nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 7: наш аналіз)

11 мая, 2010 | 12 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў


Гэтая частка матэрыяла ілюструецца спадарожнікавым фота месца аварыі самалёта прэзідэнта Польшчы (гл. зьлева). На ёй дзьве стрэлкі паказваюць на пачатак пасадачнай паласы Смаленскага аэрадрома, адна – тое месца, дзе знаходзяцца часткі разьбітага самалёта (абведзена жоўтым). На фота паказаны таксама Пуцін і Туск.

16.

Споўнілася больш месяца пасьля авіякатастрофы. Часу больш чым дастаткова, каб улады Расеі й Польшчы афіцыйна падалі зьвесткі хаця б пра першыя вынікі рассьледваньня. Аднак ніхто іх не падае. Гэта – чарговая прыкмета нечага няладнага. Як і яшчэ адзін аргумант на карысьць нашага права самім аналізаваць падзею.

(Дарэчы, варта адзначыць, што тых, хто асьмеліўся аналізаваць падзеньне самалёта прэзідэнта польшчы пад Смаленскам, выказвае ўласныя версіі на гэты конт (хаця б у сеціве), ня так ужо і шмат. Большасьць з такіх асоб узгадваецца ў ранейшых частках данага матэрыяла. Нам, вядома, прыемна, што сярод гэтага даволі абмежаванага кола ёсьць і мы – сябры рэдакцыі «Беларусь – наша зямля». Мы ня ведаем, чым гэта скончыцца для нас, але, што б там ні было, адзначанае – гэта ўжо гістарычны факт).

На сёньняшні дзень на карысьць гіпотэзы пра “нешта няладнае” вакол аварыі гавораць ня проста асобныя факты, а цэлыя групы фактаў. Нагадаем іх:

па-першае, увесь комплекс паведамленьняў расейскіх (і ня толькі) СМІ ў першыя суткі пасьля аварыі польскага прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам аказаўся, як высьветлілася, поўнай PR-хлусьнёй;

па-другое, расейскія (і ня толькі) ўлады зрабілі ўсё магчымае (і працягваюць рабіць), каб абмежаваць працу польскага незалежнага сьледства на месцы падзеньня самалёта. Сьледства фактычна проста не было і няма. Усе спробы ініцыяваць стварэньне незалежнай міжнароднай камісіі й накіраваць яе на месца аварыі так і павісьлі ў паветры;

трэцяе, незалежныя дасьведчаныя эксьперты (як тэхнічныя, так і палітычныя) ў адзін голас заяўляюць, што падзеньне самалёта Качыньскага, дзе загінулі ўсе 96 чалавек, не падобнае на аварыю, абумоўленую “нешчасьлівым спалучэньнем абставінаў”. У значна большай ступені яно нагадвае спланаваны расейскімі ўладамі тэракт;

чацьвертае, на сёньня назапасілася маса “нестыковак” (некалькі дзясяткаў) паміж афіцыйнай  версіяй аварыі, якую падаюць расейскія і польскія ўлады (дзе на галоўных патэнцыйных падазроных прызначаюць… “лётчыка і туман”), і тымі фактамі, зьвесткі пра якія пранікаюць у тым ліку і ў сеціва.

У дадатак да тых фактаў, якія пададзены намі раней, за апошнія пару тыдняў дадаліся, напрыклад, наступныя:

– так, чорная скрыня, якая была знойдзена пад абломкамі самалёта, спыніла запіс у 8:41 па сярэднееўрапейскім часе, а не ў 8:56 – час, які быў афіцыйна аб’яўлены як момант падзеньня самалёта. Лінія электраперадач у зоне крушэньня таксама спыніла перадаваць электраэнэргію ў 8:39. Гэта дае падставу меркаваць, што падзеньне самалёта адбылося на 15 хвілін раней, чым падаецца ў афіцыйных паведамленьнях. На што пайшлі гэтыя 15 хвілін?

– праз 2,5 тыдні пасьля аварыі была знойдзена 4-я, а пазьней і 5-я чорная скрыня. Колькі ж чорных скрыняў было на самалёце?

– польскі бок дасёньня ня можа атрымаць свае чорныя скрыні са свайго ж самалёта, што па меркаваньні некаторых эксьпертаў ёсьць парушэньнем міжнародных дамоўленасьцяў;

– ёсьць зьвесткі, што ў Смаленску 7 красавіка (за тры дні да аварыі) паміж Пуціным і Тускам была зьдзейсьнена 100-мільярдная зьдзелка па газу;

– пасьля падзеньня самалёта ў расейскіх сьпецслужбаў былі цэлыя суткі да прыбыцьця польскіх сьледчых. Пазьней дадаткова былі заўважаны прыкметы таго, што расейскія й польскія сьледчыя ўзгадняюць свае даныя і пазіцыі;

– самалёт з Качыньскім меў сістэму TAWS, якая папярэджвае пілотаў, калі яны занадта блізка набліжаюцца да зямлі. Аэрапорт Смаленска быў абсталяваны нават сістэмай Beacon, якія паказвае пілоту, на якой адлегласьці й дзе ён знаходзіцца. Пражэктары Beacon можна бачыць на вялікай адлегласьці, нават пры густым тумане;

– у расейцаў ёсьць тэхналогіі, каб ствараць штучны туман;

– ва ўсіх аналагічных і нават большых па маштабах авіякатастрофах значная частка людзей, як правіла, выжывала;

– некаторыя назіральнікі на зямлі заяўляюць, што чулі выбух у паветры да моманту крушэньня самалёта;

– польская вайсковая пракуратура прызнала сапраўдным знакамітае цяпер відэа Андрэя Мендэрэя (пазьней забітага). Дарэчы, апрацаваную (з мэтай паляпшэньня якасьці) версію гэтага відэа можна паглядзець тут:  http://www.youtube.com/watch?v=FEx7HL4H5yk&feature=player_embedded;

– у расейскім сегменце сеціва зьявілася заява “Аўтаномнай групы сталіністаў горада-героя Смаленска”, у якой тая ўзяла на сябе адказнасьць за “Катынь-2”. Што гэта: адцягваньне ўвагі ад сапраўдных вінаватых?

– расейскія ўлады перадалі Польшчы вялікую колькасьць дакументаў аб расстрэле палякаў (і беларусаў !) пад Катыньню ў 1940-м годзе. З чаго бы гэта менавіта цяпер расейцы пажадалі залагодзіць канфлікт з палякамі й прымірыцца зь немцамі, на якіх яны дасёньня скідвалі катыньскія забойствы?

– праз пару тыдняў пасьля аварыі ўсе расейскія (і “беларускія”) СМІ аб’явілі нядаўнім падзеям пад Смаленскам інфармацыйны байкот. Тыя СМІ ў Польшчы і Нямеччыне, якія спрабуюць самастойна разабрацца ў сітуацыі, падвяргаюцца цкаваньню праз СМІ, блізкія да ўладаў гэтых краін;

– ужо праз тры гадзіны пасьля катастрофы дырэкцыя дзяржаўнай авіякампаніі LOT загадала ўсім сваім 550 пілотам пад пагрозай кепскіх наступстваў ні слова не казаць пра аварыю пад Смаленскам.

Такія “нестыкоўкі” можна працягваць пералічваць далей і далей.

Але, на заканчэньне, лепш зьвернем увагу на наступнае:

– у Польшчы афіцыйную (тускаўскую) версію аналізуемых падзей падаюць сярод іншых Gazeta Wyborcza, ліберальны штотыднёвік “Палітыка”, тэлеканалы Polsat, TVN (у Нямеччыне аналігічную функцыю выконвае газета «Bild» – рупар Deutsche Bank, буйное ІА “Тэлеполіс”);

– наадварот, выказваюць сумневы ў афіцыйнай версіі й свае гіпотэзы ў дачыненьні да яе такія выданьні, як Rzeczpospolita, Gazeta Polska, Nasz Dziennik, тэлеканалы TVP1, TVN24, польска-нямецкае інфармацыйнае агенцтва Polska Web News (а за межамі Польшчы, напрыклад, румынскае агенцтва Global News Agency). Істотна, што апошнія дадаткова адкрыта выказваюць пункт гледжаньня, што ў адзіночку з Качыньскім ня справілася б нават расейскае КГБ. Зьнешнім ворагам дапамагала і працягвае дапамагаць пятая калона ў Польшчы. А менавіта – прэм’ер Туск, яго партыя і зьвязаныя зь імі кланы алігархаў ды ліберальныя СМІ Польшчы (дададзім, ня толькі Польшчы).

Нарэшце, у Маскву на парад 9 траўня з нагоды “65-годдзя перамогі над фашызмам” не прыехалі, спаслаўшыся на занятасьць, кіраўнікі ЗША, Брытаніі, Францыі й, нават, Італіі – Абама, Браўн, Сарказі, Берлусконі. Чаго яны спужаліся, адмяніўшы раней запланаванае? Няўжо спужаліся таго, што адбылося ў апошні месяц?

(Спраўка: Парад у Маскве наведалі лідары 21 замежнай дзяржавы (зь іх 5 – з СНД). Па гэтым паказчыку цяперашні парад у 2,5 разы (!) саступіў урачыстасцям 5-гадовай даўніны, у якіх прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў больш за 50 краін. На гэты раз на сьвяткаваньні прысутнічалі прэзідэнты Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, В’етнама, Ізраіля (Пэрас), Казахстана, Латвіі, Македоніі, Манголіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Таджыкістана, Туркменіі, Харватыі, Чарнагорыі, Чэхіі і Эстоніі. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел канцлер ФРГ (Меркель), старшыня КНР (Ху Дзінтаа), в.а. прэзідэнта Польшчы (Камароўскі). За парадам назірала і дэлегацыя Кіргізіі на чале са старшынёй часовага ўрада Ружай Атунбаевай, а таксама лідэры Абхазіі й Паўднёвай Асеціі – Сяргей Багапш і Эдуард Какойты (паводле http://www.kommersant.ru/doc.aspx?DocsID=1366980). Варта дадаць, што на ўрачыстасьцях у Маскве адсутнічалі кіраўнікі Беларусі й Украіны, якія праводзілі свае парады…)

У гэты шэраг з чатырох груп насьцярожваючых фактаў варта дадаць пятую групу, якая абавязкова мусіць прысутнічаць ва ўсіх крымінальна-тэрарыстычных падзеяў. Гаворка пра матыў.

Закранаючы гэты асьпект тэмы, варта адзначыць, што з шэрагу крыніц вядома -Леха Качыньскага “не любілі” ні ў Маскве, ні ў… Брусэлі. І там, і там яго лічылі апанентам, а то і ворагам, за тое, што ён:

– быў рашучым праціўнікам марксізму і блізкім саюзьнікам ЗША на працягу 20 гадоў;

– за ўсе гады свайго прэзідэнцтва Качыньскі быў у Расеі толькі раз – у 2007 годзе, калі наведаў могілкі ў Катыні. Але ня ездзіў у Маскву і не сустракаўся з расейскімі лідарамі;

– актыўна лабіраваў у Злучаных Штатах апошнія некалькі гадоў ўстаноўку ў Еўропе проціракетнага шчыта супраць Расеі;

– ён жорстка крытыкаваў ваенныя дзеяньні Масквы ў Чачні. Яшчэ будучы мэрам Варшавы, падтрымаў ініцыятыву па прысваеньні адной са сталічных плошчаў імя Джахара Дудаева;

– актыўна падтрымаў Грузію (разам зь яшчэ некаторымі прэзідэнтамі краін Усходняй Еўропы) ў час нападу расейскай імперыі на яе ў 2008 годзе;

– быў адным з найбольш актыўных абаронцаў нацыянальных інтарэсаў Польшчы, як у стасунках з Масквой, так і Нямеччынай ды Бруселем;

– пад яго кіраўніцтвам польскай вайсковай выведкай нядаўна была зьнішчана адна з найбуйнейшых рускіх шпіёнскіх сетак на Захадзе. Гэта быў адзін з найцяжэйшых удараў, нанесеных расейцам на тэрыторыі НАТА;

– у 2006 годзе Качыньскі прапанаваў ЕЗ увесьці санкцыі супраць Расеі ў тым выпадку, калі Масква адмовіцца зьняць забарону на ўвоз польскага мяса ды іншай сельскагаспадарчай прадукцыі;

– Качыньскі бачыў у стасунках паміж Польшчай і Расеяйі тры асноўных камяні сутыкненьня: катыньскую тэму, ацэнку вынікаў Другой сусветнай вайны і праблему будаўніцтва газаправода па дну Балтыйскага мора. Ён неаднаразова абвінавачваў Маскву ў тым, што яна зьвяртаецца да энэргетычнага шантажу, карыстаючыся залежнасьцю Еўропы ад паставак нафты ды газу з Расеі. Пры гэтым Лех Качыньскі быў прыхільнікам рэзкага павелічэньня здабычы сланцавага газу ў Польшчы для пастаўкі яго ў Заходнюю Еўропу і поўнага пазбаўленьня ад газавай залежнасьці ад Расеі (зьвярніце ўвагу, Туск усё рабіў наадварот у гэтым пытаньні);

– Лех Качыньскі лічыў, што сваёй агрэсіўнай палітыкай Расея імкнецца адпомсьціць Польшчы за тое, што тая змагла адбіць расейскую агрэсію ў 1920 годзе;

– сьмерць Качыньскага забясьпечвала прыход да ўлады сьпікера польскага парламенту і былога міністра абароны Браніслава Камароўскага, які, у адрозьненьне ад Качыньскага, зьяўляецца шматгадовым сябрам Масквы.

Такім чынам, і ў пытаньні матыву ўсё, відаць, стала на свае месцы…

Мы, вядома, ня нейкія суперэкстрасэнсы. Ад кіраўніцтва расейскага ФСБ мы інфармацыю таксама не атрымліваем. Свае высновы мы грунтуем на даступнай зь сеціва інфармацыі (значную частку якой мы падалі вышэй), на ўласных аналітычных магчымасьцях і досьведзе. І на гэтым грунце мы, натуральна, мусім далучыцца да тых, хто западозрыў у сьмерці прэзідэнта Польшчы і часткі яе кансерватыўна-патрыятычнай эліты (на жаль, з польскім імперыялістычным дамешкам) “руку Масквы”.

Паколькі такая інтэрпрэтацыя бачыцца нам найбольш верагоднай, будзем цяпер абапірацца на яе, як на нешта дастаткова адназначна-цьвёрдае, каб у сваім аналізе мець магчымасьць прасунуцца далей.

Вядома, звычайнаму чалавеку ў Беларусі цяжка ўявіць, што расейскія ўлады на чале з Пуціным здольныя рашыцца на тэракт супраць часткі палітычнай эліты і прэзідэнта іншай краіны. Прычым, краіны, якая зьяўляецца сябрам магутнага эканамічнага і вайскова-палітычнага аб’яднаньня (ЕЗ і НАТА). “Гэта нямысьліма, гэтага проста ня можа быць”, – у адзін голас заяўляюць яны.

Стоп. Чаго ня можа быць? Імкненьня забіць прэзідэнта? Такога маштабу тэракта? Чаго?

Калі казаць пра прэзідэнтаў, то варта нагадаць, што расейская імперыякратыя толькі за апошнія 10-15 гадоў ўжо спрабавала забіваць і забівала прэзідэнтаў. Гаворка найперш пра чатырох прэзідэнтаў Чачні – Дудаева, Яндарбіева, Масхадава, Садулаева. Той Чачні, зь якой Масква ў 1996 годзе падпісала мірную дамову “на ўсе будучыя часы”. Варта нагадаць таксама пра спробу атруціць будучага прэзідэнта Ўкраіны Юшчанку, які толькі цудам застаўся жывы; пра спробу зрынуць са сваёй пасады шляхам наўпростай ваеннай агрэсіі прэзідэнта Грузіі Саакашвілі; пра ўдалае зрынаньне шляхам унутранага перавароту (і толькі што, на нашых вачах) прэзідэнта Кіргізіі Бакіева.

Калі казаць пра маштаб, дык падрывы жылых шматкватэрных дамоў у 1999 годзе ў Маскве і Валгадонску, зьдзейсьненыя для таго, каб стварыць прэтэкст для пачатку Другой “чачэнскай” вайны, забралі нашмат больш нявінных жыцьцяў грамадзян Расеі, чым было палякаў у прэзідэнцкім тупалеве. Больш людзей загінула таксама ў час “выратавальных” аперацый у Беслане (Паўночная Асеція) і на Дуброўцы ў Маскве…

(і гэта толькі Расея. Калі браць сусьветны маштаб, дык варта нагадаць, напрыклад, і забойства прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі, і падзеі 09.11.2001 г., і цяперашнія войны ў Аўганістане ды Іраку – трагічныя падзеі, якія па сваіх маштабах яшчэ большыя за злычынствы расейскай імперыякратыі)

Тое, што месяц таму адбылося пад Смаленскам, выпінаецца з шэрагу названых падзей толькі тым, што аналізуемая падзея датычыла краіны – сябры ЕЗ і НАТА, і з-за гэтага можа мець дадатковыя наступствы…

Дарэчы, вось заадно і паглядзім, ці будзе Польшча ад гэтага свайго статусу мець на практыцы хоць нейкую карысьць?..

Прагназуем: ня будзе!

17.

Пакуль жа мы прапануем зьвярнуць увагу на тое, што расейскую імперыякратыю на чале з Пуціным ва ўсіх падзеях вакол крушэньня самалёта прэзідэнта Польшчы ўсімі сіламі падтрымоўваюць многія афіцыйныя прадстаўнікі названых вышэй міжнародных аб’яднаньняў.

Нагадаем, расейскі міф аб аварыі ў першы дзень падтрымалі СМІ ня толькі самой Расеі ды Беларусі, а і многія СМІ Польшчы ды Нямеччыны.

Дасёньня з боку афіцыйных уладаў ЕЗ і НАТА няма ніякага жаданьня стварыць незалежную міжнародную камісію і ўмяшацца ў рассьледваньне (нагадаем, такая камісія была створана ў свой час, каб рассьледаваць забойства палякаў і беларусаў  у Катыні ў 1940 годзе). Дый увогуле, ня бачна асаблівай цікавасьці да таго, што там у гэтым плане адбываецца.

Гэта сьведчыць пра тое, што многія “заходнікі” альбо гатовыя падтрымаць Пуціна, альбо, калі гэта не атрымаецца, усяляк паспрыяць таму, каб спусьціць усё на тармазах і замяць.

Больш за тое, немагчыма было не заўважыць арганізаваны непрыезд у Кракаў на пахаваньне загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага лідараў большасьці вядучых краін сьвету. Прыкрыўшыся “вулканічным попелам”, які неяк ужо надта дэрачна “накрыў Еўропу”, на пахаваньне не прыехалі Абама, Браўн, Сарказі, Берлусконі, Меркель. Аднак, калі непрыезд першых зь іх так-сяк можна апраўдаць (хаця кіраўнікі многіх іншых дзяржаў спакойна прыляцелі ў Кракаў і нічога зь імі ня здарылася), дык чым апраўдаць непрыезд Меркель, якая магла б з камфортам праехаць 4 сотні кіламетраў цягніком ці аўтамабілем?

Як на наша меркаваньне – гэта была… паказальная ўзгодненая дэманстрацыя, своеасаблівы дэмарш у адрас нябожчыка зь нейкім сімвалічным, магчыма, масонскім, значэньнем.

Дарэчы, з нагоды ўзгадваньня масонска-сіянісцкай сімволікі, магчыма, варта зьвярнуць увагу на спосаб забойства Андрэя Мендэрэя, асоба якога набыла ва ўсёй справе ключавое значэньне. Як вядома, у яго забойстве былі выкарыстаны шматлікія ўдары нажом. Некаторыя адмыслоўцы, больш дасьведчаныя ў такіх справах, чым мы, лічаць такі спосаб забойства своеасаблівай формай сіянісцкага пасланьня грамадству. Маўляў, гэты чалавек быў забіты за тое, што перашкаджаў нам…

Нядаўна дадаткова ўсплыла інфармацыя, што Браніслаў Камароўскі – масон. Прынамсі, вось тут: http://marucha.wordpress.com/2010/04/29/bliski-wspolpracownik-bronislawa-komorowskiego-kieruje-zydowska-loza/ – заяўляецца, што яго блізкі супрацоўнік кіруе масонска-габрэйскай ложай у Варшаве, якая аб’ядноўвае “ўплывовых навукоўцаў, журналістаў, палітыкаў”…  Паколькі гэты тэкст мае дадатковы шырокі й цікавы кантэкст, падаем ніжэй яго некаторыя ўрыўкі ў перакладзе з польскай:

“За тыдзень да Вялікадня адбылася дэманстрацыі супраць будаўніцтва мячэці на варшаўскай Ахоце. Гэта была першая такая гучная акцыя, датычная праблемы, якая  ў Заходняй Еўропе ўжо даўно выклікае эмоцыі. Але прыхільнікі паўстаньня мусульманскіх сьвятынь у польскай сталіцы нечакана знайшлі падтрымку ў адной арганізацыі, пра існаваньне якой большасьць палякаў ня мае аніякага паняцьня, хаця ўваходзяць у яе значныя постаці грамадскага жыцьця.

Адразу пасьля дэманстрацыі зьявілася заява арганізацыі Бнай Брыт Полін (англ. B’nai B’rith Polin), якая падае сябе, як “Саюз польскіх габрэяў“. У заяве гаворыцца, што “пратэст супраць будаўніцтва мячэці ў Варшаве ёсьць незразумелым і нічым не абгрунтаваным. Садзейнічаньне антыарабскім настроям нічым не адрозніваецца ад падбухторваньня да антысемітызму (…) Цяперашні пратэст нямногіх – на шчасце – варшавякаў нібы пераносіць нас у эпоху заклікаў да габрэйскіх пагромаў стагоддзе таму ў царкай Расеі альбо ў часы стварэньня імперыі Гітлера і Трэцяга рэйха”. У канцы Бнай Брыта Полін заклікае пратэстуючых да “спыненьня апаганьваньня добрага імя палякаў і Польшчы – краіны, якая можа пахваліцца тысячагадовай традыцыяй талерантнасьці[нам у каментарах ужо даводзілася звяртаць увагу на новую еўрапейскую зьяву – юдаісламізм… – Рэд.].

Заяву апублікаваў у поўным памеры дадатак “Gazeta Wyborcza”, не паведаміўшы, аднак, чытачам, што гэта за аб’яднаньне [Бнай Брыта Полін]. Між тым, заснаваная ў 1846 годзе ў Нью-Ёрку, Бнай Брыт (па габрэйску: Сыны Прэм’ера) зьяўляецца найстарэйшай і, верагодна, самай уплывовай габрэйскай арганізацыяй у сьвеце. Афіцыйна падае сябе як рух дабрачынны і адукацыйны, а таксама нейтральны ў пытаньнях рэлігійных і палітычных – але гэтае ж заўсёды казала пра сябе еўрапейскае масонства, што не перашкаджала яму граць важкую палітычную ролю і змагацца з каталіцкай царквой [на жаль, каталіцкая царква ўжо саступіла; мы паведамлялі, як Папа рымскі заклікаў да стварэньня Сусьветнага ўраду, многія памятаюць, як ён ня толькі запрашаў Лу-ку да сябе, а і ўзнагародзіў яго нейкім ордэнам… – Рэд.]. Гэта параўнаньне ня ёсьць выпадковым, бо Бнай Брыт арганізавана так, як і масонства – яго члены, якіх ёсьць каля паўмільёна ў 58 краінах, аб’яднаныя ў ложах.

Польскі філіял арганізацыі – Бнай Брыта Полін – існуе менш за 3 гады, хаця традыцыі мае значна старэйшыя. Першыя ложы на тэрыторыі Польшчы паўсталі ў канцы ХІХ стагоддзя, а ў Другой Рэчы Паспалітай існавала аж 10 лож. Канец іх дзейнасьці быў у лістападзе 1938 года, калі прэзідэнт Ігнат Масьціцкі выдаў дэкрэт аб роспуску масонскіх арганізацый, да якіх належала і Бнай Брыт.

Цяперашняя Бнай Брыт Полін была заснавана ў верасьні 2007 г. Газеты пра гэта не паведамлялі, не інфармавала тэлебачаньне, але зацемку на гэтую тэму можна знайсьці на сайце амбасады ЗША ў Польшчы. Варта падаць яе цалкам, бо зьяўляецца вельмі паказальнай: “9 верасьня на цырымоніі адкрыцьця новай ложы Бнай Брыт у Варшаве амбасадар Віктар Ашэ сустрэўся з актывістамі гэтай арганізацыі – старшынём Moйшэм Сьмітам і віцэ-старшынём Дэнам Maрыяшынам. Між іншым былі абмеркаваны пытаньні заканадаўства, датычныя рэстытуцыі ўласнасьці, і пытаньні, звязаныя з радыё Марыя і тэлебачаньнем “Trwam (Трымаюся)”. Адкрыцьцё варшаўскай ложы Бнай Брыт азначае адраджэньне гэтай габрэйскай арганізацыі ў Польшчы пасьля амаль 70 гадоў адсутнасьці”.

Першым прэзідэнтам польскага філіяла арганізацыі Бнай Брыт быў праф. Анджэй Фрыдман – урач-неўролаг Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта і раённага шпіталю імя Брадноўскага.

Значна больш цікавым персанажам, аднак, ёсьць цяперашні прэзідэнт Бнай Брыт Полін, які падпісаў узгаданую вышэй заяву ў справе мячэці, а раней рэзка крытыкаваў біскупа Тадэвуша Перонека за галоснае інтэрвю, датычнае халакосту. Гэта вядомы журналіст Яраслаў Шчапаньскі – прэзідэнт ложы з лютага 2009 года.

У свой час, будучы віцэ-сьпікерам Сейму, Браніслаў Камароўскі наняў Шчапаньскага ў якасьці свайго дарадцы па СМІ. Гэты палітык ад “Платформы грамадзянскай” тады сказаў: “Я ведаю Яраслава Шчапаньскага 100 гадоў”, сьцьвярджаў: “Мы давяраем адзін аднаму. Акрамя таго, ён мае выдатную характарыстыку”. Больш за тое, калі ўвосень 2007 года Камароўскі стаў ужо сьпікерам, адразу прызначыў Шчапаньскага начальнікам канцылярыі прэс-службы Сейму. На гэтай пасадзе Шчапаньскі пасьпеў забраць сталыя прапускі ў журналістаў некаторых СМІ, у тым ліку “Naszej Polski”, “Naszego Dziennika”, “Tygodnika Solidarność”.

З пачатку функцыянаваньня Бнай Брыт Полін яе віцэ-старшынём зьяўляецца праф. Ян Воланьскі (на самой справе Хертрых- Воланьскі), філосаф і логік зь Ягелонскага ўніверсітэта, які з 1965 г. па 1981 год быў член Камуністычнай партыі, а пазьней зьвязаўся з “Салідарнасьцю”. Акрамя таго, ён зарэкамендаваў сябе як стойкі праціўнік люстрацыі.

У радзе Бнай Брыт Полін таксама можна знайсьці яшчэ адну характэрную постаць эліты Трэцяй рэспублікі. Гэта Сяргей Кавальскі. Ён адзін з самых вострых публіцыстаў з кола “Gazeta Wyborcza”, які без ваганьняў і меры закідае палітычным апанентам антысемітызм і ксенафобію, называючы іх “чорнай сотняй”, “цемрашаламі” і г. д. Сярод “абвінавачаных” Кавальскім ёсьць шмат каталіцкіх сьвятароў.

У дзеючай радзе Бнай Брыт Полін таксама знаходзяцца дзьве іншыя, менш вядомыя, але вельмі характэрныя асобы. Казначэй Агнежка Мілбрандт – дырэктар пачатковай школы № 30 і гімназіі № 5 у Варшаве, а таксама скарбнік Таварыства прыватнай адукацыі, якое аб’ядноўвае дырэктараў прыватных школ з усёй Польшчы. Сакратарам управы Бнай Брыт зьяўляецца д-р Джонатан Брытман – псіхолаг, які працуе ў псіхіятрычным шпіталі ў Tворках і чытае лекцыі ў Варшаўскім медыцынскім універсітэце. Апошні паходзіць зь Ізраіля, дзе быў афіцэрам сьпецпадразьдзяленьняў. Выкарыстоўваючы свой досьвед, Брытман заснаваў у Польшчы Ізраільскую акадэмію баявога трэнінгу “Sayeret”, якая займаецца кансультаваньнем і навучаньнем у пытаньнях бясьпекі і аховы фірм. Гэты ўніверсальны ізраілец таксама з’яўляецца рэдактарам Інтэрнэт-часопісу “Форум польскіх габрэяў.”

Варта таксама згадаць некаторыя імёны тых заснавальнікаў польскай ложы Бнай Брыт, якія не зьяўляюцца членамі яго кіруючых органаў. Гэта паслы Ян Літыньскі (з Саюзу Свабоды) і праф. Павал Сьпявак (з Платформы грамадзянскай), былы намеснік міністра замежных спраў, у цяперашні час амбасадар у Гішпаніі Рышард Шнепф, дырэктар ствараемага Музея гісторыі польскіх габрэяў Ежы Хальберштадт, і нават Рамуальд Якуб Векслер-Вашкінэла, каталіцкі сьвятар і выкладчык каталіцкага універсітэта, які ў свой час “адкрыў” уласнае габрэйскае паходжаньне і з тых часоў зьяўляецца любімцам арцыбіскупа Жыціньскага.

Цікавае таварыства. А, найперш, якое ўплывовае…”.

(канец цытаваньня)

І мы можам сказаць чытачам: цікава атрымліваецца, ці ня праўда?

Няўдалая сьпецаперацыя, праведзеная, верагодна, па загадзе Пуціна, нечакана выцягнула на сьвятло ўсё тую ж сістэму глабальных сацыяльных паразітаў, пра якую мы пісалі паўтара-два гады таму (гл. https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747), арыентуючыся на іншыя факты – іншыя па форме, але не па зьмесьце.

У гэтым глабальным паразітычным кубле акрамя расейскай імперыякратыі й разам зьёй зноў праяўляе сябе шырокая сетка заходніх лібераст-сіяністаў-масонаў, уключаючы прэм’ер-міністра Польшы і кіраўніка Сейму, галоўную “ліберальную” партыю Польшчы “Грамадзянская платформа” і “ліберальныя” СМІ гэтай краіны. У іншых краінах – у Нямеччыне, Францыі, Італіі, ЗША… –  аналагічна засьвечваюцца “ліберальныя” сілы (палітычныя партыі й СМІ), якія таксама належаць да гэтай сеткі.

У нас ужо выведзена ў якасьці Д пр-пу 83, што “паміж расейскай імперыякратыяй і глабалісцкай сіянакратыяй існуюць саюзьніцкія дамоўленасьці дзеля здушэньня імкненьня народаў да свабоды і дэмакратыі Скаардынаваны дуэт названых соцыяпаразітных сіл пагражае ня толькі Украіне і Грузіі, але і Прыбалтыйскім краінам, Азербайджану, Беларусі (не гаворачы ўжо пра ўсе народы, якія вымушаны жыць унутры межаў сёньняшняй Расеі). У тых мэтах, якія ставяць гэтыя сілы ў адносінах да пералічаных краін, істотных адрозьненьняў няма – захапіць, падпарадкаваць, выкарыстаць… Адрозьненьні толькі ў метадах дасягненьня гэтых мэт, якія абумоўлены асаблівасьцямі грамадска-палітычнай сітуацыі ўнутры і геапалітычнай сітуацыі вакол кожнай канкрэтнай краіны”.

Паўтарэньне сітуацый, спраўджаньне прагнозаў, аднолькавыя меркаваньні нязьвязаных паміж сабой асоб – найістотныя прыкметы правільнасьці, аб’ектыўнасьці выяўленых заканамернасьцяў. Таму нам, вядома, прыемна, што з нагоды нядаўняй трагедыі пад Смаленскам выявіліся яшчэ прынамсі пару чалавек, якія бачаць праблему аналагічна. Пра існуючую глабальную змову пэўных соцыяпаразітных сіл (зьвязаных з такімі зьявамі, як “масоны-ілюмінаты”, “Новы сусьветны парадак – НСП”, “міжнародны банкаўскі картэль”, і пэўнымі прозьвішчамі), з нагоды авіякатастрофы пад Смаленскам узгадалі, напрыклад, амерыканскі сентар Рон Пол і аўстрыйская журналістка Джэйн Бургенмайстар (гл. https://nashaziamlia.org/2010/04/27/3264/).

Уяўленьне пра саюз глабалісцкай ліберастыі й расейскай імперыякратыі неабходнае, каб зразумець дзьве дадатковыя рэчы. Першая: адзін Пуцін наўрад ці б рашыўся на такое. Ён меў падтрымку. Другое: катастрофа польскага самалёта пад Смаленскам – гэта не адзіная акцыя даных сіл. Самы час нагадаць і пра некаторыя іншыя, дзе гэты камбінаваны соцыя-паразітны монстр выявіў сябе і працягвая выяўляць:

– тут найперш варта нагадаць пра Чачню, у якой з 1994 года зь невялікім перапынкам ідзе вайна. Забіта каля чвэрці ўсяго насельніцтва гэтай рэспублікі (250 тысяч з мільёна), што ёсьць яўнай прыкметай генацыду. Але “цывілізаваны Захад” маўчыць і сваім маўчаньнем яўна патурае расейкім імперыялістам;

– у нашай роднай Беларусі з таго ж 1994 года адбываецца этнацыд карэннага народу, назіраецца выміраньне і дыскрымінацыя беларусаў, адбываецца нахабны захоп нашай уласнасьці, а “цывілізаваны Захад” пра ўсё гэта маўчыць ня менш выразіста і… усяляк (матэрыяльна і маральна) падтрымлівае маскоўскага каланіяльнага намесьніка – Лукашэнку. “Захад” бачыць у Беларусі толькі адну праблему – “парушэньне правоў чалавека”, што на паверку найчасьцей аказваецца  правамі… толькі габрэяў;

– у 2008 годзе расейскія імперыялісты напалі на Грузію. Захоплена частка тэрыторыі краіны. Ніякага істотнага ціску на Расею як у час нападу, так і пасьля яго “цывілізаваны Захад” так і не аказаў;

– толькі што на нашых вачах усё той жа “цывілізаваны захад” кінуў Украіну пад ногі ўсё тым жа расейскім імперыялістам на чале з Пуціным. Дакладней, на “ліберальным Захадзе” ўбачылі, што Юшчанка жадае будаваць Украіну як нацыянальна-дэмакратычную дзяржаву. З гэтага часу ўся істотная падтрымка яму была спынена, а ўсе вызначальныя для ўкраінскай нацыі ініцыятывы (Украінская памесная царква, уступленьне ў НАТА, уступленьне ў ЕЗ) правалены (у свой час мы паказалі, хто паспрыяў гэтаму правалу Юшчанкі – гл. https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1428/#more-1428).

І вось надышла чарга Польшчы…

Усе прыкметы змовы ў наяўнасьці. Кожнаму думаючаму чалавеку зразумела: адзін Пуцін са сваім крамлёўскім атачэньнем на ўсё гэта не адважыўся б.

Калі ж мы паглядзім яшчэ шырэй – успомнім пра вайну ў шматпакутным Аўганістане, пра вайну ў Іраку, пра пагрозу вайны ў Іране – становіцца відавочным, што ў сьвеце поўным ходам ужо ідзе нікім не аб’яўленая Трэцяя сусьветная вайна.

І нядаўняе забойства пад Смаленскам групы польскіх палітыкаў на чале з прэзідэнтам Польшчы – гэта ня проста пацьверджаньне дадзенай тэзы. З-за ўсёй відавочнасьці й значнасьці адбылага, дадзеная падзея – гэта своеасаблівае перагортваньне старонкі ў кнізе людскай Гісторыі. Пасьля 10 красавіка чалавецтва жыве ў новым, іншым часе – часе Трэцяй сусьветнай вайны. Мы сёньня ў гэтым упэўнены. Хутка пра гэта пачнуць казаць многія.

Праўда, фронт гэтай вайны праходзіць зусім ня так, як праходзілі франты ў Першай і Другой сусьветных войнах. Там можна было ўзяць мапу сьвету і на ёй пазначыць лінію, якая падзяляла пазіцыі варагуючых бакоў. У час сёньняшняй вайны падзел у сьвеце праходзіць не па мяжы, напрыклад, краіны НАТА – Расея, а зусім інакш. Гэта робіць магчымасьць убачыць саму вайну вельмі складанай задачай.

Удумайцеся, што азначае факт – адзін паляк у Польшчы падтрымлівае Пуціна і Туска, а другі – лічыць іх забойцамі. У Расеі тое ж: адзін рускі чалавек лічыць, што Пуцін і Туск робяць усё добра, а другі – іх ненавідзіць (дарэчы, у ранейшых частках данага матэрыялу мы адпаведныя прыклады падалі). Гэта азначае, што фронт Трэцяй сусьветнай немагчыма правесьці, напрыклад, на мапе Еўропы. Для таго, каб яго апісаць, патрэбны іншы падыход: трэба назваць тыя сілы, якія ўваходзяць у склад варагуючых паміж сабой лагераў.

З усяго пададзенага вышэй вынікае, што на Еўрапейскім кантыненце (абмяжуемся ім) у першы лагер – лагер агрэсараў – у якасьці галоўных сіл сёньня ўваходзяць заходнія ліберастызатары (знаходзяцца на службе глабалісцкай фіналігархіі й сіянакратыі) і расейскія імперыялісты (зьдзяйсьняюць інтарэсы расейскай імперыякратыі). Гэты лагер лепш арганізаваны і прафінансаваны. Другі лагер прадстаўлены ў Еўропе ў асноўным г.зв. патрыётамі-кансерватарамі й нацыянальнымі дэмакратамі.

Мэтай агрэсараў у гэтай вайне зьяўляецца ўсталяваньне “Новага сусьветнага парадку”. Сілы, якія супрацьстаяць агрэсарам, разрозьнены, займаюцца пасіўнай абаронай, ня ставяць перад сабой наступальных задач. Таму яны церпяць паразу за паразай. А “Новы сусьветны парадак” наступае…

18.

У сувязі з адзначаным верагодны сцэнар авіякатастрофы пад Смаленскам варта дапоўніць яшчэ адным ня менш важным сцэнарам, якія папярэднічаў аварыі.

Падзеі маглі разгортвацца наступным чынам (паколькі мы зьвярнулі ўвагу на гэтую тэмы, нам яе і працягнуць).

Па вышэй адзначаных прычынах занадта “ліберальныя колы Захаду” маглі дамовіцца з Пуціным (верагодна, не выходзячы за рамкі намёкаў), што, маўляў, пара́ заканчваць з гэтым польскім “качорам”. Маўляў, занадта ўжо ён “нам усім” надакучыў. Падзялілі абавязкі. Расейская імперыякратыя ўзялася рыхтаваць тэхнічную частку “мерапрыемства”, глабалісцкая фіналігархія – інфармацыйна-палітычную дыскрэдытацыю прэзідэнта Польшчы і PR-аўскае прыкрыцьцё аперацыі.

Пра працу сьпецслужбаў расейскай імперыякратыі мы ўжо ведаем. Яна аказалася практычна праваленай. Ня ў тым сэнсе, што не забілі, а ў тым, што спрацавалі неахайна – Праўда пачала вылазіць з усіх шматлікіх шчылін смаленскіх падзей (хаця на першым, падрыхтоўчым, этапе, усё натуральна атрымалася захаваць у поўнай таямніцы).

Праца другіх была ад пачатку больш заўважальнай (невядомай была толькі яе аддаленая мэта). Заключалася гэтая праца ў тым, што Леха Качыньскага апошнія час усе польскія “ліберальныя СМІ” інтэнсіўна аблівалі інфармацыйным брудам (выкарыстоўваючы, натуральна, вядомыя PR-тэхналогіі). Акрамя таго, ён быў справакаваны (была выкарыстана вядомая польская фанабэрыя) на падпісаньне г.зв. “Карты паляка”. З-за гэтага прэзідэнт Польшчы адразу трапіў у шэраг ворагаў, як мінімум, трох народаў – украінскага, беларускага, летувіскага. З усімі вынікаючымі абставінамі, патрэбнымі… ліберастарам.

Можна сьмела сказаць, што Лех Качыньскі, падпісаўшы гэты ганебны агрэсіўна-імперскі дакумент, фактычна падпісаў уласны сьмяротны прысуд!

(Ён, натуральна, гэтага не разумеў. А, між тым, вось тут: https://nashaziamlia.org/2009/01/08/1712/ і тут: https://nashaziamlia.org/2010/02/02/2974/  – мы папярэджвалі польскіх палітыкаў пра магчымасьць падобных наступстваў, паказвалі, перад кім Качыньскаму даводзілася скакаць, разьлічваючы на трафеі марадзёра ў вайне аб’яднаных ліберастычна-імперастычных сіл супраць народаў Усходняй Еўропы).

Прыкметы прысутнасьці ліберальных PR-тэхналогій і сінхранізацыі ліберальных СМІ ў іх выкарыстаньні былі відавочнымі ў першыя дні пасьля авіякатастрофы.

Аднак, відаць цяпер пасьля частковага правалу аперацыі ліберасты пачнуць “умываць рукі”. Масавы, арганізаваны непрыезд у Маскву на дзевятамай кіраўнікоў вядучых краін Захаду (за выключэньнем Меркель і Пераса) – гэтаму яскравае сьведчаньне.

Справа ў тым, што ня толькі Дзерыпаска трымае Пуціна і яго каманду за свайго “эфектыўнага менеджара”. Уся заходняя ліберастыя трымае імперастаў і дыктатараў (накшталт Пуціна і Лу-кі) за сваіх ланцуговых псоў, якіх яна нацкоўвае то на адзін народ, то на іншы шляхам выкарыстаньне іх уласнай маніякальнай прагі да ўсё большай улады (на тое, што “лібералы” плодзяць дыктатуры па ўсім сьвеце, мы ўжо зьвярталі ўвагу неаднаразова; гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2008/11/30/1641/#more-1641). Калі “сабакі” добра выканаюць патрэбную ліберастам брудную, злачынную працу, іх пахваляць, падкормяць… Праваляць заданьне – “лібералы” спачатку зробяць выгляд, што ім нічога не было вядома, “умыюць рукі”, а затым могуць і ў гарбарню здаць (успомнім Садама).

У сваю чаргу, імперасты таксама заўсёды разьлічвалі выкарыстаць ліберастаў…

Так і жылі яны ў сваім соцыяпаразітным саюзе па прынцыпе ККК – хто каго кіне.

Дарэчы, цяпер будзе цікава назіраць, як былыя “саюзьнічкі” будуць разыходзіцца. Як заходнія ліберасты будуць адхрышчвацца ад расейскіх імперастаў пасьля ўсіх гэтых гадоў пацісканьняў рук, абдыманьняў, цалаваньняў, папляскваньняў па сьпіне і грудзях, сумесных прамоў і п’янак, зборышчаў накшталт “G8”, “перазагрузак” і выказваньняў накшталт: “я паглядзеў яму ў вочы і ўбачыў добрага хлопца”… (гл. фота ўнізе).


Дарэчы, і з другога боку паступаюць сігналы.

Так, літаральна ўчора Мядзьведзеў заявіў, што сьвету пагражае “Трэцяя сусьветная вайна” (праўда, мае ён на ўвазе напэўна нешта іншае, чым мы, калі гаворым тое ж).

Такімі словамі проста так не кідаюцца…

У гэтым “разводзе” былых саюзьнічкаў ключавую ролю можа згуляць Яраслаў Качыньскі. Па-першае, паміж братамі-блізьнюкамі звычайна значна больш шчыльныя эмацыйныя сувязі, чым паміж звычайнымі братамі. Таму Яраўслаў наўрадці так лёгка можа забыць забойства Леха. А, па-другое, дзён за 10 да дню галасаваньня  на выбарах прэзідэнта Польшчы могуць усплыць, дзякуючы пану Яраславу, такія факты ці асобы (напрыклад, зьявіцца ацалелы пасажыр з той катастрофы ці будуць агалошаны даныя расшыфроўкі чорнай скрыні, перададзенай палякам), якія 100%-на пацьвердзяць злачынны характар той падзеі…

19.

У завяршэньні данай часткі матэрыяла хочам абмеркаваць на фоне папярэдняга адну вузкую беларускую тэму.

Гаворка пра паводзіны “беларускіх” “апазіцыйных” СМІ ў гэтай сітуацыі. А гэтыя паводзіны былі вельмі паказальнымі. Паказальнымі ў тым сэнсе, што ўсе яны – і радыё “Свабода”, і “Наша ніва”, і “Народняя воля”, іншыя – ня пажадалі аналізаваць настолькі важную падзею, як гібель значнай часткі польскай кансерватыўнай эліты на чале з прэзідэнтам.

Спачатку рэакцыя, праўда, была. Але зьвярніце ўвагу, якая?

Вось галоўныя тэмы, якія былі ўзьнятыя з нагоды падзеі, напрыклад, рэдакцыяй радыё “Свабода”.

Вось тут: http://www.svaboda.org/content/article/2016508.html – 17 красавіка радыё “Свабода” вырашыла паўшчуваць сваіх слухачоў і чытачоў, што палякам прыкра ад чутак пра тэрарыстычныя прычыны катастрофы. Маўляў, пра гэта піша нямецкае выданьне (зноўку нямецкае) Saechsische Zeitung.

Вось тут: http://www.svaboda.org/video/6885.html – Валер Карбалевіч палічыў самым важным і актуальным на той час паўшчуваць лукашэнкаўскія ўлады, што яны выказваюць недастаткова спачуваньня, маўляў, заяўляючы, што “наша хата з краю”.

У аналітычнай перадачы, прысьвечанай гібелі прэзідэнта Качыньскага (19.04.2010; http://www.svaboda.org/content/transcript/2018073.html), трое свабодаўскіх каментатараў узьнялі наступныя тэмы:

– што з прычыны гібелі прэзыдэнта Польшчы шмат краін сьвету абвясьцілі жалобу. Гэта “установы Эўразьвязу ў Брусэлі, Расея, на тэрыторыі якой здарылася гэтая трагедыя, суседнія з Польшчай Літва і Ўкраіна, нават далёкая Бразылія. Але ў гэтым сьпісе не аказалася адзінай бліжэйшай суседкі Польшчы, краіны, зьвязанай з Польшчай стагодзьдзямі супольнай гісторыі – Беларусі” (Ціхановіч);

– што Беларускія дзяржаўныя мэдыі ўзгадалі “ўсе былыя гістарычныя крыўды палякаў супраць беларусаў. Але падаецца, што гэта прычына павярхоўная. Ёсьць больш глыбокія прычыны, якія прывялі да такой сытуацыі” …  “Гэта такі местачковы погляд на сьвет. І гэты беларускі правінцыйны погляд дэманструе, што беларуская эліта застаецца правінцыйнай” (Карбалевіч);

– важным чыньнікам пасьля трагедыі “можа стаць пацяпленьне стасункаў паміж Масквой і Варшавай”. Паказьнікам гэтага стала “і ўшанаваньне памяці забітых у Катыні прэм’ерамі Расеі і Польшчы Пуціным і Тускам, дэманстрацыя фільма “Катынь” па расейскім тэлебачаньні. Нарэшце, і візыт прэзыдэнта Польшчы, які скончыўся гэтак трагічна, таксама палягаў у рэчышчы паляпшэньня двухбаковых адносінаў. Можа гэта гучыць і не зусім дарэчна, але гэтаму паляпшэньню будуць спрыяць і годныя паводзіны Расеі пасьля гібелі прэзыдэнта Качыньскага, на тле якіх паводзіны афіцыйнага Менску выглядаюць асабліва дзіка. А добрыя адносіны паміж двума вялікімі суседзямі, і вялікімі мэнтальнымі магнітамі Беларусі – Польшчай і Расеяй – гэта кепская навіна для афіцыйнага Менску, які так любіў гуляць на іх супярэчнасьцях і фобіях” (Дракахруст).

(канец цытаваньня).

Наколькі гэтыя тэмы былі актуальнымі й трапнымі, кожны цяпер можа судзіць сам.

На наш погляд, “свабодаўцы” жахліва аканфузіліся нават не адзін, а некалькі разоў.

Па-першае, яны пачалі ўзьнімаць такія тэмы, якія відавочна адводзілі слухачоў у бок ад самага актуальнага на той час пытаньня, якое ўсіх цікавіла найболей: ці загінулі палякі, ці былі забітыя? (разумеем, так загадала “ліберальнае” начальства).

Па-другое, яны жахліва канфузіліся, калі пачалі агучваць яўную загатоўку пра “паляпшэньне будучых расейска-польскіх стасункаў”. І гэта з-за… верагоднай арганізацыі палякам Катыні–2?

Трэці канфуз атрымаўся з-за ўшчуваньняў у правінцыяналізме і местачковасьці “беларускай эліты”, недастатковай жалобы ў Беларусі. Недарэчнасьць падобных ушчуваньняў стала проста гіганцкай, калі на пахаваньне Леха Качыньскага ў Кракаў арганізавана не прыехалі практычна ўсе палітычныя лідары “заходняга сьвету” на чале з самім… прэзідэнтам ЗША Абамам.

Пасьля такіх “праколаў”, ці лепш сказаць самалупцаваньняў, “свабодаўцы” ўвогуле вырашылі за лепшае прыкусіць язык і больш не каментаваць смаленскія падзеі.

Вось дык “не правінцыялы”…

Мы ж нічога прыкусваць не зьбіраемся, бо ўсё, што мы казалі, працягвае  пацьвярджацца.

Але самае галоўнае ў закранутым асьпекце – гэта тое, што зноў цалкам пацьвердзілася наша ранейшая аналітыка, датычныя саміх “беларускіх” “незалежных” СМІ: ўсе яны зьяўляюцца цалкам ліберастычнымі (зразумела, працуюць на замову ліберастызатараў) і ў гэтай сваёй якасьці зьяўляюцца ня проста непрыдатнымі для дасягненьня аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу, а і варожымі што да яго дэмакратычных задач!

У гэтай сваёй якасьці “беларускія” “незалежныя” СМІ разам з афіцыйнымі СМІ “беларускіх” уладаў уяўляюць вялікую пагрозу для нашай будучыні.


12 каментарыяў

  1. abdul кажа:

    Zhodny što Treciaja Suśvietnaja Vajna ŭžo idzie. Tolki aŭtary ci nie razumiejuć, ci naŭmysna błytajuć chto suprać kaho vajuje. Vajna idzie pierad usim suprać Isłamu. Nia vypadkova, što usie zbrojnyja kampaniji hetaje vajny adbyvajucca vyklučna ŭ krajinach Isłamu. Va ŭsich vypadkach abjektami ahrjesiji jość Isłam i musulmany. Toje što aŭtary aznačyli jak linija frontu hetaje vajny ŭ Eŭropie, nia jość linija frontu. Ja b nazvaŭ heta ŭnutranimi razborkami. Bo ŭsie tyja “патрыёты-кансерватары й нацыянальныя дэмакраты” ŭ dačynieńni da Novaha Suśvietnaha Paradku jość tolki ŭnutraniaj apazycyjaj. I NSP paśpiachova z hetaj apazicyjaj raźbirajecca častkaju jaje rujnujučy, ale najbolej padparadkoŭvajučy dziela svajich metaŭ (biełaruski prykład – Naša Niva) i ŭrešcie nakiroŭvajučy jaje suprać svajho zapraŭdnaha voraha – Isłamu. Isłam jość adzinym zapraŭdnym voraham dla NSP, adzinaj zapraŭdnaj pieraškodaj praz jakuju nie pieraskočyš. Nia viedać hetaha moža tolki hłuchi a niaviduščy. I dalboh, NSP svoj łeb ab hetuju pieraškodu razabje. Adziny šlach dla narodaŭ nia być častkaju NSP – Isłam. Tamu paŭtaru toje, što ŭžo kaliści kazaŭ: Biełaruś – u Imarat Kaŭkaz!

    Zrablu zaŭvahu nakont kamientara, jaki Redakcyja ŭstaviła ŭ tekst artykuła, a mienavita:
    [нам у каментарах ужо даводзілася звяртаць увагу на новую еўрапейскую зьяву – юдаісламізм… – Рэд.].

    Isłamafobskaja chłuśnia. Pamiataju, što ŭ tych svajich kamientarach Redakcyja žadnych dokazaŭ što takaja źjava isnuje nie dała. I nie daść, bo nia znojdzie taho čaho niama.

  2. Рэдакцыя кажа:

    Абдулу.
    1. Радыя, што вы не забываецеся пра нас.
    2. Ня лічым, што выратаваньнем ад НСП можа быць толькі іслам. Розныя плыні ісламу, як і розныя плыні хрысьціянства па-ранейшаму лічым часткамі нацыянальнай культуры адпаведных народаў.
    3. Юдаісламізм, як бачым, ёсьць. Выяўляе сябе ва ўзаемадзеньні сіяністаў і ісламістаў, накіраваным на разбурэньне (дэмаграфічнае ды інфармацыйна-культурнае) еўрапейскіх нацый. Яскравы прыклад у пададзеным артыкуле.
    4. Спадзяемся, што далей будзем знаходзіць больш агульнага, чым адрознага.

  3. Дарафей кажа:

    Раю рэдакцыі больш увагі аддаць аналізу прадвыбарнага становішча ў апазіцыйных сілах. Бо лічу гэта куды больш важнай інфармацыяй для Беларусі, чым смерць Качынскага. Сваё стаўленне да якога, як палітыка выказваў раней. Раю пачытаць:http://news.21.by/politics/2010/05/15/47636.html

    • abdul кажа:

      Darafieju, pamylajesia. Vybary ŭžo daŭno ničoha nia vyrašajuć. Smierć Kačyńskaha dla Biełarusi bolš važnaja padzieja niž niejkija hulni ŭ vybary. Polšča Lecha Kačyńskaha była bujnoj pieraškodaj dla prajektu “Eŭropa ad Atlantyki da Cichaha Akijanu”. Ažyćciaŭleńnie hetaha prajektu aznačaje śmiarotny prysud dla Biełarusi.

  4. Паважаны сп.Дарафей, дык гэтыя аналізы і накіраваныя на то, каб правільна арыентавацца ў сітуацыі з выбарамі і кандытамі. Вось глядзіце: нам патрэбна абараняць свае асабістыя інтарэсы. Я не кажу што патрэбна некаму шкодзіць, ці рабіць зло. Я кажу пра нашы асабістыя агульныя інтарэсы. За нас гэта ніхто не будзе рабіць, акрамя нас. Мы ж не робім нічога, напрыклад, для плямёнаў Амазонкі. Так і для нас ніхто не абавязаны нічога рабіць. Але мы не дзеці і павінны разумець, што мы і наша маёмасць, наша зямля з’яўляемся аб’ектам для шматлікіх суб’ектаў з-за мяжы. Дзякуючы рэдакцыі гэтага сайту, мы шмат ужо чаго ведаем і можам арыентавацца на палітычным полі. Першае, у нас беларусаў няма беларускіх грошаў на прэзідэнцкую кампанію. Усе тыя хто сёння шамаціць грашыма на прэзідэнцкую кампанію не маглі атрымаць іх з боку нацынальна-патрыятычнай беларускай эліты, так як іх ў прынцыпе не існуе. Грошы атрыманы ці ад крымінальнікаў, ці ад чужынцаў, якія маюць сугуба свае асабістыя інтарэсы. Ў разлік гэтых інтарэсаў дакладна не уваходзяць інтарэсы беларускага народа. Хто бы што вам не казаў, гэта элементарнае ашуканства. З аналізу смерці Качынаскага бачна, што ў свеце існуе тэрарыстычная група, кіруемае з Крамля па захопу улады. Сп. Саннікаў, ужо нават і не хавае, што ён гатоў прыняць ад Крамля дапамогу. А гэта азначае, што этнацыд беларускага народа будзе доўжыцца і далей і што гаспадарамі ў Беларусі будуць расейскія спецслужбы, якія гатовы да любога забойства ў неабмежаваных колькасцях. Ці падабаецца вам такая будучыня? Усім вядома, што Саннікаў фінансуецца з амерыканскіх крыніцаў. Не думаю, каб спецслужбы гэтага не ведалі, у тым ліку і ФСБ Расеі. Тады ведаючы пра гэта, чаму Крэмль хоча падрымаць Саннікава? Такое уражанне, што Крэмль атрымаў заданне з ЗША? А можа гэта змова? Права я ці не права гэта можна дыскутаваць. Але вось існуе факт, якога нельга схаваць. Чаму Саннікаў ігнаруе беларускую мову і ні ў чым не праявіў беларускасці? Яму што так непрыемны беларускі народ? Лічу што гэта будзе не беларускі прэзідэнт. Чый заўгодна, але не беларускі.
    Каго можа выставіць партыя АГП? Гэта партыя стаіць на пазіцыях лібералізму. Лібералізм і нацыянальныя інтарэсы – гэта ўзаемна выключаючыя сябар сябра пазіцыі. Лібералізм служыць інтарэсам сусветнага капітала, а не інтарэсам беднага народа. Лібералізм – гэта монстр, які імкнецца з беднага чалавека зрабіць раба. Вы жадаеце надзець на сябе і сваіх нашчадкаў гэтае ярмо? Тады у вас проста не ў ладу з галавой.
    Уся апазыцыйная моладзь, якая так фанабэрыста, заяўляе аб закасценеласці і нягоднасці старыкоў, на сёняшні дзень з’яўляецца цацкай ў руках спецслужбаў, пры тым некалькіх краінаў. Яны нават гэтага не разумеюць. І наогул, аналіз іх дзейнасці паказвае аб абсалютным не разуменні растаноўкі палітчных сілаў і мэтаў гэтых сілаў, хаця шматлікім не адмовіш ў гераізму. Але нельга рабіць стаўку на рамантызм. Гэта 200% правал ва ўсім.
    У гэтым кароткім камэнтары нельга даць шырокі аналіз па будучай кампаніі выбараў прэзідэнта, але гэты аналіз будзе праведзены. Гэта проста наш бацькоўскі абавязак, бо мы абаязаны клапаціцца пра сваіх дзяцей. Усё будзе зроблена толькі на карысць беларусаў, г. зн. на сваю карысць.

    • Беларус кажа:

      Немагчыма нават знайсьці нейкае супярэчаньне словам сп-ні Галіны!
      Асабліва аб “цёмным” выкарыстаньні сьвядомай беларускай моладзі спецслужбамі некалькіх краін…
      Сапраўды, адбываецца трагэдыя і, самае галоўнае, яе ніхто рэальна не заўважыў! Больш чым не заўважыў, ніхто нават не спрабуе змагацца з гэтае трагэдыяй – падзеламі, падпарадкаванасьці і, як сьледства, заняпадам беларускага нацыяналістычнага руху!
      Варта адкінуць дробныя супярэчнасьці і асабістыя абразы… Ды пачаць аб’ядноўвацца на нацыянальным грунце.
      Патрэбна агульная арганізацыя, якая б здолела дзеяць ва ўсіх краінах, дзе жывуць беларусы.

      • Яўген Мурашка кажа:

        Беларусу

        Такая арганізацыя нараджаецца.
        Гэта Беларускі Міжнародны Дэмакратычны Рух
        Далучайцеся.

        Я.Мурашка, старшыня аргкамітэту
        наш мейл – zbn42@mail.ru

    • Дарафей кажа:

      Паважаная спадарыня Галіна, толькі адно пытанне да вас, дзе той кандыдат, які здолее ў такіх умовах адстойваць інтэрэсы беларусаў?
      Часу засталося мала. кансалідацыі вакол якойсці адной асобы не назіраецца,- усё гэта ідзе на руку цяперцам. Дакладна выкарыстоўваецца прынцып: раздзяляй і пануй. Я нятолькі кажу пра так званую “дэмакратычную” апазіцыю, але і увогуле пра грамадства. Просты чалавек, нават і апазіцыйных палітыкаў і іх праграм не ведае. Для іх і сёння ўся апазіцыя завецца “БНФ”, “БНФ-аўцы”. А з палітыкаў успомняць Пазняка, Мілінкевіча, Шушкевіча, ну можа хто Лябедзьку назаве. Усё! І павінны ў такім становішчы не толькі рэжым, а найперш самі партыі, якія не жадаюць ісці да людзей. Стварць падпольныя ячэйкі на прадпрыемствах, заводах, працаваць з людзьмі. Зразумела лягчэй седзячы ў цёплым офісе, ды атрымоўваць гранты пад палітычныя хімеры.

  5. Паважанае спадарства на “Беларускім партызане” змешчаны праект указа аб ліберызацыі эканомікі Беларусі. Калі гэты праект будзе падпісаны, то для народа наступіць полный крах. Гэта будзе 100% распрадажа ўсёй маёмасці беларусаў і вялікі прыжок цэнаў. Рэальная улада ў Беларусі будзе прынадлежаць чужынцам (у каго маёмасць, зямля, у таго і улада). Калі зямля будзе продана чужынцам, то ўсе беларусы стануць чужынцамі на сваёй роднай зямлі (а ў праекце закладзены пункт аб прадажы зямлі чужынцам). Макей ездзіў ў ЗША дамаўляцца аб падтрымцы рэжыма Лукашэнкі. За гэта Лу-ка абяцае расплаціцца маёмасцю (дазволіць амерыканцам скупіць за бясценак беларускія прадпрыемствы). Дакладна вядома, што на Захадзе і ЗША існуе план па ліквідацыі прамысловасці ў краінах быўшага соцлагеру. Скупаюцца акцыі, потым ліквідуецца абарудванне (якабы на установку новага) і закрываецца прадпрыемства. Мэта гэтых чужынцаў: ліквідаваць канкурэнтаў пад корань. Унтэрмэншы не павінны мець прамысловасць. Прамысловасць павінна быць толькі у іх. Хто не верыць мне – з’ездзіце, калі ласка, на экскурсію на гомельскія прадпрыемствы “Карал” і НПО “Ратон” і пацікаўцеся, як у іх парэзалі ўсё абарудванне амерыканцы. Лібералізацыя вельмі небяспечная штука для краіны з насельніцтвам-жабраком. Там дзе насельніцтва-жабрак не можа быць парламенскай рэспублікі і лібералізацыі. Беларускае насельніцтва ужо ў пастцы. Ці ёсць выхад з гэтай сітуацыі? Ёсць. Гэта пад жорсткім кантролем перадаць ўсё ў рукі народа-жабрака. Толькі такім чынам можна спасці народ, захаваць краіну і выйсці з жабрацтва. Пры адной толькі бясплатнай перадачы дзяржайнай маёмасці народ-жабрак імгненна пераходзіць зусім ў іншую катэгорыю: з жабрака ў чалавека з наяўнасцю маёмасці. Гэта ужо іншы расклад. Некалі гэтую праграму я прапаноўвала сп. Мілінкевічу, на што ён мне адказаў, што ён не ўяўляе сабе, як гэта можна раздаць народу дзяржаўную маёмасць. А што тут уяўляць? Быў час калі усю гэтую зямлю проста так забралі у людзей ў дзяржаву. Як забралі, так і спакойна ўсё можна перадаць народу. Акрамя таго, наш народ стварыў усю гэтую маёмасць сваімі рукамі, галадаў, абодраны хадзіў, а цяпер нехто прыязжае і становіцца гаспадаром над усім гэтым. Гэта што справядліва? Па якому праву вырашаецца такім чынам наш лёс? У нацыянальна-патрыятычных сілаў сёння можа быць толькі адно патрабаванне – перадача дзяржаўнай маёмасці ў рукі беларусаў. Зямля павінна знаходзіцца толькі ў руках беларусаў. Чужынцам можа быць толькі кампенсацыя у адпаведнасці са стажам працы. Усе ключавыя пасады толькі ў руках беларусаў. Толькі так мы зможам уратавацца. Аб сваіх інтарэсах мы павінны заяўляць жорстка. Не чакайце, што аб гэтым скажуць прыкормленыя, кандыдаты ў прэзідэнты, радыё “Свабода”, “Белсат”, “Наша ніва”. А пра уладу і казаць няма чаго. Яны не нашыя, не беларускія. Запомніце гэта і забудзьце пра іх.

  6. Спадарыня Галіна, на жаль, усё так!!!
    Вось тут: http://www.svaboda.org/content/transcript/2032037.html і тут: http://www.svaboda.org/content/transcript/2033539.html я, сярод іншага, задаваў пытаньні Мілінкевічу пра ўласнасьць беларусаў і яе прыватызацыю, а таксама пра ўладу беларусаў. Можаце паглядзець, што ён адказаў.

  7. Ірына кажа:

    Згодна з аўтарамі па ўсім пунктам. З самыга першага моманту, у мяне не было сумніва чыіх рук гэта справа. І вельмі цікава было прачытаць напісанае тут. Дзякую. Ні на хвіліну не сумняюся, што расейская бандыцкая шайка на гэта здольная. Калі ў іх хапіла жорсткасці забіваць малых дзяцей у Беслане, то тут па іх меркаваннях, яны “ліквидировали врагов отечества”. Я чытала даклад дэпутата Гос.Думы Салавьева, дык вось ён піша, што дзеці загінулі там ад стрэлаў з БТРаў, БМП і г.д. Дык вось там напісаны цікавы факт:: 9 чалавек з тых бандытаў, што захапілі школу былі асуджаныя расейскімі судамі да працяглых срокаў пазбаўдення волі. І ўсе яны знаходзіліся ў расейскіх турмах па розных гарадах Расеі. Дык вось падумайце: хто мог іх усіх выпусціць на свабоду ў патрэбны час і сканцэнтраваць іх у патрэбным месцы? І чаму ў Беслане? Ці асецінскіх дзяцей не шкода, гэта ж не русскія дзеці… Ні ў Саратаве, ні ў Стаўрапалі, а менавіта ў Беслане? А ўсё робіцца для таго, каб навязаць дурням думку, пра чачэнскі след. Але разумны чалавек заўжды падумае, што чачэнцы не дурні, каб канфліктаваць з такім жа паднявольным народам, як і самі. Вось так робіцца расейская палітыка. Таму няма сумніву ў тым, што гэта расейская шайка магла здзейсніць такое жудаснае злачынства. Гэта іх почырк і іх метад кіравання краінай, каб час ад часу пераключаць увагу людзей ад усяго бязмежжа і бандытызма, да якога яны давялі краіну і трымаць людзей у страху.Цяпер трэба чакаць, што ужо прыдумаюць на гэты раз, бо імперыі іхняй надыходзіць канец.

  8. Siarhiej кажа:

    На фотаздымку жоўтым паказана дзе знаходзяцца парэшткі летака. Па арыентацыі парэшткаў можна вызначыць накірунак у якім рухаўся летак. Дзіўна, што ён ляцеў не на пасадачную паласу.
    Сёння Эдмунд Кліх, які ўзначальвае даследаванне прычын катастрофы, назваў вінаватымі пілотаў. Ці можна яму верыць?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы