nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 1)

7 снежня, 2011 | 7 каментарыяў

У сярэдзіне кастрычніка значную частку беларускага грамадства абляцела вестка: лідара гурту “Ляпіс Трубяцкі” Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру. Пра гэта адным зь першых паведаміў сайт “Беларускі партызан” (http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=106318&newsPage=0; цяпер ён у Беларусі блакаваны). Прычынай стала тое, што Сяргей Міхалок даў інтэрвію, у якім нібыта абразіў Лу-ку. Мы прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на гэтую, здавалася б, прыватную падзею з нашага сёньняшняга жыцьця, бо яна ўлучыла ў сябе шэраг істотных момантаў сёньняшняй беларускай гісторыі. А наш аналіз, як часта мы робім, пачынаем з самаго факта.

Рэдакцыя.


1.

“ДА ГЭТАЙ УЛАДЫ Ў МЯНЕ ВЫКЛЮЧНА ЎЛЬТЫМАТЫЎНЫЯ ПРЭТЭНЗІІ”

Так спадар Сяргей сапраўды заявіў у сваім знакамітым інтэрвю пасьля аднаго з канцэртаў у Санкт-Пецярбурзе (праглядзець яго можна тут: http://www.youtube.com/watch?v=glDa64BRaAQ&feature=related). Для тых, хто жадае мець тэкставую версію інтэрвю – напрыклад, каб паўважлівей пазнаёміцца са стаўленьнем знакамітага музыкі-шоўмэна да дыктатара-беларусафоба – мы зрабілі набор тэкста, які падаем ніжэй.

«… Я не факусуюся выключна на гэтай персоне. Мне проста вельмі не падабаецца, што нашу краіну асацыююць выключна з гэтым агідным палітычным дзеячам і падрыўніком (!). Гэта чалавек, які прывёў краіну да мяжы. Самае галоўнае яго пачварнае злачынства – што ён правёў рубікон паміж беларусамі. Гэта не атрымлівалася зрабіць нікому. Ёсьць людзі, якія адзін аднаго цяпер ужо ненавідзяць. Гэта адбылося дзякуючы Лукашэнку. Ён увесь час кажа на словах, што ёсьць нейкая інтэграцыя, салідарнасьць грамадства, што ён захаваў краіну. Ён увесь час апелюе да незалежнасьці. Вакол сябе спрабуе сфакусаваць астравок бясьпекі. Увесь час хлусіць, што ўвесь сьвет знаходзіцца ў агні і пажары, і што толькі ў Беларусі дзякуючы яму [мір]. Ну, карацей, гэта хлус, злодзей і невук.

Ніякі ён не прэзідэнт. Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ. Ён у лепшым выпадку заслугоўвае справядлівага суду.

Я просты чалавек, я не палітык. І ў мяне заўсёды будзе прэтэнзія і да іншай улады. Я чалавек з анархічным сьветаглядам. Я яшчэ раз кужу: я не факусуюся выключна на Лукашэнку. У мяне проста няма выбару. Таму, што такія злачынцы, як Лукашэнка, яны не пакідаюць сьведак сваіх злачынстваў. Яны не пакідаюць разумных, вясёлых, радасных людзей. Людзей, якія хочуць жыць радасным жыцьцём, мець нейкія персьпектывы. І я не хачу займацца нейкім палітычным супрацьстаяньнем. Яшчэ раз кажу. Я – паэт, мастак. Я – артыст, клоўн. Мне падабаецца жыць поўным жыцьцём. У маёй краіне менавіта дзякуючы гэтаму чалавеку я не магу дыхаць на поўныя грудзі. Таму ў некаторыя моманты я факусуюся менавіта на гэтай барацьбе.

Я веру, што наша краіна на самай справе вартая зусім іншага лёсу і зусім іншай гісторыі.

Мне здаецца, што нашай краінай любы чалавек, які ўмее чытаць і ўмее лічыць да 10, кіраваў бы лепш, чым гэты Лукашэнка – і ў эканамічным, і ў палітычным, і ў іншых планах.

Мне сорамна, што нашы галоўныя палітыкі ўвесь час стаяць на каленях і крывадушна з працягнутай рукоў. Распрадалі ўсю краіну. Увесь час чакаюць нейкіх траншаў, грантаў. Увесь час чакаюць нейкіх падачак. І ў нас імідж нашай краіны такі, што гэта краіна такіх аграрных, такіх вельмі згодных, безыніцыятыўных людзей. Што мы ўвесь час гэткія папрашайкі. Усе гэтыя клаўнады ў Камедзі-клаб, усіх гэтых перадачах вульгарных – яны пачынаюць асацыяваць беларусаў менавіта з гэтай асобай. Разумееце, сьціраецца эпас, сьціраюцца артэфакты нацыянальнай ідэнтыфікацыі цэлага народу, выдаляецца гераізм. Выдаляюцца лепшыя прадстаўнікі літаратуры, мастацтва, рамёствы.

Беларусы – гэта вялікая нацыя. Так, мы маленькі народ. У нас няма якіх-небудзь імперскіх амбіцый, але мы ганарымся сваёй гісторыяй.

Я прыехаў туды ў 18 гадоў. І я закахаўся ў гэтую краіну. Там жывуць мае родныя, блізкія. І я хачу, каб наша краіна ўлілася ў агульны карагод свабодных еўрапейскіх дзяржаў. Мы самі хочам абіраць свой лёс. Мы не хочам увесь час залежаць ад гэтых траншаў. А цяпер мы, нібы сабака на сене – увесь час залежым ад таго, што прыйдзе ў галаву псіхічна неўраўнаважанага чалавека, які гвалціць і зьдзекуецца над сваім народам.

Увогуле, усё гэта хлусьня. Гэта міф пра пятую калону, пра фонд Сораса, пра нейкіх праплочаных людзей. Гэта – простыя людзі, якія хочуць жыць, разьвівацца. Каб чалавек зь ведамі, з адукацыяй, выхаваны мог дамагчыся ў жыцьці многага дзякуючы свайму пошуку і працы. У нас дасягаюць [нечага] толькі здраднікі, крывадушнікі, сістэмшчыкі. Г.зн. людзі, якія ўмеюць хлусіць, якія жывуць у фантасмагарычнай Беларусі. Разумееце, пра што ідзе гаворка?

Гэта – генацыд беларускага народу! З боку чэрні й чарнасоценцаў.

Лукашэнка вакол сябе сабраў вось гэтыя ўсе чорныя брыгады. Ён праплочвае ўсіх гэтых мянтоў. Вось гэтыя людзі якраз-такі – без рэжыма ім хана. Таму яны, як пацукі, бьюцца і ўгрызаюцца. Г.зн., як толькі яны бачаць людзей, якія зь імі ня згодныя, яны адразу на іх кідаюцца. Я яшчэ раз кажу, што супраць Лукашэнкі ня нейкая палітычная групоўка.

Паразмаўляйце з простымі людзьмі, что адбываецца ў нашай краіне. Проста ідэалагічны корпус – вось гэтая містыфікацыя, вось гэты мас-медыйнай тэрор (дзякуючы, дарэчы, вялікаму брату, вялікай сястры), які мусіруецца ў людзях – і стварыў уражаньне, што ў нас такая вельмі спакойная, такая прыгожая, добрая краіна.  Усе такія зачараваныя і тупаваценькія хахмачы, як гэтыя каманды КВЗ. Мы ўсе такія хіхіхаем нечага, усе скачам.… Гэта ўсё ня так.

У нас ёсьць контаркультура, у нас ёсьць свабоднае мастацтва, у нас вельмі шмат таленавітых людзей – лекараў, навукоўцаў…

[Але] прыедзьце ў Менск, зайдзіце ў любое напаўбагемнае кафэ і вазьміце там які-небудзь часопіс “50 красівейшых людзей Менска”. Там будуць нейкія бл*дзі, дырэктары нейкіх фітнэс-цэнтраў, папсовыя сьпевакі нейкія – г.зн. шушара нейкая, усе гэтыя папугаі ва ўсіх гэтых дыскваердах і ўсіх гэтых гамасецкіх брэндах… Там ня будзе ніводнага нармальнага, годнага чалавека. Таму што такіх людзей выціраюць з гэтай краіны.

Таму я падкрэсьліваю слова “генацыд”.  Таму што буйная хваля эміграцыі, моладзь бяжыць адтуль. Прычым моладзь самая лепшая. Моладзь, якая ведае мовы. Праграмісты там, будучыя музыкі, настаўнікі. Яны ня бачаць персьпектываў, яны ня хочуць пераўтварацца ў гэтых сістэмных робатаў.

Таму проста мне здаецца, што гэта абавязак кожнага чалавека, які думае сваёй галавой і ў якога ўсьць сваё ўласнае меркаваньне, угледзець у гэтым небясьпеку. І ня толькі для свойго ўласна жыцьця, але і для жыцьця сваіх дзяцей, унукаў…

Я хачу, каб мае ўнукі свабодна хадзілі па родным горадзе. Каб яны адчувалі сувязь са сваімі продкамі, каб не баяліся размаўляць на роднай мове, каб яны чыталі Янку Купалу, Якуба Коласа, а не чыталі гэтую гісторыю, напісаную гэтымі ж*палізамі…

Я ня думаю пра тое, чым скончыцца бой. Я ведаю, што проста трэба біцца. Гэта трэба мне самому. Мне ня важны вынік – выйграю я ці прайграю. Я сабе не задаю ніякіх пытаньняў. У мяне няма іншага выйсьця. Я адчуваю радасьць жыцьця ад гэтага. Калі ня будзе ніякай барацьбы, я буду сьпяваць пра лісьцікі, яблынькі, агуркі, ветрык. Буду сьпяваць нейкія эфемерныя песьні зь метафізічнымі словамі… Ня ведаю,чым я буду займацца.

Я яшчэ раз кажу: мне ня важны вынік. Я ня бачу іншага для сябе выйсьця. Я хачу быць чалавекам.

Так, я – беларус. Я з горада-героя Менска. Гурт “Ляпіс Трубяцкі”.

Мы па-ранейшаму лічым, што горад Менск – гэта наш горад. Мы не зьбіраемся здавацца з-за нейкіх акупантаў. Мы ня лічым гэтых людзей беларусамі. Гэта – ворагі ўласнага народу, яны як паліцаі пад час вайны.

Сапраўдныя беларусы ня любяць Лукашэнку. І гэта ня нейкая “5-я калона”. Таму што я не бяру ніякіх грантаў, я не знаходжуся ў складзе нейкай партыі. Калі падзе рэжым, гэта ня значыць, што я нацэльваюся на пасаду нейкага міністра.

У мяне будуць прэтэнзіі да новай улады. Увогуле да любой улады ў мяне ёсьць прэтэнзіі. А да гэтай улады ў мяне выключна ўльтыматыўныя прапановы: альбо яны, альбо я.

Таму ў мяне няма іншага выбару. Яшчэ раз [пра гэта] кажу.

Я не зьбіраюся на гэтай барацьбе нажыць нейкія капіталы. У мяне не застаецца выйсьця – я змагаюся за сваю свабодную жыцьцёвую прастору. Гэта маё крэда: ня быць скотам!”

(канец цытаваньня інтэрвю спадара Міхалка).

2.

Каб лепш прааналізаваць сітуацыю, варта больш пазнаёміцца і з самім спадаром Сяргеем, і з апошнімі прыкладамі яго творчасьці.

Вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=MzXQUMXgBbc (глядзі відэа) – спадар Міхалок у прынятым цяпер у шоў-бізьнесе стылі, на наш погляд, удала “сьцябаецца”, адказваючы на пытаньні журналістаў нейкіх музычных выданьняў.

Вось тут: http://www.svaboda.org/content/article/24372776.html (таксама глядзі далучаны фільм) – ён апавядае пра ўмовы свайго побыту ў Маскве.

Вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=ejmPzQU8B2Q – можна паглядзець кліп, дзе выконваецца песьня “Зорачкі”. Фільм засьведчыў, як пачыналася нацыянальнае абуджэньне “Ляпісаў”.

Вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=UIwA_QeTD9U&feature=g-vrec – кліп зь песьняй “Грай”. Бачны выразны рост грамадскага самаўсьведамленьня мастака. Менавіта гэтая песьня справакавала выступ Пазьняка (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24367199.html) з маральнай падтрымкай нацыянальнага сьвядомаснага ўзьлёту ў, здавалася б, бесперсьпектыўным у гэтым сэнсе да таго гурце.

А вось тут: http://www.svaboda.org/content/article/24384213.html – кліп зь яго апошняй песьняй-заклікам на верш Янкі Купалы “Хто ты гэткі” (гэта тут заклік: ня быць скотам). Нам здаецца, што ўжо тут “Ляпісы” канчаткова раскрыліся, як сапраўдныя годныя беларусы-літвіны. Ня ведаем, што будзе далей, але пакуль – выдатна!












Вось некаторыя водгукі на апошні кліп:

Natalka, mensk: “Выдатна, што гучаць словы Янкі Купалы і гучаць цвёрда і пераканаўча! Яны вельмі патрэбныя беларусам сёння. Ты малойца, Сяргей! “

Беларус: “Малайцы!!! Жыве Беларусь!!!”

1: “Кліп шыкоўны!”

Галіна, Менск: Крута!!! Дзякуй шчырае Сярожу Міхалку і “Ляпісам” за кліп, за пазіцыю, за свядомасць, як ні пафасна гэта гучыць! За глыток чыстага паветра сярод смуроду…”

Віленчук: “Міхалок – Ляпісы – Моц!!! Крута, супер!!!”

З аднаго з лістападаўскіх паведамленьняў радыё “Свабода” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24398742.html) дадаткова можна даведацца, што пракуратура, якая вядзе праверку ў дачыненьні да спадара Міхалка з кастрычніка г.г., прызначыла лінгвістычную эксьпертызу выказваньняў лідэра гурту “Ляпіс Трубяцкі” ў дачыненьні да кіраўніка Беларусі”. Крымінальная справа на музыку пакуль не заведзена і сьледчых дзеяньняў зь Сяргеем Міхалком ў іншых краінах пакуль не праводзілася.

Яшчэ 17 кастрычніка адзін з начальнікаў Генпракуратуры Павал Радзівонаў заявіў: “Так званыя сьмелыя і бяскрыўдныя выказваньні саліста “Ляпіса Трубяцкога”, відавочна, знаходзяцца па-за рамкамі ня толькі нормаў этыкі і маралі, але і права … Міхалок лічыць сябе чалавекам культурным і сучасным. Значыць, яго творчая дзейнасьць павінна будавацца на прынцыпах павагі асобы. Выраз грамадзянскай пазыцыі павінен будавацца на тых жа прынцыпах – без абразаў і зьнявагаў каго б там ні было“. Паводле яго, у любым цывілізаваным грамадстве абраная музыкам форма выказваньня “зьяўляецца недапушчальнай і ставіць [Міхалка] ў разрад банальных хуліганаў”.

З гэтага ж паведамленьня “Свабоды” можна даведацца, што гурт “Ляпіс Трубяцкі” ўключаны ў сакрэтны чорны сьпіс музычных калектываў і дзеячаў мастацтва, дзейнасьць якіх на тэрыторыі Беларусі негалосна забароненая. На працягу году канцэрты гурту ў Беларусі неаднаразова адмяняліся, у той час як за межамі Беларусі выступы карыстаюцца вялікім посьпехам.

Зусім нядаўна два беларускія музычныя сайты (http://generation.by/news4947.html ; http://music.fromby.net/article/2847/) паведамілі, што на працягу апошніх месяцаў Сяргей Міхалок знаходзіцца пад пільнай увагай медыя і праваахоўных органаў. У сярэдзіне кастрычніка на адрас Сяргея Міхалка прыйшла позва з патрабаваньнем зьявіцца ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска. Многія зьвязалі гэты выклік са сьмелымі выказваньнямі музыкі супраць дзеючай улады. Сяргей Міхалок, нягледзячы на перасьлед беларускай пракуратуры, не зьбіраецца адмаўляцца ад сваіх поглядаў. Больш за тое, з нагоды перамогі песьні «Ня быць скотам» на «Тузіне Гітоў» Сяргей Міхалок вырашыў перапыніць маўчаньне, якое ён узяў на параду юрыста ў час пракурорскай праверкі, каб перадаць сваім прыхільнікам палымянае прывітаньне. У сваім звароце да прыхільнікаў лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкі» піша:

Палымяна вітаю ўсіх!

Можна канстатаваць, што «Грай-тур» адбываецца пры падвышанай увазе міжнароднай грамадскасьці, што наведвае нашы канцэрты. Нашаму наступальнаму мабільнаму атраду скараюцца новыя вяршыні, да нас далучаюцца дробныя партызанскія фармаваньні. Ворагі, што пакаяліся, праходзяць абрад ачышчэньня і пераходзяць на наш бок.

Канцэрты ва Ўкраіне і Расеі прайшлі з аншлагам, што пацьвярджаюць фотаздымкі гледачоў, а таксама перапужаных і ашалелых жанчынаў-касірак. Вялізнае дзякуй беларусам, якія знаходзяць у сабе сілы і магчымасьць выязджаць ды падтрымліваюць нас улюлюканьнем, тэматычнымі крычалкамі, транспарантамі ды слушнымі сьцягамі.

Дэвіз «Ня быць скотам» пасьпеў ужо стаць інтэрнацыянальным, таму што падобныя праблемы ёсьць у людзей і ў іншых краінах. Няхай жа прыклад музычнага супраціву Беларусі будзе прыкладам для ўсіх разважлівых жыхароў планеты Зямля!

Прадбачу абвінавачваньні ў патаснасьці ды буфанаднасьці нашых дзеяньняў ды ўчынкаў, таму хачу яшчэ раз усім нагадаць, што галоўнае ў сучасным мастацтве — умець выклікаць агонь на сябе ды наступны за ім рэзананс контратакі.

Жыве Беларусь!

Сяргей Міхалок

(канец цытаваньня двух апошніх сайтаў)

P.S.

Бліжэйшы канцэрт «Грай-туру»  Ляпісаў адбудзецца 9 сьнежня г.г. у Маскве (ў «Б2»). Заклікаем беларусаў Масквы наведаць яго. Да канцэрта застаецца двое сутак



7 каментарыяў

  1. Darafej кажа:

    Выдатна! Вельмі трапная інфа, цікавая маладзёвай часцы карыстальнікаў сайту. “Грай” – вось яскравы прыклад сапраўднай беларускай музычнай культуры. Гэта не праплочаныя ўладамі “зоркі” на дзень, якія спяваюць на салянках “за Беларусь”. Чалавек неадназначны, які сапраўды карыстаеца аўтарытэтпм сярод моладзі. Трэба прыцягваць моладзь, бо гэта наша будучыня. Хацелася, каб сайт нацэльваўся і на гэтую катэгорыю далей. Трэба рабіць папулярызацыю сайта, зрабіць нейкі абгрэйд.

  2. Вось гэта і ёсць нацыянальна-патрыятычная эліта, якая не толькі разумее свае агульныя нацыянальныя інтарэсы, але і актыўна змагаецца за іх, вядзе за сабой тых, хто яшчэ гэтага не ўразумляе. Нельга ж жыць ў стане рабоў.

  3. Siarhiej кажа:

    Пад словамі Міхалка падпішыцца шмат нармальных людзей.

  4. лекс кажа:

    ну дык – выдатна.
    хай слухаюць ў КГБ, я упэўнены, што там не адны пацукі працуюць і ёсць надзея.

  5. Вячак кажа:

    Малайцом!!!!

  6. moonshine кажа:

    Усё так!

  7. Aleks кажа:

    … тут была напісана мерзасьць. Выдалена рэдакцыяй…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы