nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

WikiLeaks: “расейская мафія” пры падтрымцы Крамля захоплівае Еўропу

10 снежня, 2010 | 9 каментарыяў

Рэдакцыя (паводле http://criminalnaya.ru/news/wikileaks_russkaja_mafija_pri_podderzhke_kremlja_zakhvatila_evropu/2010-12-09-16791)


“Расейская мафія” распаўсюдзілася па Еўропе і нарошчвае сьферы ўплыву, – вынікае з амерыканскай дыпперапіскі, апублікаванай сайтам WikiLeaks. Злачынцы сталі такім жа аб’ектам экспарту з Расеі, як газ і нафта, – піша французская Le Monde.


У лік аблюбаваных расейскімі мафіёзі месцаў уваходзіць Гішпанія. Каталонскае ўзьбярэжжа першапачаткова было абранае як месца адпачынку, але затым злачынцы ацанілі мяккасьць мясцовага заканадаўства і вырашылі, што менавіта там зручней за ўсё праводзіць незаконныя транснацыянальныя аперацыі.

Гішпанскія ўлады правялі ўжо дзьве маштабныя аперацыі супраць “расейскай мафіі” ў краіне і арыштавалі больш за 60 падазраваных, у тым ліку чатырох з 8-10 мафійных верхаводаў, якія дзейнічаюць за межамі Расеі, – паведамляе газета са спасылкай на тэлеграму амерыканскай амбасады.

Нягледзячы на ўступленьне ў ЕС, трывалыя сувязі “расейскай мафіі” застаюцца ў Баўгарыі. У справаздачы амерыканскай амбасады ў Сафіі ад ліпеня 2005 года гаворыцца, што асноўны рычаг ўплыву на балгарскую эканоміку для Расеі – гэта імпарт энэргарэсурсаў, уключна з нафтай, прыродным газам і ядзерным палівам. Так, амерыканская амбасада зьвяртае ўвагу, што дзякуючы гэтаму буйна́я расейская нафтавая кампанія “падтрымлівае шчыльныя сувязі з расейскімі сьпецслужбамі й арганізаванай злачыннасьцю”.

Таксама дыпламаты згадваюць Міхаіла Чорнага, высланага з Баўгарыі за датычнасьць да злачынных дзеяньняў, які аднак захаваў кантроль над шматлікімі кампаніямі праз давераную асобу – Тодара Баткова. У верасьні 2009 года амбасада зноў піша справаздачу аб Тодары Баткове, у якой гаворыцца аб яго “трывалых палітычных сувязях” і дабрачыннай дзейнасьці.

Акрамя таго, згадваецца ў дыпперапісцы і сувязь Расеі з украінскімі злачынцамі. Так, амбасада ЗША ў Маскве згадвае, што “дзеяч арганізаванай злачыннасьці” Сямён Магілевіч, датычны да непразрыстай сьхемы продажу газу Ўкраіне і арыштаваны ў студзені 2008 года, карыстаецца свабодай перамяшчэньня па Расеі і афіцыйнай абаронай.

Выступаючы 13 студзеня 2010 года на пасяджэньні амерыкана-гішпанскай рабочай групы па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, пракурор Хасэ Грында Ганзалес, які кіраваў аперацыяй “Аса”, адкрыта заявіў, што лічыць Беларусь, Чачню і Расею амаль “мафіёзнымі дзяржавамі”. Ён дадаў, што “Украіна таксама стане такой”. Там нельга адрозьніць афіцыйную ўладу ад злачынцаў. Па яго словах, арыштаваны ў рамках аперацыі “Тройка” Генадзь Пятроў падтрымлівае “небясьпечна шчыльныя” кантакты з высокапастаўленымі прадстаўнікамі расейскай улады.

Гансалес падкрэсьлівае таксама, што “расейская мафія” кантралюе некаторыя стратэгічныя вобласьці, таму вельмі важна рассьледаваць падобную дзейнасьць. Акрамя таго, яго таксама хвалюе “нявырашанае пытаньне” аб “ступені датычнасьці прэм’ер-міністра Ўладзіміра Пуціна да дзейнасьці расейскай мафіі й аб тым, у якой меры ён кантралюе дзеяньні мафіі”.


9 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Сталін быў бандытам. Усю сваю ўладную вертыкаль ён фармаваў са сволачы. І гэта цягнулася некалькі пакаленняў. Сёняшняя імпэрская бюракратыя – гэта нашчадкі сталінскіх катаў. Але стваральны патэнцыял мафіі блізкі да нуля. Беларусь гэта вельмі закранула – намі кіруе мафіёзная вертыкаль і пахан.
    Нічога новага я тут не паведаміў, хіба што прасцякі ці наіўныя замежнікі здзівяцца.

  2. читатель кажа:

    Кремль при помощи своего сукиного сыны захватывает Беларусь прямо теперь и совершенно непонятно, что нам сейчас делать. Может пора уже готовиться к активной фазе борьбы?

  3. Margarita кажа:

    Вельмi шпарка, за некалькi месяцаў, без абмяркавання з народам – нападпiсваў паперак сэнс якiх яшчэ невядомы. Чаму спяшалiся? Каб хутчэй да выбараў замацаваць дамову. Аднаўленне iмперыi iдзе сваiм ходам па ўсiх напрамках, а свет назiрае.
    У Менску нейкия гарадавыя, мураёўския цыбулiны на храмах, лiтару “ў” збiраюцца ўдаляць, уся гаспадарка завязаная на Расейскiм напрамку, каб iм выгадна. Беларусь прынiжана да статусу эканамiчнага васала. Расея нe спынiцца на гэтым. Яна будзе сабе дазваляць столькi колькi Беларусы будуць цярпець

  4. Самае галоўнае сёння – аб’яднанне нацыянальна-патрыятычных сілаў. І тым хто цвёрда стаіць на абароне інтарэсаў беларускага народа рабіць ўсё магчымае, каб зламаць рабскую свядомасць народа. Пакуль гэтага не адбудзецца і пакуль сапраўдны нацыянальны рух не набярэ сілу, нічога не будзе.
    Трэба даваць адпор ўсялякай ліберастычнай і імперскай прапагандзе, якія вешаюць лапшу на вушы.
    Самае галоўнае, што сёння павінна зрабіць нацыянальная інтэлігенцыя – гэта зрабіць выбар, прыняць асабістае рашэнне: ці і далей заставацца ў рабстве, ці дамагацца самастойнасці і незалежнасці.
    А пакуль, незалежна ад жадання, беларусы будуць жыць ў рабстве, свой дабрабыт будуць палепшаць імперцы. Гэта – кошт нашай труслівасці, боязі, бяспечнасці, спадзеваў на нейкага заморскага цара. Пазіцыя “мая хата з краю” не дапаможа абараніцца ад рабства, а толькі вядзе да апусканьня ў яго.

  5. Margarita кажа:

    Пытанне: чаму маўчыць Рада БНР? Якiм чынам Павел Марозаў уведзены ў склад Рады? Вось што ён абмяркоўвае ў гэты час: легалiзацыя прастытуцыi:

    http://3dway.org/

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадарыня Маргарыта, на погляд рэдакцыі вы закранулі вельмі важнае пытаньне.
      Ці не маглі б вы даць больш дакладную спасылку, каб надзейна зафіксаваць факт?

  6. Яўген Мурашка кажа:

    Margarita
    Гэта не Рада, а дом састарэлых.
    Іншым разам сп.Сурвіла, прасьнецца, каб чыхнуць.
    А што да Марозава, дык гэта грантасмок і прайдзісьвет.

  7. Adash кажа:

    Гм… Як для мяне, выглядае незразумелым, якім чынам стваральнік _маскальскамоўнага (расейскамоўнага)_ рэсурсу “Третий путь” спадар Павел Марозаў апынуўся у складзе Рады Беларускае Народнае Рэспублікі. Ды… ці сапраўды ён у яе ўваходзіць, не самазванец?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы