nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 2; радыё “Свабода” – рупар ліберастызму ў Беларусі)

снежань 21, 2011 | 4 каментарыя

Рэдакцыя

Показку “той, хто плаціць музыкам, той і музыку заказвае”, напэўна, ведаюць усе. Радыё “Свабода”, як вядома, фінансуецца Кангрэсам ЗША. Таму новыя павевы, якія ідуць ад уладаў ЗША, мусяць быць і новай палітыкай гэтага радыё. Мы дапускаем, што занятак, зьвязаны зь неабходнасьцю прапагандаваць разбэшчанасьць і розныя парасексуальныя паскудствы, можа не падабацца многім журналістам беларускай службы радыё “Свабода”. Некаторыя паціху нават супраціўляюцца гэтаму. Мы бачым такія прыкметы… Таму мы зноў падкрэсьліваем, гаворка далей пойдзе ня столькі пра людзей, якія працуюць на радыё “Свабода” і якім трэба неяк жыць, колькі пра ролю гэтай установы, праз якую бачная палітыка заказчыка, а празь яе і мэты ўсё тых жа глабалісцкіх ліберастычна-сіянісцкіх колаў, якія атабарыліся ў ЗША і апанавалі ня толькі фінансы і СМІ гэтай краіны, а і палітычныя інстытуты. Тое, што радыё “Свабода” прапагандуе сексуальныя збачэнствы, уважлівы чытач мог заўважыць ужо па 1-й частцы гэтага матэрыяла. Працягнем прыводзіць факты ўсё таго ж, але на прыкладзе “беларускіх” матэрыялаў за апошнія пару гадоў.


Вось фрагмент паведамленьня ад 08.02.2010 (гл. http://www.svaboda.org/content/article/1952189.html) :

У Менску актывісты барацьбы за правы сексуальных меншасьцяў зьбіраюцца правесьці гей-парад. Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў прадстаўнік аргкамітэту «Славянскага гей-параду» Мікалай Аляксееў. Паводле крыніцы, аргкамітэт ужо правёў у Менску паседжаньне, на якім датай правядзеньня гей-параду было абрана 15 траўня. Мэта акцыі — падтрымка талерантных адносінаў і забесьпячэньне правоў і свабодаў асобаў гомасексуальнай арыентацыі ў Беларусі і Расеі.

Праз два месяцы (05.04.2010) “Свабода” нагадвае (http://www.svaboda.org/content/article/2002815.html):

Прадстаўнікі сексуальных меншасьцяў маюць намер у траўні-чэрвені правесьці гей-парады ў Маскве, Пецярбургу і Менску. “У Маскве адбыўся пашыраны аргкамітэт маскоўскага, пецярбурскага і славянскага гей-парадаў … і былі вызначаны даты правядзеньня акцыяў у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Менску”, — паведаміў арганізатар маскоўскага гей-параду Мікалай Аляксееў. “У выпадку іх забароны мы маем намер выйсьці на вуліцы без дазволу, для таго каб рэалізаваць канстытуцыйнае права на свабоду сходаў”, — гаворыцца ў паведамленьні.

Праз два тыдні (19.04.2010) зноў паведамленьне журналіста “Свабоды” Іны Студзінскай (http://www.svaboda.org/content/article/2017384.html):

У Беларусі пройдуць ідэалагічныя дэбаты супраць гомафобіі.

Трэці год запар з 17 красавіка па 17 траўня ў Беларусі праводзіцца праваабарончая кампанія “Месяц супраць гомафобіі“. Сёлета яе арганізатарамі выступаюць “Беларуская ініцыятыва за сексуальную і гендэрную роўнасьць” і грамадскае аб’яднаньне “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая грамада” пры падтрымцы беларускага ЛГБТ парталу Gay.by. Асноўная мэта месячніка – правядзеньне шырокай інфармацыйнай кампаніі.

Каардынатар Беларускай ініцыятывы за сексуальную і гендэрную роўнасьць Аляксандар Палуян распавёў:  “Як і ў мінулыя гады, мы спрабуем прыцягнуць увагу да дыскрымінацыі і стыгмы ў адносінах да секс-меншасьцяў Беларусі. На жаль, з году ў год практыка паказвае, што сітуацыя зьмяняецца, але нязначна. І шмат арганізацый, шмат людзей становяцца ўсё больш гомафобнымі, больш агрэсіўнымі да гомасексуалаў, таму сёлета мы паспрабуем накіраваць інфармацыю ў прававым аспекце, у аспекце адвакацыі правоў чалавека”.

Сёлета акрамя традыцыйных кінапраглядаў, семінараў, флэш-мобаў пройдуць дэбаты і ток-шоў пад умоўным назовам “Як процістаяць гомафобіі ў арганізацыях левага накірунку”. Адмыслоўца ў пытаньнях гендэрных праблем, асьпірантка ЭГУ Юлія Міцкевіч кажа: “Гэты месячнік супраць гомафобіі ладзіцца дзеля таго, каб высьвятляць усе гэтыя праблемы, як з прававога пункту гледжаньня, так і з палітычнага. Упершыню мы будзем рабіць ідэалагічныя дэбаты, на якія запрашаем прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычных партыяў, якіх у Беларусі пяць ці шэсьць, а таксама арганізацыю, якую я ўзначальваю – “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада”. Нават сярод сацыял-дэмакратаў, я ведаю, ёсьць людзі, якія гомафобна настроеныя, нягледзячы на тое, што адным з асноўных прынцыпаў еўрапейскай сацыял-дэмакратыі зьяўляецца барацьба за правы меншасьцяў, у тым ліку, і сексуальных”.

Завершыцца кампанія 17 траўня, ў Міжнародны дзень процідзеяньня гомафобіі, традыцыйнай акцыяй у памяць людзей, якія сталі ахвярамі нацысцкага рэжыму.

Яшчэ праз некалькі дзён (11.05.2010; гл. http://www.svaboda.org/content/article/2038721.html):

Славянскі Гей-Прайд у Менску забаранілі. Афіцыйная прычына забароны гей-параду, які планавалася правесьці ў Менску 15 траўня,– парушэньне нормы закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Арганізатары гей-параду планавалі правесьці шэсьце ад філармоніі да Акадэміі навук, дзе менскія ўлады звычайна дазваляюць мітынгаваць апазіцыі. Аднак ім не дазволілі.

14.05.2011 г. “Свабода” вырашыла даведацца, як Беларускія палітыкі ацэньваюць забарону гей-параду (http://www.svaboda.org/content/article/2042258.html):

Забарону правядзеньня гэтага шэсьця старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракаментаваў няпэўна: “… Ці ўлады сапраўды парушылі закон — не магу сьцьвярджаць, што гэтая забарона ёсьць наўпрост палітычным рашэньнем і парушэньнем свабоды грамадзянаў”.

Станоўчую ацэнку факту забароны шэсьця беларускіх і расейскіх прадстаўнікоў сексуальных мяншыняў па вуліцах Менску даў лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч: “Забарона абсалютна слушная. Бо мы ведаем, што гэтыя вычварэнскія маршы забараняюць таксама ў еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў суседніх — Літве, Польшчы. Былы прэзідэнт, мэр Варшавы Лех Качыньскі таксама забараняў. Таму тыя грамадствы, якія трымаюцца традыцыйных каштоўнасьцяў, не жадаюць дэградацыі свайго народу, яны стараюцца не распаўсюджваць вось гэтых каштоўнасьцяў псеўдасвабоды“.

Палітык Мікола Статкевіч мяркуе, што забарона гей-параду ў Менску ўкладваецца ў агульную сітуацыю ў беларускім грамадзтве: “… Уладам лёгка прымаць такое рашэньне ў дадзенай канкрэтнай сітуацыі, бо яны могуць абапірацца на маўклівую падтрымку большасьці беларускага грамадства, якое негатыўна ставіцца да публічных праяваў сваёй сексуальнай арыентацыі”.

Тады ж (14.05.2010) Галіна Абакунчык паведаміла (http://www.svaboda.org/content/article/2042351.html):

Гей-прайд у Менску ўсе ж адбудзецца. Арганізатары заявілі, што шэсьце, запланаванае на 15 траўня і забароненае ўладамі, усё роўна адбудзецца. Пра гэта было абвешчана на прэсавай канферэнцыі, якая адбылася сёньня ў Менску. Пра месца і час правядзеньня параду паведамяць дадаткова. На дадзены момант інфармацыя застаецца закрытаю, дзеля таго каб пазьбегнуць сілавога разгону акцыі супрацоўнікамі міліцыі.


У гэты ж дзень (14.05.2010) Ганна Соўсь пярэчыць ёй (http://www.svaboda.org/content/article/2041726.html):

Ці адбудзецца гей-парад у Менску?

І зноў у гэты дзень (14.05.2010; няма для “Свабоды” большай праблемы ў Беларусі) радыё паведамляе (http://www.svaboda.org/content/article/2042600.html):

Уваход у гатэль «Краўн Плаза», дзе запланаванае афіцыйнае адкрыцьцё Славянскага гей-прайду, блакуюць маладыя людзі ў чорным з закрытымі маскамі таварамі.

Адзін з арганізатараў гей-параду Сяргей Андросенка: «Зараз ля гатэлю прыкладна 30-50 контраманіфестантаў. Яны скандуюць „Не — гей-параду!“ Зразумела, усё гэта вельмі непрыемна. Аднак сітуацыя расплюшчыць вочы беларусам і прадэманструе сапраўдны ўзровень талерантнасьці, пра якую пастаянна кажа беларускае кіраўніцтва. У краіне, якая перамагла нацызм і якая страціла ў барацьбе з нацызмам падчас Другой усясьветнай вайны кожнага чацьвёртага, зараз назіраюцца сапраўдныя праявы агрэсіўнасьці, гомафобіі, усялякая адсутнасьць талерантнасьці да мерапрыемства ў падтрымку правоў чалавека».

На адкрыцьцё імпрэзы прыбылі прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпусу.

25.05.2010 г. “Свабода”, каб бараніць збачэнцаў-культураненавісьнікаў выпусьціла на арэну “Будзіміра”. Вось некалькі вытрымак зь яго артыкула-правакацыі пад назвай “Адна дзяржава. Адзін народ. Адна норма” (увесь “твор-круцельства” тут: http://www.svaboda.org/content/article/2052091.html):

Маналітнасьць грамадства падразумявае адсутнасьць наогул якіх бы там ні было меншасьцяў – культурніцкіх, рэлігійных, палітычных, сексуальных або іншадумных. Няважна. Прынамсі, у рамках падобнай логікі, большасьць надзяляецца правам не прымаць іх да ўвагі, дыктаваць ім свае ўмовы, клеймаваць і нават дыскрымінаваць у сваіх інтарэсах.

Як сьведчаць спрэчкі вакол гей-параду, а яны цягам усяго мінулага тыдня бударажылі розумы беларускіх блогераў і дасюль яшчэ ня сьціхлі, азначаным прынцыпам – “большасьць вырашае, меншасьць падпарадкоўваецца” – кіруецца ня толькі беларуская ўлада. Ці ня ўсе, хто актыўна выступаў супраць выхаду геяў у публічную прастору, выказваліся ад імя абстрактнай большасьці. І лічылі, што большасьці натуральным чынам дазволена не цырымоніцца з тымі, хто здаецца ёй залішне (а значыць небясьпечна) адрозным. Даўно ўжо адышоў у нябыт СССР, але ягоныя традыцыі, запачаткаваныя ў часы сталінскага кансерватыўнага павароту, жывуць і перамагаюць.

У выпадку стылягаў [у часы СССР], гэтак жа, як і ў выпадку з геямі, выклікае непрыязь парушэньне канону маскуліннасьці. Пра прыроду гэтай непрыязі Алена Гапава пісала наступнае: «Відавочна, грамадства гэтак варожа настроенае ў адносінах да гомасексуальнасьці менавіта таму, што ў аснове ўсёй культуры, усёй сацыяльнай гіерархіі ляжыць табу на аднолькавасьць мужчыны і жанчыны. Страх “аднолькавасьці” – гэта боязь дэканструкцыі цяперашняга сацыяльнага парадку».

Многія блогеры, настроеныя супраць геяў, лічаць, што «іх у дзяцінстве на падлогу ўранілі», то бок уважаюць за інвалідаў. Аднак яны нібыта нічога ня чулі пра зьмены сацыякультурных установак, якія адбыліся ў сьвеце за апошнія часы. Да інвалідаў прынята ставіцца як да «людзей з асаблівасьцямі» і паводле прынцыпу «розныя – роўныя», інтэграваць іх у грамадзтва, ствараючы адпаведныя ўмовы, каб яны не пачуваліся ўшчэмленымі і адрынутымі «непаўнавартаснымі калекамі», чужародным элементам.

А вось што піша aliaks, параўноўваючы геяў з хворымі на энурэз: «Для параўнаньня возьмем чалавека з такім непрыемным фізіялягічным адхіленьнем, як нетрыманьне мачы ад нараджэньня. Такі чалавек звычайна ўсяляк хавае гэтую праблему, разумеючы сваю непаўнавартасьць. А мог бы выйсьці на прайд зь лозунгамі “Я таксама нармальны!”, “Я ганаруся сваім нетрыманьнем!”, “Буду мачыцца паўсюль!” і г.д.»

Ідзецца пра сапраўдную рэпрэсіўную дыктатуру нормы, пры якой усё, што ад нормы ў той ці іншы бок адхіляецца – калі не злачынна, то ганебна. І адзіны дапушчальны спосаб існаваньня для носьбітаў разнастайных адхіленьняў – саромецца саміх сябе, глыбока хаваючы ўласную інакшасьць. У адваротным выпадку яны павінны быць падвергнутыя перасьледу.

Такой самай долі, паводле блогера aliaks, заслугоўваюць і абаронцы права быць інакшым: «Зараз грамадства настолькі хворае, што ня ў стане ня толькі абмежаваць вычварэнцаў, але нават ня можа адправіць на шыбеніцу т.зв. “праваабаронцаў”, што шчыруюць на карысьць садамітаў, змагаюцца з “гомафобіяй”, сьмяротнай карай, “ксенафобіяй”, “расізмам”, “фашызмам”, “таталітарызмам” і г.д. Па сутнасьці, усе гэтыя “праваабаронцы” – трупныя чарвякі, што жаруць наша сьмяротна хворае грамадства. Гэта маркёр нашага з вамі, панове, скону».

Аляксей Братачкін, аўтар артыкулу пад назвай «Пра карысьць гей-параду», мяркуе, што падобных традыцыяналістаў, да жалю, чакае ня скон, а росквіт: «Беларусь, здаецца, мае ўсе шанцы з часам пераўтварыцца ў фундаменталісцкую краіну… Адсутнасьць дэмакратычных каштоўнасьцяў, высокага ўзроўню жыцьця і гарантыяў індывідуальных правоў зьяўляецца базавай каштоўнасьцю “беларускага фундаменталізму”, які цяпер нараджаецца. Мы патрыярхальныя, традыцыйныя, пакутуем на ксенафобію і адсутнасьць цярпімасьці – і гэта цудоўна, гэтым мы і будзем адрозьнівацца ад іншых…».

На відэа зафіксаваны «грамадзянскі ўчынак» Васіля Сямашкі, журналіста інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, які выйшаў на бой супраць гей-параду, узброены дзясяткам яек. Ніякіх публічных заяваў БелаПАН рабіць ня стаў, выбачэньняў не прыносіў, замест гэтага надрукаваўшы на сваім сайце артыкул Васіля Сямашкі пад назвай «Гамафобы і гамалюбы». Васіль Сямашка кажа, быццам турбуецца за будучыню свайго сына і ня хоча, каб той «бачыў п**араў, якія размахваюць сьцягамі і сьцьвярджаюць, што піхацца ў дупу нармальна».

Мне не патрэбная еднасьць, падтрымоўваная гвалтам. Я не хачу жыць у грамадстве, інтэграваным паводле адзінага ўзору, прычасаным пад адзін грабянец. Дзе АМАПаўцы вырашаюць, ці можна вам сядзець адно ў аднаго на каленях і дазволеныя толькі парады ваеннай і сельгастэхнікі.

Не прайшло і двух тыдняў (09.06.2010), як “Свабода” зноў падняла тэму, выставіўшы артыкул Уладзіслава Гарбацкага над назвай “Геі: курс на Асьветніцтва” (http://www.svaboda.org/content/article/2066424.html; па даных “Свабоды” Гарбацкі – выкладчык паліталогіі ЕГУ, этнолаг, фемініст“). Артыкул ідэалагічна вельмі важны, раім яго ўважліва прачытыць, ня гледзячы на памер, каб ведаць асноўныя “аргументы” прапагандыстаў збачэнства. Вось асноўныя думкі ідэолага анамальнай сексуальнай разбэшчанасьці й яе прапаганды:

Як быць, што рабіць сучасным беларускім геям, якія жывуць у Беларусі і якія думаюць заставацца на не зусім ветлівай радзіме? Што яны могуць зрабіць якаснага і эфектыўнага, каб змагчыся пэўных зварушэньняў на карысьць, калі не сваіх пакуль правоў, дык хаця б на карысьць свайго вобразу ў грамадстве? Што могуць яны прадпрыняць, калі вуліца ў прынцыпе пакуль заказаная ім? Вуліца, у існасьці, заказаная ўсім, хто не разам з прэзідэнтам, хто не “За – Беларусь” у духу афіцыйнай рэкламы і лозунгаў БРСМ, але некаторым яна заказаная асабліва, бо акрамя палітычнай альтэрнатыўшчыны гей-рух пагражае афіцыйнаму і апазіцыйнаму кансерватыўнаму грамадству пэўнай маральнай дэстабілізацыяй [значыць, усё ж усьведамляюць сваю соцыядэструктыўную, а гэта і значыць злачынную, ролю. – Рэд.].

На маю думку, для гей-руху пакуль вымалёўваецца адна-адзіная стратэгія – асьветніцтва. Так, радыкальнае Асьветніцтва, зь якім Еўропа сутыкнулася ў 17-18 стагодзьдзях, а затым хвалямі яно разыходзілася па Еўропе ды іншых заходніх дэмакратыях да канца 20-га стагодзьдзя [класічная падмена паняцьця “асьветніцтва”; мы, напрыклад, у рэдакцыі, таксама займаемся асьветніцтвам, агітуючы цаніць норму ў міжполавых стасунках, але нас радыё “Свабода” выступаць, тлумачыць, агітаваць за гэта чамусьці не запрашае; радыё “Свабода” патрэбная агітацыя за збачэнствы… – Рэд.]. Праз палітычны летаргічны сон у некалькі стагодзьдзяў мы, беларусы, амаль ня ўдзельнічалі ў гэтым Асьветніцтве, таму трэба прайсьці гэты этап, каб ня проста з мосту патрабаваць правоў, часам радыкальных і незразуметых бальшынёю (нават бальшынёю геяў і лесьбіянак), а падрыхтаваць суайчыньнікаў і падрыхтавацца самім (перадусім самім) да супольнага, пажадана мірнага суіснаваньня. Слова “Асьветніцтва” не павінна палохаць, ані сьмяшыць нас, бо, на вялікі жаль, нам часта проста не хапае элементарнай культуры – палітычнай, сексуальнай, гендэрнай, моўнай ды іншай. Не хапае культуры і спакойнага, умеркаванага ўспрыманьня іншых, іншага.

На вялікі жаль, ані Дзяржава, ані Цэрквы, ані якая іншая салідная інстытуцыя не спрыяюць тут, не ствараюць платформы і ўмоваў дзеля вырашэньня шурпатасьцяў і канфліктаў. Яны не інтэгруюць геяў і лесьбіянак, пакідаючы іх вырашаць свае праблемы самастойна [у Беларусі цяпер “ані Дзяржава, ані Цэрквы, ані якая іншая салідная інстытуцыя” не спрыяюць вырашэньню ніякіх значна больш важных, літаральна на ўзроўні жыцьця і сьмерці, пытаньняў, неабходных для выжываньня беларускага народу; але, як высьвятляецца, гэтаму не спрыяе і радыё “Свабода”… – Рэд.]. Такім парадкам Дзяржава адштурхоўвае ад сябе ня проста людзей, “вычварэнцаў”, як клічуць геяў у народзе, а сваіх патэнцыйных прыхільнікаў, сваіх чальцоў, шараговых падаткаплацельшчыкаў. Трэба прызнаць, што Дзяржава, хоць і дэкрыміналізавала гомасексуальнасьць у 1993 годзе, але зрабіла гэта па інэрцыі за іншымі краінамі рэгіёну, спрабуючы паказаць сваю нібы дэмакратычнасьць. Насамрэч, гэты крок па дэкрыміналізацыі ня быў падтрыманы сымбалічна, рэальна дзяржава не падтрымала геяў, нічога не зрабіла на шляху да іх лепшай інтэграцыі ў супольнасьць. А магла: напрыклад, праз сістэму адукацыі, войска, праз рэкламу прасоўваць станоўчы, натуральны [?! – Рэд.] вобраз гея і лесьбійкі [!!! – Рэд.] і тым самым спыніць ці прынамсі мінімізаваць агрэсію і гомафобію, што ліецца з грамадзянскай супольнасьці і Дзяржавы.

Што да Цэркваў, то і яны, атрымаўшы пэўны статус і адчуўшы аднову і мацату пасьля цкаваньняў за савецкім часам, толькі шкодзяць інтэграцыі геяў і лесьбіянак у грамадства сваімі ўстаноўкамі і проста антысацыяльнымі і шкоднымі ў сьвецкай краіне “сацыяльнымі праграмамі”. Дзяржава, якая ў прынцыпе павінна быць нэўтральнай і сьвецкай, у сітуацыі з геямі падтрымлівае сімфонію з Царквой. Таму геі і лесьбійкі мусяць разумець цемрашальства бальшыні Цэркваў Беларусі і імкнуцца да павагі прынцыпу сьвецкасьці ці нават прынцыпу атэізму Дзяржавай. І гэты прынцып мусіць быць адным з фундаментаў новага асьветніцтва, гей-асьветніцтва, калі пажадаеце. Амаль сто год таму Царкву ўжо аднойчы аддзялілі ад Дзяржавы, калі яна сёньня зноў становіцца поперак дарогі да дэмакратыі, то мы мусім ігнараваць яе і змагацца за новае аддзяленьне Цэркваў ад Дзяржавы, без усялякіх сьпецыяльных дамоўленасьцяў і рэмарак аб нейкім сьпецыяльным унёску праваслаўя ці каталіцтва ў разьвіцьцё беларускай культуры [а гэта тут пры чым? беларуская культура, як сродак шантажу з боку збачэнцаў? – Рэд.]. Беларусь мусіць заставацца сьвецкай краінай, пошук нейкіх сьпецыяльных стасункаў з Цэрквамі – гэта ўжо рызыка і пагроза ўсёй грамадзянскай супольнасьці.

Іншым важным момантам асьветніцтва павінна стаць асьветніцтва сярод саміх геяў, бо часам страшныя не вонкавыя гомафобы, а свае ўласныя, нутраныя гомафобы. Страшыць адсутнасьць салідарнасьці сярод геяў і лесьбіянак, страшыць тэндэнцыя, папулярная сярод беларускіх геяў, да “нармальнасьці”, да гетэравобразу, да жаданьня быць, напрыклад, мужчыністым мужчынам ці фэміннай дзяўчынай ці жанчынай [!!! – Рэд.]. І ўсё гэта, каб унікнуць і схаваць уласную вобразнасьць, уласны стыль.

Асноўным кірункамі гей-Асьветніцтва ў бліжэйшай персьпектыве павінна быць: распаўсюджваньне ведаў і разнастайных вобразаў гомасексуальнасьці. Праз правядзеньне і арганізацыю ўсялякіх культурных праграмаў (вечарыны, танцы, сустрэчы з выбітнымі асобамі, пісьменьнікамі, музыкамі, артыстамі, навукоўцамі), а таксама падтрымку перакладаў гей-і лесьбі-твораў (мастацкіх і навуковых) пастарацца зьмясьціць акцэнт у прэзентацыі, тоеснасьці і вобразе гея з выключнай сексуальнасьці да адначасова ўніверсальнасьці і разнастайнасьці вобразаў. Бо традыцыйна гея асацыююць з шукальнікам сексу, шлыху, шукальнікам хлопчыкаў і дупак. Такім самым парадкам можна асацыяваць гетэра з шукальнікам жаночых вабнотаў. Тым ня менш, такой асацыяцыі не адбываецца альбо часьцей за ўсё не адбываецца [аўтар нават ня здольны асэнсаваць, што ў культурным грамадстве проста публічнае (!) абмеркаваньне інтымных (!) спраў зьяўляецца парушэньнем культуры; у тым і справа, што калі б “геі” не выпіналі сваю анамальную сексуальнасьць на публіку, і праблемы не было б; але ж перад імі задача пастаўлена адваротная – разбурыць культуру! – Рэд.].

Цікава, што ў гетэрасексуальнасьці ўсе засяроджваюцца на першай частцы слова “гетэра”, тады як у гомасексуальнасьці ўсё адразу бачаць, чытаюць “жывую сексуальнасьць”. У гэтым ёсьць і пэўная загана, і пэўная рэвалюцыйнасьць гомасексуальнасьці. Бо ў кансерватыўным грамадстве, дзе афіцыйна няма сексу [у культурным грамадстве няма і не павінна быць прапаганды (!) сексу, акцэнта на сексе. – Рэд.], акцэнт на сексуальнасьці ў слове гомасексуальнасьць аўтаматычна зьяўляецца знакам змаганьня, знакам дэмакратыі, знакам разнастайнасьці [як усё перакручвае; з псіхічнай перверсіі пераходзім да перверсіі грамадскай… – Рэд.].

Іншая рэч, што ў такім грамадстве носьбітам і сьмелым праяўляльнікам гэтай самай сексуальнасьці варта ўвесь час сутыкацца з пагрозамі, дыскрымінацыяй і абразамі. Зрэшты, гомасексуальнасьць у Беларусі дасюль зьяўляецца і застаецца лакмуснай паперай дэмакратычнасьці ня толькі ўладных структураў і асобаў, а перадусім апазіцыі [вось вам і надзейны крытэр “дэмакратычнасьці” ўсяго і ўсіх!!! – Рэд.]. Наша палітычная апазіцыя, якой бы гомафобнай ні была, вымушаная станавіцца і стане палітычна карэктнай, то бок правільнай і карэктнай, гомафільнай вонкі і гомафобнай унутры [ну, гэта ўвогуле шэдэўр: тут і інструкцыя па псіхічным расшчапленьні, зьвязаная з навучаньнем вонкава дэманстраваць адно, а ўнутры мець іншае, і разуменьне ўсёй фальшы са “змаганьнем за правы геяў”, з чаго вынікае разуменьне злачыннасьці сваіх дзеяньняў (аўтар прагаварыўся!), і поўная перакананасьць у станоўчым выніку сваіх намаганьняў па пераўтварэньні апазіцыі з “гомафобнай” у “гомафільную вонкі”, і кантэкстуальны шантаж; сказаў бы проста: “гомафобы тупагаловыя, за намі глабалісцкая сіянакратыя, таму будзе так, як я сказаў”… – Рэд.].

Таму менавіта гомасексуальнасьць зьяўляецца першым і асабліва важным іспытам на дэмакратычнасьць усіх удзельнкаў палітычнай прасторы Беларусі, перадусім апазіцыі [ну, крытэр – крытэр на “дэмакратычнасьць”; ну, засволі – цяпер ведаем, што там вам сіянакратыя кажа!.. – Рэд.].

Не сакрэт, што гомасексуальнасьць – тэма, якая раздражняе ня толькі афіцыйныя СМІ, але і многія СМІ незалежныя, а калі не раздражняе, то бянтэжыць і ставіць у няёмкія сітуацыі. Так, рэдакцыі “Народнай Волі”, “Нашай Нівы”, Архэ, хоць і зьяўляліся традыцыйна ўжо так бы мовіць гей-фрэндлі-выданьнямі [хто б сумняваўся; каму плацім, таго і танцуем… – Рэд.], то цяпер стараюцца карэктна замоўчваць і надта не праяўляць сваёй адкрытасьці і еўрапейскасьці ў гей-пытаньні. Бо гэтым выданьням не патрэбныя лішнія праблемы і ўвага з боку Дзяржавы [гэтым выданьням трэба і канчаткова ня страціць імідж беларускіх нацыянальна-дэмакратычных, і дагадзіць сваім сіянакратычным гаспадарам-фундатарам; так і боўтаюцца паміж гэтымі скрайнасьцямі, як, дарэчы, і “свабодаўцы”, пра што напісана ў пачатку… – Рэд.].

Акрамя Асьветніцтва цалкам мажлівыя іншыя стратэгіі гей-руху, але ва ўмовах застылага грамадства і дэмакратыі на паперы [зноў кранаюць дэмакратыю сваімі скабрэзнымі лапамі – спрабуюць выкарыстаць яе як падмурак для сваіх брудных мэт… – Рэд.] яны рызыкуюць перакінуцца ў небясьпечныя і гвалтоўныя, рэвалюцыйныя дзеі і акцыі, а таму стаць антыдзяржаўнымі і пераўтварыць яго ўдзельнікаў у патэнцыйных ахвяраў і арыштантаў [цэрквы і апазіцыю папужалі, цяпер папужалі й “Дзяржаву”. – Рэд.]. Цалкам магчыма пазьбегчы гвалтоўных стратэгіяў і шляхам асьветы падрыхтаваць да пэўных зьменаў мэнталітэт беларусаў [вось на што нацэльваюцца лібератызатары; вось іх галоўная мэта – яшчэ не раскладзены да быдлячага стану менталітэт беларусаў! – Рэд.].

У верасьні (17.09.2010) “Свабода” пачала актыўна цікавіцца “Дзе Аляксееў?” З гэтай нагоды гэтае радыё паведаміла беларусам-літвінам наступнае (http://www.svaboda.org/content/article/2160886.html):

У Расеі шукаюць арганізатара гей-парадаў у Маскве Мікалая Аляксеева, які быў затрыманы 15 верасьня ў аэрапорце Дамадзедава і нібыта патрапіў у Беларусь, дзе зьбіраецца прасіць палітычнага прытулку (фота Аляксеева і Андросенкі зьлева). Гэтыя зьвесткі, аднак, не пацьвярджаюць прадстаўнікі гей-меншасьці Беларусі.

Мікалай Аляксееў — вядомы актывіст гей-супольнасьці ў Расеі. Гэта ён з 2006 году арганізоўваў некалькі гей-парадаў у Маскве, якія былі жорстка разагнаныя міліцыяй. Урэшце Мікалай Аляксееў падаў пазовы на маскоўскія ўлады ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Гэтыя справы неўзабаве меліся разглядацца ў Страсбуры, прычым, паводле адмыслоўцаў, верагоднасьць перамогі гей-актывіста была вялікай.

15 верасьня Мікалай Аляксееў прыехаў у маскоўскі аэрапорт Дамадзедава, адкуль меўся вылецець у Швайцарыю [да сваіх босаў-фундатараў, куды ж яшчэ. – Рэд]. Далей зьвесткі пра яго ў асноўным паступалі праз sms-паведамленьні зь ягонага мабільніка, зарэгістраванага ў Швайцарыі. У паведамленьнях ішлося пра тое, што Аляксеева правяралі, праглядалі ягоныя ноўтбукі, потым — што міліцыянты вывезьлі яго за 600 кіламэтраў ад Масквы і патрабуюць адклікаць пазовы ў Еўрапейскі суд. Апошнія паведамленьні сьведчылі, што Аляксееў нібыта знаходзіцца ў Беларусі, дзе зьбіраецца прасіць палітычнага прытулку.

У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі пра знаходжаньне на тэрыторыі краіны грамадзяніна Расеі Мікалая Аляксеева нічога ня ведаюць. Кіраўнік праваабарончага праекту «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка пра беларускі сьлед Мікалая Аляксеева таксама нічога ня ведае: «Ніхто з калегаў у Менску зь ім не сустракаўся, ён ніяк не выходзіў з намі на сувязь. Трымае сувязь толькі праз sms-паведамленьні са свайго швайцарскага нумару, а на званкі на гэты нумар не адказвае».

14.02.2011 г. рэпартаж пра “Пяць хвілін сексуальнай свабоды” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2308842.html):

14 лютага з нагоды Дня закаханых актывісты руху секс-меншасьцяў правялі ў Менску пікет супраць гомафобіі ў беларускім грамадстве. Такая акцыя была дазволеная ўладамі ўпершыню.

“Беларусь — без гомафобаў!”, “Роўныя правы без кампрамісаў!”, — гэткія лозунгі скандавалі ўдзельнікі пікету супраць гомафобіі ў скверы насупраць будынку Міністэрства юстыцыі Беларусі. Яны таксама трымалі плакаты з надпісамі: “Кахай каго хочаш!”, “Каханьне — гэта асноўнае права чалавека”, “Гомафобія = фашызм“. Пікет доўжыўся каля 5 хвілін. Такую сьцісласьць арганізатары патлумачылі марозным надвор’ем. У бязьлюдным скверы ягоных удзельнікаў змаглі пачуць і пабачыць толькі журналісты і супрацоўнікі сілавых органаў у цывільным.

“Галоўнае, што гэта адбылося, што мы выйшлі, што ў нас ёсьць цяпер досьвед атрыманьня дазволу на акцыі, чаго дагэтуль не было”, – сказаў арганізатар акцыі Сяргей Прадзед. Ён яшчэ сказаў, што праблема гомафобіі для Беларусі вострая, бо ўлады нічога ня робяць для барацьбы зь неталерантнасьцю адносна сексуальных меншасьцяў.

Сяргей Прадзед паведаміў, што на гэтым тыдні ён з аднадумцамі зьбіраецца падаць на рэгістрацыю ў Мін’юст Беларусі статут сваёй арганізацыі “Айдаха-Беларусь”, якая стане часткай міжнароднай структуры.

На акцыю супраць гомафобіі прыйшло некалькі дзяўчат. Ад на зь іх кажа, што на такія акцыі ёй прыходзіць спачатку страшна, але потым ужо прывычней. Таксама як і гей-парады для абываталяў бываюць спачатку незвычайнымі, а потым — звыклымі. Беларускія геі таксама хацелі б правесьці і свой гей-прайд, як гэта робіцца ў краінах Еўропы.

Фэсты “Гей-прайд” у Менску ўжо бывалі — у 1999 і 2001 гадах, і тады яны былі дазволеныя ўладамі. Для іх правядзеньня выкарыстоўваліся памяшканьні кінатэатраў і клубаў. Пазьней беларускія ўлады адмовіліся ад такой талерантнасьці.

У гэты ж дзень (14.02.2011) “Свабода” ўзяла інтэрвю ў адной з удзельніц пікета Алесі Андрыеўскай. Матэрыял названы “Гомафобія можа ўзьнікнуць у любым грамадстве”. Вось яго частка (http://www.svaboda.org/content/article/2309341.html):

14 лютага з нагоды Дня закаханых актывісты руху секс-меншасьцяў [якое дачыненьне мае першае да другога?! – Рэд.] правялі ў Менску пікет супраць гомафобіі ў беларускім грамадстве. Госьця “Начной Свабоды” – удзельніца пікету супраць гомафобіі Алеся Андрыеўская.

Соўсь: Чаму вы вырашылі ўзяць удзел пікеце?

Андрыеўская: Я вырашыла ўзяць удзел у пікеце таму што вельмі часта сярод насельніцтва назіраюцца праявы негатыўных настрояў адносна гей-супольнасьці і лесбіян-супольнасьці. Мне хацелася сказаць, што гэта няправільна, і гэтага не павінна быць. Грамадства павінна разумець, што гэта натуральна [!? – Рэд.].

Соўсь: Як вы лічыце, гомафобія ўласьціва аўтарытарнаму грамадству?

Андрыеўская: Шчыра кажучы, я лічу, што гомафобія можа ўзьнікнуць у любым грамадстве. Гэта можа быць у дэмакратычным і ў таталітарным грамадстве, але ўсё ж такі, я лічу, што ў дэмакратычным грамадстве гомафобаў будзе менш у працэнтных адносінах. Бо ў такім грамадстве больш інфармацыі. А ў нас гэта замоўчваецца, афіцыйна ў нас няма геяў і лесбіянак. Пра гэта ўлады маўчаць.

Соўсь: У выпадку Беларусі то гомафобнай зьяўляецца і ўлада і частка апазіцыі, якая якраз выступае супраць парушэньня правоў чалавека. Як вы мяркуеце, чаму так адбываецца?

Андрыеўская: Насамрэч, для мяне вельмі дзіўна, калі чалавек патрабуе свабоды выказваньня, свабоды выбару, але пры гэтым ня ўлічвае правы іншых людзей [права разбураць культуру – гэта правы чалавека? – Рэд.]. Але ўсё ж я лічу, што гэта, магчыма, зьвязана з тым, што палова апазіцыі – нацыяналісты, і з гэтым зьвязана гомафобнасьць [!!! – Рэд.].

19 лютага 2011 “Наша Ніва” падала інфармацыю “Лукашэнка публічна загаварыў пра гомасексуалізм (http://nn.by/?c=ar&i=50676). Вось яе частка:

У сваім першым публічным выступе пасьля вяртаньня з адпачынку Аляксандр Лукашэнка падхапіў тэму гомасексуалізму, якая, быццам бы, прагучала ў часе ягоных перамоваў з міністрамі замежных справаў Польшчы і Нямеччыны. Апошні, Гіда Вэстэрвэле, як вядома, не хавае сваёй гомасексуальнай арыентацыі.

«Прыязджалі тут вялікія дзеячы — правільнай, няправільнай арыентацыі. І мяне пачалі папракаць, што я асудзіў гэтую галубятню. Ну, не падабаюцца мне блакітныя, я і сказаў, што не падабаюцца [яшчэ адзін, хто зыходзіць са свайго эгаістычнага бачаньня, ігнаруючы грамадскую этыку, культуру; атрымліваецца, што Лу-ка і агрэсіўныя прапагандысты садаміі ў гэтым сэнсе браты-блізьняты. – Рэд.]. Ці бачыце, міністры асобныя замежных спраў пакрыўдзіліся на мяне. Чаго на мяне крыўдзіцца? Мы жывём у дэмакратычным грамадстве, тым больш я — прэзідэнт. Я маю права выказваць свой пункт гледжання і сваю пазіцыю», — адзначыў Лукашэнка.

«Я яму [міністру замежных спраў Нямеччыны] сумленна і сказаў гэта ў вочы. Трэба нармальны лад жыцця весьці. У Нямеччыне гэта магчыма, і ў Польшчы. Тады хай гэтым і займаюцца там. А нам сюды гэтага ня трэба», — заявіў Лукашэнка.

Прайшоў тыдзень (21.02.2011) пасьля садамісцкага “пікету” ў Менску і “Свабода” зноў падае матэрыял “Лукашэнку падораць падручнік па сексалогіі” (http://www.svaboda.org/content/article/2316482.html):

Прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці адгукнуліся на заявы першай асобы дзяржавы і вырашылі падараваць яму падручнік па сексалогіі [ні ў якай “сексалогіі” няма рэкамендацыі разбураць агульную і нацыянальную культуру з дапамогай агрэсіўнай садамісцкай прапаганды! – Рэд.].

Яшчэ на пачатку сьнежня на Ўсебеларускім народным сходзе Аляксандар Лукашэнка з трыбуны заявіў, што «сексуальных меншасьцяў у нас няма». І літаральна праз два месяцы, 19 лютага, кіраўнік дзяржавы сказаў, што «гэтага дабра ў нас хапае».

Аляксандар Палуян, кіраўнік парталу Gay.by: «На мой погляд, гэта цалкам непрымальна, каб такія выказваньні ішлі ад першай асобы дзяржавы, якая б гэтая дзяржава ні была. Перш за ўсё, любы чалавек павінен быць паліткарэктным, паважаць правы іншых людзей, нягледзячы на тое, якоё жыцьцё яны вядуць — геі яны, натуралы, людзі з абмежаванымі магчымасьцямі, іншыя нейкія… Гэта проста немагчыма ў незалежнай дзяржаве, у дэмакратычным грамадстве».

Сяргей Прадзед, актывіст, ініцыятар стварэньня міжнароднай арганізацыі «IDAHO» (абрэвіятура расшыфроўваецца як «Міжнародны дзень барацьбы з гомафобіяй»): «У нас была спачатку ідэя паскардзіцца ў суд. Калі б ён не разглядаў нашу позву ці сказаў, што гэта нармальна — называць секс-меншасьці „галубятняй“ і гэтак далей, мы б маглі таксама называць яго такімі ж словамі ўжо законна. Але мы вырашылі, што ня будзем апускацца да ягонага ўзроўню. І прыйшлі да высновы, што прычынай такога выказваньня быў менавіта недахоп ведаў, недахоп адукацыі ў галіне сексалогіі. Таму мы вырашылі зрабіць невялікі падарунак Аляксандру Лукашэнку — падручнік па сексалогіі. Гэта будзе кніга Ігара Кона, навукоўца, які вельмі папулярны на прасторы постсавецкіх краінаў. У ёй больш за 500 артыкулаў».

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе няма зарэгістраваных грамадскіх арганізацый, які прадстаўляюць правы і інтарэсы сексуальных меншасьцяў. Яшчэ прыканцы 1990-х Міністэрства юстыцыі ліквідавала зарэгістраваную Лігу сексуальнага раўнапраўя «Лямбда» [у 2005  была прымусова ліквідавана Таварыства беларускай вышэйшай школы (ТБВШ); хутка споўніцца 7 гадоў пасьля гэтай падзеі, але “Свабода” за гэтыя гады пра гэта не ўзгадала ні разу… – Рэд.].

Прайшло 10 дзён (04.03.2011) і “Свабода” зноўку паведамляе, што “У Менску хочуць правесьці марш супраць гомафобіі” (http://www.svaboda.org/content/article/2328059.html):

Актывісты гей-руху Беларусі падалі ў Менскі гарвыканкам заяву на правядзеньне шэсьця “Марш раўнапраўя”, прымеркаванага да Міжнароднага дня супрацьстаяньня гомафобіі 17 траўня. Заяўнікамі маршу выступілі 5 актывістаў арганізацыі IDAHO Belarus [зьвярніце ўвагу, да падзеі яшчэ 2,5 месяцы, а “Свабода” ўжо стараецца… – Рэд.].

Мэта “Маршу раўнапраўя” — выступ у падтрымку правоў чалавека і грамадзянскага раўнапраўя для ўсіх людзей незалежна ад этнічнай прыналежнасьці, рэлігійных і культурных перакананьняў, сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасьці.

“На гэты раз мы вырашылі не вырываць з кантэксту правоў чалавека права ЛГБТ-супольнасьці, таму ў мэтах шэсьця паказалі вялікі сьпіс груп меншасьцяў, гэта і нацыянальныя меншасьці, і моўныя, інваліды і пажылыя людзі, сексуальныя меншасьці і людзі рознай гендэрнай ідэнтычнасьці. Гэта мае зьнізіць узровень агрэсіі з боку гомафобна настроеных грамадзян”, — заявіў адзін з арганізатараў “Маршу раўнапраўя” Сяргей Прадзед.

17.05.2011 г. “Свабода” паведамляе пра вынік – “Шэсьця геяў (параўнайце з папярэдняй інфармацыяй) не атрымалася” (http://www.svaboda.org/content/article/24177800.html):

15 чалавек затрымалі сёньня ўвечары каля будынку Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ў Менску. Гэта ўдзельнікі акцыі, прысьвечанай барацьбе супраць гомафобіі. Сярод затрыманых — актывісты праваабарончага праекту «ГейБеларусь» і іх лідэр Сяргей Андросенка, прадстаўнікі некаторых моладзевых грамадскіх арганізацыяў.

Удзельнікі акцыі зьбіраліся пачаць шэсьце і раздаваць інфармацыйныя ўлёткі, у якіх згадвалася, што 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень супраць гомафобіі і трансафобіі [сапраўды, наперадзе прапаганда педафіліі, зоафіліі й г.д. – Рэд.]. Як толькі яны пайшлі ў бок праспекту Незалежнасьці, дарогу ім перагарадзілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Пасьля гэтага зьявіўся АМАП. Удзельнікаў акцыі адвезьлі ў Ленінскі РАУС Менску. Да 21-й гадзіны ўсіх затрыманых адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

13.09.2011 г. “Свабода” паведаміла, што з 11 па 23 кастрычніка запланаваны “менскі гей-прайд” (http://www.svaboda.org/content/article/24327148.html):

Арганізатары Менскага гей-прайду падалі ў Менгарвыканкам заяўку на шэсьце (на 22 кастрычніка) у падтрымку талерантнага стаўленьня да гомасексуалістаў.

“Менскі гей-прайд — гэта праваабарончы форум, мы будзем гаварыць пра права быць сабой. Ня ўсе беларусы па-ранейшаму роўныя і раўнапраўныя. У прыватнасьці, гомасексуалы, бісексуалы, трансгендэры па-ранейшаму ня могуць быць сабой у нашай краіне, нягледзячы на дэкрыміналізацыю гомасексуальных стасункаў у Беларусі ў 1994 годзе і бясплатныя аперацыі па зьмене полу. ЛГБТ-супольнасьць па-ранейшаму вымушана хаваць сваю ідэнтычнасьць, хлусіць блізкім, родным, выдумляць спосабы, каб “падмануць” заканадаўства, шукаць апраўданьня ўласнай слабасьці — гэта праблема”, — паведаміў старшыня арганізацыйнага камітэту Менскага гей-прайду, старшыня праваабарончага праекту “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.

11.10.2011 г. “Свабода” нам зноў паведамляе, што “11 кастрычніка стартуе Менскі гей-прайд 2011” (http://www.svaboda.org/content/article/24355690.html):

У першы дзень прэзентуюць фотапраект “10 абліччаў Прайда”, а таксама адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільму “Юры”.

“Правы гомасексуалаў – гэта не асаблівыя правы, мы не просім і не патрабуем ніякіх прывілеяў. Права гомасексуалаў на самавыражэньне і мірны сход – гэта законныя правы, якія замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі, заканадаўствам і, тым больш, міжнароднымі дакументамі. Мы любім сваю краіну і хочам ведаць, што гэтая краіна паважае і шануе нас. Мы ведаем, што гомасексуальныя беларусы – такія ж самыя беларусы як і не гомасексуальныя, акрамя таго, што гомасексуальны беларус ці беларуска валодае тузінам дадатковых праблемаў, з-за сваёй сексуальнай арыентацыі ці гендэрнай ідэнтычнасьці”, – гаворыць адзін з арганізатараў гей-праду Сяргей Андросенка.

“Гей-прайд – гэта не наўпроставая акцыя пратэсту супраць гомафобных уладаў альбо супраць гомафобнай апазіцыі. Гэта – дэманстрацыя за саміх сябе, у сваю ж падтрымку. Гэта заява супраць манапалізацыі апазіцыйнымі групоўкамі альбо урадам права на прадстаўленьне сваіх інтарэсаў”, – адзначае Андросенка.

11 кастрычніка ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень камін-аўта. Камін-аўт – гэта добраахвотнае адкрыцьцё перад грамадствам сваёй сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасьці.

14.10.2011 “Свабода” паведаміла пра “Фальшыўкі напярэдадні гей-прайду” (http://www.svaboda.org/content/article/24360071.html).

15.10.2011, “Свабода”. “У Менску адбыўся ўстаноўчы сход праваабарончай арганізацыі «ГейБеларусь»” (http://www.svaboda.org/content/article/24360797.html):

У менскім клюбе «6 А» адбыўся устаноўчы сход праваабарончай арганізацыі «ГейБеларусь». Гэтая грамадская арганізацыя мае на мэце абарону правоў лесьбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендэраў (ЛГБТ).

Удзел у працы сходу прынялі 55 дэлегатаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Старшынём «ГейБеларусь» абраны Сяргей Андросенка.

Адзін зь лідэраў аб’яднаньня Натальля Манькоўская: «На гэты момант мы прынялі статут, выбралі старшыню і цяпер выбіраем раду. … Дрэннага стаўленьня да нашай арганізацыі мы не сустракалі, і ўсё было дастаткова спакойна. На сёньня ў Беларусі няма ніводнай ЛГБТ-арганізацыі. Таму мы лічым, што гэты крок вельмі важны для нас. Мы зможам адстойваць свае інтарэсы на дзяржаўным узроўні і выходзіць у афіцыйную прастору са сваімі патрэбамі і прапановамі».

Як паведаміла Натальля Манькоўская, плануецца, што ў панядзелак, 17 кастрычніка, зацьверджаныя на сходзе дакументы будуць перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі для таго, каб праваабарончая арганізацыя была афіцыйна зарэгістраваная.

Ініцыятыва «ГейБеларусь» працуе з 2009 году. Гэта будзе другая спроба рэгістрацыі. Першая была ў 1999 годзе, калі арганізацыя мела назву «Ліга Лямбда».

Таксама 11–23 кастрычніка ў Менску праходзіць гей-прайд-2011. Акрамя забаўляльных праграм, устаноўчага сходу і канферэнцыі, у рамках прайду запланавана маніфестацыя ў падтрымку талерантнага стаўленьня да ЛГБТ і захаваньня правоў супольнасьці ЛГБТ у Беларусі. Заяўка пададзеная на 22 кастрычніка, аднак Менгарвыканкам пакуль ня даў адказу.

17. 10 2011 г. “Свабода” ўзяла інтэрвю ў Сяргея Андросенкі. І ім гаворыцца пра тое, што беларускае грамадства малаадукаванае ў сексуальным плане і што садаміты будуць яго адукоўваць (http://www.svaboda.org/content/article/24362625.htm):

Сёньня Менгарвыканкам не дазволіў шэсьце гей-прайду ў пасёлку ў мікрараёне Сосны. Радыё Свабода гаворыць з старшынём стваранай праваабарончай арганізацыі «ГейБеларусь» Сяргеем Андросенкам.

Ганна Соўсь: Сяргей, ці спадзяваліся вы, што Менгарвыканкам дазволіць гей-прайд, улічваючы апошнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, што ён не прымае гомасексуалізм, але ня супраць гей-прайду на ўскрайку гораду.  Гей-прайд планаваўся менавіта на ўскрайку…

Андросенка: Тут вельмі складана казаць, увогуле ў нашай дзяржаве ўсё адбываецца паводле дзіўных формулаў… Магчыма, што калі прэзідэнт выступаў перад расейскімі медыямі, гэта была проста імправізацыя і ён сам не разумеў, што сказаў. Хоць на фоне тых ягоных слоў, што на ўскрайку хадзіць можна… – мы так і паслухаліся прэзідэнта і вырашылі не эпаціраваць публіку – грамадства і ўлады – у цэнтры гораду. Вельмі сумна, што надзея наша аказалася марнай. Але мы не былі зьдзіўленыя адказам з выканкамаў – такія адказы мы атрымліваем ужо даўно.

Ганна Соўсь : Кіраўнік Беларусі неаднаразова рабіў заявы гомафобнага характару. Найбольш гучная апошняя ў дачыненьні да міністра замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле пра галубятню. Як бы вы ацанілі ступень гомафобіі беларускай улады і ўвогуле беларускага грамадства?

Андросенка: Зразумела, што грамадства малаадукаванае ў сексуальным плане, шмат стэрэатыпаў аб “ненармальнасьці” гомасексуалаў. Вельмі шмат уяўленьняў і размоваў пра сексуальныя асьпекты жыцьця гомасексуалаў, хоць іх жыцьцё складаецца ня толькі з сексу. Наконт гомафобіі дзяржавы – я быў нават усьцешаны тым, як Аляксандар Рыгоравіч павёў сябе з Гіда Вэстэрвэле. Гэта, ведаеце, калі б ён так выказаўся ў бок нейкага беларускага гея, хай сабе й пры пасадзе, гэта б ня выклікала такога міжнароднага скандалу і, магчыма, яму б не давялося пасьля шкадаваць аб сваёй заяве…

22.10.2011 г. “Свабода” з радасьцю паведаміла сваім слухачам і чытачам, што ў “Менску адбыўся гей-прайд” (http://www.svaboda.org/content/article/24367898.html):

Беларускім актывістам гей-руху ўдалося 22 кастрычніка правесьці свой парад. Ён быў нешматлікім і непрацяглым [вы бачыце, што садаміты ўцягнулі ў свой “парад” нават дзяцей. – Рэд.]. Але галоўнае, што ім нічога не было за тое, што яны парушылі непісанае беларускае правіла “больш трох не зьбірацца”.

Акывісты гей-руху сабраліся ў менскім раёне Шабаны на вуліцы Сяліцкага і прайшлі ўздоўж вуліцы літаральна метраў 200. Яны несьлі з сабою вясёлкавыя колеры гей-руху.

Лідар беларускага гей-руху Сяргей Андросенка: “Мы хацелі сёньняшняй акцыяй прыцягнуць увагу грамадскасьці і ўлады да таго, што шэсьце геяў і лесьбіянак не разбурыць гэты горад, не разбурыць мараль. І гэта проста сорамна, непрыгожа і незаконна забараняць акцыю з тых прычынаў, зь якіх гэта робіць урад. Вось уласна ўсё. Сёньня ў нас сьвяточная дыскатэка. Заўтра – канцэрт супраць гвалту над ЛГБТ-моладьдзю. Прайд працягваецца і ў наступным годзе мы абавязкова будзем склікаць гасьцёў і старацца кожны год праводзіць прайд усё лепш і лепш. Дзякуй. Прайд – гэта нармальна!

Акцыя атрымалася нешматлікай, але цікавай, перакананы іншы яе ўдзельнік Максім: “Для Беларусі, для Менску гэта ўжо падзея, таму што вы самі разумееце, як да нас ставяцца. І тое, што мы зараз маглі свабодна і спакойна правесьці гэтую маленькую маніфестацыю, гэта падзея. Нам далёка яшчэ да еўрапейскіх сталіцаў, дзе зьбіраюцца тысячы людзей. Гэта толькі пачатак. Тое, што зараз свабодна прайшлі чалавек 20 (да 15), азначае, што ў наступным годзе нас пройдзе ў два, у тры разы болей”.

Напрыканцы акцыі на паветраных балёніках у неба ўзьняўся  вялікі “вясёлкавы” сьцяг. Акцыя скончаная.

Праз некалькі дзён (28.11.2011) “Свабода” з жалем паведаміла, што “У Санкт-Пецярбургу забараняюць «гомасексуальную прапаганду» (http://www.svaboda.org/content/article/24404979.html):

Заканадаўчы сход Санкт-Пецярбургу рыхтуецца прыняць у другім чытаньні законапраект, які ўводзіць адміністрацыйную адказнасьць за прапаганду гомасексуалізму сярод дзяцей і падлеткаў і за прапаганду педафіліі.

Гей-актывісты мяркуюць, што гэтая заканадаўчая навацыя зьяўляецца працягам перасьледу сексуальных меншасьцяў і спробай адцягнуць увагу грамадства ад сацыяльна-эканамічных праблем напярэдадні думскіх выбараў 4 сьнежня.

Аўтар законапраекту, дэпутат ад «Единой России» Віталь Мілонаў тлумачыў неабходнасьць адпаведнага закону тым, што «дзеці павінны быць агароджаныя ад дэструктыўнай інфармацыі». Ён адзначыў, што паўночную сталіцу накрывае «хваля папулярнасьці полавых збачэнстваў».

Законапраект, які фактычна прыраўноўвае гомасексуальную прапаганду да прапаганды педафіліі, у першым чытаньні быў ужо прыняты заканадаўчым сходам Санкт-Пецярбургу, «за» прагаласавала 37 дэпутатаў, «супраць» — 1. Калі законапраект стане законам, грамадзяне могуць быць аштрафаваныя на суму, эквівалентную 160 далярам, а арганізацыі — на суму, эквівалентную 1600 далярам, за «публічныя дзеяньні, скіраваныя на прапаганду мужалоства, лесьбіянства, бісексуалізму і транссексуалізму сярод непаўнагадовых».

Законапраект пракаментаваў у інтэрвю нашаму радыё культуролаг з Санкт-Пецярбургу Міхаіл Залатаносаў: «Тут зьмяшаныя забароненая крымінальным кодэксам педафілія і не забаронены крымінальным кодэксам гомасексуалізм. Прычым не забаронены, нават калі лічыць яго парушэньнем выбару аб’екта перавагі. Хоць па 10-й версіі міжнароднай класіфікацыі хваробаў, якую Расія прызнала ў 1997 годзе, гомасексуалізм — гэта не паталогія, а педафілія — ​​паталогія і плюс яшчэ злачынства. Іншымі словамі, калі гомасексуалізм нават і хвароба, як многія актыўна даказваюць, то гэта не злачынная хвароба, а такая ж, як радыкуліт, гастрыт або насмарк. А прапагандаваць радыкуліт ня шкодна і не супрацьпраўна [яшчэ адзін прыклад выкрунтасьніцтва: гомасексуалізм – гэта сексуальная анамалія, інваліднасьць, а педафілія – сексуальная анамалія і злачынства; але злачынства ёсьць ня толькі прапагандаваць педафілію, але і прапагандаваць гомафільную садамію; “прапагандаваць” радыкуліт не злачынна, таму што гэта не разбурае грамадскую этыку, культуру – галоўная прычына, па якой прапагандуецца садамія (!), таму радыкуліт ніхто і не прапагандуе…; карацей, у Піцеры ўсё зрабілі правільна. – Рэд.].

Алена Бабіч, дэпутат Санкт-Пецярбурскага заканадаўчага сходу ад Ліберальна-Дэмакратычнай партыі, мяркуе, што гомасексуальная «прапаганда» павінна быць аб’яўлена па-за законам для прадухіленьня дэмаграфічнага крызісу ў Расеі. На яе думку, прычынай дэмаграфічнага крызісу ў Нямеччыне сталі шырокія правы, якімі карыстаюцца нямецкія геі.

Валянціна Матвіенка, былы губернатар Санкт-Пецярбургу, якая цяпер узначальвае Савет Федэрацыі, выказалася за тое, каб палажэньні санкт-пецярбурскага законапраекту былі распаўсюджаныя на ўсю краіну: «Жорсткія законы павінны быць уведзеныя супраць усяго, што руйнуе розум і здароўе дзіцяці. Калі гэты закон будзе мець свой пазітыўны ўплыў, то мы можам разгледзець пытаньне аб рэалізацыі гэтай ініцыятывы на федэральным узроўні».

Падобны закон дзейнічае з 2006 году ў Разані і зь верасьня гэтага году — ў Архангельску.

У Беларусі ў 2005 годзе была заканадаўчая прапанова аднавіць савецкі артыкул аб крымінальным перасьледзе за гомасексуалізм, але яна была адхіленая.

Ад рэдакуцыі:

Мы выбачаемся за вялікі дакумант. Але злачынства супраць маралі, агульнай і нацыянальнай культуры трэба было зафіксаваць…

У выніку, такім чынам, факт асаблівай “цікавасьці” радыё “Свабода” да збачэнцаў, як і імкненьне ўсяляк падтрымаць іх высілкі па прапагандзе садаміі, можна лічыць даказаным (хаця мы ўзгадалі далёка ня ўсе факты прапагандаваньня “Свабодай” “нетрадыцыйнай” тэмы). Каму гэта яшчэ не відавочна, хай паспрабуе знайсьці хаця б невялікую частку ад той ўвагі, якую гэта радыё надае сексуальным праблемам 1-2% нашага насельніцтва, да такой, напрыклад, праблемы, як адсутнасьць беларускамоўнага навучаньня ва ўніверсітэтах Беларусі, што ёсьць адным з самых галоўных механізмаў этнацыду!..

У сувязі з гэтым лічым цалкам апраўданым нашу прапанову па замене сімволікі Radio Liberty (карэнная назва радыё “Свабода”) на тую, якая паказана ў пачатку артыкула…

P.S.

Абмеркаваньне зноў пакідаем для  апошняй часткі данага матэрыяла.


4 каментарыя

  1. Разьвялося палітолягаў ды этнолягаў у Беларусі як нястрэленых сабак.
    ЭГУ мне падаецца ўсё больш і больш сумнеўным праектам. У свой час быў там раз пяць, прапанаваў тры грунтоўныя курсы па палітычнай геаграфіі Эўропы, эўрапейскіх геапалітыках і геаграфіі цывілізацый Эўропы. Атрымаў … ветлівы адказ (нават з улікам таго што ведаю польскую і летувіскуюю мову, чытаю па-ангельску, вучыўся ў дактарантуры ў Варшаўскім універсытэце, маю соткі крыніц інфармацыі і г. д.).
    Студэнты і выкладчыкі там часта размаўляюць па-расейску і г. д.(сам чуў). Уплыў расейскага шавінізму й лібэрастыі відавочны. Традыцыйна нацыянальна арыентаваныя летувісы мусяць тое цярпець, усё ж прымаючая дзяржава.
    Аб чым можна казаць, калі на той час палітолягам не патрэбна была палітычная геаграфія й геапалітыка. Якіх палітолягаў яны рыхтуюць? Зь якой навуковай падрыхтоўкай? Толькі беларускі нацыянальны ўніверсытэт вырашыць праблему.
    Запамятаўся выступ на “Свабодзе” аднаго зь кіраўнікоў ЭГУ, дзе ён размаўляў па-беларуску нібы першаклясьнічак. Нават першачкі гамоняць лепш! Пра што будзем далей казаць.
    Там працуе сп. Смалянчук, адзін зь нямногіх нацыянальна арыентаваных выкладчыкаў. Працуюць і іншыя, але ж яны у меньшасьці. Актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах нацыянальнага характару адзін з старэйшых віленскіх беларусаў Хведар Нюнька.
    Каб быць эўрапейскім універсытэт павіінен быць найперш НАЦЫЯНАЛЬНЫМ паводле сваяго духу. Інакш будзе прадукавацца пакаленьне бязродных рашанаў-інглішаў, якія ня здолеюць глыбока разабрацца (між іншым) ў праблемах сэксуальных арыентацый ды стануць сьвядома ці несьвядома прапагандаваць дэманстрацыі вычварэньняў.
    Падборка матэрыялаў надзвычай багатая. Яна паказывае ўсю кашу ў галовах розных палітолягаў, этнолягаў ды фэнімістых. Прапаганду нормы яны блытаюць з гомафобіяй. Ніхто ж не сабіраецца абмяжоўваць правы гей меньшасьцяў. Хай займаюцца каханьнем у закрытых клубах, сабіраюць уласныя мерапрыемствы ў закрытых залях, але не ходзяць у сукенках з вусамі ды борадамі па цэнтральным вуліцам ды прашпэктам.
    Яшчэ раз адзначым, што глябалістычныя колы зацікаўлены ў гіпэррэкляме сэксменьшасьцяў. Мэты тут вядомыя. Вынішчэньне як цывілізацыйных, так і нацыянальных каранёў, перамяшаньне цывілізацый, этнасаў і нацый, атрыманьне фінансавых гіпэрпрыбыткаў, эканамічнае ды палітычнае панаваньне над чалавецтвам.

  2. Наконт радыё “Свабода”. Вядома, што фінансуецца ЗША, але не зьяўляёцца нацыянальна арыентаваным. Беларускамоўным паводле формы, але глябалістычным паводле зьместу. Таму варта крытычна ставіцца да праглябальнай накіраванасьці вялікай часткі матэрыялаў. Нельга не разумець, што фінансаваньне тут вызначае ступень мэдыйнае раскруткі пэўнай праблемы. Ці яна на самрэч супэрактуальная, ці то не. Праблему выдумываюць і абсмактываюць, робячы навіной нумар адзін. Насамрэч яна хвалюе нямногіх. Хутчэй за ўсё так і з сэксменьшасьцямі. Абы на тое былі кінуты грошы ад пэўных колаў, куплены журналістыя, замоўлены тэматыкі і напісаны адпаведныя тэксты. Абы тое, што патрэбна ў межах тэматык.
    Неабходна разьвіваць хоць адзін нармальны беларускі нацыянальны мэдыйны рэсурс.Каб беларускі нацыяналізм ння быў разьведзены расейскім шавінізмам ды лібэрастызмам. Інакш — згубяцца ідэалы.

  3. Я лічу, што рэдакцыі гэтага сайту і патрэбна заняцца гэтай справай. Сабраць каманду, адкрыць рахунак для арганізацыі такога сайту і пачаць збор матэрыльных сродкаў. Буду падтрымліваць такі сайт, у тым ліку і матэрыяльна. У першую чаргу, патрэбна паразмаўляць з рэдакцыямі і рэдактарамі беларускамоўных невялікіх сайтаў і блогерамі для такой сумеснай працы.

  4. Siarhiej кажа:

    КГБ актыўна выкарыстоўвае “блакітных і ружовых” – іх прасцей завербаваць і накіраваць.
    Таксама гэта праблема цікавая для сэксідустрыі – на гэтым робяць грошы.
    Няўжо ўся заходняя дапамога зводзіцца да “продажу” абарыгенам рознага гаў-а?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы