nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пуцін рыхтуе расейскую імперыю да ўдара ў адказ

5 снежня, 2011 | 7 каментарыяў

Артыкул, які выстаўлены ніжэй (у арыгінале “Putin prepares the Russian empire to strike back”), нядаўна быў напісаны каментатарам Сайманам Цісдала і надрукаваны ў якасьці рэдакцыйнага ў папулярным брытанскім выданьні The Guardian (гл. http://www.guardian.co.uk/commentisfree/2011/dec/01/putin-prepares-russian-empire). Выстаўляем яго і мы. Робім гэта, каб на брытанскім узоры паказаць, як у апошні час зьмянілася стаўленьне да Расеі на Захадзе. А, між тым, усяго толькі 5 гадоў таму ўсё тое ж брытанскае выданьне прапагандавала зусім іншыя погляды (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2006/12/24/464/#more-464 “Асьцярожна, The Guardian!”). Тады брытанцы з энтузіазмам, фантазіяй, месцамі вычварна, даходзячы да блюзьнерства, баранілі імперскасьць Расеі. Яна іх не пужала, не бянтэжыла, а наадварот – узбуджала… Цяпер усё выглядае наадварот (і тон, і кантэкст, і мэтанакіраванасьць). Што стала прычынай такіх перамен? Толькі адно: калі з-за шматсотгадовай крывавай імперыі пакутавалі іншыя народы, брытанцам было пляваць. Калі ж пачалі закранаць за жывое іх саміх (зьявілася пагроза эканамічнага шантажу і нават нацэльваньня расейскіх ядзерных ракет на Захад), разуменьне рэчаіснасьці ў рэдактараў і выдаўцоў таго ж The Guardian зьмянілася на супрацьлеглае… Ну, ні якой адказнасьці, рэспектабельнасьці. Ганьба! Раім параўнаць абодва артыкулы, каб атрымаць карысны досьвед…

Рэдакцыя.


«Займаючы апошнія 4 гады пасаду прэм’ер-міністра, Уладзімір Пуцін на самай справе ніколі нікуды не сыходзіў. Аднак яго будучая рэінкарнацыя ў якасьці паўнамоцнага маючага выканаўчую ўладу прэзідэнта Расеі – «вярхоўнага лідэра» па кітайскім выразе – уяўляе сабой моцную пагрозу, да якой, як здаецца, дрэнна гатовыя ЗША, Брытанія й іншыя саюзныя дзяржавы [а між тым, вас усіх папярэджвалі; крыкам крычалі, у т.л. і мы. – Рэд.]. Як прэзідэнт, патэнцыйна да 2024 года, Пуцін мае адну прыярытэтную мэту: стварэньне трэцяй, пост-царысцкай, пост-савецкай расейскай імперыі [няўжо нарэшце дайшло! аж ня верыцца… – Рэд.].

Шырока вядома, што Пуцін ахарактарызаваў калапс Савецкага Саюзу – «імперыі зла» па выразе Рональда Рэйгана – як «найвялікшую геапалітычную катастрофу ХХ-га стагоддзя». Яго мэтай – пасьля заканчэньня кіраваных парламенцкіх выбараў у канцы гэтага тыдня і прэзідэнцкай каранацыі ў сакавіку будучага года – зьяўляецца выпраўленьне гэтай катастрофы. Пасьля ўсталяваньня на пасаду прэзідэнта і адхіленьня яго “хлопчыка ў карчме” (potboy) – Дзьмітрыя Мядзведзева – Пуцін ізноў усталюе неаспрэчны кантроль над вонкавай палітыкай Расеі.

Пуцін ніколі сур’ёзна не цікавіўся ўнутранай палітыкай. Яго адзіным палітычным трукам зьяўляецца гіпернацыяналізм [зноў, здавалася б, звышадукаваныя заходнікі блытаюць элементарныя паняцьці, нібы першакурсьнікі; Пуцін ня нацыяналіст, ён – імперыяліст! – Рэд.], які ставіць прыведзеную ў баявую гатоўнасьць непераможную Расею супраць варожай і кіраванай ЗША сусьветнай змовы [зноў, не з боку ЗША, а з боку сіянакратыі; ЗША – усяго толькі прылада сіянакратыі. – Рэд.]. Аднак гэты трук працуе. Нягледзячы на ​​нарастаючую крытыку, якая чуецца ў час думскай выбарчай кампаніі, як прыхільнікі, так і апаненты прызнаюць яго дасягненьні ў аднаўленьні становішча Расеі ў сьвеце пасьля дэкады хаатычных гадоў Барыса Ельцына ў 1990-я.

Прымаючы ў мінулым месяцы вылучэньне ў прэзідэнты яго партыяй «Адзіная Расея», у сваёй сумнай ва ўсіх адносінах прамове Пуцін сказаў: «Калі я чую, што людзі крычаць “Расея!”, я лічу, што гэта павінны рабіць усе прысутныя» [“Вялікая Расея” – вядомая прапагандысцкая каштоўнасьць расейскай імперыякратыі; мы пра гэта пісалі шматразова. – Рэд.]. У адказ, па дадзеных відавочцаў, раздаўся аглушальны крык “Ра-сі-я! Ра-сі-я! », падчас якога Пуцін стукаў кулаком па трыбуне.

Паступова выяўляюцца элементы пуцінскай стратэгіі. Вялікая частка яго плана накіравана на расейскае процідзеяньне Амерыцы як традыцыйнаму ворагу. Так, на мінулым тыдні Крэмль аб’явіў, што ён перагледзіць дамову па скарачэньні стратэгічных узбраеньняў (вядомую як Новы СТАРТ), падпісаную з Вашынгтонам два гады таму, калі ЗША не адмовяцца ад сваіх планаў супрацьракетнай абароны Еўропы.

Гэтая аб’ява, у спалучэньні з адкрыцьцём новай расейскай ракетнай базы ў Калінінградзе перад ганкам НАТА, мае вельмі буйныя наступствы [патлумачым, бо заходнікі такое самі вымавіць ня могуць: на вас – заходнікі – расейскія імперцы нацэляць свае ядзерныя ракеты!; мы і пра гэта вас шматкроць і шмат гадоў таму папярэджвалі … – Рэд.]. Новы СТАРТ быў цэнтральным вязьмом абамаўскай, 2009 года,  «перазагрузкі» двухбаковых дачыненьняў. Прычым, перазагрузка лічыцца Белым домам галоўным дасягненьнем прэзідэнта ЗША (і капіталам для перавыбраньня Абамы ў 2012 годзе), якому асабліва няма чым пахваліцца.

Супрацьракетная абарона, прызначаная выключна для застрашваньня Ірана, лічыцца іншым дасягненнем Абамы. У час, калі ЗША занятыя войнамі на Блізкім Усходзе і ў Паўднёвай Азіі [ніхто з заходнікаў ня можа ўцямна патлумачыць: якога … вы туды паўлазілі?! – Рэд. ] і канцэнтруюць увагу на Арабскай Вясьне, спакой на рускім «фронце» лічыцца Вашынгтонам надзвычай важным. Пуцін, як здаецца, наважыўся ўсё гэта зьмяніць.

Цяпер на сваім ўсходнім флангу Пуцін заняты ўваскрашэньнем ідэі аб перамадэляваньні саюзу, які ахоплівае былыя савецкія рэспублікі Цэнтральнай Азіі. Гэтая структура ў персьпектыве рэзка ўзмоцніць рускі палітычны і ваенны ўплыў. «Расея дала старт новай версіі рускай імперыі шляхам стварэньня саюзу з былымі савецкімі рэспублікамі на аснове бягучых саюзаў, напрыклад, Мытнага саюзу і Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Гэта дазволіць «ЕАЗ» – Еўразійскаму саюзу – стратэгічна ахапіць як эканамічную, так і ваенную сферу… Пуцін стварае саюз, у якім Масква будзе ўплываць на зьнешнюю палітыку і бясьпеку, але ня будзе несьці адказнасьць за большасьць ўнутраных спраў у кожнай краіне», – указаў Ларэн Гудрыч ў адным дакладзе «Стрэтфора» [выведча-аналітычная структура ЗША – Рэд.].

Пуцінскі праект трэцяй імперыі таксама ўключае ў якасьці ключавога элемента ўзмацненьне палітычнага кантролю Масквы над стратэгічнымі энэргапастаўкамі ў Еўропу.

Прамысловыя аналітыкі мяркуюць, што пасьля газавай зьдзелкі Газпрому зь Беларусьсю ў мінулым месяцы да 2030 года Расеяй можа кантралявацца да 50% еўрапейскага прыроднага газу. Гэта мае вялікае значэньне: пуцінская новая расейская імперыя можа фінансавацца выключна праз даходы ад бесперапыннага экспарту энэргіі па высокіх коштах. Такім чынам Еўропа, магчыма, будзе плаціць за будучае дамінаваньне над ёй Расеі.

Сцэнар «імперыя наносіць ўдар у адказ» мае шматлікія іншыя асьпекты. Нядаўнія заўвагі Мядзьведзева аб “адсутнасьці мудрасьці” ў кантэксьце “канфлікту з Грузіяй” у 2008 годзе і “некантралюемага пашырэньня НАТА” зьяўляюцца нагляднай ілюстрацыяй арганічнага рускага процідзеяньня любому ўмяшаньню ў тое, што звычайна называецца «блізкім замежжам», і жаданьня Пуціна павярнуць назад заходнія набыткі за прайшоўшыя 20 гадоў. Рашучасьць Расеі абараніць больш шырокія сьферы традыцыйнага ўплыву ў сьвеце, які недалучаны і разьвіваецца [а на больш “вузкія” сьферы традыцыйнага ўплыву Расеі вам ужо напляваць? – Рэд.], можна бачыць у зацятай адмове пакараць Сірыю перад праявамі амаль ўсеагульнага абурэньня, выкліканага рэпрэсіямі там, і ў фактычнай абароне ядзернай праграмы Ірана. Між тым, Пуцін працягвае ставіць прыярытэтнай задачай мадэрнізацыю расейскай арміі.

Заходнім краінам, якія сьхільныя падымаць пытаньне што да гэтага вонкавага будаўніцтва імперыі [усяго толькі таму, што самі прэтэндуюць на тое ж. – Рэд.], сумнага стану дэмакратыі ў Расеі й дэфіцыту з правамі чалавека, загадана супакоіцца: «Усім нашым замежным партнёрам трэба зразумець наступнае: Расея – гэта дэмакратычная краіна, яна зьяўляецца надзейным і прадказальным партнёрам, зь якім яны могуць і павінны прыйсьці да пагадненьня, але якому яны ня могуць нічога накінуць з боку», – сказаў Пуцін на зьездзе «Адзінай Расеі». Спробы паўплываць на выбарны працэс або план рэформаў – гэта “страчаныя высілкі накшталт выкіданьня грошай на вецер».

У той час, як Пуцін – былы таемны паліцэйскі, фанатык фізічнага фітнэсу і гіпернацыяналіст [зноў набор неадэкватных прапагандэм замест сутнасных характарыстык. – Рэд.] – рыхтуецца да вяртаньня на пасаду расейскага прэзідэнта, становяцца ўсё больш яснымі яго амбіцыі аб трэцяй імперыі. Сакавіцкія выбары ня будуць барацьбой. Толькі пасьля іх заканчэньня пачнецца рэальная барацьба».

(канец артыкула)


Ад рэдакцыі:

Калісьці заходнікі пыталіся: ху із містэ Пу?

Цяпер пра гэтага чалавека вядома многае. Што канкрэтна вядома, можна ўбачыць на фота, якія пададзены ніжэй і якія можна азаглавіць так: знаёмцеся, гэта – місцер Пуцін!


Пуцін – гэта высокапрафесійны выведнік – расейскі Джэймс Бонд.








Пуцін – выбітны аратар






Трохі нарцысічны і зусім ня страшны Пуцін.





Пуцін – тактоўны кіраўнік, амаль як родны бацька.






Пуцін – уважлівы слухач і суразмоўца.






Ён жа знакаміты спартсмэн-супермэн.







Пуцін заўсёды вясёлы і добразычлівы.






Ён умее лічыць грошы і насіць ярмолку.









Ён жа выбітны гумарыст, піяніст (ёсьць і такія фота), жартаўнік…






Пуцін – самая вялікая зорка сярод зорак.







… гэта прапусьцім …









Па меркаваньні “Захаду”  Пуцін – самы вялікі чавек году, які з часам толькі маладзее (ну, трошкі ботакст дапамагае).






І, вядома, Пуцін бязьмерна ўдзячны ўсім, хто яго вылучыў і раскруціў як палітыка ды прывёў да неабмежаванай ўлады…

Дык, можа, няма чаго заходнікам баяцца такога цікавага дзяцькі – місьцера Пу?..

Усяго лепшага, сябры.

Рэдакцыя працягвае сачыць за падзеямі ў сьвеце.

7 каментарыяў

  1. лекс кажа:

    так-так

  2. Siarhiej кажа:

    У тэксце “Пуцінскі праект трэцяй імперыі …” памылка. Не 3-й, а 4-й: 1- імпэрыя Чынгіз-хана, 2- Расейская імпэрыя, 3- СССР, 4- новая маскоўская імпэрыя.
    А чаго іншага можна чакаць ад спецыяліста па халоднай вайне? Гэты нашчадак Яжова, Берыі толькі гэта і можа рабіць!

  3. Darafej кажа:

    Ужо аднаго таго, што працаваў у КДБ СССР было б дастаткова, каб паставіць на ім крыж як на палітыку. Але ў РФ ды і ў нас гэта не працуе. Удала выкарыстоўваючы рэваншыстскія настроі (а яны заўсёды моцныя ў краінах, якія атрымалі паразу ў вайне (хай нават і “халоднай”) успамятайце Нямечыну пасля першай сусветнай) і звычайны папулізм, ідзе фармаванне новай імперыі з адпаведнай экспансіяй на суседзяў. Пачынаюцца вельмі небяспечныя працэссы. Еўропа ды і ЗША не пажадае бачыць рэстаўрацыю СССР. Беларусь ізноў можа апынуцца на стыку супрацьстаяння.

  4. Вячак кажа:

    Рыбавокаму няма веры!!!

  5. Siarhiej кажа:

    Раю прачытаць пра расейскую гістарычную дурноту: http://aljans.org/library/rokovaya-idyeya-yedinaya-nyedyelimaya

  6. verschnik кажа:

    ”Вялікая частка яго плана накіравана на расейскае процідзеяньне Амерыцы як традыцыйнаму ворагу.”
    Наіўныя вы людзі. У Расеі адзін саюзнік — гэта яе армія і флот. Каб мець сучасную армію і флот, трэба мець сучасную навуку і прамысловасьць. Калі на расейскіх вайсковых кампутарах стаяць заходнія і амерыканскія чыпы і як мяркуюць расейскія вайскоўцы (Леанід Івашоў) маюць электроныя закладкі і ў патрэбны час гэтыя кампутары і электроныя сыстэмы могуць па сігналу з космаса перастаць працаваць, то чым будуць ваяваць расейскія вайскоўцы?
    Таму гэты піяр аб імперскасьці расейскай кіруючай элітэ — гэта казкі для расейскага электарата. На самай справе сусветная алігархія інтэрнацыянальная, між імі ідзе адзіна барацьба за тое: хто з іх схавае тую ці іншую эканамічна-фінансавую тэрыторыю. Пасля ўступлення Расеі ў ВТО, прамысловасьц і сельская гаспадарка прыйдзе ў канчатковы заняпад, дзьве траціны народу стане непатрэбна, Расея пачне станавіцца пад кантроль транснацыянальных кампаній.
    Расея за 20 год спакойна здала Сербію, Ірак, Лівію, здасьць і Сірыю і мабыць Іран…
    Праглядаюцца і далейшыя крокі расейскай эліты. Народы і нацыі сыстэмна і паступова ператвараюцца ў электарат, нацынальныя эліты перакупляюцца альбо вынішчаюцца. Пу толькі выканаўца распрацаваных планаў. Нават па некаторых фота бачна хто ім кіруе і хто яго лепшы сябра…
    Алігархія робіцца адзінай сілай на планеце…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы