nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 11: практычна наша пазіцыя)

30 мая, 2010 | 3 каментарыя

Рэдакцыя

З-за шэрагу абставін, якія будуць названыя пазьней,  мы падаем артыкул, які быў выстаўлены на нямецкамоўным сайце Polska Web News (http://polskaweb.eu/tupolew-crash-smolensk-muss-unfall-sein-75637652.html). Паколькі мы зь нямецкай мовы не перакладаем, мы падаем яго ў паўторным перакладзе з расейскай (узята з kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/30/72756).

ГЭТА НЕ РАССЬЛЕДАВАНЬНЕ. ГЭТА ХЛУСЬНЯ, ХЛУСЬНЯ І ЯШЧЭ РАЗ ХЛУСЬНЯ

“Высьвятленьне прычын крушэньня самалёта 10 красавіка паблізу горада Смаленска на захадзе Расеі, у якім загінула амаль 100 чалавек, улучна з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім й іншымі высокапастаўленымі кіраўнікамі Польшчы, усё больш адыходзіць у бок, натыкаючыся на сапраўдную хвалю дэзінфармацыі, адсутнасьці палітычнага імкненьня высьветліць праўду, а таксама на намаганьні контрпрадуктыўных сьледчых і ўладаў.

Простая людская логіка кажа, што з кожным днём вынікаў рассьледаваньня павінна станавіцца ўсё больш, аднак у дадзеным выпадку гэтага не адбываецца. Зьвесткі аб трагедыі становяцца ўсё больш закрытымі.

У той час, як рускія ўлады ўвогуле нічога не гавораць, польскія сьледчыя спрабуюць выдаваць фантазіі расейскіх СМІ за афіцыйныя вынікі сьледства.

У выніку, польскі бок, як і раней, наогул нічога ня ведае і ня мае, а Масква мае і ведае ўсё, аднак нічога не выдае і ня кажа.

Існуе 3-4 польскія газеты і адна тэлевізійная станцыя, якія, як здаецца, сапраўды зацікаўленыя ў праўдзе пра катастрофу. Ва ўсіх іншых выпадках СМІ па ўсім сьвеце цалкам не хвалюе, што 64% палякаў лічаць верагоднай (на падставе абставінаў крушэньня і паводзін палітыкаў ды сьледчых) магчымасьць тэракту супраць прэзідэнта Польшчы і гучна патрабуюць дапамогі ад міжнароднай сьледчай камісіі.

Да іх належаць ня толькі сем’і ахвяр, але таксама эксьперты, палітыкі, пісьменьнікі. Усё гэта, аднак, не цікавіць ні польскага прэм’ера Дональда Туска, ні в.а. прэзідэнта КамароўскагаРадаслава Сікорскага, ні таксама «ахвяру Асьвенцыма» Уладзіслава Барташэўскага. (ён у цяперашні час знаходзіцца ў нямецкім горадзе Эсэне), ні міністра МЗС

Усе яны ўпэўненыя ў тым, што Масква праводзіць рассьледаваньне з максімальна магчымай празрыстасьцю, а польскія следчыя ва ўсім ўдзельнічаюць. Пра гэта зноў у канцы тыдня абвясьціў міністр МЗС Сікорскі.

Сікорскі хлусіць, не чырванеючы, дакладна гэтак жа, як Туск, Камароўскі й да т.п. Кіруючыся прынцыпам «шмат кухараў псуюць ежу”, яны даручылі выпечы праўдападобны варыянт падзей аднаму толькі Уладзіміру Пуціну, за час улады якога, як вядома, па таямнічых прычынах памерла ня менш за 67 журналістаў.

Цяпер, калі вечарам кажуць, што незадоўга да крушэньня Тупалева ў кабіне пілотаў была нейкая жанчына, то да раніцы жанчына ўжо ператвараецца ў мужчыну. Польскія сьледчыя чуюць душаразьдзіральныя крыкі пілотаў, аднак праз два тыдні яны адмаўляюцца ад сваіх словаў.

Пілот робіць чатыры спробы прызямліцца, потым тры зь іх выкрэсьліваюць. А сёньня ставіцца пытаньне, ці хацеў пілот наогул прызямліцца ці проста хацеў высьветліць бачнасьць ў раёне аэрапорта.

Затым сьледчыя сьцьвярджаюць, што кіраўнік ВПС Бласік, магчыма, сам сядзеў за штурвалам самалёта сьмерці, а вось ужо тры дні, як мы ведаем, што Бласік ніколі сам не кіраваў самалётам.

Потым сьцьвярджаецца, што большасьць ахвяр з цяжкасьцю ці ўвогуле нельга было апазнаць з-за апёкаў. Аднак кіраўнік МНС у Смаленску, які каардынаваў працу грамадзянскіх ратавальнікаў на месцы катастрофы, заявіў, што пажар быў толькі на плошчы ў 20 квадратных метраў, аднак ня там, дзе ляжалі трупы, і ня там, дзе пазьней у брудзе і ў вадзе былі знойдзены пісталеты і запасныя абоймы целаахоўнікаў прэзідэнта.

У адзінай афіцыйнай справаздачы па стане сьледства па авіякатастрофе, якая дагэтуль апублікаваная ў Маскве, намаўляецца, што ў пілота адбылося зацьменьне ў галаве або што ён хацеў забіць ўсіх пасажыраў, бо інакш немагчыма зразумець высновы «кампетэнтных» прадстаўнікоў уладаў.

Таму што пілот, у якога раней была бачнасьць нібыта 500-600 метраў (якая затым два разы была паніжана «сьледчымі» да 200-300 метраў), ня мог ні пры якіх абставінах ісьці на пасадку, таму што гэта было раўназначна самагубству.

Таму ён нібыта зьнізіў вышыню, бо хацеў праверыць правільнасьць таго, што паведаміў яму аб надвор’і авіядысьпетчар, які праз тры дні пасьля катастрофы зьнік і цяпер нібыта дзесьці пражывае як ананімны дачасны пенсіянер.

Пілот правяраў дысьпетчара нібыта таму, што Качыньскі быў непажаданай асобай у гэтай мясцовасьці і яму, безумоўна, хацелі перашкодзіць своечасова дабрацца да мэты.

Тое, што дзіўны авіядысьпетчар апынуўся хлусьніком, цяпер ужо даказана, як даказана, што ён сядзеў не ў кантрольнай вежы смаленскага аэрапорта, а ў дзіўнай будыніне, якую вы бачыце на фота ў пачатку артыкула.

Існуюць сотні сумніўных сьцьвярджэньняў і супярэчнасьцяў адносна прычыны катастрофы і правядзеньня рассьледаваньняў. Аднак на 100% ясна, што польскія, а таксама расейскія пракуроры і эксьперты спрабуюць знайсьці адзіную прычыну «нешчасьлівага выпадка», што натуральна дае адказ на пытаньне, чаму вынікаў становіцца ўсё менш, а ня больш.

Толькі поўны дурань ў рамках мэтанакіраванай дэзынфармацыі, а таксама скандальных рассьледаваньняў можа цяпер яшчэ казаць пра нешчасьлівы выпадак, з улікам наяўных сёньня зьвестак і ведаў.

Тут варта яшчэ заняцца магчымым «адключэньнем» аднаго маяка ў кіламетры ад аэрапорта, які, як дакладна вядома, выдатна працаваў яшчэ за 75 хвілін да крушэньня.

Акрамя таго, смаленскі аэрапорт, які выкарыстоўваецца ў грамадзянскіх і вайсковых мэтах, пры такой бачнасьці павінен быў быць зачынены, прынамсі, для прэзідэнцкага Тупалева, бо для абодвух бакоў, г.зн. Варшавы і Масквы, ён меў грамадзянскі статус.

Гэты статус даводзіцца тым, што сьледства, якое праводзіцца для праформы, кіруецца не пагадненьнем паміж Польшчай і Расеяй ад 1993 года, а, са згоды Дональда Туска, чыкагскай дамовай аб авіяцыі, з-за чаго Уладзімір Пуцін у стане афармляць вынікі, як яму ўздумаецца”.

Ад рэдакцыі:

Мы вырашылі падаць гэты артыкул таму, што ён сваім кантэкстам і эмацыйным фонам нагадвае наша стаўленьне да сітуацыі. У ім таксама пацьверджаныя многія факты, пра якія мы пісалі раней. А некаторыя пазіцыі выглядаюць так, нібы аўтары знаёмыя і з вынікамі нашага аналізу.

Раім зьвярнуць увагу на тое, што на 40-мільённую Польшчу ёсьць, як прызнаюць самі польскія аўтары, усяго 3-4 крыніцы праўдзівай інфармацыі. На 10-мільённую Беларусь – мы адны! Здаецца, той жа вынік. Толькі розьніца ў тым, што мы не ў НАТА; загінуў ня наш, а польскі прэзідэнт; і мы знаходзімся істотна бліжэй да Масквы…

3 каментарыя

  1. Вялікі дзякуй рэдакцыі за прафесійны аналіз адбыўшайся трагедыі. Вы паказалі чытачу, якія сілы дзейнічаюць супраць цэлых народаў. Цяпер няхай вас не здзіўляе чаму мы выміраем, бо супраць 10 млн. беларусаў дзейнічае такая ж крывавая машына. Усё што адбываецца ў Беларусі, добра спланаваная палітыка этнацыду. Наша задача палягае ў тым, каб выпрацаваць тэхналогію выжывання беларускага народа. Той хто не супраціўляецца, таго забіваюць. Першае правіла выжывання: не верце нашым ворагам. У даным выпадку не верце ні Расеі, ні Захаду, а уладам і падаўна.

  2. R. кажа:

    Угледзецца трэба ня толькi ў туман вакол катастрофы, а яшчэ i ў той туман, што ствараецца вакол яе рознымi “незалежнымi” СМI i IХ “ПАЗЫЦЫЮ”. Якiя манiпулююць фактамi ды падаюць iх пад адпаведным соўсам i ў адпаведным накiрунку. Гэта падмячаецца да прыкладу за “NN.by” i “svaboda.org”. Гэтак сёньня на svaboda.org зьявiўся чарговы артыкул пад гучнай назвай “Што (хто) стаіць за гібельлю прэзыдэнцкага самалёта?”
    http://www.svaboda.org/content/article/2059949.html
    У якiм, у вынiку, вiнаватымi аказалiся… польскiя пiлоты. Але ж у чым iм вiна?
    Цытата: “Але чаму пілёты праігнаравалі перасьцярогу дыспэтчараў, каб самалёт перастаў спускацца і вярнуўся на гарызантальную траекторыю (каманда “HORYZONT 101″)? Паводле Талбоева, вытлумачэньне гэтага можа быць толькі адно: пілёты паставілі на барычным альтымэтры няправільны парамэтар ціску на лётнішчы ў Смаленску, а таму ім здавалася, што яны знаходзяцца мэтраў на 150 вышэй, чым яны былі насамрэч.”

    Але вядома, што цiск выстаўляецца па дадзеным, якiя пiлоты атрымлiваюць ад дыспетчара. Таму памылкай пiлота тое быць не магло ўвогуле, але аб гэтым замоўчваецца.
    I так амаль усе артыкулы, дзе друкуецца ўсялякая бздура, якая ненавязчыва, але мэтанакiравана ўкладваецца чытачам ў вушы.
    Да прыкладу:
    Што гаварылі пілёты перад пагібельлю прэзыдэнцкага самалёта?
    http://www.svaboda.org/content/article/2058983.html
    Мабільныя тэлефоны спрычыніліся да катастрофы пад Смаленскам?
    http://www.svaboda.org/content/article/2047900.html

    цi на “Нашай Нiве” прыкладам
    «Ogólnie rzecz biorąc, to … tutaj jest»
    http://nn.by/?c=ar&i=39288

    З артыкула:
    “«To będzie… Makabra będzie. Nic nie będzie widać».
    (Гэта будзе… Жах будзе. Нічога не будзе відаць).
    «Kurwa! Kurwa mać!!!».
    Гэта былі апошнія словы, зарэгістраваныя чорнымі скрынкамі.”

    Але вось затое па самой сутнасьцi маўчок, шматлiкiя несастыковачкi ды супярэчаньнi абыходзяцца бокам. Прыходзiцца даўбiцца праз каментары. Але працягваюць усё роўна далей даўбiць сваё.
    Патлумачыць мо хто, што адбываецца? Неяк не хочацца думаць, што яны абслугоўваюць НСП ды пуцлераў з медведамi. Але тады чаму такая назойлiвасьць? Якiя ўвогуле iнтарэсы памiж сусьветнай iмперыякратыяй ды расейскiм гэб`ём? Якая роля ў НСП адводзiцца путлерам з медведамi?
    Трэба так разумець, што яны зьяўляюцца яе часткай.

    • Рэдакцыя. кажа:

      Спадар “R.”, мы ў рэдакцыі падзяляем і вашыя заўвагі, што да “беларускіх” “апазіцыйных” СМІ, і вашыя пытаньні, якія з гэтых заўвагаў паўстаюць, і вашыя папярэднія адказы на паўсталыя пытаньні.
      Многае, з таго, што мы падалі на сайце, аналізуючы падзею з розных бакоў (гл. адпаведныя часткі), сьведчыць пра гэта. На жаль, вось такі сапраўдны сьвет людзей раскрываецца перад намі, калі мы пачынаем сачыць за падзеямі й рацыянальна іх аналізаваць.
      Дарэчы, на сайце мы спрабуем адказаць і яшчэ на адно пытаньне: што з гэтым рабіць?
      Адказ паступова фармуецца ў выглядзе прынцыпаў Сьветагляднай, Беларускай і Пераможнай дактрын.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы