nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Нават асьцярожны Кавалёў кажа, што “Еўропа” не прытрымліваецца правоў чалавека

студзень 14, 2012 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Лаўрэат першай летувіскай Прэміі свабоды Сяргей Кавалёў выступіў учора ў Сейме гэтай прыбалтыйскай краіны. Ён выказаў радасьць з нагоды таго, што Летува ідзе па шляху еўрапейскай інтэграцыі. Аднак выказаў і пэўныя сумненьні (падаецца паводле http://www.ves.lv/article/201340).


У сваім выступе вядомы расейскі дысідэнт адзначыў: «Не без недахопаў, магчыма, з сур’ёзнымі недахопамі, аб якіх ішла гаворка з гэтай трыбуны, але цяпер свабодная Летува ідзе па новым шляху еўрапейскай інтэграцыі. Я думаю, што гэта самы надзейны, самы неабходны шлях у існуючым сьвеце “.

Паводле слоў Кавалёва, свабода непадзельная. “Ні ў адной кропцы сьвету ня можа быць сапраўднай свабоды, калі такой колькасьцю тэрыторый ўсё яшчэ кіруюць або прыгнятаюць тыраны, або яны знаходзяцца на шляху небясьпечнай памылкі – як гэта адбываецца ў мусульманскім сьвеце. Прыйшоў час, калі нацыянальных прыярытэтаў недастаткова, а часам яны нават небясьпечныя [а можа, варта разабрацца і сказаць, што там небясьпечнае, а што не зьяўляецца такім? – Рэд.]. Прыйшоў час, калі паўстала асаблівая неабходнасьць у новай палітычнай парадыгме сьвету. Прыйшоў час, калі трэба вельмі выразна пазначыць сваю пазіцыю перад прадстаўнікамі ўлады ў любой краіне сьвету: хопіць хлусіць, хопіць прамаўляць словы аб універсальных каштоўнасьцях – бо яны гучаць як загаворы шамана. Ніхто ў гэтыя камланьні ня верыць. Вы кажаце адно, а робіце іншае», – патлумачыў ён.

Кавалёў таксама адзначыў, што адразу пасьля распаду СССР неадназначна ўспрыняў аддзяленьне краін Балтыі, аднак пазьней зразумеў, што «тыя высновы былі нясьпелымі і нават небясьпечнымі». «Я без усялякага гвалту над сабой кажу слова «акупанты», паколькі ня толькі бальшавікі, але і тыя, хто дазваляў бальшавікам на працягу 70 гадоў кіраваць велізарнай краінай, нясуць адказнасьць. Гэта не юрыдычная, але маральная, гістарычная, калектыўная віна. І ў першую чаргу, гэта віна рускіх, мая віна. Мы дазволілі ўсталявацца тыраніі, мы дазволілі большасьці праслаўляць тыранію, дазволілі тыраніі й тыранам зносіць цэрквы”, – сказаў праваабаронца.

Акрамя гэтага, у інтэрвю BNS расейскі дысідэнт заявіў: «Я лічу, што ня толькі Летува, але і ўся міжнародная грамадскасьць робяць сур’ёзную памылку ў зносінах з Расеяй. Памылку, якая можа стаць фатальнай. На Расею трэба аказваць ціск, а ня «цацкацца» зь ёй. Я маю на ўвазе не ваенны ціск”.

Кавалеў таксама сказаў, што нядаўна абразіў французаў папрокам у тым, што пратакол для іх важней асноўных каштоўнасьцяў. «Нядаўна ў Францыі я ўдзельнічаў у дыскусіі. Усе мае выступы там пацярпелі фіяска.

Я кажу: «Вы, еўрапейцы, стала робіце прамовы аб універсальных каштоўнасьцях – кажаце аб правах чалавека і грамадзяніна, але самі вы іх выконваеце? Я сьцвярджаю, што не», – сказаў ён.

У канцы верасьня ў нас у Расеі ўжо прызначыў сябе новы прэзідэнт. У сакавіку будуць арганізаваны сфальсіфікаваныя паказальныя выбары, і ўсе сусветныя лідэры павіншуюць Пуціна. Я кажу: “Вам ня сорамна [будзе] віншаваць чалавека, які не перамагаў ні на якіх выбарах, а прызначыў сябе сам на гэтую пасаду?” Устае адзін еўрапеец і заяўляе: «Гэта ж пратакол». “Дык у гэтым і сутнасьць. Пратакол для вас – вышэйшая ўніверсальная каштоўнасьць”. Яны пакрыўдзіліся», – удакладніў вядомы дысідэнт.

Суразмоўца прызнаўся, што быў зьдзіўлены, калі пасьля выбараў у Дзярждуму ў сьнежні ў Маскве на вуліцы выйшла так шмат людзей. Ён з радасьцю ўспамінае 1991 год, калі пасьля студзеньскіх падзей у Маскве падтрымаць летувісаў выйшлі сотні тысяч. «У студзені 1991 года, калі ў Летуве савецкія войскі штурмавалі тэлевежу і зьбіраліся штурмаваць Сейм, таксама адбылося нешта нечаканае для мяне. Гэта не ўласьціва рускім – на вуліцы выйшла некалькі сотняў тысяч масквічоў. Некаторыя сьцвярджаюць, што мітынгавалі паўмільёна масквічоў. Я думаю, што іх было менш, можа быць, 300 000. Але гэта было дзіўна. Прыемна аб гэтым успомніць, таму што рускія – своеасаблівы народ», – сказаў Кавалёў.

Цяпер ён ня ўдзельнічаў у мітынгах у Маскве, бо адразу пасьля выбараў зьехаў з краіны. Але Кавалёў адмаўляў сьцверджаньні ўладаў, што мітынгі арганізавалі й фінансавалі замежнікі. «Гэта звычайная савецкая хлусьня”, – сказаў былы палітвязень, і дадаў: «Больш у ніводнай дзяржаве сьвету няма кіраўніка з КДБ. Ёсьць толькі адзіная краіна, дзе ўлада складаецца з прадстаўнікоў КДБ».

Ён не сумняецца, што, рыхтуючыся да надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў, у якіх будзе ўдзельнічаць цяперашні прэм’ер Пуцін, стратэгі сьпецслужбаў Расеі працуюць над рознымі сцэнарамі. «Нічога не каштуе справакаваць гвалт, а потым сілай усё здушыць», – сказаў Кавалёў.

Ён нагадаў, што ў 1999 годзе перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Расеі быў падарваны шматпавярховы жылы дом [было ўзарвана некалькі вялікіх жылых дамоў. – Рэд.]. Праваабаронца ўпэўнены, што ў гэтым замяшаныя сьпецслужбы, бо гэта было выгадна кандыдату ў прэзідэнты Пуціну.

– – –


Нагадаем, што ў 1969 годзе Сяргей Кавалёў стварыў першую ў СССР ініцыятыўную групу па абароне правоў чалавека. У 1974 годзе Кавалёў быў арыштаваны і асуджаны ў Вільні. Яго абвінавачвалі ў антысавецкай агітацыі й прапагандзе, ён быў прысуджаны да 7 гадоў высылкі ў Пермскі рэгіён, пазьней тры гады правёў у высылцы на Калыме. Вядомы расейскі праваабаронца ўспамінае, што сувязь з дысідэнтамі ў Летуве ён завязаў праз навукоўцаў Каўнаскага медыцынскага інстытута, якія прыязджалі ў Маскву на стажыроўку, у аспірантуру. Тады Кавалёў быў рэдактарам бюлетэня «Хроніка бягучых падзей».



8 каментарыяў

  1. moonshine кажа:

    Таму нечага чакаць дапамоги адтуль, трэба змагацца i працаваць camim…..

  2. Verschnik кажа:

    Кавалёў нібыта чалавек шчыры, але наіўны. Ён яшчэ верыць у ”правы чалавека” і ”дэмакратыю і ўніверсальныя каштоўнасьці”. Дзівак!
    У 1917 годзе ангельскі ўрад адмовіў прыняць былога цара Нікалая ІІ і ягоную сям’ю на пражывання ў Англію, ня гледзячы на тое што ангельскі кароль Георг V, быў дваюрадным сваяком і Нікалая ІІ і ягонай жонкі Александры. (З мемуараў Керанскага.)
    Такім чынам і амаль 100 год назад светапогляды і інтарэсы Захаду засталіся пастаянымі, яку і сёння, толькі зьмяніліся метады і прыёмы захопу чужых тэрыторый і багаццяў.

  3. Siarhiej кажа:

    “ў 1999 годзе перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Расеі быў падарваны шматпавярховы жылы дом”

    А ў 2011 годзе было теракт у метро, які адцягнуў увагу ад гвалту над апазіцыяй. Каму гэтыя выбухі былі выгадныя?

  4. Verschnik кажа:

    Наша сёнішняя апазіцыя — гэта ”папы Гапоны”, разуйце вочы!
    Выбух у метро — хутчэй за ўсё гэта хітра спланаваная аперацыя замежных служб. Нашы тэрарысты гэта ”ложны след”. Пасля таго як іх растраляюць, раптам які -небудзь рашэн-мафіёзе на апошнім месяцы жыцця прызнаецца на Карлавых Водах, што гэта ён і ягоная групоўка пад заказ зрабіла гэты выбух у Менску. Замежныя і нашы праваабаронцы падымуць хай, енк, крык… ”Загінулі нявінные людзі.” Бацька зразу апынецца ў непрыглядным выглядзе — ”Крывавы дыктатар”! Улада вымушана будзе прыняць мараторый на смяротная пакаранне. Такім чынам шлях у Беларусь для міжнароднай і расейскай мафіі будзе адчынены. Гэта і ёсьць мэта ”выбуха ў Менскім мятро”.
    Таму трэба ”тэрарыстаў” не растрэліваць, даць пажыццёвае, а нашым ”шэрлакам холмсам” капаць, капаць і капаць…

    17.01.12г

  5. Сп. Verschnik . Тут няма ніякіх “папоў Гапонаў”. Перастаньце абражаць, а то асабіста я магу таксама абразіць, што мала не пакажацца. Не ў гэтым наша праца. Наша праца заключаецца ў тым каб навукова падысці да абароны нацыянальных інтарэсаў беларусаў. Мы ні да каго не “падстраіваемся”, бо гэта не наша мэта. Наша мэта – гэта росквіт нашага народа. Наш народ заслугоўвае лепшай долі. Чалавек выказаў сваё меркаванне пра выбух ў Мінскім метро, вы сказалі іншую версію. І то, і другое можа быць праўдай, а не то што “вешаюць нам на вушы”. Асабіста я мала веру, што два школьных двоечніка маглі узарваць Мінскае метро, пры тым без усякай на то прычыны, ды яшчэ псіхічна здаровыя (экспертыза пацьвердзіла). Нікаму не патрэбны “казлы адпушчэньня”, нам патрэбна праўда. Праўда паказвае хто наш сапраўдны вораг і хто “напіўся беларускай крыві”. Мы не вядзем пошуку ворагаў, але і недапушчальна безадказна рабіць выгляд, што іх няма, бо ад гэтага залежыць жыццё, не толькі нас, але і нашых дзяцей, і ўнукаў і якасць жыцця (ці будзем мы рабамі, ці будзем вольнымі). Матэматычны разлік паказаў накірункі абароны нацыянальных інтарэсаў:
    1. Тэрытарыяльны (абарона тэрыторыіі беларусаў)
    2. Дэмаграфічны (абарона насельніцтва – колькасць, здароў’е, інтэлект)
    3. Культурніцкі (культура, гісторыя, традыцыі, мова)
    4. Эканамічны (земля, недры, леса, водная сістэма, прадпрыемствы, інтэлектуальны патэнцыял, фінансавая бяспека)
    5. Ідэалагічны (мараль, патрыятызм, ідэалогія умацоўваючая нацыю, разбураючыя ідэалогіі, соцыя-паразытызм)
    6. Палітычны (нацыянальна-патрыятычная эліта, лабіраванне інтарэсаў, свабода і каланіяльная залежнасць)
    7. Міжнародны (месца беларусаў ў міжнароднай сістэме, сябры і ворагі беларусаў, абарона супраць змоваў).
    Калі не жадаеце быць жабракамі і рабамі, то займіце пазыцыю абароны сваіх інтарэсаў, працуйце ў любым з гэтых накірунках, але так каб гэта была на карысць усяго народа. І зразумейце ўрэшце, што вашы інтарэсы ніхто абараняць не будзе, а вось калі будзеце маўчаць, то рабаўнікоў знойдзецца шмат. Дасылайце свае думкі на рэдакцыю гэтага сайту, але толькі тыя, якія тычацца абароны аб’ектыўных нацыянальных інтарэсаў беларускага народа, дасылайце аналітычныя артыкулы, але аб’ектыўныя і навукова-абаснаваныя, якія б дапамагалі зразумець становішча як ўнутры краіны, так і за межамі. Але прапагандысцкія матэрыялы тут не прынімаюцца, тым больш на разбурэнне адзінства народа.

  6. Verschnik кажа:

    Шаноўная пані Галя. Выдатна выклаў нашу мэту прадпрымальнік Алег Краўцоў у артыкуле ”Канцэпцыя беларускай нацыянальнай ідэі” у кніжцы ”Беларусь превыше всего” выданую Анатолям Тарасам. Між тым так называемая апазіцыя за апошнія 15 гадоў нічога канцэптуальнага і сыстэмнага народу не прапанавала. Ужо не пытаюць у правінцыі ”А што думае па гэтаму БНФ”. Вельмі спрытна і нібыта непрыкметна ў апазіцыі апынулісь на кіруючых пасадах тыя, каго выперлі з уладных дзяржаўных пасад з-за непатрэбнасьці. Зараз падсоўваецца людзям ідэя, што да ”Выбуху ў метро мае дачыненне улада”.
    Сяргей задаў пытанне:”Каму гэтыя выбухі былі выгадныя?” Я і выказваю меркаванне, што гэта шматхадовая замежная загатоўка з взначанай мэтай. Вы ж пачынаеце нам чытаць тэорыю аб тым ”Што рабіць” і ”Чаго мы хочым”. Мы і без вас, прабачце, ведаем чаго мы хочам.

  7. franciszek кажа:

    Dr Marek Migalski: “Wygrał Schulz, przegrała demokracja”
    18 stycznia 2012 08:49
    Dr Marek Migalski pisze na blogu o nowym przewodniczącym PE:
    Wygrał jednak Martin Schulz. Dostał jedynie 387 głosów, więc o prawie 200 mniej niż Jerzy Buzek w 2009 roku (oznacza to, że duża grupa socjalistów i chadeków na niego nie głosowała). Chyba liczył na inny wynik, bo w swoim przemówieniu podziękował za “wspaniały wynik” i “ogromne zaufanie”. Zdążył zresztą juz w inauguracyjnym przemówieniu zaatakować Węgry i “amerykańskie agencje ratingowe z Nowego Yorku”. Powiedział też, że “możliwy jest rozpad Unii”. Mocne, jak na szefa PE. Bardzo dobre wyniki zebrali pozostali kandydaci – Diana Wallis i Nirj Deva.

    Już wczoraj pisałem, dlaczego to zła decyzja i zły wybór. Żeby uświadomić Państwu, jaka jest różnica między demokracją w PE, a demokracją tout court, warto prześledzić jak wyglądała kampania naszego kandydata (Nirja Devy), a kampania szefa socjalistów. Od wielu dni każdy z posłów otrzymywał miale z prośbą Nirja o zagłosowanie na niego. Nasz kandydat pofatygował się do wielu eurodeptowanych osobiście, by poprosić o ich głos. Od rana w siedzibie PE w Strasburgu witały gości plakaty z jego podobizną i przypomnieniem, że głosowanie jest tajne. W windach dyndały sobie balony z napisem: “Vote for Deva”, a wolontariusze wciskali w ręce posłów ulotki z jego programem.

    A Schulz? Nie rozesłał ani jednego maila, nie pofatygował się do ani jednego posła, nie poprosił nikogo o głos. Nic, zero, nul. Dlaczego? Bo wie, że w tej izbie nie decyduje demokracja, ale dealerstwo. Po co mu zabiegać o każdy głos? Po co starać się dotrzeć do deputowanych i przekonywać ich do swoich racji? Po co prezentować swój program? Wystarczy dogadać się z Josephem Daulem (liderem EPP) i wszystko ma się “pochytane”. Nie trzeba nikogo przekonywać, o nikogo się starać, nic robić – wystarczy polityczny “układzik socjalistyczno – chadecki”.

    Oto skrótowy obraz “demokracji europejskiej” i kolejny przykład funkcjonowania współczesnych mechanizmów rządzących w Unii. Kolejny, bo z kilkoma już się spotkaliśmy – zmuszenie Irlandczyków do ponownego głosowania Traktatu Lizbońskiego, zignorowanie decyzji Holendrów i Francuzów w sprawie Traktatu Konstytucyjnego, zmiana premierów Włoch i Grecji tylko dlatego, że tak życzyły sobie tego mityczne “rynki” i mniej mityczna “Bruksela”, a nie obywatele tych krajów. Coś naprawdę niepokojącego dzieje się w Europie – pomijany jest demos, a decyzje zaczynają zapadać na nieformalnych, zamkniętych dla niewtajemniczonych, tajnych spotkaniach. Tradycyjna demokracja odchodzi do lamusa – zostaje zastąpiona przez mechanizmy technokratyczne, oddalone od ludzi, nie kontrolowane przez nich. Właściciele obecnej Unii zdają się mieć przekonanie, że są tak mądrzy i tak wykształceni, że jacyś brudni, brzydcy i źli nie będą im przeszkadzać w zbożnym dziele budowy najlepszego ze światów. Aż dziw bierze, że po tak smutnych doświadczeniach swych podobnie myślących antenatów, nie wiedzą oni, jak tragicznie kończą się tego typu konstrukcje. Pycha jednak, i wyniosłość, są zwodnicze i potrafią zamącić umysły nawet największych. A co dopiero umysły obecnych liderów UE.
    Źródło: http://www.migal.salon24.pl.

  8. Siarhiej кажа:

    Хто такі Martin Schulz? Здань камунізьму вандруе па Эўропе да гэтага часу?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы