nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Мацкевіч засьвяціўся?

5 студзеня, 2011 | 9 каментарыяў

Некаторыя даўнія чытачы нашага сайта могуць памятаць, што ў свой час з нагоды выхаду кнігі Ўл.МацкевічаНасуперак відавочнаму”, у якой закраналіся пытаньні, для якіх ствараўся і наш сайт, мы аб’явілі, што будзем сачыць за далейшымі паводзінамі гэтага “метадоляга-палітоляга” (і, дадазім, актыўнага каментатара на “Свабодзе”).  З аднаго боку, пытаньні ён падымаў важкія, але яго адказы на гэтыя пытаньні далёка не заўсёды адпавядалі аб’ектыўным інтарэсам беларусаў. У дадатак, некаторыя асобы казалі пра яго рознае нядобрае (гл. https://nashaziamlia.org/2006/09/22/297). Карацей, тады мы ня вызначыліся. І вось учора на сайце “Свабоды” зьявіўся артыкул У.Мацкевіча, які дапамагае вызначыцца. Таму спачатку артыкул (істотнае выдзелена тоўстым), а затым наш каментар.

Рэдакцыя.


1.

МЕНШ ЧЫМ МЕНШАСЬЦЬ

Уладзімер Мацкевіч, 04.01.2011 г. (http://www.svaboda.org/content/article/2267021.html)

Цікавая нота прагучала ў навагоднім звароце А.Лукашэнкі да беларускага народу. Упершыню на маёй памяці прэзідэнт кажа аб меншасьці як аб паўнапраўнай частцы беларускага народа. Ва ўсіх, хто сочыць за палітычным жыцьцём у краіне, у памяці знакамітае пажаданьне прэзідэнта нязгодным зь яго палітыкай – “шукайце сабе іншую радзіму”. Цяпер гэта меншасьць не толькі трапіла ў склад народа, але і ёй адрасаванае навагодняе віншаваньне.

Больш за тое, прэзідэнт прызнаў права меншасьці на “…свой пункт гледжаньня, асаблівае разуменьне пабудовы сьвету і разьвіцьця нашай краіны. Гэта ваша права, якое адабраць у вас ніхто не можа”. Вельмі дэмакратычная заява. Сапраўды, у кожнага чалавека, у кожнай меншасьці ёсьць неад’емнае права на свой пункт гледжаньня, на сваё разуменьне разьвіцьця краіны. І ніхто ня можа гэтага права адабраць.

Наіўна думаць, што прэзідэнт размаўляе па паперцы, якую для яго нехта напісаў, што ён гаворыць з чужых слоў, як бы сказанае сёньня не разыходзілася з усім тым, што ён казаў учора і заўсёды. Аляксандар Лукашэнка практычна заўсёды гаворыць тое, што думае. Таму нельга сказанае ім разумець у адрыве ад кантэксту. Калі ўзяць ізалявана толькі гэтыя словы, то можна падумаць, што прэзідэнт раптам стаў дэмакратам. Гэта яшчэ больш наіўна.

Уважліва слухаючы прэзідэнта мы чуем: “Але вы павінны ведаць: ваша меркаваньне нам не абыякавае. І мы разам з пераважнай большасьцю нашага народа будзем змагацца за вас, вашы погляды. Мы будзем шукаць шляхі да вашыхПрэзідэнт зьмяніў бы сам сабе, калі б не ўдакладніў свой уласны пункт гледжаньня. А пасьля ўдакладненьня гэты пункт гледжаньня не выглядае такім ужо дэмакратычным. розумаў і сэрцаў …”.

Хоць, здавалася б, у большасьці таксама нельга адабраць права на сваю пазіцыю, і нельга адабраць правы на спробы схіліць меншасьць на свой бок. І гэтае права выяўленае прэзідэнтам таксама цалкам лаяльна і амаль дэмакратычна: “мы будзем змагацца за вас, вашы погляды”. Але слушна спытаць, а ці застаецца за меншасьцю права на тое ж самае? Ці можа меншасьць “змагацца за вас, вашы погляды”?

Рыторыка і спосаб гаварэньня вельмі важныя для разуменьня сказанага. Трэба адзначыць, што гаворка ідзе не аб барацьбе зь меншасьцю, а аб барацьбе “за розумы і сэрцы”, г.зн. ня супраць людзей, а за ўплыў на гэтых людзей. І гэта правільна, таму прэзідэнт дадае: “… таму што інакш немагчыма аб’яднаць грамадства, захаваць краіну і вырашыць задачы, якія стаяць перад намі”.

Бо мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, адзін народ. Што робіць нас адным народам, пры ўсёй розьніцы ў нашых поглядах, пунктах гледжаньня і падыходах? Менавіта тое, што па найважнейшых пытаньнях разьвіцьця краіны мы можам прыходзіць да згоды. Мы можам дамаўляцца і знаходзіць кропкі судотыку. Але менавіта прыходзіць да згоды, да прымірэньня розных пазіцый і пунктаў гледжаньня.

А ці гатовы прэзідэнт менавіта да гэтага ў сваёй “барацьбе за нашы погляды, розумы і сэрцы”? Бо сказана толькі пра тое, што гэта ён, прэзідэнт, разам з пераважнай большасьцю будзе змагацца за нас, нашы розумы і сэрцы. Але нідзе не сказана, што і меншасьць мае такое ж права змагацца за розумы і сэрцы большасьці!

19 сьнежня меншасьць было здушаная. Здушаная зусім не “пераважнай большасьцю”, а сіламі міліцыі і АМАПу.

Акрамя таго, ня толькі меншасьць, але і значная частка большасьці ня вераць у лічбы Цэнтрвыбаркама. Вельмі многія аналітыкі і назіральнікі схіляюцца да таго, што кандыдат Лукашэнка мог выйграць нават першы тур выбараў. Але з нязначнай перавагай галасоў. І сацыялягічным апытаньням і простым назіраньням цалкам адпавядалі б лічбы ад 51% да 60%. Навошта трэба было выдаваць лічбу 79%?

Тлумачэньне вельмі простае – 51% дастатковы для перамогі на выбарах, але занадта малы для стварэньня ілюзіі ўсенароднай падтрымкі і абсалютнай, пераважнай большасьці. А прэзідэнту неабходна менавіта абсалютная і пераважная! Бо толькі наяўнасьць такой большасьці як бы апраўдвае падаўленьне меншасьці сілай.

На жаль, сілавы аргумент зьяўляецца галоўным і вызначальным у “барацьбе за нашы погляды, розумы і сэрцы”.

Дэмакратычная меншасьць сапраўды мае іншыя ўяўленьні пра тое, як павінна разьвівацца Беларусь. Але таму-та яна і дэмакратычная – гэтая меншасьць, што гатова лічыцца з дэмакратычнымі працэдурамі прыняцьця рашэньня. Калі б на сумленных выбарах за кандыдата Лукашэнку было аддадзена 50% плюс адзін голас, гэта было б лепшым аргументам у “барацьбе за погляды, розумы і сэрцы”. Сумленныя выбары, празрысты падлік галасоў – вось аргумент у барацьбе за розумы і сэрцы. Але не дубінкі АМАПу, і не арышты лідэраў думак.

Сумленнасьць – найлепшая палітыка. Менавіта адсутнасьць сумленнасьці ў сучаснай беларускай палітыцы выводзіць людзей на вуліцу і на Плошчу, а не любоў да каго-небудзь з альтэрнатыўных кандыдатаў. І справа тут зусім не ў розных поглядах “на пабудову сьвету і разьвіцьцё краіны”.

Мы адзін народ. Гэта зусім не значыць, што мы ўсе прытрымліваемся адзінага пункту гледжаньня. Гэта значыць толькі тое, што мы ўсе, і большасьць, і меншасьць маем РОЎНЫЯ ПРАВЫ. Роўныя правы мець свой пункт гледжаньня, і ня толькі. Важнае яшчэ права на тое, каб данесьці свой пункт гледжаньня да ўсіх зацікаўленых. Здушанае і падаўленае як раз гэта фундаментальнае права – свабода слова.

Прыгожыя словы Лукашэнкі ў яго навагоднім звароце да беларускаму народу варта разумець менавіта так, як ён з сказаў у кантэксьце падзей апошніх дзён і з ўдакладненьнямі ў самым звароце:

Нязгодная з пазіцыяй рэжыму меншасьць нарэшце прызнаецца часткай беларускага народа;

– Прызнаецца наяўнасьць нязгоднай з пазіцыяй рэжыму меншасьці, але яна прызнаецца толькі аб’ектам узьдзеяньня, а не самастойным суб’ектам, з якім трэба весьці дыялог.

Таму ў меншасьці зараз узьнікаюць новыя задачы. Нам трэба здабыць суб’ектнасьць – стаць удзельнікам дыялогу альбо перамоваў з большасьцю. Каб змагаліся не людзі адзін з адным, а погляды, пазіцыі і пункты гледжаньня.

Ну, а прэзідэнту трэба яшчэ многае асвоіць з асноў дэмакратыі. Мала прызнаваць існаваньне процілеглага пункту гледжаньня. Важна яшчэ і крытычна ставіцца да свайго ўласнага. Большасьць не заўсёды мае рацыю. Бо ўжо зараз прэзідэнт прайграе ідэйную барацьбу, ён засвоіў многае з падыходаў апазіцыі, з чым апантана змагаўся ў 1990-я гады.

Пакуль прэзідэнт перамагае людзей, якія ў меншасьці. Але ідэі гэтых людзей перамагаюць у “барацьбе за погляды, розумы і сэрцы” ня толькі большасьці, але і самога грамадзяніна Лукашэнкі.

І гэта выдатна! Але навошта ж біць і мучыць людзей, носьбітаў гэтых ідэй? Тым больш, што яны перамагаюць!


2.

Ад рэдакцыі:

Наш аналіз калявыбарчых падзей яшчэ наперадзе. Але 19 сьнежня ўвесь сьвет пабачыў, што Лу-ка ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не набраў неабходнай колькасьці галасоў, каб хто-небудзь (у т.л. і ён сам) меў легітымнае права лічыць, а тым больш голасна называць яго… прэзідэнтам. Па розных ацэнках за яго рэальна прагаласаваў адзін з трох беларусаў, а двое з трох – галасавалі за каго заўгодна ці за што заўгодна, але толькі не за яго. Па гэтай прычыне, па прычыне выкарыстаньня грубай сілы супраць мірных людзей, якія масава выйшлі пратэставаць супраць фальсіфікацыяў, а таксама з-за таго, што ён працягвае незаконна займаць вакантную прэзідэнцкую пасаду, фактычнае палітычнае становішча Лу-кі пасьля 19 сьнежня – узурпатар дзяржаўнай улады, вялікі злачынца!

Усе ўбачылі: за ім відавочная меншасьць беларускага грамадства. Большасьць – жадае новага прэзідэнта, бо “гэты ўжо ўсіх дастаў”.

У дадзеных абставінах крытычнае значэньне для ўзурпатара і зграі цяперцаў, якія ўсё больш набываюць рысы злачыннай мафійнай групоўкі, якая захапіла дзяржаўную ўладу, зьяўляецца праблема паўзучай легітымізацыі – то бок такога разьвіцьця падзей, калі паступова, зь цягам часу, усё большая колькасьць людзей у Беларусі й сьвеце, хай сабе чыста механічна, пачне называць Лу-ку “прэзідэнтам”, хаця б кантэкстна падаючы яго ў якасьці легітымнага кіраўніка РБ, “якога падтрымала большасьць”.

Мы ўжо паказвалі на  нашым сайце на тое, што не прайшло і двух тыдняў, як, сапраўды, пачалі  зьяўляцца матэрыялы (натуральна, пад прыстойным “соўсам”) з такім паўзучым легітымізуючым кантэкстам (гл. https://nashaziamlia.org/2010/12/27/3870/#more-3870; дадаткова зьвярніце ўвагу на каментар “беларуса”).

І вось на табе – чарговы ўкід. І ад каго, і дзе? Ад пана Мацкевіча – сталага каментатара “самай дэмакратычнай і ліберальнай” рэдакцыі радыё “Свабода”!

У сваім артыкуле гэты пан як завядзёны паўтарае тэзы, цалкам супрацьлеглыя тым, якія толькі што адзначаны. Па такой тэхналогіі робіцца прапагандысцкае намаўленьне.

Ён 15 разоў называе Лу-ку прэзідэнтам, 11 разоў заяўляе, што за ім большасьць беларусаў, 20 разоў кантэкстна сьцьвярджае, што ім супрацьстаіць меншасьць беларускага грамадства (і нават менш, чым меншасьць), якая прайграла выбары (хто жаде, можа пераправерыць).

Ня ведаем, як вам, а нам, нашы чытачы, дастаткова… Мацкевіч на 99% – агент антыбеларусскіх сіл! (толькі з-за 1% у назьве гэтага матэрыяла мы паставілі пытальнік)

Заклікаем улічваць гэты факт, калі спрабуеце ўсур’ёз успрымаць выказваньні гэтага пана. Цяпер іх усе на ўсялякі выпадак лепш адразу адносіць у разрад тых, якія прызначаныя не на карысьць беларускага народу, а ўжо потым у залежнасьці ад абставін, калі спатрэбіцца, разглядаць…

Дарэчы, хто ня ведае, адна з ключавых прапагандэм пана Мацкевіча – гэта актыўная агітацыя, насуперак відавочнаму, за “рускамоўнасьць беларусаў”!


P.S.

Сярод каментароў да артыкула пана Мацкевіча вартым адмысловага ўзгадваньня лічым наступны:

“Страшна непрыемна бачыць, калі інтэлігентны чалавек з асабістага разліку – дзеля грошай ці дзеля ўлады альбо грамадскага становішча – свядома цалуе рукі хаму і злодзею, ды яшчэ кліча за сабою іншых, чыстых, маладых і наіўных. Каго Бог надзяліў розумам і здольнасцямі, каб адолець навуку, на тым ляжыць вялікая адказнасць за іншых, за народ. З таго ўрэшце і спытаецца за здраду свайму Боскаму абавязку”. janka

9 каментарыяў

  1. з...лы беларус кажа:

    Такіх “палітолухаў”, як Ул. Мацкевіч, на свабодзе і на “Свабодзе” – хоць касой касі… За гэнай буйною дурною травою, якую ўгнойваюць і з Захаду і з Усходу, і нармалёвага Беларускага Лесу не бачна, асабліва калі носам у раллю, а вочы ніжэй травы…. Хоць Лес і сякуць, і за мяжу заганяюць, ён расце і мацнее на Роднай Зямлі пад Беларускім Сонцам! З класікі:”Каб сонца засланіць- вушэй асьліных мала!” – і колькі б разоў не рыкалі такія палітолухі: “Лукашэнка – прэзідэнт большасці ! “, у Беларусаў на іх алергія і неўспрыманне.

  2. Мазынскі В. кажа:

    Добровольная Россия
    January 05, 2011 15:11
    free (Поэль Карп)

    ВИДЕО ГРАНЕЙ-ТВ :
    Митинг “Москва для всех”

    Побоище на Манежной

    Беспорядки у Киевского вокзала

    Акция в Останкине

    “Русские марши”

    Советского строя нет, а фашизм актуален, но поныне уверяют, что советский строй победил фашистский. И судят о фашизме по-советски – дескать, «террористическая диктатура наиболее реакционных и агрессивных кругов империалистической буржуазии». Сводят его к шовинизму, затеняя суть. Она, конечно, и шовинизмом красна, но не прежде всего. В Италии, на родине фашизма, приему в партию, созданную редактором социалистической газеты Муссолини, этническая принадлежность не мешала – сперва принимали даже евреев.

    Фашизм – социальная зараза. Буржуазия к нему тянулась не всюду и не вся, а враждовавшая под феодальным грузом и с властью, и с рабочими разом. Фашизм соблазнял там, где наверстывали упущенное. Он дитя отставания. В развитой стране он привлекал Генри Форда, но широкой опоры не имел. А в отставших к нему влекла мечта навести порядок – абсолютистский порядок, рухнувший или несостоявшийся.

    В рабочее движение, там тоже росшее, внедряли коммунизм, по природе ему чуждый. Марксистская утопия хотела сделать как лучше. Ленин обратил ее в руководство к действию. Надежду Маркса, что к коммунизму подведет капитализм, достигший высшего уровня, сменила надежда Ленина, что это сделает власть, наводящая порядок. В октябре он взял власть, в январе разогнал «Учредилку», хотевшую его ограничить. Тут человечеству и засияла заря принудительного рая.

    А ее разжигали и другие радикальные социализмы, росшие из других теорий и даже религий. В стратегии они совпадали с Лениным, но изъяснялись прямей. Уже для Ленина главным было единство. Муссолини обратил его в название партии. Слово «фашизм» (от fascio – пучок, связка) в буквальном переводе значит «единизм». В фашистской партии все как один, заодно. Как большевики. Но единизм не просто создает такую партию, он навязывает ее нормы беспартийным и государству. «Все в государстве, ничего вне государства», – говорил Муссолини. У нас так стало после ликвидации НЭПа. Для единистов, знающих, «как правильно», государство – машина подавления всех противящихся единообразию в социальной, национальной, религиозной и других сферах. А вовсе не орган демократического социального компромисса, избавляющий от гражданских войн меж классами и нациями.

    Вертикальная власть единизма простирается и на все хозяйство страны, если не в качестве собственника, как в СССР, то на других началах, и не дает ему воли. Аналогично регулируют культуру, науку, искусство, религию, информацию и национальные проблемы. Немецкие национал-социалисты сразу были шовинистами – сказалось поражение в войне, ронявшее национальную честь, а сверх того они отвергали – почти как наши единисты «проклятые девяностые» – Веймарскую республику, заведшую западную демократию как чуждое веяние. А в России сперва даже Сталин на словах осудил великодержавный шовинизм и местный национализм. Однако «местный» истреблял, а великодержавный поощрял.

    Ныне ищут корни шовинизма и заодно фашизма в самом по себе национализме. Но национализм по меньшей мере пятьсот лет выражает самосознание наций как общностей, объединенных хозяйством и культурой и лишь в ничтожной мере – родством, плохо прослеживаемым на протяжении как-то известных пяти тысяч исторических лет человечества и неразличимым в двух миллионах доисторических.

    Но стройся даже нации на родстве, им враждовать необязательно. Из того, что мои жена и дети мне ближе и дороже других людей, не следует, что других я ненавижу и желаю им зла. Пока разнообразие и разномыслие легальны – а уже с XVI века к этому привыкали, – ненависть ужимается. Даже в религиях, считающих себя единственно верными (Христос сказал: «Кто не со мной, тот против меня»), возникают постулаты терпимости к иноверцам.

    У наций бывает нужда в самообороне, в отделении, но жажда поработить и тем паче уничтожить других растет не из национальной природы, а из имперских претензий. Единизм такие претензии умножает и абсолютизирует, ему невыносима чужая свобода, и так же, как в рабочее движение, он внедряется и в национальные, отбивая своим запахом национальный дух. Не надо путать причины и следствия. Единизм уродует национальные движения, отвращая от них (иных умников даже наперед), но не они рождают единизм, нацистский или другой.

    Советский единизм, еще до того как стал открыто разжигать национальную рознь, фиксируя этническую принадлежность в паспортной и анкетной системах, регулировал положение наций. Регулировка и помешала хозяйственной и культурной жизни, сближавшей людей разных наций, сплотить их в единый советский народ, провозглашавшийся наверху. Нужно потерять либо память, либо совесть, чтобы выставлять советские годы положительным примером национальных отношений. Словно не было ни выселений, ни дискриминаций, ни привилегий, ни ответной русофобии, перекладывавшей на всех русских, «первых среди равных», ответственность за преступления советской власти. Об этом переговаривались шtпотом, страна была терроризирована. А ныне внушают, что ничего такого не было. Но и признать, что было, понять, что из нынешнего – оттуда, недостаточно.

    Недостаточно клеймить шовинизм, хоть это дело благое. Окажись я в то воскресенье в Москве, конечно, пошел бы на Пушкинскую. Но клеймить шовинизм, умалчивая о его единистских корнях, значит украшать политическую витрину. Кличу «Россия для русских» противопоставили клич «Россия для всех». Но что означает «для всех»? Открыть, что ли, государственнную границу? Или «Россия для всех ее граждан»? Но это говорят и Конституция, и Уголовный кодекс, да попусту. Витрину и в советские годы оформляли прилично, а равноправия не было.

    Убийца должен быть наказан. Но обществу важно сознавать, что в бытовой драке дагестанец мог убить русского просто как соперника и не глядя, что он русский. Это не оправдывает убийство, но должно бы удержать от избиения к нему непричастных. Но глава партии «Единая Россия», премьер и национальный лидер, обращаясь к друзьям убитого, сказал: «Вы должны воспринимать это действие как направленное против вас всех». А даже если этот дагестанец шовинист и русофоб, и убил Егора Свиридова именно как русского, что усугубляет вину, прежде чем обсуждать изменение правил прописки, пусть бы хоть доказали, что убивать русских хотят многие дагестанцы, живущие в Дагестане или в Москве.

    Между тем не только фашиствующие молодчики вместо доказательств избивают неповинных, а премьер-министр России вопреки Конституции обещает не пускать в столицу России некоторые категории граждан. И опять задумаешься, где корни русского фашизма, если премьер распространяет вину преступника на всех лиц той же нации? Его подход многие уже усвоили и даже в ответ сочли, что и все русские разделяют ответственность за бесчинства фашистских молодчиков у Манежа. А даже не все вышедшие на Манежную – фашисты. Присутствие других могли оплатить. Третьи сбиты с толку официальной пропагандой, им не понять, отчего жизнь миллионов русских, как и людей других наций, мучительна и беспросветна. А причина тому – господствующая, застряв в умах, идеология – единизм, зовут его еще ленинизмом или нет.

    Его последствия не пересилит ни лозунг «Россия для всех!», ни призыв «Давайте жить дружно!». Реальность велит помнить, что не все, кого ныне зовут жить дружно, вошли в состав России по доброй воле. Иные, пережив немыслимые страдания, устали в ней пребывать, не верят, что она станет «для всех», – это ведь им всегда и обещали. Украинцы не отрицают, что русские тоже знали голодомор, не легче украинского. Они лишь хотят, чтобы впредь, проводить у них голодомор или нет, решали не в Москве, которой они не верят. Вот и хотят независимости. А Москва, вместо того чтобы искать доверие попранных ею народов, перебила пятую часть чеченцев и готова закрыть уцелевшим въезд в столицу. И пока оно так, лозунг «Россия для всех!», когда она не для всех, – не лучше откровенного «Россия для русских!».

    Благими призывами на митингах не заслонить мнимость федерации, у субъектов которой нет прав на самоуправление, и не прикрыть то, что лишь 15 процентов этих субъектов могут жить на заработки, а не на подачки патерналистского государства.

    Только горизонтальное самоопределение спасает от вертикального единизма. Одинаково нелепы расчеты растворить автономии в губерниях вертикальной России, или держать по-нынешнему, или вытолкать силой. Русь покорила разные народы, и ей их не заглотать, да еще при нынешней демографии. Нужен неторопливый, но неуклонный процесс самоопределения всех, включая русских, уточняющий отношения – административная или договорная автономия, а там, где центральная власть насадила непримиримость, – отделение. Наперед неизвестно, как где пойдет. Мордовская республика не обязательно будет определяться раньше русских Дона и Кубани. Но чем лучше власть расслышит волю граждан, тем крепче будет Россия, не только Московия, ее обирающая.

    Империй вроде нашей уже нет. А демократиям нет нужды держать свои части силой, большинство жителей каждой хочет жить в общей стране. Вот там и нет страха перед распадом, гложущего наше начальство. Современная цивилизация стоит на добровольности. Она погибает, если забывает, что себя исчерпали и подневольный труд, и покорение народов, и закрепощение ради этого титульного народа империи. Нас спасет лишь призыв «Да здравствует добровольная Россия!». В нынешнем году – сто пятьдесят лет официальной отмене крепостного права. Пора ей стать, наконец, реальной.

    Нравится

    Опубликовать поделиться

    Получить код
    Материалы по теме:

  3. Franciszak кажа:

    Перш за ўсё да рэдакцыі. А Вы што ні ведалі на чыім возе едзе гэты пан? Ён далёка не олух, а добра вышкалены і адмыслова выконвае сваю працу, На вялікі жаль, такіх “дэмакратаў” вельмі цэняць як на Захадзе, так і на Ўсходзе. Чаму так адбываецца? Сьвет падзелены на сфэры “інтарэсаў”, гэтым нікога не
    здівіш, толікі ніхто нават не думае спытаць пра інтарэсы грамадзян краін, лёсы якіх яны падзялілі.
    Усё астатняе проста гульня і стварэнне добрага ўражання перад грамадзянамі сваіх краін, каб працягваць
    карміць сваіх служак. Ні хочацца называць іх адпаведнымі эпітэтамі ў гэты сьвяты дзень. Бог ім суддзя.

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Franciszak
    “…Усё астатняе проста гульня і стварэнне добрага ўражання перад грамадзянамі сваіх краін, каб працягваць
    карміць сваіх служак…”
    Джудзі Дэмпсі ў артыкуле ў “The New York Times” апісвае шэраг крокаў:
    “..І таму, што Беларусь зьяўляецца непасрэдным суседам са значнай польскай меншасьцю,…”
    Паводле ацэнак, у Беларусі жывуць 400 тыс. этнічных палякаў
    Я таксама выказваю сваю удзячнась Польшчы, але.
    У гэтай інфармацыі для мяне існуе і іншае пытаньне.
    Мне незразумела, чым жа усеж, выкліканы такі клопат?
    Занепакоеннасьцю Польшчы агульнай сітуацыяй у Беларусі ці, клопат за гэтыя 400 тысяч?
    Накоькі я ведаю, гэтыя тысячы не выказваюць сваю нездаволеннасць сваім становішчам. Роўна як і не падаюць свой голас супраць рэжыму (разьве што Сп. Пачобут, іншым разам нешта піша) Іх было чуваць, калі імкнуліся адабраць іхнюю маёмасьць ( заўважце не асабістую) пры тым набытую, за кошт іншай дзяржавы.
    Невядома, гэтыя тысячы – грамадзяне якой краіны Беларусі ці Польшчы? Калі Беларусі, дык навошта нам аб іх нагадваюць? Нам ясна даюць зразумець, аб прысутнасьці Польшчы у Беларусі і, маўляў, калі што….дык мы. Такая ж пазіцыя Расеі у Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
    Тут жа узьнікае яшчэ адно пытаньне. А што сталася з 500 тысячамі беларусаў Беласточчыны? Колькі іх сёньня? Тысячы, сотні, дзесяткі?
    Дакладна ніхто не скажа.
    Выбачайце, але мне вельмі сумнеўна у шчырасьці усіх гэтых захадаў.
    Калі адкінуць усе маі – “чаму”, застаецца падзякваць за захады дзеля дапамогі нашай моладзі і усё астатняе.
    З павагай.

  5. Siarhiej кажа:

    Справаздачы Мацкевіча ў “ворганы” маюць, напэўна, іншы змест.

  6. Franciszak кажа:

    Шаноўны спадар Яўген, паспрабую адказаць на Вашы пытанні.
    Ніякі гэта ні клопат аб паляках – нрамадзянах Беларусі, а заычайныя палітычныя гульні. На вялікі жаль, я ні магу адкрыта ўсё сказаць, таму што сваімі выповядамі шмат нашкодзіў сабе. Вось ужо пяты !!! год знаходжуся ў “працэдуры” на статус уцекача. Добра ведаю ўсю іх “кухню”, але аб гэтым калі-небудзь пры іншых абставінах.
    Вам вядомыя выказванні эўрапалітыкаў пра тое, як былобы добра, каліб Беларусь увайшла ў склад Расеі, пасьля таго як пута запрапанавала луке
    ўчыніць гэты ганебны акт у любым выглядзе.
    Агентура расейская дзейнічае ў Эўропе амаль што легальна. Маюць сваіх глашатаяў у асобах “сраказі”, ды “без коня” у галаве. Палякі са скуры лезуць, каб спадабацца маскалям. Вось у гэтым і ўся сутнасьць заходняй
    палітыкі. Энерганосьбіты перш за ўсё, а мараль і іншыя чылывечыя ды духошныя вартасьці толькі для наіўных.
    Чаго Вы хочаць ад мафіёзных згуртаванняў?
    Што сталася з тысячамі БЕЛАРУСАЎ у Польшчы, а ні толькі на беласточчыне?
    Іх проста асімілявалі, часамі можа нават ні па ўласнай волі. З імі сталася тое што з беларусамі ў Беларусі, хаця яны маюць магчымась навучыць сваіх дзяцей на роднай мове, чаго не маюць беларусы.

  7. Зрэдку патрапляю на ваш сайт.
    Што б вы тут пра мяне не пісалі, вы мне падабаецеся. Такія простыя, як цвікі. Вас можна замест невеліра выкарыстоўваць. Ніякіх адхіленньнеў — амаль ідэальная геаметрычная дакладнасць.
    Толькі ў жыцьці ўсё крывое, а не простае. Нажаль.

    P.S. Алесю Астроўскаму: Спадар Алесь, як буду ў Гародні, хацеў бы з вамі сустрэцца, паразмаўляць. Калі будзеце так ласкавы! Не маю вашага тэлефона, можа знайду праз знаёмых.

  8. Danon кажа:

    З якога пераляку вы вырашылі, што Лука не набраў 50% галасоў? Толькі таму, што вам хочацца ў гэта верыць?

  9. Verschnik кажа:

    ”Толькі ў жыцьці ўсё крывое, а не простае”. У жыцці ўсё крывое хутка гіне. А вось у палітыцы сапраўды ўсё непроста. Вось бы і патлумачылі нам, прасцякам, гэную цяперашняю крывую стратэгію, калі здоляеце.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы