Міхаіл Падаляк. 20 сьнежня 2010 г. (паводле http://dec19.org/?p=2852)
Аўтар папярэдняга артыкула, Сяргей Абламейка, спаслаўся на артыкул Міхаіла Падаляка, які, як высьветлілася, адразу пасьля падзей Крывавай нядзелі абнародаваў свае эмацыйныя перажываньні й разуменьні. Па некаторых зьвестках, спадар Падаляк – агент уплыву расейскай імперыякратыі (гл. http://news.21.by/society/2010/08/31/143620.html). Можа, гэта і так, а можа, і не (глядзіце іншыя матэрыялы гэтага аўтара, у т.л. на нашым сайце, і самі рабіце свае выстовы). Тым ня менш, яго ацэнкі тых падзей, якія ўжо сталі гісторыяй Вялікай Літвы-Беларусі, таксама ўяўляюць для нас цікавасьць. Таму і падаем іх ніжэй.
Рэдакцыя.
Беларусь – мая нянавісьць да баязьлівых нягоднікаў, якія нападаюць з-за сьпіны і носяць клеўрэтныя адзеньні безыменных апрычнікаў. Беларусь – мая любоў да тых, хто ламае ў сабе свой самы жудасны страх і ўсё роўна стаіць на шляху адмарозкаў з афіцыйным дабраславеньнем ад Лукашэнкі.
Дзьве краіны? Не. Краіна адна і, магчыма, на сёньня яна адна з самых моцных па чалавечым духу і патэнцыяле. Гэта ж так цяжка. Калі ніхто не дапамагае, ніхто не падтрымлівае, усе зачыняюць вочы на бязьмежныя сьпектаклі й працягваюць цалаваць істоту ў царскай перуцы дзеля нафтапрамысловых дывідэндаў, стаяць і не сыходзіць. Гэта ж так цяжка быць сапраўднай нацыяй, калі ўсе астатнія загразлі ў прагматычных разьліках.
Толькі прашу вас – «ніколі НЕ апраўдвайся за тое, што вы адстойваеце свабоду». Ніколі й не перад кім.
Час для апісаньня наступных сцэнарных распрацовак надыдзе крыху пазьней. І для поўнай версіі «Апошняй ночы Лукашэнкі» таксама. А пакуль трохі эмоцый і справядлівых ацэнак. Яшчэ раз падкрэсьлю самае важнае і тое, што трэба надзейна ўпакаваць у сябе пад сэрцам і заўсёды насіць з сабой. Таму што гэта і ёсьць сапраўдная Беларусь.
Па-першае, ніякіх выбараў не было. Дэкарацыя была. Пацёмкінская вёска была. Імітацыя была. Але выбараў не было. І няма ніякіх 79 зь невялікім адсоткаў у чалавека, які дзіка ненавідзіць ўласны народ. Ніхто яму не прайграў.
Па-другое, мелі месца прамыя загады на зьбіцьцё. Зьбіцьцё да крыві. Зьбіцьцё да сьмерці. А гэта ўжо тая самая мяжа, пасьля якой Лукашэнка сапраўды ня зможа сысьці працэдурна, перамоўна, кампрамісна, праз выбары. На ім кроў. Рака крыві. Некаторыя даныя (пакуль не да канца правераныя) кажуць, што вынікам начнога пабоішча, санкцыянаванага цалкам канкрэтнымі службовымі асобамі, стала, у тым ліку, і тры сьмяротных выпадкі. Пакуль ня буду рабіць страшных высноў, што менавіта гэта азначае. Але проста папрашу ўсіх тых, хто, так ці інакш, быў зьвязаны з падзеямі на плошчах Менска, зацікавіцца лёсам зьніклых сваякоў. Шукаць іх усюды і крычаць з усіх сіл, калі сьлядоў ня будзе.
Па-трэцяе, паказальная жорсткасьць сілавікоў на вуліцах начнога Менска – гэта яшчэ і наступства страшнага хваляваньня “элегантных пераможцаў». Нават неяк недарэчна пытацца: хіба ж упэўнены ў сабе на 80% чэмпіён будзе біць з азвярэньнем бяззбройных маніфестантаў тысячамі жалезных дубінак? Такі чэмпіён асабіста возьме пад ручкі ўсіх апазіцыянераў і назіральнікаў, падвядзе іх да празрыстых урнаў, і ўласнаручна будзе перакладаць бюлетэні са сваім прозьвішчам у адзін гіганцкі стос “за”. У адваротным выпадку, няма ў «чэмпіёна» ўпэўненасьці, але ёсьць толькі чужы кулак для кровапусканьняў. Лукашэнка на дзённай трыумф-канферэнцыі ўжо пасьля масавага кровапраліцьця на плошчах і вуліцах беларускай сталіцы ў ноч з 19 на 20 сьнежня сам даў адпаведныя паказаньні. Ён наўпрост так і заявіў: «я прасіў гэтых вайскоўцаў, якія дзейнічалі на плошчы, не паддавацца на правакацыі. Але калі будуць пляваць у пысу – дзейнічаць найжорстка!» Г.зн. зыходна была «царская» ўстаноўка на забойства. Пакуль гэта ўсяго толькі маляўнічая дэталь, але і краевугольны элемент канкрэтнай крымінальнай справы, калі пачнуцца рассьледаваньні фактаў жорсткага зьбіцьця і забойстваў (калі такія, сапраўды, маюць месца). І ўсе цяперашнія заўзятыя выканаўцы, пачынаючы з нейкага грамадзяніна Куляшова, адназначна дадуць паказаньні супраць Лукашэнкі.
Па-чацвёртае, цудоўныя начныя і ранішнія арышты як бы вяртаюць час на дзесяцігоддзі назад. Начныя варанкі па спалоханым і сонным горадзе. Шкадую толькі аб тым, што ў гэты момант ніхто не патэлефанаваў якой-небудзь пані Грыбаўскайтэ ў Вільнюс альбо пану Сікорскаму ў Варшаву і не ўключыў на гучную сувязь мабільны тэлефон, каб яны пачулі крыкі й енкі сем’яў, трэск узламаных дзьвярэй, роў і мат брыгад захопу іх «ветлівага сябра Л.».
Па-пятае, запомніце, калі ласка, гэта неверагоднае па сваім цынізьме і забойчае па людскіх наступствах сутачнае маўчаньне еўрапейскіх медыя. Іх мяцеліца замятала. Гэта куды важней таго, што сьнег у нейкай там Беларусі багата паліваюць людскай крывёй. Што такое кроў беларуса ў параўнаньні з жо*ай якога-небудзь нямецкага бюргера? Не ведаю, але мне асабіста цяпер здаецца, што адзін сапраўдны беларус сотні бюргераў варты. Ці нават больш…
Практычна ніхто не крычыць, што ў цэнтры Еўропы ў ноч на 20 сьнежня зьніклі ня проста людзі, а дзеючыя на той момант кандыдаты ў прэзідэнты – Някляеў і Статкевіч. Падумаеш, якая дробязь – зьнік кандыдат; зьбіты кандыдат; арыштаваны кандыдат. Ці ж такое не здараецца паўсядзённа ў самой Еўропе? Хіба ж гэта не праява сапраўднай еўрапейскай дэмакратыі, пра якую палюбоўна дамаўляліся згадваемыя вышэй еўра/асобы (і дзесяткі іншых) з Лукашэнкам? А Лукашэнка яшчэ і дабіў іх канкрэтна і жорстка – чаго, маўляў, лезеце са сваімі лычамі ў наш калашный рад? Плаціце і валіце. Цытата Л.: “часам асобныя у місіях замежных забываюць, што яны прыехалі назіраць за выбарамі, а не ацэньваць, не выказваць меркаваньне. Моўчкі назіраць». А ўсе гэтыя Гры… і Сік… выцерліся і зноў думу думаюць, як бы ўсіх перахітрыць і замірыцца з Лукашэнкам сабе на дурную карысьць. А можа, добра было б цяпер правесьці чарговы круглы стол на тэму «паглыбленьня кантактаў з рэзка лібералізаваным афіцыйным Менскам»? Ці прапанаваць пашыраную праграму «Усходняга партнёрства» адмыслова, індывідуальна для Лукашэнкі?
Не-а, хлопцы цяпер сытна ядуць у сябе ў абедных залах, смакуюць рэшткі божале нуво і разважаюць пра тое, як бы гэта іх не спыталі «а што там адбываецца ў далёкай афрыканскай Беларусі?” Еўропе палітычнай цяпер вельмі важна, каб іхні еўрапейскі абывацель не даведаўся пра тое, што «новы сябар Лукашэнка» ў ноч пасьля выбараў арганізуе на вуліцах масавыя пабоішчы, рэжа людзей пачкамі, страляе ў бяззбройных, а пасьля патрабуе дзесяцігадовых турэмных тэрмінаў для асабістай гвардыяй замардаваных і абяскроўленыя апанентаў. Ах, салодкая ты наша Еўропушка, працягвай спаць.
Шостае. Відавочна, што адразу пасьля закрыцьця ўчасткаў крывадушныя маскі былі ськінутыя (незразумела, а навошта ён наогул іх нацягваў?). Ніхто ўжо не спрабаваў маскіраваць злосьць і нянавісць. Пакавалі і жорстка білі ўсіх, хто хоць неяк быў датычны да альтэрнатывы. Скрайняя, крывавая нецярпімасьць да найменшага іншадумства з боку грамадзяніна Лукашэнкі, выяўленая ў жорсткіх эксцэсаў – гэта і ёсьць адзінае наўпростае наступства гнюснай «рэал-палітык». Вышэйзгаданы грамадзянін паверыў, што сьветам кіруюць не проста грошы, але грошы брудныя. І пайшоў танцаваць на целах ўласных суграмадзян. Патлумачыць прасьцей? Ну, вось вам арыфметыка для першага класа цынікаў. «Калі б ён нікога не ўдарыў у ноч пасьля выбараў, яму б адвалілі тры млрд. еўра. А так выдадуць ўсяго нейкіх 2,9 млрд. тых жа еўра». Сотню мільённую возьмуць у якасьці штрафу за кроў. За людскую кроў, якую ён нахабна выплюнуў у твар усёй гэтай крывадушнай Еўропе.
Сёмае. Аб Расеі. А ці трэба казаць? Расія засталася Расеяй – цынічнай, спакойнай і абыякавай. Вашы ўнутраныя справы. Пакуль ня ўмешваемся. Пакуль маўчым. У іх там паралельна выхоўвалі уласных “патрыётаў”, якія вырашылі ў сваю чаргу зачысьціць расейскія гарады ад чужынцаў. Не да Беларусі. Зрэшты, Расея напэўна атрымае сваю выгаду (пра расейскі сцэнар пасьлявыбарчай “разводкі” Лукашэнкі, пра які ён яшчэ нават не здагадваецца – у наступны раз).
Нарэшце, апошняе. На прэс-канферэнцыі «трыюмфу волі» і сярод фізіяномій дзіўных слухачоў, якія дурнавата ўсьміхаліся, Лукашэнка нечакана напалохаў усіх нейкім хуткім кампраматным укідам. Што за ўкід? Няўжо нешта сапраўды скандальнае? Не. Нехта Ісраэль Шамір, давераная асоба (цікавы тытул) вядомага Ассанжа (Wikileaks) прыехаў у Менск, сустрэўся з Макеем (кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі) і перадаў яму стосы легендарных ужо «аналітычных справаздач» амерыканскіх дыпламатаў. На гэты раз справаздачы тычыліся канфідэнцыйных гутарак паслоў ЗША і беларускіх апазіцыянераў. Макей адразу ж кінуўся да Лукашэнкі – чыталі ды весяліліся хлопцы не на жарт. Пустэча, але ім было добра. Даведаліся «праўду». То бок афіцыйнаму Менску далі права публікаваць дакладна такія ж дакументы з дыпламатычнай перапіскі (толькі па Беларусі), якія ўжо былі апублікаваныя ў іншых краінах. Які там “рэальны кампрамат”? Зноў жа паўтару – пустэча.
А цяпер толькі аб тым, што сапраўды выклікае захапленьне. І пляваць мне на ўсіх астатніх – кажу пра сябе і пра свае адчуваньні. Потым будуць канструкцыі, тэорыі й распрацоўкі. А пакуль – пра эмацыйнае ўзрушэньне.
Паводзіны беларусаў. Простых, безыменных беларусаў. Іх вочы. Іх жаданьні. Іх барацьба. Мяне, зразумела, не цікавяць у гэтым месцы праграмы, жаданьні й пасьлявыбарчыя надзеі лідараў (кандыдатаў). З матывацыяй кожнага зь іх мы пазьней дэталёва разьбярэмся. Але ў які раз паўтару (і зраблю гэта яшчэ дзесяць, сто, тысячу разоў), мяне асабіста ўзрушылі паводзіны простых беларусаў – яны ж усе да адзінага ведалі, што ідуць на вайну супраць гідкай і бязьлітаснай машыны. Ідуць бяз зброі. Цалкам. І без усялякіх камянёў ў кішэнях. Яны ведалі, што ім будуць супрацьстаяць тысячы ўпакаваных у поўную экіпіроўку нелюдзяў, якія накіраваны на забойствы менавіта бяззбройных (ад роўных ім яны ўцякаюць зь дзьвюх ног). І загад біць будзе. І пьянеючыя на вачах ад паху чужой крыві орды ў начным камуфляжы будуць. Але, ведаючы ўсё гэта, беларусы ня проста пайшлі на вуліцы, яны на іх засталіся да канца. Засталіся, нават калі ўжо было зразумела, чым гэта скончыцца. Так дастаў Лукашэнка й яго арда, што людзі засталіся. І яны біліся. Як умелі. Ці як не ўмелі. Біліся за сябе. За сваіх блізкіх. За сваіх сяброў. За зусім незнаёмых ім людзей. Біліся ў меншасці, голымі рукамі супраць ламавых чалавекападобных істот з дубцамі. Біліся пад выбухі шумавых гранатаў ды іншых сьпецсродкаў. І, шчыра кажучы, гэта і ёсьць па-сапраўднаму вялікае зьдзяйсьненьне. Біцца ў меншасьці і не ўцякаць. Біцца таму, што гатовы плаціць цану. Біцца, таму што ў душы ёсьць вялікая каштоўнасьць. Біцца, таму што не было загаду біцца, але трэба гэта рабіць.
Цяпер – постфактум – усялякія чмо-ананімы лезуць са сваімі «эксьпертнымі» каментарамі ва ўсе шчыліны: «можна/нельга». Называюць людзей, якія стаялі на вуліцах, быдлам на закол. Але быдла – гэта менавіта яны, ананімусы, якія сядзяць боячыся і сьмярдзяць у душных памяшканьнях, якія вечна зайздросьцяць вольным людзям і вечна “стукаюць” на гэтых людзей. Чорт зь імі, з гэтым племем троляў – ня ім судзіць сапраўдных беларусаў. Яны стаяць па калена ва ўласным лайне вакол Галгофы, на якой была прадпрынятая спроба разарваць вялікае беларускае сэрца. І я дакладна ведаю, што нічога ў іх (і тых, хто рваў, і тых, хто ўнізе іспражняўся ад страху) нічога не атрымалася. Ня трэба слухаць баязьлівых балбатуноў. Проста ігнаруйце. Бессэнсоўна нават глядзець на тых, хто да гэтага часу ссы*ць сабе ў калашыну пры адным толькі згадваньні слова-дзейства «быць свабодным!”
Беларусы ёсьць. І будуць. І ёсьць у іх час, каб узяць поўную цану з кампашкі грамадзяніна Л…
Скажу проста: усё было не дарэмна! Зусім не дарэмна…
Змагацца і шукаць, знайсьці і не здавацца!
Сапраўды вельмі эмацыйна, толькі ні зразумела, чаму так цынічна-абыякава сказана пра Расею, маўляў у іх свае праблемы – ім не да Беларусі. Усе Г…, а ён такі патрыёт!? Беларусі, што роўных няма. Ці не гатоў ён узначаліць сілы сапраўдных БЕЛАРУСАЎ у барацьбе са шматлікай імперыякратыяй і разнамаснымі халуямі галоўнага душыцеля буларусаў і ўсяго беларускага. Глядзіш, так пад шумок, і ў лідэры можна выйсьці, калі ніхто не зарыентуецца.
Спадарства.
Вось прыклад як ставяццада да нашых падзей у Эўропе.
Сёньня Эўрапейскі Банк Разьвіцьця і Рэканструкцыі, выдадкаваў рэжыму 10 млн. даляраў пазыкі, як бы мовіць ” на разьвіцьцё малога і іншага бізнэса”
http://news.mail.ru/politics/5077615/
Пакуль Эўрапейскія палітыкі “думу думаюць”, капітал працягвае падтрымліваць нашага прайдзісьвета.
Гістарычныя паралелі
Спадарства,
Можна доўга, прынцыпова, па пунктах, па літарах, па кроках абмяркоўваць, шукаць памылкі, казаць аб праліках, аб тым – хто прайграў, а хто выйграў.
Відавочным застаецца той факт – што прайграла беларуская нацыя. І ніякая крытыка нам тут не дапаможа.
Калі пра лідараў, дык тут можна сказаць адным сказам: перамогі не адбылося таму, што у тых, хто браў адказнасьць за лёс народа, няма адзінай мэты. Толькі пры яе наяўнасьці адбываецца кансалідацыянацыя тых, хто бярэ на сябе гэту адказнасьць, і падтрымка народа. Адной мэтай – на ўсіх, з’яўляецца – баларуская нацыянальная ідэя.
Фінансаваньне пратэстных працэсаў, не істотна з якога боку, вымушае тых, хто бярэ грошы, выконваць тыя умовы, на якія іх выдадкоўваюць.
Што да Расеі, дык яна атрымала ўсё, што жадала – сумесную СПА, МЗ, АЭП, АДКБ, выдаткаваўшы ледзь чутнае – “прызнаньне вынікаў выбараў”
А што тычыцца Эўропы, то пакуль яны чухаюць патыліцу, як выйсьці с той пасткі, у якую трапілі іхнія палітыкі, з сваёй ліберызацыяй і ўлагодваньнем рэжыму. Капітал не спыняе рухацца, бо ён не павінен ляжаць. І рухаецца ён не да шэраговага беларуса, а проста у кішэню грамадзяніна Лукашэнкі
Сп.Карбалевич лічыць (гл. http://www.belaruspartizan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=74203&newsPage=0): “…усложнившиеся отношения с международными финансовыми организациями, возможно, затормозят и рыночные реформы…”
А вось прыклад гэтых “складаных” адносін
Эўрапейскі Банк Разьвіцьця і Рэканструкцыі (даю спасылку: http://news.mail.ru/politics/5077615)
4.01.2011 г. выдадкаваў 10 млн. даляраў, маўляў, “на разьвіцьцё малага і сярэднаяга бізнаса”. Так будзе і надалей.
Эўрапейскія палітыкі, гучна, заявяць (12.01.11 г. у Брусэлі), аб санкцыях, а капіталісты, будуць паціху даваць гэтаму дыктатару-крывасмоку грошы.
Узнікае пытаньне: што рабіць?
Адказ адзін: трэ змагацца з рэжымам, і не толькі, за жыцьцёвыя інтарэсы беларускай нацыі без усялякай “лібералізацыі” – жорстка, бескампрамісна, да упору.
Міжнародная Канвецыя ААН проста ўказвае на не толькі “права” на самавызначэньне нацый, а і “абавязак” народаў і нацый змагацца супраць калянізацыі, акупацыі, гэнацыду, этнацыду, прыгнёту любымі сродкамі, улучна з узброеннымі метадамі.
Калі правесьці гітарычныя паралелі, дык падзеі 19-га мне нагадваюць бальшавіцкі 1905г.
Магчыма, гэта была першая беларуская “рэвалюцыя”.
Калі кіравацца лёгікай, за гэтым можа надыйсьці час і беларускага 17-га.
Гэй, ліцьвіны – Бог нам зычыць!
Удакладненьне:
першаўзор артыкула М. Падаляка — http://kompromatby.com/2010/12/20/krov-na-snegu.html (а не http://dec19.org/?p=2852).
Заўвага па перакладу:
«Па-чацвёртае, цудоўныя начныя і ранішнія арышты»
— Аоышты ня могуць быць «цудоўнымі» (за рэдкімі выключэньнямі 😉 ). Паводле кантэксту першаўзора, тут дарэчна, мяркую, “неверагодныя … арышты” ці “ашаламляльныя”.
Мы палічылі, што тут ёсьць элемент іроніі.
Гмм-м… Ці наўрад у аўтара тут мелася наўвеце іронія…