nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 16: 1-я серыя 2-й Катыньскай трагедыі завяршылася перамогай “пальшавікоў” і ня толькі іх)

Ліпень 17, 2010 | 3 каментарыя

Рэдакцыя

27. Тры месяцы мы сачылі за падзеямі вакол трагічнай гібелі часткі польскай палітычнай эліты на чале з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, што адбылася 10 красавіка г.г. пад старажытным беларускім Смаленскам. На шкоду сваім планам у гэты час мы нават не выстаўлялі ніякіх іншых матэрыялаў, каб не разрываць тэму. Гэтым мы дадаткова падкрэсьлівалі важнасьць шчырага аналізу той падзеі. Галоўным для нас было наблізіцца да Праўды. І шмат чаго праясьнілася… Стаўшы на бок праўды, патрэбнай пайперш польскаму народу, мы сьвядома ігнаравалі тое, што польскія палітыкі ў адносінах да беларусаў-літвінаў у цэлым працягвалі праводзіць імперскую палітыку. Што ж, няхай гэта застаецца на іх сумленьні. У гэтай сітуацыі мы абаранілі важнейшае – годнасьць нашага беларуска-літвінскага народу. Спадзяемся, што польскі народ калі-небудзь гэта ацэніць… Але мы ня можам дазволіць сабе бясконца заставацца ў данай тэме. Таму давайце падвядзем вынікі й будзем пераходзіць да аналізу іншых грамадскіх праблем, якія закранаюць інтарэсы нашага народу.

27.1. Галоўнай нагодай, якая на даным этапе дазваляе завяршыць тэму Катыні-2, сталі афіцыйныя вынікі польскай прэзідэнцкай кампаніі, другі тур якой адбыўся 4 ліпеня. У ёй, як вядома, перамаглі польскія лібералы – “пальшавікі”, з’арыентаваныя на заходнія фінансава-алігархічныя колы, а не на інтарэсы ўласнага польскага народу.

Паводле Дзяржаўнай выбарчай камісіі, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў за Браніслава Камароўскага (гл. фота ўверсе зьлева) прагаласавалі 53% выбарцаў, за Яраслава Качыньскага (фота ўверсе справа) – 47%. Яўка на выбарах была нізкая – 55,3% (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2091628.html).

Такім чынам, усе, хто стаіць на баку праўды і справядлівасьці (прычым, ня толькі ў Польшчы, але і ў Цэнтральнай Еўропе, дый ва ўсім Сьвеце), на даным этапе прайгралі…

Наш спадзеў на брата-блізьнюка былога прэзідэнта Польшчы ня спраўдзіўся. Яраслаў Качыньскі ня стаў праводзіць дастаткова актыўную выбарчую кампанію, хаця меў для гэтага ўсе падставы. Яго рыторыка, скіраваная ў расейскі бок, была ў асноўным прымірэнчай, а ў тых пытаньнях, якія непасрэдна датычылі сьмерці яго брата, пан Яраслаў абмяжоўваўся толькі намёкамі.

У якасьці ілюстрацыі апошняй тэзы прыводзім ніжэй Заяву Яраслава Качыньскага ад 26 красавіка 2010 г. (узята з http://gegenjay.wordpress.com/tag/kaczynski; дарэчы, гэта яшчэ адзін сайт, які зьбірае матэрыялы па Катыні-2 й імкнецца крытычна іх аналізаваць).

“Шаноўнае спадарства,

10 красавіка ў катастрофе ў Смаленску загінуў Прэзідэнт Рэчыпаспалітай Польскай Лех Качыньскі з жонкай Марыяй. Разам зь імі ў трагічнай і незразумелай катастрофе, прычынаў якой яшчэ ня ведаем, сьмерць забрала 94 асобы, якія суправаджалі прэзідэнцкую пару, у тым ліку апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнаньні Пышар Качароўскі; легенда “Салідарнасьці” Ганна Валентыновіч – нязломная змагарка за свабоду, справядлівасьць і праўду; прадстаўнікі сем’яў Катыньскіх – стойкія захавальнікі памяці аб катыньскім злачынстве; палітыкі, вайскоўцы, ветэраны, духавенства, функцыянеры польскай дзяржавы, выбітныя прадстаўнікі многіх грамадскіх асяродкаў. Загінулі амаль у самым канцы, недалёка ад магілаў тысяч палякаў, забітых Саветамі ў Катыні. Прывяло іх туды перакананьне, што Праўда і Памяць аб ахвярах гэтага злачынства заслугоўвае асаблівай павагі.

Палякі годна і салідарна аддалі даніну памяці ахвярам той трагедыі, маліліся за памерлых. І робяць тое далей пасьля завяршэньня афіцыйнага часу жалобы. Бел-чырвоныя сьцягі з чорнай стужкай усё яшчэ вісяць на многіх польскіх дамах. Тысячы людзей суправаджалі й суправаджаюць сваіх сяброў, калежанак і калегаў у астатнюю дарогу. Мы былі ў тыя дні разам. Застаемся разам.

Выключна цяжкае выпрабаваньне напаткала ў гэтыя дні ўсіх тых, хто страціў у Смаленску сваіх блізкіх: жонак, мужоў, маці, бацькаў, сыноў, дачок, дзядуль і бабуль, унукаў, братоў і сясцёр. Гэтыя боль і пакуты былі, ёсьць і будуць таксама і маімі.

Сышоў мой любімы брат і яго жонка, адышлі мае сардэчныя даўнія сябры і калегі з нашай партыі Права і справядлівасьць (ПіС), пра якіх ніколі не забуду.

Сышлі члены парламенту, сенатары, міністры з іншых палітычных арганізацый, якіх я паважаў і зь якімі супрацоўнічаў.

Загінулі кіраўнікі найважнейшых дзяржаўных інстытутаў і выбітныя прадстаўнікі многіх арганізацый і асяродкаў. Салдаты, кіраўніцтва ўзброеных сіл Рэчы Паспалітай. Польшча ганарыцца імі.

На службе загінулі мужныя лётчыкі і адважныя сьцюардэсы 36-га Сьпецыяльнага паветранага палку, супрацоўнікі Бюро па ахове ўраду (БОР).

Польшча страціла выбітных палякаў.

Трагічнае спыненьне жыцьця прэзідэнта Рэчы Паспалітай, сьмерць патрыятычнай польскай эліты азначаюць для нас адно: мы павінны завяршыць іх місію. Мы адказныя перад імі за гэта, мы ў даўгу перад нашай Бацькаўшчынай. Хаця ў болю ды смутку, зьвязаныя вечнай памяцьцю аб страце, мы абавязаныя выканаць іх тэстамант.

Польшча – гэта наш агульны, вялікі абавязак. Ён патрабуе пераадоленьня таксама і асабістых пакутаў, прыняцьця абавязку, нягледзячы на асабістую трагедыю.

Таму я вырашыў балатавацца на пасаду прэзідэнта Польшчы. Маю падтрымку сям’і ў гэтым рашэньні.

Усіх, хто хоча працягнуць справу ахвяраў смаленскай трагедыі, хто хоча, каб правая Польшча і правыя палякі – як прыгожа сказаў старшыня “Салідарнасьці” Януш Сьнядэк – назаўсёды паднялі галовы, заклікаю да супрацоўніцтва.

Будзьма разам. Для Польшчы. Польшча ёсьць найважнейшай.

Яраслаў Качыньскі”

(канец заявы)

Нягледзячы на адсутнасьць канкрэтных абвінавачваньняў, гэтая і аналагічныя заявы Яраслава Качыньскага падчас выбарчай кампаніі мелі, як вы бачыце, даволі выразныя пафас і кантэкст. І што ж аказалася? А тое, што з палякаў, якія з маленства выхаваны на “Хто ты естэсь? – Поляк малы”, – толькі 47% (ды яшчэ пры яўцы 55%), павялі сябе ў гэтай складанай для сваёй Бацькаўшчыны сітуацыі, як сапраўдныя грамадзяне…

У гэтым выніку ёсьць два бакі – адмоўны і станоўчы.

Адмоўны заключаецца ў тым, што прайгралі ня толькі “правыя” сілы Польшчы, а і ўсе тыя, для каго такія паняцьці, як Бацькаўшчына, уласны Народ, сапраўдная Дэмакратыя, Справядлівасьць, Праўда, Мараль, Культура і да т.п., нешта значаць.

Станоўчы бок выглядае больш складана, але ён выразна бачны на фоне беларускіх рэаліяў. Справа ў тым, што з-за 16-гадовай беларусафобскай дыктатуры, якая існавала і працягвае існаваць у Беларусі, многія людзі з-за межаў нашай краіны дазвалялі сабе думаць і казаць, што прычыны для захаваньня ўлады Лу-кі на нашай зямлі знаходзяцца ня толькі звонку (у Расеі й на Захадзе), а і ўнутры Беларусі. Маўляў, “гэта такія ёсьць беларусы”, якім “не патрэбныя ні свабода, ні дэмакратыя, і якім падабаецца дыктатура”. Мы тут, у Беларусі, ведаем, што гэта ня так, але даказаць адваротнае фанабэрыстым палітыкам і грамадскім актывістам суседніх краін было складана. Яны ў большасьці аказваліся няздольнымі ўцяміць, што змагацца за дэмакратыю ва ўмовах абсалютнага безграшоўя, сталага фізічнага ды псіхічнага прэсінгу ўладаў і поўнай адсутнасьці падтрымкі з боку “незалежных СМІ”, занятых выкананьнем установак замежных ліберастызатараў – гэта нешта зусім іншае, чым сітуацыя ў іх краінах. Знаходзячыся за межамі Беларусі – у Польшчы, ва Ўкраіне, Прыбалтыцы – мы адчувалі, што многія дазвалялі сабе глядзець на нас… зьверху ўніз. Цяпер, пасьля таго, як ва Ўкраіне перамог прарасейскі Януковіч, а ў Польшчы (ды яшчэ пасьля Катыні-2!) ліберальны Камароўскі (дарэчы, мы даўно заўважылі й пісалі, што расейскія імперасты і заходнія ліберасты змагаюцца разам супраць нацыянальна-дэмакратычных сіл), усе прычыны для пыхі зьніклі. Больш за тое, мы лічым, што польскі й украінскі народы абрынуліся пад уплывам вонкавых варожых сіл яшчэ ніжэй за нас (бо ў іх былі значна лепшыя зыходныя ўмовы)…

Дык вось, станоўчым ва ўсім гэтым ёсьць тое, што зьявіліся ўмовы (“не было б шчасьця, ды няшчасьце дапамагло”), каб хаця б цяпер тры брацкія славянскія народы маглі на роўных размаўляць паміж сабой пра агульныя праблемы і… чуць адзін аднаго.

Таксама зьявіўся спадзеў, што пасьля паразы ў выбарах і Яраслаў Качыньскі перагледзіць сваю палітычную паставу і тактыку. Прынамсі, такія зьвесткі нядаўна пачалі паступаць. Так, у сваім нядаўнім інтэрвю “Газеце Польскай” на пытаньне карэспандэнта: “У прэзідэнцкай кампаніі вы ўнікалі выказваньняў пра смаленскую катастрофу. Ці ж і далей будзе так?”, – ён адказаў (http://niezalezna.pl/article/show/id/36553):

Не хацеў, каб сьмерць маіх найблішшых стала галоўнай тэмай выбарчай кампаніі. Але ёсьць цалкам відавочнай справай, што польская дзяржава ня можа вярнуцца да парадку па-над гэтай беспрэцэдэнтнай трагедыяй. Зраблю ўсё магчымае, каб праясьніць прычыны катастрофы ўрадавага самалёта. Гэта ёсьць цяпер для мяне самым важным і асабіста, і палітычна. Буду імкнуцца дамагчыся ня толькі прававых наступстваў для тых, хто мог спрычаіцца да гэтай падзеі, але і наступстваў палітычных, маральных.

Выяўленьне асоб, палітычна адказных за смаленскую катастрофу, не патрабуе рассьледаваньня. Але гэта трэба сказаць у патрэбны момант так, каб пачула ўся Польшча і ўвесь сьвет.

(канец цытаты).

Што тут сказаць? Сьцяг у рукі!

Вось толькі – ці не запозна?… Ня будзе цяпер ў пана Яраслава тых магчымасьцяў, якія былі ў час прэзідэнцкай кампаніі.

27.2. З усіх падзеяў, якія адбыліся і адбываюцца вакол Катыні-2, істотным для нас зьяўляецца таксама і тое, што цалкам спраўдзіўся наш іншы прагноз: знаходжаньне Польшчы ў НАТА і ЕЗ аніяк не ўплывае на абарону аб’ектыўных інтарэсаў польскага народу, у т.л. на яго права ведаць праўду пра Катынь-2 (https://nashaziamlia.org/2010/05/11/3297/#more-3297). Так і сталася. Значыць, мы ўжо тое-сёе разумеем пра наш сьвет – уцямілі, што такое ёсьць “Захад”. Яго важнейшыя структуры – НАТА, ЕЗ і да т.п. – прызначаныя не для народаў заходніх краін, а для іх фінансава-палітычнай алігархіі.

На сёньня вельмі праўдападобнай выглядае гіпотэза, што заходнія ліберастызатары правялі суперкрутую сьпецаперацыю, накіраваную на выдаленьне са свайго шляху двух сваіх ворагаў. Яны справакавалі “крутога каўбоя” і адначасна “агента 007” Пуціна (гл. фота ўнізе) на правядзеньне тэракта супраць прэзідэнта чужой краіны і… падлавілі яго ж на гэтым.

Маўляў, слабо выканаць сьпецаперацыю – “замачыць аднаго качора”.

“Зробім”, – ліха адказаў каўбой 007.

І… уляпаўся.


У выніку: заходнія ліберасты забілі двух зайцаў.

Па-першае, яны рэзка аслабілі кансерватыўна-патрыятычныя сілы Польшчы, якія былі перашкодай у іх еўрапейскіх планах. Прычым, зрабілі гэта чужымі рукамі. У выніку, цяпер у Польшчы і прэзідэнцкая ўлада, і Сейм знаходзяцца ў руках празаходніх лібералаў. А тыя з палякаў, хто ўсё разумее, “маюць зуб” на Пуціна.

Па-другое, яны вырашылі стратэгічную для сябе расейскую праблему – праблему ўтаймаваньня Пуціна зь яго самастойнай геапалітычнай гульнёй. Цяпер на апошняга накінуты ашыйнік. Выглядае гэты ашыйнік так: у любы момант праўдзівая інфармацыя пра Катынь-2, якая цяпер знаходзіцца і працягвае назапашвацца ў асноўным на некаторых сеціўных рэсурсах, у любы момант можа зьявіцца на старонках самых шматтыражных выданьняў і на самых папулярных тэлеканалах, якія масава чытаюць і глядзяць людзі па ўсім сьвеце. З усімі вынікаючымі…

Пуцін пра гэта ведае. Але тут ужо больш важным зьяўляецца тое, як заходнія ліберастызатары будуць гэтым карыстацца. Тое, што яны будуць выкарыстоўваць “псіхічную прышыбленасьць Пуціна”, мы даўно спрагназавалі (https://nashaziamlia.org/2010/05/11/3297/#more-3297; https://nashaziamlia.org/2010/06/07/3358/#more-3358) й цяпер назіраем, як наш прагноз пачынае зьдзяйсьняцца.

У прыватнасьці, можна бачыць наступнае:

Так, калі раней Пуцін часта сустракаўся з найважнейшымі палітыкамі Захаду (рабіў гэта і ў якасьці прэзідэнта Расеі, і ў якасьці прэм’ер-міністра; гл. фота ўверсе), дык за апошнія тры месяцы ўсё кардынальна перамянілася – найбольш уплывавыя асобы, зь якімі яму цяпер даводзіцца кантактаваць, у асноўным адпавядаюць маштабу Амана Тулеева. Выразна бачна, што заходнія палітычныя колы пачынаюць аддаляць Пуціна ад сябе, ігнараваць, адчужаць.

І гэта ўсё на фоне маштабнай міжнароднай раскруткі… Мядзьведзева.

Другое. Апошнія дзесяцігоддзі Іран быў стратэгічным саюзьнікам Расеі (гл. фота ўверсе: Ахмадзінежад і Пуцін). І тут раптам у апошні час усё таксама кардынальна памянялася – “Расея” ў ААН падтрымала санкцыі супраць Ірана!!!

Абедзьве гэтыя стратэгічныя палітычныя перамены ёсьць тое, што мы спрагназавалі на аснове аналіза падзей вакол “Катыні-2”, і тое, што цалкам адпавядае планам, аб’яўленым Кісенджарам (чытай – сіянакратыяй; Кісінджар – асабісты сакратар Ротшыльда), пра якія мы паінфармалі нашых чытачоў аж два гады таму (гл. https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1428/). Нагадаем, Кісенджар тады запрапанаваў не прымаць Украіну ў НАТА, а гэта значыць, фактычна аддаць “пад Расею” (выканана), паверыць у тое, што ўлада ў Расеі паступова пяройдзе да “ліберальнага” Мядзьведзева (выконваецца), і заявіў, што Амерыцы трэба сканцэнтравацца “на вырашэньні праблемы” Ірана, а не спрабаваць далей дэмакратызаваць Расею (як бачым, таксама выконваецца). Адзінае, што ў тым артыкуле Кісенджара нічога не было сказана пра Польшчу.

Узгаданыя палітычныя перамены заўважылі ня толькі мы. Шмат аналагічнага (натуральна, са сваёй імперскай калакольні) нядаўна заявіў і Генадзь Зюганаў. Мы, вядома, не прыхільнікі КПРФ, але лічым мэтазгодным даную заяву Зюганава часткова працытаваць, бо гэта спрыяе разуменьню глабальных палітычных падзей, якія адбіваюцца на лёсе і нашага беларускага народу.

Па зьвестках, атрыманых з расейскіх СМІ (http://www.izvestia.ru/tmpcontent/news/zyuganov_vneshnyaya_politika/), лідар КПРФ Генадзь Зюганаў лічыць, што сёньня Расея зноў “прагінаецца перад ЗША”, і патрабуе перагледзець зьнешнюю палітыку краіны ў стасунках з Захадам.

“Гучныя зьнешнепалітычныя дэкларацыі кіраўніцтва Расеі аб абароне нашых нацыянальных інтарэсаў, як правіла, не падмацоўваюцца канкрэтнымі дзеяньнямі. КПРФ асуджае такую зьнешнюю палітыку і патрабуе спыніць зьневажальнае і разбуральнае для Расеі прагінаньне перад Захадам, якое ўспрымаецца нашымі новымі “сябрамі” як гатоўнасьць і далей здаваць свае пазіцыі”, – гаворыцца ў заяве Зюганава, распаўсюджанай прэс-службай яго партыі ў аўторак.

У пацьверджаньне свайго меркаваньня пра тое, што ЗША недружалюбна ставяцца да Расеі, Зюганаў спаслаўся на нядаўні шпіёнскі скандал, які грымнуў ў Амерыцы: “Гэты скандал разгарэўся адразу пасьля візіту расейскага прэзідэнта ў ЗША, гэта значыць, камень у акно Расеі быў падрыхтаваны загадзя. І гэта пры тым, што ў апошнія месяцы нашай краінай былі зроблены буйныя саступкі Амерыцы”.

Зюганаў асудзіў рашэньне закупіць ў амерыканцаў 50 “Боінгаў” для “Аэрафлоту”, а таксама ізноў дазволіць ўвоз амерыканскіх курыных кумпячкоў. “Гэтыя дамоўленасьці ідуць выключна на карысьць заакіянскім вытворцам і губяць наш авіяпрам і сельскую гаспадарку”, – лічыць лідэр КПРФ.

Расейская вярхушка ў сваім імкненьні дагадзіць Амерыцы працягвае рабіць усё новыя саступкі, адштурхоўваючы нямногіх саюзьнікаў, якія яшчэ засталіся ў нас, а наўзамен атрымлівае “падарункі”, падобныя шпіёнскаму скандалу”, – сьцьвердзіў Зюганаў.

Ён тлумачыць, што гаворка ідзе “аб падтрымцы расейскім кіраўніцтвам насуперак геапалітычным інтарэсам краіны санкцый супраць Ірана, а таксама нядаўна ўчыненую Масквой” газавую вайну “зь Беларусьсю”.

Як перадае Інтэрфакс, Зюганаў таксама лічыць, што падчас нядаўняга турнэ па Ўсходняй Еўропе і Каўказу дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан дазваляла сабе антырасейскія выказваньні. “Заявы, зробленыя ёю падчас візітаў ва Ўкраіну, Польшчу, Азербайджан, Арменію і Грузію, насілі відавочна антырасейскі характар. Яе паездка, несумніўна, была працягам кампаніі па скалочваньні антырасейскага блоку, куды таксама даўно і актыўна ўцягваецца і Прыбалтыка”, – падкрэсліў Зюганаў.

Пры гэтым ён адзначыў, што “дагаджэньне Амерыцы не прыносіць Расеі якой-небудзь карысьці, бо да гэтага часу ЗША нават не адмянілі дыскрымінацыйную папраўку Джэксана-Вэніка, існуючую з 1974 года”.

“Наша лінія палітычнага заляцаньня і бясконцых саступак згубная для Расеі. Мы бачым у зьнешняй палітыцы сёньня небясьпечныя прыкметы “гарбачавізму”. Але ці трэба нагадваць, што бясконцыя саступкі Гарбачова прывялі ў канчатковым рахунку да развалу СССР?” – адзначыў Зюганаў.

(канец цытаваньня)

Праўда, Зюганаў не патлумачыў, зь якой такой нагоды так рэзка памянялася зьнешняя палітыка Расеі (гэта толькі што патлумачылі мы). Акрамя таго, мы ня згодныя, што “Захад” імкнецца да развалу Расеі. У адрозьненьне ад сітуцыі з СССР, якога заходнікі сьмяротна баяліся, і таму дазволілі яго распад, з Расеяй сітуацыя выглядае зусім інакш. Сіянакратыя яўна хоча ўзяць яе пад свой кантроль усю і цалкам, па магчымасьці разам з былымі рэспублікамі былога  СССР.

27.3. Апошнія месяцы пасьля сьмерці Леха Качыньскага і ўтаймаваньня Пуціна сітуацыя ў сьвеце хутка пачала абвастрацца.

Істотна павялічылася пагроза ваеннага ўдару па Ірану з боку Ізраіля і ЗША. Кіраўніцтва Ірана прадпрыняла пару выдатных контрмер. Першай зь іх было стварэньне трыўмвірату: Іран – Турцыя – Бразілія – для канчатковага вырашэньня пытаньня з будаўніцтвам іранскай АЭС і забесьпячэньня яе ядзерным палівам (палітыкі Ірана імгненна ўбачылі новыя рэфлексы “Расеі”).

Другой контрмерай была акцыя, накіраваная на тое, каб яшчэ раз паказаць усяму сьвету, што такое “Ізраіль” на самай справе. Акцыя звалася “Флатылія міру” і каштавала жыцьцяў па розных даных ад 9 да 19 чалавек, якія былі забітыя ізраільскімі вайскоўцамі ў нейтральных водах Сяродземнага мора.

Мы перакананыя, што многія ведаюць, пра што ідзе гаворка. Таму мы ўстрымаемся ад далейшых каментароў на гэтую тэму. Адзінае, што мы лічым вартым паказаць тым нашым чытачам, хто падпаў пад сіянісцкую прапаганду, адну мапу (гл. унізе). На ёй паказана, як мяняліся палестыскія і габрэйскія землі на тэрыторыі цяпершняга Ізраіля.


Такім чынам, калі сіянісцкія колы Ізраіля і ЗША вырашаць бамбіць Іран, нам прыйдзецца зноў у імя справядлівасьці заняцца аналізам сіянізму і сіянакратыі. На гэты раз яшчэ больш глыбока, чым гэта мы рабілі раней.



3 каментарыя

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Застаецца фактам той момант, што сп.Я.Качыньскага, відаць запалохалі ці купілі, бо ён пачаў вінаваціць у смаленскім забойстве польскі урад (маўляў не набывалі новыя летакі і непасрэдна пілётаў) Антырасейская рыторыка скончылася.
    А расейскі бок пайшоў яшчэ далей у сваёй хлусне. На сайце Mail.ru ад 10.07.10г. з’явілася паведамленьне аб тым, што пры расшыфроўкі чорных скрыняў быў чутны голас пілёта які,непасрэдна перад катастрофай заявіў: “Мне (нам)пагражаюць забойствам, калі я (мы)не пасаджу летак”
    Як далёка пойдзе Захад (разам з Расеяй )у сваіх памкненьнях да сусветнага кіраваньня?

  2. dziaciuk кажа:

    “Застаецца фактам той момант, што сп.Я.Качыньскага, відаць запалохалі ці купілі”
    Ага. Факт – тое што даказана, а гэта толькі Вашы гіпотэзы. Якія зрэшты занадта фантастычныя каб іх успрымаць сур`ёзна, як і сам артыкул.

    • Рэдакцыя. кажа:

      Спадар dziaciuk.
      Калі б вы падалі сваё прозьвішча, горад, у якім жывеце, а таксама сваю версію тлумачэньня і разьвіцьця падзей, у нас з вамі мог бы атрымацца цікавы заклад. Прынамсі праз пэўны час магло б высьветліцца, хто з нас чаго варты.
      А так вашыя словы пра “несур’ёзны артыкул” нічога ня значаць і ні для чаго не прыдатныя – адзінае, што для высьмейваньня вашага ніка…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы