nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 5: заўвагі ад Polska Web News)

4 мая, 2010 | Каментары (1)

Многія СМІ (праўда, у асноўным ня самыя буйныя) працягваюць аналізаваць абставіны авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы і яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай палітычнай эліты. Прычым, дасьледуюць ня толькі саму аварыю, а і шэраг іншых праблем, якія па-новаму выяўляюць сябе ў яе сьвятле. Так, цікавы матэрыял, які паказвае рэальны стан палітыкі ў Еўропе, нядаўна падала польска-нямецкае інфармацыйнае агенцтва Polska Web News (гл. тут: http://polskaweb.eu/russen-foerdern-alte-geheimdienst-strukturen-857964763.html). На жаль, у рэдакцыі мы не перакладаем зь нямецкай, таму гэты артыкул падаем у перакладзе з расейскай (узята адсюль:  http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/04/72179.shtml). Матэрыял ілюструюць фота (зьлева направа) Браніслава Камароўскага, Радаслава Сікорскага, Дональда Туска, якія ўзгадваюцца ніжэй.

Рэдакцыя.

КРУШЭНЬНЕ ТУ-154 – ГЭТА ЎДАР САКРЭТНЫХ СЬПЕЦСЛУЖБАЎ?

«Ні для каго не сакрэт, што ўсходнееўрапейскія сакрэтныя службы, у адрозненьне, напрыклад, ад ЦРУ ці Масада, пры планаваньні і правядзеньні злачынстваў менш ламаюць галаву над забесьпячэньнем бездакорнасьці выкананьня аперацый, чым іх заходнія калегі [зьвярніце ўвагу, аўтарамі прызнаецца, што тыя робяць тое самае, толькі больш “бездакорна”… – Рэд.]. Яны больш робяць упор на шокавае ўздзеяньне і добрую наступную працу, напрыклад, запалохваньне сведкаў, а таксама затушоўваньне сваіх злачынстваў праз сетку падначаленых ім СМІ, юрыстаў, вайскоўцаў і палітыкаў.

Два крушэньні самалётаў, у якіх з-за нявысьветленых прычынаў загінула вышэйшае вайсковае кіраўніцтва Польшчы, маюць почырк менавіта ўсходнееўрапейскіх сакрэтных службаў, таму што «неахайная» падрыхтоўка ў спалучэньні з наступнымі спробамі затушоўваньня злачынстваў кінуліся ў вочы ўжо праз кароткі час пасьля аварыяў самалётаў.

Крушэньне польскага самалёта Casa C-295M 23 студзеня 2008 г. у Міраславічы і катастрофа 10 красавіка 2010 г. каля Смаленска ў Расеі здаюцца выйшаўшымі з адных рук у тым, што тычыцца абставінаў і наступнай працы.

Забойства вышэйшых польскіх вайскоўцаў ды іншых прадстаўнікоў польскай эліты выгадна, перш за ўсё, Маскве і [міжнароднай] мафіі, якія падтрымліваецца ёю і якая складаецца з тысяч былых агентаў [сьпецслужбаў краін Усходняй Еўропы], якія ўжо доўгі час вызначаюць эканамічныя, а таксама і палітычныя падзеі ў многіх нібыта дэмакратычных дзяржавах і пры гэтым усё больш дапамагаюць Крамлю ў яго неаімперыялістычных памкненьнях.

Пры крушэньні польскай самалёта Casa на вайсковым аэрадроме на паўночным усходзе Польшчы ў 2008 годзе было забіта ня менш за 16 вышэйшых і самых вышэйшых афіцэраў ВПС, а таксама 4 сябры экіпажу. Колькі чалавек сапраўды знаходзілася на борце, ня высветлена. Ня высветленай застаецца і прычына катастрофы. Як звычайна, віну сьпісалі на пілотаў. Гэтай версіі [ўлады Польшчы] працягваюць прытрымлівацца да гэтага часу, хаця афіцыйна аб прычынах катастрофы не было зроблена ніякіх заяваў.

Дакладна гэтак жа, як у выпадку крушэньня прэзідэнцкага Тупалева, сьцьвярджаецца, што пілот занадта далёка адхіліўся ад курсу. І таму, што было дрэннае надвор’е, ён не павінен быў рабіць пасадку. Хоць вайсковы пракурор і абураўся, што пры пасадцы Casa асвятленьне пасадкавай паласы ўключалася і выключалася, пра гэта мала хто цяпер памятае.

Сваякі ахвяраў атрымалі шчодрую імгненную кампенсацыю і пажыцьцёвую пенсію, памер якой адпавядаў поўнаму, безналогаваму заробку загінулых у дрэвах Міраславіча.

Смаленская катастрофа для польскіх вайскоўцаў таксама пачалася з самалёта C-295M. Рана раніцай 10 красавіка, у дзень катастрофы, яны селі ў C-295M разам з прыкладна дзесяткам польскіх журналістаў у вайсковай частцы варшаўскага аэрапорта імя Фрэдэрыка Шапэна і чакалі, ужо прысьцягнуўшы рамяні, палёту ў Смаленск. Адтуль яны павінны былі адправіцца ў Катынь, якая знаходзіцца побач. Там вайскоўцы павінны былі прыняць удзел у цырымоніі з нагоды гадавіны забойства рускімі больш за 20.000 палякаў.

Аднак нечакана на Casa ўзніклі тэхнічныя праблемы і пасажыры павінны былі перасесьці ў іншы самалёт, Якаўлеў-42, які павінен быў адвезьці іх у Расею.

Журналісты пераселі, аднак вайскоўцы падпарадкаваліся патрабаваньню заняць свабодныя месцы ў польскім прэзідэнцкім самалёце, які неўзабаве таксама павінен быў вылецець у Смаленск, паколькі польскае вайсковае кіраўніцтва атрымала адпаведнае запрашэньне. Як вядома, гэта запрашэньне аказалася сьмяротным прысудам.

У той час, як Як-42 без якіх-небудзь вялікіх праблем змог прызямліцца на вайсковым аэрадроме пад Смаленскам, там неўзабаве пасьля гэтага (у 8:41 па сярэднееўрапейскім часе) упаў Тупалеў.

Надвор’е было рэзка зьменена ці само зьмянілася. Як пры крушэньні Casa, самалёт таксама заляцеў на дрэвы. Як пры крушэньні Casa, сваю ролю з гэтым маглі адыграць маніпуляцыі з асвятленьнем аэрапорта, г.зн. з лампамі на пасадкавай паласе і радыёмаяком. Маюцца фатаграфіі салдат, якія ўвінчваюць лампы накальваньня ў асьвятляльнікі пасадкавай паласы і цягнуць кабельны барабан. Акрамя таго, ёсьць сьведчаньні, што ня ўсе рады лампаў правільна працавалі.

Па-за залежнасьцю ад таямнічых здарэньняў вакол прычыны крушэньня, варта, безумоўна, задаць пытаньне: хто ўвогуле запрасіў генералаў ў прэзідэнцкі самалёт, каб, дзякуючы гэтаму, даўкамплектаваць польскую драму?

Калі занадта блізка падабраліся да праўды, дык аказалася, што… ніхто. Польскі міністар абароны Богдан Кліх, які ўжо да гэтага засьвяціўся на сваіх супярэчлівых паказаньнях пры крушэньні Casa, сьцьвярджае, што запрашэньне паступіла з прэзідэнцкай адміністрацыі, аднак там гэта адмаўляюць.

Дарэчы, журналісты, якія ў 2008 годзе хацелі сабраць больш інфармацыі аб крушэньні Casa, як гэта цяпер даказана, трапілі пад допыт унутранай польскай сакрэтнай службы ABW. Сьведкі зьвярнуліся са скаргай у пракуратуру, што ім пагражалі.

Таму ня дзіўна, што ўжо больш за тыдзень [гэта на час напісаньня артыкула. –Рэд.] на сваім працоўным месцы адсутнічае авіядысьпетчар смаленскага аэрапорта, які, як паведамляецца, раніцай 10 красавіка гаварыў з экіпажамі Яка і Тупалева.

Каго зьдзіўляе, што ўзброеныя польскія «сілы бясьпекі» апынуліся на месцы крушэньня яшчэ да «ратавальнікаў»? Каго зьдзіўляе, што Тупалеў вышынёй у 11,4 метра заблытаўся ў кронах дрэў вышынёй максімальна у 2,5 метра?

Каго здзіўляе, што 4 сьведкі, незалежна адзін ад аднаго, кажуць пра магутны выбух адначасна або перад пачаткам завываньня рухавікоў самалёта?

Падобных нестыковак або адкрытых пытаньняў у сувязі з таямнічым крушэньнем набралася ўжо больш за 70. Толькі «туман» можа сьведчыць на карысьць версіі аб няшчасным выпадку, аднак у Польшчы ў гэтую версію амаль ніхто ня верыць.

Забітыя ў катастрофе ў Смаленску польскі прэзыдэнт Лех Качыньскі й яго спадарожнікі былі для Масквы ня толькі бяльмом на воку. Яны супрацьстаялі эканамічным, гістарычным і перш за ўсё імперыялістычным планам Масквы, і не толькі з пункту гледжання геаграфіі.

Акрамя ўсяго гэтага, яны ўяўлялі небясьпеку для сеткі расейскіх сакрэтных службаў ФСБ і ГРУ, набранай з ліку тых, хто спачувае ім у Цэнтральнай Еўропе. Гэтая сетка ўключае ў сябе былых агентаў і саўдзельнікаў, напрыклад, у Польшчы, Украіне, Венгрыі, Балгарыі, Літве, Румыніі ці ГДР, задача якіх заключаецца ў тым, каб таемна адбудаваць палітычныя і эканамічныя структуры ў інтарэсах Масквы.

– Хоць былыя польскія сакрэтныя службы «SB» і вайсковая «WSI» былі афіцыйна распушчаны, яны працягваюць сваё, часткова нелегальнае, існаваньне ў якасьці крымінальных арганізацый, – паведаміў СМІ яшчэ некалькі дзён таму былы намесьнік міністра абароны і кіраўнік вайсковай контрвыведкі Антон Мацырэвіч – сябра партыі Качыньскіх PіS.

Польскае вайсковае кіраўніцтва, забітае ў авіякатастрофах, стаяла, перш за ўсё, на шляху WSI, таму што яно прадухіліла легальнае вяртаньне WSI ў дзяржаўны апарат, зь якога іх прыбралі пасьля роспуску WSI ў 2007 годзе.

Некалькі дзён таму агенцтва «Polskaweb» паведаміла аб праведзеных ABW [гэта іншая польская сакрэтная служба, блізкая да “сяброў Расеі”. – Рэд] ператрусах у кватэрах і дамах забітых у Смаленску высокапастаўленых палякаў, уключаючы кіраўніка Нацыянальнага бюро бясьпекі, пасьля чаго зьнік ягоны ноўтбук.

Каго гэта зьдзіўляе, калі ў Леха Качыньскага былі дакументы і сьледчае заключэньне па роспуску WSI, зь якога набыткам грамадскасьці сталі вядомыя імёны 60 былых супрацоўнікаў сакрэтнай службы і іх саўдзельнікаў.

У сьпісе стаяць палітыкі, вядомыя журналісты, мільярдэры і кіраўніцтва буйных прамысловых прадпрыемстваў Польшчы. Да яго таксама належаць тыя асобы, якія забясьпечылі перавагі ў Польшчы нямецкім канцэрнам, як, напрыклад, Telekom, VW, Siemens або MAN.

У апошнія месяцы супрацоўнікі Качыньскага і ён сам апублікавалі толькі невялікую частку гэтага сьпісу. «Сьпіс WSI» быў зноў уключаны ў гульню і з улікам маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў аб ім гаварылі ў падвалах Радаслава Сікорскага [польскі міністр МЗС, абараняе цяпер рускіх забойцаў Качыньскага – КЦ], Дональда Туска і Браніслава Камароўскага [мацёрыя «сябры Расеі» – КЦ].

Сувязь Камароўскага або Сікорскага з былымі кіраўнікамі WSI зусім не здаецца такой ужо неверагоднай, бо абодва былі ў свой час міністрамі абароны і выказаліся супраць роспуску гэтай сакрэтнай службы.

Што да Дональда Туска, дык нам кінулася ў вочы, што падчас свайго візіту ў Амерыку ён прыцягнуў у кабінет амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буша ў якасьці «перакладчыцы» каханку былога кіраўніка WSI Марэка Дукачэўскага.

Са сьледчага заключэньня па справе WSI вынікае, што гэтая тайная служба абараняла крымінальную дзейнасьць рускай мафіі, якая яшчэ з 1990 года паклапацілася прыбраць у свае рукі энергетычны сектар польскай эканомікі.

Немцы там таксама паўдзельнічалі, бо іх абвінавачваюць у тым, што пад выглядам клопату аб экалогіі яны хацелі зьнішчыць польскую вуглездабывальную прамысловасьць, дзеля садзейнічаньня Газпраму і Ко.

У сьледчым заключэньні таксама апісваецца дзейнасьць рускіх агентаў ва ўзаемасувязі з польскімі калегамі з WSI.

Гэта супрацоўніцтва дапаўняюць гандаль зброяй і наркотыкамі, а таксама хабар і шантаж. У мінулую пятніцу зь Венгрыі паступіла невялікае незаўважнае паведамленьне, што ў Будапешце была зроблена спроба шантажаваць фірму DHL. Нікога не зьдзіўляе, што мафія сядзіць паўсюль і яна валодае цяпер той жа інфармацыяй, якую меў, напрыклад, забіты кіраўнік польскага Нацыянальнага бюро ў сваім ноўтбуку.

Сьлед WSI вельмі выразны, найперш у галіне СМІ.

Менавіта гэтыя сьпецслужбоўцы ды іншыя асобы, уключаючы такіх палітыкаў, як Квасьнеўскі, Валэнса, а таксама польскіх мільярдэраў, прывялі да ўлады Туска, Кліха і Камароўскага. Мы ўважліва адсочваем, якая наступіць зваротная сувязь.

Пуцін ужо мае ў кішэні кантракт на пастаўку газу ў памеры 100 мільярдаў еўра. Навучаньне ў свой час «марксізму-ленінізму» ў Маскве ў ГРУ ці КДБ многім пайшла на карысьць. Яны цяпер зноў у фаворы, па-за залежнасьцю ад таго, ці працуюць яны сёньня на прэсу Шпрынгера ці прадстаўлены на высокім узроўні ў Сейме або Бундэстагу, у праўленьнях банкаў, энергетычных канцэрнах ці проста адказваюць за забойствы.

На наш погляд, абедзве таямнічыя авіякатастрофы, якія выклікалі сьмерць вышэйшых польскіх вайскоўцаў, павінны лічыцца злачынствамі. Мяркуючы па стане спраў, нельга больш выключаць супрацоўніцтва розных сакрэтных службаў пад кіраўніцтвам ГРУ. «Бездапаможнасьць» Туска, Сікорскага, Камароўскага і Кліха ў дачыненьні да Масквы нам уяўляецца больш чым сумнеўнай.

Польшча зноў неўзабаве можа апынуцца ў рускіх руках. Прага да грошай і расейская геапалітыка ідэальна падыходзяць адзін да аднаго».

Каментары (1)

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Імя:: Яўген Мурашка
    Можа не па тэме і тым не менш
    07.05.2010 18:10
    Адказаць
    Было сказана:
    “..«Улады асьцерагаюцца, што ён можа нейкую акцыю зрабіць ….”
    Зварот да “Міронаў”, а значыць, да сумленных беларусаў.
    Заклікаю падтрымаць мужнага беларуса, пад час ганебнага судовага працэса 25 траўня, вывешваньнем бел-чырвона-белых сьцягоў па усёй Беларусі. Няхай пабачыць рэжым, што усіх яна не устане перасаджаць, нас шмат. Ва улады не хопіць вязніц і зон, каб усіх ізаляваць.
    З павагай.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы