nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Еўразьвяз фінансуе БТ

17 снежня, 2010 | 9 каментарыяў

Вы ўсё яшчэ пытаецеся, чаму наш народ ня можа пазбавіцца ад беларусажэрнай дыктатуры? Тады вось чарговая інфармацыя для роздуму …  Калектыў тэлеканалу «Белсат» выступіў з заявай, якую далей зьбіраецца перадаць старшыні Еўрапейскай камісіі ды еўрадэпутатам. Падставай для заявы стала прэм’ернае выданьне праграмы «Акно ў Еўропу», якое паказаў Першы канал “беларускага тэлебачаньня” і за якім павінна пайсьці наступная фінансавая падтрымка БТ… Заява падаецца паводле http://belsat.eu/be/aktualnosci/a,814,ieurazviaz-finansuie-bt.html

Рэдакцыя.


“13 снежня 2010 г. Першы канал Беларускага тэлебачання паказаў прэм’ернае выданне праграмы «Акно ў Еўропу», што фінансуецца Еўрапейскаю Камісіяй. Такім чынам, мы даведаліся, што структуры Еўрапейскага Звязу вырашылі прызначыць грошы еўрапейскіх падаткаплатнікаў на падтрыманне рэжымнага беларускага тэлебачання. У нас як журналістаў, што доўгі час змагаюцца за свабоду слова ў Беларусі ды захаванне належных стандартаў у галіне інфармацыі, гэты факт выклікае абурэнне і дэзарыентацыю.

Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне ёсць рупарам прапаганды рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Гэта праяўляецца нават у спосабе асвятлення цяперашняй выбарчай кампаніі, калі, паводле дакладу назіральнай місіі АБСЕ, 86 % часу прысвячаецца дзейснаму прэзідэнту і ўсяго 14 % – іншым кандыдатам, дый тое яны пераважна не называюцца пайменна, а прэзентуюцца як група.

Прызнанне ўстановамі Еўрапейскага Звязу тэлебачання, якое ёсць элементам уладных структураў і далёкае ад прыкладаў сумленнай журналістыкі, да таго ж за 10 дзён да выбараў, – проста непрымальнае. Варта таксама адзначыць, што праграма «Акно ў Еўропу» мае за мэту папулярызаваць веды пра Еўропу, а рыхтуюць яе журналісты, якіх гледачы адназначна асацыююць з несумленнасцю і палітычным спрыяннем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Мы падтрымліваем дыялог ды імкненне да паразумення ў адносінах паміж Беларуссю і Еўропаю. Аднак гэты дыялог мусіць праводзіцца з захаваннем прынцыпаў. Еўрапейская Рада ў сваім заключэнні ад 25 кастрычніка 2010 г. паставіла прагрэс у адносінах з Беларуссю ў залежнасць ад павагі правоў чалавека і прагрэсу ў галіне свабоды медыяў. Нас вельмі трывожыць сітуацыя, калі прамоцыя свабоднага свету – у гэтым выпадку Еўрапейскага Звязу – у выніку вузкага палітычнага інтарэсу рэалізуецца пры дапамозе прапагандысцкіх установаў недэмакратычнай дзяржавы, якой усё яшчэ застаецца Беларусь. Гэтыя ўстановы штодня выкарыстоўваюцца для зняволення грамадства і падпарадкавання яго рэжыму. Іх прызнанне абсалютна несумяшчальнае з ідэаламі дэмакратыі ды правоў чалавека, упісаных у афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага Звязу. Падтрыманне Еўрапейскім Звязам рэжымнага беларускага тэлебачання – гэта найгоршы сігнал для ўсіх зацікаўленых у вяртанні свабоды слова ў Беларусі.

Мы заклікаем усіх калегаў у Беларусі ды Польшчы падпісацца пад гэтаю заяваю пры згодзе з яе зместам. Гэта можна зрабіць ў каментары пад тэкстам заявы.

Мы збіраемся перадаць гэтую заяву старшыні Еўрапейскай Камісіі ды еўрадэпутатам усіх фракцыяў.

Калектыў тэлеканалу «Белсат»”

(канец заявы)



У заключэньне мы падаем некаторыя каментары на падзею, узятыя адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/2250549.html

Ананім

А чаго тут разумець. Прадажная Эўропа змовiлася з Масквой i вырашыла падтрымаць беларусажэра, якi Маскве ўсё здаў.

Аналітык

Спадарства, БЕЛСАТ канал які фінансуецца Еўразвязам, але створаны у межах Польшчы. Пасля забойства Леха Качынскага там кіруе тая ж банда, што ў Маскве… Здыміце нарэшце ружовыя акуляры: найноўшы перадзел свету закончыўся ў красавіку 2010 году…

Swadko, Minsk

Дакладна ў кропку…
І яшчэ хочацца са слёзкай у воку нагадаць словы Высоцкага з вядомай песні:
“Еслі вы не одзовётесь мы напішем в спортлото…” Эх…

Машэка, в. Праўдзівая

Мда… Прыехалі… Навошта Еўропе карміць сытых, заможных і задаволеных жыццём прапагандыстаў з БТ? Гэта ж нейкая шызафрэнія!


9 каментарыяў

  1. Шызафрэнія не ў іх, а ў нас, калі мы верым ўсім і глядзім ім ў рот. І так будуць паступаць заўсёды, пакуль не ўбачаць сілу і моц беларусаў. А сіла і моц нашы знаходзяцца ў нашым аб’яднанні па абароне нашых інтарэсаў. Вы ж бачыце наколькі дакладна гэты сайт аналізуе сітуацыю вакол і ўнутры Беларусі. Вы ж бачыце, што ўсё пацверждаецца самымі высокімі палітыкамі і дасведчаннымі арганізацыямі свету.

  2. ПАВАЖАНАЕ СПАДАРСТВА, ПАВАЖАНЫЯ КАНДЫДАТЫ НА ПАСАДУ ПРЭЗІДЭНТА!

    Надышоў час, калі мы, беларусы, павінны вызначыць свой лёс на бліжэйшыя 5 гадоў.
    5 год – гэта вялікі тэрмін. За гэты час вельмі шмат чаго можа змяніцца як у краіне так і ў нашым асабістым жыцці. Якіх бы мы поглядаў і накірункаў не былі, але мы павінны рабіць выбар паміж рабствам і свабодай. Мы павінны ясна ўсведамляць, што за наша рабства і жабрацтва Захад дае Лукашэнку 3 млрд. даляраў, Расея – 4 млрд. Усяго 400 даляраў за чалавека. І Лукашэнка кожнага з нас за гэтыя грашы прадаў. Сёння ў Беларусі 25 млрд. даляраў пазыкі. Чым мы будзем гэтую пазыку аддаваць? Не сёння, дык заўтра крэдыторы будуць патрабаваць свае грошы. У Грэцыі гэтыя крэдыторы запатрабавалі прадаць курортныя мясціны. А што яны запатрабуюць у беларусаў? Калійныя солі, нафтаперапрацоўчыя заводы ці тэрыторыю для захоўвання шкодных выкідаў? Людзі, ці усведамляеце вы, чым гэта закончыцца?
    Лукашэнка не можа быць больш прэзідэнтам. Лукашэнка ёсць гарант вашага рабства і жабрацтва.
    Ведайце толькі адно: мы ўсёроўна выйдзем на вуліцы, калі прыйдуць новыя гаспадары з далёкіх і блізкіх краінаў…
    Аргенціна па узроўні свайго жыцця набліжалася да еўрапейскіх краінаў, а потым прыйшлі крэдыторы і захапілі яе. А пасля гэтага сталі ўсе прадпрыемствы, у гарадах не было нават пітной вады. Людзі выйшлі на вуліцы, адбыўся захоп прадпрыемстваў. Выйшлі аргенцінцы, выйдуць і беларусы, але потым будзе вельмі цяжка паднімацца з жабрацтва. Я не пужаю, я папярэджваю аб вялікай бядзе, якая насоўваецца на Беларусь.
    Вядома, я разумею, што людзей сілай гоняць на выбары. Але гэта адбываецца захоп улады. Сілай. Гэта ёсць вельмі цяжкае злачынства, якое караецца смерцю.
    Сёння Лукашэнка падняў войскі для захопу улады. Гэта ўжо і ваенны захоп.
    Дык якія гэта выбары? Гэта не выбары, гэта злачынная аперацыя па захопу ўлады.
    9 альтэрнатыўных кандыдатаў гатовыя ўзяць адказнасць за лёс беларусаў. І сёння ад іх крокаў залежыць будучыня беларусаў. А іх крокі, іх лёс і іх жыццё залежыць ад нас – простых беларусаў. Ці здолеем мы іх так падтрымаць, каб яны не палі духам і засталіся ўсе жывымі і здаровымі?
    Я прапаноўваю ўсім беларусам 19 снежня выйсці на плошчы па ўсіх гарадах ды вёсках. І, каб не дапусьціць вялікага злачынства, заклікаю захопліваць выбарчыя ўчасткі, затрымліваць войскі ў нашых гарадах, каб іх менш было ў Менску. Фатаграфуйце войскі, запісывайце дадзеныя і складайце спісы фальсіфікатараў. І ўсё выстаўляйце імгненна ў інтэрнэт.
    Кандыдаты, звяртайцеся ва ўсе міжнародныя арганізацыі, да ўсіх краінаў свету і прасіце ўвесці міратворчыя сілы для абароны бяззбройнага беларускага народа ад злачыннай ваеннай хунты пад кіраўніцтвам злачынцы Лукашэнкі.
    Беларусы замежжа, не сядзіце склаўшы рукі, прысвяціце гэтыя дні інтэрнэту: пішыце пратэсты, перакладайце ўсе матэрыялы на розныя мовы свету і рассылайце ва ўсе міжнародныя арганізацыі, закідайце беларускія амбасады памідорамі і яйцамі.
    Беларусы, пакажыце сваю сілу і моц, каб вас паважалі ў свеце.
    Звяртаюся да ўсіх народаў усіх краінаў. Не пакідайце беларусаў у бядзе, падтрымайце нас чым магчыма ў цяжкі час. Нам не патрэбна вайна, нам патрэбна свабода і справядлівасць.
    Жыве Беларусь!
    Галіна Арцёменка.

  3. Яўген Мурашка кажа:

    Уся Беларусь павіна стаць адзінай Плошчай

    Ва умовах, калі вядома, што усе падыходы да Менска будуць блякаваны, каб не дапусьціць прыезду людзей, неабходна ператварыць Беларусь у адну пратэстную зону.
    У самым Менску патрэбна ісьці да ЦВК, акружных выбарчых камісій, каб расцярушыць сілы падаўленьня.
    У гарадах, раённых цэнтрах трэба заклікаць людзей таксама блякаваць тэрытараяльныя выбарчыя камісіі, аблвыканкамы, там дзе падсумоўваюць вынікі галасаваньня. Няхай яны усе калоцяцца ад страху.
    Трэба зменшыць сілавую падтрымку рэжыму у Менску. Трэба, каб мясцовая міліцыя не была выкарыставана у сталіцы.
    Пакуль яшчэ ёсьць трохі часу, трэба ісьці ва-банк, бо Менск не вырашыць пастаўленныя мэты. Калі ужо выходзіць, дык выходзіць адзін раз – скінуць злачынны рэжым Лукашэнкі
    Беларуская нацыя заслуговае права на лепшую долю і на любыя дзеяньні дзеля дасягненьня гэтай мэты.
    Гэй, ліцьвіны – Бог нам зычыць!

  4. Актывіст кажа:

    Не ў тэму, але ж:
    СУСТРЭЧА ВЫБАРШЧЫКАЎ У МЕНСКУ
    18 сьнежня, у суботу, а 14.00 адбудзецца сустрэча выбаршчыкаў перад будынкам Прэзыдыюма Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь — праспэкт Скарыны (Незалежнасьці), 66. Будзе абмеркаваны ход папярэдняга галасаваньня і пэрспэктывы Народнага Байкоту выбарчага фарсу. У сустрэчы прымуць ўдзел кандыдаты на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якія падтрымліваюць пазыцыю калектыўнага зьняцьця ўсіх кандыдатаў з фальшывых выбараў.
    Запрашаем прыняць удзел у сустрэчы выбаршчыкаў.
    Інфармацыйная камісія
    Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
    http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/00–20101217–03

  5. DJ кажа:

    А што за кандыдаты, хто туды прйдзе Актывiст? Вы бы патлумачылi а то не зразумела
    Цi яны будуць здымацца?

  6. міхась кажа:

    А дзе былі раней?
    Маскалям трэба паставіць свайго згаворлівага чалавека, бо той упарты, баючыся за сваю шкуру
    не выконвае загадаў безумоўна.
    За кім і куды ісці?
    Хто возьме ўладу?
    Улада – гэта ня пляшка гарэлкі, якую можна падзяліць з першым-лепшым.
    Пакуль ня будзе сваёй нацыянальнай эліты, за якой пойдуць людзі, пра ўладу няма чаго думаць.
    Назавіце таго, за кім можна пайсьці?
    Вось у тым і ўся бяда!

  7. Актывіст кажа:

    А што за кандыдаты, хто туды прйдзе Актывiст?
    =======
    Я такой інфармацыяй не валодаю. Але чакаць засталось не шмат. Цікава тое, што “незалежныя” СМІ зусім наконт гэтага зусім не падаюць інфармацыю..

  8. читатель кажа:

    То, что происходит в “независимых” СМИ это вообще вопиющее безобразие. Складывается впечатление что они там все висят на крючке. Но почему себя так ведёт Радио Свобода вот это непонятно…вроде же как они не должны быть под колпаком. В чём же могли сойтись интересы? Ни у кого не сложилось такого ощущения?
    всё больше склоняюсь к версии о некоем заговоре против Беларуси и самое паршивое, что все они: Кремль, Европа, США проталкивают нам вместе Лукашенко. Но почему он им всем выгоден? В чём же дело? Сие похоже некая большая тайна…
    разгадав которую мы поймём как со всем этим бороться
    у меня такая версия, даже две: или Беларусь отдана на откуп Москве, или они объединены какой-то тайной связью, а может и то и другое

  9. MIKOLKA кажа:

    Толькі абмежаваны не разумее, што Беларусь даўно аддана на з’ядзенне маскалям.
    А рахманыя “дэмаклаакі” робяць бізнэс здаючы уладам сапраўдных патрыётаў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы