nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Вось усе бы так у Беларусі – журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы…

1 студзеня, 2011 | Каментары (1)

Напярэдадні Новага году адбылася знакавая падзея. Ня тое, каб яна была занадта вялікай і пры гэтым незаўважанай. Не такая ўжо вялікая і заўважаная многімі. Але, на наш погляд, заўважаная і адзначаная недастаткова. Таму гэты матэрыял мы і прысьвячаем ёй. Гаворка пра, фактычна, заяву журналіста радыё “Свабода” (!) Сяргея Абламейкі, якая інсьпіраваная падзеямі Крывавай нядзелі 19 сьнежня (гл. тут: http://www.svaboda.org/content/article/2261138.html). Чаму заява гэтага чалавека настолькі важная? А таму, што ён – журналіст (ды яшчэ радыё “Свабода”, якое займаецца прапагандай ліберастызму) – і сказаў пра “Захад” такое, што вельмі набліжана да праўды. Гэта сустракаецца вельмі рэдка ў наш час і таму дорага каштуе. Па-другое, праўда гэтая аказалася той, пра якую мы ўжо шмат гадоў кажам на нашым сайце – нам, беларусам-літвінам, з багны прарасейскай беларусафобскай дыктатуры давядзецца выбірацца… толькі самім. Захад нам не дапамагаў і дапамагаць ня будзе! Эх, калі б усе беларускія журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы дайшлі да разуменьня гэтага ж, мы б ужо пачалі жыць у Новай, значна лепшай Беларусі. Але лёд, як бачна, трэснуў і зрушыўся! Ніжэй падаем аўтарскі тэкст і большасьць каментароў да яго.

Рэдакцыя.


1.

ЯК БЫ ЗАХАД МОГ ДАПАМАГЧЫ БЕЛАРУСІ. АЛЕ НЕ ДАПАМОЖА…

Сяргей Абламейка, 28.12.2010 г.

Прынізілі мільёны маіх суайчыньнікаў. Брыдкае і зьняважлівае пачуцьцё. Я не галасаваў, але таксама чуюся прыніжаным. У майго народу забралі права выбару і зусім зь ім ня лічацца. Як і з канстытуцыяй ды законамі…

Адразу пасьля выбараў адзін журналіст, некалькі гадоў таму дэпартаваны зь Беларусі, напісаў палымянае эсэ [гаворка пра тэкст сп-ра Падаляка; гл. http://dec19.org/?p=2852] пра беларускіх герояў, якія на плошчы ратавалі гонар нацыі. Але я падзяляю пафас таго тэксту толькі часткова. Словы захапленьня беларусамі ў эсэ перамяжаюцца з праклёнамі і папрокамі на адрас Захаду, найперш Еўропы, якія здрадзілі беларускую дэмакратыю, пакінулі беларускую апазіцыю і вядуць цынічную гульню з дыктатарам. Пра Расею той аўтар сказаў усяго два-тры сказы, маўляў, сонная Расея яшчэ не раскатурхалася і мова пра яе пойдзе пазьней.


Хто вінаваты

Думаю, што любы аўтар пры такіх развагах меўся б прыгадваць Расею найперш. Менавіта гэтая імперская краіна, якая страціла нядаўна частку сваіх ускраінных калёніяў, пакутліва перажывае гэтую страту і адчайна спрабуе хоць нешта вярнуць, НАЙПЕРШ вінаватая ў тым, што адбываецца зь Беларусьсю. Той журналіст меў бы не забывацца, што гэта якраз Расея (яна, адзіная) утрымлівае цяперашні беларускі рэжым – самі ж нядаўна падлічылі, што за апошнія 10 гадоў сяброўства зь Беларусьсю ім каштавала 55 мільярдаў даляраў [усім вядома, што ўжо некалькі гадоў, як і “Захад” пачаў падтрымліваць рэжым… – Рэд.].

Ну, але падлікі гэтыя ў Расеі рабілі ў часе сёлетніх сварак зь Менскам. І былі гэта, як аказалася, усяго толькі сяброўска-братэрскія сямейныя папрокі. Насамрэч расейская эліта, якая дзесяцігодзьдзямі працавала “по линии главного противника” і прывыкла быць таму праціўніку адзінай роўняю ў сьвеце, ня можа цяпер адчуваць сябе камфортна без інтэграцыі і вайсковых саюзьнікаў на сваіх заходніх межах. Таму за тыдзень да выбараў, раптам, дамовіліся пра бязмытную нафту і падпісалі пагадненьне аб адзінай эканамічнай прасторы.

Магчыма, шмат хто недаацаніў дамову пра нафту, думаючы, маўляў, ну і што, што ўся нафта ў Беларусь пойдзе бяз мыта – і Беларусь жа будзе аддаваць усё экспартнае мыта за прададзеную нафту ў расейскі бюджэт. Ну, так. Толькі ніхто не напісаў, колькі бязмытнай расейскай нафты застанецца ў Беларусі, колькі яе будзе перапрацавана і прададзена беларускім спажыўцам па завышаных коштах і колькі яе паслужыць на карысьць адсталай і нерэфармаванай беларускай народнай гаспадаркі. А вось Пуцін 16 сьнежня падлічыў (папярэдне абмовіўшыся, што гэта яшчэ і ня поўная сума), што Беларусь у наступным годзе атрымае ад Расеі субсідыяў на суму 5 мільярдаў 300 мільёнаў даляраў.

Мала хто заўважыў і тое, што празь дзень пасьля выбараў, ужо 21 сьнежня, Палата прадстаўнікоў ратыфікавала падпісанае тыдзень перад гэтым у Маскве пагадненьне аб стварэньні з 2012 году адзінай эканамічнай прасторы. Цяжка прыгадаць яшчэ хоць адзін прыклад такой вокамгненнай ратыфікацыі… Ясна, што ў такі спосаб рэжым заплаціў Маскве за фінансавую падтрымку і за будучае прызнаньне выбараў. Карацей, дамовіліся.

Можна сказаць, што Масква зрабіла магчымым тое, што адбылося ў Менску 19 сьнежня і ў наступныя дні – Масква дазволіла пакалечыць Някляева і Саньнікава і г.д.


Маральная адказнасьць захаду перад Беларусьсю

Што да маральнай адказнасьці Захаду, пад якім я разумею Еўропу і Амерыку, дык яны перад Беларусьсю, вядома, таксама вінаватыя. У апошнія тыдні ў інтэрвю Радыё Свабода беластоцкі прафесар Яўген Мірановіч і славуты амерыканскі аналітык Пол Гоўбл згадзіліся, што ў пачатку 1990-х гадоў Захад не заўважыў Беларусі і недастаткова дапамог ёй эканамічна, не дапамог выйсьці з-пад злавеснай залежнасьці ад былой метраполіі. І я згаджаюся з эксьпертамі. Але не згаджаюся з аўтарам палымянага эсэ. Таму што віна Захаду перад Беларусьсю ў параўнаньні з Расеяй непараўнальна меншая.

Калі ж падзяліць Захад на Еўропу і ЗША, дык і тут маецца герархія віны. “Главный противник” маскоўскіх (піцерскіх) – Амерыка, на маю думку, займае найбольш пасьлядоўную і сумленную пазіцыю адносна Беларусі ў апошнія 10 гадоў, калі дыктатура ў нас расквітнела асабліва. Непрызнаньне выбараў, пастаянныя заявы ў АБСЕ, актыўнасьць кангрэсмэнаў і сенатараў, “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, ініцыяваньне санкцыяў… А нават і адна пастаноўка пытаньня пра парушэньне правоў чалавека ў Беларусі на Радзе бясьпекі ААН, каб уратаваць Казуліна – для мяне асабіста шмат чаго вартая… На маю думку гэта быў наймагутны акт маральнай падтрымкі беларускай дэмакратыі. І гэта была справа [на справе, ЗША ані трохі не дапамагалі сапраўдным беларускім дэмакратам; усё пералічанае вышэй ішло толькі на карысьць агентуры заходняй ліберастыі ў Беларусі!; але аўтару да разуменьня гэтага яшчэ трэба дайсьці. – Рэд.].

Еўропа ж, асабліва яе лідары – Нямеччына і Францыя – цынічна і ня надта настойліва бароняць правы чалавека ў Беларусі. Можа сказаць і інакш: Нямеччына і Францыя ўжо даўно аддалі Беларусь Расеі. Нават у Празе ў прыватных размовах мне ня раз даводзілася чуць думку, што, маўляў, каб Беларусь стала часткай Расеі, то Еўропе было б менш галаўнога болю…

Але вось праходзяць чарговыя прэзідэнцкія выбары пасьля цэлага еўрапейска-беларускага “мядовага году” – і зь Менску ў твар Еўропы ляціць цынічны плявок. І што ж Еўропа? Яна вуснамі міністраў замежных справаў Нямеччыны, Швэцыі, Польшчы і Чэхіі заяўляе, што “найлепшы тэст для нашых каштоўнасьцяў — гэта тое, што мы можам зрабіць для бясьсільных [ хто б казаў пра “бясьсільных”! На сябе паглядзелі б. – Рэд.]. Еўропа ня будзе нямой”. Іншымі словамі, міністры сказалі, што Еўропа… ня будзе МАЎЧАЦЬ. Але Еўропа не маўчала і раней…


Што Еўропа магла б зрабіць

І ў мяне цяпер пытаньне – што ж вы, еўрапейцы, ЗРОБІЦЕ? Што вы ЗРОБІЦЕ для тых, хто супраць лому ідзе з адкрытымі думкамі і адкрытымі сэрцамі, падстаўляючы галовы пад дручкі гарылаў сьпецназу, хто ня можа не ісьці, бо інакш бы страціў павагу да сябе самога і надзею на лепшую будучыню – для сябе, сваіх дзяцей і сваёй краіны? У мяне цяпер пытаньне: ці разумееце вы, еўрапейцы, што маеце справу з дзясяткамі тысяч герояў? Герояў, якіх ужо паўстагодзьдзя ня бачыла Еўропа. Што азначала для васьмёркі герояў выйсьці 25 жніўня 1968 году на Красны пляц у Маскве, пратэстуючы супраць акупацыі Чэхаславаччыны? Гэта азначала пакалечаны лёс, страту працы, турму… Ці разумеюць у Еўропе, што ў Беларусі 19 сьнежня дзясяткі тысяч сумленных людзей ВЫЙШЛІ НА КРАСНЫ ПЛЯЦ? І што выхад той для іх скончыцца так сама, як і для васьмярых герояў 1968 году? У Беларусі ўжо даўно за выхад на Плошчу выганяюць з працы, вучобы і садзяць у турму. Ці знайшліся б сёньня ў Еўропе тыя, хто мог бы ахвяраваць здароўем і дабрабытам за свабоду Беларусі?

Ну, зрэшты, гэтага апошняга я ад еўрапейцаў не патрабую. Мне было б дастаткова адной, але моцнай СПРАВЫ. Ня словаў, але СПРАВЫ… Ад Еўропы цяпер патрэбная МАГУТНАЯ МАРАЛЬНАЯ ПАДТРЫМКА, маральны сігнал прыніжаным і зьняважаным у Беларусі, што пра іх не забыліся, што пра іх дбаюць і прызнаюць за сваіх. І Еўропа магла б такі сігнал і такую падтрымку прыніжаным і зьняважаным у Беларусі даць.

Еўропа магла б размарозіць санкцыі супраць беларускай вярхушкі і распаўсюдзіць іх на тысячы і тысячы служкаў беларускага рэжыму, на ўсіх супрацоўнікаў КДБ і МУС (нават на іх тэхнічны і гаспадарчы персанал, на курсантаў іх ВНУ), на кіраўнікоў і членаў выбарчых камісіяў усіх узроўняў, судзьдзяў, наогул на ўсіх, хто знаходзіцца на так званай “дзяржаўнай службе” і членаў іх сем’яў, і запатрабаваць ад кандыдатаў на ўступленьне ў Еўразьвяз на Балканах, ад Турэччыны, ад членаў Міжземнаморскага Зьвязу (Егіпэт, Туніс, Альжыр, Марока і інш.) безумоўна далучыцца да гэтых санкцыяў. І адначасова Еўропа магла б зрабіць для мільёнаў шараговых беларускіх грамадзянаў бясплатнымі шэнгенскія візы. Ня весьці бясконцыя, цынічныя і беспрынцыпныя размовы пра спрашчэньне візавага рэжыму, рэадмісію і зьніжэньне кошту візаў да 35 эўра, а зусім адмяніць плату за візы, спрасьціўшы і адначасова захаваўшы неабходны парадак іх выдачы і афармленьня.

Зрабі так Еўропа – і 70 працэнтаў беларусаў, у каго тыдзень таму скралі на выбарах галасы, не стрымалі б сьлёзаў падзякі і гонару [відавочнае перабольшваньне,бо Еўропа здыскрэдытавала сябе. – Рэд.]. Зрабі так Еўропа – і гэта была б найвялікшая і найпрыгажэйшая маральна-палітычная падтрымка дэмакратыі, аказаная групай краін іншай краіне, якую ведае гісторыя. Зрабі так Еўропа, і мільёны прыніжаных у Беларусі – цэлы народ, былі б прынятыя ў Еўропу, не ўступаючы туды сваёй дзяржавай, якую кантралююць хцівыя і помсьлівыя прыслужнікі былой метраполіі…

Але Еўропа такога ня зробіць. Еўропа зноў абяцае вэрбальную дапамогу. “Еўропа ня будзе нямой…” [а вось гэта дакладна. – Рэд.]


Што далей

Жыцьцё – рэч жорсткая, цынічная і беспрынцыпная. На жаль, давядзецца з багны выбірацца самім. Выглядае, што беларускі рэжым бярэ курс на поўнае зьнішчэньне незалежнага палітычнага жыцьця ў краіне. Наперадзе нас, верагодна, чакае доўгі шлях КУЛЬТУРНАГА СУПРАЦІВУ.

Таму паўтаруся. Пакуль на сьвеце ёсьць хоць адзін чалавек, які размаўляе па-беларуску… Жыве Беларусь!

(канец артыкула)


2.

Каментары на сайце радыё “Свабода”.

Беларус

Полностью Вас поддерживаю. Обещаю выучить белорусский язык.

IHAR, Светлагорск

Все правильно. Европе по большому счету наплевать на нас… Главное, что б по трубам газ шел стабильно к ним. И еще цокать языком про тысячи посаженных и сотни избитых. Гак говориться своя рубашка – ближе к телу, а вы там как нибудь сами…

Мне здаецца, что Европа, однако, о чем то забыла. Так вот, пусть даже в составе Красной Армии тысячи белорусов освобождали Европу от фашизма (и погибли). Не вина простых белорусов, что произола акупация Восточной Европы и Прибалтики комуняками (мы акупированы по сей день). Тогда речь ведь шла о выживании как наций поляков, румын. болгар, евреев. Да и французам мало бы не показалось. За их жизнь, повторюсь, тысячи и тысячи белорусов погибли. Справились бы они самостоятельно с Гитлером? Ответ очевиден…

Так что же теперь? Еще живы в Беларуси люди освобождавшие Европу (пусть их осталось совсем мало), дети и внуки которых сегодня фашисткой властью избиты и брошены в тюрмы. Так помогите нам. По настоящему помогите, а не моральным осуждением этой твари и его сподручных. Не слушайте сильно продвинутых политиков, которые говорят, что санкции ударят по простым людям Беларуси. Бред. Разве не понятно куда ушли миллиарды российских долларов? Уж точно не на улучшение нашей жизни. Мы привыкли сами выкорабкиваться и вопреки всему кормить своих детей. А вот новые автозаки и дубинки появятся точно. Так что дядьки-европейцы, за вами должок.

Ян, Менск

Слушная думка! Падтрымліваю!

Ірына

Дзякуй, Сяргей! Слова моцнае, шчырае, асабістае….Наша боль не уціхне ўжо пакуль мы разам не адсвяткуем СВАБОДУ БЕЛАРУСІ. Я ўпэўнена, яна будзе!
“Ён прыйдзе гэта дзень, Ён не прыйсьці не можа…!”

Jazep, Mensk

Цалкам згодны. За намі праўда і маральная сіла. Такое зацятае процістаяньне нашае мове і культуры пануе зарас паўсюль. Не выключэньне і “комменты” на Свабодзе. Але я ўпэўнены, мы ня толькі пераможам (канешне ж не зарас!), і тая ж Эўропа, што заблыталася ва ўласным шляху і адыходзіць ад хрысьціянскіх традыцый, што спарадзілі яе, будзе мець нашу Краіну за прыклад!
(Далей і шырэй пісаць няма сэнсу – ўсё роўна будзе выдалаена “за неэтычнасьць”!)

Лістраценка Сяргей, Гомель

Згодзен. Я ужо некалькі разоў спрабаваў пра тое казаць. Еўропа проста імпатэнты. Ты не сказаў пра адно, што захад павінен быў у першую чаргу ціснуць не на гэтага клоўна, а на маскву. І што ? Я пакуль яшчэ не чуў, каб нехта гэта зрабіў. Сапраўдныя імпатэнты. Адзінае ў чым не згоден з табою, пачуцця прыніжанасці не адчуваю. На мінулых выбарах так, але не зараз. Нас ужо бальшыня і з кожным годам усе болей. Беларусы зараз вельмі хутка растуць. І гэта абнадзейвае.

Галіна Арцёменка, Нямеччына

Сп. Абламейка кажа праўдзівыя рэчы, але да канца не раскрывае глыбінных прычын, чаму Еўропа і Расея падтрымліваюць крывавага дыктатара. У першую чаргу – гэта газа-нафтапровады. Увесь час нам навязвалі геніальнага палітыка ў асобе Лукашэнка, а фактычна ён быў брутальным шантажыстам, які кіраваўся толькі сваімі нездаровымі амбіцыямі, а калі па праўдзе, то маніякальнымі. Па-другое, наша геапалітычнае становішча і наша маёмасьць – ёсць лакамы кусок, які магнітам прыцягвае прайдох з усяго свету.

Вось гэтыя фактары настолькі моцныя, што Расея (крамлёўская ўлада) пакуль прабачыла Лукашэнку фінансаванне падрыхтоўкі ваеннага пераварота ў самой Расеі. Імперцы, тыпу Праханавых, Мітрафанавых, Зюганавых і ім падобных паабяцалі яму пасаду прэзідэнта Расеі, за што ён іх шчодра фінансуе з беларускага бюджэта. Падцапіў за рабро Лу-ку Пуцін, выцягне усё магчымае з Беларусі і потым толькі расправіцца з Лу-кой.

Еўропа атрымала з боку Расеі сакрушальную паразу. Яна сёння таксама сядзіць на энэргетычным ланцугу ў Лу-кі, і Еўропа вельмі добра усведамляе, што калі Лу-ка перакрые трубы, то справакуе эканамічны крызіс у Еўропе. Еўрапейцы фактычна сталі закладнікамі сваёй жа палітыкі. Еўропа чакае 2012 года і толькі потым уздыхне з палёгкай. Да 2012 года нам будуць спяваць старыя песні на новы лад, а пасля 2012 года (у час поўнага разбурэння эканомікі краіны) пра нас проста забудуць. Безумоўна, што мы станем калоніяй больш моцнага гульца –  рабамі 21-га стагоддзя, працуючымі на самых шкодных і небяспечных прадпрыемстваў. Калі не верыце мне, паглядзіце дзе і як працуюць людзі ў Лацінскай Амерыцы.

Выбары ў Беларусі не былі справай унутранай, а былі справай міжнароднай. Гэта быў гандаль, аукцыён, які ладзіў шантажыст Лу-ка. Але народ перашкодзіў цынічнай гульні за сваёй спіной, выкрыў брутальную палітыку і Захаду, і Расеі.

Безумоўна несвядома ці часткова свядома да дня пабоішча, але ўсведамленне брутальнасці гэтай палітыкі прыйдзе [асабліва] пасля судзілішча над зняволенымі, а яно абавязкова будзе.

Выхад у беларускага народа сёння адзін – стаць суб’ектам міжнароднай палітыкі. Магчымасці для гэтага ёсць. Нельга дапусціць да гэтай справы грантасосаўскую публіку. Хаця па-вялікім рахунку ўплыву ў грамадстве яны не маюць.

А вось з кім мець справу ў грамадскай супольнасці – гэта, канешне, справа гульцоў. Не на тых паставяць, зноў памыляцца.

Ананім

Г-ин Обламейка высказал все, что хотела бы сказать я. Хотя, к большому сожалению разговаривать на белорусском не могу, т. к. росла, училась до 17-ти лет в России, но тем не менее читаю и очень хорошо его понимаю.

Віктар, Гомель

Так, згодзен, беларускі рэжым трымаецца на расейскіх грошах. На гэты раз быў шанц, што нешта зменіцца, але Расея ў апошні момант перадумала і вырашыла не мяняць ўладу ў Беларусі. Гэта было нечакана, аднак відавочна і гэта ўсе бачылі. Таму кроў збітых на Плошчы людзей не толькі на ботах беларускага АМАПу, але і на сумленні расейскіх кіроўцаў. Расея ізноў патанула у нафта-долларах, няма куды грошы дзяваць. Толькі мне здаецца – гэта не на доўга. Грошы скончацца – скончыцца і сяброўства, як ўжо было не раз.

Эўропе – абы ціха, абы яе не чапалі. Таксама ўсё зразумела.

Амэрыка? Ну што Амэрыка, Амэрыка далека…

Людзі на Плошчы, збітыя, зняважаныя ўладай, чакаюць дапамогі. Дапамога ім патрэбна зараз і будзе патрэбна далей. І маральная дапамога і матэрыяльная. Дапамажіце ім, калі ласка!

Такі жах нельга дараваць гэтай злачыннай ўладзе. Пакарайце яе! Жыве Беларусь!

Алесь Емяльянаў, Менск

Цалкам згодны з Вамі, спадар Сяргею.І падтрымліваю.

Margarita, Montreal

Цалкам згодная з аўтарам, апроч апошняга. Замест сцвярдження, што маўляў Эуропа нiчога ня зробiць, трэба дамагацца ад ЕС больш моцных крокаў у дачыненнi да рэжыму, асаблiва тым, хто мае доступ у офiсы Бруселя.

Димыч

Вы полагаете Европа откажется покупать белорусский бензин? Но ведь Европе это выгодно! Покупая нефтепродукты от Лукашенко, Европа зарабатывает сотни миллионов. Для себя! И из этих сотен миллионов 20-50 млн. евро подбрасывает в Беларусь, оппозиции, “на борьбу”, на демократию. Так сказать, бросает кость со своего барского стола. Если бы Европа хотела досадить Лукашенко, она бы отказалась покупать у него нефтепродукты. Но она не может! Потому что теряет на этом гешефт. Так лучше делать с Лукашенко бизнес, а потом иногда принять гневную резолюцию против диктатора.

В лицемерии и продажности современной Европы суть того, что Лукашенко почти не обращает внимания на угрозы, исходящие от Европы. Он знает: старая кляча Европа поскулит, но покупать бензин вновь придет к Лукашенко. И он прав. К сожалению.

Inhvar, Polacak

Эўрапейскi зьвяз, гэта аморфнае ўтварэнне, з бясконцай гаварыльняй. З мiнiстрамi, якiя нiчога не вырашаюць, з калегiяльнымi пастановамi. Адным словам – бюракраты. Акрамя таго, РБ для iх краiна трэццяга сьвету, яны зусiм нас не паважаюць, наш лёс iх не хвалюе. Беларусы настолькi рахманыя i нiякiя, што нiхто за нас сварыцца не стане. Ну, а Рассея… “10 гадоў сяброўства зь Беларусьсю ім каштавала 55 мільярдаў даляраў”… Такiя грошы на вецер не кiдаюць. У РФ вялiкiя пляны на Беларусь. Беларуская незалежнасьць пад пагрозай!

Валерыя Навадворская, М

Валерыя Навадворская: “Відавочна, ён яшчэ на Расею спадзяецца, што яна яго ў гэтай сытуацыі падтрымае. Каб не спадзяваўся, каб гэтага не было ў яго за сьпіной, каб за сьпіной у яго не было чэкісцкага маньяка Пуціна, то калгасны маньяк Лукашэнка ніколі б на гэта не адважыўся.”

А.Шпакоўскі

Эўропа нават нейкі паў-жывы БелСАТ запароліла і яго болей не мага прымаць у З.Эўропе.
Калі б Эўропа ўсур’ёз думала пра Беларусь, яна б укладала грошы ў Чалавечы капітал, у Беларуса. Гэта азначала паўнавартаснае Тэлебачаньне, Радыё, Выдавецтва, Праграмы (маральна-) антыкрызісныя.

Укладаць грошы трэба ў Насельніцтва, а не ў дыктатара, бессэнсоўна перакупляючы яго дурную натуру ў Расеі.

Калі б Эўропа мела адпаведны досьвед і кіраўніцтва (мазгі), то з Расеяй Эўропа б спрабавала СКААРДЫНАВАЦЬ свае дзеі вакол Беларусі.
Бо галоўны і прынцыповы гандаль ужо даўно адбыўся – БЕЛАРУСЬ СКЛАЛАСЯ ЯК МАРАЛЬНАЯ ЭЎРАПЕЙСКАЯ ДЗЯРЖАВА. Беларусі ад Эўропы, ад уваходу ў Эўропу нікуды не дзецца. А з Расеяй Беларусі трэба ладзіць звычайныя дабрасуседзкія адносіны: гандаль, каардынацыя граніц, лепшае ад культуры і палітыкі…

Зоська, зь Ліды

Спадару Шпакоўскаму.
Расеі ніколі не была патрэбная моцная й незалежная Беларусь каля яе межаў. Паглядзіце ў расейскія даведнікі канца 19 пачатку 20 стагодьдзяў. Усюды напісана, што ў Беларусі нічагусенькі німа, зямелька бедная, нічога акрамя бульбы й ільна радзіць ня можа, што народ – лайдакі ў большасьці і г.д. Сав. улада ўсё рабіла, каб перашкаджаць пошуку нафты і ня толькі яе, таму як ёй гэта не патрэбнае. А Вы, шаноўны спадар, хочаце будаваць нашыя адносіны на роўных зь ёй… Ды ніколі гэтага ня будзе. Быў ціск шматстагодьдзевы, былі войны, палілі, рэзалі народ наш (паглядіце кніжку Г.Сагановіча “Невядомая вайна”, пра так званае “уз’еднаньне брацкіх народаў”). І далей будзе толькі ціск на ўсіх узроўнях, пакуль яна сама не разваліцца на 60 краін, як пра тое казаў некалі сьветлае памяці А.Сахараў.

Siarhiej, Miensk

Кандыдыты ў прэзідэнты і эўрапейскія дзеячы робяць памылку, калі гуляюць у гульню якая называеццы “ПАЛІТЫКА”. А Лука гуляе ў гульню якая называецца “ВАЙНА”.

Сямён Мікалаевіч, Смаргонь

Па-мойму аўтар вельмі мякка сказаў пра Расію. Трэба было згадаць 5 стагодзьдзяў несупыннага наступу на нас – і вайсковага, і культурнага. А так вельмі добры тэкст. Паважаю аўтара за боль.

Swadko, Minsk

Мы самі сабе стварылі міф нейкай “зямлі абяцанай”, якая месціцца на Захадзе: там, маўляў, дэмакратыя, дабрабыт, справядлівасць – ну рай зямны, а што там рэальна дзеецца мы проста ведаць ня хочам, заплюшчваем вочы…

Мой брат некалькі гадоў жыў у “дэмакратычнай” Швецыі ды Фінляндыі і на падставе сваіх стасункаў з тамтэйшымі ўладамі ён гаворыць, што сістэма ўлады там дакладна такая самая, што і на Беларусі – улада і тут і там клапоціцца толькі пра сябе. Але як той казаў, загортвае сваю крывадушнасць у каляровую паперу і перавязвае святочнай стужкай, а на Беларусі загортвае ў шэрую паперу і перавязвае суворым шнуром… Вось і ўся розніца… А цяпер цытата пра тамтэйшы “дабрабыт” і адносіы да пенсіянераў у Вялікабрытаніі… http://news.ru.msn.com/article.aspx?cp-documentid=155695157

“Понятие “топливной нищеты” определяется как необходимость тратить 10% дохода или больше на то, чтобы поддерживать в доме приличную температуру. По последним доступным данным, пишет Guardian, с 2003 по 2008 гг. число семей, живущих за чертой топливной нищеты, выросло с 2 до 4,5 млн. Это означает, что 18% домов не отапливаются как следует.

Автор напоминает, что с 2000 года 25 млрд. фунтов было выделено из бюджета на помощь нуждающимся именно на отопление. Но дело в том, что эти денежные выплаты воспринимаются как добавка к пенсии, зачастую позволяющая старикам просто выживать”.

Апошні абзац вам не нагадвае лукашэнкаўскую дапамогу пенсіянерам перад выбарамі ці святамі? А мы тут чагосьці ад Еўропы чакаем…

Paval, Miensk

Zrobim sapraudy bielaruskim naszaje pryvatnaajje rzyc’cio: bielaruskaja siamja, bielaruskaja carkva, bielaruskaja kultura, bielaruskija tradycyji, bielaruski dom, bielaryskija knihi, bielaruskija pieryjodyka. Szanavan’nie bielaruskaha – vysakarodny adkaz na vyczvarenstva “valadarstva chama”. Bielarus’ pasiarod nas – Rzyvie Bielarus’!

Andryk, VKL

Спадар Абламейка мякка так абышоў ЗША, трошкі паўсчуваў. Насамрэч, ЗША у цяперашнім стане ня хоча, ды і не здольныя нічога рабіць. Быў выразны сігнал ад Клінтан перад выбарамі, і фактычна ЗША падтрымала Луку. Гэта не часы Рэйгана і кіравання рэспубліканцаў (тагачасных). Цяпер пры ўладзе хіпі 60-х гадоў, са сваімі левымі поглядамі на жыцьцё, як ў палітычнай, так і культурнай сфэры. Ну, а мы ўсе ведаем, як левыя (сацыялісты-лібералы) адносяцца на нацыянальных пытаньняў. Так што не выпадае чакаць някай падтрымкі і разумення ні ад кога. Спадзяванне толькі на саміх сябе, на беларусаў-літвінаў.

Alies’

Nel’ha patrabavac’ dapamohi. Alie i treba dac’ Ewropie zrazumec’, shto ih prystasavanskaja palityka nam bachnaja. My bachym drobnasc’ ih maral’naj pazycyi realpolitik i budzem vykryvac’ zdradnictva staroj Ewropy perad usimi liudz’mi. Spadziavacca mahchyma tol’ki na krainy Cеntral’naj Ewropy, dlja jakijh paniacce Svabody jashche ne stracila svajho zhyvoha sensu.

Яна, Бабруйск, Минск

Я в отчаянии… Я не хочу жить под властью этого…, что не тонет, однако в другие страны Я ни ногой… Все они одинаковые, они не лучше лукашенко, они трусливые и ленивые зад…


Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Лука набраў 1/3 галасоў выбарцаў, іншым 2/3 ён аб’явіў вайну. Што зробіш, вайна дык вайна!
    Кожны мусіць шукаць свой шлях супраціву. Калі скралі твой голас, дык і ты зрабі нешта ў адказ.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы