Месяц таму на сайце радыё “Свабода” быў выстаўлены цікавы матэрыял – пераклад артыкула Пітэра Прэстана (гл. фота) ў брытанскай газеце The Guardian (http://www.svaboda.org/content/article/2098397.html; арыгінал артыкула знаходзіцца тут: http://www.guardian.co.uk/commentisfree/2010/jul/11/freedom-soviet-democracy-lost-communist). Гэта – цікавая падзея са шмат якіх пунктаў гледжаньня. Мы вырашылі выставіць гэты артыкул і на нашым сайце і абмеркаваць яго.
Рэдакцыя.
“Шмат якія постсавецкія народы заблукалі па дарозе да дэмакратыі. І, як выглядае, нікому няма да гэтага справы.
Мы так прызвычаіліся да Сыльвіё Берлусконі, што ўжо нават перасталі зьдзіўляцца. Што? Новы італьянскі закон, які забараняе праслухоўваць тэлефонныя размовы прэм’ера і яго сябрукоў? Бо іх “прыватнае жыцьцё” значна важнейшае за ўсё іншае, што адбываецца на цёмным баку грамадскага жыцьця? Што? Новыя драконавыя ўмовы, якія не дазваляюць газетам усебакова і поўна апісваць справу да таго, як яна трапіць у суд – а яна туды ня трапіць, бо закон аб “прыватным жыцьці” і блізка яе туды не дапусьціць? І італьянскіх журналістаў ахапляе гнеў і адчай.
Вось тут, у найслабейшым месцы храма эўрапейскай дэмакратыі, зноў зьявілася расколіна. Але ёсьць і горшыя праблемы. Берлусконі не адзін. І сапраўды, калі разгледзецца па краінах Еўразьвязу, а пасьля па-за яго межамі, паўсюль можна ўбачыць, як хістаюцца тыя храмы.
Дваццаць гадоў таму мы змагаліся за тое, каб прынесьці дэмакратычныя свабоды краінам па той бок жалезнай заслоны. Дзесяць гадоў таму мы змагаліся за ўсталяваньне законнасьці і правапарадку ў Іраку. Дзесяць хвілін таму мы змагаліся і гінулі за тое самае ў Афганістане. Дык настала пара спыніцца і перавесьці дух.
Праз некалькі дзён парламент Вугоршчыны, нарэшце, прагаласуе за новую «Раду па сродках масавай інфармацыі» – орган, які зьбярэ разам радыё, тэлевізію і ўсе сродкі тэлекамунікацыі і паставіць іх пад уладу аднаго кіраўніка, які б прызначаўся урадам і рабочай групай, якая, у сваю чаргу, будзе прызначацца тым жа парламентам (які робіць усё, што яму скажа ўрад).
Freedom House, амерыканская дасьледчая група, якая замярае якасьць дэмакратыі ў сьвеце, толькі што апублікавала даклад аб «нацыях у пераходным перыядзе», у якім разглядаецца стан справаў у 29 дзяржавах, якія шукаюць лепшых дарогаў пасьля падзеньня камунізму.
На жаль, падобна на тое, што шмат якія зь іх наагул нікуды ня рухаюцца. Яны затрымаліся ці нават коцяцца назад – у 14 краінах сітуацыя ў 2009 годзе пагоршылася ў параўнаньні з папярэднім годам, прычым 6 з гэтых краінаў уваходзяць у склад Еўразьвязу. Гэта Вугоршчына, Польшча, Чэхія, Румынія, Славенія і Славаччына (якая займае апошняе месца, бо выглядае, што там праблемы зь незалежнасьцю судовай ўлады).
Найперш у вочы кідаецца, можа, і не Еўропа, а, хутчэй, былыя савецкія рэспублікі, цяпер сталі незалежнымі дзяржавамі, за выключэньнем краінаў Балтыі. У 8 з гэтых постсавецкіх краінаў узьніклі й, мабыць, захаваюцца надалей, кажучы словамі Freedom House, «кансалідаваныя аўтарытарныя рэжымы», – іншымі словамі, дыктатуры. Праз 20 гадоў пасьля распаду Савецкага Саюзу 221 мільён чалавек – 80% былога насельніцтва краіны – ня маюць магчымасьці карыстацца свабодамі, якія б яны заслугоўвалі.
Сама Расея за апошнія дзесяць гадоў адкацілася назад больш, чым хто-небудзь зь яе былых сатэлітаў. Карупцыя паглыбляецца з кожным годам, так што «ў шмат якіх дачыненьнях хабар стаў жыцьцёва неабходным кампанентам сістэмы».
А што належны выбарчы працэс, грамадзянская супольнасьць, незалежныя сродкі масавай інфармацыі? Здрыганіцеся і перагарніце старонку. 1990-я, зь іх мэсыджам надзеі, даўно прамінулі. Больш ніхто на Захадзе не выступае з прамовамі пра цуды лячэньня дэмакратыяй. Брытанцы вернуцца дадому з Кабула да 2015 году? Так, калі Дэвід Кэмэран даможацца свайго. Але не спадзявайцеся, што пасьля іх сыходу ў Афганістане ўсталюецца дзейны дэмакратычны рэжым. Гэта ўчорашняя мара, Буша-Блэраўскі міраж. Сёньняшнія кашмары нагадваюць, хутчэй, пра Берлусконі.
Італія важная тым, што гэта вялікая і адносна ўплывовая краіна. Вугоршчына важная тым, што ўсе яшчэ памятаюць пра яе паўстаньне супраць прыгнёту. Іншыя пяць краін-членаў Еўразьвязу важныя тым, што яны прайшлі тэст на свабоду і вытрымалі яго, перш чым далучыліся да Зьвязу.
Цяпер, калі яны буксуюць і спаўзаюць назад, мы нічога ня робім. Еўразвяз змагаўся за тое, каб Еўропа аб’ядналася вакол ідэі свабоды на аснове агульных памкненьняў і мэтаў. Дэмакратыя – ня проста нейкі факультатыўны дадатак пасьля таго, як Еўропа перажыла Гітлера і Мусаліні, Франка і Салазара. У дэмакратыі была сама сутнасьць новай Эўропы, зь яе судамі і асамблеямі. А што цяпер? Берлусконі, нягледзячы ні на што, далей пляце свае вясёлыя і брудныя інтрыгі. Балгарыя і Румынія яшчэ змагаюцца, не атрымліваючы ні дапамогі, ні маральнай падтрымкі. Чэхі і палякі застылі ў нерашучасьці.
І ўсё ж выглядае, што ўсё гэта нікога не турбуе. Быццам бы мы, махнуўшы рукой на ідэалізм, паціскаем плячыма, пабачыўшы рэпрэсіі, і пераходзім на другі бок вуліцы”.
(канец цытаваньня)
Ад рэдакцыі:
1) Цудоўны артыкул, бо падае вельмі важныя факты знутры еўразьвязаўскага жыцьця і ставіць тыя ж пытаньні, якія рэгулярна ставім мы на нашым сайце.
Прыемна, што калекцыя падобных матэрыялаў на нашым сайце ўсё павялічваецца.
2) Прымітыўны артыкул, бо абмежаваны толькі фактамі. Сьмеласьці спадара Прэстана хапіла толькі на тое, каб паказаць на праблему. А дзе аналіз? Дзе адказ на пытаньне: хто і з дапамогай чаго дэградуе Еўропу?!
Няма ў яго нават спробы ўзьняць гэтыя пытаньні. Бо гэта страшна. У сучаснай “дэмакратычнай, цывілізаванай Еўропе” гэта – сьмяротна страшна! І таму неўздымна і нават няўзгадвальна!
А вось мы, жывучы ў цяпершняй Беларусі (!), гэта робім на нашым сайце і будзем рабіць…
Каму цікавыя нашы дасягненьні ў разуменьні прычын дэградацыі сьвету, могуць паглядзець тыя пункты Беларускай дактрыны, якія канстатуюць сітуацыю і ў сёньняшняй “Еўропе”, і шырэй у сёньняшнім Сьвеце.
Каму гэта цяжка, раім пачытаць хаця б папярэдні й наступны матэрыял.
Каму і гэта цяжка, пададзім кароткі адказ: Свабоду і Дэмакратыю на Захадзе зьнішчаюць фінансавая алігархія (ініцыятар), яе агенты – ліберастызатары (выканаўцы), якія апраўдваюць свае злачынныя дзеяньні лібералізмам (ідэалагічны і палітычны інструмант). Наступствам гэтага (калі не спыніць) праз пэўны час абавязкова будзе глабальная й татальная дыктатура сіянакратыі.
Чаго ж зьдзіўляцца, што ў краінах былой Варшаўскай дамовы і ў былых рэспубліках СССР дэмакратыя і свабода не распаўсюджваюцца. Усё проста: яе тут апошнія гадоў 15 ніхто не падтрымлівае! Затое расейскі імперскі ціск увесь гэты час працягвае нарастаць!
І гэта якраз тое, пра што мы на прыкладзе нашай Беларусі (і ня толькі) рэгулярна пішам. Дзякуй аўтару, што ён пацьвердзіў, што на Захадзе “ўсё гэта нікога не турбуе”. А то прыязджаюць тут усялякія эмісары і лапочуць нешта іншае. Справаў – нуль, пустога ліберальнага лапатаньня – цэлыя ворахі…
Прынцып “Беларусь у Эўропу, а Л…..”, здаецца, выконваецца з дакладнасцю наадварот.