nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Яшчэ прапановы і дзеяньні

29 снежня, 2010 | 9 каментарыяў

Як, магчыма, заўважылі нашы чытачы, у апошнія дні мы імкнемся выстаўляць матэрыялы, якія нясуць зарад канструктывізму, арганізаванасьці й аптымізму ў адказ на апошнія падзеі. Сёньня на сайце радыё “Свабода” зьявілася два такіх матэрыялы, падаем іх і на нашым сайце.

Рэдакцыя.


1.

Рада БНР прапанавала “жалезную заслону” для КДБ і АМАПу

(http://www.svaboda.org/content/article/2260857.html)

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву, у якой выказала “занепакоенасьць надзвычай брутальнымі нават для рэжыму Лукашэнкі рэпрэсіўнымі дзеяньнямі ў дачыненьні да актывістаў апазіцыі, палітычных і праваабарончых арганізацыяў, журналістаў незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія разгарнуліся ў Беларусі пасьля так званых прэзідэнцкіх “выбараў” 19 сьнежня і набываюць усё большы маштаб. Рэпрэсіі закранаюць ня толькі актывістаў, але і членаў іх сем’яў”.

Рада БНР зьвяртаецца да ўрадаў краінаў Еўразьвязу, ЗША, Канады, Украіны, Турэччыны і Ягіпту з заклікам “забараніць уезд на тэрыторыю гэтых краінаў супрацоўнікам КДБ і іншых сьпецслужбаў, сістэмы міністэрства ўнутраных спраў,  судоў і пракуратуры Рэспублікі Беларусь, а таксама членам іх сем’яў. Рада БНР разглядае вышэйназваныя структуры як рэпрэсіўны механізм, які скарыстоўваецца супраць актывістаў дэмакратычнай апазіцыі”.

Рада БНР прапануе, каб гэтая “забарона на ўезд дзейнічала да моманту вызваленьня апошняга ў Беларусі палітычнага вязьня і скасаваньня усіх крымінальных і адміністрацыйных спраў у дачыненьні да асоб, якіх перасьледуюць за іх палітычную пазіцыю”.


2.

Створаны аргкамітэт у падтрымку пацярпелых

(http://www.svaboda.org/content/article/2260134.html)

Сёньня ў Менску створаны каардынацыйны камітэт грамадзкай салідарнасьці з палітвязьнямі і пацярпелымі пасьля падзеяў 19 сьнежня. Пра гэта было аб’яўлена на прэсавай канфэрэнцыі ў штаб кватэры партыі БНФ.

Сярод стваральнікаў камітэту намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, намесьнік старшыні руху “За Свабоду” Віктар Карніенка, старшыня Рады інтэлігенцыі Уладзімер Колас, старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, ад незалежных прафсаюзаў – Генадзь Фядыніч, ад штабу Андрэя Саньнікава – Віктар Івашкевіч. Галоўная мэта аргкамітэту — каардынаваць намаганьні па вызваленьні палітвязьняў, аказваць матэрыяльную і арганізацыйную дапамогу студэнтам, звольненым з унівэрсытэтаў за ўдзел у акцыі 19 сьнежня.

У сваёй першай заяве аргкамітэт запатрабаваў паказаць людзям Някляева, дапусьціць да яго адваката.


9 каментарыяў

  1. Вось яшчэ прапанова, што рабіць далей:
    Гэта мой каментар на артыкул пра Тацьцяну Елавую (zmagarka так называецца яе блог)
    Паважанае спадарства, вось прыклад прафесійнай працы блогеркі Тацьцяны Елавой. Дзякуючы ёй мы маем вельмі вялікую колькасць матэрыялаў аб падзеях на плошчы. Калі мы хочам перамогі і шчасцьця на сваёй зямлі, то кожны з нас павінен стаць такім жа прафесіяналам, як Таня, па ўсіх накірунках жыцьцядзейнасці беларусаў. Мабыць, кожны хто займаўся ў Беларусі грамадскай ці палітычнай дзейнасцьцю у гэтыя дні адчуў рэальную небяспеку з боку рэжыма. Гэтая пагроза больш не дае нам права гуляцца ў нейкія спектаклі, тым больш быць лялькай на вяровачках. Мы павінны перайсці на прафесійны падмурак у сваёй дзейнасці. Я ужо прапанавала і яшчэ раз прапаную стварыць Беларускую інтэрнэт-супольнасць. Вось ёсць блогерка, да яе далучаецца яшчэ блогер, які напрыклад збірае кампрамат на уладу, потым далучаецца яшчэ блогер, які збірае ад насельніцтва скаргі, далей далучаецца блогер, які збірае інфармацыю па знішчэнню культуры і г.д. Такім чынам, мы будзем ведаць пра ўсіх і пра ўсё. Ў Беларусі інтарнэт чытае 1 млн. чалавек і калі мы будзем такім чынам даваць інфармацыю, то аб ёй будуць ведаць ўсе. Створым вялікую колькасць блогаў і сайтаў і замкнём ў адно кальцо. Ніякае КДБ нас не зможа знішчыць. Наш голас стане моцным і уплывовым.

  2. Актывіст кажа:

    Свабоду паэту Някляеву!
    Самае галоўнае, што пад ціскам грамадзкасьці, адвакатаў і сваякоў мы даведаліся, што паэт жывы. Пляны гэбістаў паблыталіся. Гэта ўжо ўсім зразумела. (Патрон злаваўся і фокус ня ўдаўся.)
    А цяпер па сутнасьці справы. Сваякі Някляева, Саюз пісьменьнікаў, ПЭН-цэнтар мусілі б падаць заяву ў Генэральную пракуратуру аб завядзеньні крымінальнай справы па факту ўзброенага нападзеньня на паэта і кандыдата ў прэзыдэнты Някляева з мэтай забойства, паколькі ўдары наносіліся ў жыцьцёва важныя ворганы, і пасьля таго, як Някляеў страціў прытомнасьць, нападнікі зьніклі.
    Крымінальная справа мусіць быць заведзеная таксама па факту выкраданьня параненага паэта Някляева з рэанімацыйнага аддзяленьня шпіталя Хуткай дапамогі групай неапазнаных асобаў.
    Па першай пазыцыі ўжо вядома (у тым ліку і з выступу А. Лукашэнкі), што напад на паэта і кандыдата ў прэзыдэнты Ў. Някляева выконвала дзяржаўная спэцгрупа “Алмаз”. Напад і спроба забойства адбылася ў 19 гадзін 25 хвілін 19-га сьнежня (за паўгадзіны да заканчэньня галасаваньня) у прысутнасьці прадстаўнікоў міліцыі ДАІ.
    Нападнікі ня дзейнічалі як прадстаўнікі дзяржаўных ворганаў, не прад’явілі дакумантаў на арышт, не імкнуліся затрымаць пацярпелага, а пасьля нанясеньня яму сьмяртэльна небясьпечных удараў пакінулі месца злачынства.
    Аналягічная схема паводзінаў нападнікаў зафіксавана і ў час выкраданьня Някляева са шпіталю (прыблізна а першай гадзіне ночы 20-га сьнежня). Сьледзтва пракуратуры павінна высьветліць, якім чынам Някляеў апынуўся ў турме КГБ без паказаньня законных падставаў на яго ўвязьненьне.
    Да крымінальнай адказнасьці павінны быць прыцягнутыя таксама дзяжурны лекар і медсястра рэанімацыйнага аддзяленьня шпіталя Хуткай дапамогі за пасобніцтва злачынству і змову з выкрадальнікамі Някляева.
    Трэба пакласьці канец уладнаму бандытызму ў Беларусі. Заяву Генэральнаму пракурору трэба б было падаць яшчэ ўчора. Нельга даваць апамятацца спраўцам злачынства. Яны цэлы тыдзень цягнулі час, падраблялі (трэба думаць) дакуманты і ліхаманкава шукалі выйсьце, як выблытацца з таго, што натварылі, бо зразумелі, што Някляеў не адзінокі. За ім – уся Беларусь і ўвесь сьвет. І сьвет сочыць.
    Скажу шчыра: я не спадзяюся ні на ПЭН-цэнтар, ні на Саюз пісьменьнікаў і ня ведаю, на што здольныя сваякі. У пракуратуру можа ў гэтым выпадку зьвярнуцца сам Някляеў. Тут ня толькі справа гонару. Гэта стала ўжо справай нацыі.
    Зразумела, што тыя, хто рабіў злачынства, ведаюць, што іх чакае, і будуць прыдумваць усялякія антызаконныя спосабы, каб затрымаць Някляева ў вязьніцы і далей руйнаваць ягонае здароўе. Але людзі ўжо ўбачылі гэтых цёмных спадароў пры дзённым сьвятле.
    Някляеў мусіць быць на волі. Узвысім наш голас. Неадкладна выпускайце паэта!
    http://www.bielarus.net/archives/2010/12/28/2249

  3. Seybit кажа:

    Прапаную перагледзіць вось гэтыя артыкулы
    https://nashaziamlia.org/2008/10/25/1575/
    https://nashaziamlia.org/2009/03/10/1947/

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Створаны новы рух “За вызваленьне”
    Гэта ініцыятыва можа стаць і павіна стаць, новым рухам “За вызваленьне нацыі”
    Бо толькі вызваленьне ад прыгнету і барацьба за жыцьцёвыя інтарэсы беларускай нацыі, будзе аб’ядноўваць і мець плён.
    Сёньня ужо бачна, што гульня у дыялогі з драпежным рэжымам. немагчыма.
    Людзі імкнуліся “сказаць праўду”, 19-га на плошчы,што з гэтага трымалася, мы бачым.
    Канешне, трэба дамагчыся вызваленьня усіх палітзьняволенных, а ісьці трэба далей, да поўнай перамогі. Палавінчатыя захады, маюць тэндэнцыю звароту на ісходныя пазіцыі.
    Мы не можам дапусьціць, каб заўтра нашых дзяцей, зноў кідалі за краты.
    Толькі наперад, толькі да пабеды.
    Гэй, ліцьвіны – Бог нам зычыць!

  5. Яўген Мурашка кажа:

    Спадарства,
    Выбачайце – не рух а грамадскі камітэт “Вызваленьне”, даю
    спасылку
    http://www.svaboda.org/content/article/2263120.html
    Тым не менш, яго трэба пераўтварыць у рух

  6. pan grot кажа:

    Галіна!Паважаная!!ВЫ рэялістка,але…3 нашым грамадствам,якое ператварылася ў жуйных (вельмі даўна )і якое падтрымлівае брутал…ШТО рабіць цяперака?Рукі апускаюцца і агульная дэпрэсія,як ніколі ў жыцьці…

  7. Паважаны pan grot.
    На вялікі жаль усё, што адбылося ў ноч з 19 на 20 снежня, навукова абгрунтавана – так і павінна было быць. Апазіцыя, як сіла, дэградавала і не атрымала развіцця.
    У чым праблема апазіцыі?
    1. Апазіцыя не мае агульнай мэты, агульнай ідэалогіі, агульнай платформы. Апазіцыя, як кажа мой адзін знаёмы: “б’е растапыранамі пальцамі ў розных кірунках, а трэба біць кулаком”.
    2. Апазіцыя сляпая, бо не мае навукова-абгрунтаванага аналізу сітуацыі і ў сувязі з гэтым плана дзеянняў.
    3. Апазіцыя не саспела, каб перамагчы, бо яна не з’яўляецца суб’ектам палітычных працэсаў. Яна уяўляе сабой птушаня, якое глядзіць у рот таму, хто корміць.
    4. Апазіцыя далёкая ад народа, ад бізнесменаў, ад вытворчай эліты, ад арміі. Паміж апазіцыяй і гэтымі групамі людзей няма сувязяў. Няма даверу паміж сабой. Гэта вынік пазіцыі – мая хата з краю, я самы хітры.
    5. Апазіцыя слабая па ўсіх кірунках: фінансава, структурна, ідэалагічна, колькасна, тэхнічна і т.д.
    6. Апазіцыя не эканомная – яна разбазарвае рэсурсы, асабліва інтэлектуальныя. Хто прыслухаўся да Святланы Новікавай, да Алеся Астроўскага, да яго паплечнікаў? Піярым па блату, а не па каштоўнасці думак.
    Вось такая апазіцыя не здольна дасягнуць сваіх мэтаў, яе выкарыстоўваюць варожыя сілы, іншы бок.
    Па ўсіх законах навукі на змену такой апазіцыі павінна прыйсці больш моцная апазіцыя. Наша перамога залежыць ад таго, як хутка мы станем нацыянальна-патрыятычнай элітай. Пакуль не з’явіцца гэтая сіла, датуль і будзем рабамі, воля якіх не з’яўляецца законам.
    Чаму нацыянальна-патрыятычная? Таму што:
    1. Яна змагаецца за ідэю, а не за матэрыяльныя каштоўнасці.
    2. Гэта заўсёды суб’ект, бо мае сваю пазіцыю і адстойвае ідэі.
    3. Падтрымліваемая ў народзе, бо абараняе інтарэсы народа.
    4. Моцная духам, бо верыць ў правільнасць сваіх мэт.
    5. Ідзе да канца, бо патрыятычная і гатова ахвяраваць сабой.
    Гэта ёсць самая моцная сіла.
    Часам такіх людзей ворагі завуць “фанатыкамі”. Але паміж фанатыкамі і нацыянальна-патрыятычнай сілай існуе розніца. Фанатыкі схіляюцца перад кумірам, ідалам, чалавекам, нейкай рэччу, а нацыянальна-патрыятычная сіла рухаецца патрыятызмам і неабходнасцю абараніць жыцьцёвыя асновы, без якіх не магчыма нармалёвае жыццё цэлага народа.
    Такая сіла фарміруецца, на вялікі жаль, праз вялікія ахвяры, праз крывавыя пабоішчы, праз турмы. На сёння гэты працэс немагчыма спыніць, бо над людзьмі навісла вельмі вялікая небяспека:
    1. Жудасна жорсткі рэжым, які разпярэзаўся бязмерна, што прывядзе да дэстабілізацыі грамадства ў цэнтры Еўропы. А гэта пагражае крызісам у Еўропе, а можа і ў свеце. Карацей, гэта рэжым і нахабныя знешнія сілы, рухаюць народ да грамадзянскай вайны.
    2. Навіслая пагроза страты беларускай маёмасці, без якой народ не зможа забяспечыць элементарныя патрэбы і што кіруе развіццё падзей па перашым пункце.
    3. Пагроза адсталасці і дэградацыі насельніцтва ў цэнтры Еўропы, што стварае супярэчнасці ў свядомасці людзей паміж тым, што бачу і што маю. Што таксама кіруе развіццё падзей па перашым пункце.
    4. Выштрхоўванне апазыцыі за межы закона, па тыпу: з радасцьцю заб’ем кожнага да смерці – што ставарае рэальную небяспеку для кожнага, хто не так думае, не так прагаласаваў і г.д., што мяняе свядомасць людзей і вядзе да нацыянальна-патрыятычнага руху.

    Такім чынам, па самых мінімальных ацэнках запраграмавана дэстабілізацыя грамадства ў цэнтры Еўропы, што вядзе да грамадзянскай вайны.
    Калі не будзе арганізаванай сілы, здольнай супрацьстаяць, то гэта будзе стыхія, якая вельмі разбуральная.
    Мы павінны быць адказнымі людзьмі за сваё жыццё, будучыню, за сваіх нашчадкаў. Нельга дапусціць развіццё падзей ў некіраваным руху. Тое, што мы маем сёння, гэта вынік кіравання ахлакратыі, люмпена, амаральнай, малаадукаванай, нізкакультурнай, прагматычнай, эгаістычнай часткі насельніцтва. Наш задача аб’яднацца для абароны нацыянальных інтарэсаў нашага народа, быць салідарнымі і стаць уплывовай сілай у грамадстве, грунтавацца толькі на навуковай глебе. Калі народ не ўсвядоміць гэтай элементарнай рэчы, будзем рухацца да нацыянальнай катастрофы.
    Таму часу на дэпрэсію няма!

    • pan grot кажа:

      Дзякуй Вам,паважаная Галіна!!!Грунтоўна Вы мне так…а я ўжо смэркі папусьціў,ну атачэньне такое,ведаеце,бывае…
      Жыве Беларусь!!!

  8. ZXPIRATE кажа:

    Прапановы добрыя але не дзейныя.
    Партизаны спасли беларусь во вторую мировую – спасут и теперь.
    Чтиво настоящего партизана:
    “Руины стреляют в упор”
    “Вечный огонь”
    “Спутник разведчика и партзана”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы