Рэдакцыя
На “змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі” заходнікі за 16 гадоў “выдаткавалі” дзясяткі, а мо і сотні мільёнаў даляраў ды еўра. Але іх палітыка па “дэмакратызацыі Беларусі” цалкам праваленая. Мы шмат разоў тлумачылі, чаму праваленая (хаця гэтых грошай хапіла б, каб некалькі разоў “дэмакратызаваць Беларусь”). Прамаскоўскага агента, беларусафоба-этнацыдчыка Лу-ку і “Захад” пакідае нам на чарговы тэрмін. Мы таксама ўжо тлумачылі, чаму пакідае. На фоне пералічаных фактаў цікава назіраць, як сёньня заходнія палітыкі й палітолагі скідаюць віну адзін на аднаго, адхрышчваючыся ад таго факта, што Лу-ка, у значнай ступені з-за іх “дапамогі” нам, і далей будзе заставацца “апошнім дыктатарам Еўропы”…
3.
Амерыканскае выданьне The American Interest Online апублікавала артыкул, датычны сёньняшняй Беларусі, пад аўтарствам двух былых амерыканскіх дзяржаўных службоўцаў. Адзін аўтар Дэйман Уілсан з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам і дырэктарам праграмы міжнароднай бясьпекі дасьледнага цэнтру “Атлантычная рада”, другі – Дэйвід Крэмэр (гл. фота ў пачатку артыкула №2) ёсьць старэйшым навуковым супрацоўнікам у Нямецкім фондзе Маршала (ЗША). Вось іх пазіцыя.
КАЛІ САНКЦЫІ ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ
(Падаецца паводле http://www.svaboda.org/content/article/2132524.html)
Лукашэнка адчуў ціск з усіх бакоў – санкцыі з Захаду, і блізкі подых вялікага мядзьведзя з Усходу.
Амаль адразу пасьля таго, як Рада бясьпекі ААН прагаласавала ў чэрвені за новую рэзалюцыю аб санкцыях у дачыненьні да Ірана, ськептыкі засумняваліся, ці будуць яны мець рэальны ўплыў на паводзіны Ірану. І праўда, некаторыя аналітыкі аргумэнтавалі, што санкцыі ніколі не працавалі супраць тых, каму яны прызначаліся; яны толькі прыносілі шкоду шэраговым грамадзянам, часам ненаўмыснага дапамагаючы існаму рэжыму і дэмабілізуючы міжнародную супольнасьць за кошт стварэньня ілюзіі прыняцьця “нейкіх мераў”.
Хаця дасьледчыкі ўвесь час даказваюць, якімі неэфэктыўнымі бываюць санкцыі, усе згаджаюцца, што ў некаторых выключных выпадках, санкцыі дзейнічалі. Станоўчыя вынікі сустракаюцца адносна рэдка (самыя аптымістычныя дасьледчыкі заяўляюць аб пасьпяховасьці ня больш, чым у 34% выпадкаў), і яны дасягаюць мэты па розных прычынах, але сярод станоўчых прыкладаў рэжым апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы і камуністычны ўрад у Польшчы.
Вось яшчэ адна гісторыя посьпеху, якой надаюць ня так шмат увагі: Беларусь. Кампанія санкцый супраць беларускага рэжыму [гэта не беларускі рэжым, а антыбеларускі. – Рэд.], распачатая ў 2002 годзе, якую павялі ЗША пры шырокай еўрапейскай падтрымцы, прывяла да значных палітычных саступак [у чым яны гэта ўбачылі. – Рэд.], не зрабіўшы шкоды людзям.
Беларусь пад кіраўніцтвам аўтарытарнага Аляксандра Лукашэнкі – гэта краіна з 10 мільёнамі жыхароў, якая ў 1992 годзе паўстала на руінах Савецкай імперыі. Беларусь, якая мае мяжу з Расеяй, Украінай, Польшчай, Літвой, і Латвіяй, знаходзіцца ў вельмі нацягнутых стасунках з заходнімі краінамі (і нават з Расеяй). Вядомы як “апошні дыктатар Еўропы”, Лукашэнка кіруе клептакратыяй з савецкімі рысамі, і з часу свайго абраньня ў 1994 годзе пасьпяхова стрымліваў дэмакратыю і вольны рынак. У Беларусі мала прыродных рэсурсаў. Галоўнай крыніцай даходаў дзяржавы, і асабіста Лукашэнкі, быў продаж зброі, у тым ліку Іраку ў часы праўленьня Садама, Сірыі, Вэнэсуэле, Судану і Ірану.
Практычна па ўсіх крытэрыях лукашэнкаўская Беларусь – агіднае месца [няўжо па ўсіх? – Рэд.]. Каля дзесяці гадоў таму з-за супрацьдзеяньня рэжыму “зьніклі” чатыры вядомыя апазіцыянэры; іх месцазнаходжаньне дагэтуль невядомае. У адказ ЗША і Еўразьвяз увялі супольную забарону на ўезд на тэрыторыю заходніх дзяржаў службовых асобаў, датычных да “зьнікненьняў”. У 2002 годзе ЗША далучыліся да Еўразьвязу, які ўвёў дадатковыя візавыя абмежаваньні, уключаючы забарону для самога Лукашэнкі, пасьля таго, як быў зачынены Менскі офіс Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), які займаўся маніторынгам выкананьня правоў чалавека ў краіне. Візавыя забароны былі зьнятыя на наступны год, калі беларускія ўлады дазволілі нанава адкрыць офіс. У 2004 годзе Кангрэс ЗША прыняў, а прэзідэнт Джордж Буш падпісаў двухпартыйны Акт аб беларускай дэмакратыі, які ўзмацніў ціск, і ў якім гаварылася, што “у адзінай і свабоднай Еўропе няма месца для такога тыпу рэжыму”.
У 2006 годзе Захад адказаў больш сур’ёзнымі санкцыямі ў дачыненьні да ўладаў пасьля фальсыфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і жорсткай расправы зь мірнымі дэманстрантамі. ЗША павялі кампанію, якая каардынавалася з ЕЗ, наклаўшы як візавую забарону, так і замарозіўшы актывы некалькі дзесяткаў вышэйшых чыноўнікаў Беларусі, уключна з Лукашэнкам, якія, як меркавалася, былі адказныя за парушэньне ўрадам правоў чалавека, фальсіфікацыю вынікаў выбараў, гвалт і масавую карупцыю. Мэтанакіраваны характар санкцый не пацягнуў за сабой праблем для насельніцтва, у той жа час была падкрэсьлена рашучасьць Захаду ўсталёўваць адказнасьць канкрэтных асобаў за злачынствы. Прымусіўшы чыноўнікаў панесьці асабістыя выдаткі за садзейнічаньне Лукашэнку, санкцыі павінны былі пасеяць рознагалосьсі і сумневы сярод яго галоўных памочнікаў.
Прыцягненьне Еўразьвязу да гэтай кампаніі, хаця гэта было і нялёгка, было вельмі важна для таго, каб выступаць з адзіных пазыцый. Гэта азначала адрэзаць Лукашэнку ад яго любімых месцаў гарналыжнага адпачынку ў Альпах і ад яго заходніх банкаўскіх рахункаў. Людзі зь яго атачэньня пацярпелі ня менш, у некаторых выпадках яны апыналіся ў зьневажальным становішчы пры выяўленьні праблем з крэдытнымі картамі заходніх банкаў (яны не працавалі). У некалькіх выпадках ЗША (хоць Эўразьвяз не падключаўся) пашыралі санкцыі, калі рэжым Лукашэнкі адмаўляўся ісьці на кампрамісы або аднаўляў рэпрэсіўную дзейнасьць.
Мінімальным абавязковым крокам з боку ўладаў для паслабленьня санкцыяў было вызваленьне 6 палітычных зьняволеных, уключаючы Аляксандра Казуліна, які вёў актыўную кампанію супраць Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе. На працягу некалькіх гадоў Вашынгтон і Брусэль ясна заяўлялі аб гатоўнасьці да “выбарачнага ангажаваньня” або “пакрокавага” падыходу: у адказ на памяншэньне рэпрэсіяў з боку ўладаў і вызваленьне вязьняў, Захад быў гатовы зьняць санкцыі і перайсьці да пазітыўнага ўзаемадзеяньня.
Аднак рэжым не адказваў да студзеня 2008 году. Стымулам да адказу паслужыла ўвядзеньне ЗША (якія дзейнічалі ў адзіночку і папярэдзілі Менск аб будучых дадатковых санкцыях, калі патрабаваньні ня будуць задаволеныя) у лістападзе 2007 году дадатковых санкцый у адносінах да Белнафтахіму, беларускага дзяржаўнага нафтаперапрацоўчага прадпрыемства, у якім, як паведамлялася, былі і непасрэдныя інтарэсы Лукашэнкі. Ськептыкі моршчыліся: маўляў, наўрад ці санкцыі ў дачыненьні да аднаго кангламерату, які мае невялікі бізнэс у ЗША, будуць мець посьпех. Але, замарозіўшы рахункі кампаніі Белнафтахіма, ЗША знайшлі слабае месца Лукашэнкі: там знаходзіўся яго кашалёк. Хаця наўпроставы ўплыў замарожваньня актываў быў мінімальны, дзеяньні Міністэрства фінансаў пашкодзілі рэпутацыі Белнафтахіму і павялічылі рызыку для любых міжнародных фінансавых арганізацый, вядучых зь ім бізнэс. У рэальнасьці, ускоснае ўзьдзеяньне санкцый прывяло да прыпынку фінансаваньня.
Праз два месяцы пасьля замарожваньня актываў Белнафтахіму, прадстаўнік ураду Лукашэнкі канфідэнцыйна зьвярнуўся ў амбасаду ЗША ў Менску з пытаньнем, які будзе адказ Амэрыкі, калі ўлады вызваляць палітычных зьняволеных. Заўважце, што рэжым зьвярнуўся менавіта ў амерыканскую, а не ў якую-небудзь з еўрапейскіх амбасадаў, бо менавіта ЗША павялічвалі ціск на ўрад, пацьвярджалі сур’ёзнасьць сваіх намераў, калі рэжым не выконваў абяцаньняў, і чые палітыкі, пачынаючы з прэзідэнта, рабілі жорсткія заявы і наўпрост казалі пра аўтарытарызм і карупцыю ў Беларусі. Лукашэнка і яго памагатыя хацелі пазьбегнуць такой пільнай увагі й вызваліцца ад ціску санкцый, і адзіным выхадам было вызваленьне палітычных зьняволеных.
На працягу 48 гадзін пасьля амерыканскага адказу на запыт рэжыму, быў вызвалены першы вязень. Большасьць іншых былі неўзабаве таксама вызваленыя. На жаль, непажаданае ўмяшаньне адной з еўрапейскіх амбасадаў у Менску замарудзіла вызваленьне Казуліна, самага далікатнага з усіх справаў палітычных зьняволеных. Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гэбхарт Вайс прапанаваў прадстаўнікам Лукашэнкі, што Германія паклапоціцца аб Казуліне і яго вельмі хворай жонцы, але Казулін адмовіўся ад гэтай прапановы, бо лічыў, што гэта будзе азначаць высылку. Умяшаньне Вайса, які не параіўся з Казуліным перш чым агучыць прапанову рэжыму, магчыма, адтэрмінавала вызваленьне Казуліна са зьняволеньня. Ірына Казуліна, якая была тады занадта хворая, каб рабіць якія-небудзь пераезды, памерла некалькі тыдняў пасьля доўгай, але адважнай барацьбы з ракам.
Урад ЗША асьцерагаючыся, што вызваленьне Казуліна было адмененае, а не проста адтэрмінаванае, у сакавіку 2008 года зноў зацягнуў пятлю санкцый. Гэта выклікала люты адказ рэжыму: амерыканскі пасол быў выгнаны, а амбасада ЗША было вымушана скараціць штат супрацоўнікаў з больш чым 30 да 5 (Дзярждэпартамэнт адказаў тым жа, хоць і ў меншым маштабе, амбасадзе Беларусі ў Вашынгтоне). Да сёньняшняга моманту Злучаныя Штаты ня маюць амбасадара ў Менску (і ў Беларусі няма амбасадара ў Вашынгтоне), што сьведчыць аб тым, што стасункі працягваюць заставацца дрэннымі. Аднак, урэшце, у жніўні 2008 году, беларускія ўлады ўсё ж вызвалілі Казуліна, хоць гэта адбылося праз паўгода пасьля сьмерці яго жонкі. [Перад гэтым] яму дазволілі пакінуць сьцены турмы ўсяго на тры дні для прысутнасьці на пахаваньні жонкі ў сакавіку таго ж году.
Вызваленьне Казуліна азначала вызваленьне апошняга палітвязьня Беларусі, прынамсі, у 2008 годзе. Хоць гэта запатрабавала значных часовых затрат і цярпеньня, санкцыі зрабілі сваю справу. Грунтуючыся на спробе ўладаў замірыцца з амбасадай ЗША ў студзені 2008 году, а таксама на іншай інфармацыі, якая была ў нас на той час, мы не сумняемся, што ціск з боку Злучаных Штатаў, якiя мелі ў гэтым падтрымку з боку ЕЗ, гарантаваў вызваленьне палітвязьняў.
На жаль, жаданьне Еўразьвязу падтрымліваць ціск на Лукашэнку было вельмі слабым. Пасьля вызваленьня Казуліна і праз некалькі тыдняў пасьля парламенцкіх выбараў у верасьні 2008 году, якія не адпавядалі ніякім стандартам, Еўразьвяз прагаласаваў за прыпыненьне ўсіх санкцый супраць уладаў; гэта прыпыненьне з тых часоў працягвалася некалькі разоў. (Злучаныя Штаты пасьля вызваленьня Казуліна таксама адразу зьнялі некаторыя санкцыі, але ня ўсе; іх рашэньне не было прывязанае па часе так няўдала, як рашэньне Еўразьвязу, якое было прынятае пасьля раскрытыкаваных усімі парлямэнцкіх выбараў).
Лідэры ЕЗ будуць вырашаць у пачатку восені гэтага году, уводзіць санкцыі нанава ці працягваць іх прыпыненьне.
Некаторыя чальцы ЕЗ былі заклапочаныя тым, што працяглыя санкцыі супраць Беларусі прывядуць яе ў абдымкі Расеі, магчыма, нават прывядуць да палітычнага саюзу, хоць сумесныя санкцыі ЗША і ЕЗ былі прынятыя ў адказ на дзеяньні рэжыму супраць народу, а не ў сувязі зь яго стасункамі з Масквой. Еўрапейскі бізнэс і фінансавыя колы таксама адыгралі сваю ролю, хоць у Беларусі ня так шмат заходніх інвэстыцый. Занепакоенасьць Еўропы тым, што Захад штурхае Менск і Маскву бліжэй адзін да аднаго, была абсалютна ілжывай, бо менавіта палітыка самой Расеі да Менску на самой справе адштурхнула Беларусь ад Расеі. Расейцы былі занадта занятыя спробамі выцягнуць зь Беларусі ўсё, што можна, уключаючы спробы завалодаць асноўнымі беларускімі актывамі і інфраструктурай, карыстаючыся цаной на газ і нафту, як інструмэнтам супраць Лукашэнкі, каб зразумець, што прапанова дапамогі ў гэты момант магла б зьвесьці да нуля эфэктыўнасьць санкцый у дачыненьні да Беларусі. Падыход Масквы ў барацьбе за тое, што яна лічыла сьферай сваіх інтарэсаў, пераканаў Лукашэнку, што саюз з Расеяй можа толькі абмежаваць яго ўладу.
І праўда, Расея ненаўмысна зрабіла заходнія санкцыі больш эфэктыўнымі, чым яны маглі быць пры іншым раскладзе. Замест таго, каб прапанаваць Лукашэнку палягчэньне шматгадовага заходняга ціску, Расея сама ціснула на яго, каб ён перадаў ёй беларускія актывы [!!! – Рэд.], пагражаючы, што інакш ён сутыкнецца з больш высокімі выдаткамі на энэргію, і прадэманстравала ўсю сур’ёзнасьць свайго рашэньня, скараціўшы пастаўкі нафты ў 2007 годзе. Пастаўкі зноў былі значна зьніжаны ў чэрвені гэтага году, але Лукашэнка зьдзівіў Маскву патрабаваньнем, што Менску павінны яшчэ 70 мільёнаў даляраў у выглядзе неаплачаных транзітных плацяжоў. У выпадку, калі б Расея адкрыла свае дзьверы для Лукашэнкі і працягнула б забясьпечваць яго энэргіяй па нізкіх коштах, заходнія санкцыі былі б менш адчувальнымі. Замест гэтага, Лукашэнка адчуў ціск з усіх бакоў – санкцыі з Захаду, і блізкі подых вялікага мядзьведзя з Усходу. З Захадам, як ён ведаў, адзіным спосабам зьнізіць напружаньне, было выкананьне патрабаваньня вызваліць палітычных зьняволеных. Што да Расеі, адзіным спосабам палепшыць адносіны быў бы распродаж значных частак сваёй краіны і яе інфраструктуры [Лу-ка гэта робіць, толькі паступова. – Рэд.], а ён ня быў да гэтага гатовы. Такім чынам, Захад павінен падзякаваць Расею за тое, што палітыка санкцый была такой эфэктыўнай. (Прадстаўленьне Лукашэнкам прытулку былому лідэру Кіргізстану Курманбэку Бакіеву, пакаранага Масквой за ашуканства ў пытаньні авіябазы “Манас” у 2009 годзе, і за яго адмову далучыцца да мытнага саюзу з Расеяй і Казахстанам [ужо далучыўся… – Рэд.], натуральна не палепшыць адносіны Менску з Расеяй).
Тыя, хто лічыць, што санкцыі ў дачыненьні да Беларусі ня дзейнічалі, і ўпэўненыя, што ўлады вызвалілі палітычных зьняволеных па іншых прычынах, павінны паглядзець, як разгортваліся падзеі ў Беларусі з тых часоў, як Еўразьвяз зьняў санкцыі (большасьць санкцый ЗША застаюцца). Пасьля першапачатковага рашэньня Еўразьвязу ў кастрычніку 2008 году прыпыніць санкцыі, шэраг чальцоў ЕЗ пераключылі сваю ўвагу непасрэдна на Лукашэнку, пакончыўшы зь яго ранейшым статусам дыпляматычнага ізгоя. ЕЗ запрасіў яго на Праскі саміт, калі быў дадзены старт праграме “Ўсходняе партнэрства” у траўні 2009 году (да палягчэньня чэскіх гаспадароў, Лукашэнка праігнараваў запрашэньне). Італьянец Сільвіа Бэрлюсконі ды іншыя еўрапейскія лідэры наведалі Менск у пошуках добразычлівасьці Лукашэнкі, а Лукашэнка і яго 5-гадовы сын наведалі Рым, дзе сустрэліся з Папам Бэнэдыктам XVI у красавіку 2009 году.
Але, нягледзячы на гэты шчыры падыход і еўрапейскія прапановы супрацоўніцтва, сітуацыя ў Беларусі пагоршылася. Рэжым узмацніў ціск на лідэраў апазыцыі, арыштоўвае грамадзкіх актывістаў, жорстка душыць пратэсты, перасьледуе польскую нацыянальную меншасьць [беларускую большасьць ён пры гэтым не перасьледуе… – Рэд.] і адмовіў у рэгістрацыі шэрагу газэт. У некаторых адносінах, рэжым зьмяніў выгляд рэпрэсіяў: ён пазьбягае крымінальных справаў супраць прыкметных палітычных дзеячоў, на якія міжнародная супольнасьць магла б зьвярнуць сваю ўвагу, што выклікала б праблемы з іміджам, аднак гэта не азначае, што ў краіне няма палітычных зьняволеных. Ня трэба памыляцца: агульная палітычная абстаноўка і сытуацыя з правамі чалавека не палепшыліся і будзе, хутчэй за ўсё, толькі пагаршацца па меры таго, як Беларусь будзе падыходзіць да прэзідэнцкіх выбараў у канцы гэтага году ці ў пачатку наступнага.
У адказ ад Еўразьвязу амаль не прагучала ніякай занепакоенасьці. Голас ЕЗ загучаў толькі тады, калі паўсталі супярэчнасьці ў адносінах да польскай нацыянальнай меншасьці. Нядзіўна, што галоўным абвінаваўцам выступіла Варшава. Польшча, аднак, таксама раней выступала за адмену санкцый з-за фальшывай турботы аб тым, які ўплыў яны мелі б на беларуска-расейскія адносіны [? – Рэд.]. Большасьць еўрапейскіх назіральнікаў у Менску згодзяцца, што намаганьні Еўразьвязу па ўсталяваньні дыялёгу з уладай праваліліся, хаця некаторыя могуць сьцьвярджаць, што палітыка ўцягваньня павінна быць доўгатэрміновай.
На самой справе, цяперашняя еўрапейская палітыка прадэманстравала Лукашэнку, што, будучы карумпаваным аўтарытарным дэмагогам і знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, ён можа выйсьці сухім з вады зь невялікімі выдаткамі. Погляд “Еўропы адзінай і свабоднай” раней адлюстроўваў кансэнсус, паводле якога Еўропа ня будзе цярпець такога лідэра. На жаль, у дзяржаваў-сябраў ЕЗ няма жаданьня аднаўляць санкцыі супраць рэжыму за працяглае парушэньне правоў сваіх грамадзянаў, хаця Лукашэнка зьвяртае ўвагу толькі на санкцыі (так званы “кулак”).
Штэфан Фюле, Камісар ЕЗ па пытаньнях пашырэньня і еўрапейскай палітыкі добрасуседзтва, паспрабаваў умацаваць агульны стрыжань ЕЗ, падвысіўшы патрабаваньні для Менску. Ён заявіў, што ЕЗ чакае, што Беларусь скасуе сьмяротнае пакараньне, пакладзе канец рэпрэсіям і правядзе дэмакратычныя прэзыдэнцкія выбары. Як і чакалася, Лукашэнка не пагадзіўся з еўразьвязаўскай канцэпцыяй “дарожнай карты рэформаў”, заявіўшы, што Беларусь “ня стане на калені перад Вамі, Расеяй ці Злучанымі Штатамі”. Такім чынам, застаецца адкрытым пытаньне, ці прыме Брусэль рашэньне аб наступствах такой бескампраміснасьці ці проста абміне маўчаньнем той факт, што Лукашэнка працягвае існаваць як апошні дыктатар Еўропы [у перакладзе з дыпламатычнай мовы гэта азначае: ЕЗ вінаваты ў тым, што Лу-ка застаецца. – Рэд.].
Беларусь моцна адрозьніваецца ад Ірану, і гэта відавочна [у “амерыканцаў” проста комплекс Ірану. – Рэд.]. Але па меры таго, як міжнародная супольнасьць працягвае спробы разабрацца ў тым, як супрацьстаяць непахіснаму і небясьпечнаму рэжыму ў Тэгеране, варта зьвярнуць увагу на ўрокі, якія можна атрымаць з ужытых у дачыненьні да Лукашэнкі санкцый: мэтанакіраваных, скаардынаваных з ЕЗ і такіх, моц якіх нарастала.
Санкцыі будуць эфэктыўнымі, калі яны выявяць дакладнае ўразьлівае месца рэжыму; калі эфэктыўная каардынацыя заблякуе шчыліны ў рэжыме санкцый і калі санкцыі могуць быць хутка зьмененыя ў залежнасьці ад паводзін рэжыму.
Досьвед сьведчыць, што, калі ўсе гэтыя тры ўмовы не існуюць адначасова, санкцыі будуць неэфэктыўнымі і нават могуць прыводзіць да зваротных вынікаў. Вось аб гэтых парамэтрах трэба памятаць, калі гаворка ідзе пра Іран [сапраўды комплекс… – Рэд.].
(канец артыкула)
4.
Другі матэрыял – гэта дыскусія з нагоды папярэдняга артыкула паміж журналістам “Свабоды” Драгахрустам і вядомым немецкім палітолагам, за якім мы даўно сочым, Аляксандрам Рарам (гл. фота ўверсе №1).
РАР СУПРАЦЬ КРЭМЭРА: ДЫЛЕМА ЗАХОДНЯЙ ПАЛІТЫКІ АДНОСНА БЕЛАРУСІ
Падаецца паводле http://www.svaboda.org/content/article/2132530.html
Драгахруст: артыкул “Калі санкцыі дзейнічаюць” Дэймана Ўілсана і Дэвіда Крэмэра мы папрасілі пракамэнтаваць нямецкага палітолага, кіраўніка праграмаў Расеі й СНД Нямецкай рады зьнешняй палітыкі Аляксанда Рара.
Рар: Я ўважліва прачытаў артыкул Дэвіда Крэмэра і яго калегі. Ён цікавы, ён адлюстроўвае пункт гледжаньня, які мы ў Еўразьвязе вельмі добра ведаем. Гэта пункт гледжаньня кансэрватыўнага істэблішмэнту Амерыкі. Амерыканцы апошнія 10 гадоў імкнуліся проста прыбраць Лукашэнку са сцэны і таму настойвалі на вельмі жорсткіх санкцыях адносна гэтай краіны, лічачы, што такім шляхам можна дамагчыся зьмены рэжыму ў Беларусі. У Еўразьвязе ці ў частцы Еўразьвязу такі падыход па-ранейшаму лічаць вельмі наіўным. ЕЗ ня ставіць сабе за мэту любой цаной зьмяніць рэжым, зьмяніць кіраўніцтва ў Беларусі, хаця пэўныя сілы на гэта таксама спадзяюцца.
Але ніякімі сілавымі ці паўсілавымі метадамі еўрапейцы гэтага дамагацца не хацелі. Таму Еўразьвяз заўсёды выступаў за больш мяккія санкцыі, за больш мяккае ўзьдзеяньне на беларусаў, на яе палітыку і на яе эліту. Я мяркую, што час, гісторыя пакажуць, якія падыходы больш правільныя. Мне здаецца, што пэўныя зьмены ў беларускай палітыцы ўсё ж адбыліся, Лукашэнка сам сёньня разумее, што ня зможа ўтрымацца ва ўладзе бяз Захаду, і ідзе на пэўныя эвалюцыйныя крокі ў эканамічных пытаньнях і, я мяркую, у палітычных таксама.
Артыкул Д. Крэмэра і Д. Уілсана падаецца мне занадта пасьпешлівым і занадта крытычным адносна такой краіны, як Нямеччына. Нямеччына заўсёды імкнулася з аднаго боку націснуць на Лукашэнку ў пытаньнях правоў чалавека, але з другога боку і шукала заўсёды магчымасьцяў супрацоўніцтва з Беларусьсю ў эканамічнай сфэры.
Дракахруст: У гэтым артыкуле ўтрымліваецца наўпроставае абвінавачваньне на адрас нямецкай дыпламатыі, што яна сваім недарэчным умяшальніцтвам толькі затармазіла працэс вызваленьня палітычных вязьняў у 2008 годзе. Вы згодны з такой трактоўкай?
Рар: Абвінавачваецца тагачасны нямецкі пасол Вайс, які ішоў на супрацоўніцтва з адміністрацыяй Лукашэнкі, занадта шчыльнае з пункту гледжаньня Крэмэра і яго калегі, які занадта цярпліва вёў перамовы. Але я не разумею, чаму ў сучасным артыкуле амерыканскіх спецыялістаў фіксуецца ўвага на такой фігуры, як Аляксандар Казулін, які быў вызвалены пры садзеяньні і ЗША, і Еўразьвязу, але які ў сучаснай беларускай палітыцы не адыгрывае ніякай ролі. Яго мала хто падтрымлівае. Еўразьвяз у свой час разумеў, што рабіць героя з адной асобы – неабавязкова правільны падыход для ўмацаваньня дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі. Той жа Казулін ня быў тады адзіным лідэрам, гэткім беларускім Сахаравым ці Салжаніцыным. Таму Нямеччына і не рабіла такі акцэнт на яго справе.
Зь іншага боку менавіта Нямеччына, і гэта адзначаецца ў артыкуле, прапанавала беларускаму боку прыняць Казуліна, даць яму палітычны прытулак, даць яму магчымасьць лячыцца ў Нямеччыне. У артыкуле быў зроблены намёк, што сам Казулін мог прыняць такое рашэньне хутчэй, чым яно потым рэалізавалася. Таму мне здаецца, што тут крытыка ня надта справядлівая. Мне здаецца, што з 2007 году, пасьля першага сур’ёзнага канфлікту з Расеяй, калі Беларусь пачала шукаць выхады на Захад, палітыка “бізуна і перніка”, а ня толькі “бізуна”, была больш пасьпяховай і прадуктыўнай і стварыла плацдарм, зь якога з Беларусьсю можна працаваць.
Нельга забываць пра тое, што Беларусь была ўключаная ў праграму Еўразьвязу “Ўсходняе партнэрства” і таксама пайшла на вялікія саступкі Еўразьвязу ў палітычным і эканамічным плане [цікава, што гэта за саступкі? – Рэд.].
І праз гэта Беларусь знайшла выхады на Захад, якія больш жорсткая амерыканская дыпламатыя Беларусі б не дала.
Дракахруст: Вы сказалі, што маюць месца пэўныя перамены ў беларускай палітыцы. Але існуе пункт гледжаньня, ён выказаны і ў артыкуле Д. Крэмэра і Д.Уілсана, і ў ацэнках некаторых прадстаўнікоў беларускай апазыцыі, што палітыка ангажаваньня Беларусі пацярпела крах, што рэжым ня стаў больш ліберальным і гнуткім, а хіба не наадварот. І ці не атрымліваецца так, што пошук нейкіх дробных і звышдробных зьменаў – гэта спроба падагнаць умовы пад гатовае рашэньне?
Рар: Гэта вельмі правільныя і добрыя пытаньні. Яны нагадваюць мне тыя спрэчкі, якія вяліся паміж ЗША і Заходняй Нямеччынай у 1980-я гады напачатку гарбачоўскай перабудовы. Тады менавіта немцы разам зь некаторымі іншымі “старымі” еўрапейцамі лічылі, што Савецкі Саюз можна зьмяніць толькі палітыкай гандлю і ангажаваньня ў супрацоўніцтва. Тады еўрапейцам таксама давялося ісьці на нейкія саступкі, на прызнаньне легітымнасьці савецкай улады, але ў выніку Савецкі Саюз праз такое супрацоўніцтва, праз гандлёвыя сувязі, праз збліжэньне з заходнімі пазіцыямі зьмяніўся і нават абрынуўся. Я выдатна памятаю, што напачатку рэйганаўская адміністрацыя выступала рэзка супраць любых відаў супрацоўніцтва з варожым савецкім рэжымам і лічыла, што Савецкі Саюз можна дабіць толькі дубінай.
Спрэчкі тады былі вельмі сур’ёзныя. Сёньня мы чуем рэха тых спрэчак, бачым пазіцыю кансерватыўных колаў Амерыкі, якія лічаць, што ўсяго, у тым ліку і зьмены рэжыму ў Беларусі, можа дамагчыся сілай, “дубінай”. Але ў Еўразьвязе лічаць, што такія сілавыя метады адносна Беларусі ўжываць ня варта, што ўсё будзе ісьці эвалюцыйным шляхам, што трэба ангажаваць беларускую інтэлігенцыю, эканамічныя колы, сярэднюю класу, грамадзянскую супольнасьць, а таксама палітыкаў вышэйшага рангу падумаць аб альтэрнатывах цяперашняму курсу, які прывёў у тупік.
(канец інтэрвю)
—
Ад рэдакцыі:
А тут што мы маем у сухім астатку?
Самае галоўнае, што і тут у кантэксьце гучыць: Лу-ка застаецца!
Разумеючы гэта як сваю віну, заходнікі, якія заўсёды былі надзвычай самаўпэўненыя ў сваёй праваце, вырашылі за лепшае пачаць выкручвацца. Ім многія беларусы яшчэ шмат гадоў таму казалі, што іх дзейнасьць па “зрынаньні апошняй дыктатуры Еўропы”, калі яна будзе такой, якой была, ніякіх вынікаў ня дасьць. Гэтыя нашы людзі аказаліся правымі. Але, каб не прызнаваць сваю палітычную бяздарнасьць (гонару ж поўныя штаны), заходнікі на нашых вачах цяпер разыгрываюць сямейныя сцэны, заклікаючы нас адуважыцца на бессэнсоўны выбар, хто зь іх больш правы.
А мы возьмем і не паддамося – і выбіраць ня будзем. Бо рашэньне “беларускай праблемы” ляжыць ня ў санкцыях ці ў нясанкцыях. А зусім у іншым месцы. Пра якое, дарэчы, мы шмат разоў пісалі…
—
P.S.
Да апошняга матэрыяла наш рэдактар Алесь Астроўскі тройчы спрабаваў даслаць свой каментар. Але апошні так і ня быў выстаўлены. Чаму? – можна толькі здагадвацца. Падаем гэты каментар ніжэй.
“Трэцяя і апошняя спроба даслаць каментар на г.зв. “Свабоду”.
Гэтая спрэчка двух палітолагаў – аднаго з ЗША, другога зь Нямеччыны – паказвае, што палітыкі Захаду імкнуцца СКІНУЦЬ ВІНУ АДЗІН НА АДНАГО за тое, што ў цэнтры Еўропы вось ужо 17-ы год існуе дзяржава з тыповым дыктатарскім рэжымам, які пасьля чарговых “выбараў” працягне сваё існаваньне яшчэ на наступныя 5 гадоў.
Мне ўжо надакучыла паўтараць (бо кажу гэта некалькі гадоў, каму толькі магу), што ў час прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі нешта істотнае можа зрабіць толькі тая палітычная сіла, якая сапраўды шчыра выступае за беларускую дэмакратыю – г.зн. за АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА (эканамічныя, палітычныя, культурныя, дэмаграфічныя, іншыя). Вось тут: https://nashaziamlia.org/2006/04/04/14/#more-14 – знаходзіцца пачатак аднаго зь першых матэрыялаў па гэтым пытаньні.
Між тым, заходнікі нібы завядзёныя арганчыкі кажуць, што ў нас (у Беларусі!) праблемы з правамі толькі “польскай” і габрэйскай меншасьці, а таксама пра розныя іншыя праблемы, якія сярэднестатыстычным, масавым беларусам праблемамі не ўспрымаюцца і на барыкады яго не выцягнуць.
Таму нагадаю сапраўды ГАЛОЎНЫЯ ПРАБЛЕМЫ, якія заходнікі ва ўпор ня хочуць бачыць.
У Беларусі ўсе гады знаходжаньня Лу-кі ва ўладзе адбываецца:
– ЦІХІ ГЕНАЦЫД і адкрыты ЭТНАЦЫД беларускага народа,
– разнастайныя формы ДЫСКРЫМІНАЦЫІ беларусаў,
– ЗАХОП НАШАЙ УЛАСНАСЬЦІ ЧУЖЫНЦАМІ,
– наўмысная дэградацыя агульнай культуры,
– зьнішчэньне навакольнага асяроддзя й многае іншае.
Адначасна Беларусь пад кіраўніцтвам Лу-кі крок за кропам паглынаецца расейскай імперыяй, страчваючы сваю незалежнасьць:
– СНД,
– Саюзная дзяржава,
– Агульная паветраная прастора,
– Агульная мытная прастора,
– АДКБ,
– сумесныя вайсковыя вучэньні супраць НАТА і г.д.
Чаму ацэнкі, прапановы дый уся палітыка заходнікаў у адносінах да Беларусі выглядаюць такімі недарэчнымі, а яны самі – нейкімі ідыётамі?
Справа ў тым, што палітыкі Захаду самі хацелі б перадаць нашы беларускія каштоўнасьці не беларусам (што зьяўляецца сутнасьцю дэмакратыі), а ўласным фінансавым алігархам – у асноўным габрэйскім і нямецкім… Таму заходнікі замест дэмакратычнай альтэрнатывы дыктатуры Лу-кі ўвесь час прапануюць беларускаму народу (праз свае СМІ і купленую імі афіцыйную апазіцыю) не дэмакратычную альтэрнатыву, а… ЛІБЕРАЛЬНУЮ, зманліва называючы апошнюю “дэмакратычнай”. Па сутнасьці, “Захад” негалосна шантажуе беларускі народ: не жадаеце “лібералізм” з нашай уладай у палітыцы і нашай уласнасьцю ў эканоміцы, тады і жывіце ў дыктатуры, а мы будзем “працаваць” з… Лукашэнкам.
У выніку праз такую “палітыку” сёньняшні “Захад”:
– дыскрэдытуе дэмакратыю;
– дзясяткамі мільёнаў даляраў і еўра выкідае на вецер (а можа і крадзе) грошы ўласных падаткаплатнікаў, якія прызначаны на “барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі”;
– раз за разам правальвае шанц беларускага народа вырвацца з дыктатуры да дэмакратычнага ладу жыцьця;
– фактычна ПАДТРЫМЛІВАЕ ІСНАВАНЬНЯ ДЫКТАТУРЫ Ў ЦЭНТРЫ ЕЎРОПЫ ў ХХІ стагоддзі.
Усё гэта выглядае адначасова і горка, і сьмешна. Карацей, агіда…
P.S.
Калі нехта жадае пазнаёміцца з тым, як выглядае сапраўдная беларуская альтэрнатыва (хаця б яе эканамічны элемент), можа пачытаць тут: https://nashaziamlia.org/2010/07/28/3445/#more-3445”.
(канец каментара)