Больш за тры дзесяткі (на час падтыхтоўкі матэрыяла) праваслаўных актывістаў выступілі зь лістом на адрас патрыярха РПЦ МП Кірыла. Падаем яго тэкст (узята з http://nn.by/?c=ar&i=48165; выдзелена тоўстым намі) і абмяркоўваем ніжэй.
1.
«Найсвяцейшаму Кірылу, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі.
Прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы.
Ваша Святасць!
Да Вас звяртаюцца праваслаўныя вернікі Беларусі, якія належаць да Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, архіпастырам і духоўным лідарам якога Вы з’яўляецеся. Мы паважаем Вас не толькі як адміністрацыйнага кіраўніка, але і як багаслова, якому Руская Праваслаўная Царква абавязаная развіццём сваёй сацыяльнай этыкі, вызначэннем і абгрунтаваннем тых фундаментальных маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца жыццё грамадства, якімі ў сваіх дзеяннях кіруюцца вернікі Царквы. Мы заўсёды чакаем ад Вас, як ад нашага Гаспадара і Айца, сведчанняў гэтых каштоўнасцях перад абліччам дзяржаўнай улады, перад абліччам усяго народа, як гэта было падчас візіту Вашай Святасці ў Беларусь у верасні мінулага года.
Выступаючы ў Палацы Рэспублікі, Вы найменавалі сябе «чалавекам, для якога лёс Беларусі азначае не менш, чым лёс Расеі або лёс Украіны», які «атаясамляе сваё жыццё» з нашым народам. Вы казалі нам пра маральнае самавызначэнне чалавека, пра пакліканне Царквы засцерагаць чалавечае сумленне, «натхняць людзей на тое, каб яны ні пры якіх абставінах гэты голас у сабе не заглушалі», асабліва ва ўмовах сучаснага свету, дзе «вельмі лёгка заблукаць, сістэма каштоўнасцяў перакручаная, праўда мяшаецца з хлуснёй», дзе «нярэдка чалавеку цяжка зразумець, дзе праўда, а дзе хлусня, і куды ісці».
Многія вернікі нашай Царквы, а таксама многія беларусы, якія належаць да іншых рэлігіяў, і няверуючыя, слухаючы голас сумлення, не змаглі прызнаць перамогу Аляксандра Лукашэнкі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах чэснай: у альтэрнатыўных кандыдатаў быў абмежаваны доступ да сродкаў масавай інфармацыі; прадстаўнікі апазіцыйных партый не ўвайшлі у склад выбарчых камісій; было адзначана мноства фактаў адміністрацыйнага прымусу падчас галасавання; чыніліся перашкоды незалежнаму назіранню за выбарамі; там жа, дзе такое назіранне вялося, поўна сведчанняў аб масавых фальсіфікацыях.
Многія беларусы, кіруючыся сваім сумленнем, выйшлі на мірную маніфэстацыю, каб выказаць пратэст супраць хлусні, гвалту, несправядлівасці. У выніку правакацыі ля Дома ўрада ўдзельнікі мірнай дэманстрацыі і выпадковыя мінакі (у тым ліку жанчыны і людзі сталага ўзросту) былі жорстка збітыя, больш за 600 чалавек арыштаваныя і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і ў дадзены момант утрымліваюцца у ганебных для чалавечай годнасці ўмовах. Больш за тое, 19 чалавек — кандыдаты ў Прэзідэнты і іх бліжэйшыя памочнікі — былі арыштаваныя КДБ, на іх аказваецца жорсткі ціск, некаторыя з іх сур’ёзна паранены.
Падчас візіту ў Мінск Вы казалі, што атаясамліваеце сябе з беларускім народам. Але цяпер, ва ўмовах усё большых ганенняў на іншадумцаў у нашай краіне, калі прагучала і атрымала шырокі рэзананс у беларускім грамадстве Ваша, як Прадстаяцеля Царквы, віншаванне дзейнаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь з пераабраннем на 4-й тэрмін, можа стварыцца ўражанне, што Вы атаясамліваеце сябе не з усім народам, а толькі з некаторай яго часткай, пакідаючы без апекі іншую, зусім не малую частку народа, а менавіта людзей, неабыякавых да лёсу сваёй краіны, чыё меркаванне, шчыльна звязанае з паданнямі аб хрысціянскай свабодзе ды годнасці і якое базуецца на ідэалах дэмакратыі, не ўлічваецца, хто выключаны з паўнапраўнага палітычнага і грамадзянскага жыцця.
Выступаючы ў Мінску, Вы адзначалі прынцыповую важнасць таго, каб «Царква ніколі і ні пры якіх абставінах не атаясамляла сябе з уладай, сілай і магутнасцю, але мела магчымасць пакорліва і спакойна сведчыць аб праўдзе Божай».
Нам хацелася б верыць, што пазіцыя падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі Вашай Святасцю звязана з недастатковай Вашай інфармаванасцю, таму мы і звяртаемся да Вас з гэтым адкрытым лістом.
Другая мэта ліста — сведчыць беларускаму грамадству пра тое, што ёсць праваслаўныя беларусы, якія належаць да Маскоўскага Патрыярхату, для свядомасці якіх недапушчальна беззаконне, у якое ўсё больш апускаецца краіна. Лічачы Вас сваім духоўным лідарам, мы не заклікаем Вас заняць тую ці іншую палітычную пазіцыю, роўна як і тыя, хто падпісваецца пад гэтым лістом, вольныя прадстаўляць розныя палітычныя сілы, плыні, ідэалогіі або не прадстаўляць ніякіх, мы толькі просім Вас не пакінуць без апекі і тых сваіх дзяцей, хто выступае за сумленныя і справядлівыя выбары, за павагу Канстытуцыі і чалавечай годнасці.
Царква спрадвеку журылася аб зняволеных і палонных, таму мы просім Вас аказаць падтрымку тым, хто цяпер знаходзіцца ў зняволенні. Мы просім Вас засведчыць, што Царква ставіцца да фальсіфікацый любых выбараў, з якімі б матывамі такія фальсыфікацыі ні здзяйсняліся, як да хлусні і граху.
Мы просім Вас таксама выступіць з асуджэннем нематываванага гвалту і заклікаць тых правакатараў, якія былі сапраўднымі арганізатарамі гвалтоўных дзеянняў каля Дома ўрада, да прызнання і пакаяння. Мы просім Вас заступіцца за сем’і тых пацярпелых, у якіх органы апекі пагражаюць забраць дзяцей. Няхай Ваша аўтарытэтнае слова, якое адбываецца ад Евангельскага вучэння і хрысціянскай маралі, а не з імгненнай палітычнай кан’юнктуры і геапалітычных інтарэсаў, паспрыяе міру ў беларускім грамадстве, а не далейшаму яго раз’яднанню і падзелу.
З павагай і просьбай святых Вашых малітваў,
(Подпісы ў алфавітным парадку па прозвішчы)
Абрамчук Раман, прыхаджанін Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, культуролаг, музыкант, магістр гуманітарных навук
Васілевіч Наталля, прыхаджанка Свята-Міхайлаўскага прыходу г. Мінска, рэдактар хрысціянскага парталу „Царква», рэгіянальны прадстаўнік Сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі «Сіндэсмас» у Цэнтральнай Еўропе (2007—2009 гг.), палітолаг-юрыст, магістр гуманітарных навук
Вайцішка Раман, прыхаджанін храма Касьмы і Даміяна ў Шубіне, г. Масква, генеральны дырэктар кампаніі РВ Медыя (Масква)
Голік Сяргей, прыхаджанін Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, гісторык, фатограф
Ганчарэнка Святлана Яўгенаўна, прыхаджанка храма Жыровіцкай іконы Божай Маці г. Бярозаўкі, інжынер.
Грос Андрэй Генадзевіч, прыхаджанін Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Ліды, дактарант Хрысціянскай тэалагічнай Акадэміі ў Варшаве
Донаў Павел, прыхаджанін храма св. ап. Андрэя Першазванага, г. Мінск, праграміст
Дрыга Альвіна, прыхаджанка Свята-Міхайлаўскага прыхода г. Мінска, адвакатка
Дрыга Максім, прыхаджанін Свята-Міхайлаўскага прыхода г. Мінска, дырэктар ТАА «ФорАйТі»
Забаштанская Аксана, сястра міласэрнасці сястрынства ў імя прп. Еўфрасінні Полацкай, г. Мінск, кандыдат філалагічных навук.
Задворны Канстанцін, прыхаджанін Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, акцёр тэатра і кіно
Звездзіна Ганна, прыхаджанка Свята-Міхайлаўскага прыхода г. Мінска, тэолаг-рэлігіязнаўца (выпускніца Інстытута тэалогіі БДУ)
Звездзін Павел, прыхаджанін Свята-Міхайлаўскага прыхода г. Мінска, тэолаг-рэлігіязнаўца (выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ)
Карповіч Ірына, сястра міласэрнасці сястрынства ў імя праподобнапакутніцы Вялікай княгіні Марыі ў г. Мінску.
Кацярыніч Марына, прыхаджанка Свята-Петра-Паўлаўскага храма с. Махро, Іваноўскі раён, настаўніца
Колядава Юлія, прыхаджанка храма Касьмы і Даміяна ў Шубіне, г. Масква.
Краўчук Вольга, прыхаджанка храма Святога Георгія Пераможцы, Коласава, праграмістка
Крамушчанка Дзмітрый Усеваладавіч, прыхаджанін Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, гісторык, музыка
Крамушчанка Наталля Аляксандраўна, прыхаджанка Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, гісторык, музыка
Крукоўскі Аляксей, прыхаджанін Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, выкладчык філасофіі і сацыяльна-палітычных дысцыплін
Куксачоў Мікалай, прыхаджанін храма св. Серафіма Сароўскага г. Мінска, тэолаг-рэлігіязнаўца, выпускнік Інстытута тэалогіі ім.св. Кірылы і Мяфодзія, магістр філасофіі, аспірант Інстытута філасофіі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь
Кульбіцкі Ілля, прыхаджанін Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, праграміст
Ласевіч Алена, прыхаджанка Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, тэолаг-рэлігіязнаўца, выпускніца Інстытута тэалогіі БДУ, Варшаўскай духоўнай акадэміі, магістр багаслоўя, магістрантка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Лянкевіч Уладзімір, прыхаджанін прыходу Святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены г. Мінска, філолаг, аспірант Беларускага дзяржаўнага універсітэта, магістр гуманітарных навук
Мацвееў Яўген, прыхаджанін Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, студэнт ПСТГУ, вэб-распрацоўшчык
Мацвеева Кацярына, прыхаджанка Свята-Міхайлаўскага прыхода г. Мінска, эканамістка
Матусевіч Наталля, прыхаджанка прыходу ў імя св. прп. Сергія Раданежскага г. Мінска, педагог, бухгалтар
Міхальчук Ганна, прыхаджанка Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, філолаг, магістр гуманітарных навук
Сяменчык Настасся, прыхаджанка храма Крупецкай Божай Маці, г. Мінск, журналістка.
Тарайкевіч Маргарыта, прыхаджанка Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, магістр сацыяльна-педагагічных навук (БДУКіМ), паэтка, публіцыстка.
Трыгубовіч Валянціна, прыхаджанка Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, рэдактар праваслаўнага часопіса «Свечка» (2004–2007), журналістка, публіцыстка, мастацтвазнаўца».
2.
Ад рэдакцыі:
Нам гэты зварот падаўся далёка неадназначным.
З аднаго боку, здаецца, у лісьце сапраўды прысутнічае выразны заклік да Кірыла падтрымаць увесь беларускі народ у яго змаганьні за дэмакратыю, асудзіць выбарчыя фальсіфікацыі ды маніпуляцыі, дапамагчы вызваліць зь вязьніцы грамадскіх актывістаў і палітыкаў. Але з іншага боку, у тым жа лісьце ёсьць шматлікія і небясьпечныя прыкметы адсутнасьці сувязі з рэчаіснасьцю. Гэта дазваляе думаць адразу пра тры рэчы: ці то складальнікі й падпісанты ліста загуляліся ў палітыку; ці што яны могуць знаходзіцца пад каўпаком сьпецслужбаў рэжыму і мякка працуюць на яго; альбо пра тое, што яны кантужаныя верай у яе юда-хрысьціянскай версіі.
Судзіце самі.
Вось першы факт.
Лукашэнка – ня ёсьць абраны прэзідэнт. Ён хутчэй цягне на ўзурпатара дзяржаўнай улады – г.зн. вялікага злачынцу, таму што застаецца пры ўладзе не па прычыне таго, што яго абраў народ, а, па сутнасьці, з-за адбылага дзяржаўнага перавароту, які суправаджаўся грубымі маніпуляцыямі й фальсіфікацыямі (прыпіскай сабе 50% галасоў), арыштамі большасьці альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты (якія па-ранейшаму застаюцца кандыдатамі), масавымі рэпрэсіямі пратэстоўцаў, якія бачыў увесь сьвет.
У той абстаноўцы, якая склалася, Лукашэнку пазарэз патрэбна, каб хтосьці, пажадана не ад улады, пачаў называць яго “Прэзідэнтам”. Такім чынам, ён і яго асяроддзе, намертва зьвязанае зь ім, спадзяецца на паўзучую легімітызацыю яго рэжыму на чарговыя 5 гадоў – г.зн. на тое, што паступова, з цягам часу, усё больш і больш людзей пачнуць называць і лічыць яго “Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь”…
Другі.
Руская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (РПЦ МП) – адзін з найгалоўнейшых інструментаў расейскай імперскай агрэсіі на тэрыторыі Беларусі (разам з расейскім ботам ды штыком, расейскім чыноўнікам і сьпецслужбай, расейскай школай, расейскімі матам, водкай і папсой). РПЦ МП таксама пазарэз патрэбная легітымізацыя сваёй прысутнасьці ды імперскай дзейнасьці на нашай зямлі. Пры гэтым клерыкалы РПЦ МП вельмі хацелі б, каб мы – беларусы-літвіны – забылі пра тое, што нашай сапраўднай Царквой павінна быць Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква з уласным Патрыярхам. Расейскія папы́ добра ведаюць, што іх імперскім інтарэсам вельмі спрыяе публічная дэманстрацыя рэлігійнай адданасьці беларускіх грамадзян менавіта РПЦ МП…
Трэцяе.
Патрыярх Кірыл (у міру Гундзяеў) па шматлікіх зьвестках, якія ёсьць у сеціве – генерал ФСБ. З тых жа крыніц можна даведацца, што ён у выніку зьдзірства (сьцяжацельства), якому спрыялі створаныя яшчэ пры Ельцыне прывілеі для РПЦ МП, “зарабіў” на гандлі спіртнымі напоямі й цыгарэтамі мільярдныя капіталы. Любоў да злата ў яго ў крыві (гл. фота ўверсе, на якім бачна, зь якім задавальненьнем Гундзяеў прымае залаты яблык з рук амерыканскіх юдэяў). Стаў ён патрыярхам пасьля сьмерці папярэдняга патрыярха Алексія, пасьля якой засталіся пытаньні… Дый выступае ён не як сапраўдны сьвятар, а як агітатар-прапагандыст ЦК КПСС…
У сувязі з гэтым Кірылу-Гудзяеву таксама пазарэз патрэбная легітымізацыя. І найлепш у форме публічнага пакланеньня і дэманстрацыі веры ў яго “сьвятасьць”…
Паколькі ў лісьце “праваслаўных прыхаджан” на фоне сапраўды справядлівых заклікаў мы бачым прыкметы задавальненьня злачынных жаданьняў усіх трох пералічаных соцыяпаразітных груп, мы ацэньваем яго як выключна неадназначны і заклікаем беларусаў-літвінаў паўстрымацца ад яго падпісаньня.
1. Згодна Томасу (Грамаце кананічна-заканадаўчага зьместку) Кантантынопальскага патрыярхата ад 13 лістапада 1924 г., адарваньне Кіеўскай мітраполіі ад Цэрквы-Маці – Канстантынопальскага патрыярхату і далучэньне да МП вызнана незаконным. Ад 13.11.1924 г. Кіеўская мітраполія (тэрыторыя сучасных Беларусі і Ўкраіны) знаходзіцца ў кананічным падпарадкаваньні Канстантынопальскага патрыярха. Гэты Томас быў і ёсьць вызнаны ўсім Праваслаўным Сьветам. Аб яго дзейнасьці і падцьверджаньні казаў Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей летам 2008 г. у Кіеве.
Такім чынам, РПЦ МП (БЭ РПЦ) у Беларусі, нават зь юрыдычна-кананічнага пункту гледжаньня, зьяўляецца духоўным акупантам.
2. Натуральна, у Канстантынопаля няма дывізій каб ісьці вызваляць сваю кананічную тэрыторыю. Ды і гэта не Царкоўны шлях… Але ёсьць прыклад Эстоніі, калі, пры наяўнасьці волі праваслаўных вернікаў, Канстантынопальскі патрыярхат павярнуўся туды і аднавіў сваю юрысдыкцыю. І яго не спыніла нават супрацьдзея Масквы і досыць доўгае невызнаньне МП Эстонскай Праваслаўнай Царквы. Да слова, усе іншыя ПЦ Эстонскую ПЦ адразу прызналі, бо Канстантынопальская патрыярхія ёсьць Сусьветная, першая па чыну і годнасьці.
А вось дзеі МП, пры ўсёй яе нахабнасьці і самаўпэўненасьці, Праваслаўны Сьвет можа і не вызнаваць. Вось прыклад: Дала МП аўтакефалію свайму сатэліту – ОСА (Праваслаўнай Царкве Амэрыкі), а Праваслаўны Сьвет гэтую “царкву” не вызнае ўжо амаль 50 гадоў і вызнаваць не зьбіраецца.
3. Пераважная большасьць падпісантаў, асабліва першая – Натальля Васілевіч, апантаныя змагары нават зь ідэяй Беларускай Памеснасьці (Аўтакефаліі). Таму іх ліст – гэта яшчэ адна спроба падману беларускага народу: Вось глядзіце, не ўсе ў МП падтрымліваюць гундзяева.
Але рэальна, пры сыстэме послуху ў ПЦ, іх ліст гэта… чых. Бо гундзяеў кіруе ўсім і ўся ў МП!
Адказнасьць за посьпех бальшавіцкага перавароту 1917 г. нясе таксама РПЦ, служыла не народу, а … Хцівасьць папоў дапаможа і РФ дайсці да дэградацыі. Цэзарапапізм, сквапнасьць, падмена Хрыста рознымі “цацкамі” якія можна прадаць, …
Чытайце Глеба Якуніна, а таксама Памялоўскага
Паважаныя!
Цалкам падзяляю вашае разуменьне сутнасьці і ролі расейскае царкоўнае хрысьціянска-праваслаўнае структуры “Московский Патриархат”. Пры тым, мушу адзначыць факт ужываньня вамі для гэтае структуры бязглуздага назову «Руская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (РПЦ МП)».
Папершае (меньш важнае): афіцыйнага перакладу яе назову на Беларускую мову, наколькі я ўяўляю — не існуе. То бок, мяркую, пры яе ўзгадках варта карыстацца моваю яе саманазова.
Падругое (асноўнае). _Бязглузды_ таму, што з назова, які вы ужываеце, вынікае, што «Русская православная церковь» ёсьць як быццам нейкаю часткаю «Московского патриархата». Але такога няма! Насамрэч, «Русская православная церковь» — гэта и ёсьць «Московский патриархат», «Московский патриархат» — гэта и ёсьць «Русская православная церковь». Гэтыя два назовы з праўнага (юрыдычнага) пункту гледжаньня ёсьць сынонымамі, двума роўнапраўнымі назовамі аднаго і таго самага аб’екта. (Устав Русской Православной Церкви. Общие положения: … 2. … «Московский Патриархат» – другое официальное наименование Русской Православной Церкви. http://www.mospat.ru/ru/documents/ustav/i/)
Дадам сваё ўласнае меркаваньне: з шэрагу аргумэнтаў, назоў «Московский Патриархат» выглядае больш адэкватным у параўнаньню з назовам «Русская Православная Церковь» (у прыватнасьці, па прычыне, што да 1943 года ніколі не існавала ні аднае царкоўнае структуры (арганізацыі) менавіта з назовам «Русская Православная Церковь», і ўва ўсіх выпадках выкарыстаньня словазлучэньня “Русская православная церковь” ім пазначалася нешта малаакрэсьленае, кшталту “традыцыя вызнаваньня хрысьціянства на Русі”). Адпаведна, карэктны назоў яе адміністрацыйнае філіі ў Рэспубліцы Беларусь: «Белорусский экзархат Московского патриархата».
Зычу плёну!
Паважаная рэдакцыя!
У рэчышчы вашае ўвагі да хібных момантаў “Звароту” зьвярну ўвагу на яшчэ адну “атрутную цукерку” (дарэчы, ў сёняшніх публікацыях сустракаецца даволі часта):
«не змаглі прызнаць перамогу Аляксандра Лукашэнкі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах чэснай»
Размовы пра «перамогу» маюць сэнс там, дзе існуе спаборніцтва. Тым самым аўтары “Звароту” прызнаюць, што ўласна ВЫБАРЫ былі, толькі… м-м-м… ня вельмі справядлівыя, не зусім «чэсныя» (сумленныя).
Але, дакладна кажучы, ВЫБАРАЎ НЕ БЫЛО. Насамрэч, была шпэктаклевая пастаноўка з мэтаю легалізацыі утрыманьня гр-ном А. Лукашэнка пасады прэзыдэнта, з адсутнасьцю падліка галасоў “выбаршчыкаў” і абвяшчэньнем загадзя вызначаных лічбаў вынікаў “галасаваньня”.
Насмяшылі гэтым зваромам.
зваротам