Яўген Мурашка
“Бяру на сябе ролю лідэра праеўрапейскіх сіл…”
А.Мілінкевіч.
Варшава.
Стукаючыся ў дзверы кабінета ён зноў падумаў: “не, гэта не Рыя-дэ-Жанэйра”.
– Вам каго? – спытала яго сакратарка, якая сядзела за сталом побач з дзвярыма. – Навошта вам да пана Тузэка? Па якой справе?
Але наведвальнік тонка ведаў аптымальную сістэму зносінаў з сакратарамі ўрадавых, гаспадарчых і грамадскіх арганізацый. Ён не стаў запэўніваць, што прыбыў па тэрміновай казённай справе.
– Па асабістай, – суха сказаў ён, не аглядаючыся на сакратарку і засоўваючы галаву ў дзвярную шчыліну. – Да вас можна?
І, не чакаючы адказу, увайшоў, наблізіўшыся да пісьмовага стала:
– Добры дзень, вы мяне не пазнаёце?
Пан Тузэк – чарнавокі вялікагаловы чалавек у сінім пінжаку і ў такіх жа штанах, белай кашулі і чырвоным гальштуку – паглядзеў на наведвальніка даволі абыякава і заявіў, што не пазнае.
– Няўжо не пазнаёце? А тым часам многія знаходзяць, што я вельмі запамінальны.
– Я таксама запамінальны, – нецярпліва сказаў гаспадар кабінэту. – Вам чаго, спадар?
– Я лідар праеўрапейскіх сіл, герой Майдана 2006 года з Менску.
Пан Тузэк збянтэжыўся і аж прыўстаў. Ён жыва ўспомніў знакамітае аблічча мужнага кандыдата у прэзыдэнты. Пакуль ён збіраўся з думкамі, каб задаць належныя выпадку пытаньні, наведвальнік прыглядаўся да мэблёўкі кабінета поглядам пераборлівага пакупніка
У кабінеце дэпутата Эўрапарляменту, акрамя звычайнага пісьмовага стала быў кампутар, тэлефон, атласны экран з Фузі-Ямай і вішняй у суквеццях, стаялі паласатая казетка (канапа) і люстраная шафа звычайнай рынкавай працы.
“А шафка тыпу “Гей, славяне!” – падумаў наведвальнік. – Тут шмат не возьмеш. Не, гэта не Рыя-дэ-Жанэйра”.
– Вельмі добра, што вы зайшлі, – вымавіў, нарэшце, пан Тузэк. – Вы, верагодна, з Менска?
– Так, праездам, – адказаў наведвальнік, разглядаючы казетку. Ён аддаваў перавагу офісам, абсталяваным новай шведскай мэбляй гомельскага “Гомельдрэву”.
Спадар Тузэк жадаў было спытаць пра мэту прыезду Лідара праеўрапейскіх сіл у Варшаву, але нечакана для самога сябе жаласна ўсміхнуўся і сказаў:
– Касьцёлы ў нас выдатныя. Тут ужо з ЮНЭСКА прыязджалі, збіраюцца рэстаўраваць. Скажыце, а Вы, вось, самі памятаеце намётавы лягер на плошчы Каліноўскага?
– Цьмяна, цьмяна, – адказаў наведвальнік. – У той гераічны час я быў… мм… хворы.
– Прабачыце, а як Вашае імя?
– Аляксандр… Аляксандр Мільёнкевіч.
– А па бацечку?
– Уладзімеравіч. Та-а-к, – працягнуў госць, – цяпер шматлікія не ведаюць імёнаў герояў. Час прагматыкаў. Няма былога запалу. Я ўласна патрапіў да вас у горад зусім выпадкова. Дарожная непрыемнасць. Застаўся без злотых, а у нас на носе выбары.
Пан Тузэк вельмі ўзрадаваўся нарэшце высветленай прычыне візіта. Але яму ўсё яшчэ было няёмка, што ён забыўся імя галоўнага героя падзеяў 2006-га года ў суседняй краіне.
“Сапраўды, – думаў ён, з напускным піітэтам гледзячы на натхнёны твар лідэра праеўрапейскіх сіл, – сохнеш тут за працай. Вялікія вехі забываеш”.
– Як вы кажаце? Без злотых? Гэта цікава…
– Вядома, я мог бы звярнуцца да прыватнай асобы, – сказаў госць, – мне ўсякі дасць. Але, вы разумееце, гэта не зусім зручна з палітычнага пункта гледжаньня. Лідар нацыі – і раптам просіць грошай у прыватніка, бюргера.
Апошнія словы “лідар” прамовіў з надрывам. Спадар Тузэк занепакоена прыслухаўся да новых інтанацый у голасе героя. “А раптам калабарант, падумаў ён, – клопату з ім не аббярэсся”.
– І вельмі добра зрабілі, што не звярнуліся да прыватніка, – сказаў гаспадар кабінэту.
Затым наведвальнік мякка, без націску перайшоў да справы. Ён прасіў 50.000 злотых. Дэпутат, сціснуты вузкімі рамкамі парлямэнтскага бюджэту, змог даць толькі 100 злотых плюс тры талона на абед у кавярню.
“Герой плошчы” моўчкі, без непатрэбных цэрэгелій узяў працягнутыя паперкі, хутка запіхнуў у кішэню падношанага шэрага ў яблыках пінжака і ўжо памкнуўся было падняцца з канапы, як за дзвярыма кабінету пачуўся тупат і загараджальны вокліч сакратаркі: “Не пушчу!”
Але дзверы шумна адчыніліся, і на парозе з’явіўся новы наведвальнік.
– Хто тут галоўны? – спытаў ён, цяжка дыхаючы і зыркаючы збродлівымі вачыма па пакоі.
– Ну, я, – сказаў пан Тузэк.
– Дзень добры, пану, – гыркнуў новапрыбылы, працягваючы лапатападобную далонь эўрадэпутату. – Будзем знаёмыя. Лідар прабеларускіх, праэўрапейскіх сіл.
– Хто? – спытаў гаспадар кабінэту, вытарэшчваючы вочы.
– Герой незабыўных падзей 2006 года, – паўтарыў прышэлец.
– А вось жа сядзіць Герой плошчы Каліноўскага спадар Аляксандр Мільёнкевіч.
І пан Тузэк у поўным засмучэньні паказаў на першага наведвальніка, твар якога раптам набыў сонны выраз.
У жыцьці двух грантасмокаў наступіла далікатная паўза. У руках сціплага і даверлівага дэпутата ў любы момант мог бліснуць меч Немязіды. Лёс даваў толькі адно імгненьне для стварэньня выратавальнай камбінацыі.
У вачах другога “лідара” прамільгнуў жах. Яго постаць у летняй кашулі “Парагвай” яшчэ хвіліну таму рэзкая і вуглаватая стала расплывацца, страціла свае грозныя контуры і ўжо рашуча не выклікала ніякай павагі. На твары дэпутата Тузэка з’явілася кепская ўсмешка…
І вось, калі другому “лідару” ўжо здавалася, што ўсё страчана і што саркастычны гнеў уладальніка кабінэту вось-вось зваліцца на яго галаву, а потым чакай і горшых наступстваў, з ружовай у палоску канапы прыйшло выратаваньне.
– Коля – закрычаў першы “герой”, ускокваючы. – Родны брацік! Пазнаеш брата?
І першы брат сціснуў другога ў абдымках.
– Пазнаю! – выклікнуў, імгненна смікіціўшы, “Коля”. – Пазнаю брата!
Шчаслівая сустрэча адзначылася такімі бязупыннымі ласкамі й такімі незвычайнымі па сіле абдымкамі, што другі брат выйшаў з іх са збляднелым тварам.
Абдымаючыся, абодва браты скоса паглядалі на дэпутата, з твару якога не сыходзіў воцатны выраз. З прычыны гэтага выратавальную камбінацыю тут жа на месцы давялося развіць, папоўніць побытавымі дэталямі і новымі падрабязнасцямі, якія выслізнулі з-пад увагі ўладальніка кабінету. Трымаючыся за рукі, браты апусціліся на казетку і, не спускаючы ліслівых вачэй з пана Тузка, пагрузіліся ва ўспаміны.
– Да чаго ж дзіўная сустрэча – фальшыва выклікнуў першы брат, поглядам запрашаючы гаспадара кабінэту далучыцца да сямейнай імпрэзы.
– Так, – сказаў дэпутат замарожаным голасам. – Бывае, бывае.
Убачыўшы, што пан Тузэк ўсё яшчэ знаходзіцца ў лапах сумневу, Мільёнкевіч пагладзіў нованабытага барата па рудых, нібы ў сетара, валасах і ласкава спытаў:
– Што ж ты мне так рэдка ліставаў? Я вельмі турбаваўся.
– Заняты быў, – панура адказаў другі брат. І, асцерагаючыся, што яго нованабыты няўрымслівы старэйшы брат можа зацікавіцца, чым ён быў заняты (а заняты ён быў пераважна тым, што шчыраваў па Скандынавіі, Канадзе і па розных вашынгтонах у пошуку грантаў), другі герой плошчы вырваў ініцыятыву і сам задаў пытаньне:
– А ты чаму не ліставаў?
– Я ліставаў, – нечакана адказаў братка, раптам адчуўшы незвычайны прыліў весялосці, – заказныя лісты пасылаў. У мяне нават квітанцыі ёсць.
І Мільёнкевіч палез у бакавую кішэню. Адкуль сапраўды выняў мноства ляжалых паперак, але паказаў іх чамусьці не брату, а пану Тузэку, ды і тое здалёк.
Як ні дзіўна, але выгляд паперак трохі супакоіў пана дэпутата. Тым часам першы брат ужо цалкам асвоіўся са сваім нечаканым становішчам і даволі тлумачальна, хоць і манатонна, распавёў аб сваім жыцьці. Другі брат упрыгожваў яго сухі выклад дэталямі, настолькі маляўнічымі, што эўрапарляментар, які ўжо было пачаў супакойвацца, ізноў натапырыў вушы.
Але праз пэўны час ён усё ж адпусціў абодвух наведвальнікаў, і яны выбеглі на вуліцу з вялікай палёгкай…
– Дарэчы, пра дзяцінства, – сказаў першы лідар беларускай дэмакратыі, – у дзяцінстве такіх, як вы, я забіваў на месцы. З рагаткі.
– Чаму? – усё яшчэ недарэчна радасна спытаў другі брат.
– Такія суворыя законы жыцьця. Ці, карацей кажучы, жыцьцё дыктуе нам свае ўмовы. Вы, што ня ведаеце, што ад Варшавы да Брусэля – гэта мая дзялянка, якую я акучваю? Вы навошта палезлі ў кабінет? Хіба вы не бачылі, што яго гаспадар не адзін?
– Я думаў…
– Ах, вы думалі? Вы, значыць, часам думаеце? Вы мысляр, філосаў. Як вашае прозьвішча, мысляр? Спіноза? Жан Жак Русо? Ці, можа, Махатма Гандзі?
Братка маўчаў, прыпёрты справядлівым абвінавачваньнем.
– Ну, я вас выбачаю. Жывіце. А зараз давайце пазнаёмімся. Як-ніяк мы браты, а сваяцтва абавязвае. Мяне клічуць Аляксандар Мільёнкевіч, беларускі падданы, бацька “Руху за свабоду”. Дазвольце таксама даведацца вашае прозьвішча.
– Яраслаў Раманчукоў, можна Ярэк – прадставіўся брат.
– Пра прафесію не пытаю, – пачціва сказаў Мільёнкевіч, – але здагадваюся. Верагодна, што-небудзь інтэлектуальнае? Даўно пабіраецеся?
– Трэці год, – хутка адказаў Ярэк.
– Вось гэта нядобра. Чаму вы прадаёце сваю несмяротную душу? Чалавек не павінен хадзіць з працягнутай рукой. Гэта пахабны занятак. Мама пэўна пазнаёміла вас у дзяцінстве з такой дактрынай, – да таго ж гэта бессэнсоўнае марнаваньне сіл і энэргіі.
Аляксадар доўга яшчэ развіваў бы свае погляды на жыцьцё, забыўшыся пра ўласны род заняткаў, калі б яго не перабіў Раманчукоў.
– Глядзіце, – сказаў ён, паказваючы на зялёныя глыбіні Бульвару Маладых Здольнасцяў. – Бачыце, ідзе чалавек у капялюшы?
– Бачу, – адказаў Аляксандар. – Ну і што ж? Гэта, што, губэрнатар выспы Барнэа?
– Гэта спадар Лыжнікаў, сказаў Ярэк. – Запэўніваў нас, што за ім стаіць невядома якая ці то партыя, ці хартыя. Відаць, вешае нам лапшу.
Па алеі ў цені ліп, схілячыся трохі на бок, рухаўся немалады ўжо грамадзянін. Стары капялюш з рубчастымі краямі коса сядзеў на яго галаве. Штаны былі настолькі кароткія, што агалялі белыя завязкі споднікаў, у руках трымаў стос нейкіх папер.
– Як, яшчэ адзін лідар? – сказаў Аляксандар. – Гэта становіцца пацешным. І куды гэта ён шчэміцца?
Лыжнікаў падышоў да будынка, з якога некалькімі хвілінамі раней выйшлі нашы знаёмыя, паправіў капялюш, сашмаргнуў пінжак, рукой задуменна апісаў перад дзвярыма васьмёрку і, цяжка ўздыхнуўшы, рушыў унутр.
– Лідар павінен быць адзін, – заўважыў Аляксандар. – Адзін, пры тым разумны. Яго трэба перасцерагчы.
– Не трэба, – сказаў Ярэк, – хай ведае, як парушаць канвенцыю.
– Што за канвэнцыя такая?
– Потым скажу. Увайшоў, увайшоў!
– Я чалавек зайздросны, – прызнаўся Мільёнкевіч, – але тут зайздросціць няма чаго. Вы ніколі не бачылі бою быкоў? Пойдзем бліжэй паглядзім.
Памірыўшыеся браты, хаваючыся за дрэвамі, падступілі бліжэй да вакна кабінету, у якім яны толькі што былі.
Тузэк нешта хутка пісаў. Як ва ўсіх пішучых, твар у яго быў напружаны. Раптам ён падняў галаву. Дзьверы расчыніліся, і ў пакой праслізнуўся Лыжнікаў. Прыціскаючы капялюш да лоевага пінжака, ён спыніўся каля стала і пачаў варушыць вуснамі (словаў амаль не было чуваць) ды працягваць стос папер. Літаральна праз паўхвіліны браты ўбачылі, як гаспадар кабінэту выскачыў з-за стала, шырока расчыніў рот і замахаў кулакамі. Сябры пачулі лямант…
Са словамі “ўсё, назад” Аляксандар пацягнуў за сабою Ярэка. Яны адбеглі ад будынка далей і зноў сталі за дрэвам.
– Здыміце капялюшы, – сказаў Мільёнкевіч, – агаліце галовы. Зараз адбудзецца вынас цела.
Ён не памыліўся. Не паспелі яшчэ замоўкнуць галасавыя грымоты еўрапарламентара, як у дзвярах офіса намаляваліся два дужыя паліцыянты, якія неслі Лыжнікава. Адзін трымаў яго за рукі, а другі за ногі.
– Прах нябожчыка, – каментаваў Аляксандар, – быў вынесены на руках блізкімі і сябрамі.
Паліцэйскія выцягнулі Лыжнікава на ганак і пачалі марудліва разгойдваць. Той маўчаў пакорліва гледзячы ў летняе блакітнае неба.
– Пасля кароткай грамадзянскай паніхіды… – працягваў Аляксандар.
У тую ж самую хвіліну ахоўнікі правапарадку, надаўшы целу Лыжнікава дастатковы размах і інэрцыю, выкінулі яго з ганка на вуліцу.
– … цела было аддадзена зямлі, – скончыў Мільёнкевіч.
Лыжнікаў пляснуўся на зямлю як жаба. Але на дзіва хуценька ўскочыў і, хілячыся на бок мацней ранейшага, пабег па Бульвары Маладых Здольнасцяў з нечаканай шпаркасцю.
***
Клапатліва праведзеная раніца скончылася, наступаў час абеда. Пусты страўнік нагадваў аб сябе нейкімі гукамі. Мільёнкевіч і Раманчукоў не змаўляючыся пашыбавалі ў бок ад будынка у пошуках кавярні.
У іншы час беларускія падданыя можа і звярталі б увагу на людзей, крамы, машыны, але цяпер было не да таго. У галаве ўсплывалі фрагменты толькі што перажытога ды яшчэ хацелася есьці.
– Вы, вядома, стаіце на краі фінансавай прорвы? – спытаў Мільёнкевіч Раманчукова.
– Гэтыя Вы наконт грошай? – у сваю чаргу запытаўся Ярэк. – Грошай у мяне няма ўжо цэлы тыдзень.
– У такім разе вы дрэнна скончыце, шаноўны, – павучальна сказаў Аляксандар. – Фінансавая прорва – самая глыбокая з усіх прорваў, у яе можна падаць усё жыцьцё. Ну добра, не бядуйце. Пан Тузэк пакахаў мяне з першага позірку і я ўсё-ткі панёс у сваёй дзюбе тры талоны на абед. Пайшлі ў сталоўку.
Але малочным братам не атрымалася скарыстацца дабрынёй горада. На дзвярах дзяржаўнай кавярні “Сябра страўніка” вісеў замок, пакрыты ці то іржой, ці то грачанай кашай.
– Вядома, – з гаркатой сказаў Аляксандар, – пасля выпадку са шніцалямі кавярня зачынена назаўжды. Прыйдзецца аддаць сваё цела на рабаваньне прыватнікам.
– Прыватнікі любяць наяўныя грошы, – запярэчыў глуха Раманчукоў.
– Ну, не буду вас мучыць. Пан Тузэк абсыпаў мяне залатым дажджом на суму ў 100 злотых. Але майце на ўвазе, Ярэк, дарма я вас сілкаваць не маю намеру. За кожны вітамін, які я вам скармлю, я запатрабую ад вас мноства дробных паслуг.
Браты зайшлі ў летнюю прыватную кавярню. Але і тут ім давялося спазнаць пэўнае расчараваньне. Піва было толькі для грамадзян Польшчы ці тых, хто меў Карту паляка.
– Задаволімся кока-колай, – сказаў Раманчукоў, а сам падумаў: Трэба будзе зрабіць гэтую карту. Стану Раманчукоўскім, і справа зроблена…
Браты селі за столік і пачалі есці.
– Ну, а цяпер, – прамовіў Аляксандар, – распавядзіце, якім чынам гэты Лыжнікаў парушыў канвенцыю і што гэта была за канвенцыя.
Трохі падсілкаваўшыся, Раманчукоў яшчэ з большай удзячнасцю пачаў успрымаць свайго выратавальніка. Яго аповед доўжыўся ледзь не гадзіну і акрамя ўступнай часткі ўтрымліваў у сябе сапраўды істотныя звесткі:
“ …. Ва ўсіх абласцях людскай дзейнасці прапанова працы і попыту на яе рэгулюецца адмысловымі органамі. Актор паедзе ў Магілёў толькі тады, калі сапраўды высветліць, што яму няма чаго асцерагацца канкурэнцыі і што на яго амплуа халоднага палюбоўніка ці “есці пададзена” няма іншых прэтэндэнтаў. Чыгуначнікаў апякуюць родныя ім прафсаюзы, якія клапатліва публікуюць у газетах паведамленьні пра тое, што беспрацоўныя багажныя раздатчыкі не могуць разлічваць на атрыманьне працы ў межах Гомельскага чыгуначнага вузла, затое МАЗ мае патрэбу ў чатырох зваршчыках. Эксперт-таваравед змяшчае аб’яву ў газеце, і ўся краіна пазнае, што ёсць на свеце экспертазнаўца з дзесяцігадовым стажам, які “па сямейных абставінах” змяняе службу ў Маскве на працу ў Брэсце.
Усё рэгулюецца, цячэ па расчышчаных рэчышчах, здзяйсняе свой кругазварот у поўнай адпаведнасці з законам і пад яго абаронай.
І адзін толькі рынак адмысловай катэгорыі імітатараў, якія называюць сябе “дэмакратчнымі лідарамі”, знаходзіўся ў хаатычным стане. Анархія раздзірала карпарацыю гэтых бізнесоўцаў ад палітыкі. Яны не маглі выцягнуць са сваёй прафесіі тых выгод і выгад, якія без сумневу магло ім прынесці хвіліннае знаёмства з адміністратарамі, гаспадарнікамі і палітыкамі – людзьмі па большай частцы на дзіва даверлівымі.
Па ўсёй Беларусі, Эўразіі ды ЗША клянчачы перасоўваліся фальшывыя ўнукі Карла Маркса (Справядлівы сьвет), шасталі неісныя пляменнікі Фрыдрыха Энгельса, сёстры кузіны Клары Цэткін (Экадом) ці на благі канец нашчадкі знакамітага анархіста князя Крапоткіна (усялякія БСДГ).
Ад Менску да Ла-Манша, ад Гродна да Стакгольма з Вашынгтонам, уваходзілі героі вялікіх падзей у кабінеты, Кангрэсы, сеймы, высаджваліся на станцыйныя платформы і заклапочана ехалі на таксі. Яны спяшаліся. Спраў у іх было шмат…
Адзін час прапанова такіх герояў-лідараў усё ж перавысіла попыт, і на гэтым своеасаблівым рынку наступіла дэпрэсія. Адчувалася неабходнасць у рэформах. Паступова спарадкавалі сваю дзейнасць унукі Карла Маркса (Справядлівы сьвет), крапоткінцы і энгельсцы ды ім падобныя, за выключэньнем буйнай карпарацыі “Лідараў праеўрапейскіх сіл”, якую на манер польскага сейма вечна раздзірала анархія. Прэтэндэнты на лідарства падабраліся нейкія спрэс звышамбітныя, грубіянскія, прагныя ды свавольныя. Яны істотна заміналі адзін аднаму збіраць у жытніцы.
Ярэк Раманчукоў, які лічыў сябе сваім найперш на абшарах былой калоніі Расейскай імпэрыі (нават газэты “Крэсы всходне” і “Газэта выбарча” называлі яго “наш Ярэк”), не на жарт быў занепакоены кепскай кан’юнктурай. Усё часцей і часцей яму даводзілася сутыкацца з таварышамі па карпарацыі, якія зусім загадзілі пладаносныя палі не толькі Польшчы, а і Нямеччыны, Страсбурга, вышыні Капіталійскіх пагоркаў, дзе ён таксама абвык прыбыткова працаваць…”.
– І вы напалохаліся цяжкасцяў? – кпліва спытаў Аляксандар.
Але Раманчукоў не заўважыў іроніі. Папіваючы кока-колу, ён працягваў сваё апавяданьне:
“… Выйсце з гэтага напружанага становішча было адно – Канферэнцыя. Над скліканьнем яе ўсю зіму працавала Рада нейкай інтэлегенцыі. Яна перапісвалася з канкурэнтамі, ей асабіста знаёмымі і незнаёмымі. Перадаваліся запрашэньні праз праўнукаў Маркса. І вось, нарэшце, у жніўні 2010 года вядомыя прытэндэнты на лідара сустрэліся ў Віленскай карчме, у вежы Гедэміна. Прэтэндэнтаў на лідара апынулася недзе больш за дзесяць, ва ўзросце ад трыццаці пяці да пяцідзесяці двух гадоў.
У кароткай уступнай прамове старшыня Рады, так званай інтэлегэнцыі, спадар Волас выказаў надзею, што лідары знойдуць агульную мову і выпрацуюць, нарэшце, Канвенцыю, неабходнасць якой дыктуе само жыцьцё:
– Неабходна абраць адзінага, каб ён каардынаваў дзейнасць усіх “лідараў”, канцэнтраваў сродкі і назіраў за абшчаком.
Аднак адзін з прысутных па прозьвішчы Міхальсон не пагадзіўся з такім раскладам. Ён прапанаваў усю патэнцыйную прастору па збору фінансаў разбіць на эксплуатацыйныя участкі, па ліку прэтэндэнтаў на лідара. Кожны ўчастак перадаецца ў доўгатэрміновае карыстаньне аднаго з іх. Ніхто з чальцоў карпарацыі не мае права пераходзіць межы, уваходзячы на чужую тэрыторыю з мэтай заробку.
Супраць новых прынцыпаў працы – тых ці іншых – ніхто не пярэчыў, калі не лічыць таго ж Міхальсона, які ўжо тады заявіў, што ў прынцыпе пражыве і без канвенцыі. Вырашылі тэрыторыю ўсё ж падзяліць. І… тут жа разгарэліся пачварныя сцэны. Высокія дагаворныя бакі пералаяліся ў першую ж хвіліну і ўжо не звярталіся адзін да аднаго інакш як з даданнем лаянкавых эпітэтаў. Уся спрэчка адбылася з-за падзелу ўчасткаў.
Чамусці ніхто не жадаў браць Прыбалтыку. Нікому не патрэбныя былі Куба і Паўночная Карэя. Вельмі дрэннай рэпутацыяй карысталіся таксама далёкія, пагружаныя ў пяскі, абшары Палестыны і штата Нэвада. Іх вінавацілі ў незнаёмстве з асобамі лідараў.
– Нашли дураков! – Віскатліва крычаў Дудута. – Вы мне дайте Москву и Московскую область, тогда я подпишу Конвенцию.
– Як? Усю вобласьць? – заявіў Раманчукоў. – А ці не даць табе яшчэ Арабскія Эміраты у дадатак? Ці Дубай?
Пры слове “Дубай” збор хваравіта застагнаў. Усё згаджаліся ехаць ў Дубай, бо цяпер Дубай лічыўся вельмі хлебным месцам.
– Ну, не всю область, – настойваў прагматычны Дудута, – хотя б половину. Ту, что не сгорела. Я, в конце концов, человек семейный. – Але яму не далі і паловы.
Пасля доўгіх крыкаў вырашана было дзяліць участкі з дапамогай жэраб’ёўкі. Былі нарэзаны паперкі па колькасьці кандыдатаў у лідары і на кожную з іх нанесена геаграфічная назва. Безграшовая Прыбалтыка і сумніўная Скандынавія, малараспрацаваная Канада і амаль безнадзейная Палестына, Вашынгтон, Брусель, Сіднэй і Дубай – усе краіны, ляжалі ў нечай кепцы і чакалі гаспадароў.
Вясёлыя воклічы, глухія стогны і лаянка суправаджалі лёсаваньне.
Злая зорка Лыжнікава аказала свой уплыў на зыход справы. Яму дасталася Паволжа. Ён далучыўся да канвенцыі, хаця і слаба валодаў сабой ад злосці.
– Я паеду у Расею, – крычаў ён, – але папярэджваю: калі да мяне там кепска паставяцца, я канвенцыю парушу, я перайду рубікон!
Раманчукоў, якому дастаўся неблагі варшаўскі участак, устрывожыўся і тады ж заявіў, што парушэньні эксплуатацыйных нормаў не патрывае.
Ярэк таксама ўспомніў, што Міхальсону дасталіся Бразілія ды Ізраіль, Прахвоставу – былому прафсаюзьніку з Гомельшчыны – Грэцыя з Егіптам, а Рымашвэйкоўскаму – яшчэ аднаму майстру пераўвасабленьня – Гішпанія з Італіяй.
Так ці інакш, справа была спарадкаваная, пасля чаго ўсе прэтэндэнты на лідара выехалі ў свае раёны на працу…”.
– І вось Вы самі бачылі, як гэты гад Лыжнікаў парушыў канвенцыю, – скончыў сваё апавяданьне Ярэк. – Ён даўно поўзаў па маім участку, толькі я дагэтуль не мог яго злапаць.
Супраць чаканьня апавядальніка благі ўчынак Лыжнікава не выклікаў з боку Мільёнкевіча асаблівага асуджэньня. Аляксандр разваліўся ў крэсле нядбайна гледзячы перад сабой. Цень, якая падала ад сцяны, давала жыватворную прахалоду, што цалкам задавальняла наведвальнікаў кавярні.
– Дык вось Раманчукоў, вы піжон. І не крыўдуйце. Гэтым я жадаю сапраўды паказаць тое месца, якое вы займаеце пад сонцам.
– Ідзіце да чорта! – грубіянска адрэагаваў Раманчукоў.
– Вы ўсё-ткі пакрыўдзіліся? Значыць, па-вашаму, пасада лідара дэмакратычных сіл – гэта не піжонства?
– Але ж Вы самі, што не ўсебеларускі? – ускрыкнуў Раманчукоў.
– Вы піжон, – паўтарыў Аляксандр. – Сын піжона. І дзеці вашы будуць піжонамі. Хлопчык! Тое, што адбылося сёньня раніцай, – гэта нават не эпізод, а так, чыстая выпадковасць, капрыз мастака. Джэнтльмен у пошуках капеек. Лавіць на такія мізэрныя шанцы не ў маім характары. І што гэта за гульні такія – “лідар праеўрапейскіх дэмакратычных сіл”? Ну, год яшчэ, ну, два. А далей што? Далей вашы рудыя валасы прымільгаюцца, і вас проста пачнуць біць.
– Так што ж рабіць? – занепакоіўся Ярэк. – Як здабываць хлеб надзённы?
– Трэба думаць, – сувора сказаў Мільёнкевіч. – Мяне, напрыклад, кормяць ідэі. Я не працягваю лапу за кіслым маскоўскім рублём. Мая фастрыга шырэй. Вы, я бачу, бескарысліва кахаеце грошы. Скажыце, якая сума вам падабаецца?
– Пяць тысяч даляраў, – хутка адказаў Ярэк.
– У месяц?
– У год. Ажаніца жадаю.
– Тады мне з вамі не па дарозе. Мне трэба мільён эўра ці фунтаў стэрлінгаў. І па магчымасці адразу, а не часткамі.
– Можа, усё-ткі возьмеце часткамі? – спытаў мсцівы Раманчукоў.
Аляксандар уважліва паглядзеў на суразмоўцу і зусім сур’ёзна адказаў:
– Я б узяў часткамі. Але мне трэба адразу.
Ярэк жадаў было пажартаваць з нагоды і гэтай фразы, але, падняўшы вочы на Мільёнкевіча, асекся. Перад ім сядзеў чалавек з дакладным нібы выбітым на манеце тварам і сівой барадой. Смуглае горла перасякаў белы шнар. Вочы зіхацелі грознай весялосцю. Раманчукоў адчуў раптам непераадольнае жаданне выцягнуць рукі па швах. Яму нават захацелася адкашляцца, як гэта бывае з людзмі сярэдняй адказнасці пры гутарцы з кімсці з вышэйстаячых таварышаў. І сапраўды, адкашляўшыся, ён збянтэжана спытаў:
– Навошта ж вам так шмат грошай… і адразу?
– Наогул мне трэба больш, – сказаў Аляксандр. – Мільён – гэта мой мінімум. А пажадана мільёнаў пяць паўнаважкіх фунтаў ці эўра. Я жадаю ва ўладу, пан Ярэк. Я з дзяцінства жадаю ў Менск. Вы, вядома, ведаеце пра існаваньне гэтага горада? Галоўныя вуліцы па багацьці крамаў і пышнасці будынкаў не саступаюць першым гарадам свету. Уяўляеце сабе Ярэк? Не саступаюць! Амаль два мільёны чалавек, і ўсё пагалоўна летам ў шортах.
– А мы з Лябедзьковым былі у Маскве, – раптам ляпнуў Ярэк, каб надаць сабе вагі.
– Што вы там пакінулі?
– Нейкі Гозман, запрасіў на урачыстасці. Маўляў, прыязджайце будзе ўвесь бамонд. Прыехалі, народу, як у сабакі блох. У вялікай залі, чалавек на 300, вялікі стол, і чаго толькі на ім не было! Прытуліліся мы на ўскрайку. Наліваем і п’ем, п’ем і закусваем. Анатоль накінуўся на чырвоную ікру і не з лыжкай для гарбаты, а сталовай, пры тым без хлеба. Потым усю ноч не вылазіў з прыбіральні. Дарваўся на халяву.
– Ну, і..?
– Бачылі міністра фінансаў Расеі Кудрына і нават Чубайса. Меркавалі – можа што абломіца.
– Ну і што абламілася?
– Не! Справа у тым, што яны нас не бачылі. – І, каб змяніць няўдалую тэму, Раманчукоў ціха запытаў: Дзе ж вы возьмеце такія мільёны?
– Дзе заўгодна, – адказаў Аляксандар. – Мне абыякава ад каго і пад што браць. У мяне есць калега – грантасмок са стажам. Зваць Віктар Дарніенка. Ён ведае ўсіх, хто дае грошы ці жадае іх адмыць . Вы, вядома, яго не ведаеце. З’ехаў з Гомеля, дзе добра раскруціўся, там ён набыў сабе дом на Палескай, прыбарахліўся, цяпер паводзіць сябе сьціпла. Ведайце, грошы любяць цішыню. Ён мне кажа: Пад лозунг “Беларусь у Эўропу” даюць неблагія бабкі.
– Вы што, як Маісей, збіраецеся весці народ у Эўропу? А як жа Расея?
– Магу і ў Расею, мне абыякава, справа толькі ў тым – хто больш дасць.
– Як гэта туды-сюды? А як жа народ? – яшчэ цішэй спытаў Ярэк і кінуў позірк на суседнія столікі.
– А што такое народ? Народ гэта электарат – інструмант у руках прайдзісветаў. Яго справа хадзіць на выбары, астатняе зробяць без яго.
– !!!?
– Я, вядома, не херувім – у мяне няма крылаў. І я шаную Крымінальны кодэкс. Гэта мая слабасць. На Валадарку я не спяшаюся. Акрамя таго, з уладай трэба дамаўляцца. Вось, вы як мяркуеце, чаму я дасюль на свабодзе? Усё проста, таму што такія як я, патрэбныя гэтай уладзе. Рэжым дасюль не ў пашане, аднак дазваляючы мне акучваць маю дзелянку, ён тым самым паляпшае свой уласны імідж.
Аляксандар Мільёнкевіч нават уздыхнуў. Мабыць мроі пра ўладу і грошы сапраўды хвалявалі яго.
– Як прыемна, – сказаў ён задуменна, – працаваць з легальным мільянерам у добра арганізаванай буржуазнай дзяржаве са старадаўнімі капіталістычнымі традыцыямі. Там мільянер – папулярная постаць. Адрас яго вядомы. Ідзеш проста да яго на прыём і ўжо ў перадпакоі пасля першых жа прывітанняў адымаеш грошы. І ўсё гэта, майце на ўвазе, па-добраму, ветліва:
-“Хэлоў, сэр. Не хвалюйцеся, Вы мне грошы – я Вам канцэсію на “Беларуськалій” ці Мазырскі НПЗ… Калі буду пры кароне. Да таго ж, мы ўжо ў Мытным зьвязе, гэта 170 млн спажыўцоў Беларусі, Расеі і Казахстану, безмытны ўвоз тавараў і паслугаў, танная працоўная сіла. Натуральны Кландайк. “Ол, райт” , “Гут” ці “Дзенькую, пану”. І ўсё гатова! Культура! Што можа быць прасьцей? Джэнтльмен у грамадстве джэнтльменаў робіць свой маленькі бізнэс. І не трэба страляць у піяніста, гэта лішняе. А ў нас?.. О, Божа. У якой хмурай краіне мы жывем! У нас пакуль усё ўтоена, усё ў падпольлі. Беларускага мільянера не можа знайсці нават фінансавая паліцыя з яе звышмагутным падатковым апаратам. А мільянер, можа быць, сядзіць за суседнім столікам і п’е піва. “Жигулёвское”. Вось што крыўдна!
Яшчэ праз хвілін дзесяць “браты” пакінулі кавярню. Вялікі камбінатар пачуваўся ў становішчы хірурга, якому трэба будзе зрабіць вельмі сур’ёзную аперацыю.
– У мяне заўсёды так, – сказаў Мільёнкевіч, блішчучы вачыма, – мільённую справу даводзіцца пачынаць пры адчувальным недахопе грашовых знакаў. – Ёсць у мяне сівыя валасы?
Раманчукоў падабраў жывот, расставіў насы ботаў на шырыню стрэльбавага прыклада і голасам навабранца выгукнуў:
– Так, дакладна, ёсць!
– Вы таксама пасівееце, Ярэк.
– А як жа Чырвоны дом? Я таксама жадаю ў Дразды. – Вось бы я разгарнуўся! Запрасіў бы адмыслоўцаў-прайдзісьветаў з Захаду. Абрамовічу, Патаніну і іншым нашым мядзьведзьпуціным прапанаваў бы вольны ўдзел у прыватызацыі. Яны маюць досвед, ужо абрабавалі амаль усю Расею. Няхай цяпер скупаюць на карню ўсю Беларусь. Мне што шкада? Спадзяюся, што і мяне не пакрыўдзяць. Дарэчы, я ужо адправіў сваі прапановы Вядзьмедзяву.
– Чырвоны дом – гэта крыштальная мара майго дзяцінства, – строга адказаў вялікі камбінатар, не дакранайцеся да яе сваімі лапамі… Бліжэй да справы. Выслаць лінейных у маё распараджэньне. Часткам прыбыць у Менск у найкарацейшы тэрмін. Форма адзежы палявая. Ну, трубіце марш! Камандаваць парадам буду я!
Відаць дапёк “аўтару” гэты міліёншчык, што аж у ІльфадыПятрова перакінуўся.Самотна яму там….беднаму.
Дарэчы ўпершыню тут чытаю”мастацкія” творы. З чаго б гэта?
Паважаны, сп. Мазынскі
Вы маеце рацыю, я далёк ад А.Мілінкевіча ў яго здольнасьці служыць за грошы каму заўгодна, толькі не свайму народу.
І яшчэ. Сур’ёзнаму сайту не замінае мець трохі гумару.
Па-другое, сумаваць няма калі, калі існуюць такія калабаранты як мілінкевічы, калякіны і іншыя раманчукі (раманчукоўскі) з некляевымі, санікавымі (лыжнікаў) ды міхалевічамі (міхальсон) з прахвостамі (бухвостаў)
Дык што? Няма ніводнага прыстойнага чалавека? Самі сваіх “мочым”?
Siarhiej, хто свой?!
Раманчук – паляк, чалец рэваншыстскага звязу палякаў, якім кіравала Борыс (з якім дарэчы шчыльна супрацоўнічала польская выведка)?
Мілінкевіч – фігура настолькі незграбная і невыразная, без усялякай харызмы, што нават пры дэмакратычных выбарах у яго няма шанцаў?
Калякін – камуніст (больш не трэба)?
Някляеў – відавочна, прарасейскі кандыдат?
Ну, а астатнія не могуць падзяліць паміж сабой рэсурсы БНФ (на маё разуменне больш прымальныя, але амбіцыі кожнага засьцяць розум).
Мяркую, усё вырашыцца пры збіранні подпісаў, застаннеца 2-3 апазіцыйных кандыдаты ды некалькі пустышах з адабрэння улады (Гайдукевіч і т.п.).
Siarhiej піша:
Верасень 1, 2010 ў 23:07
Ніводны кандыдат, бадай толькі трохі Р.Кастусёў, не мае яскрава вылучанай праграмы, адпавядаючай інтарэсам беларускага народу.
Таму, якія ж яны “свае”?!
Спадар Сяргей.
Мы шмат разоў тлумачылі, што для нас – беларусаў-літвінаў – СВОЙ толькі той, хто ў сваёй грамадска-палітычнай дзейнасьці зыходзіць з АБ’ЕКТЫЎНЫХ ІНТАРЭСАЎ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ і ставіць у якасьці мэты такой дзейнасьці таксама АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ на яго ўласнай этнічнай тэрыторыі.
Больш за тое, калі мы – сябры БЕЛАРУСКАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА РУХУ – з нагоды 25 сакавіка г.г. зьбіраліся ў Менску каля помніка Я.Купалу, мы дамовіліся, што будзем тлумачыць усім, што АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ – самы надзейны крытэр для ацэнкі розных падзей у Беларусі, а таксама інструмант канструктыўнай зьмястоўна-дэмакратычнай палітыкі.
Можаце самі праверыць, як дзейнічаюць гэтыя прынцыпы. Адкажыце: хто з тых людзей, фота якіх пададзены ўверсе, ім адпавядае? Вы атрымаеце адказ, што… НІХТО.
А, між тым, прыстойныя і разумныя людзі ў Беларусі ёсьць! Іх больш, чым дастаткова!..
Адсюль наступнае пытаньне: а чаму так сталася (ці хто так зрабіў?), што сярод апазіцыйнай тусоўкі, якая ўсё правальвае ўжо шмат гадоў (але працягвае плаваць на паверхні апазіцыйнага жыцьця, як самі ведаеце што можа плаваць у палонцы на прудзе), няма прыстойных беларускіх людзей?
Хто гэта прымушае беларусаў рабіць выбар бяз выбару, які ня мае сэнсу?
Паспрабуйце адказаць і на гэтае пытаньне, толькі тады і высьветліцца, што беларусам рабіць далей… Прынамсі стане відавочным, што чакаць дапамогі ў пабудове беларускай дэмакратыі з “Захаду” БЕССЭНСОЎНА!
Redakcyja pisała: “Паспрабуйце адказаць і на гэтае пытаньне, толькі тады і высьветліцца, што беларусам рабіць далей…”
Było b dobra kab Redakcyja šče j skazała što ž biełarusam rabić dalej. I ci maje Redakcyja navohuł jaki kolek adkaz na hetaje pytańnie?
Што рабіць беларусам далей?
Ісьці па шляху, пазначанаму наступнымі вехамі:
1. Беларусь – дзяржава беларуска-літвінскага народу.
2. Беларускі народ – гаспадар сваёй дзяржавы – Беларусі. Ён арганізуе жыцьцё ў сваёй дзяржаве ў адпаведнасьці са сваімі каштоўнасьцямі, сьветаглядам, інтарэсамі. Правы беларускага народа на сваёй этнічнай тэрыторыі вышэй, а значыць і важней, за правы любой асобы (канкрэтнай ці абстрактнай) ці групы асоб.
3. Межы беларускай дзяржавы – павінны адпавядаць межам беларускай этнічай тэрыторыі (напрыклад, вымеранай Доўнар-Запольскім на мяжы ХІХ-ХХ стст.).
4. Кіраваць беларускай дзяржавай ммусяць сапраўдныя прадстаўнікі беларускай нацыянальнай эліты – г.зн. лепшыя беларусы – найбольш сумленныя, шчырыя, разумныя, дасьведчаныя, з найбольшым узроўнем сьветагляду.
5. Беларускі народ праз сваю дзяржаву ўзаемадзенічае з усімі іншымі народамі сьвету на раўнапраўных, узаемавыгадных умовах, імкнецца паказваць прыклад іншым народам у вырашэньні тых ці іншых пытаньняў і пераймае ад іншых народаў лепшыя ўзоры арганізацыі грамадскага жыцьця.
6. Законы прагрэсіўнага (найперш, гуманістычнага) разьвіцьця чалавецтва вышэй эгаістычных (шавіністычных, імперскіх) памкненьняў любых народаў і нацый.
7. Чалавецтва ёсьць толькі невялікай часткай Сьвету, таму аб’ектыўныя законы Бога-Сьвета вышэй, важней эгаістычных памкненьняў і ўчынкаў чалавецтва (тым больш асобных народаў ці індывідаў). Таму чалавецтва (як і любы народ, індывід) абавязана падпарадкоўвацца законам Бога-Сьвета.
8. Боскія законы Сьвета толькі часткова прысутнічаюць у сучасных рэлігіях. Асноўнай сілай, якая здольна далей адкрываць і тлумачыць такія законы на сёньня зьяўляецца навука. Калі “навука” хлусіць – гэта не навука.
9. Асноўнымі суб’ектамі, якія перашкаджаюць чалавецтву прагрэсіўна разьвівацца, а наадварот вядуць да яго дэградацыі, ці ўвогуле пагражаюць яго існаваньню – гэта служкі сіл цемры – сацыяльныя паразіты. Не зьнішчаючы іх, далей не магчыма разьлічваць на мірнае, прагрэсіўнае разьвіцьцё чалавецтва.
Vyhladaje jak kuča ŭtapičnych śćvierdžańniaŭ. I z hetych śćvierdžańniaŭ zusim nie zrazumieła što biełarusam rabić kab choć čahości dasiahnuć (prynamsi kančatkova nia źniknuć u čas Novaha Śviatovaha Paradku). Vyhladaje što Redakcyja trochu (ci badaj nia trochu) adarvanaja ad rečajisnaści, hadoŭ hetak na 20 (što u naš čas jość vielmi šmat). Para nacyjanalizmu (kali praz nacyjanalizm možna było kansalidavat hramadztva j budavać paśpiachovuju nacyjanalnuju dziaržavu) biezpavarotna minuła. U sučasnaj Eŭropie (a moža j va ŭsim śviecie) nacyjanalizm pierastaŭ być čyńnikam. Ciapier jon tolki pryłada ŭ rukach NSP. Narod, nacyju praz nacyjanalizm bolej nie ŭratuješ. Prykład Čačni tut vielmi darečy. Polski prykład (Katyń-2) taksama jość jaskravym uzoram. Jak na maju dumku, dyk adzinaje vyratavańnie dla Biełarusi j biełarusaŭ, heta paviarnucca da BOHA Adzinaha, BOHA Zapraŭdnaha, Tvorcy j Uładara ŭsiaho čaho isnaha, pryniać Isłam i dałučacca da Imaratu Kaŭkaz. A jnačaj razam z usioj Eŭropaj nieŭzabavie kiravacca na Armahiedonskuju bojniu, dzie usia vializnaja Eŭropa (katoraja, jak słušna kaža Michael Scanlon, ad Lisabona j da Ŭładzivastoka) i budzie pachavana.
Navohuł dyk Redakcyja mnie bolej a bolej nahadvaje ślapoha kaciuka. Zapeŭnivaje što badaj adzinaja chto zapraŭdy dbaje pra Biełaruś i deklaruje što NSP jość voraham Biełarusi, ale dobra zrachavaŭšy dyk i sama na toj samy NSP pracuje. Pierad usim prapahujučy biazbožnictva dy namahajučysia na ahidnuju atejistyčnuju isnaść načapić cetlik viery ŭ Boha (hł. naprykład punkty 7,8). Hetkaja dziejnaść NSP da spadoby, bo hałoŭnaja meta NSP nia jość suśvietnaja ŭłada (heta tolki nieabchodnaja ŭmova dziela dasiahnieńnia hałoŭnaje mety, a taksama płata za pracu), ale adviarnuć čałaviectva ad BOHA. Nahadaju Redakcyji, što kožny atrymaje pavodle svajich spravaŭ i što žadnaja drobiaź nie zastaniecca niaŭličanaj i što zmahacca z BOHAM Zapraŭdnym (BOŽA ścieražy!) zamiest taho kab być BOHU viernym dy addanym rabom, heta niavymierna horš niž voz najdaražejšych dyjamantaŭ vymianiać na žmieniu śmiardziučaha hnoju.
Мы зразумелі вашыя меркаваньні, спадар “абдул”, але ня ўсё прынялі. Напрыклад:
1. Бога вы разумееце так як вы Яго разумееце, а мы – інакш.
2. Азначаны намі Шлях выглядае для вас “кучай утапічных сьцьверджаньняў”. З гэтым мы пагадзіцца ня можам таму, што кожны пунк лічым абсалютна рэальным, а ўвесь шлях Адзіным, які толькі й вядзе ў кірунку гуманістычнага прагрэсу і беларускі народ, і ўсё чалавецтва.
3. Нам крыўдна ваша іронія, маўляў мы дэкларуем, што “НСП вораг Беларусі”. А хто яшчэ ў Беларусі асьмельваецца хаця б пра гэта заявіць? Дайце спасылкі.
4. Хто яшчэ ў Беларусі адкрыта і стала падтрымлівае змаганьне чачэнскага народу, ды іншых народаў Каўказу, за свабоду?
5. Вы пішаце, што “час нацыяналізму беспаваротна мінуў”, што “ён перастаў быць [канструктыўным] чыньнікам” і стаў “прылай у руках НСП”. А мы лічым, што ўсё наадварот, што ў сапраўднай зьмястоўнай дэмакратыі ўсё наперадзе, што яе паразы часовыя, і што перыяд цемрашальства калісьці закончыцца і Еўропу чакае новая хваля нацыянальнага Адраджэньня.
5. Адносна таго, што вам зноў не зразумела, што беларусам рабіць у гэтай сітуацыі. Да апісанага вышэй Шляху, па якім варта ісьці, дадамо тое, пра што шмат гаворана на гэтым сайце. Як ісьці: Веды – Кадры – Арганізацыя – Прыхільнасьць (мас) – Перамога – Зьдзяйсьвеньне (Праграмы, сфармуляванай на першым этапе “Веды”).
P.S.
Мы з вамі так шмат дыскутуем таму, каб праз вас яшчэ і прадэманстраваць павагу ўсім асобам, якія змагаюцца СУПРАЦЬ глабальных соцыя-паразітных монстраў. На жаль, тое, ЗА ШТО мы змагаемся, у нас часта не супадае, ня можа супадаць і НЕ ПАВІННА супадаць! Чалавецтва мусіць быць разнастайным, складзеным з народаў са сваімі нацыянальнымі (у т.л. рэлігійнымі) каштоўнасьцямі. Яно не павінна стаць у тым ліку і Сусьветным ісламскім халіфатам, бо тады гэта будзе ўсяго толькі іншая версія НСП…
Pa puktam:
1. Ja BOHA, Śviaty JON a Mahutny, Ŭsiozdolny, starajusia razumieć tak jak JON SAM pra SIABIE ludcam raskazaŭ praz apošniaje Śviatoje Božaje Pisańnie – Śviaty Kuran, i praz apošniaha Praroka a Pasłanca Božaha – Muhamada, pachvalony jon budzie, pakoj jamu i bahasłaŭleńnie ad AŁŁAHA, Najmiłaściviejšaha, Najlitaścivaha. A jak razumieje Redakcyja? Tak jak sama dadumałasia? Ci nie zanadta nos zadziorty?
2. Anivodny z punktaŭ nia budzie rjealnym pakul u vašych rukach nia budzie ŭłady. A chto ž vam jaje daść? Moža samyja voźmicie? Dyk takuju pstryčku ŭ łeb daduć, što jašče doŭha-doŭha ŭvuššu zvany zvanić buduć. Ci moža Redakcyja budzie jašče doŭha pisać, ahitavać, tłumačyć (heta kali joj daduć hetym zajmacca) spadziajučysia pašyryć svaje Viedy, uzhadavać Kadry, stvaryć Arhanizacyju, zdabyć Prychilnaść i h. d.? I kolki hadoŭ na heta treba? 10? 20? 30? Dyk ža ž nia majecie vy taho času! Ci moža Michael Scanlon pamyliŭsia kažučy pra Jeŭropu ad Lisabona j da Uładzivastoka? Dyk nie, prosta paćvierdziŭ fakt. Nu j što hety fakt znača dla Biełarusi? Niaŭžo nie zrazumieła?
3. Kryŭdna, što tyja adzinyja chto pra NSP kaža jak pra voraha Biełarusi, pašyrajučy svoj pahany manizm dy namahajučysia addalić biełarusaŭ ad BOHA Zapraŭdnaha samyja dziejničajuć na karyść NSP. Moža tamu Redakcyju jašče nie razahnali?
4. Ani čačenski narod, ani inšyja narody Kaŭkazu nie zmahajucca bolej ani za nacyjanalnuju svabodu, a ni za nacyjanalnuju niezaležnaść. Hadoŭ 15-10 tamu jašče byli tyja chto zmahaŭsia za nacyjanalnyja intaresy naroda Kaŭkazu. Dzie jany ciapier? Chto zahinuŭ, chto ŭciok za miažu, a chto zdradziŭ. Ciapier na Paŭnočnym Kaŭkazie zmahajucca tolki za toje kab na jichniaj ziamli panavała Słova AŁŁAHA, JAHO Zakon
a JAHO Prava. A nacyjanalizm na Kaŭkazie ciapier całkam słužyć rasiejskim intaresam. Niaŭžo Redakcyja hetaha nie zaŭvažyła? A jašče kavkazcientjer rehularna čytaje.
5. Ujavicie sabie fantastyčnuju situacyju. Redakcyja raptam atrymała takuju ŭładu i taki ŭpłyŭ na svoj narod, jaki mieŭ u Polščy niabožčyk Lech Kaczyński. Jak kažuć ściah u ruki j napierad. I ci daloka projdzicie šlacham nacyjanalnaje dziaržavy skiravanaj na intaresy biełaruskaha narodu? Samyja sabie adkažecie na heta pytańnie. Darečy, a što stałasia z polskim nacyjanalistym a patryjotam Ł. Kaczyńskim, katory badaj adziny z eŭrapiejskich prezidentaŭ dbaŭ pra ŭłasny narod? A što ž polski narod z usim polskim honaram, patryjatyzmam a nacyjanalizmam, katoraha praz Katyń-2 paprostu ŭziali za karak dyj tycnuli tvaram ŭ hnoj? A dyk ablizujecca polski narod, abcirajecca… A Redakcyja ŭsio nacyjanalizm, nacyjanalizm…
P.S.
Dla Redakcyji relihija jość niešta nakštałt nacyjanalnaha stroju, narodnych zvyčajaŭ i falkloru, to bok niešta stvoranaje ludźmi i što na praciahu stahodździaŭ pavole zmianiajecca, źnikaje abo źjaŭlajecca. A dla mianie, jak i dla kožnaha ščyraha musulmanina, maja relihija jość ad BOHA Viečnaha, Ŭsioachopnaha, Adzinaha Haspadara, pasłanaja ludcam jak niaźmiennaje a jasnaje kiravańnie až pakul isnuje Śviet, pasłanaja ŭsiamu čałaviectvu i jakaja jość vyšej za usie nacyjanalnyja adrožnieńni, jakaja achoplivaje usio i nadajecca kožnamu.
Śviaty Kuran, 2:255
Ałłah – niama boha aproč Jaho, Žyvoha, Taho, chto padtrymlivaje žyćcio. Jaho nie achoplivaje ani dramota, ani son. Jamu naleža toje, što na niabiosach, i toje, što na ziamli. Chto stanie zastupacca pierjed Jim biaz Jahonaha dazvołu? Jon viedaje jich budučyniu a minuŭščynu. Jany dasiahajuć ź Jaho viedaŭ tolki taho, čaho Jon pažadaje. Jaho Pasad obymaje niabiosy j ziamlu, i nia ciažyć Jaho jich achoŭvańnie. Jon – Uzvyšany, Najviałiki.
A Redakcyja ŭsio navuka, navuka, adzinaja siła… O BOŽA Mahutny, Ŭsiozdolny, raspluščy jim vočy, adkarkuj jim vušy.
Suśvietny Isłamski Chalifat i NSP jość absalutnyja supraćlehłaści. NPS jość čałaviectva adarvanaje ad BOHA (BOŽA ścieraži!), jakoje ŭ hetym žyćci błukaje ŭ ciemry, zhańblenaje j prynižanaje, zahrazłaje ŭ hrachoch, pahanianaje Šatanam (šukaju BOŽAJE abarony ad Praklataha), a ŭ žyćci nastupnym praznačanaje na pakuty viečnyja. Suśvietny Isłamski Chalifat jość čałaviectva jakoje ŭ hetym žyćci žyvie pavodle prykazańniaŭ BOŽYCH, JAMU addanaje j pakornaje, jakomu BOH abiacaŭ pakoj a ščaście na ziamli i Sady Rajskija ŭ žyci nastupnym.
Kožny vybiraje sam što jamu bolej da spadoby.
Tut trochu infarmacyji na temat majoj dyskusiji z Redakcyjaj, albo čamu “Eŭropa ad Lisabona j da Ŭładzivastoka” jość absalutnaja realnaść a taksama adna z pryčyn čamu eŭrapiejski nacyjanalizm jość absalutna minuŭščyna.
http://2012god.ru/forum/forum-6/topic-903/page-3/
http://radosvet.net/zdrava/tehno/8090-golfstrim-umiraet.html
І ўсё ж такі, спадар “абдул”, з усёй павагай, але наша аб’яднаньне ў змаганьні супраць агульных ворагаў можа адбыцца толькі на грунце нашага сьветабачаньня.
A ci ž ja vam prapanavaŭ abjadnoŭvacca? Viera ź niavieraj razam nia chodzie. Tym chto ščyra viera ŭ AŁŁAHA, Adzinaha a Viečnaha, nia treba inšaj dapamohi, aproč jak ad JAHO. Na JAHO tolki spadziajemsia, JAHO adnoha prosim. A chto vam pamoža?
А нам, абдул, дапаможа сапраўдны Бог – Бог-Сьвет!
Adnym słovam, fanatyki.
Абдул, ну гэта ўжо сьмешна.
Між тым, да буйных спраў мы заўсёды ставімся сур’ёзна…
Маё трошкі правакацыйнае пытанне выклікала спрэчкі. Некаторыя дзеячы, якія “плаваюць на паверхні”, могуць казаць
тое, што нам хочацца пачуць у тым ліку і агучваць нацыянальныя інтарэсы. Напрыклад А. Санікаў у размове HardTalk
на тэлеканале BBC World 21 ліпеня 2010 г. (у мяне ёсць запіс, працягласць 23 хв., канал пакрывае аўдыторыю ў
сотні міл’ёнаў слухачоў) тры разы вымавіў словы “нацыянальныя інтарэсы”.
Ці магчыма нейкая прамежкавая асоба якую варта падтрымаць улічываючы стан мазгоў нашага грамадства?
Калі НЕ, дык ак “дагрукацца” да гэтых мазгоў?
Siarhiej піша:
Верасень 2, 2010 ў 22:46
“..тры разы вымавіў словы “нацыянальныя інтарэсы”…”
Паважаны, спадар, ёсьць узбекская прымаўка:
“Колькі не кажы халва..халва..халва, ад гэтага у роце соладка ня будзе”
Не ведаю наконт “прамежкавай” але такі чалавек ёсьць.
Ён не на словах а сваім жыцьцём і справай імкнецца паказаць людзям у чым палягаюць іх нацыянальныя інтарэсы.
Іншая справа, што яго не усе чуюць, а палечнікаў увогуле бракуе, што вельмі сумна. Бальшыня тых, хто мог бы дапамагчы, прызнаюць толькі адзін аргумэнт – грошы, а на ахвяры яны не здольны.
А дагрукацца патрэбна праз асабісты удзел у гэтай цяжкай справе.
Выбачайце, але аднымі каментарамі мы не здолеем зьмяніць становішча
у грамадстве.
З павагай.
Грамадзтва
Горадня: пікетоўцаў за беларускую школу дапыталі ў пастарунку
Журналіст Уладзімер Хільмановіч, сям’я Астроўскіх.
Апошняе абнаўленьне: 02.09.2010 20:27
Радыё Свабода
Прафэсара Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту Алеся Астроўскага і журналіста Уладзімера Хільмановіча, якія пікетавалі перад Гарадзенскім гарвыканкамам, міліцыянты завезьлі ў пастарунак на вуліцы Гараднічанскай. Там у іх узялі тлумачэньні і склалі пратакол канфіскацыі плякатаў. Затым, асобна, у пастарунак даставілі жонку спадара Астроўскага Аксану зь дзецьмі — Сьветай, Янкам і Васілём, якому два гады.
Паводле Аксаны Астроўскай, міліцыянт задаваў пытаньні: хто быў ініцыятарам пікету, хто пісаў плякаты, зь якой нагоды яны выйшлі на плошчу Леніна? Яна, у сваю чаргу, запатрабавала, каб паказаньні запісвалі на беларускай мове, міліцыянт пагадзіўся.
Алесь Астроўскі зазначае, што спачатку іх запрасілі ў гарвыканкам да намесьніцы старшыні Ірыны Сенчанкавай, і размова адбылася ў канструктыўным рэчышчы — наконт магчымасьці адкрыцьця адной першай клясы зь беларускай мовай навучаньня. Праўда, ён сказаў, што калі гэта ня будзе выканана, ён забярэ дачку са школы і будзе наймаць рэпэтытараў. Яго тым больш зьдзівіла, што пасьля такой размовы іх чакалі чалавек пяць міліцыянтаў.
Спадар Астроўскі кажа, што міліцыянт пытаўся: чаму яны не падалі заяву на пікет за пятнаццаць дзён? Але ж у бацькоў было спадзяваньне, што іхняй дачцэ Сьвятлане забясьпечаць навучаньне на беларускай мове. Аднак 1 верасьня яны пераканаліся, што надзеі былі марныя. Паводле яго, міліцыянт сказаў: вы парушылі закон і вам могуць прыслаць позву ў суд.
Камэнтары
: Расеец
02.09.2010 19:17
Дадаю свой каментар па-беларуску. Маю пытанне, а што, выкладанне матчынай мовы цікавіць толькі трох чалавек у Гародні?
Імя:: Сяржук Горад:: Менск
02.09.2010 19:25
Так, гэта паскудна. Я ўпэўнены, што калі б людзі былі менш запалоханымі – на плошчы было б ЗНАЧНА больш людзей. Ну што, так і будзем маўчаць? Надышоў час пратэстаў!
Імя:: Андрэй
02.09.2010 19:27
Дзякую гэтым людзям.
Імя:: Ананім
02.09.2010 21:36
Беларусаў адвезлi ў пастарунак толькi за тое, што яны Беларусы. Складаць пратаколы ды судзiць потым. Нават дзяцей туды пацягнулi. Няхай Лукашэнка будзе прокляты, як i тыя, хто вёз туды гэтых беларускiх дзетак. Прыйдзе час i паслугачам антыбеларускай улады будзе сорамна хадзiць па вулiцах. Будуць хавацца па вуглах.
Імя:: Ананім
02.09.2010 22:15
Хоть бы этот професор дожил бы до того,пока его дети начнут понимать чем папа отличается от дяди.
Імя:: Яўген Мурашка
03.09.2010 12:12 АдказацьБеларускае, грамадства!
Паглядзіце на гэтых немаўлят. Дзякуючы абыякавасьці беларускага грамадства, прадажнасьці “бізнэсоўцаў” ад палітыцы, нашы дзеці пазбаўлены элементарнага – беларусамі звацца. Хто робіць з іх мамелюкаў (не помнячых радства)? Сеньня іх прывялі бацькі, каб заявіць аб сваёй годнасьці, заўтра яны паўстануць на абарону сваіх нацыянальных інтарэсаў.
Няўжо мы дзеля гэта нараджаем іх на сьвет?
Няўжо і ім давядзецца, замест таго каб вучыцца, каб выхоўваць сваіх дзяцей і жыць у вольнай Беларусі, выводзіць сваіх дзяцей на пратэст.
Злачына тое грамадства якое разам з уладай, зьнішчаюць свай народ. Ганьба калябарантам!
Charter97
Сямейная акцыя за беларускую школу (Фота) 15
10:50, — Палітыка
Прафесар Алесь Астроўскі, яго жонка Аксана і іх дзеці 2 верасня выйшлі на плошчу Леніна ў Гародні, разгарнуўшы плакаты тэкстам да вокнаў гарвыканкама….
Каментары
wanderbander@Rambler.ru, 10:59, 3.09
Трымайцесь!Вы малайцы.!
Doktor, 11:02, 3.09
Смелые и мужественные люди!!!
андрей-73, 11:04, 3.09
МОЛОДЦЫ!настоящие патриоты!
эдуард суровый, 11:16, 3.09
таких ЛЮДЕЙ всё меньше……белорусы деградируют как нация….очч жаль((
creck_55, 11:20, 3.09
Батька кричит об национальном обьединении… Кого обьединять….?
Местный, 11:32, 3.09
Александр Островский, опубликуйте имена милиционеров которые задерживали “именем Закона”. А так-же судей, которые будут судить. Сдается мне что судить будет Наталья Козел. Она у нас в Гродно спец по таким делишкам.
Андрей, 11:35, 3.09
Имел Честь учиться у этого Человека! Цвет Нации, ценность Мирового масштаба (поверьте).
Умнейший, честнейший человек!
Замечательный преподаватель.
Таким он был Беларусом и до прихода агл.
Ни одному плохому слову в его адрес никогда и никому не поверю.
С безграничным уважением.
Иван, 11:45, 3.09
И меня он учил- интересный человек
silus, 11:45, 3.09
Отчаянные!
Ян, 12:05, 3.09
За Радзіму!
бабка в тапках, 12:19, 3.09
спасибо Вам!
demshiza, 12:21, 3.09
ЖЫВЕ БЕЛАРУСКАЯ МОВА!
Новенький, 12:36, 3.09
Как хорошо, что среди нас есть такие люди.
joss, 12:39, 3.09
нет слов …
самому за себя стыдно ….
надо будет сыну репитора нанять для родного языка ..
Siarhiej піша: А. Санікаў у размове HardTalk…. тры разы вымавіў словы “нацыянальныя інтарэсы”.
Ці магчыма нейкая прамежкавая асоба якую варта падтрымаць улічываючы стан мазгоў нашага грамадства?
Паважаны сп. Siarhiej, Беларусь не вытрымае ніякай прамежкавай асобы. Яна стане чыёй-небудзь калоніяй за гэты час. Ужо сёння знешнія сілы заяўляюць, што Беларусь ёсць сфера уплыву Расеі, частка Расеі. Фактычна Беларусь не з’яўляецца суб’ектам міжнародных працэсаў. Беларусь – гэта аб’ект для рабавання. Вакол Беларусі увіваюцца нейкія экзоты: беразоўскія, індыйскія кампаніі, арабскія, лацінаамерыканскія і г. д., крымінальныя структуры, КГБ-ФСБ. Няўжо вы гэта не бачыце?
Справа не ў стане мазгоў усяго грамадства, а ў наяўнасці нацыянальна- патрыятычнай эліты ў грамадстве? Любое грамадства вядзе эліта, пры тым нацыянальна-патрыятычная. У беларусаў ёсць толькі нацыянальная інтэлігенцыя, але яна палітычна не адукавана, не арыентуецца ў абставінах. Часам такія людзі, як Рыгор Барадулін і, нават, Івонка Сурвіла, сваімі неабачлівымі дзеяннямі, падтрымліваюць антыбеларускія кампаніі і тым самым уносяць разлад ў нацыянальна-патрыятычны рух. Канешне, без навуковага аналізу, бачыць ўсё ў праўдзівым свеце немагчыма. Але вось перад вамі працы гэтага сайту. Гэта ёсць навуковы аналіз, скіраваны на абарону інтарэсаў беларускага народа. На гэтым сайце ёсць праца сп. Астроўскага са складанымі графікамі, дзе паказаны накірунак руху змагарных сілаў. Гэта не проста фантазіі сп. Астроўскага, гэта кажуць такія навукі як матэматыка і кібернетыка. Гэта ёсць матэматычныя формулы. Матэматыка навука дакладная. Дык чаму спадарства апазыцыя не верыць матэматыцы? Гэта таму што гэта агучыў сп. Астроўскі? Дык сп. Астроўскі прафесар жа, а нейкі там невук. Ўся справа ў эгаістычных амбіцыях кіраўнікоў нацыянальна скіраваных арганізацыяў.
Siarhiej піша: Калі НЕ, дык ак “дагрукацца” да гэтых мазгоў?
Перш чым грукацца да мазгоў народа, патрэбна дагрукацца да мазгоў нацыянальна арыентаваных партыяў і арганізацыяў і нацыянальнай інтэлігенцыі. Пара заканчываць эпоху эгаістычных амбіцый. Не той час. Вось мы і грукаем у дзверы персанальна да кожнага. Мы не прапусцім ні аднаго антыбеларускага крока ні аднаго гульца на беларускім палітычным полі. І літасці няхай не чакае ніхто. Але такіх нашых дзеянняў не дастаткова для перамогі. Для узмацнення сілы змагання патрэбны скаардзінаваныя дзеянні ўсіх сілаў. Пакуль ўсе не дзейнічаюць на перамогу, а вядуць пошук грантаў: хто для выжывання, а хто і для раскошнага жыцця. Некаторыя проста апярэджываюць час і не вераць ў свае нацыянальныя сілы. Нават мая пакойная цётка, вясковая жанчына, казала, што калі падымецца народ, то ніякая улада не устаіць (гэта было па прычыне паўстання ў Румыніі супраць Чаушэску). Сёння ёсць вялікія магчымасці да перамогі, не шанец, а вялікія магчымасці. Сп. Siarhiej, жадаеце удзельнічаць ў гэтым працэсе? Пабольш пішыце каментароў ў абарону свайго народа, сваёй краіны. Баіцеся рэпрэсій? Пішыце пра беларусаў толькі добрае. Пішыце пра просты народ, пішыце толькі на беларускай мове, фатаграфуйце беларусаў і памяшчайце ў інфармацыйным полі. Выцесняйце негатыў пра беларусаў з інфармацыйнага поля. Гэтым самым ўнясіце дух павагі да беларуса. Рабіце гэта адзін, рабіце гэта са сваімі сябрамі, рабіце сваёй арганізацыяй. І перамога прыдзе, і фартуна павернецца да нас тварам. Гэтыя вашы крокі будуць скіраваны да прызнання беларусаў суб’ектам, а гэта вельмі важна для палітыкі. Будуць беларусы, будзе і палітыка, прызнаюцца і інтарэсы беларусаў. А гэта ужо суб’ект з якім лічацца. Вось паглядзіце: Лу-ка знішчае ўсё беларускае – мову, гісторыю, культуру, бізнес, маёмасць. Гэта значыць, што ён знішчае суб’ект і ў той час хоча быць пры ўладзе, мець сваю маёмасць, каб з імі лічыліся. Ён не можа быць суб’ектам, калі за ім няма сілы суб’екта. Ён толькі аб’ект для палявання. Што вы сёння і бачыце ў натуры. Дзічына ў загоне. Карацей, сёння стаіць задача нарасціць сілу духа жыцця ў грамадстве. Кажу амаль міфічна, але нельга раскрыць усе планы ў адкрытым інфармацыйным полі.
Глядя издалека, видишь, что сегодняшняя палитическая “элита” в Беларуси
настолько продажна, что, в обозримом будущем, никаках перемен не произойдет, пока Лукашенко доборовольно не отдаст власть.
На мой взгляд, во главе перемен мог бы встать господин А.Астровский.
Тем более, что у него такой надёжный тыл, в лице его жены, госпожи Аксаны.
Господин, А.Астровский, почему бы Вам не выйти вперёд и не взвалить на свои плечи всю тягость борьбы за будущее своей страны и народа?
Хочу добавать – И один в поле воин!
Удачи и счастья Вам и Вашей семье.
С уважением
Глеб
Паважанае спадарства, сям’я Астроўскіх гэты сапраўдны вельмі шляхетная сям’я. Сп. Астроўскі – прафесар, выкладчык Гарадзенскага медычнага інстытута, яго жонка – кандыдат медычных навук, працуе там жа. Сп. Астроўскі выкладае толькі на беларускай мове, раскрыў таямніцу ліцьвіна-беларускіх шахматаў, распрацаваў тэорыю аб’ектыўных нацыянальных інтарэсаў, за якую яму было прапанавана ўступіць ў вельмі прэстыжную сусветную арганізацыю інтэлектуалаў планеты з вельмі сур’ёзнай матэрыяльнай падтрымкай, ад чаго ён катэгарчына адказаўся на карысць беларускага народа. Гэта вельмі шчыры беларус.
Глеб, Дальний Восток. піша:
Верасень 3, 2010 ў 13:14
“На мой взгляд, во главе перемен мог бы встать господин А.Астровский”
Слушная прапанова.
Толькі небяспека у тым, што пасьля таго, як Сп.Астройскі заявіць аб сваім вылучэньні у кандыдаты, на яго пачнуць наяджаць.
Пачнуць яго ганьбіць і таптаць як улада, так і калабаранты ад апазыцыі.
Іншая справа, калі б мы жылі у дэмакратычнай краіне, посьпех СП.Астроўскаму забяспечаны.
І тым не менш:
– Сп. Астроўскі, наперад да перамогі, мы побач.
Жыве Беларусь!
////Пішыце пра беларусаў толькі добрае. Пішыце пра просты народ, пішыце толькі на беларускай мове, фатаграфуйце беларусаў і памяшчайце ў інфармацыйным полі. Выцесняйце негатыў пра беларусаў з інфармацыйнага поля. Гэтым самым ўнясіце дух павагі да беларуса. Рабіце гэта адзін, рабіце гэта са сваімі сябрамі, рабіце сваёй арганізацыяй. І перамога прыдзе, і фартуна павернецца да нас тварам. Гэтыя вашы крокі будуць скіраваны да прызнання беларусаў суб’ектам, а гэта вельмі важна для палітыкі. Будуць беларусы, будзе і палітыка, прызнаюцца і інтарэсы беларусаў. ….
Ну як можна ганьбіць усіх (УСІХ ! ), хто спрычыніўся хоць некалі да лідэрства (Пазьняк, Вячорка, Баршчэўскі, нябожчыкаў не бяру,Домаш, Мілінкевіч, далей нават нябуду, і пасьля пісаць вышэй пазначанае. Вы, шаноўныя, як пятнаццацігадовыя маладзёны – максымалісты. І няўжо Вам дадзены ў рукі нейкі дурамер, якім Вы вызначаеце ступень АДДАНАСЬЦІ АЙЧЫНЕ.? Я вельмі паважаю гэты сайт, тут многа такога, пра што не гавораць ніводныя іньшыя беларускія разумнікі (без з’едлівасьці), але калі так пячэцца спадар Мурашка, пра самотнае стаяньне на плошчы сп. Астроўскага, седзячы за мяжой( іне разпапікаючы Пазьняка), то я – губляюся і перастаю Вам верыць і прабацьце, паважаць. Даруйце.
Журфак піша:
Верасень 3, 2010 ў 16:19
“..але калі так пячэцца спадар Мурашка, пра самотнае стаяньне на плошчы сп. Астроўскага, седзячы за мяжой( іне разпапікаючы Пазьняка), то я – губляюся і перастаю Вам верыць і прабацьце, паважаць. Даруйце…”
Ці не голас гэты з Антвэрпэна?
Я ж не заклікаю вас браць прыклад з Мурашкі.Не разумею толькі, пры чым тут,”седзячы за мяжой”? Кожны “сядзіць” там, дзе “сядзіць”
А калі па справе дык:
Спадар, гэта не Сп.Астроўскі у самоце, гэта беларускі народ.
Да таго ж, мы не валім да кучы “усіх” А калі канкрэтна,то спадар Астроўскі робіць тое, на што не здольны іншыя, вамі пералічаныя, спадары
Пра кожнага з тых, хто спрычыніўся да некоторых падзей, мы распавядаем аб іх ролі і месцы і выніках іх дзейнасьці.
Таму:
гэта ваша асабістая справа “паважаць не “паважаць”, відаць вас больш задавальняе, калі некаторым асобам, з таго ж вашага сьпісу, сьпяваюць “Боже царя храни”
Журфак піша: Ну як можна ганьбіць усіх (УСІХ ! ), хто спрычыніўся хоць некалі да лідэрства (Пазьняк, Вячорка, Баршчэўскі, нябожчыкаў не бяру,Домаш, Мілінкевіч,)…
Выбачайце, але мы іх не ганьбім, гэта яны самі сябе ганьбяць ці не ганьбяць сваёй дзейнасцю ці бяздзейнасцю. Мы аналізуем іх дзейнасць, бо іх дзейнасць мае агульнанацыянальнае значэнне, так як яны лідары. Нам не патрэбен лідар як кот ў мяшку, нам патрэбен лідар нацыі, беларускай нацыі, лідар энергічны, здольны павясці людзей да перамогі, лідар які бачыць далека наперад, лідар не эгаіст, не шкурнік і не здраднік. Мы павінны быць упэўнены ў лідары, каб аддаць свае сілы для перамогі. Дарэчы, гэта не мы адварочваліся ад лідараў. Гэта лідары нас выкінулі, як не патрэбную рэч. Сёння наш лідар – гэта нацыянальная ідэя. Няхай і сп. Пазьняк, і Вячорка, і Баршчэўскі, і Домаш, і Мілінкевіч робіць нацыянальную справу лепш за нас. Мы будзем толькі хлопаць ў далоні. Мы гатовы правесці перамовы па супрацоўніцтву на карысць радзімы. Вось ужо 5 дзень я чакаю тэлефон сп. Пазняка для перамоваў і, мабыць, не дачакаюся. А на ікону я маліцца не буду. Да ведама, сп. Мурашка вёў вельмі актыўную дзейнасць і на Беларусі і я таксама. У тым жа духу працягваем і за мяжой. Калі ласка, не блытайце адданасць чалавеку і адданасць справе. Асабіста я ў лідары не рвуся, але для беларускай нацыі я яго выпестую. Я яго проста праз агонь працягну, але гэта будзе сапраўдны гонар для беларускага народа. І не мае ніякага значэнне верыце вы мне ці не верыце.
Сп.Астроўскі часам кажа нешта арыгінальнае, а часам выдае на гара паранойю. Таму ў ягоным статкy пасвяцца гомельска-швабская патрыётка Дунька Кулакова з супрухaм.
З кім Вы, майстар нацкультуры Астpoўскі?
Сп-р “Міхасёк”, калі ласка ўлічыце – мы сайт ідэалагічны, правакаваць бессэнсоўныя свары дазваляць ня будзем.
Таму:
1. Пішыце далей, калі ласка, свае каментары больш паважна ў адносінах да людзей, якія гуртуюцца вакол нашага сайта.
2. Пра параною можна, але канкрэтна: артыкул, аўтар, цытата і на іх фоне ваш каментар пра тое, што там паранаяльнага.
А пакуль вам мінус 1.
Можаце лічыць гэта папярэджаньнем.
Параноя хоць бы тут:
3. Межы беларускай дзяржавы – павінны адпавядаць межам беларускай этнічай тэрыторыі (напрыклад, вымеранай Доўнар-Запольскім на мяжы ХІХ-ХХ стст.).
Няма нiякага дакладнaга “этнамера” для вызначэння этнатэрыторыі. Дый сам прынцып пабудовы дзяржавы ў этнамежaх – лухта несусветная. Паспрабуйце на мапе перaніцаць дзяржмежы Еўропы на этнамeжы ды ўявіце гэта ў рэале. (Мяркую Д-З вымяраў гэтыя межы за пісьмовым сталом.)
Вось цяпер з дэфектамі вашага сьветагляду ўсё стала зразумела (аказваецца, гэта ў вас праблемы з “паранояй”), хаця вы прывялі ў якасьці прыкладу частку каментара, а не “параною”, знойдзеную вамі ў матэрыялах сайта.
Вось вашы дэфекты:
1. “няма нiякага дакладнaга “этнамера” для вызначэння этнатэрыторыі”.
2. “сам прынцып пабудовы дзяржавы ў этнамежaх – лухта несусветная”.
—
Для таго, каб набыць элементарныя Веды па гэтых пытаньнях, раім пазнаёміцца хаця б з наступнымі матэрыяламі, паданымі на нашым сайце:
1. БЕЛАРУСКАЯ ЭТНІЧНАЯ ТЭРЫТОРЫЯ (мапа) – https://nashaziamlia.org/2006/05/20/106/
2.Дадатковыя сучасныя сутыкненьні з «балцкай тэмай» (мапа) – https://nashaziamlia.org/2007/01/16/505/#more-505.
Таксама вам варта папрацаваць над падрыхтоўкай адказаў на наступныя пытаньні:
1. Што такое навука Этналогія, і якія яна мае метады АБ’ЕКТЫЎНЫХ ДАСЬЛЕДВАНЬНЯЎ.
2. Высьветліце, ці зьяўляецца прагрэсіўнай у гісторыі чалавецтва зьява пераходу ад манархіі (дыктатуры) да дэмакратыі.
3. Чым адрозьніваюцца дзяржавы, пабудаваныя на этнічным прынцыпе (Нямеччына, Японія, Ізраліь, Эстонія, Летува і г.д.), ад дзяржаў, якія будуюцца на прынцыпах “агульнага гарамадзянства”, “каштоўнасьцях лібералізма” і г.д. (Францыя, Галандыя, ЗША). Асабліва прааналізуйце персьпектывы, лёс карэнанага народу ў гэтых дзяржавах – чым для іх усё можа закончыцца.
4. Падумайце, у якой ступені тэрыторыя расьсяленьня любога народу зьяўляецца яго ж аб’ектыўнай каштоўнасьцю.
5. Паспрабуце ўспомніць, ці ня вядомыя вам адносна нядаўнія (хаця б за апошнія 20 гадоў) выпадкі АДНОСНА МІРНАГА вяртаньня этнічнай тэрыторыі народа гэтаму ж народу для пабудовы яго ўласнай дзяржавы (нам такія вядомыя: распад СССР з выдзяленьнем зь яго 14 самастойных нацыянальных дзяржаў; часткова распад Югаславіі – Славенія, Чарнагорыя; падзел Чэхаславаччыны – Чэхія і Славакія; “аддзяленьне” Абхазіі; аддзяленьне Ўсходняга Тымору ад Інданэзіі й г.д.).
6. Паспрабуйце ўспомніць, ці не вядомы вам выпадкі зьліцьця да таго штучна падзеленых этнічных тэрыторый народа для пабудовы адзінай дзяржавы (нам такія выпадкі вядомыя: ФРГ + ГДР = ФРГ; Паўночны і Паўднёвы Вьетнам – у адзіны Вьетнам; тое самае хутка будзе з абезьвюмя Карэямі).
7. Падумайце, у якой ступені факты, праведзеныя ў пп. 5 і 6 адпавядаюць прынцыпам НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ й таму адпавядаюць ПРАГРЭСІЎНАМУ КІРУНКУ разьвіцьця чалавецтва.
8. Адкажыце, ці лічыце вы справядлівым, што ў 1944 годзе Сталін аддаў палякам беларускую Беласточчыну, на тэрыторыі якой тыя зьдзейсьнілі ЭТНАЦЫД беларусаў (з 500.000 беларусаў сёньня там прызнаюць сябе беларусамі менш за 50.000), а цяпер яшчэ і наважыліся захапіць “Крэсы всходне” – г.зн. усю Заходнюю Беларусь? Ці лічыце вы справядлівым, што беларусы-літвіны на Ўсходніх этнічных беларускіх тэрыторыях – Смаленшчына, захад Браншчыны, поўдзень Пскошчыны – павінны і далей пакутаваць пад ціскам расейскай імперыякратыі?
9. Як вы прапануеце нармальнаму беларусу ставіцца да тых праблем, якія пазначаны ў п. 8, і што вы прапануеце яму рабіць?
У сваю чаргу, мы абяцаем, што па меры нашых сіл паспрабуем у бліжэйшы час больш дакладна прааналізаваць “беларуская тэрытарыяльнае пытаньне” (якое вы лічыце “паранояй”), і сфармуляваць значна больш канкрэтны і разгорнуты адказ на яго, чым той, што ўжо дадзены ў выглядзе адпаведных прынцыпаў Беларускай дактрыны.
І куды ж вы падзеліся, “Міхасёк”?
Няўжо з “паранояй” праблемы?
Спадарыня Рэдакцыя (ён жа спадар Астроўскі).
Вы заўсёды такі ці толькі цяпер нашта з Вамі сталася?
Дзяржаўныя межы вызначаюцца зусім не нейкімі этнолагамі і ў абсалютнай большасці выпадкаў зусім не супадаюць з нейкімі этнгарафічнымі межамі, прая якія Вы тут плецяцё, спасылаючыся на сумніўнай якасці этнамапы. Любому напрмальнаму студэнту вядома што дзяржаўныя межы есць вынік сілы – ваеннай, палітычнай ды іншай.
Запомніце, калі ласка, што дзяржавы-нацыі, на якія вы з мэтай падману перакруцілі гцтарку, гэта панятак не тоесны эінгарфічнаму арэалу. І ў большасці выпадкаў (хоць бы на прыкладзе Еўропы) еўра-дзяржавы-нацыі акумулявалі ў сваіх рамках некалькі этнагруп і дзяржмежы іх зусім не супадаюць з некімі этнамежамі.
Этналогія – навука адносна новая і ніякіх пэўных аб’ектыўных метадаў пазнання яна не мае. Скажам так, хто как хаціт тот так і гавароыт у рамках гэтай з дазволу сказаць навукі. Многія абсалютна справядліва не лічаць этналогію ніякая наукай наагул.
Да таго ж, адкрыю Вам скарэм Палішэнэля, дзяржаўнасць і дзяржаўнае развіццё – гэта сфера палітыкі, а не этналогіі. Паўтаруся спецыяльна для Вас – гэта не сфера нейкай навукі наогул.
Расчаравалі Вы мяне прахвесар.
P.S. А Яраслаў Раманчук пры сустрэчы адвесіць Вам заслужаную аплявуху.
1. “Міхасёк” напісаў (ці напісала): “дзяржаўныя межы есць вынік сілы – ваеннай, палітычнай ды іншай”.
Пра тое і вядзецца стратэгічная гаворка на нашым сайце, што “выенная ды палітычная сіла” наўпрасткі вядзе глабалізаванае на сёньня чалавецтва да… гібелі.
Мы ж на сайце распрацоўваем тэорыю ГУМАНІСТЫЧНАГА прагрэса, якая мае на мэце адваротнае – і максімальна доўгае выжываньне чалавецтва, і яго неабмежаванае прагрэсіўнае разьвіцьцё. У адпаведнасьці з такім сьветаглядам, якім мы прапануем карыстацца ўсім палітыкам, сіла павінна быць падпарадкавана праўдзе, справядлівасьці, аб’ектыўным законам прагрэсіўнага разьвіцьця сьвету ды іншым гуманістычным каштоўнасьцям.
З гэтага, культывуемага намі на сайце падыходу, для вас, “Міхасёк”, ёсьць два выйсьця: альбо паспрабаваць засвоіць нашыя дасягненьні, убіўшы іх сабе ў галаву, альбо ісьці прапагандаваць свае мілітарысцкія погляды кудысьці ў іншае месца. Адзінае, што мы папярэджваем, што пры абраньні другога варыянту, Армагедон, да якога вы фактычна заклікаеце, чакае ня толькі нас, а і вас…
Карацей, вызначайцеся, з кім вы, “Міхасёк”, майстар культываваньня грубай сілы ў палітыцы” – з Богам, ці з д’яблам?
2. Яшчэ “Міхасёк” напісаў (ці напісала): “дзяржаўнае развіццё – гэта … не сфера нейкай навукі наогул”.
Ну, тут вы рэдакцыю ўвогуле расчаравалі. Мы нават ня ведалі – нам сьмяяцца, ці спачуваць вам.
На ўсялякі выпадак вырашылі вам падказаць: пра такую навуку як “Паліталогія”, што-небудзь чулі? А пра ідэалогію?
3. І яшчэ “Міхасёк” напісаў (ці напісала): “А Яраслаў Раманчук пры сустрэчы адвесіць Вам [маецца на ўвазе Астроўскаму – Рэд.] заслужаную аплявуху”.
Ну, а гэта і ўвогуле нешта новенькае…
Па-першае, можа “Міхасёк” – гэта і ёсьць пан Яраслаў? Адкрыецеся, “Міхасёк”!
Па-другое, мы за аналіз палітычных поглядаў Раманчука, як прэтэндэнта на кандыдаты ў прэзідэнты, яшчэ добра і ня браліся. Гэта наперадзе.
Трэцяе. Калі вы, “Міхасёк”, не Раманчук, дык Астроўскі прасіў перадаць вам, што толькі і марыць пра максімальна публічную сустрэчу зь ім (і ня толькі зь ім). Можа вы, “Міхасёк”, арганізуеце такую. У праграме, для прыцягненьня публікі, будуць дзьве падзеі: публічная дыскусія перад максімальна шырокай апазіцыйнай аўдыторыяй на тэму: “Аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу як грунт для пабудовы беларускай дэмакратычнай дзяржавы” (першая частка); бой без правілаў – да здачы ці “адключкі” аднаго з супернікаў – паміж Астроўскім і Раманчуком (другая частка; дарэчы, апошняе яшчэ раз цудоўна прасімвалізуе і нагадвае пра трагічную братазабойчую барацьбу паміж Арміяй крёвай, складзенай у асноўным з перакуленых у палякаў беларусаў, і Беларускім партызанамі ў першай палове 1940-х). Карацей, рыхтуйце пляцоўку, пан “Міхасёк”, зьбірайце аўдыторыю, журналістаў, сафіты, тэлекамеры і ўсё такое… Можа, нарэшце, дзякуючы ў тым ліку і вам у апазіцыйным асяродку адбудзецца Першая дыскусія, прысьвечаная высьвятленьню сапраўдных Мэтаў палітычнага змаганьня ў сёньняшняй Беларусі.
Міхасёк піша:
Верасень 3, 2010 ў 20:17
“..Таму ў ягоным статкy пасвяцца гомельска-швабская патрыётка Дунька Кулакова з супрухaм..”
Спадар (калі гэта падыходзіць)відаць пасьвіцца пад сталом у сп.Мілінкевіча.
Выбачайце, можна пацікавіцца, а як у вас са здароўем? Калі што можам даслаць вам з швабіі лекаў ад зайздрасьці і мерзапакаснасьці.
Зьвяртайцеся, шаноўны, дапаможам.
З павагай
“Усё лятуць і лятуць тыя коні” … на нямецкім сацыяле.
Міхасёк піша: Таму ў ягоным статкy пасвяцца гомельска-швабская патрыётка Дунька Кулакова з супрухaм.
Міхасёк, а чаму ж так з-за вугла, па-бандзіцкі, пад нікам? Я ж не Лу-ка. што магу прасануць за абразу. Во страху жанчына нагнала.
Відаць сайт пачынае дасягаць мэты, калі тут з’явіліся ідэалагічныя апаненты. Падтрымліваю і паважаю сапраўдны ўчынак спадара Астроўскага, хацяб толькі таму, што сам я так не змог (пакуль не магу).
Паважанае, спадарста!
Выбачайце, але надакучыла адукоўваць і весьці палеміку з тымі, хто натуральна паводзіць сябе, як непрыхаваны вораг. З такой катэгорыяй патрэбна размаўляць на іх мове.
Мяне бярэ жах калі адчыняеш сайты, так званай апазыцыі, чытаеш і бачыш, што на іх старонках ідзе натуральны гандаль Бацькаўшчынай. Складаецца уражаньне, што трапіў у зону (хаця Беларусь і ёсьць клясычны узор зоны.)Натуральна, як і належыць зоне, ёсьць калючы дрот. Той жа падзел на адміністрацыю, пры якой есьць “кум” (намеснік начальніка па рэжыму) есьць “злодзеі у законе” і зграя прыстасаванцаў (стукачы, “шурыкі”, пеўні)якія абслугоўваюць інтарэсы як адміністрацыі, так і злодзеяў. Такі расклад задавальняе адміністрацыю, бо пры дапамозе,гэтых шавак, адміністрацыя мае магчымасьць быць у курсе настрояў у зоне і імгнена рэагуе на усе праявы незадавальненьня “зекаў”, дае каманду “фас” злодзеям і тыя, не працуючы і маючы “подогрев” звонку, трымаюць зону у належным стане. Добра усім, акрамя, як бы мовіць, “кантынгенту”, “лектарату”, калі жадаеце.
Калі перавесьці на зразумелую мову, атрымоўваецца такі расклад.
Рэжым яшчэ доўга будзе трываць, а “кантынгент” яшчэ шмат чысу будзе “сядзець” за дротам, пакуль будуць існаваць “злодзеі” (“лідары”, “адзіныя”, “бацькі нацыі”, “шурыкі” і “пеўні”)
Не пасьпееш адчыніць рот, каб заявіць аб сваёй не згодзе ці крытыкі на адрас “злодзеяў”, як на цябе навальваюцца усялякія “дімычы” “міхаські”, “дзеды талашы”і іншыя прыхвасьтні. Выконваецца сацыяльны заказ.Толькі не разумее гэта зграя аднаго, што пакуль ёсьць у іх патрэба, іх трымаюць пры сабе, іншы раз кідаюць костку, каб не здохлі і як належыць брахалі. Калі ж у іх адпадзе неабходнасьць, іх выкінуць на сьметнік ці смоюць ва унітаз, як выкарыстаны прэзэрватыў (выбачайце за пошасьць)
“Лідары” ж маючы не благі “падагрэў” як з Захаду так і з Усходу, займаюцца гандлем інтарэсамі беларускага грамадства і уводзяць народ у зман , падмяняя каштоўнасьці.Гэтыя усялякія мілінкевічы,раманчукі, некляевы, санікавы, не што іншае, як фальшываманетчыкі, махляры і калябаранты, якія страшней за яўнага ворага. З ворагам усе відавочна і ен перад табой, гэтыя ж мамлюкі,нібы стоячы побач ці трохі сзаду, у любы час загоняць ( і заганяюць) табе нож у спіну, здарадзяць і колькі хочаш разоў перапрададуць. Ва усе часы гісторыі чалавецтва, існавалі такія Іуды, якія адчынялі ворагу брамы цытадэлей і у выніку здрады, вораг зьнішчаў мужных абаронцаў, справа толькі у кошце пытаньня.
усім прысутным раю асэнсаваць сутнасць слова ” ПЛЮРАЛІЗМ”.дарэчы – пані Арцёменка так сама шчырая на ярлыкі!
bambuk піша:
Верасень 4, 2010 ў 15:21
“..усім прысутным раю асэнсаваць сутнасць слова ” ПЛЮРАЛІЗМ”.дарэчы – пані Арцёменка так сама шчырая на ярлыкі!..”
Выбачайце, паважаны, аб якім “плюралізме”, можа ісьці размова, калі перад табой непрыхаваны вораг, заўважце, – не “апанэнт”
Тут, канешне, можна казаць аб тым, што не патрэбна апускацца да іх узроўню, тым не менш, на удар трэба адказваць ударам а то і дзьвума.
За сваё жыцьцё, я шмат сустракаў хамаў і паскуднікаў, спачатку імкнуўся ветліва з такімі размаўляць,нешта растлумачваць, што гэта мне дало – анічога.
Калі ж пераходзіў на іх мову (зрэдку чысьціў пысу), адразу узьнікала паразуменьне і павага.
Не інтэлегентна? Канешне.
Ніколі не чула гэтых слоў. Цяпер ведаю з слоўніка: “ЖАРГОННЫЕ СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ, ИСПОЛЬЗУЕМЫЕ В УГОЛОВНОЙ СРЕДЕ, ИМЕЮЩИЕ ОТНОШЕНИЕ К СЕКСУАЛЬНОСТИ” –
Дунька Кулакова – мастурбация, онанист.
Ад ворагаў я ніколі не чакала і не чакаю літасці. Але я папрашу рэдакцыю, калі гэта магчыма, раскрыць дадзеныя гэтага каментара (электронную адрэсу, месца, адкуль гэты каментатар). Даны каментатар сваім каментаром хоча сказаць, што я настолькі агідлівая істота, проста родная сястра Дунькі Кулаковай. Я даўно ведаю, што я агідлівая істота для сверхэліты, колькі жыву на свеце, толькі і ведаю пра гэта. Сверхэліце вельмі не падабаецца, што вось гэтая агідлівая істота свой голас падымае. Сверхэліце вельмі хочацца і далей беларускаму народу Дуньку Кулакову рабіць. А тут, глянь, з’явілася нейкая агідлівая істота, Галіна Арцёменка, і ўставіла гэтай самай сверхэліце, гэтую Дуньку Кулакову. Век не ведала гэтых слоў, а цяпер дакладна, ведаю што патрэбна кожны дзень гэтую Дуньку Кулакову зваць на дапамогу, каб выкарчаваць, нават, мерзапакасны дух з нашай зямлі. Агідліва чытаць Галіну Арцёменка, а прыйдзецца. Праца ваша такая. Спачуваю.
Сп. Bambuk, ні ў які плюралізм, я гуляцца не буду. Ворагі вядуць натуральную грамадзянскую вайну: інфармацыйную, фінансавую, этнічную і, нават, забіваюць людзей. Аб якім плюралізме ідзе размова?
Даўно я так не смяяўся…
Шаноўная Галіна Арцёменка!
Вы пішаце: “Справа не ў стане мазгоў усяго грамадства, а ў наяўнасці нацыянальна- патрыятычнай эліты ў грамадстве”
Вы лічыце, што яе навогул няма, ці яна абмежавана дзесяткам людзей? Колькі гэтай эліты?
І гэта не ўся праблема. Праблема ва ўплыве гэтай эліты на “стан мазгоў”. Якім чынам, ва ўмовах дыктатуры яна можа “дагрукацца”? Калі ад тэорыі пераходзіць да ажыццяўлення дык усё значна ўскладняецца. Патрэбны і рэсурсы і “мэнеджмэнт”.
Сп. Siarhiej, дакладна так. Уся прычына нашага бядотнага стану ў адсутнасці ў грамадстве нацыянальна-патрыятычнай эліты.
Безумоўна, што ў Беларусі ёсць нацыянальна-сведамая інтэлігенцыя, але яна бездзейная ці маладзейная. Нацыянальна-патрыятычная эліта вельмі ж актыўная і смелая. Гэта ёсць змагары. Колькі сёння змагароў ў Беларусі за аб’ектыўныя інтарэсы народа я не ведаю, але вы самі бачыце, што недастаткова, калі прадаецца беларуская маёмасць, калі ва ўладзе манкурты і чужынцы, калі нас называюць штучна створанай краінай, сферай уплыву, калі наш лёс вырашаюць грамадзяне іншых краінаў. Калі ласка, адрозьнівайце змаганне і імітацыю змагання за інтарэсы беларускага народа.
Абсалютна з вамі згодная, што за 20 год змагання з дыктатурай апазыцыя не толькі не мае сваіх беларускіх рэсурсаў, “мэнеджмэнта”, але нават не распрацавана тактычных метадалогій, як ва ўмовах дыктатуры можна “дагрукацца” да “мазгоў” народа. Гэта кажа аб тым, што усе гэтыя 20 гадоў мы блукалі не ў тым накірунку. Вось і вынікі ад гэтага. На нас крыўдзяцца, што мы ганьбім лідараў. Мы не ганьбім іх, мы жадаем вызначыцца хто ёсць хто і знайсці самі сабе лідара, каб пад яго кіраўніцтвам ісці да сваёй мэты.
Каб дагрукацца да “мазгоў” народа патрэбна ў першую чаргу вясці працу супраць манкуртызацыі народа, г. зн. супраць этнацыда. Этнацыд – гэта ёсць разнавіднасць генацыда, вельмі сур’ёзнае злачынства супраць чалавецтва, і праводзіцца ён з мэтай манкуртызацыі, г. зн. ператварэння народа ў рабоў. Народы, стаўшыя ахвярамі этнацыда, звычайна губляюць гістарычную памяць ці значную яе частку (гл. манкурты), у шэрагу выпадкаў таксама сваю саманазву, культуру, веравызнанне, і асімілююцца або займаюць падпарадкаванае, прыгнечанае становішча ў стаўленні да тых, хто падверг іх этнацыду.
Ну, дык давайце вяртаць гістарычную памяць народу-ахвяры этнацыднай палітыкі, культуру, веравызнанне… Я ж не проста так сябе называю нацыяналісткай. Я ж даўно пішу, што нацыяналізм – гэта імунная сістэма народа супраць рабства. Глабальны паразытызм імкнецца разбурыць імунную сістэму супраць рабства і праводзіць гэтую палітыку праз шматлікую сетку прыкормленых манкуртаў, аб чым мы і кажам. Калі вы не жадаеце быць рабом і жадаеце працаваць, то спачатку вызначыцеся за якую сістэму нацыянальнага будаўніцтва вы галасуеце, калі вы беларус: за рабскую (некаму падпарадкаваную) ці за свабодную (нацыянальную)?
Я не магу прапанаваць вам сваю метадалогію супраціву этнацыду, бо шматлікія тут кажуць, што не вераць. Гэта правільна, што не вераць: няхай лепш не вераць, чым вераць усім бясконца. Раз не вераць, то яшчэ існуе інстынкт самазахавання. Але скажу, чым я займаюся: шукаю карані беларусаў. Тое што я знахожу пра беларусаў, падобна міфу. Некаторыя так і кажуць, што гэта міфы, але гэта падабаецца ўсім. Няхай гэта і міфы, але ж гэта міфы пра нашых продкаў. Расказвайце гэтыя міфы ў садках, школах, турыстам, студэнтам, на канцэртах. Паднімайце нацыянальны дух народа. І мы не будзем рабамі, нідзе і ніколі.
Чарговы пэрл: “аб’ектыўныя інтарэсы народа”.
– даступныя да зразумення выключна членам партыі нацыянальнага вызвалення. Сам народ непасрэдна такавыя інтарэсы не ўсвядоміў, бо яны транслююцца народа выключна праз пасярэдніцтва вышэйзгаданай партыі.
Мы радыя, што вы так высока ацанілі адно з нашых ідэалагічных дасягненьняў – “Аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу на яго ўласнай зямлі”.
Сапраўды, многія беларусы ўжо зразумелі, што гэтае паняцьце ёсьць ключавым у змаганьні за Сапраўдную Беларускую Дэмакратыю. Яны дзякуюць нам за тое, што зьявіўся ясны ідэалагічна-мэтавы арыентыр, які многае прасьвятляе ў мазгах, бо паказвае канструктыўную, стваральную альтэрнатыву, надзвычай істотную для нашага змаганьня.
Тое ж нам кажуць ворагі беларускага народу, але… іншым чынам. Яны скардзяцца на тое, што “Аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народа” ўсталі ім у адным месца ўпоперак арганізму… Але мы, на жаль, нічым ім дапамагчы ня можам і раім расслабіцца і прыстасавацца да гэтай сітуацыі.
Смейся, смейся, чалавечэ. Так будзе лепш. Бачыш, якая я самакрытычная. Вось назаві мне чалавека, хто бы мог так аб сабе сказаць на увесь белы свет. А я магу. Адчуваеш сілу волі? А цяпер параўнайце прэтэндэнтаў на прэзідэнта, якія не здольны прызнаць свае памылкі і так хваравіта рэагуюць на крытыку, на здаровую крытыку, без хамства. І вы сп. Міхасёк, слабак, калі так абражаеце прадстаўніцу народа за праўду. Я кажу праўду і буду далей казаць. Чаго ж я буду маўчаць, калі мяне выперлі з радзімы? Гэта ж на маіх родзічах будуць нажывацца. У нас з мужам на дваіх 73 гады працоўнага стажу. Дзе ж мая доля ў беларускай маёмасці? Я не збіраюся дараваць яе каму-небудзь. Я хачу перадаць яе сваім дзецям. І не кажыце, што я не маю права на сваю законную долю. Пачнецца прыхватызацыя маёмасці, буду падаваць ў Міжнародны суд аб кампенсацыі сваёй долі.
Чаму ж пэрл?
Ў адным магу пагадзіцца, што вы недастаткова ці зусім не ведаеце нашу праграму. Самае каштоўнае – гэта чалавек і яго жыццё (раней і цяпер была дзяржава і чыноўнікі).
1. Мы не жадаем быць рабамі і не жадаем імі стаць.
2. Мы не жадаем, каб увесь народ, а разам з народам і кожны з нас, быў пазбаўлены усіх жыццёвазабяспечваючых рэсурсаў (зямлі, лясоў, недраў, прадпрыемстваў і г.д.).
3. Самае каштоўнае, што у нас ёсць – гэта людзі. Па гэтаму мы лічым, што інвестыцыі патрэбна укладываць ў людзей (здароў’е, ежа, адукацыя, адпачынак, развіццё здольнасцяў).
4. Мы жадаем каб наш народ заняў годнае месца ў свеце і быў паважаны.
5. Мы жадаем каб весь народ жыў заможна і не баяўся бандзюг.
6. Мы не жадаем, каб за спіной беларусаў ладзіліся змовы і нехта вырашаў наш лёс. І яшчэ шмат чаго.
Усё гэта ёсць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народа. Але гэта не ўсім падабаецца. Ёсць шмат жадаючых ператварыць беларусаў ў сваіх рабоў. Вось мы і жадаем вычысліць тых, хто мае вельмі дрэнныя намеры ў адносінах да беларусаў. Ведаючы гэтыя намеры, тэхналогіі адурманьвання народа, мы можам выпрацаваць антымеры. Напрыклад, наш народ – гэта народ-раб. Як з гэтым змагацца, калі ласка, адкажыце вы нам, каб не было, што гаворым толькі мы.
“Аргентына ня дасьць МВФ «залезьці» ў сваю кішэню”
“Глава Министерства экономики Аргентины Амадо Булу заявил, что страна не позволит Международному валютному фонду проверять ее госфинансы. «Былое вмешательство Фонда в наши финансы закончилось плачевно, что нашло отражение, как на макроэкономическом уровне, так и на бытовом — в жизни простых аргентинцев», — пояснил политик. Ранее британское издание Financial Times сообщило, что Буэнос-Айрес готов допустить МВФ до своей казны в качестве условия начала неформального диалога с Парижским клубом по погашению задолженности в размере почти 7 миллиардов долларов. Булу уже не раз заявлял о недопустимости навязывания жестких условий со стороны фонда и праве каждой страны проводить собственную экономическую политику, а не примерять «костюм, выкроенный по лекалам МВФ»”.
Подробнее: http://news.mail.ru/economics/4414329/
http://news.mail.ru/economics/4414329/
Каментар: Да ведама чытачоў: Аргентына пасля ўмяшання МВФ, так званых інвестыцый і пазык, апынулася ў вельмі цяжкім стане, калі ў гарадах не было нават пітной вады. Прааналізаваўшы гэтае становішча, стала відавочным, што МВФ ЗРАБІЎ ГЭТА НАЎМЫСНА, каб стварыць краіну рабоў. Толькі па гэтай прычыне, мы сталі выступаць супраць “лібералізацыі” краіны і правадникоў лібералізацыі, у тым ліку і супраць праграмы Раманчука. Калі нашага аўтарытэту для вас не дастаткова, то звярніце увагу на галоўнага эканаміста Аргенціны Амадо Булу. Не дапушчэнне ператварэння беларусаў ў рабоў – гэта аб’ектыўны інтарэс беларускага народа. Ці ёсць хто-небудзь, хто з гэтым ня згодны?!