аднак асаблівасьці рускага менталітэту такія, што якраз нацыяналістаў за грошы, акрамя пары-тройкі ўнікумаў, да працы не прыцягнуць. Даводзіцца шукаць іншыя кадры. І іх знайшлі, і ўжо падрыхтавалі.


8. Эпілог

Калі нехта з расеянскіх чыноўнікаў думае, што зможа інтэгравацца ва ўладу, узятую рукамі «антыфа», то яны вельмі памыляюцца. Ніякія заслугі па выкрыцьці «рускага фашызму» ніхто ўлічваць ня будзе. Барацьба за ўладу прадугледжвае зьмену вертыкалі – там са сваіх кадраў будзе чарга. Чыноўнікі з камунальнай гаспадаркі – тыя будуць «сьпяцамі», бо падтрыманьнем работы сарціраў новая ўлада ня моцна будзе цікавіцца. Але ўсе, у каго ёсьць ўлада і грошы, якія можна і трэба будзе адабраць – хай рыхтуюцца, бо канкурэнты нікому не патрэбныя.

Ілюзіяў на інтэграцыю ў «антыфашызм» няхай таксама ніхто ня мае, асабліва з улікам нестандартнай сексуальнай арыентацыі асноўнай масы «антыфашыстаў». Не, тэарэтычна, вядома, ёсьць шанец, але даказваць «антыфашыстам» сваю адданасьць давядзецца задніцай і ня толькі ў пераносным сэнсе. Давядзецца прайсьці цяжкі абрад пасьвячэньня ў дружную антыфашысцкую сям’ю …

Ну, і на пытаньне: Якія ёсьць спосабы барацьбы з “Антыфой”, калі вы заўтра ня хочаце апынуцца пад іх ультрарусафобскай уладай? – адкажам так: гэта фактычна структуры сьпецслужбаў – структуры сур’ёзных дзяржаў – і змагацца зь імі эфектыўна можа толькі дзяржава. Таму самы лепшы спосаб – данос куды трэба. Гэта самы эфектыўны спосаб, якім актыўна карыстаюцца і яны. Хай хоць тут ад расеянскай дзяржавы будзе нейкая карысьць. Зьбірайце патрэбную інфармацыю аб іх складзе, аб падрыхтоўцы баевікоў, інфармацыю пра зборы імі асабістай або дзяржаўнай інфармацыі. Паведамляйце ў сваіх гарадах і весях, не саромцеся. Абавязкова паведамляйце, што мяркуеце падрыхтоўку кадраў і збор інфармацыі для арганізацыі імі дзяржаўнага перавароту.

На самой справе – гэта так, і гэта ключавое. На гэта зрэагуюць.

(канец артыкула)


Дадаткова падаем некаторыя каментары чытачоў:

– Падобна на рэвалюцыю 1917 года. Антыфа – Бунд, і “скінхэдаў” – чорнасоценцы.

– Антыфа. Чытай – Габрэянал.

– Антыфа створана як міжнародная армія – па захаваньні існуючага рэжыму сёньня, і як адзіная армія ў будучыні. Армія па ахове залатога мільярда. Набіраючы ў Антыфа адмарожаных, улады Расеі ды Захаду культывуюць новы від біяробатаў. У Нямеччыне пасьля мітынгу заўсёды адбываюцца напады на ўдзельнікаў мітынгу.

– Распаўсюдзіць бы гэты артыкул сярод расеянскіх чыноўнікаў, асабліва тых, што наверсе …

– А рэвалюцыйнымі матросамі й чырвона-кітайцамі будуць каўказцы з дыяспар! Усё сыходзіцца ў масоўку для рухавіка, самі ўлады і завозяць.

– Трэба весьці асьветніцкую працу і паведамляць аб усіх нападах Антыфа на грамадзян, каб неяк змагацца зь сістэмай.

– Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года з ЗША ў Расею праз Ціхі акіян ва Ўладзівасток былі адпраўленыя 2 параходы зь “інтэрнацыяналістамі”. Яны былі прынятыя Троцкім з распасьцёртымі абдымкамі й адразу ўключаны ва ўрадавы апарат. У 1918 годзе ва ўрадавым апараце Петраграда было 16 рускіх і 371 “інтэрнацыяналістаў”, у тым ліку згаданых 265. З Швейцарыі ў Петраград прыбыло 224 “сацыялістаў” зь Нямеччыны, зь якіх 170 было “таго ж паходжаньня”. Рукапісы не гараць!

– Улада пастаўлена ў складаную сітуацыю – пачні яна зараз змагацца з “Антыфой”, пачнецца хуткі скаардынаваны вой у СМІ. А пайсьці на супрацоўніцтва з рускімі нацыяналістамі ва ўлады ня хопіць ні розуму, ні сьмеласьці.

– “Антыфа” – гэта выраджэньне, якое суправаджаецца прыроджанымі, невылечнымі генетычнымі хваробамі й гібрыднай бясплоднасьцю. Яно штучна ўкараняецца ў сусьветную “культуру”. Называецца ўвесь гэты генацыд народаў “антыфа …”, “усе людзі аднолькавыя”, “не – нацызму”, “інтэрнацыяналізм” і “талерантнасьць”.

– Цьверджаньне, што «антыфашызм» папулярнасьцю не карыстаецца – найглыбейшай памылка, бо ў Расеі вялікая колькасьць змешаных шлюбаў, паўкровак, якія нацыяналізм ўспрымаюць як асабістую пагрозу.

– Цудоўна, Ары! Я і сам доўгі час зьдзіўляўся – адкуль такая падтрымка гэтым “Антыфа” з усіх бакоў, бо да сьмешнага даходзіць: па ТБ паказваюць пра іх рэпартажы, проста як пра герояў. Маўляў, “калі ня так, то як інакш змагацца з рускім фашызмам”. Адзінае, у дадатак магу дадаць, што … пры новай уладзе цяперашняя цалкам яшчэ можа падацца вельмі лаяльнай да рускіх! Я кажу пра тое, што з верагоднасьцю, якая імкнецца да 100%, можна быць упэўненым: пасьля гадзіны “Г” генацыд рускіх выйдзе на новы, нябачаны дагэтуль, узровень!!!

– У тым, што за дзейнасьцю розных “грамадскіх” арганізацый у многіх краінах стаяць сьпецслужбы дзяржаў і найбуйнейшых карпарацый тыпу дома Ротшыльдаў, вядомы факт. Не з’яўляецца і выключэньнем атрэб’е з “антыфа”.



Каментары (1)

  1. Фашысты і антыфашысты ў Расеі – дзве штучныя з’вы, створаныя для раскручвання агрэсіі і нестабільнасці, каб потым была магчымасць голымі рукамі ўзяць багацці гэтай краіны. Фашысты і антыфашысты – гэта гульня спецслужб розных краінаў. Ні фашысты, ні антыфашысты не з’яўляюццца прадстаўнікамі народа і барацьбітамі за інтарэсы народа.
    Але дзякуй за артыкул, бо мы ўбачылі тэхналогію захопу улады ў чужой краіне.
    У Беларусі таксама раскручваюцца такія ж тэхналогіі. Ідзе захоп краіны поўным ходам, але, на жаль, аб гэтым ніхто не кажа, акрамя удзельнікаў гэтага сайту.
    Зразумела, што Расея каланіяльная імперыя і там увесь час будуць дзейнічаць дзве сілы. Адна будзе развальваць гэту імперыю на нацыянальныя краіны, другая – будзе усімі сіламі утрымліваць і насаджаць таталітарную уладу. Знешнія сілы будуць імкнуцца захапіць уладу ў свае рукі і любымі сродкамі утрымаць гэтае утварэнне цэлым. Натуральна, што уладу захопяць тыя у каго грошы. Так як Лу-ка круціцца на адной пяце перад Масквой, так і Пуцін круціцца перад сільнымі света (гл. на фото ў іншых артыкулах).
    І не толькі Пуцін, але, напрыклад, і Меркель. Знешняя палітыка немцаў, не ва ўсім нямецкая. Шматлікія рэчы яны робяць пад ціскам нейкіх закулісных сілаў. Але па-за гэтай палітыкай яны стараюцца адхапіць, дзе магчыма, для сябе кусок чужога пірага.
    Ужо увесь свет пад пятой гэтага монстра.
    Паглядзіце, што робіцца ў Грэцыі. Краіна ў найцяжэйшым стане. Гэта краіна дэмакратычная, гэта краіна уваходзіць ў ЕЗ. Але ніхто ў ЕЗ ёй не дапамагае. МВФ параіў знізіць заробак людзям, знізіць пенсіі і прадаць свае астравы. Грэцыя ўступіла ў ЕЗ, абмяжавала сябе ў шматлікіх правах, у тым ліку і праве свабодна гандляваць з любымі краінамі свету, самой вызначаць мыта і г.д., і г.д. І дзеля чаго? Каб потым стаць банкрутам і па часткам прадаваць сваю радзіму? Во, аб’егорылі краіну.
    Беларусь, нашу радзіму, таксама ўжо распрадаюць па часткам. І не толькі Лу-ка (ён канешне крупнымі часткамі), але і купленая апазыцыя. Нават З.С. Пазняк (а як яшчэ назваць маўчанне па польскім пытанні?). Мне скажуць, што я бруд л’ю на сп. Пазняка. Але пакажыце мне яго выказванне па-гэтым пытанні. Ні для каго ж не сакрэт, што Польша прэтэндуе на “Ўсходнія крэсы”. Што будзе з беларусамі? Пачытайце аперацыю “Вісла” 1946 года, пра лемкаў і бойкаў. А пра іншых і наогул няма размовы. Няма чым аргументаваць свае здрадніцкія дзеянні, дык яны проста абражаюць…
    Не, даражэнькія, усе гэтыя гульні закончацца вялікім, вялікім пшыкам для краіны. А вось жабрацтва не то што застанецца, але яшчэ большым стане.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы