nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Няўжо гэта ня толькі піяр?!

13 студзеня, 2011 | 9 каментарыяў

Рэдакцыя.



Сёньня, 12.01.11г., з Захаду прыйшлі дзьве даволі прыемныя навіны. Падаем ніжэй інфармацыю пра іх.


1.

(Падаецца паводле http://www.svaboda.org/content/article/2273739.html; http://nn.by/?c=ar&i=48875)

У Брусэлі прайшло пасяджэньне Камітэту міжнародных спраў Еўрапарламенту, на якім разглядалі сітуацыю ў Беларусі. У дыскусіі бралі ўдзел сябры дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю і падкамітэту правоў чалавека ў Еўрапарламенце, а таксама прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

Каб ведаць пазіцыі розных асоб, падаем зьмест некаторых выступаў.

14.30. Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч:

Цяперашнія рэпрэсіі ў Беларусі выкліканыя тым, што Аляксандар Лукашэнка зразумеў – ён не набраў 50 працэнтаў на выбарах. Еўропа павінна гаварыць адным голасам і ціснуць на беларускую ўладу, каб вызвалілі зьняволеных. Адначасова трэба падтрымліваць дыялог з грамадзянскай супольнасьцю. За апошнія гады ў Беларусі значна вырасла колькасьць прыхільнікаў еўраінтэграцыі [?! – Рэд.]. Падтрымка Еўропы вельмі важная для беларускага грамадства і асабліва для палітвязьняў.

14.37. Дачка Ўладзімера Някляева Ева Някляева:

На маім месцы павінен быў бы быць мой бацька і іншыя мужныя людзі, якія цяпер у зьняволеньні. Зьняволеным не аказваюць неабходнай мэдычнай дапамогі.Трэба рабіць канкрэтныя жорсткія крокі для вызваленьня палітвязьняў – у Еўропы ёсьць ключы для вызвальненьня. Павінна быць эфектыўная палітыка, а не realpolitik.

14.42. Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандар Аляксандраў:

Хваля рэпрэсіяў працягваецца, рэпрэсіі не спыніліся 19-20 сьнежня. Медыі ў Беларусі працуюць ва ўмовах усё большага ціску. Трэба спыніць праграмы супрацоўніцтва з урадам Беларусі, пакуль ня будуць вызваленыя палітвязьні. Адказныя за рэпрэсіі павінны быць пакараныя санкцыямі. Пры гэтым варта было б палегчыць магчымасьці атрыманьня візаў у краіны Еўропы для звычайных беларусаў.

14.49. Віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус:

Трэба, каб АБСЕ працягвала дзейнасьць у Беларусі. Беларускі бок заявіў, што рашэньне аб закрыцьці офісу АБСЕ ў Менску незваротнае, але трэба намагацца гэта зьмяніць. Падтрымка праектаў у Беларусі павінна быць перанакіраваная на грамадзянскую супольнасьць. Трэба падтрымаць беларускіх студэнтаў, выключаных з універсітэтаў паводле палітычных матываў. Трэба зьменшыць цану еўрапейскіх візаў для беларусаў.

14.55. Еўракамісар Штэфан Фюле:

Адказ на дзеняьні беларускіх уладаў павінен быць неадкладны, прапарцыйны і збалансаваны. Нельга вяртацца да становішча, якое было да 2008 году – да ізаляцыі беларусаў. Беларусь [?! – Рэд.] неадкладна павінна вызваліць затрыманых і спыніць перасьлед демакратычных актывістаў, каб пазьбегчы санкцыяў. Гэта пытаньне гадзінаў і дзён, а ня тыдняў і месяцаў. Такое пасланьне ўжо перададзенае міністру замежных справаў Беларусі Сяргею Мартынаву. Важна, каб Беларусь працягвала ўдзел у праграме “Ўсходняе партнэрства” [?! – Рэд.].

15.05. Кіраўніца камітэту Еўрапарламенту па правах чалавека Хайдзі Хаўтала:

Неабходна, каб прадстаўнікі эўрапейскіх арганізацыяў правялі рассьледаваньне таго, што здарылася ў Беларусі. Трэба стварыць для такога рассьледаваньня незалежны міжнародны камітэт.

15.10. Дэпутат Еўрапарламенту ад Польшчы Яцак Пратасевіч:

Нельга працягваць ранейшыя адносіны зь беларускімі ўладамі пасьля таго, што здарылася. Пры гэтым трэба пашыраць кантакты зь незалежным беларускім грамадствам.

15.20. Былы адмысловы дакладчык ААН па Беларусі Адрыян Северын:

Цяперашнія падзеі ў Беларусі выклікаюць дэжавю. Трэба зрабіць усё, што магчыма, для вызваленьня палітвязьняў, захоўваць спакой, калі нечага зрабіць немагчыма, і мець розум, каб адрозьніць адно ад другога.

15.25. Нямецкі дэпутат ад “зялёных” Вэрнэр Шульц:

Трэба расьсьледаваць фальсыфікацыі на выбарах у Беларусі і патрабаваць перавыбараў.

15.28. Брытанскі дэпутат-кансэрватар Чарлз Тэнак:

Трэба расьсьледаваць фальсыфікацыі на выбарах у Беларусі і патрабаваць перавыбараў.

15.31. Еўрадэпутат ад Нідэрляндаў Баст’ян Бэльдэр:

Паводле сур’ёзных крыніцаў, прадстаўнікі чынавенства ў Менску таксама шакаваныя тым, што адбылося.

15.35. Старшыня камітэту сэйму Літвы па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс:

У Беларусі адбываюцца шакуючыя рэчы. Трэба не забывацца, што дагэтуль не расьсьледаваныя справы аб зьнікненьні апанентаў рэжыму. Трэба таксама паглядзець, як адносіны з Расеяй адбіваюцца на ўнутраным палітычным становішчы ў Беларусі. Дагэтуль існуе “жалезная заслона”, якую стварылі ўлады ў Менску.

15.40. Дэпутат Еўрапарламенту ад Польшчы Яцак Сарыюш-Вольскі:

Адных прамоваў і сымбалічных жэстаў мала. Трэба спытацца, каму былі выгадныя апошнія падзеі ў Беларусі. Расея атрымала большы ўплыў, Беларусь аддалілася ад Еўропы … Трэба ізаляваць беларускія ўлады і адчыняць дзьверы для звычайных беларусаў.

15.45. Дэпутат Еўрапарламенту ад Нямеччыны Элізабэт Шродтэр:

Найперш трэба дапамога тым, хто цяпер церпіць ад рэпрэсіяў, у тым ліку адвакатам, якія абараняюць зьняволеных і якіх могуць пазбавіць ліцэнзіяў.

15.55. Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк:

У Еўразьвязу павінен быць адзіны голас у размове зь Беларусьсю. Шмат прапановаў зь беларускага боку, зь якімі варта пагадзіцца: візавыя забароны для чыноўнікаў і бясплатныя візы для некаторых катэгорый беларусаў – напрыклад, студэнтаў. Падтрымка няўрадавых арганізацый. Можна разглядаць і іншыя крокі – напрыклад, забарону для Беларусі ўдзельнічаць у міжнародных спартовых спаборніцтвах … Нашыя госьці зь Беларусі – гэта насамрэч пераможцы апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Мы ўпэўненыя, што вы пераможаце.

(канец цытаваньня выступаў)

У канцы паседжаньня беларуская дэлегацыя раздала еўрадэпутатам бел-чырвона-белыя шалікі. Як патлумачыла ў сваім выступе Ева Някляева, яна, як дачка паэта, верыць у моц сымбалічных крокаў, але Еўропе трэба рабіць і канкрэтныя крокі для вызваленьня палітвязьняў.

Пасьля выступу старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэка еўрапейскія палітыкі як па камандзе апранулі бел-чырвона-белыя шалікі.

Выглядала гэта вельмі прыгожа і сімвалічна.


2.

(Падаецца паводле http://www.svaboda.org/content/article/2274167.html)

Вярхоўная прадстаўніца Еўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан (гл. фота) сустрэлася ў Брусэлі зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Паводле яе прэсавай службы, К.Эштан паінфармавала С.Мартынава, што ЕЗ разглядае захады ў адказ на пасьлявыбарныя падзеі ў Беларусі з тым, каб ўхваліць іх на паседжаньні Рады замежных справаў 31 студзеня. Яна таксама заклікала да “неадкладнага вызваленьня асобаў, затрыманых з палітычных матываў, і неадкладнага спыненьня перасьледу апазіцыі, дэмакратычных сілаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці”.

Перад сустрэчай з Мартынавым Эштан сустрэлася з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі й роднымі абвінавачаных па справе аб масавых непарадках 19 сьнежня. Падчас гэтай сустрэчы яна сказала, што хоча “сустрэцца зь міністрам замежных справаў Беларусі толькі для таго, каб, гледзячы яму ў вочы, папярэдзіць, што ў беларускай улады засталіся лічаныя дні і гадзіны, каб адпусьціць усіх арыштаваных і паспрабаваць наладзіць адносіны з ЕўразьвязамУ адваротным выпадку будуць уведзеныя самыя жорсткія санкцыі”.

Кэтрын Эштан дадала. “Мы не чакалі, што беларускія ўлады праігнаруюць усе папярэднія дамоўленасьці і распачнуць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці. Мы рашуча настроеныя пакласьці гэтаму канец”.


3.

Ад рэдакцыі:

Каб не было непаразуменьняў, патлумачым: пад даволі прыемнымі навінамі мы маем на ўвазе апрананьне еўрапарламентарамі бел-чырвона-белых шалікаў і словы Кэтрын Эштан пра лічаныя дні-гадзіны, адведзеныя лукашысцкім уладам.


9 каментарыяў

  1. з...лы беларус кажа:

    Першая Перамога ў год Белага ( Бел-Чыр-Бел) Тыгру над асцярожнай Еўропай! Нацыянальная сімволіка вяртаецца са спрадвечных сваіх Еўрапейскіх абшараў! Беларуская Ева “павязала еўрадэпутатаў” нашым Гонарам! Слава Нацыі!

  2. Яўген Мурашка кажа:

    Я б трохі сьцішыў эмоцыі.
    Як казаў сьляпы – пабачым, а глухі дадаў – паслухаем.
    Час пакажа, наколькі далека Эўропа гатова ісьці.

  3. з...лы беларус кажа:

    Яўген Мурашка піша:
    Студзень 13, 2011 ў 09:39

    Я б трохі сьцішыў эмоцыі.
    Як казаў сьляпы – пабачым, а глухі дадаў – паслухаем.
    Час пакажа, наколькі далека Эўропа гатова ісьці.
    Адказаць

    Еўропа ідзе туды і так далёка , дзе яе чакаюць! Толькі мы ў Беларусі і з Беларусі яе змусім да нас прыйсці. Седзячы ў Еўропе, толькі “сьляпы -пабачыць…” – як у класіка “стала баба памагаць, седзячы на возе…”
    А ўвогуле, чаму заглух Зянон?! Дзе гэны ” беларускі звон ідэалізму і роспачы”, а яшчэ – “харызматычны .ідар” – зноў амаль класіка – “адзін усім ўстаўляе клізму і гэта лічаць за харызму!”

  4. Яўген Мурашка кажа:

    з…лы беларус піша:
    “…Толькі мы ў Беларусі і з Беларусі яе змусім да нас прыйсці…”
    Выбачайце, спадар.
    Адзін (С.Шушкевіч) прапаноўваў увесьці у Беларусь, расейскія танкі.
    Вы запрашаеце Эўропу.
    На якога ражна, яны усе нам здаліся?
    Мы, што настолькі бездапаможныя?
    Мы яшчэ не выкарысталі сваі магчымасьці супраціву і пакуль што папярэджваем аб недапушчальнасці падвоенных стандартаў, Эўропу.
    Калі ж Расея будзе працягваць паўзучую акупацыю, у нас есьць чым яе сустрэць.
    У нас ёсьць не толькі права а і абавязак, на выкарыстаньне любых захадаў

  5. Беларус кажа:

    Пэўна эканамічныя адносіны з ЭС ў Расеі пераважылі сымпатыі да дыктатара:
    «Рэзалюцыя Рады Еўропы па Беларусі адлюстроўвае пункт гледжання Расіі»
    http://nn.by/?c=ar&i=48922

  6. Яўген Мурашка кажа:

    Спадару “з…лы беларус” і не толькі – пасьвячаецца

    Еўрапарламент сфармуляваў пяць патрабаваньняў да Эўрасаюза адносна Беларусі 5
    15:27 13.01.2011 ПАЛІТЫКА
    Кіраўнік Эўрапарламента Ежы Бузэк, камітэт па замежных справах, парламенцкі падкамітэт па правах чалавека, а таксама дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларусьсю і Парламенцкай асамблеяй Усходняга партнёрства (Эўранэст) выступілі з сумеснай заявай, якія тычацца Беларусі.
    Дакумент прыняты па выніках дыскусіі, якая адбылася ў Брусэлі 12 студзеня, паведамляе БЕЛАПАН са спасылкай на прэс-службу Эўрапарлямента. Заява ўтрымоўвае наступныя асноўныя патрабаваньні да Эўразьвязу:
    – увесьці забарону на ўезд і замарозку рахункаў беларускіх службоўцаў, якія ўдзельнічалі ў гвалтоўным дзеяньнях 19 снежня 2010 гады. Адмена гэтых мер павінна залежаць ад вызваленьня ўсіх апазіцыйных лідараў, затрыманых у сувязі з падзеямі;
    – узмацненьне фінансавай падтрымкі беларускаму грамадзянскаму грамадству, незалежным СМІ і НДА;
    – павелічэньне фінансавай дапамогі і стыпендый беларускім студэнтам, выключаных з універсітэтаў за ўдзел у мірных пратэстах;
    – зніжэньне візавых збораў для беларускіх грамадзян і нават іх адмена для студэнтаў, навукоўцаў і людзей мастацтва;
    – перагляд пазіцыі міжпарламенцкіх адносін з Беларуссю, у тым ліку – у кантэксце Парламенцкай асамблеі Ўсходняга партнёрства (Эўранэст).
    Пад час дэбатаў Бузэк заявіў, што беларускія ўлады павінны зняць абвінавачваньні з арыштаваных, а тым з іх, хто мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе, яна павінна быць аказана належным чынам. Па словах, часткі Эўрапарлямента , гэта ўмова з’яўляецца абавязковай, калі Беларусь жадае мець якія-небудзь адносіны з Еўропай, адзначае прэс-служба.
    “Белпартызан”, 13.01.11г.

    • Мазынскі В. кажа:

      Хацеў бы спадару Мурашку ну хоць трохі сьцішыць эмоцыі.

      …Вы запрашаеце Эўропу.
      На якога ражна, яны усе нам здаліся?… і гэта Вы – седзячы ў той жа Эўропе??? Вы пляжыце і гэты сайт.

      • Яўген Мурашка кажа:

        Паважаны, Сп.Мазынскі.
        Вашы пытальнікі, патрабуюць адказу.
        Паводле Вас, я і мая сям’я “сядзім” у Эўропе. Да Вашага ведама наша “сядзеньне” у Эўропе, вымушанае. Так, нас сюды ніхто не запрашаў. Тым не менш, нас прынялі, далі дах над галавой, утрымліваюць. Мы вельмі удзячны за гэта, народу, які праз падаткі выдаткоўвае грошы на наша утрыманьне.
        Але гэта не азначае, што мы не маем права крытычна ставіцца да зьнешняй палітыкі краін Эўропы. Няма сэнсу, Вам нешта тлумачыць, у Вас есьць свая кропка гледжаньня і я яе паважаю.
        А за камплімент (пляжыць) вялікі дзякуй.
        Толькі хачу зауважыць, што адміністрацыя сайту, сама зробіць высновы.
        З павагай.
        Я.Мурашка.

  7. Паважанае спадарства, мне думаецца, што дыскусія ідзе не ў тым фармаце. Справа ў тым, што беларускія палітыкі (а можа і не палітыкі) паехалі папрашайнічаць ў Еўропу, а не вясці палітычны дыялог. Я, наогул, не разумею, на якіх падставах выехалі туды Мілінкевіч, Шушкевіч, Івашкевіч, Казулін, Калякін. Хто іх туды накіраваў? Шушкевіч перад гэтым казаў пра тое каб увесці расейскія танкі ў Беларусь і тут на табе – ужо ў Бруселі. Нешта дзіўныя дзеянні. Я такім не давяраю.Калі Захад сам запрасіў гэтых палітыкаў, то на выхадзе Захад атрымае той жа вынік, які адбыўся з 19 на 20 снежня. А гэта азначае, што Захад не зрабіў зменаў у сваёй палітыцы да Беларусі. Чаму адбыліся крывавыя выбары? Паміж Расеяй і Захадам шло спаборніцтва за уплыў над Беларусьсю. Лукашэнка адчуў, што ён можа рабіць з народам усё, што пажадае, таму што гандаль за Беларусь вялі з Лукашэнкам, а не з народам. Сёння у нас павінна быць крайне цвёрдая і упэўненая пазіцыя, што мы са сваёй зямлі нікому нічога не аддадзім і будзем змагацца за свой лёс, за сваю свабоду да перамогі. Грэх жыць ілюзіямі, што нехта за нас зробіць нам рай ў Беларусі. Гэта наша задача вырашаць такія праблемы. Перад нашымі суседзямі можа быць пастаўлена пытанне толькі так: ці вы на баку народа, ці вы на баку крывавага Лу-кі. Мне вельмі падабаецца Нямеччына. Я люблю гэтую краіну. Але калі я буду стаяць перад выбарам Нямеччына ці Беларусь, я выберу Беларусь, бо гэта мая радзіма. Спадзяюся што такога не адбудзецца. Вось асабіста я не супраць, каб у Беларусі была нямецкая мадэль краіны. Наадварот, я лічу што гэта вельмі добрая мадэль. А вось зямля, прадпрыемствы і ўся астатняя маёмасць павінны належаць беларусам, а не немцам. Аб тым, што мы беларускія нацыяналісты, немцы ведаюць. Мурашку яны называюць “чэсны, але ат’яўлены нацыяналіст”. Але гэтаму мы вучымся у саміх немцаў.
    Як сёння мы можам змагацца:
    1. Быць паміж сабой салідарнымі, негледзячы на погляды.
    2. Не паддавацца страху, нават калі пагражае турэмнае знявольванне.
    3. Абараняць свае нацыянальныя інтарэсы ў любым месцы.
    4. Выкрываць хлусню уладаў, ні на адзін дзень не даваць уладзе перадышкі. Усё змяшчаць ў інтарнэт. Павінен быць шквал негатыўнай інфармацыі аб гэтых дзеячах. Ўсю інфармацыю лепш змяшчаць на замежных беларускіх сайтах.
    5. Дабівацца каб ўсе замежныя краіны не мелі ніякіх стасункаў з захопнікамі улады.Калі нехта будзе вясці такія кантакты з незаконнай уладай ў Беларусі, арганізоўваць акцыі пратэстаў каля амбасадаў гэтых краінаў, не купляць тавары з гэтых краінаў, рабіць антырэкламу.
    Сёння павінна ісці бурная праца за свае нацыянальныя інтарэсы. Па-першае ўсіх не перасадзяць, а па-другое, патрэбна пераходзіць на падпольную працу. У свой час польская “Салідарнасць” так і дзейнічала.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы