nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 1)

21 студзеня, 2012 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

У некалькіх папярэдніх артыкулах мы паказалі цэлую серыю ўсялякіх “праколаў”, якія рэгулярна ў наш час дапускае такі “цывілізаваны”, “дэмакратычны”, “прававы”  “Захад”, праз якія ён на справе выкрывае сваё сапраўднае нутро. Гэта і сяброўскія шахер-махер з азіяцкімі дыктатарамі, і невыкананьне сваіх унутрысаюзьніцкіх абавязальніцтваў, і здача на расправу ў Расею чачэнскіх уцекачоў, і шмат чаго аналагічнага. І ўсё ж гэта яшчэ кветачкі. Яны малавядомыя беларускаму абываталю, недастаткова кранаюць яго за жывое. Давайце пяройдзем да разгляду больш выразістых падзей, якія, аднак, дэманструюць усё той жа цынічна-крывадушны характар г.зв. “Захаду”. Адной з такіх падзей, несумніўна, зьяўлецца гібель амаль сотні прадстаўнікоў польскай кансерватыўна-партыятычнай эліты на чале з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, якая мела месца 10 красавіка 2010 года пад старажытным беларускім Смаленскам.

 

Пуцін Уладзімір базуку знайшоў,
Ўзяў ён яе і на тушку навёў.
Выбух адбыўся – тушка упала.
Доўга Масква над палякамі ржала

(з сучаснага расейскага фальклёру;

пераклад рэдакцыі).

З усіх шматлікіх сродкаў інфармацыі, якія працуюць у беларускай інфармацыйнай прасторы на паперы, з тэлеэкранаў ці ў сеціве, мы зьяўляемся галоўнымі, хто прыклаў найбольш намаганьняў для праўдзівага інфармаваньня нашага народа што да гэтай падзеі. З красавіка па ліпень 2010 г. наша рэдакцыя, адкінуўшы ўсё іншае, толькі гэтым і займалася (глядзець адсюль https://nashaziamlia.org/2010/04/26/3257/ і дасюль https://nashaziamlia.org/2010/07/17/3383/). Перыядычна мы выстаўлялі матэрыялы, прысьвечаныя смаленскай авіякатастрофе і надалей (гл. напрыклад, https://nashaziamlia.org/2010/12/14/3789/; https://nashaziamlia.org/2011/11/19/4454/). Ніжэй мы пададзім дадатковыя зьвесткі па праблеме, якія назапасіліся ў нашым рэдакцыйным архіве за апошнія паўтары гады.

Але пры гэтым мы хочам, каб у кожнага чытача, калі ён будзе знаёміцца з фактамі, увесь час у галаве сядзела па сутнасьці адно пытаньне: а чаму такі магутны Захад не дапамагае Польшчы рассьледаваць трагэдыю? Дзе Еўразьвяз? Дзе НАТА? Дзе ўсе гэтыя абамы, меркелі, камероны, сарказі? Загінуў жа не абы хто, а цэлы легітымны, дэмакратычна абраны прэзідэнт 40-мільённай краіны разам зь вялікай групай іншых палітычных лідараў (гэта раз). Трагедыя датычыць краіны, якая ўжо амаль два дзесяцігоддзі зьяўляецца неад’емнай часткай Захаду (два). Прычым, авіякатастрофа адбылася ў такіх цьмяных абставінах, што падчас аналізу яе магчымых прычын версія тэракту проста мусіць быць рассьледавана абавязкова (тры). 

Аналізуючы даную падзею паўтара гады таму, мы ўжо тады прыйшлі да высновы, што версія тэракту пад Смаленскам павінна разглядацца ня толькі як адна з магчымых, а і ўвогуле як абсалютна дамінуючая. Таму яе трэба альбо выключаць у першую чаргу, альбо канчаткова прымаць! Што цікава, ва ўсіх бесстаронных людзей, хто працягвае сачыць за разьвіцьцём падзей вакол данай авіякатастрофы, аналагічнае меркаваньне, як правіла, толькі нарастае. Прычына заключаецца ў тым, што чарговыя факты альбо ўсё больш дыскрэдытуюць афіцыйную версію “Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту” (МАК), у адпаведнасьці зь якой вінаватымі былі польскія пілоты, альбо ўмацоўваюць версію тэракту. Падаем ніжэй шэраг такіх фактаў.

=

Польскае інтэрнэт-выданьне, якое сьпецыялізуецца на сачэньні за разьвіцьцём падзей вакол авіякатастрофы 10/04 «Смаленск-2010», у траўні 2010 г. апублікавала ліст сябры праўленьня Эстонскага інстытута па правах чалавека Валерыя Калабугіна з Таліна, якое ён напісаў па-англійску (http://smolensk-2010.pl/2010-05-13-%E2%80%98smolensk-2010%E2%80%98-%E2%80%93-crash-resume.html). У гэтым лісьце сярод іншага гаворыцца:

“У мяне былі штодзённыя кантакты зь людзьмі з польскай Салідарнасьці да, падчас і пасьля крушэньня польскага прэзідэнцкага самалёта. Я сачыў за развіцьцём гэтай гісторыі, і я магу сказаць, што, па-першае, фільм сапраўдны [гаворка пра фільм Андрэя Мендэрэя – Рэд.]. Пасьля крушэньня палякі пачалі адразу ж шукаць разгадку, таму што не было выразных афіцыйных тлумачэньняў.

Мой сябра, адзін з кіраўнікоў Салідарнасьці, даслала мне відэа адразу ж пасьля таго, як яна выявіла яго ў сетцы. З тых часоў відэа засталося без зьмяненьняў ва ўсіх версіях: у запаволеным паказу, з каментарамі і бязь іх, з павелічэньнем і без павелічэньня. Адзіная скажоная версія была аднойчы паказана па расейскім тэлебачаньні.

Зыходнае відэа гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=XxdOnSsPV9I&feature=player_embedded

Тое ж відэа з дадатковымі аналітычнымі ўстаўкамі й каментарамі гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=HqMkqyAFob0&feature=player_embedded

Па-другое. Хоць я радыёінжынер, пры той якасьці гуку, які дае мой кампутар і выкарыстаныя навушнікі, мне ўдалося расшыфраваць толькі 30-40%, пры гэтым я зрабіў некалькі памылак. Пазьней для складаньня скрыпту інжынеры ў студыі ў Варшаве ўжылі высокаякаснае прафесійнае абсталяваньне. Яны таксама выкарыстоўвалі запаволенае прайграваньне, стоп-кадры і расшыфравалі больш, чым я [гаворка, верагодна, пра фільм па другім адрасе. – Рэд.]. Я зноў праслухаў аўдыяшэраг, чытаючы адначасна іх тэкст, і пацьвярджаю дакладнасьць скрыпту [асабліва ўражвальна гучыць рогат паміж стрэламі, перад камандай: “усе назад, сыходзім!” (1 хвіліна 10-11 секунд); нам таксама падаецца, што на 50-51 секундах чутны зварот: “Не забівайце нас!” – Рэд.].

Па-трэцяе, павінны мы ігнараваць гэта відэа ці не? Яно было выкладзена ў сетцы невядомым чалавекам пад псеўданімам. Ніхто ня ведае, хто ён, і ніхто не выкарыстоўваў гэты псеўданім да і пасьля зьяўленьня відэа.

Першапачаткова відэа, а таксама ўсе іншыя падазроныя доказы, ігнараваліся афіцыйнымі асобамі і мэйнстрымаўскімі СМІ – у Расеі й Польшчы! Цяпер, аднак, унутраная служба польскай дзяржбясьпекі абвясьціла ў Варшаве, што яна прыступіла да рассьледаваньня і аналізу, а праз некаторы час абвясьціла фільм сапраўдным і ні ў якім разе не падробленым.

Некаторы каментатары ў Расеі, а таксама ў Польшчы, заўважылі, што паводзіны аператара, магчыма, выдаюць яго як члена групы, якая праводзіць зачысткі й расстрэл тых, хто выжыў. Такім чынам, паходжаньне гэтай стужкі застаецца загадкавым. Аднак яна не сабраная, ні кампіляцый і нічога падобнага ў ёй няма: яна сапраўдная.

Цяпер заўвагі, якія пярэчаць афіцыйнай расейскай версіі (ці, дакладней, версіям, таму што іх шмат):

– Рэканструкцыя апошніх хвілін палёту з фатаграфіямі зламаных дрэў, зробленая расейскім сьпецыялістам праз некалькі дзён пасьля крушэньня і апублікаваная на адным расейскім сайце, паказвае, што самалёт накіроўваўся ў няправільным кірунку пасадкі, рухаючыся паралельна правільнаму курсу на адлегласьці да мілі зьлева ад прамой лініі, якая вядзе на пасадачную паласу. Відавочна, што самалёт быў зьбіты з правільнага курсу. Пытаньні: Чаму самалёт так моцна адхіліўся ад свайго курсу? Што здарылася з пасадкавым маяком? Ён быў перастаўлены? Ці быў усталяваны дадатковы, фальшывы, пасадкавы маяк? Ці нешта іншае? У любым выпадку, чаму самалёт быў накіраваны па няправільным курсе? Неабходна мець на ўвазе, што самалёты накіроўваюцца на пасадку не з кабіны пілота, а зь зямлі.

– Маскоўскія дезынфарматары спачатку заявілі, што самалёт заходзіў на пасадку чатыры разы. Пазьней яны прызналі, што ён заходзіў толькі адзін раз.

– Маскоўскія дезынфарматары спачатку напісалі, што польскі пілот ня ведаў расейскай мовы і блытаў лічбы «1, 2, 3». Пазьней аказалася, што пілот свабодна размаўляў па-руску.

– За некалькі хвілін да падлёту польскага самалёта па тым жа курсе прайшоў расейскі самалёт ІЛ. У яго была тая ж праблема: ён нахіліўся на адно крыло і, магчыма, мог сутыкнуцца з зямлёй, але яму ўдалося паляцець. Што там рабіў гэты  самалёт? Правяраў аперацыю па ўсталяваньні фальшывага пасадкавага маяка?

– Чаму Пуцін і прарасейскі прэм’ер Польшчы Дональд Туск, верны пуцінскі саюзьнік і марыянетка, арганізавалі сустрэчу за тры дні да гадавіны Катыньскай разьні? Яны ж выдатна ведалі, што ў сапраўдны дзень гадавіны Прэзідэнт Качыньскі наведае месца разьні й правядзе там цырыманіяльныя мерапрыемствы, як ён заўсёды рабіў раней. Яны ўхіліліся ад сапраўднай цырымоніі й правялі ўласную фальшывую цырымонію.

– Генерал Раман Полька, камандуючы польскім сьпецназам “ГРОМ” у сваім інтэрвю “Radio Maryja” сказаў, што яго знаёмыя афіцэры НАТА дзівяцца, чаму Польшча ня зьвернецца да НАТА па дапамогу ў правядзеньні рассьледаваньня. З улікам, што цяпер у Польшчы прарасейскі прэм’ер-міністар ды такі ж прэзідэнт і што ўсё былое польскае вайсковае камандаваньне было зьнішчана, каманда Туска можа актыўна блакаваць кантакты з НАТА і яна гэта зрабіла.

– 10 красавіка Пётр Пашкоўскі, прэс-сакратар польскага МЗС, заявіў па тэлебачаньні, што выжылі тры чалавекі, якія былі адпраўленыя ў лякарню. Пасьля гэтага нідзе ніякай інфармацыі аб гэтых людзях не зьяўлялася.

Славамір Вішнеўскі, аператар навінавага каналу TVP на польскім тэлебачаньні, даў прыкладна ў 11:00 рэпартаж з месца катастрофы. Вішнеўскі назіраў крушэньне польскага прэзідэнцкага самалёта з адлегласьці прыкладна ў адну мілю. Ён заявіў, што некалькі гадоў таму ён бачыў аналагічнае крушэньне самалёта ў Кабатах, каля Варшавы. Там быў адзін велізарны пажар, як гэта звычайна адбываецца пры авіякатастрофах, – заявіў ён. Аднак на гэты раз у Катыні быў толькі адзін выбух і два невялічкія асяродкі агню. Ён схапіў камеру і кінуўся на месца крушэньня. У адрозненьне ад іншых авіякатастроф, ад самалёта засталіся толькі невялікія абломкі. Людзі з ФСБ адразу ж атачылі гэтае месца і не падпускалі туды журналістаў. Яны ўдарылі Вішнеўскага па галаве аўтаматам Калашнікава, схапілі яго камеру і адвезьлі яго на допыт. Вішнеўскі бачыў, як самалёт ад выбуху падскочыў ў паветры. Усе самыя раньнія відэазапісы з месца крушэньня самалёта Качыньскага, перакладзеныя на розныя мовы па ўсім сьвеце, былі зробленыя Вішнеўскім”.

Польская радыёстанцыя “RMF 24” са спасылкай на заяву польскага генпракурора Анджэя Шарамета паведаміла (http://www.rmf24.pl/raport-lech-kaczynski-nie-zyje-2/kaczynski-fakty/news-prokuratorzy-19-telefonow-bylo-aktywnych-na-pokladzie,nId,302393; цяпер там інфармацыя, што такая старонка не існуе), што 19 мабільнікаў, якія належалі палякам, загінулым 10 красавіка, былі актываваныя на тэрыторыі Расеі адразу ж пасьля падзеньня самалёта.

Дакументальна пацьверджаны прынамсі адзін тэлефонны званок (http://smolensk-2010.pl/2010-10-12-ujawnijcie-jak-umierali.html) – ахоўнік Качыньскага з БОР Янак Суроўка выжыў у катастрофе, патэлефанаваў сваёй жонцы ў Польшчу, сказаў, што ён сур’ёзна паранены ў нагу і паведаміў: «Тут адбываюцца жудасныя рэчы». Пасьля гэтых слоў сувязь абарвалася …

“Gazeta Polska” ў нумары за 13 кастрычніка таксама паведаміла (http://smolensk-2010.pl/2010-10-12-ujawnijcie-jak-umierali.html), што ў адпаведнасьці зь інтэрвю прадстаўніка Польшчы пры МАК Эдмунда Кліха, якое ён даў расейскай газеце “Малады камсамолец” [так у тэксьце. – Рэд.], “некаторыя палякі перажылі катастрофу”.

У канцы кастрычніка 2010 г. польскі прафесар Міраслаў Дакоўскі (гл. фота) зьвярнуўся ў генеральную пракуратуру Польшчы з афіцыйнай заявай на падставе артыкулаў 304 § l КПК  і артыкула 240 § l КК Польшчы (http://smolensk-2010.pl/2010-10-20-fizyk-prof-m-dakowski-w-sprawie-katastrofy-smolenskiej.html). У яго заяве сярод іншага гаворыцца:

“Я прафесар фізікі, які працуе па прафесіі ў галіне дынамікі й законаў захаваньня фізічных велічынь (моманту, кутняга моманту), а таксама супрамату, зрабіў разьлікі й высьветліў, што паскарэньне свабоднага падзеньня пры кантакце самалёта з дрэвам у інтэрвале g = 0,4 – 4 ўяўляецца цалкам неверагодным і што пры страце часткі крыла на вядомай адлегласьці ад зямлі ў некалькі метраў падзеньне самалёта ня можа выклікаць тыя наступствы, якія яму прыпісваюцца.

Фюзеляж, які я разьлічваў па мадэлі трубы, у асноўным складаецца з дзюраліевых рэбраў. Пасьля падзеньня ён павінен быў цалкам захавацца або, максімум, распасьціся на дзьве-тры часткі. Распад на дзесяткі тысяч абломкаў супярэчыць усім законам супрамату. Гэта даказвае, што фюзеляж распаўся па іншых прычынах, якія проста ўсталяваць.

З маіх разьлікаў вынікае адназначная выснова: асоба або арганізацыя, якая падала гэтыя запісы польскаму боку, займаецца адкрытым зьдзекам. Законы фізікі й логікі дзейнічаюць ва ўсіх выпадках. Вы ня можаце іх зьмяніць. Яны стаяць над «правамі» геапалітыкі.

Я прапаную генеральнай пракуратуры Польшчы праверыць мае разьлікі ў сьпецыялістаў па механіцы і дынаміцы, электроніцы й інфарматыцы (у вобласьці трохмерных траекторый) у ходзе рассьледаваньня Смаленскай катастрофы. Палітычны бок справы мяне не цікавіць.” [А нас ў рэдакцыі цікавіць яшчэ і грамадска-палітычны бок. – Рэд.].

У канцы кастрычніка стала таксама вядома (http://spoleczenstwo.newsweek.pl/ludzkie-szczatki-w-zalewie-rybnickim–to-eugeniusz-wrobel,66491,1,1.html), што ў лагуне Рыбніцы працягваецца пошук цела былога намесьніка міністра транспарту Польшчы Яўгена Врубеля (гл. фота). Тут былі выяўленыя фрагменты чалавечых парэшткаў. Эксьперты вывучаюць, ці належаць гэтыя парэшткі Яўгену Врубелю. Арыштаваны Гжэгаж В. – сын Яўгена Врубеля – у першых паказаньнях прызнаўся сьледчым у забойстве свайго бацькі, аднак у судзе ён адмовіўся ад гэтых паказаньняў.

Былы начальнік Врубеля, былы міністар транспарту Польшчы ў былым ўрадзе ад партыі “Закон і справядлівасьць” Ежы Палячак заявіў, што ён абсалютна ня верыць у паліцэйскія сцьвярджэньні аб датычнасьці сына Врубеля да забойства бацькі, бо сям’я Врубеля была строга хрысьціянскай і ніякіх канфліктаў у ёй ніколі не было (http://www.naszdziennik.pl/index.php?typ=po&dat=20101020&id=po16.txt).
У інтэрвю газеце «Наш дзеньнік» былы міністр дадаў, што неўзабаве перад сьмерцю Врубель падчас прыватнай размовы на адной міжнароднай канферэнцыі сказаў, што ня верыць, што выстаўленыя на праветрываньне расейцамі ў аэрапорце Смаленск-Паўночны абломкі самалёта належаць польскаму самалёту.

Врубель быў самым галоўным сьпецыялістам у Польшчы па электронным кіраваньні самалётамі й складаў эксьпертныя заключэньні для польскай пракуратуры з аналізам сцьвярджэньняў расейцаў аб прычынах аварыі. Ён быў забіты за 3 дні да прадстаўленьня расейцамі іх канчатковага варыянту Дакладу МАК.

Пасьля забойства доктара Врубеля прафесар фізікі Міраслаў Дакоўскі даў інтэрвю выданьню «Блогпрэс» (http://www.pluszaczek.com/2010/10/31/wywiad-blogpress-pl-z-prof-miroslawem-dakowskim-katastrofa-pod-smolenskiem-oczami-fizyka/). Прафесар сярод іншага адзначыў: “Цяпер, пасьля страшнага забойства доктара Яўгеніўша Врубля, які працаваў па “Дакладзе МАК”, эксьперты адмаўляюцца мець справу з крушэньнем Ту-154М і прыдумляюць розныя адгаворкі тыпу «у мяне хворая маці» й да т.п.”

У сьнежні 2010 года летувіскі прафесар Летас Палмайціс вярнуўся з Польшчы і напісаў у рэдакцыю КЦ ліст (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/12/21/77460.shtml). У ім ён распавёў пра тое, што кажуць шэраговыя палякі аб забойстве 96 прадстаўнікоў польскай эліты.

«Я толькі што вярнуўся з Польшчы. Там актыўна абмяркоўваюць такую ​​версію забойства прэзідэнта Качыньскага: Самалёт быў па-майстэрску пасаджаны пілотамі – пра тое сведчыць як разора ад колаў самалёта, так і зямля на перавернутых угару колах. У гэты момант была падарваная вакуумная бомба, замаскаваная пад вогнетушыльнік (па самалёце маглі таксама ўдарыць звонку вакуумным снарадам). Амаль усё разьнесла ў труху. У Польшчы распаўсюджана інфармацыя, што адзін з ахоўнікаў БОР, які чакаў самалёт Качыньскага, перад прылётам зьнік. Магчыма, ён і прывёў у дзеяньне бомбу, якая знаходзілася ў салоне. Лех Качыньскі знаходзіўся ў галаўной частцы салона, дзе сіла выбуху была меншай. Таму труп з адарванай нагой захаваўся. Ацалелі ўсе, хто быў у кабіне. Менавіта іх пазьней і расстралялі. Гэтая версія: 1) тлумачыць адсутнасьць фюзеляжа [сапраўды, моцны вайсковы самалёт, які падаў з вышыні некалькі метраў, ня мог разваліцца на дробныя кавалкі. – Рэд.]; 2) тлумачыць амаль поўную адсутнасьць трупаў й ірваныя кавалкі мяса замест трупаў [нідзе няма фота дзесяткаў трупаў; куды падзеліся людзі? – Рэд.]; 3) тлумачыць, чаму расейскія чэкісты амаль нікога не дапусьцілі на апазнаньне і забаранілі адчыняць залітаваныя труны. Цяпер Камароўскі і Туск, ратуючы ўласную скуру, робяць усё, каб не дапусціць выкрыцьця».


12 студзеня 2011 года “Расея” перадала польскаму боку канчатковую справаздачу МАК аб выніках рассьледаваньня авіякатастрофы самалёта прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага пад Смаленскам (http://www.svaboda.org/content/article/2274174.html). МАК прыйшоў да высновы, што галоўнай прычынай катастрофы самалёта стаў людскі чыньнік – памылкі экіпажу і ціск на яго з боку прысутнага ў кабіне галоўнакамандуючага Вайскова-паветраных сілаў Польшчы. Паводле кіраўнічкі МАК Анодзінай, у крыві галоўнакамандуючага ВПС Польшчы “было выяўлена 0,6 праміле этылавага сьпірту”. У справаздачы таксама гаворыцца, што экіпаж Ту-154 баяўся таксама негатыўнай рэакцыі прэзідэнта Леха Качыньскага ў выпадку зыходу на запасны аэрадром. “Сістэмнымі прычынамі катастрофы самалёта Ту-154М Рэспублікі Польшча зьявіліся істотныя недахопы ў арганізацыі лётнай практыкі, падрыхтоўкі членаў экіпажа і забесьпячэньня дадзенага адмысловага палёту”, – адзначыла старшыня МАК [давайце запомнім гэту афіцыйную версію].

У адказ на справаздачу МАК брат-блізьнюк загінулага прэзідэнта Польшчы Яраслаў Качыньскі заявіў (http://wiadomosci.onet.pl/raporty/katastrofa-smolenska/jaroslaw-kaczynski-raport-jest-zakpieniem-z-polski,1,4104525,wiadomosc.html): «Прэм’ер-міністар [Туск] не выкарыстаў усе магчымасьці для таго, каб Польшча прымала ўдзел у рассьледаваньні. У выніку мы маем наступствы ў выглядзе гэтага дакладу, які ў аднабаковым парадку вінаваціць у гэтай катастрофе польскіх пілотаў. Гэты даклад заснаваны на домыслах. Там няма адказаў на многія пытаньні, у прыватнасьці: чаму рускія авіядысьпетчары ілжыва паведамілі пілотам, што яны апускаюцца на пасадкавую паласу? пра што гаварылася ў тэлефонных званках з Масквы авіядысьпетчарам у Смаленску? чаму не быў падрыхтаваны аэрадром? Даклад – гэта насьмешка над Польшчай. Акрамя таго, рашэньне аб магчымасьці пасадкі прымае аэрапорт», – прыводзіць словы Качынськага варшаўская газета Rzeczpospolita.

Праз суткі стала вядома, што дысьпетчарам смаленскага аэрадрома прыняць самалёт прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, нягледзячы на ​​туман, загадаў нехта з Масквы (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/01/13/78132.shtml). Пра гэта гаворыцца ў заключэньні польскага прадстаўніка ў Міждзяржаўнай авіяцыйнай камісіі ЭдмунтаКліха, які адзначае, што гэты тэзіс пацьвярджаюць запісаныя размовы дысьпетчараў паміж сабой і зь невядомай асобай ў Маскве. Ён таксама адзначыў, што на момант тых гутарак ўмовы надвор’я ў Смаленску былі ў некалькі разоў горш, чым тыя, што вызначаныя як мінімальныя для бясьпечнай пасадкі самалёта. Э.Кліх дадаў, што дысьпетчары 7 разоў падавалі экіпажу самалёта няверныя даныя, у прыватнасьці, аб карэктнасьці абранай паласы.

Удава генерала ВПС Польшчы Бласіка абвергла заяву МАК, датычную яе мужа  (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/01/13/78139.shtml). «Няма доказаў наяўнасьці алкаголю ў крыві майго мужа і таго, што ён нейкім чынам аказваў ціск на пілотаў. Мой муж быў чалавекам гонару. Польскі ўрад павінен абараняць сваіх салдат, асабліва калі яны самі ня могуць гэтага зрабіць», – заявіла ўдава журналістам у Сейме. Паводле яе слоў, гэты рэйс меў для Бласіка выключна важны характар, таму яна ня верыць, што ён ўжываў алкаголь.

Адзін польскі сайт у артыкуле «Рускае нахабства» (http://smolensk-2010.pl/2011-01-12-ruska-bezczelnosc.html) паказаў, што расейцы проста нахлусілі аб 0,6 прамілях, бо гэтае «выкрыцьцё» не кантралявалася польскім бокам.

“Пасьля апублікаваньня «канчатковага дакладу» МАК стаў відавочны аб’ём саўдзелу пальшавіцкіх уладаў у падзеях 4/10,” – піша польскі сайт, які аналізуе трагедыю (http://smolensk-2010.pl/2011-01-15-rzad-sie-nie-odwola-od-raportu-mak-nie-mamy-podstaw-prawnych.html). “Да гэтага часу Туск і Камароўскі хлусілі палякам, што расейцы вядуць сваё «сьледства» па чыкагскай канвенцыі. Аказалася, што гэта ня так. У дакладзе МАК гаворыцца, што па дамоўленасьці з польскім бокам «сьледства» вялося не па ўсёй Канвенцыі, а толькі па Дадатку 13 да гэтай канвенцыі. У выніку, як паведаміў эксьперт па міжнародным праве ў юрыдычнай фірме ў Гесэне Пётр Шрам, Польшча ня мае права падаваць на апеляцыю супраць дакладу МАК ў Міжнародную арганізацыю ААН па грамадзянскай авіяцыі ў Манрэалі. Гэтая арганізацыя апеляцыю ня прыме, бо яна разглядае крушэньні толькі грамадзянскіх самалётаў. Тым часам, польскі прэм’ер-пальшавік Туск працягвае нахабна абяцаць падаць апеляцыю на даклад МАК у міжнародныя арганізацыі.”

У студзені 2011 года польская радыёстанцыя RMF 24 паведаміла яшчэ аб адным сведчаньні магчымага забойства палякаў, якія выжылі ў тэракце 4/10 (гл. “Jakub Opara: 3 osoby przeżyły katastrofę – tak powiedział nam ambasador Turowski; Piątek, 7 stycznia” – http://www.rmf24.pl/opinie/wywiady/kontrwywiad/news-jakub-opara-3-osoby-przezyly-katastrofe-tak,nId,316818;  па гэтым адрасе цяпер адчыняецца зусім іншы матэрыял; мы захавалі арыгінальную версію, зь яе вас і інфармуем). У ходзе інтэрвю радыёстанцыі афіцэр польскай контрвыведкі Якуб Апара (гл. фота), які прысутнічаў у смаленскім аэрапорце як афіцыйны прадстаўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Леха Качыньскага, распавёў сярод іншага наступнае: «Я не казаў 9 месяцаў аб тым, што адбывалася ў аэрапорце, таму што мяне ніхто не пытаўся, і ўспаміны былі занадта трагічнымі. Я прыбыў у аэрапорт праз 2 гадзіны пасьля трагедыі. Там быў поўны хаос … Больш за ўсё мяне абурыла стаўленьне польскай амбасады [ведамства Сікорскага]. Цела першай асобы Польшчы валялася ў гразі 12 гадзін, а яны нават не паклапаціліся прыкрыць яго польскім сьцягам. … Я памятаю, што там прысутнічаў польскі дыпламат Томаш Туроўскі. Цёмная постаць. Калі я прыбыў у аэрапорт, ён паведаміў, што выжыла трое палякаў, потым тры машыны хуткай дапамогі даставілі іх у шпіталь у Смаленску», – указаў польскі контрвыведнік. 

У другой палове студзеня 2011 г. высьветлілася, што гэта Пуцін сам вырашаў, хто і якім спосабам павінен высвятляць акалічнасьці трагедыі (http://delo.ua/world/smi-polshi-putin-sam-reshal-k-150180/). Урад Польшчы быў ня толькі пасіўным удзельнікам ў гэтай справе, але не выявіў нават юрыдычных падстаў, на якіх МАК праводзіў папярэдняе сьледства. Да такога меркаваньня прыйшлі СМІ Польшчы падчас аналізу рапарта МАК. Урад Польшчы да гэтага часу не паведаміў, калі і пры якіх абставінах ён пагадзіўся на абраную МАКам працэдуру высьвятленьня акалічнасьцяў катастрофы. Невядома таксама, ці была гэта вусная дамоўленасьць або пісьмовая. Пазьней Туск сам сказаў, што няма дакумента, які пацьвярджае згоду Польшчы на выкарыстаньне чыкагскай канвенцыі пры рассьледаваньні МАК. Туск пацьвердзіў, што гэта расейскі бок абраў канвенцыю і дадаў, што калі б улады Польшчы павінны былі яшчэ раз прымаць рашэньне, «то наш парадак дзеяньняў і прынятыя працэдуры былі б ідэнтычнымі, бо лепшых няма».

Юрыст Марцін Дубенскі – муж дачкі Качыньскага Марты – сцьвярджае, што падзеньне самалёта Ту-154 не было выпадковасьцю, і ўжо тым больш прычынай катастрофы не зьяўляецца памылка пілотаў. «Мы блізкія да зьвестак, што гэта было наўмыснае забойства(http://www.globalpost.com/dispatch/poland/110112/poland-lech-kaczynski-plane-crash-russia;  http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/01/17/78270.shtml). Патэнцыяльная перамога Леха Качыньскага ў прэзідэнцкіх выбарах, помста за яго падтрымку Грузіі ў вайне з Расеяй і яго палітыка ў адносінах з ЕЗ, верагодна, і паслужылі падставай для Расеі запланаваць яго забойства», – цытуе словы Дубенскага польскае агенцтва Thenews.pl. Дубенскі дадае, што яго меркаваньне грунтуецца на зьвестках Цэнтральнай польскай лабараторыі.

17 студзеня 2011 году Антоні Мацэрэвіч – кіраўнік польскай парламенцкай камісіі па рассьледаваньні катастрофы пад Смаленскам – заявіў, што справаздача МАК не паказвае ні адной рэальнай прычыны катастрофы (http://smolensk-2010.pl/2011-01-17-raport-mak-nie-wskazuje-ani-jednej-prawdziwej-przyczyny-katastrofy-smolenskiej.html).

20 студзеня 2011 г. брат Леха Качыньскага, Яраслаў, дэманстратыўна пакінуў залу пасяджэньняў сойму пасьля таго, як завяршыў свой ​​выступ прэм’ер-пальшавік Туск (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/01/20/78345.shtml). Выступ пальшавіка (гл. фота), у якім ён казаў аб недапушчальнасьці разьдзіманьня «халоднай вайны» паміж Расеяй і Польшчай з-за авіякатастрофы пад Смаленскам, быў сустрэты дэпутатамі воклічамі “Ганьба!”. Туск, выступаючы перад дэпутатамі, заявіў, што апазіцыйныя сілы, якія настойвалі на абмеркаваньні сапраўднай прычыны сьмерці Леха Качыньскага і 95 высокапастаўленых прадстаўнікоў польскай эліты, нібыта хочуць не знайсьці праўду аб трагедыі 10 красавіка 2010 года, а нажыць сабе ворага ў асобе Расеі.

«Для Польшчы лепш ведаць праўду, і ня мець вайны, чым ведаць праўду і мець вайну», – гэтая фраза, вымаўленая прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам ў польскім Сейме, выклікала сапраўдную буру (http://www.inosmi.ru/poland/20110129/166059507.html). Галоўнае, што вынікае зь яе, гэта тое, што Туск… ведае праўду.

У самым пачатку лютага 2011 года стала вядома, што знойдзеныя на месцы катастрофы тэлефоны, карты памяці і лаптопы, якія пазьней былі перададзены польскаму боку, кімсьці ўключаліся, правяраліся і пасьля 10 красавіка 2010 года (http://www.naszdziennik.pl/index.php?dat=20110202&typ=po&id=po04.txt).

Каля 10 гадоў таму ў смаленскім аэрапорце пры заходзе на пасадку ва ўмовах туману курсам 259 градусаў разьбіўся самалёт Іл-76. Тады быў аддадзены загад авіядысьпетчарам ва ўмовах туману саджаць самалёты толькі курсам 79 градусаў – з супрацьлеглага ад яра боку (http://www.naszdziennik.pl/index.php?dat=20110202&typ=po&id=po21.txt). Чаму авіядысьпетчары парушылі гэты загад 10 красавіка 2010 года? – цяпер гэта яшчэ адна дзіўная загадка.

Зь лютага 2010 г. вось па гэтым адрасе – http://www.youtube.com/watch?v=26YwnQijaOg&feature=player_embedded – можна паглядзець 10-хвілінны фільм, зьняты напэўна супрацоўнікам расейскай пракуратуры, МЧС ці ФСБ, які паказвае абстаноўку на месцы ў першы дзень рассьледваньня смаленскай авіякатастрофы. На сярэдзіне 9-й хвіліны голас за кадрам наіўна пытаецца: “А дзе ўвогуле корпус?..”

А вось тут – http://www.youtube.com/watch?v=hbhnY8ITPvU – стала магчымым паглядзець 6-хвілінны фільм “Гэта праўда. Гэта ня праўда” з англійскімі субтытрамі. У фільме сярод іншага паказаны падрыў тэрмабарычнага снарада, частка славутага фільму забітага ў Кіеве ўкраінскага журналіста Андрэя Мендэрэя (з гукамі стрэлаў і, на жаль, мацюкамі), а таксама атмасьфера ў розных высокіх кабінетах і залах…

– 

8 лютага “Газета польска” падала артыкул, у якім прыводзяцца доказы таго, што МАК зманіпуляваў даныя чорных скрынак з самалёту прэзідэнта Польшчы (http://gazetapolska.pl/artykuly/kategoria/57/4580). 

У канцы лютага польскі журналіст, які праводзіць прыватнае рассьледваньне і выступае пад нікам “Плюшачак”, напісаў на сваім сайце (http://www.pluszaczek.com/2011/02/19/czarne-skrzynki-prezydenckiego-tupolewa-%E2%80%93-i-znowu-kopiowanie-%E2%80%93-czesc-xiii/#more-5771): «Колькі разоў можна капіяваць адны і тыя ж даныя? [маюцца на ўвазе запісы чорных скрынь – Рэд.] Ну, адзін раз, максімум, два. Аднак дадзеныя па ўрадавым Тупалеве капіююцца так часта, што ў Польшчы ўрэшце павінна быць “правільная копія” зьмесьціва чорных скрынь. … Складаецца ўражаньне, што адбываецца не капіяваньне, а абнаўленьне дадзеных. Арыгіналы чорных скрынь [пры гэтым] ляжаць у сейфе ў Маскве. Сейф запламбаваны. Таму не зразумела, што і адкуль капіюецца”.

Варшаўская газета Nasz Dziennik апублікавала інтэрвю з былым афіцэрам ЦРУ Юджынам Поцітам – амерыканскім эксьпертам, прэзідэнтам ветэранаў амерыканскай выведкі. Падаем адказы спадара Поціта не некаторыя пытаньні журналіста (http://www.naszdziennik.pl/index.php?dat=20110222&typ=po&id=po09.txt):

– Калі Вы пачулі пра аварыю польскага самалёта пад Смаленскам, якой была ваша першая думка?

– Я прачытаў пра гэта спачатку ў «Вашынгтон пост», і неўзабаве па тэлевізары на адным з каналаў я ўбачыў кадры. Калі я даведаўся, што забілі так шмат людзей на самым высокім ўрадавым узроўні Польшчы … я адразу падумаў, што за гэтай катастрофай стаяць расейцы. Гэта нагадала мне ўсю савецкую гісторыю, відавочныя і таемныя палітычныя забойствы, іх больш раньнія аперацыі з маніпуляваньнем радыёмаяком, зьнішчэньне карэйскага авіялайнера рэйса 007 [1 верасня 1983] і многае іншае.

– Які ваш досьвед з аперацыямі савецкай тайнай паліцыі супраць самалётаў «варожай» краіны?

– Падчас халоднай вайны, 2 верасьня 1958 года, расейцы завабілі радыёмаяком самалёт Геркулес З-130 амерыканскіх ВПС на тэрыторыю Арменіі, якая ў той час ўваходзіла ў склад Савецкага Саюзу, дзе ён быў імгненна зьбіты расейцамі. Другі наш самалёт, Boeing РБ-47, пралятаў над міжнароднымі водамі Баранцавая мора, быў уведзены ў зман, накіраваны ў бок Расеі й зьбіты савецкімі зьнішчальнікамі з Мурманска 1 ліпеня 1960 г.

– Ці можа быць выкарыстана сёньня гэтая тэхналогія супраць абсталяванага сучаснай апаратурай самалёта?

– Без сумневу. У выпадку Смаленска, Ту-154М паляцеў на маяк, спадзеючыся, што хутка убачыць зямлю. Між тым, самалёт адхіліўся ад правільнага курсу налева і знаходзіўся на няправільнай вышыні. І, нарэшце, паваліўся значна лявей трасы, якая вядзе на ўзлётна-пасадкавую паласу. Маяк быў ссунуты налева, а дысьпетчар запэўніваў, што машына знаходзіцца на правільным курсе. У падобных абставінах абрынецца кожны самалёт, незалежна ад яго абсталяваньня.

– Вас не зьдзіўляе стаўленьне польскіх уладаў, якія дазволілі рускім ўзяць на сябе ўсё сьледства па Смаленску?

– Я ня зьдзіўлены такім падыходам новага польскага ўраду. Ён складаецца з прарасейскіх палітыкаў, якія ня бачаць ніякіх праблем у тым, што расейцы захапілі ў свае рукі ўсё рассьледаваньне. Мне проста цікава, няўжо ніхто зь іх не падумаў, што расейцы не правядуць ніякага годнага даверу рассьледаваньня і абвінавацяць ва ўсім толькі пілота [а тут бачна ўжо наіўнасьць амерыканца. – Рэд.]. Я з самага пачатку думаў, што так і будзе і не чакаў ніякіх іншых высноў, бо я ведаю рускіх.

– Гаворачы аб прычынах гэтай катастрофы, вы не баіцеся казаць аб магчымасьці наўмыснага выкліку імі катастрофы? У Польшчы такія погляды лічацца экстрэмісцкімі.

– Я спрабую прасачыць матывы рускіх. Я лічу, што, прынамсі, было два важных матывы забойства. Па-першае, рускія маглі спалохацца неспрыяльнага ўражаньня сусветнай грамадскай думкі, якое магло паўстаць, калі б у цырымоніі ў Катыні прыняў удзел Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі. Па-другое, яны хацелі вывесьці Польшчу з краін-удзельніц НАТА і падпарадкаваць яе прарасейскай уладзе. Шкада, што так шмат людзей з каманды Качыньскага апынуліся ў адным самалёце. Аб чым яны думалі? … НАТА страціла аднаго з самых моцных саюзнікаў.

– Ці існуе верагоднасьць таго, што праўда аб катастрофе калі-небудзь выявіцца?

Да праўды заўсёды цяжка дакапацца ў тых выпадках, калі замяшаныя расейцы. Яны добра ўмеюць хаваць праўду. Не забывайце аб тым, што здарылася з Катыньню. Яны працягвалі сцьвярджаць, што вінаватыя немцы, нават дзесяцігоддзі пасьля выяўленьня доказаў іх злачынстваў. Яны ведаюць, што калі штосьці адмаўляць пасьлядоўна на працягу доўгага часу, то знойдуцца дурні, якія ім павераць. На дадзены момант я ня веру, што будуць раскрытыя сапраўдныя абставіны 10 красавіка. І так будзе працягвацца вельмі доўга. Больш за тое, цяпер таксама ня лепшы час для Злучаных Штатаў, каб яны нешта зрабілі на гэты конт. Мы занадта занятыя сваімі справамі: у нас крызіс, вайна з тэрорам й іншыя праблемы. Як кажуць у Амерыцы: у нас занадта поўная талерка [чарговая ці то наіўнасьць, ці то адмазка – Рэд.].

Прайшоў амаль год, а “Расея” баіцца перадать Польшчы чорныя скрыні (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/03/20/80104.shtml). Расейская генпракуратура ігнаруе запыты польскіх сьледчых аб перадачы «чорных скрынь” польскага ўрадавага самалёта Ту-154 польскаму боку. Аб гэтым піша польская газета Rzeczpospolita, адзначаючы, што без доступу да арыгіналаў запісаў эксьперты ня могуць завяршыць дасьледаваньне сапраўднасьці раней агучаных гутарак у кабіне пілотаў. Газета адзначае, што польскія сьледчыя зьвярнуліся да расейцаў з просьбай прадаставіць “чорныя скрыні” яшчэ ў дзень катастрофы 10 красавіка 2010 года, але тыя да гэтага часу іх не перадалі. Rzeczpospolita адзначае, што польскія сьледчыя, якія спачатку прасілі перадаць арыгіналы чорных скрынь, пазьней прасілі хоць бы аб магчымасьці «пазычыць” іх на 60 дзён, а ў апошнім запыце яны прасілі дапусціць эксьпертаў да дасьледаваньня скрынь. Польскія эксьперты лічаць, што пілоты не спрабавалі пасадзіць самалёт, а – па пакуль нявысьветленых прычынах – не пасьпелі выйсьці на так званы «другі заход».

Пальшавіцкі генпракурор Анджэй Шэрамет заявіў, што польскія сьледчыя больш не разглядаюць версію, згодна зь якой прэзідэнцкі Ту-154 разьбіўся ў выніку тэракту (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/04/02/80408.shtml). «Мы не знайшлі доказаў, якія маглі б гэтую версію пацьвердзіць», – распавёў пальшавік. Па цьвержаньні Шэрамета, “вайсковыя пракуроры спыняюць рассьледаваньне акалічнасьцяў катастрофы, і зараз гэтым пытаньнем зоймуцца грамадзянскія сьледчыя». На рассьледаваньні версіі тэракту настойвала польская апазіцыя.

Напярэдадні першай гадавіны катастрофы пад Смаленскам старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк на адкрытай сесіі ў Страсбуры зрабіў намёк, што Качыньскі й іншыя маглі быць забіты. Як паведамляе афіцыйны сайт Еўрапарламенту (http://www.europarl.europa.eu/news/es/pressroom/content/20110404IPR16938/html/Apertura-de-la-sesi%C3%B3n), Бузэк заявіў, што яму ўсё яшчэ невядома, што стала прычынай катастрофы пад Смаленскам, якая забрала жыцьці 96 чалавек. “Мы чакаем далейшай інфармацыі па гэтай тэме”, – дадаў ён.

Напярэдадні першай гадавіны трагедыі пад Смаленскам брат-блізнюк нябожчыка прэзідэнта і лідар правакансерватыўнай партыі «Права і справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі зноў абвінаваціў прэм’ер-міністра Дональда Туска ў тым, што ён за тры дні да падзеньня Ту-154 наведаў Катынь, каб сустрэцца з Пуціным (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/04/07/80522.shtml). На думку Качыньскага, успыхнуў скандал, які наўпрост прывёў да катастрофы, бо Туск «з дапамогай Пуціна задумаў інтрыгу супраць уласнага прэзідэнта». Тым самым Качыньскі фактычна абвінаваціў Туска і Пуціна ў змове супраць прэзідэнта Польшчы, якая і прывяла да яго забойства.

7 красавіка 2011 года ў сеціве зьявіўся першы сьледчы фільм аб трагедыі пад Смаленскам (фільм у 5 частках можна паглядзець тут:  http://www.youtube.com/watch?v=_RjaBrqoLmw&feature=player_embedded  і тут: http://www.pluszaczek.com/2011/04/07/katastrofa-tu-154m-10-04-2010-%E2%80%93-anita-gargas-pierwszy-film-sledczy/#more-5915). Адным з самых цікавых момантаў фільму зьяўляецца інтэрвю з маці Леха Качыньскага. «Я баюся, што гэта не была звычайная катастрофа … Я бачыла вельмі жудасны сон. Самалёт майго сына быў атакаваны ў паветры”, – кажа яна пра час, калі ёй яшчэ не было вядома пра трагедыю. Загадкава гучаць словы маці Качыньскіх аб пальшавіцкім сьледстве і пра тое, што расейцы да гэтага часу не вярнулі палякам самапісцы і не перадалі копіі многіх пратаколаў ускрыцьця: «Калі лічыць, што яны ня ведаюць праўду, то, як уяўляецца, яны адчуваюць перад ёй прынамсі страх. Ці яны ведаюць праўду і таму яшчэ больш баяцца?». Для Ядвігі Качыньскай ужо адзін факт разразаньня Тупалева расейскімі салдатамі на часткі даказвае, што “хтосьці вельмі моцна зацікаўлены ў замятаньні сьлядоў».

Па паведамленьнях з Варшавы (http://derstandard.at/1301874259631/Zeit-der-Einheit-in-Trauer-ist-vorbei; http://www.abc.es/agencias/noticia.asp?noticia=776475), вечарам 9 красавіка палякі правялі дэманстрацыю перад пасольствам Расеі. Дэманстранты трымалі транспаранты «Пуцін – забойца!“, “Пуціна – у Нюрнберг!», «Толькі праўда пра Смаленск і Катынь можа нас аб’яднаць, хлусьня – ніколі», «Туск – здраднік!». Дэманстранты патрабавалі ад расейскіх дыпламатаў вярнуць Польшчы абломкі самалёта прэзідэнта, «чорныя скрыні» й іншыя доказы. Перад амбасадай было спалена пудзіла Пуціна. Пры спаленьні (гл. фота) палякі выкрыквалі: «Забойца!».

Удзельнікі акцыі таксама трымалі польскія сьцягі, партрэты папы Яна Паўла 2-га і сьвятара Ержы Папялушкі, закатаванага, а затым забітага ў 1980-х.

Дэманстранты нагадалі, што 9 красавіка 2011 г. расейцы скралі з часовага помніка ахвярам авіякатастрофы 4/10 шыльдачку з надпісам: “прэзідэнт Качыньскі памёр па дарозе на 70-ю гадавіну савецкага генацыду ў дачыненьні да ваеннапалонных, афіцэраў польскай арміі”. Цяпер шыльдачка, якая ўжо напісана на дзьвюх мовах – рускай і польскай – кажа толькі пра авіякатастрофу і зусім не згадвае Катыньскі расстрэл.

Пасьля дэманстрацыі каля пасольства Расеі частка палякаў адправілася да палаца Бельведэр – рэзідэнцыі пальшавіцкага прэзідэнта Камароўскага, і таксама правяла там дэманстрацыю. Палякі выкрыквалі: «Камароўскі – здраднік Польшчы!», «Тут табе Польшча, а не Масква!».

Акцыя была арганізавана групай Akcja Alternatywna Naszość.

10 красавіка па ўсёй Польшчы прайшлі жалобныя мерапрыемствы з нагоды першай гадавіны гібелі польскага ўрадавага Ту-154М. Афіцыйныя мерапрыемствы пачаліся ў 8:41 па мясцовым часе – гэта дакладны час, калі разьбіўся самалёт. Яраслаў Качыньскі, брат забітага прэзідэнта, байкатаваў афіцыйныя памятныя мерапрыемствы, бо цяперашні пальшавіцкі ўрад ня хоча ведаць ўсю праўду аб авіякатастрофе (http://www.tokfm.pl/Tokfm/1,103087,9410368,Wiec_przed_Palacem___Walczyl_o_Polske_i_moze_dlatego.html). Ён выказаў шкадаваньне, што пракуратура Польшчы адпрэчыла версію аб забойстве яго брата расейцамі. Аднак ён прыняў удзел у мітынгу пратэсту перад прэзідэнцкім палацам Камароўскага ў Варшаве. У мітынгу ўдзельнічала больш за 7 тысяч чалавек (http://www.tokfm.pl/Tokfm/1,103085,9410782,7_tys__osob_sluchalo_przemowienia_Jaroslawa_Kaczynskiego.html). Падчас выступу Качыньскага адзін з дэманстрантаў выгукнуў: «Свабодная Польшча!» («Wolna Polska!»). Качыньскі адказаў: «Так, свабодная», – і дадаў, што наступная гадавіна 10 красавіка стане ня толькі днём памяці аб крушэньні самалёта, але таксама «днём абуджэньня палякаў» [што ж, хацелася б, але, наколькі мы ведаем палякаў, нічога падобнага хутчэй ня будзе; дарэчы, да 10 красавіка чакаць засталося зусім нядоўга… – Рэд.].

16 красаківа Еўрапарламент забараніў усе надпісы да фатаграфій, датычных 4/10 на фотавыставе, якая адбывалася ў яго будынку ў Брусэлі (http://smolensk-2010.pl/2011-04-12-cenzura-w-parlamencie-europejskim.html). СМІ падаюць прыклад аднаго з такіх надпісаў: «Расейцы нішчылі абломкі самалёта, які ўпаў 10 красавіка 2010 году ў Смаленку. Афіцэр ломам выбівае шкло самалёта (гл. фота ўнізе) і паказвае жэст радасьці сваім таварышам. Падобная дзейнасьць цалкам несумяшчальная з прынятымі ў ЕС прынцыпамі рассьледаваньня авіякатастроф». Адказная за правядзеньне выставы прадстаўніца Еўрапарламенту нязграбна патлумачыла абуральную палітычную цэнзуру тым, што «надпісы адуважваюць гледачоў ад разгляду фатаграфій».

 

[хочам зьвярнуць асаблівую ўвагу, што пры вялікай раскіданасьці частак самалёта і фактычна зьнікненьня большай часткі фюзеляжа (якая пры гэтым не згарэла) разам з усім, што там было (людзі, крэслы), каля кабіны пілотаў і, верагодна, у іх кабіне захавалася цэлым нават шкло; такога спалучэньня фактаў ня можа быць, калі б увесь самалёт разам бразнуўся аб зямлю (тады б ён пры моцным удары аб зямлю альбо ўвесь рассыпаўся на кавалачкі, і цэлага шкла нідзе не было, альбо пры слабым удары яго фюзеляж быў бы пашкоджаны ня больш, чым кабіна ці крылы);  зато такое спалучэньне прыкмет пашкоджаньня, якое назіралася фактычна, цалкам магчымае, калі ў паветры, але каля зямлі, заднюю частку корпуса самалёта разарвала нейкая моцная сіла. – Рэд.]

20 красавіка 2011 г. польскі генпракурор Анджэй Шэрамет заявіў журналістам: «Польскі бок не атрымаў ад расейскай пракуратуры ўсіх дакументаў, якія прасіў у расейскага боку – у тым ліку важныя дакументы, якія тычацца стану аэрадрома ў Смаленску і абавязкаў дысьпетчараў» (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/04/20/80876.shtml).

У адпаведнасьці з паведамленьнем варшаўскага выданьня «Наш Дзёньнік» (http://smolensk-2010.pl/2011-04-21-dziennikarze-w-korkociagu-koronczika.html), расейскія «сьпецыялісты па смаленскай авіякатастрофе» Аляксандр Карончык і Сяргей Амелін, на паказаньні якіх спасылаюцца расейцы, аказаліся банальнымі агентамі-дэзынфарматарамі.

У адпаведнасьці з травеньскім выданьнем варшаўскай газеты Gazeta Polska (http://smolensk-2010.pl/2011-05-07-rosjanie-zacieraja-slady-po-eksplozji.html), у незалежнай польскай парламенцкай камісіі, якая самастойна рассьледуе авікатастрофу, з кожным днём зьяўляецца ўсё больш доказаў, што самалёт быў падарваны ў паветры.

Расейцы зьнішчалі доказы. Зьнішчэньне адбывалася да таго, як яны “прыступілі да вывучэньня абломкаў». Намесьнік кіраўніка парламенцкай камісіі Антоні Мацэрэвіч  (гл. фота) паведаміў, што расейцы зьнішчылі абломкі, каб схаваць факт, што самалёт выбухнуў у паветры. Ён паведаміў “Газеце польскай»: «Зьяўляецца ўсё больш доказаў таго, што Ту-154 быў зьнішчаны ў паветры, да яго кантакту зь зямлёй. Мы перагледзелі сотні фатаграфій зь месца крушэньня, бачылі абломкі самалёта. На падставе гэтага я магу сказаць, што самалёт не паваліўся на зямлю, а проста распаўся на часткі».

З аналагічнай заявай выступілі ў «Газеце польскай» польскія тэхнічныя сьпецыялісты. Яны паказалі, што перад крушэньнем быў моцны выбух. Калі б яго не было, то выраблены з дзюралюмінію самалёт разваліўся б толькі на некалькі буйных частак, фюзеляж быў бы скамечаны, але не распаўся б на велізарную колькасць дробных кавалачкаў.

Доказам таго, што расейцы падарвалі самалёт у паветры, зьяўляецца таксама інфармацыя па бартавым кампутары. Паводле дакладу МАК, ён спыніў працу ў 15 метрах над зямлёй у 10:41:05. Праблема тут у тым, што менавіта ў гэты самы час самалёт сутыкнуўся з зямлёй. Як можа быць, што кампутар мог адначасова знаходзіцца ў 15 метрах над зямлёй і непасрэдна на зямлі?

Больш за тое, МАК падае каардынаты кампутара і месца крушэньня. І яны знаходзяцца адна ад адной на адлегласьці 140 метраў, хоць павінны знаходзіцца ў адным і тым жа месцы. Калі на кампутар спынілася падача сілкаваньня, Ту-154 знаходзіўся ў 60 метрах ад месца першага ўдару аб зямлю і ў 160 метрах ад мяжы пасадачнай паласы. Мацэрэвіч паказаў: «Выпадзеньне сілкаваньня кампутара зьяўляецца адным з найважнейшых элементаў версіі распаду самалёта да сутыкненьня з зямлёй».

У тэксьце дакладу МАК гаворыцца аб кавалку левага гарызантальнага стабілізатара на вышыні руля. Гэты элемент аддзяліўся ад самалёта да сутыкненьня з зямлёй і менавіта ў тым месцы, дзе быў зарэгістраваны кампутар. Гэта дае падставу меркаваць, што самалёт быў падарваны ў паветры, асабліва ў святле паводзінаў рускіх, якія па вядомых толькі ім прычынах перацягнулі паміж 11 і 12 красавіка гэтую дэталь на 50 метраў на месца першага ўдару аб зямлю.

Мацэрэвіч таксама адзначыў, што польскія сьледчыя былі пазбаўленыя магчымасьці даследаваць абломкі самалёта з-за скандальнага рашэньня Туска перадаць усё сьледства рускім. Для гэтага Туск нават сьпецыяльна пасьпяшаўся прыехаць у Смаленск і згаварыцца з Пуціным, – піша Gazeta Polska.

У канцы траўня польскае выданьне “Факт” паведаміла (http://smolensk-2010.pl/2011-05-18-rosja-nie-chce-oddac-nam-broni-oficerow-biura-ochrony-rzadu-ktorzy-zgineli-w-smolensku.html): «Па сканчэньні больш за год пасьля Смаленскай трагедыі польскія пракуроры ня могуць дамагчыся ад расейцаў вяртаньня зброі афіцэраў БОР, якія знаходзіліся на борце Тупалева, хоць яны прасілі расейцаў вярнуць зброю адразу ж пасьля крушэньня. Нават самая складаная балістычная эксьпертыза доўжыцца максімум два месяцы. Навошта тады рускім гэта зброя?!»

Няўжо на ёй засталіся доказы таго, што БОРаўцы адстрэльваліся?

Па паведамленьнях СМІ, Абама, які знаходзіўся з канцы траўня ў еўрапейскім турнэ, падчас свайго двухдзённага візіту ў Польшчу планаваў сустрэцца з часткай сваякоў ахвяраў смаленскага тэракту (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/05/27/81931.shtml). Аднак сустрэча Абамы адбылася толькі з «паліткарэктнай» часткай сваякоў. Між тым, «палітНЕкарэктныя» сваякі хацелі спытаць Абаму: чаму ЗШАпа сваёйініцыятывене прыняліўдзел урассьледаваньнікатастрофы?І ці вядомаяго адміністрацыішто-небудзь аб прычынахкатастрофы?

Месяцам раней польскія дэпутаты Ганна Фатыга (былы міністар замежных спраў Польшчы) і Антоні Мацэрэвіч наведалі ЗША. Там яны перадалі будучаму галаве камітэту па міжнародных справах амерыканскага Кангрэсу петыцыю з заклікам арганізаваць міжнародную сьледчую камісію. Пад дакументам паставілі свае подпісы больш за 300.000 палякаў.

Таксама ў канцы траўня кіруючая кааліцыя пальшавіцкіх партый PO і PSL заблакавала абвяшчэньне ў Сейме інфармацыі аб тым, што пасьля так званага «грузінскага інцыдэнту» 2008 году таемная паліцыя Польшчы ABW, інфільтраваная агентамі Масквы, вяла незаконнае сачэньне за пазьней забітымі прэзідэнтам Качыньскім, яго жонкай і работнікамі яго сакратарыяту (http://smolensk-2010.pl/2011-05-27-abw-poza-kontrola.html).

Пасьля перакладу на польскую мову расейцамі дакументацыі, дасланай польскаму боку, высьветлілася, што там адсутнічаюць пратаколы ўскрыцьця некалькіх ахвяр смаленскай трагедыі (http://smolensk-2010.pl/2011-06-01-wciaz-brakuje-kilku-protokolow-z-sekcji-ofiar-katastrofy-smolenskiej.html). Раней расейцы заяўлялі, што перадалі ўсе матэрыялы.

У чэрвені 2011 г. у Варшаве пачаўся працэс (http://smolensk-2010.pl/2011-06-03-ruszyl-proces-lustracyjny-tomasza-turowskiego.html) над былым польскім дыпламатам Томашам Туроўскім (дарэчы, пра гэтага чалавеку ўжо ўзгадвалася вышэй; гл. фота, на якім Туроўскі хаваецца). Судзілі, аднак, яго не за падзеі 04/10, а за тое, што падчас расейскай акупацыі Польшчы ён працаваў у камуністычных карных структурах і схаваў гэта ад уладаў новай Польшчы – былым польскім чэкістам па законе аб люстрацыі катэгарычна забаронена працаваць на дзяржаўнай службе.

У 1975 годзе Туроўскі быў укаранёны ў ордэн езуітаў і пасланы ў Ватыкан. Адтуль ён слаў шпіёнскія данясеньні аб неафіцыйнай дзейнасьці каталіцкай царквы ў краінах, якія знаходзіліся пад расейскай акупацыяй. У 1993 годзе ён стаў служачым польскага МЗС. У 2007 годзе быў адтуль звольнены па законе аб люстрацыі.

Самае таямнічае пачынаецца 14 лютага 2010 года, калі міністар МЗС Польшчы Сікорскі зноў узяў Туроўскага на працу ў польскі МЗС і накіраваў дыпламатам у Маскву (за 2 месяцы да забойства Качыньскага). Менавіта Туроўскі адказваў за арганізацыю прылёту ў Смаленск Туска 7 красавіка і Качыньскага 10 красавіка 2010 года. І толькі ў сьнежні 2010 г. яго зноў выгналі з МЗС пасьля пратэстаў з боку Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы.

Па даных аднаго з польскіх інфармацыйных агенцтваў (http://polskaweb.eu/die-kaczynski-smolensk-verschwoerung-633211.html) журналісты польскай газеты “Наш дзёньнік” высьветлілі, што расейскіх эксьпертаў, якія ўдзельнічалі ў ідэнтыфікацыі цела Качыньскага… не існуе.

Агенцтва перадае: «Неўзабаве пасьля поўначы 10 красавіка 2010 г. і праз больш чым 12 гадзін пасьля крушэньня самалёта на вайсковым аэрадроме Смаленск-Паўночны, згодна з афіцыйнымі расейскімі й польскім данымі, пачаліся ідэнтыфікацыі ахвяр. Разам з трыма польскімі дыпламатамі, а таксама двума целаахоўнікамі былога польскага прэзідэнта ідэнтыфікацыю цела Леха Качыньскага рабілі расейскі пракурор зь генпракуратуры Рахматулін і два расейскія эксьперты Аляксей Кубека і Аляксей Кебанаў (якія пасьля складаньня пратаколу хутка зьніклі).

Усе, хто ўдзельнічаў у ідэнтыфікацыі Леха Качыньскага, у тым ліку перакладчык, павінны былі падпісаць пратакол, дзе падаць свае адрасы і даныя бацькоў. Пасьля таго, як пратакол ідэнтыфікацыі загінулага прэзідэнта быў перададзены ў Варшаву і ў прэсе зьявілася яго копія, выявілася, што «эксьперты» Аляксей Кубека і Аляксей Кебанаў назвалі сваім бацькам Аляксея Ўладзіміравіча з населенага пункту Віднае.

На падставе гэтай інфармацыі журналісты “Нашага Дзёньніка» адправіліся ў Расею, у Віднае. У ходзе рассьледаваньня было ўстаноўлена тое, што і меркавалася з самага пачатку: ні адзін з “экспертаў” не пражываў па ўказаных імі адрасах. Суседзі, якія дзесяткі гадоў пражывалі побач, ня ведалі «эксьпертаў», як і асоб са зьнешнасьцю тых, хто падпісваў пратакол.

У сувязі з гэтым па міжнародным праве ідэнтыфікацыя Качыньскага лічыцца несапраўднай

Газета «Рэчпаспаліта» ад 14 чэрвеня паведаміла (http://smolensk-2010.pl/2011-06-15-tajne-zdjecia-satelitarne-okolic-smolenska.html), што польская вайсковая контрвыведка пацьвердзіла, што ў красавіку 2010 года яна атрымала ад ЗША сакрэтныя спадарожнікавыя здымкі смаленскага аэрапорта і адразу ж перадала іх у пракуратуру. Пракуратура ў сваю чаргу адзначыла, што амерыканцы перадалі інфармацыю з вырабленага ў ЗША спадарожнікавага навігацыйнага абсталяваньня, устаноўленага на зьнішчаным самалёце.

Па зьвестках, якія праніклі ў польскі друк, пальшавікі нібыта прасілі амерыканскія сьпецслужбы даслаць ім запісы радыёперахопу перамоваў расейцаў у раёне Смаленска і падрабязна растлумачыць тэхналогію стварэньня штучнага туману, які мог выкарыстоўваўся расейцамі.

Але ў цэлым бачна, што сьпецслужбы ЗША ня надта сьпяшаюцца дзяліцца з пальшавікамі сакрэтнай інфармацыяй па падзеях 4/10.

У чэрвені 2011 пальшавіцкі прэзідэнт Камароўскі ўзнагародзіў кіраўніка БОРа – службы прэзідэнцкай аховы – генерала Марыяна Яніцкага (гл. фота) другой зоркай на пагоны (http://smolensk-2010.pl/2011-06-18-motyw-awansu-gen-mariana-janickiego.html).

Антоні Мацэрэвіч, кіраўнік парламенцкай камісіі па рассьледаваньні верагоднага тэракту 4/10, адзначыў у сувязі з гэтым, што менавіта Яніцкі адказваў за візіт забітага прэзідэнта Польшчы Качыньскага ў Смаленск. Заслугі яго перад пальшавікамі заключаюцца ў тым, што афіцэры БОРа не аглядзелі аэрапорт, пасадкавую паласу і кантрольную вежу перад прызямленьнем прэзідэнцкага самалёта, не праверылі расейскіх авіядысьпетчараў (як забясьпечваецца бясьпека і як гэтыя «дысьпетчары» выконваюць свае абавязкі). Дзякуючы Яніцкаму, на аэрадроме пры прызямленьні Ту154М не было… ні аднаго афіцэра БОРа. Мацэрэвіч таксама адзначыў, што супраць Яніцкага за невыкананьне ім службовых абавязкаў вядзецца рассьледаваньне пракуратурай, якое яшчэ не завершана.

Таксама ў чэрвені адно з полькіх выданьняў са спасылкай на СМІ ў Маскве паведаміла (http://smolensk-2010.pl/2011-06-17-aresztowani-pod-zarzutem-korupcji-i-planowania-zabojstwa.html%D1%81%D0%BE; цяпер па гэтым адрасе адчыняецца іншы, ня менш цікавы матэрыял), што за буйныя фінансавыя злоўжываньні былі арыштаваныя расейскія афіцэры Галоўнага вайскова-медыцынскага ўпраўленьня МА Расеі. Гэта былі тыя самыя афіцэры, якія складалі медыцынскае заключэньне аб ускрыцьці польскага генерала Анджэя Бласіка, загінулага разам зь іншымі ў магчымым тэракце 4/10. Тады галоўны ўрач Мінабароны РФ генерал Аляксандр Белевіцін і яго намесьнік палкоўнік Аляксей Нікіцін напісалі ў пратаколе ўскрыцьця польскага генерала Анджэя Бласіка, што той “быў п’яны”. Далей расейская прапаганда ў сваю чаргу галаслоўна распавяла, што “п’яны Бласік сядзеў за штурвалам польскага вайсковага Ту-154М з Качыньскім і таму самалёт разьбіўся”.

Зьдзейсьніўшы службовы падлог, генерал Белевіцін і палкоўнік Нікіцін ўявілі, што яны цяпер, зрабіўшы такую вялікую справу для Вялікай Расеі, могуць красьці не па чыне… і скралі больш за 2 мільёны даляраў.

У інтэрвю варшаўскаму выданьню «Факт» (http://wiadomosci.wp.pl/kat,18011,title,Niech-Obama-da-nam-zdjecia,wid,13513467; цяпер па гэтым адрасе вісіць паведамленьне: “Няма такой старонкі”) Рафал Рагальскі –  адвакат сям’і загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, фактычна обвінаваціў Абаму ў спрыяньні расейцам. Рагальскі сярод іншага сказаў:

«Яраслаў Качыньскі асабіста падрыхтаваў ліст да Абамы з просьбай аб прававой дапамозе ў рассьледаваньні Смаленскай трагедыі. Ён валодае поўнай інфармацыяй аб вядзеньні польскага сьледства. Ліст быў дасланы амерыканскім уладам, аднак прававой дапамогі й перш за ўсё перадачы найбольш важнай інфармацыі не было. Асабліва ў сувязі з тэндэнцыйным і несумленным дакладам расейскага МАК.

Прэзідэнт ЗША мог зрабіць вельмі многае для рассьледаваньня Смаленскай трагедыі. Ён мог загадаць сваім падначаленым забясьпечыць поўнае супрацоўніцтва з польскімі вайсковымі пракурорамі, мог загадаць ім перадаць спадарожнікавыя здымкі, на якіх былі засняты апошнія хвіліны Тупалева. У польскіх пракурораў ёсьць толькі спадарожнікавыя фота смаленскага аэрапорта ад 5 і 12 красавіка 2010 года. Аднак для сьледства важная ў першую чаргу серыя спадарожнікавых фота самой катастрофы – канкрэтна тых момантаў часу, калі самалёт дакрануўся зямлі і непасрэдна пасьля гэтага. Зь верагоднасьцю, якая мяжуе з упэўненасьцю, можна сьмела заявіць, што такія фота былі зробленыя амерыканцамі.

Гэтыя фота маглі б аказаць вялікую дапамогу сьледству. Перш за ўсё для ўстанаўленьня дакладнай тапаграфіі й разьмешчанага там абсталяваньня. Неабходна ўлічваць, што нават радыёмаякі, усталяваныя ў смаленскім аэрапорце і наводдаль ад яго, з’яўляюцца рухомымі. Нам трэба дакладна ўстанавіць, дзе яны знаходзіліся ў момант крушэньня.

Цалкам ясна, што адмова ЗША была палітычна матываванай. ЗША ня хочуць канфліктаваць з Расеяй. Гэта таксама, вядома, датычыць адсутнасьці дапамогі ад НАТА, які не перадаў нам усю інфармацыю і матэрыялы, якія датычаць катастрофы.

Ні Туск, ні які іншы міністар да гэтага часу не выкарыстаў прававыя рычагі, якія дае нам сяброўства ў ЕЗ і НАТА для таго, каб дапамагчы польскім пракурорам і камітэту Мілера [міністар МУС Польшчы].

Расейцы разбурылі абломкі Тупалева і праводку, выбілі шкло. Гэта адбылося да таго, як на іх былі праведзены сьледчыя дзеяньні з боку расейскай пракуратуры. Пытаньне, чаму яны гэта зрабілі, – застаецца адкрытым. Магчыма, нехта хацеў зьнішчыць доказы, каб прадухіліць ці перашкодзіць прыняцьцю адпаведных мер.
Што тычыцца таго, што прычынай крушэньня мог быць тэракт, то правамоцныя ўсе версіі, пакуль яны ня будуць катэгарычна выключаны. Гэта зьяўляецца адным з асноватворных прынцыпаў крымінальнага сьледства і крыміналістыкі.

У смаленскай катастрофе загінулі таксама генералы. Гэта здарылася ў краіне, зь якой у нас маецца вельмі сур’ёзны гістарычны прэцэдэнт, у краіне, якая таксама зьяўляецца антаганістам НАТА і ЕЗ, членам якіх зьяўляецца Польшча.

Калі б на тэрыторыі Расеі разбіўся самалёт з Абамам, ніхто б не сумняваўся, што трэба праверыць найперш версію аб забойстве».

У самым пачатку ліпеня 2011 года стала вядома, што ў Польшчы 29 і 30 чэрвеня адбылася прэзентацыя г.зв. “Белай кнігі”, складзенай пад кіраўніцтвам кіраўніка камісіі Сейму Польшчы Антона Мацэрэвіча (http://smolensk-2010.pl/2011-06-30-druga-czesc-bialej-ksiegi-ws-katastrofy-smolenskiej.html). Кніга мае аб’ём 160 старонак і складаецца зь дзьвюх частак.

Згодна камісіі, непасрэднай прычынай катастрофы стала «імабілізацыя» самалёта на вышыні 15 метраў. Мацэрэвіч патлумачыў, што пад імабілізацыяй самалёта разумеецца, што « ўсе яго прыборы і механізмы раптам перасталі працаваць з-за спыненьня падачы сілкаваньня».

Для візіту Леха Качыньскага ў Катынь не былі прыняты неабходныя меры бясьпекі. «Белая кніга» паказвае, што рускі й польскі ўрады сьвядома прынізілі статус візіту Леха Качыньскага ў Катынь. Туск даручыў усю арганізацыю візіту былому польскаму дыпламату ў Маскве Томашу Туроўскаму – былому агенту камуністычнай тайнай паліцыі.

Згодна зь “Белай кнігай”, Туск уступіў у злачыннае пагадненьне з расейцамі, перадаўшы ім аднаасобнае права весьці сьледства па катастрофе на падставе дадатку 13 да чыкагскай канвенцыі. “Гэта не сумяшчальна ні з польскай канстытуцыяй, ні з польскімі законамі”, – адзначыў кіраўнік парламенцкай камісіі. Згодна з дакументам, Туск арганізаваў асобны візіт ў Катынь, каб дамовіцца з Пуціным аб газавай зьдзелцы у абыход Качыньскага. Гэтая здзелка абавязвала Польшчу на працягу доўгага часу купляць дарагі газ [які, дарэчы, маскалі крадуць у сібіракоў].

Злачынную дзейнасьць праявіў таксама міністар абароны Кліх, які адмовіўся ад тэндару на набыцьцё новых самалётаў для высокапастаўленых асоб, хоць за тры гады да гэтага начальнік ВПС Польшчы генерал Бласік пастаянна бамбаваў патрабаваньнямі закупкі новых машын. «Генерал, на якога зноў і зноў спрабуюць зваліць віну за трагедыю, сістэматычна зьвяртаўся да міністра з патрабаваньнем запясьпечыць бясьпеку паветранага флоту і правесьці тэндэр. Усё гэта было праігнаравана “, – указаў Мацэрэвіч. У «Белай кнізе» Кліх таксама крытыкуецца за тое, што ён перадаў рамонт Ту-154М прадпрыемству “Авіятар” у Самары, якое належыць Алегу Дзерыпаску [корышу Пуціна]. «Пасьля гэтага «рамонту» у самалёце адразу зьявіліся непаладкі», – засьведчыў Мацэрэвіч.

Ён таксама падкрэсліў, што польскую канстытуцыю найгрубейшым чынам парушыў тагачасны спікер парламенту Камароўскі, які ўзяў на сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы, калі яшчэ не была пацьверджана сьмерць Качыньскага. «Да гэтага часу не вядомая крыніца, спосаб перадачы і час атрыманьня надзейнай інфармацыі аб сьмерці прэзідэнта Качыньскага, на падставе якой Камароўскі пераняў яго паўнамоцтвы», – указаў Мацэрэвіч.

У «Белай кнізе” адзначаецца, што за дзень да крушэньня ад аднаго члена Еўрапарламенту паступіла папярэджаньне аб магчымым выкраданьні самалёта з аэрапорта. «Польскія сьпецслужбы й іх начальнік прэм’ер-міністр Туск ніяк не прарэагавалі на пагрозу маючага адбыцца тэракту», – адзначаецца ў кнізе.

У цэлым там рэзюмуецца 19 выпадкаў злачыннай нядбайнасьці як польскага, так і рускага бакоў.

У адпаведнасьці з паведамленьнем “Gazeta Polska” (http://wiadomosci.wp.pl/kat,119674,title,Rzad-Tuska-ukrywa-zdjecia-satelitarne,wid,13547620,wiadomosc.html), у адной з пальшавіцкіх структур…  «згубілася» адно з самых важных сьведчаньняў па Смаленскай трагедыі.

Газета паведамляе, што гаворка ідзе аб дасланых амерыканцамі спадарожнікавых здымках з месца крушэньня самалёта, зробленых з амерыканскага спадарожніка 10 красавіка.

Пальшавіцкія сьпецслужбы – SKW (вайсковая контрвыведка), ABW (таемная палітычная паліцыя) і МУС – сцьвярджаюць, што яны атрымалі гэтыя матэрыялы ад амерыканцаў і адаслалі іх у галоўную вайсковую пракуратуру ў Варшаве. Пракуратура сцьвярджае, што яна… нічога не атрымлівала.

Сьпікер галоўнай вайсковай пракуратуры ў Варшаве палкоўнік Жэпа заявіў: «Мы ня ведаем, дзе знаходзяцца гэтыя матэрыялы, таму што яны былі прыкладзены да файла сьпецыяльнага рассьледаваньня – гэта найбольш сакрэтныя матэрыялы справы».  А міністр МУС Мілер у адказ на парламенцкі запыт ад 18 жніўня 2010 г. паведаміў 29 верасня 2010 года, што спадарожнікавыя фота з месца крушэньня ад 10 красавіка былі перададзеныя ў вайсковую пракуратуру.

 

 

2 каментарыя

  1. Пры Леху Качынскім аказывалася дапамога сялянам, фактычна была абмежавана уседазволенасьць ТНК на польскім рынку. Ён быў не патрэбны лібэрастам.

  2. Памятаю, як у Варшаве лібэрасты літэральна зьдзекваліся з Леха Качынскага, абзываючы яго недалёкім і г. д. Беластоцкія сяляне, між іншым, мелі надзею, на тое што справы ў іх пойдуць лепш, што не трэба будзе працаваць за дробныя грошы. У садаводаў ля Варшавы таксама справы йшлі ўсё горш і горш. Спілоўваліся цэлыя сады, бо польская прадукцыя не вытрымоўвала канкурэнцыі. Транснацыянальная мафія ўвозілі на польскі рынак танную садавіну і прадавала па спекулятыўна нізкім цэнам з мэтай загубіць польскае садаводства.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы