nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ландсбергіс: вайна цывілізацый магчымая не з мусульманамі, а з Расеяй

28 лістапада, 2011 | 3 каментарыя

Меркаваньне, якое пададзена ў загалоўку, нядаўна выказаў першы прэзідэнт незалежнай Летувы (а цяпер еўрапарламентар) Вітаўтас Ландсбергіс, разважаючы аб савецкім мінулым і Еўропе, якая пакутуе ад амнезіі ды ўсё больш нагадвае Расею. Так ён заявіў, выступаючы на канферэнцыі «Гісторыя і памяць. Савецкае мінулае 1953-90 гг.». Паколькі выказваньні спадара Ландсбергіса ў цэлым удакладняюць тое, пра што шмат гадоў кажам мы, было вырашана падаць больш поўныя зьвесткі пра яго выступ на канферэнцыі (узята з: http://balancer.ru/society/2011/11/t83547–landsbergis-vojna-tsivilizatsij-ugrozhaet-ne-s-musulmanami-a.165.html)

Рэдакцыя.


Зь еўрапейскім сумленьнем складаней. Вось у афіцыйнай Расеі такой зьявы няма. Можна зрабіць выснову, што афіцыйная Расея застаецца за межамі Еўропы, дзе яшчэ ёсьць рэшткі сумленьня. Гэта іншая цывілізацыя. І менавіта тут, а не з мусульманамі, пагражае вайна цывілізацый. Гэта нельга дапусьціць. Таму неўзабаве мы ўбачым выхад, які ўжо цяпер прапануецца неафіцыйна – каб і ў Еўропы не было сумленьня. Няма розьніцы [паміж Расеяй і Еўропай – Рэд.], няма праблемы. І ніхто не адчувае сябе дрэнна», – сказаў палітык на канферэнцыі.

Ландсбергіс падкрэсьліў, што еўрапейскае сумленьне зьвязанае з працягам аб’яднаньня Еўропы. Па словах палітыка, гэта тое, без чаго дэмакратычная Еўропа была б няскончанай. Але ў апошні час усё часьцей гаворыцца і аб амнэзіі ў Еўропе – сьхільнасьці забываць гісторыю, гістарычную справядлівасьць і проста сумленнасьць.

«На жаль, такія працэсы ў Еўропе прагрэсуюць ў патрэбным кірунку. Бо і міжнародны фінансавы крызіс – гэта найперш крызіс сумленнасьці. Ад гэтага разбурыліся фінансавыя сістэмы. Банкі і ўрады дзейнічалі несумленна, падманвалі, махлявалі…», – сказаў Ландсбергіс.

На яго меркаваньне, еўрапейцы вельмі выгадна аддзялілі законнасьць ад прыстойнасьці. «Прыстойнасьць – гэта маральная, этычная адзнака, а законнасьць – тое, як дамаўляемся зь юрыстамі. І, вядома, мы больш сьхільныя акцэнтаваць, што ў юрыдычнай прасторы, калі некага не ўзялі, то ўсё ў парадку. І пытаньне аб прыстойнасьці не стаіць. Вось адкуль і фінансавы крызіс », – сказаў парламентар.

Ён падкрэсліў, што нават у Еўропе, якая настойвае на неабходнасьці выконваць законы, яны не выконваюцца. “Быў такі Пакт Стабільнасьці. Ён, можа, яшчэ і ёсьць. Прапаноўваюць стварыць новы” – сказаў еўрапарламентар і нагадаў, што Пакт Стабільнасьці ўсталяваў членам ЕС пэўную фінансавую дысцыпліну.

“Аднак дзьве найбольшых і найважнейшых дзяржавы [відаць, Нямеччына І Францыя. – Рэд.] не прытрымліваліся гэтага пакта – іншыя хай прытрымліваюцца, а яны будуць паводзіць сябе, як ім лепш. А пасьля гэтага зьдзіўляюцца, што няма агульных крытэраў і даходзіць да вялікіх праблем”- сказаў палітык.

Паводле В. Ландсбергіса, падобную тэндэнцыю дэманструе і “курыная вайна” паміж Літвой і яе суседзямі. Паводле яго слоў, Літва прытрымліваецца дырэктывы ЕС аб ​​умовах утрыманьня нясушак, а яе суседка – не [маецца на ўвазе Польшча. – Рэд.]. “Суседзям лепш, іх яйкі таньней, яны перамагаюць у канкурэнцыі й могуць разбурыць літоўскую птушкагадоўчую прамысловасьць. Значыць, не трымацца законаў – лепш”, – разважаў Ландсбергіс.

Палітык сьцьвярджаў, што страта сумленьня ў Еўропе – гэта тэндэнцыя, але на ўсход ад Еўропы гэтага сумленьня наогул няма: тут узбуджаюцца справы супраць палітычных апанентаў, але не ўзбуджаюцца супраць самых буйных махляроў.

На думку Ландсбергіса, гэта паказвае на адрозненьні цывілізацый, якія з часам могуць прывесьці да вайны цывілізацый.

“Калі я сказаў, што на ўсход ад нас наогул няма ніякага сумленьня і ніякай справядлівасьці, то мы гэта бачым з усялякіх гучных спраў і спраў супраць палітычных апанентаў, або адсутнасьці справаў супраць самых вялікіх ашуканцаў. Я трохі нагадаў бы, што і па другі бок не асаблівы бляск“, – сказаў еўрапарламентар.

Ён нагадаў і пра выпадкі несумленных паводзін у Летуве, сярод якіх – і пазіцыя газеты Lietuvos rytas у дачыненьні да нацыяналізаванага і падрыхтоўваемага да банкруцтва банка Snoras, у якім, як сьцьвярджаецца, не хапае каля 3,4 млрд. літаў з 8-мі.

Ад рэдакцыі:

У сувязі з пададзеным матэрыялам нагадваем, што праблема канфлікту цывілізацый падрабязна разгледжана ў працах Віталя Куплевіча, многія зь якіх выстаўлены ў т.л. і  на нашым сайце.

Акрамя таго, праблему незусімсумленнасьці Летувы лепш праілюстраваць ня столькі на прыкладзе “падрыхтоўваемага да банкруцтва банка Snoras”, праз што “з канцамі” зьнікнуць больш за тры млрд. літаў, а на прыкладзе выкраданьня Летувай-Жамойціяй гістарычнай спадчыны беларуска-літвінскага народу. Апошняя несумленнасьць будзе каштаваць Летуве значна больш…

3 каментарыя

  1. Вальтэр кажа:

    І як летувісы церпяць і згаджаюцца на працу з Крамлём ? Куды глядзіць Даля ?
    Куды падзеліся летувіскія патрыёты з ” Саюдзіса ” ??
    Хаця, што Даля… ёй толькі грошы.
    Дэградацыя поўная навокал. І цемра.
    Тым больш балюча назіраць, што дзеіцца ў нашай Бацькаўшчыне.

  2. Siarhiej кажа:

    Але ж слушна кажа Ландсбергис пра закон и сумленне! Трэба было б сказаць и пра крывадушша, кали юрысты даказваюць невинаватасць падонкау. Здаецца крывадушша есць небяспечная хвароба Захаду.

  3. Вельмішаноўны сп. Вітаўтас (бацька нацыі) паводле адукацыі зьяўляецца прафэсарам музыкі (найвыбітнейшы адмыслоўца па Чурлёнісу). Па артыкуле відаць, што ён ніколі глыбока не займаўся цывілізацыямі. Падаўляючая большасьць войн у гісторыі былі войнамі цывілізацый.
    Найбольш крывавыя войны — войны паміж плянэтарнымі цывілізацыямі (хрысьціянскай, мусульманскай, усходнеазіяцкай, цывілізацыяй Індыі й г. д.). Ад мусульман загінула Візантыя і ўсходнія абшары хрысьціянства. Таму сп. Вітаўтас тут ня мае падстаў.
    Войны паміж цывілізацыямі другога парадку (кантынэнтальнымі): эўрапейскай,эўразійскай надзвычай небясьпечны. Прыклад: войны паміж продкамі беларусаў і ўкраінцаў і маскоўцаў-расейцаў. Маладзейшыя цывілізацыі больш агрэсіўныя, таму здольны экспансаваць на сталейшыя. Таму, адназначна, пагроза Расеі-Эўразіі для Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы актуальна ўжо з 14-15 стст. Тут сп. прафэсар мае падставы.
    Чым маладзейшая цывілізацыя, тым больш прымітыўная этыка ў ёй. Яшчэ З. Бжэзіньскі ўзгадваў некаторы прымітывізм цывілізацыі Паўночнай Амэрыкі.
    Цывілізацыя Эўропы зьяўляецца наўпроставай нашчадкаю Міжземнаморскай цывілізацыі старажытнасьці, а цывілізацыя Эўразіі нясе спадчыну Туранскае цывілізацыі вандроўных цюркскіх і мангольскіх народаў з многімі цывілізацыйнымі ўзорамі ўсходнеазіяцкай цывілізацыі. І толькі вонкавае аблічча (праваслаўе зь нестэрыянствам) і ўсходнеславянская мова (расейская, што памылкова называецца рускаю)ад эўрапейскае цывілізацыі Русі. Расейская мова напоўнена шматлікай лексыкай з старабаўгарскай (паўднёваславянскай), фіна-вугорскіх і цюркскіх (базар і інш.)
    Пасьля Другой сусьветнай вайны цывілізацыя Эўропы была падзелена паміж Паўночнай Амэрыкай і Эўразіяй на сфэры ўплыву. Тое сьведчыла аб канцы пяцісотгадовай дамінацыі Эўропы ў сьвеце. Вялікая ўнутрыцывілізацыйная эўрапейская вайна за перадзел падзеленага сьвету (Першая і Другая сусьветныя) прывяла ла паўвеку катастрофы для Эўропы. Толькі з пачатку 90-ых гадоў можна сказаць аб руху да адзінства Эўропы.
    Яшчэ Фэлікс Канэчны (польскі цывілізацыёлаг мараўскага генэзісу) папярэджваў аб небясьпекі зьмешваньня цывілізацый. Таму лібэрастызм (крайні лібэралізм) прапагандуе зьмешваньне цывілізацый пад сьцягам глябалізацыі і эўрапейскае інтэграцыі. Як вядома кожная цывілізацыя жыве паводле ўласнай этыкі што адлюстравана ў праве. А этыкі нельга зьмяшаць.
    Цывілізацыі фарміруюцца стагодзьдзямі. Напрыклад фарміраваньне цывілізацыі Эўропы пачалося з распадам Імпэрыюм Раманум. Варвары перакрочылі лімэкс (мяжу імпэрыі). Хрысьціянізацыя варвараў на абшарах па-за імпэрыяй адбывалася з 5 па 11 стст. Цывілізацыя Эўропы ў абшарах блізкіх да сучасных сфарміравалася ў 11 ст. З 11 да 15 ст. перажыла пэрыяд цывілізацыйнай стабілізацыі, а з 15 па 20-е стст. — цывілізацыйнай экспансі. У выніку ў 1914 г. амаль увесь сьвет знаходзіўся пад уплывам эўрапейскіх цывілізацыйных узораў. Пасьля ўнутрыцывілізацыйнай катастрофы перўай паловы ХХ стст. і іншацывілізацыйных інвазій другой паловы ХХ стст. Эўропа ўвайшла ў стан унутранай стабілізацыі. Аднак псэўдаглябалістыя і псэўдаінтэгратары перашкаджаюць гэтаму працэсу.
    Сапраўдная эўрапейская еднасьць трымаецца і будзе трымацца на эўрапейскіх нацыях і эўрапейскіх нацыянальных дзяржавах, якія акумулююць цывілізацыі трэцяга, чацьвёртага і пятага парадкаў паводле вертыкальнай структуры цывілізацый. Ня мае й ня будзе нічога мець з той мадэльлю псэўдаінтэграцыі, якую прапаноўваюць лібэрастыя.
    Эўразія-Расея пачала фарміравацца толькі ў сярэдзіне 13 ст. з падбіцьцём усходу Русі цюркскімі й мангольскімі вандроўнікамі (усходнеазіятызаванымі туранцамі). У 17 выйшла на абшары блізкія да сучасных. У 18-20 стст. перажыла стадыю экспансій. Цяпер мы назіраем хутчэй працэсы або нутранай стабілізацыі, або павольнага раскладаньня Эразіі.
    Кожная цывілізацыя відавочна перажывае пэрыяд нараджэньня й фарміраваньня яе абшараў, пэрыяд нутранай стабілізацыі, пэрыяд экспансіі, пэрыяд росквіту і пэрыяд паміраньня і сьмерці. Праблема ў тым, што гэныя пэрыяды розныя ў часах і прасторах. Тое патрабуе асобнага глыбокага даследаваньня.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы