nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці могуць дапамагчы дэмакратыі крывадушнікі, цынікі, здраднікі? (частка 2)

студзень 12, 2012 | Каментары (1)

Рэдакцыя

Пачуцьцё факталагічнага нядосыту прымусіла нас працягнуць тэму, распачатую ў папярэднім матэрыяле. Прыводзім чарговую нізку меркаваньняў і фактаў, якія паказаваюць усё на тое ж – “Захад” на справе  (прынамсі, цяперашнія яго вядучыя палітыкі) ні за якую свабоду і дэмакратыю ў “постсавецкіх краінах”, ні за якія высокія каштоўнасьці не змагаецца. Вырашае свае прыватныя пытаньні, пры гэтым нават на элементарную прыстойнасьць не зьвяртае ўвагі…


НОВАЯ «ЯЛТА»: ЗАХАД ЗДРАДЗІЎ УКРАІНУ! (узята з http://lj.rossia.org/users/shiropaev/44412.html#cutid1)

65 гадоў таму, у лютым 1945 года, у Ялце адбылася знакамітая канферэнцыя «вялікай тройкі», якая замацавала падзел пасьляваеннай Еўропы на сьферы ўплыву. Тады, як вядома, Захад здаў Сталіну Польшчу і ўсю Усходнюю Еўропу, а Ціта атрымаў Югаславію. Надзеі мільёнаў людзей на будучыню, якая вызначаецца еўрапейскімі дэмакратычнымі каштоўнасьцямі, былі пахераныя адным росчыркам пяра. Глядзіце «Попел і дыямент» Анджэя Вайды, там пра гэта ўсё сказана.


І вось цяпер, праз роўна 65 гадоў, ганебная гісторыя Ялты, падобна, паўтараецца зноў – цяпер у дачыненьні да Украіны [і ня толькі Ўкраіны. – Рэд.].

Аналізуючы вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, Рыгор Перапяліца – доктар палітычных навук, прафесар Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Т. Шаўчэнкі – сярод іншага адзначыў: «ЦВК яшчэ не абвясьціў вынікі галасаваньня, а заходнія лідары аднадушна павіншавалі Януковіча з выбраньнем. Нават Прэзідэнт РФ Мядзведзеў павіншаваў Януковіча пазьней за іх. Відавочна, Захад задавальняе такая сітуацыя, што Украіна вяртаецца ў сьферу расійскага ўплыву …  Захад зьмяніўся, ён зьмірыўся з падзелам Еўропы на дзьве сьферы ўплыву. Пашырэньне ЕЗ і НАТА ў сярэднетэрміновай персьпектыве не разглядаецца і, відавочна, Захад згодны зафіксаваць статус-кво ва Усходняй Еўропе…».

Г. Перапяліца канстатуе: “На жаль, персьпектыва сумная. Гэта вынік ня толькі зьменаў ва Ўкраіне і Расеі. Гэта зьмены ў самой Еўропе. Еўропа стамілася ад пашырэньня, і, на жаль,  Еўропа пачынае кіравацца больш уласнымі інтарэсамі, чым ўласнымі каштоўнасьцямі. Гэта дастаткова сур’ёзны для нас выклік, таму што з-за гэтых каштоўнасьцяў і падняўся народ падчас Памаранчавай рэвалюцыі. Менавіта гэтыя каштоўнасьці Еўропа прасоўвала на постсавецкай прасторы і на ўсходзе Еўропы, выбудоўваючы праект Вялікай Еўропы».

Этапы адступленьня Захаду перад пуцінскай імперыяй відавочныя:

– Яшчэ, як гаворыцца, ня вырасла трава на магіле Аляксандра Літвіненкі, а ўжо ў лютым 2007 года заходнія лідары праглынулі мюнхенскую прамову Пуціна, якая стала дэкларацыяй зьнешняй палітыкі крамлёўскага нэасаўка;

– У жніўні 2008-га Захад ледзь была не дапусьціў расейскую акупацыю Грузіі;

– У тым жа 2008 годзе еўрапейцы, нягледзячы на ​​актыўную пазіцыю прэзідэнта ЗША Буша, правалілі ўступленьне Украіны і Грузіі ў НАТА;

– І вось цяпер Захад зьмірыўся з новым «уз’яднаньнем» Украіны з Расеяй.

Юлія Цімашэнка б’е трывогу. Яна кажа аб фальсіфікаваных выбарах, аб небясьпецы антыўкраінскай і антыеўрапейскай дыктатуры Януковіча. У нядаўняй заяве Цімашэнкі сказана: «Не прайшло і некалькіх тыдняў з часу выбараў, а каманда Януковіча ўжо пачала па ўсіх напрамках здраджваць ўкраінскія нацыянальныя інтарэсы. Іх сьветагляд – зьнішчэнне Украіны, зьнявага нашай мовы і культуры. І яны гэтага нават не хаваюць … Каманда Януковіча ўжо пачала прыватызаваць газатранспартную сістэму. Яна, дарэчы, зьвярнулася з пазовам супраць Украіны ў Стакгольмскі суд, каб забраць стратэгічныя запасы прыроднага газу. Гэты пазоў цяпер у мяне ў руках. Абуральны факт – каманда новага Прэзідэнта выступае супраць дзяржавы Украіна. І ўсё гэта толькі пачатак. Сёньня небясьпека пагражае незалежнасьці Украіны».

Усё так, але, заўважым, сама ж Юлія Ўладзіміраўна нямала зрабіла для перамогі Януковіча, здрадліва раскалоўшы і прыслабіўшы нацыянал-дэмакратычны лагер. І кабальныя дамовы з Газпрамам па ўкраінскай ГТС складала менавіта яна, нягледзячы на ​​жорсткую крытыку з боку Віктара Юшчанкі. Зрэшты, гэта ўжо іншая тэма.

Захад яўна не падзяляе трывогу Юліі Цімашэнка. У заяве амбасады ЗША прайшоўшыя ва Украіне выбары названыя «яшчэ адным крокам у напрамку ўмацаваньня ўкраінскай дэмакратыі». Некаторыя еўрапейскія выданьні «не хаваюць сваёй незадаволенасьці даволі дзіўнымі, на іх думку, паводзінамі прэм’ера Украіны, якая прайграла гэтыя выбары і паводзіць сябе, як кажуць, “не дэмакратычна”, бо здаецца, што яна “не разумее, што дэмакратыя таксама мяркуе і ветлівае прызнаньне сваёй паразы”».

Барыс Беразоўскі канстатуе, што “Захад у чарговы раз пацьвердзіў абсалютнае неразуменьне важнасьці таго, што адбываецца ва Ўкраіне”. “Я лічу, – заявіў ён, – што гэта ў тысячу разоў больш складана, чым тое, што адбываецца ў Іране, у тысячу разоў больш складана, чым тое, што наогул адбываецца на Блізкім Усходзе, таму што тут вырашаецца ня толькі будучыня Расеі, але наогул вырашаецца будучыня каштоўнасьцяў заходніх цывілізацый. Вось гэта ключавая кропка, а не Іран“.

Баюся, што Захад проста не жадае гэта разумець. Так яму зручней…

У 1932-33 гг. яму было зручна не заўважаць Галадамор, паколькі ён бачыў у Сталіне магчымага саюзьніка па барацьбе з Гітлерам. Цяпер Захад ва ўпор не бачыць новую ўкраінскую драму, паколькі хоча бесперабойна атрымліваць расейскія вуглевадароды.

Валерыя Навадворская наўпрост называе цяперашніх заходніх лідараў «спадчыньнікамі і працягвальнікамі ялцінскай змовы», піша: «Расея зьбіраецца захопліваць усё, што “дрэнна ляжыць”. Мыцьцём, катаньнем, а часам з дапамогай танкаў. Мы толькі што бачылі гэта па расейска-грузінскай вайне. Калі Ўкраіна дазволіць, яна стане пратэктаратам. А Расея сьпіць і бачыць, як бы прыбраць назад усе свае калоніі».

Хто мае вушы, хай пачуе.



FORBES : “АБАМА ПАВІНЕН ПРЫНЯЦЬ ЛУКАШЭНКУ” (Алена Струвэ; узята з http://www.svaboda.org/content/article/1766813.html; 01.07.2009 г.)

Расейская штодзённая эканамічная газета RBC Daily — сумеснае выданьне зь нямецкім Handelsblatt — зьмясьціла артыкул пад назваю “Захад купляе Лукашэнку”.

RBC Daily адзначае, што лаяльнасьць беларускага лідэра ацанілі ў 3,5 мільярды даляраў, і робіць выснову, што зьмена палітычнага курсу беларускага кіраўніка не выклікае сумневу [цікава, хто за такая меркаваньні пра “невыкліканьне сумневу” што да зьмены палітычнага курсу Лу-кі будзе цяпер адказваць? – Рэд.].

Як піша выданьне, павелічэньне крэдытнай лініі МВФ таямнічым чынам супала з амністыяй грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра, які адбываў пакараньне ў беларускай турме. RBC Daily падкрэсьлівае, што ўсё адбылося ў адзін і той жа дзень: учора МВФ ухваліў другі па ліку за гэты год крэдыт, а Аляксандар Лукашэнка прыняў у сябе дэлегацыю амерыканскіх кангрэсмэнаў і паабяцаў дзеля “нармалізацыі стасункаў” з Вашынгтонам выпусьціць на волю амерыканскага адваката.

“Мы заўсёды цэнім атрыманыя сыгналы. І, у прыватнасьці, тую канструктыўную пазіцыю ЗША, якая садзейнічала прыняцьцю МВФ рашэньня адносна вылучэньня Беларусі рэзервовага крэдыту”, — заявіў беларускі лідэр і прапанаваў аднавіць гандлёва-эканамічныя стасункі з ЗША.

“Наколькі сігналы з Вашынгтону насамрэч важныя для беларускага лідэра, стане ясным пасьля візіту ў Менск прэзідэнта РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева, які павінен адбыцца 3 ліпеня”, — піша RBC Daily.

Абама павінен запрасіць да сябе ў Белы дом прэзідэнтаў Беларусі і Туркменістану, перш чым гэтыя краіны апынуцца пад кантролем Кітаю і Расеі”, — піша амерыканскае выданьне Forbes. Абама, паводле выданьня, “можа скарыстаць свае рытарычныя і палітычныя здольнасьці дзеля няпростай задачы – запэўніць іх у падтрымцы, падштурхоўваючы ў той жа час да прадуктыўных зьменаў. Нагода для гэтага надарылася. Але яна кане ў Лету, калі ніхто не парупіцца яе скарыстаць”.

Як піша Forbes, і прэзідэнт Лукашэнка, і яго туркменскі калега маюць мала павагі да дэмакратыі і правоў чалавека. Аднак апошнія заявы і жэсты беларускага кіраўніка сьведчаць пра тое, што ён, хоць зь цяжкасьцю, марудна, аднак пэўна крочыць у бок ЗША і Эўропы [зноў, хто будзе адказваць за заявы пра “пэўнасьць крокаў у бок ЗША і Эўропы”? – Рэд.].

“Чым даўжэй Захад застаецца ўбаку ад канкурэнцыі за Беларусь і Туркменістан, тым цяжэй будзе чагосьці дасягнуць у рэгіёне, дзе імкнецца аднавіць свой уплыў Расея… Горш за тое: падобна, што адміністрацыя Абамы робіць стаўку на Расею і стараецца дзейнічаць мякчэй, баючыся ўгнявіць Крэмль напярэдадні ліпеньскага візіту амерыканскага прэзідэнта ў Маскву”, — піша Forbes і заключае:

“Зразумела, шмат хто ў ЗША можа запярэчыць: маўляў, адсутнасьць дэмакратыі і павагі да правоў чалавека павінна стаць на перашкодзе шчыльнаму супрацоўніцтву Вашынгтону зь Беларусьсю і Туркменістанам. Але ж такі аргумент сьмеху варты [адкрыты цынізм, ды яшчэ са зьдзекам! – Рэд.]. ЗША падтрымліваюць прыязныя стасункі з Савудаўскай Арабіяй цягам дзесяцігодзьдзяў”.



ТАЕМНЫЯ ШАШНІ НЯМЕЧЧЫНЫ З КРЫВАВЫМ ТАШКЕНЦКІМ ДЫКТАТАРАМ (узята з http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/11/02/61930.shtml)

Невядома, як і калі прыбыў у Нямеччыну Рустам Інаятаў (гл. фота ў пачатку матэрыяла), верхавод адной з найбольш крывавых банд ташкенцкага дыктатара Карымава, якая выконвае функцыі «узьбецкіх сьпецслужбаў». Невядома таксама, як доўга ён прабыў у Берліне, – піша ў гэтай сувязі нямецкая газета Die Welt. Ёсьць дадзеныя, што запрашэньне ён атрымаў ад Федэральнай канцылярыі.

Перамовы з крывавым верхаводам вялі Федэральная выведчая служба Нямеччыны і Федэральная канцылярыя. Іх тэмай была «пагроза Нямыччыне, якая сыходзіць ад заснаванага ўзьбекамі Саюзу ісламскага джыхаду (IJU)».

Між тым, Берлін не дае афіцыйнага каментара па гэтай інфармацыі.

Нямецкая газета піша, што многія нямецкія мусульмане зьяўляюцца членамі IJU. Улады задаюць пытаньне, чаму так шмат этнічных немцаў, а таксама турак, якія вырасьлі ў Нямеччыне, уступаюць у шэрагі IJU, і як гэта можна прадухіліць. «Верагодна, адказу на гэтае пытаньне федэральны ўрад чакаў ад Інаятава», – піша нямецкая прэса.

Іншая тэма перамоваў – гэта бясьпека вайсковай базы бундэсвера ва ўзьбецкім Тэрмезе. Вайсковая прысутнасьць Нямеччыны ва Ўзьбекістане трапіла пад агонь крытыкі яшчэ тры гады таму. Але вывада салдатаў бундэсвера патрабавалі тады не так званыя «радыкальныя ісламісты», а праваабарончыя арганізацыі.

Падставай для гэтага стала крывавае падаўленьне народнага паўстаньня ў Андыжане. Тады ЕЗ увёў санкцыі ў дачыненьні да Ўзбекістана, але некалькі тыдняў таму яны былі адмененыя. Менавіта іх адмена дала магчымасьць запрасіць у Нямеччыну Інаятава.

Крыніцы ва Ўзьбекістане паказваюць, што Інаятаў зьяўляецца фактычным кіраўніком у гэтай краіне, нягледзячы на ​​тое, што Карымаў яшчэ жывы.

Яшчэ ў 2005 годзе былы ахоўнік, а цяпер верхавод «службы нацыянальнай бясьпекі», засяродзіў у сваіх руках важныя рычагі ўлады. Сёньня менавіта ён вызначае кадравую палітыку дзяржавы. А значыць, нясе персанальную адказнасьць за дзеяньні сваіх падначаленых. У тым ліку і ў Андыжане.

Такім чынам, ЕЗ выдаў індульгенцыю ташкенцкаму рэжыму і асабіста Інаятаву і Карымаву на зьнішчэньне мусульман.



ГІШПАНІЯ ВЫДАЛА РАСЕІ МУРАТА ГАСАЕВА (узята з http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/31/63125.shtml)

Гішпанія ў сераду выдала Расіі Мурата Гасаева – бежанца з Чачні, абвінавачанага ва “ўдзеле ў ўзброенай групе” – паведамілі расейскія ўлады.

Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што Мадрыд зрабіў гэта напярэдадні Новага году, падносячы своеасаблівы «падарунак» Маскве.

У свой час, будучы прэзідэнтам Грузіі, такі ж «падарунак» на дзень нараджэньня Пуціна зрабіў Эдуард Шэварнадзэ, які выдаў Расеі адразу некалькі чачэнскіх уцекачоў, спрабуючы чачэнскай крывёю задобрыць рускага мядзьведзя. Пасьля Шэварнадзэ такі ж метад залагоджваньня Масквы выкарыстаў новы прэзідэнт Грузіі Саакашвілі, па загаду якога ў Тбілісі былі выкрадзеныя некалькі чачэнскіх уцекачоў, якіх толькі што апраўдаў грузінскі суд і выпусьціў на волю.

Яны былі выкрадзены ў гэты ж дзень, калі вярталіся дадому, і таемна выдадзены Расеі. З тых часоў аб лёсе бежанцаў, выдадзеных Шэварнадзэ і Саакашвілі, няма ніякіх зьвестак. Яны згінуў у скляпеньнях Лубянкі.

Вынік такой палітыкі грузінскіх уладаў добра вядомы. Расея ўварвалася ў Грузію і анэксавала Абхазію і Паўднёвую Асецію.

Між тым у Маскве не хаваюць сваё задавальненьне выдачай Гасаева, які ўжо шмат гадоў пражываў у Еўропе.

Расейскі бок заяўляе, што ў 2003-04 годзе Мурат Гасан ваяваў супраць расейскіх акупантаў. Гэтай заявы Масквы было дастаткова, каб Мадрыд пайшоў на змову і выдаў бежанца на разарваньне Лубянкі.

Між тым, яшчэ ў сакавіку 2008 года кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Чачэнскі Камітэт Нацыянальнага Выратаваньня» Руслан Бадалаў распаўсюдзіў заяву з пратэстам супраць магчымай экстрадыцыі зь Гішпаніі ў Расею Мурата Гасаева.

У заяве Бадалава паказвалася: «Я ведаю Мурата Гасаева зь дзяцінства. Ён вырас літаральна на маіх вачах. З бацькам Мурата, Ахметам Гасаевым, заслужаным трэнерам РСФСР, мы падтрымлівалі шчыльныя сяброўскія дачыненьні. Сам Мурат атрымаў званьне майстра спорту СССР па грэка-рымскай барацьбе. Важна адзначыць, што Мурат Гасаеў ня ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях на Паўночным Каўказе. Стаўшы ахвярай абгавору, ён быў змушаны шукаць сабе прытулку за мяжой, у Еўропе, куды ўжо даўно бягуць яго супляменьнікі ад абуральных беззаконьняў і свавольства».

Цікава, што гішпанскія ўлады самі зьвярнуліся да Расеі за «парадай» даць або ня даць прытулак Мурату Гасаеву, пасьля таго, як ён накіраваў прашэньне аб наданьні яму статуса бежанца ў гэтай краіне. Толькі пасьля гэтага ў Маскве даведаліся аб факце існаваньня Гасаева і тут жа, як і ў выпадку з чачэнскімі бежанцамі ў Грузіі, згатавалі заднім лікам «абвінавачаньне» і запатрабавалі ад Гішпаніі яго выдачы.

У Мадрыдзе пра гэта ведалі, аднак спакойна выдалі чалавека на сьмерць [пасьля Другой сусьветнай вайны так на забой “Захад” аддавай Сталіну казакаў. – Рэд.].



І ў заключэньне апошняе.

Вядома, што розныя там Antifa пішуць лозунг: “Зачыніць міністэрствы, адчыніць межы”. А як да гэтага ставяцца ў тых краінах, адкуль ідуць такія “прагрэсіўныя ідэі”?

Вось некалькі фотафактаў.

Сьцяна-агароджа паміж Мексікай і ЗША (http://fishki.net/comment.php?id=87434).

Той жа аб’ект (http://fishki.net/commentall.php?id=58739)

Амерыканскі памежнік праходзіць каля сьцяны-агароджы паміж ЗША і Мексікай у горадзе Нагалес (узята з http://www.svaboda.org/photogallery/3967.html)

Сьцяна паміж Палестынай і Ізраілем (http://foto.mail.ru/mail/vadaragan/1438/1481.html)


Тая ж сьцяна (http://z2.foto.rambler.ru/users/anat-pit/tags/19/4c01aa14-2aca-7783-d2bb-05e4f8cfa9dd/)


Усё тая ж сьцяна толькі трохі “ўпрыгожаная” (http://www.tury.ru/photo/id/484772)

Атрымліваецца, у сябе робім адно – тое, што трэба, а іншым накідаем іншае. Тыповае крывадушша – істотны факт, варты запамінаньня.



Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Знаходзацца нягоднікі, якія з’яўляюцца “большымі нягоднікамі”, чым дыктатары ва ўяўленні заходніх палітыкаў. І гэтыя недалёкія палітыкі не разумеюць, што “большых нягоднікаў” прадукуюць і прыкрываюць таталітарныя імпэрыі і дыктатары. Напрыклад, не было б нападу СССР на Аўганістан – не было б і талібаў. Тупыя палітыкі змагаюцца з наступствамі, а не з прычынай, лечаць сімптомы, а не саму хварбу – рабства.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы