nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 2)

23 студзеня, 2012 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Штотыднёвік “Наш дзёньнік” у нумары ад 13 ліпеня паставіў пытаньне (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/07/14/83426.shtml): як перавезьці рэшткі Тупалева ў Польшчу? Эксьперты мяркуюць, што, нягледзячы на ​​працяглую адтэрміноўку, рэшткі павінны быць вывучаныя. На думку прадстаўніка акруговай вайсковай пракуратуры ў Варшаве, якая вядзе рассьледаваньне крушэньня Ту-154М 10 красавіка 2010 г. у Смаленску, пакуль яшчэ занадта рана казаць аб дасьледаваньні абломкаў. Спачатку іх трэба яшчэ прывезьці ў Польшчу. Гэта, паводле папярэдняга запэўніваньня прадстаўніка пракуратуры, павінна адбыцца восеньню 2011 года (ужо хутка вясна 2012 году; а рэшткі самалёта амаль 2 гады праветрываюцца пад Смаленскам). Ён дадаў: “Тое, што на абломках няма сьлядоў выбуховых рэчываў (траціл, гексаген, октаген і да т.п.), сцьвярджаюць расейцы”.

Аднак эксьперт Ігнат Галіцкі сцьвярджае, што аналіз рэшткаў самалёта прынёс бы вынікі, калі ён выконваўся б у самыя кароткія тэрміны пасьля катастрофы і пад строгім кантролем польскай сьледчай камісіі.

На думку Барташа Каўнацкага – прадстаўніка сем’яў, якія пацярпелі ад крушэньня Ту-154М – калі расейцы на самай справе вернуць абломкі, то ў першую чаргу варта ўсталяваць, якія абломкі яны не вярнулі, прыхавалі. «Далейшы аналіз павінен адказаць на пытаньне, чаму самалёт распаўся на часткі ў паветры: з-за сутыкненьня з дрэвам? ці ад пашкоджаньня паветранага судна да гэтага?», – указаў Каўнацкі.

Па інфармацыі выданьня “Niezalezna”, старшыня парламенцкай камісіі па рассьледаваньні падзеі 4/10 Антоні Мацэрэвіч паведаміў аб выніках дасьледваньняў, зробленых групай амерыканскіх эксьпертаў пад кіраўніцтвам прафесара Казіміра Навачыка (http://smolensk-2010.pl/2011-07-29-wedlug-analizy-pracujacego-w-usa-eksperta-przyczyna-katastrofy-smolenskiej-byly-dwa-wielkie-wstrzasy-a-nie-uderzenie-o-brzoze.html).

Мацэрэвіч адзначыў, што прафесар фізікі Казімір Навачык з Мэрылэндскага ўніверсітэта ў ЗША на працягу многіх месяцаў працаваў над паказаньнямі прыбораў зьнішчанага польскага авіялайнера, якія паступілі ў Амерыку. “Ім зробленыя высновы аб … зьнішчэньні самалёта з дапамогай “двух магутных сатрасеньняў” на вышыні 15 метраў, а не ад удара аб бярозу“, – паінфармаваў Мацэрэвіч.

За дзень да гэтага ў Варшаве ўрадавая пальшавіцкая камісія пад кіраўніцтвам кіраўніка МУС Ежы Мілера нарэшце прадставіла т.зв. «Выніковы даклад» аб прычынах і акалічнасьцях той жа падзеі. У адпаведнасьці з паліткарэктнай думкай пальшавікоў, прычынай зьнішчэньня вайсковага Ту-154М стала «зьніжэньне лайнера ніжэй мінімальнай вышыні на высокай хуткасьці, а таксама позьні сыход на другое кола». Сцьвярджаецца, што экіпаж самалёта не адрэагаваў на сігнал сістэмы аб небясьпечным зьбліжэньні зь зямлёй. Па высновах польскай камісіі, экіпаж самалёта Качыньскага пры заходзе на пасадку «дапусьціў шмат грубых памылак, а ўзровень падрыхтоўкі экіпажу пагражаў бясьпецы пасажыраў». Але акрамя таго, па дадзеных пальшавікоў, расейскія дысьпетчары давалі няверныя каманды пілотам ўрадавага вайсковага лайнера. У дакладзе адзначаецца «нездавальняючы стан сістэмы асьвятленьня» на аэрадроме ў Смаленску. Пры гэтым у дакуменце не названы прозьвішчы людзей, якія адказваюць за трагедыю і не сказана, што было галоўнай прычынай трагедыі (а гэта, як мінімум, няверныя каманды дысьпетчараў і штосьці з аэрадромам), а што дадатковай.

У дадатак нагадаем, што альтэрнатыўнай пасадкі расейцы не прапаноўвалі, свой аэрапорт не зачынілі, а прагнозы надвор’я лётчыкам даваліся з Варшавы. Зьніжэньне лайнера ніжэй дапушчальнай вышыні, па сведчаньні польскіх і замежных эксьпертаў, адбылося з-за выкарыстаньня расейцамі міконінга. У кантрольнай вежы, па дадзеных польскай апазіцыі, сядзелі прадстаўнікі расейскіх сьпецслужбаў, якія атрымлівалі інструкцыі з Масквы. У самалёце, згодна  польскай прэсе, былі лепшыя, найбольш высокапрафесійныя польскія лётчыкі.

Таксама ў ліпені польская газета “Wiadimosci” паведаміла (http://smolensk-2010.pl/2011-07-22-dziwne-zeznania-rosyjskich-swiadkow-katastrofy.html), што працаўнікі польскай вайсковай пракуратуры паінфармавалі ў неафіцыйным парадку польскую апазіцыйную прэсу, што яны ў шоку з-за атрыманах з Расеі «сьведкавых паказаньняў» па Смаленскай катастрофе. Усе 40 расейскіх міліцыянтаў, работнікаў аэрапорта і прыватных асоб «сьведчаць» літаральна аднымі і тымі ж словамі і фразамі. “Кожны зь іх ведае адно і тое ж. Яны нават выкарыстоўваюць адны і тыя ж фразы, распавядаюць інсайдаўскія даныя польскай вайсковай пракуратуры ў Варшаве“.

Відаць, нехта кажа “сьведкам”, што казаць?..

“Брат загінулага прэзідэнта Польшчы Яраслаў у самым канцы ліпеня раскрытыкаваў выніковы Даклад польскай міністэрскай камісіі па смаленскай авіякатастрофе на чале з міністрам МУС Польшчы Мілерам”, – паведамляе РІА «Навіны» (http://ria.ru/incidents/20110729/409174770.html), – “а вінаватым за высновы дакладу назваў прэм’ер-міністра Туска.”

«Прэм’ер Туск ня мае адвагі, каб узяць на сябе адказнасьць за катастрофу і перакінуў яе на памочнікаў», – сказаў лідэр польскай апазіцыі, каментуючы даклад і наступную за ім адстаўку міністра абароны. «Туск адказны за тое, што Расея вяла сьледства, за гульню, якую ён вёў з расейцамі. Мы высьветлім гэтую справу, бо гэта наш абавязак у імя тых, хто загінуў, і тых, хто жыве», – сказаў Яраслаў Качыньскі.

Нагадаем, што раней прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск крывадушна заяўляў: «Я з упэўненасьцю казаў, што добрыя адносіны могуць абапірацца толькі на праўду. Нашы стасункі могуць быць яшчэ лепш. Мы гатовыя да пабудовы добрых дачыненьняў, але не за кошт праўды. Польскі даклад ня мае мэты перакінуць віну на каго-небудзь і не абыходзіць бокам польскую адказнасьць. Ён можа быць асновай для добрых адносін з Расіяй у гэтым кантэксьце”, – цытуе Туска РІА «Навіны».

Адначасна нагадаем, што даклад расейскага МАК усю віну за катастрофу ўсклаў на польскіх пілотаў…

У адпаведнасьці з паведамленьнем польскага апазіцыйнага выданьня “Smolensk 2010” (http://smolensk-2010.pl/2011-08-06-o-jeden-most-za-daleko.html), пасьля сьмерці 96 далёка не апошніх палякаў у авікатастрофе адбыліся дзіўныя сьмерці іншых палякаў, якія адкрыта выказвалі сваю нязгоду з афіцыйнай версіяй трагедыі – гэта: біскуп Мечыслаў Чэсьляж, Зелонц Кныж, аператар Марк Дулініч, Дарыюш Ратайчак, Яўген Врубель. У пачатку жніўня прыйшоў час на польскага апазіцыйнага палітыка, лідэра партыі “Самаабарона” Анджэя Лепэра, якога ў Польшчы называлі «польскім Ле Пэнам». Анджэю Лепэру было 57 гадоў.

5 жніўня СМІ паведамілі, што палітык быў знойдзены павешаным ва ўласным кабінеце ў Варшаве. Яго цела знайшла прыбіральшчыца.

Лепэр займаў пасаду віцэ-прэм’ера ў былым урадзе Леха Качыньскага, а таксама міністра сельскай гаспадаркі Польшчы.

Ад рэдакцыі дададзім: на жаль, ён адкрыта падтрымліваў… Лу-ку. 

Выданьне “Gazeta Polska” паведаміла (http://autorzygazetypolskiej.salon24.pl/342691,ekspert-nasa-brzoza-nie-urwala-skrzydla), што 8 верасьня 2011 на паседжаньні камісіі польскага Сейму па рассьледаваньні Смаленскай катастрофы былі прадстаўлены разьлікі амерыканскага прафесара Веслава Бінэнды. Разьлікі былі праведзеныя з выкарыстаньнем сьпецыяльнай разьліковай праграмы LS-DYNA3D. Іх вынікі былі правераныя і пацьверджаныя Федэральным авіяцыйным упраўленьнем ЗША і НАСА – знакамітым Нацыянальным упраўленьнем ЗША па аэранаўтыцы і дасьледаваньні касьмічнай прасторы. Вынікі не пакідаюць ні найменшага сумневу: страта невялікай частцы крыла не памяншае стабільнасьць палёту самалёта (гл. фота; на ім паказана, як звычайна выглядаюць самалёты, пасьля аналагічных авіякатастроф).

Група прафесара Бінэнды пры правядзеньні эксьперыменту прыняла ў разьлік масу Тупалева і яго хуткасьць, дыяметр і шчыльнасьць дрэў, канструкцыю, матэрыялу й іншыя параметры крыла. Усе гэтыя элементы спрэс адсутнічаюць у дакладзе Мілера.

Нагадаем, што эксьперты польскага МУС абгрунтавалі сваю версію здарэньня – сутыкненьне з бярозай, страта буйной часткі крыла, пераварот самалёта на 180 градусаў – на фотаздымках Сяргея Амеліна, які працуе на МАК Тацьцяны Анодзінай. Таму ня дзіўна, што ў час прэзентацыі сваіх разьлікаў перад камісіяй Сейму Бінэнда публічна заклікаў Мілера прадставіць падрабязнае дасьледаваньне ўрадавай камісіі па сутыкненьні самалёта з бярозай. Рэакцыі… не было.

Навуковы аўтарытэт прафесара Веслава Бінэнды бясспрэчны. Ён зьяўляецца дэканам факультэта інжынерных навук універсітэта Акрона ў штаце Агаё і членам эксьпертнай групы па рассьледаваньні авіякатастроф такіх арганізацый і кампаній, як НАСА, ФАА і Боінг. Ён мае доктарскую ступень у галіне супрамату, зьяўляецца ганаровым членам Амерыканскага таварыства інжынераў-будаўнікоў (ASCE) і займае пасаду рэдактара «Journal of Aerospace Engineering» («Часопіс авіяцыйна-касьмічнай тэхнікі»).

Сузана Куртыка – удава Януша Куртыкі, прэзідэнта Інстытута нацыянальнай памяці ў Польшчы – дала інтэрвю польскаму выданьню «Без цэнзуры», у якім, у прыватнасьці, заявіла (http://www.pluszaczek.com/2011/09/24/zuzanna-kurtyka-ciagle-mam-w-pamieci-informacje-podane-10-kwietnia/#more-7005): 

«Я не патрабую эксгумацыі. Я дакладна ведаю, што ў магіле ляжыць мой муж. За гэта я заплаціла чатырма начамі, якія я правяла ў празектарскай ў Маскве.

У фільме, зьнятым непасрэдна пасьля крушэньня Тупалева, гучаць чатыры стрэлы. Я дакладна ведаю, што эксьперты вайсковай пракуратуры ніколі не сумняваліся, што гэта былі менавіта стрэлы.

Я памятаю, што 10 красавіка 2010 г. паведамлялася, што выжыла 4 чалавекі.

Маё меркаваньне аб катастрофе зьмянілася з часам. Спачатку мне здавалася, што не магчыма ўявіць ніякай іншай яе прычыны, чым выпадковасьць. Аднак, вывучыўшы ход сьледства, я прыйшла да высновы, што было падрыхтавана забойства. Выяўляецца ўсё больш [фактаў], расьсейваючых маю першапачатковую наіўнасьць. І я прыходжу да высновы, што ўсё было запланавана з высокай дакладнасьцю і пэўнасьцю.

Ні ў адной справаздачы або аналізе я не знайшла тлумачэньня такога татальнага разбурэньня самалёта.

Паводзіны вядучых палітыкаў і дзяржаўных СМІ нагадваюць часы ПНР і камунізму. За дэмакратыю трэба змагацца, каб сасьпела дэмакратыя, яе трэба заслужыць. Дэмакратыя можа існаваць толькі ў суверэннай краіне. Трэба абараняць суверэннасьць, ваяваць, нягледзячы на тое, што цяпер мірны час. Мірны час не азначае, што змаганьне засталося ў мінулым. Мы гэта зразумелі пасьля трагедыі 10 красавіка 2010».

Варшаўская газета “Dziennik” паведаміла (http://wiadomosci.dziennik.pl/polityka/artykuly/359914,sensacyjne-badania-macierewicza-oto-co-stalo-sie-z-tupolewem.html), што пальшавіцкая пракуратура адкрыла супраць камісіі на чале з Антоні Мацэрэвічам справу, абвінаваціўшы яго ў раскрыцьці дзяржаўных таямніц ў “Белай кнізе” (нагадаем, што гэтая парламенцкая камісія, якая вядзе незалежнае рассьледаваньне). Гэта першая справа супраць польскіх парламентароў, якія карыстаюцца недатыкальнасьцю, за ўсю гісторыю Польшчы!

Між тым, кіраўнік парламенцкай камісіі па рассьледаваньні Смаленскай катастрофы Антоні Мацэрэвіч заявіў выданьню Gazeta Polska: «У панядзелак я атрымаў вынікі аналізу ад прафесара Навачыка з рэканструкцыяй траекторыі палёту Ту-154, якія даказваюць, што польскі самалёт праляцеў над бярозай на вышыні 4 метра». Тэорыя прафесара Навачыка цалкам супярэчыць дакладам міністра МУС Польшчы Мілера і маскоўскага камітэту МАК.

Якія шанцы, што гэтыя вынікі ня будуць праігнараваныя, як і аналагічныя вынікі дасьледаваньня амерыканскага эксьперта НАСА прафесара Веслава Бінэнды?

Мацэрэвіч патлумачыў: “Матэрыял, сабраны парламенцкай групай, цяпер папоўніўся дадзенымі ад двух амерыканскіх лабараторый. Да групаў, якімі кіруюць прафесар Навачык і прафесар Бінэнда, далучыліся сьпецыялісты з кампаніі Боінг. Да нашага рассьледаваньня таксама далучылася кампанія, якая займае вядучае месца ў вобласьці мадэляваньня і сімуляцыі палётаў. Яна сьпецыялізуецца ў галіне аэрадынамікі, вайсковых распрацовак, балістыкі, тэставаньня наступстваў сутыкненьняў».

Кіраўнік парламенцкай групы нагадаў, што польскія ўлады працягваюць захоўваць маўчаньне аб дасьледаваньнях амерыканскіх эксьпертаў што да крушэньня самалёта. «У гэтых умовах неабходна абавязкова рассьледаваць крушэньне [наноў], асабліва ў сувязі з фальшывымі дадзенымі – а яны, безумоўна, фальшывыя – ад расейскага камітэту МАК і міністра Мілера», – паведаміў Мацэрэвіч.

Між тым, у верасьні, дзякуючы Wikileaks, стала вядома ацэнка асобы Мацэрэвіча з боку пасла ЗША ў Польшчы ў 2006-09 гг. Віктара Аша. У дэпешы ў Белы Дом ён назваў Мацэрэвіча…  “антыкамуністычным падпальнікам”. Іншыя характарыстыкі пана амерыканскага пасла ў бок Мацэрэвіча былі такімі: “зацяты антыкамуніст”, “палюе на вядзьмарак”, “мае параною на пункце тэорыі змовы”, “яго неадказныя паводзіны шкодзяць дыпламатыі”.

Гэты факт таксама варта запомніць для нашага далейшага абмеркаваньня глабальных працэсаў, бо, па-першае, прыкладна ў тыя ж гады Дж.Буш малодшы зазіраў у блакітныя вочы Пуціна і бачыў там цудоўнага хлопца. А, па-другое, гісторыя, як бачым, паказвае, хто акзваецца правым – той, хто “мае параною на пункце тэорыі змовы”, ці той, хто мае параною на адсутнасьці такой тэорыі…  

У кастрычніку ў польскіх СМІ зьявіліся паведамленьні (http://freepl.info/904-tu-154-plane-was-shot-down; http://www.polskieradio.pl/5/3/Artykul/446488,Raport-prezydencki-tupolew-zostal-zestrzelony) аб тым, што група незалежных эксьпертаў (якія з-за боязі за свае жыцьці не называюць сваіх прозьвішчаў) сьцьвердзіла: “прэзідэнцкі ТУ-154 з Лехам Качыньскім на боце быў зьбіты”!  

Даклад гэтай дасьледчыцкай групы выйшаў асобнай кнігай (гл. фота) пад назвай «Смаленскае злачынства. Анатомія тэракту». У ім пададзены адказы на пытаньні, якія ўрадавая камісія на чале зь Ежы Мілерам не асьмелілася нават паставіць. У працы паказаны шматлікія памылкі і шмат нядбайнасьці ў афіцыйным рассьледаваньні. Сьцьвярджаецца, што рассьледаваньне гэтага пытаньня польскім і расейскім урадамі – гэта велізарны фарс.

Даклад падае доказы, заснаваныя, у прыватнасьці, на рэканструкцыі працэсу разбурэньня самалёта, паказаньнях сьведак, аналізе абломкаў самалёта, а таксама па эксьпертызе целаў ахвяр. Эксьперты зрабілі велізарны аб’ём працы. Яны выкарысталі інфармацыю з крыніц з Польшчы, Расеі, ЗША й іншых краін.

Аўтары дакладу сьцьвярджаюць, што сапраўднай “прычынай гэтай авіякатастрофы быў выбух над самалётам боегалоўкі звычайнай рэкеты з термабарычным зарадам (с. 730)”.

Уступ да дакладу напісаны Віктарам Суворавым – былым афіцэрам ГРУ, і Юджынам Потэтам – прэзідэнтам Асацыяцыі былых афіцэраў выведчых службаў ЗША.

У канцы кастрычніка 2011 г. “Gazeta Polska” – адно зь вядучых апазіцыйных СМІ – апублікавала на польскай і англійскай мовах артыкул галоўнага рэдактара гэтага выданьня Томаша Сакевіча (http://www.doomedsoldiers.com/polish-president-was-murdered.html), у якім ён фактычна заявіў, што Лех Качыньскі быў забіты. У артыкуле сярод іншага гаворыцца:

“На працягу апошніх 1,5 гадоў журналісты Gazeta Polska спрабавалі высьветліць абставіны і падзеі, якія прывялі да сьмерці Прэзідэнта і эліты польскай нацыі, якая суправаджала яго ў гэтым трагічным палёце.

Самая важная інфармацыя што да смаленскага крушэньня сістэматычна хавалася ад грамадскасьці, а самыя важныя доказы былі ці зьнішчаны, ці знаходзяцца ў расейскіх руках.

Нягледзячы на ​​гэта, мы сапраўды здолелі даведацца многае. Мы пракансультаваліся з найбольш прэстыжнымі эксьпертамі. Сярод іх былі аўтарытэтныя сьпецыялісты па авіяцыі, сьледчыя авіякатастроф і тэрарызму.
Мы гаварылі ня толькі з членамі розных урадавых камісій, пракурорамі й сьледчымі, але таксама з членамі разьведвальных ведамстваў. Нашы журналісты прывезьлі з сабой з Смаленска абломкі Тупалева (Ту-154М) для незалежнага аналізу.

Некаторыя з нашых заключэньняў былі перададзеныя ў Злучаныя Штаты для далейшага вывучэньня. У свой час мы апублікавалі гэтыя дакументы.
Сярод шматлікіх тэорый узьнікае жахлівая карціна. Факты, якія вядуць да маіх высноваў, становяцца ўсё больш і больш пераканаўчымі. І ні прапаганды мадам Анодзінай (дырэктара МАК РФ), ні невыразнай мармытні міністра Ержы Мілера больш не дастаткова.

Версія аб забойстве была амаль адразу ж выключана ў Польшчы пасьля крушэньня. Гэта адбылося, калі сьледства было перададзена ў рукі расейцаў. На працягу паўтара гадоў членам сем’яў ахвяр не дазвалялася зрабіць эксгумацыю парэшткаў любімых імі людзей. Гэтага часу было дастаткова, каб пазбавіць судовую медыцыну шанца зрабіць якое-небудзь заключэньне. У выніку пакіданьня абломкаў самалёта без аховы ад расьцягваньня іх рознымі асобамі пасьля таго, як яны былі расьпілаваныя на дробныя часткі, былі зьнішчаны ўлікі для якога-небудзь аналізу на сьляды хімічных рэчываў.

Ні адзін прадстаўнік ні польскага, ні расейскага ўрадаў ня ў стане растлумачыць падобныя паводзіны. Аналагічным чынам, ніхто ня ў стане выразна патлумачыць адсутнасьць запісаў перамоваў з кантрольнай вежай.

Пасьля паўтарагадовага рассьледаваньня я перакананы, што Смаленскае крушэньне не было простым здарэньнем. Ступень роскіду абломкаў самалёта, наяўнасьць сьведчаньняў, якія паказваюць на выбух, катастрафічнае падзеньне Тупалева, неадкладнае зьнішчэньне доказаў расейцамі й іх неверагодная ілжывасьць даюць мне магчымасьць зрабіць толькі адну выснову.

Па-за залежнасьцю ад таго, кім зьяўляюцца непасрэдныя вінаватыя гэтага забойства, існуе шмат людзей у Польшчы, Расеі й іншых краінах, якія маглі атрымаць выгаду ад сьмерці польскага прэзідэнта. Аднак нам невядома з абсалютнай пэўнасьцю, хто канкрэтна выгадаў ад сьмерці прэзідэнта [Ах, бедныя, ім невядома. Тады скажам мы: расейская імперыякратыя і заходняя ліберастычная фінансалігархія (на фота прадстаўнікі гэтых соцыяпаразітных сіл – Пуцін і Кісенджар). Атрымліваецца, што мы сьмялей і свабодней нават за такіх крутых хлапцоў… – Рэд.].

Калі яшчэ існуюць людзі, якія падзяляюць ілюзіі, што ў сучасным сьвеце мы занадта цывілізаваныя, каб забіваць кіраўнікоў дзяржаў, то неабходна проста паглядзець на фота з Чачні, дзе было забіта некалькі соцень тысяч нявінных людзей. Хай яны таксама паглядзяць на кінахроніку расейскага ўварваньня ў Грузію [а падрыў дамоў з сотнямі расейскіх грамадзян? – Рэд.]. Усе гэтыя падзеі адбыліся наўпрост перад нашымі вачыма [піша літаральна нашымі словамі 1,5-гадовай даўніны. – Рэд.].

Чаму цяперашнія польскія ўрадавыя эліты хаваюць гэтае рассьледаваньне? Таму што тыя, якія ніколі б з гэтым не пагадзіліся, па большай частцы загінулі пад Смаленскам.

На тых з нас, хто выжыў, ляжыць адказнасьць патлумачыць загадкавыя сьмерці нашых лідэраў і сяброў. Яны б для нас зрабілі тое самае.

Мне б хацелася, каб цяперашняя рэальнасьць была іншай, каб усяго гэтага не здарылася. Але я ніколі ўжо не стану ранейшым. Нехта па-зьверску адабраў у мяне мінулае [млекакормячыя на такое ня здольныя… – Рэд.]. Аднак ёсьць 40 мільёнаў палякаў, якіх мы пакінулі ззаду – яны абавязаны ведаць праўду! Яны павінны ведаць, што адбываецца ў іх краіне, хто імі кіруе і што было зроблена ў дачыненьні да тых, хто хацеў кіраваць па-іншаму.

Я перакананы, што сёньня я напісаў пра гэта ўсю праўду”.

Летась у пачатку лістапада сайт «Салон 24» апублікаваў размову (http://fizyka-smolenska.salon24.pl/359351,14-rozmowa-o-symulacjach-komputerowych-katastrofy-smolenskiej) паміж аўстралійскім навукоўцам доктарам Гжэгажам Шуладзінскім і прафесарам Паўлам Артымовічам з універсітэта ў Таронта (Канада) пра Смаленскую трагедыю.

У 1990-х доктар Шуладзіньскі распрацаваў методыку кампутарнай сімуляцыі разбурэньняў аб’ектаў у выніку моцных узьдзеяньняў: падрыў скал, сутыкненьні самалётаў. У 2010 годзе вучоны апублікаваў сваю новую кнігу «Формулы механічнага і структурнага шоку і ўздзеяньня» (гл. фота).

Прафесар Арцімовіч адзначыў: «Амерыканскі прафесар Бінэнда прадставіў доказы тэракту польскай парламенцкай групе. У традыцыйных і электронных СМІ нават члены гэтай групы да гэтага часу абмяркоўваюць тэракт, выкарыстоўваючы такія эўфемізмы як «зьнешняя прычына», «прычына, выкліканая трэцім бокам». Цікава, што чуваць пра гэта ў Аўстраліі?”

Доктар Шуладзіньскі адказаў: «У Аўстраліі многія гавораць, што гэта быў тэракт. Да нядаўняга часу я пра гэта ня ведаў, пакуль не пачалося бурнае абмеркаваньне на форумах”.

Прафесар Арцімовіч са свайго боку паказаў: «Дадзеныя кампутарнай сімуляцыі супярэчаць кірунку траекторыі ствала бярозы пасьля сутыкненьня. Пры сімуляцыі зламаны ствол ляціць са значнай хуткасьцю ў заходнім кірунку. А ён адляцеў на поўнач. Значыць, бяроза магла быць зламаная чым-небудзь ці кімсьці, але ніяк не самалётам. Гэта даказвае, што мы маем справу з тэрактам».

У пачатку лістапада выйшла таксама кніга вядомага польскага журналіста Лешэка Шымоўскага пад недвухсэнсоўнай назвай “Замах у Смаленску”. (пра гэтую кнігу мы ўжо паведамлялі нашых чытачоў тут: https://nashaziamlia.org/2011/11/19/4454/#more-4454; а яе вокладка выглядае так, як паказана на фота).

Застаецца толькі дадаць, што замах такога маштабу і з такімі наступствамі можна расцэніць і як тэракт…

Пазьней адзін з польскіх сецеўных парталаў паведаміў (http://mpolak.salon24.pl/361508,smolensk-2010-jednak-to-byl-zamach), што Антоні Мацэрэвіч – старшыня парламенцкай камісіі, якая рассьледуе катастрофу Ту-154М, паінфармаваў пра новыя дэталі працы камісіі. У прыватнасьці, яму вядома, што самалёт распаўся на часткі ў паветры – на вышыні прыкладна 16 метраў над узроўнем пасадкавай паласы. Мацэрэвіч дадаў: “Памылкі пілотаў выключаюцца. Яны не вінаватыя. Мы маем справу з дзейнасьцю «трэцяга боку”.

Мацэрэвіч працягвае: “У нас няма кабіны, у якой знаходзіліся пілоты. Да гэтага часу мы ня ведаем, дзе знаходзіцца кабіна і ці засталася яна наогул. Самалёт быў некалькі раскрыты пад дзеяньнем ўнутранай сілы, і менавіта таму ён перакуліўся.

Мы маглі б атрымаць падтрымку ад Еўрапейскага Зьвязу, але з-за ўмяшаньня Евы Копач, упаўнаважанай маршалкам Сейму Камароўскім, эксьпертам з боку не дазволілі працаваць для высьвятленьня прычын Смаленскай трагедыі.
Той факт, што эксьперты ЕЗ хацелі прыняць удзел у рассьледаваньні прычын трагедыі, можна знайсьці ў Інтэрнэце ў афіцыйным пратаколе нарады МАК. Там пазначана, што МАК адхіліў гэтыя прапановы. Нарада праводзілася пад старшынствам Уладзіміра Пуціна”.

У сярэдзіне лістапада прадстаўнікі апазіцыі ў Сейме ў чарговы раз зьвярнуліся да прэм’ера Туска (http://www.tvn24.pl/0,1724470,0,1,zespol-macierewicza-bedzie-pracowac-dalej,wiadomosc.html), каб ён пагадзіўся на стварэньне міжнароднай камісіі, альбо больш рэалістычна патлумачыў прычыны катастрофы 10/04. 

У канцы лістапада ў Сейме адбылася чарговая канферэнцыя, на якой былі пададзены вынікі навуковых дасьледваньняў чыньнікаў дэструкцыі прэзідэнцкага Тупалева (http://www.naszdziennik.pl/index.php?dat=20111126&typ=po&id=po31.txt). На наш погляд, самымі цікавымі фактамі, агучанымі ў час гэтай канферэнцыі, зьяўляюцца меркаваньні навукоўцаў пра тое, што крыло прэзідэнцкага самалёта ня толькі не было зрэзана бярозай, але і ўвогуле зь ёй не сутыкалася, а таксама заява вядомага ўжо пана Мацэрэвіча пра тое, што польскія эксьперты падвяргаюцца «ціску і рэпрэсіям”, што змушае іх друкаваць свае даныя ананімна. У якасьці ілюстрацыі ён падаў нядаўнюю адмову польскай акадэміі навук фінансаваць… рассьледаваньне катастрофы.  

У пачатку сьнежня 2011 г. польскія журналісты здолелі высьветліць, хто хаваецца пад імем “Логіка” (http://www.fakt.pl/Tajemnica-smolenska-Oto-sekret-generala-z-Logiki,artykuly,138493,1.html). Гэтае імя некалькі разоў сустракаецца ў стэнаграмах Смаленскай трагедыі. “Логіка” – галоўны персанаж, які прыняў канчатковае рашэньне аб пасадцы Ту-154М.

Паводле новых даных, «Логіка» – гэта камандны цэнтар вайсковай транспартнай авіяцыі Расеі. А яго кіраўніком, які прыняў актыўны ўдзел у катастрофе, зьяўляецца 48-гадовы генерал Уладзімір Бенядыктаў.

Як высьветлілі польскія журналісты, генерал круціцца ў вельмі брудных, карумпаваных вайсковых колах Расеі, дзейнасьць якіх рассьледуе пракуратура. Яго падначаленыя і калегі здавалі ў арэнду самалёты расейскім крымінальнікам, якія перавозілі наркотыкі і зброю. А таксама займаліся кантрабандай алкаголю.
Невядома, якую ролю ў гэтым выконваў генерал Бенядыктаў, але ён безумоўна шмат ведаў.

У сьнежні варшавская газета “Fakt” напісала (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/12/16/87466.shtml): “Да гэтага часу Яраслаў Качыньскі стараўся быць стрыманым, кажучы пра тэракт ў Смаленску. Ён ўхіляўся, абмяжоўваючыся намёкамі. Ён меркаваў, але не сцьвярджаў, кажучы пра прычыны трагедыі. Цяпер ён перастаў быць дыпламатычны. “Тэзіс пра тэракт зьяўляецца часткай выразнай пасьлядоўнасьці падзей”, – кажа ён. Качыньскі ўказаў матывы, якія маглі паслужыць прычынай тэракту:

– Была Грузія, былі польскія ракеты, якія аказаліся пасьпяховымі.

Няцяжка здагадацца, што кажучы пра Грузію і польскія ракеты, якімі грузіны зьбілі некалькі расейскіх самалётаў, ён мае на ўвазе, што адказнасьць за тэракт ляжыць на крамлёўскіх кіраўніках.

– Пытаньне варта разглядаць на ўзроўні эмоцый, – кажа старшыня партыі “Закон і справядлівасьць”.
Помста непакорліваму Леху Качыньскага павінна была быць старанна падрыхтаванай.

– У гэтым дробным лесе магутнаму крылу самалёта буйнога пасажырскага авіялайнера не ўяўляла ніякай цяжкасьці зрэзаць, як нажом, бярозу. А сваю версію аб бярозе як прычыне трагедыі яны нам накінулі з самага пачатку. Пазьней я пагаварыў са сьпецыялістам, які раней працаваў у камісіі па авіякатастрофах. І ён мне сказаў, што афіцыйная версія крушэньня – поўная лухта. Справа ў тым, што быў удар, пасьля чаго самалёт пачаў падаць. Зараз адзінае пытаньне: што гэта было? – пытаецца Качыньскі”.

Цалкам гэтае інтэрвю можна паглядзець тут: http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=lObtMQQBawM 

У сярэдзіне сьнежня 2011 г. у распараджэньне “Газеты Польскай” (http://wpolityce.pl/wydarzenia/19899-macierewicz-dla-stefczykinfo-e-klich-wynaleziony-przez-strone-rosyjska-b-klich-odpowiedzialny-za-matactwo) трапіў запіс тэлефоннай размовы яшчэ ад 22 красавіка 2010 году паміж прадстаўніком Польшчы пры МАК Эдмундам Кліхам і тагачасным мінабароны Польшчы Багданам Кліхам, зь якога вынікае, што Эдмунд Кліх дзейнічаў у інтарэсах Расеі.

Аб гэтым паведаміў Антоні Мацэрэвіч.

Эдмунд Кліх з самага пачатку вёў сябе як чалавек, выконваючы загады высокапастаўленых асоб Расеі, а не чалавек, лаяльны Польскай Рэспубліцы.
З моманту, як Кліх пачаў займацца гэтай справай, яго выклікаў да сябе прадстаўнік маскоўскага МАК Марозаў і яны разам дамовіліся – прыкладна ў 11-12 гадзін па польскім часе – што рассьледаваньне будзе весьціся па Дадатку 13 да Чыкагскай канвенцыі.

Усё гэта было ў інтарэсах Расеі, бо гэта не адпавядае парадку сьледства па вайсковых самалётах і зьвязвае рукі Польшчы для дзеяньняў на міжнароднай арэне. Так, маецца адказ ад Еўрапейскага агенцтва па авіяцыйнай бяспецы, у якім заяўляецца, што пагадзіўшыся з вядзеньнем рассьледаваньня па Дадатку 13, Польшча пагадзілася весьці яго па законах Расеі. Ні адно міжнароднае агенцтва ня мае права ўдзельнічаць у гэтым рассьледаваньні, бо польская дзяржава паставіла яго пад юрысдыкцыю Расеі.

Адзіным чалавекам, які вёў сябе годна ў гэтай справе, быў генерал Ценюч, які нясьмела пярэчыў. Аднак яго пярэчаньні былі праігнараваныя Эдмундам і Багданам Кліхамі.

Міністр абароны быў таксама адказны за акрэдытацыю пры МАК Эдмунда Кліха, а Багдан Кліх дзейнічаў у гэтым заадно з прэм’ерам Тускам.

У другой палове сьнежня 2011 года стала вядома (http://www.polskieradio.pl/5/3/Artykul/502335,Uchyla-immunitet-Macierewicza-za-raport-o-WSI), што варшаўская пальшавіцкая пракуратура запатрабавала пазбавіць парламенцкай недатыкальнасьці Мацэрэвіча. Для пазбаўленьня дэпутацкай недатыкальнасьці патрабуецца згода генпракурора і большасьці сейму.

Палітычны камітэт партыі “Закон і справядлівасьць» выступіў з афіцыйнай заявай, у якой сярод іншага адзначыў: «Мы лічым, што спробы пракуратуры пазбавіць недатыкальнасьці Антоні Мацэрэвіча зьвязаныя зь яго пасьпяховай працай на пасадзе старшыні камісіі па рассьледаваньні Смаленскай трагедыі».

Нарэшце, у самым канцы 2011 года старшыня камісіі Сейму па рассьледваньні Смаленскай трагедыі Антоні Мацэрэвіч… практычна адкрыта абвінаваціў Расею ў замахе (http://uwazamrze.pl/2011/12/20560/i-nagle-slychac-krzyki-przerazenia/; http://www.se.pl/wydarzenia/kraj/antoni-macierewicz-przekonuje-ze-to-by-zamach_219820.html).

Частка інтэрвю Мацэрэвіча ёсьць на сайте выданьня “Uważam Rze”, іншая частка прапануецца па падпісцы.

Вось частка з апублікаванага фрагмента інтэрвю:

– Што мы ведаем пра тое, што на самай справе адбылося раніцай 10 красавіка 2010 года ў аэрапорце Смаленск-Паўночны?

– Вядома, што загінула польская нацыянальная эліта. Гэта бясспрэчна. Адбылося гэта з-за авіякатастрофы ўрадавага самалёта Ту-154М, на якім ляцеў прэзідэнт разам з дэлегацыяй. Сёньня мы ведаем з упэўненасьцю, што гэтая катастрофа не была вынікам памылкі лётчыкаў ці натуральнай аэрадынамікі самалёта. Ведаем, што маем справу зь дзейнасьцю трэціх асобаў. Самалёт разваліўся ў паветры, не патрапіўшы ні на якое дрэва, і толькі потым зваліўся на зямлю.

– Калі і дзе менавіта быў ключавы момант? Іншымі словамі, у які момант пачалася гэтая трагедыя, паколькі, – як пан кажа, – гэта ня быў ні ўдар аб зямлю, ні ў дрэва?

– Падобна, што асноўны момант катастрофы адбыўся на вышыні 26 м, калі адвалілася крыло машыны. Гэта было пачаткам катастрофы. Праз некалькі імгненьняў на вышыні 15 м зьнікла сілкаваньне і самалёт распаўся. Ён зваліўся на зямлю.

– Да гэтага часу расейскія і польскія афіцыйныя агенты, якія паўтараюць за першымі, сьцьвярджаюць, што адбылося сутыкненьне з бярозамі і потым была трагедыя.

– Нічога падобнага не адбылося. Крыло адвалілася ў паветры на вышыні 26 м, гэта адбылося шмат метраў па-над бярозай.

А вось меркаваньне аднаго з журналістаў, які прачытаў поўны тэкст гэтага інтэрвю (http://jflibicki.salon24.pl/376385,w-dzisiejszym-uwazam-rze-macierewicz-ma-plan-budapeszt-ii):

«Вось некалькі найважнейшых тэзаў:

1. Гэтая катастрофа стала вынікам дзеяньняў трэціх асоб, а ўдар Тупалева аб смаленскую бяроза зьяўляецца абсалютнай выдумкай.

2. Злапомнага 10 красавіка каля аэрапорта Паўночны была заўважана надзвычайная канцэнтрацыя расейскіх сьпецслужбаў, але ніхто нават не спрабаваў аказваць дапамогу ахвярам трагедыі.

3. Богдан Кліх, баючыся нават падумаць пра магчымасьць замаху, сьвядома хавае доказы віны расейскага боку.

4. Лінія польскага прадстаўніка пры МАК Эдмунда Кліха зьяўляецца сталай дзейнасьцю на карысьць Расеі. Яго самаго, дарэчы, абраў расейскі бок, і гэты факт зьяўляецца адным з доказаў, што прэм’ер-міністар Туск дзейнічае супраць праўды, супраць падставовых польскіх інтарэсаў.

5. Пасьля аварыі, у якой расейцы былі зацікаўлены, польская замежная палітыка стала прарасейскай.

6. У свой час Лех Качыньскі сказаў кіраўніку парламенцкай групы, што гэтая (пост-камуністычная) мафіяй здольна на ўсё”.

Больш-менш так заявіў сёньня ў інтэрвю Антоні Maцэрэвіч”.

У пачатку студзеня ўжо гэтага 2012 г. стала вядома, што па машыне Яраслава Качыньскага стралялі (http://wiadomosci.dziennik.pl/polityka/artykuly/374001,kto-strzelal-do-auta-kaczynskiego-sa-slady-na-szybie.html). Сьляды ад куль былі знойдзены на заднім шкле яго машыны.

“Калі вы правядзеце пальцам, то адчуеце выманьні”, – сказаў цяперашні ўладальнік лімузіна, – “Магчыма, нехта спрабаваў прабіць шкло з духавой стрэльбы. Ёсьць тры сьляды ад куль на аднолькавай адлегласьці адзін ад аднаго”.

«Гэта было небясьпечнае здарэньне, але мы не хацелі інфармаваць аб ім паліцыю. Гэта б адразу было б зьвернута супраць нас саміх», – сказаў на ўмове ананімнасьці адзін з членаў партыі “Закон і справядлівасьць”.

На наша рэдакцыйнае меркаваньне, гэта была акцыя запужваньня Яраслава Качыньскага. Маўляў, наступны раз будзе не духавая стрэльба, а вогняпальная…

9 студзеня г.г. сьвет абляцела сенсацыйная вестка: адзін з польскіх пракурораў падчас перапынку ў прэсавай канферэнцыі, імітуючы самазабойства, стрэліў сабе ў шчаку (http://www.bbc.co.uk/russian/international/2012/01/120109_polish_procecutor_shoots_self.shtml). 

Польскі вайсковы пракурор Мікалай Пшыбыл выступаў на прэс-канферэнцыі з аспрэчаньнем дадзеных аб тым, што пракуратура праслухоўвала размовы журналістаў, якія рассьледавалі сьмерць прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Затым ён нечакана папрасіў журналістаў перапыніць прэс-канферэнцыю і, калі тыя выйшлі, стрэліў сабе ў рот. Калі журналісты, пачуўшы стрэл, вярнуліся ў кабінет, яны ўбачылі, што пракурор ляжыць на падлозе ў крыві, аднак жывы….

Відэа з дакументацыяй падзей можна паглядзець, напрыклад, тут: http://censor.net.ua/video_news/193485/vo_vremya_presskonferentsii_voennyyi_prokuror_polshi_vystrelil_sebe_v_golovu_video.

Пазьней у шпіталі пракурор-палкоўнік патлумачыў (http://www.svaboda.org/content/article/24447718.html), што яго ўчынак выкліканы “імкненьнем зьвярнуць увагу грамадскасьці на факты карупцыі ў Міністэрстве абароны”. Апрача таго, Пшыбыл заявіў, што “на яго рыхтавалі замах”.

Палкоўнік займаўся праверкаю абаронных кантрактаў, а таксама рассьледаваў факты працёку інфармацыі ў сувязі са справаю аб авіякатастрофе пад Смаленскам, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ 95 чалавек.

Ад рэдакцыі дададзім: гэта не была ніякая спроба самагубства, пра што напісалі многія выданьні – гэта была яе нязграбная імітацыя. Хутчэй за ўсё, палкоўнік Пшыбыл, разумеючы, да чаго ідуць справы ў сувязі з забойствам прэзідэнта Польшчы і наступным утойваньнем злачынства, вырашыў… выйсьці з гульні. 

Зусім нядаўна была выкрыта чарговая частка хлусьні расейскага МАК на чале з Анодзінай і яе падручнага пальшавіцкага  міністра МУС Польшчы Мілера аб прычынах гібелі прэзідэнта Польшчы Качыньскага й іншых прадстаўнікоў польскай кансерватыўна-патрыятычнай эліты (http://wiadomosci.onet.pl/wiadomosci/,1,4996703,wiadomosc.html).

Незалежныя эксьперты зь Інстытута судовай медыцыны пад кіраўніцтвам прафесара Яна Сехны ўсталявалі, што голас на магнітафонным запісе ў кабіне польскага Ту-154М, які расейцы й іх падручныя пальшавікі прыпісалі «п’янаму генералу Бласіку» (гл. фота), на самай справе належыць другому пілоту маёру Роберту Гжывне. «Rzeczpospolita» атрымала гэтую інфармацыю ад двух незалежных крыніц, якія маюць доступ да даных эксьпертызы прафесара Сехны.

Такім чынам, адпаў чарговы распрагандаваны хлусьлівы эпізод пра тое, што “генерал Бласік прымусіў польскіх лётчыкаў саджаць прэзідэнцкі лайнер ва ўмовах туману…”

Нарэшце ў сярэдзіне студзеня стала вядома, што польская апазіцыя запатрабавала аднавіць рассьледаваньне прычын катастрофы ўрадавага Ту-154 пад Смаленскам. І ня толькі гэта (http://news.zn.ua/POLITICS/polskaya_oppozitsiya_hochet_vozobnovit_rassledovanie_prichin_aviakatastrofy_pod_smolenskom_v_2010_go-95728.html).

«Паколькі абвешчаныя раней базавыя тэзісы аб ролі генерала Бласіка і ўзроўні падрыхтоўкі пілотаў падвергнуты сумневу, то ўсё павінна пачацца зпачатку», – заявіў лідэр найбуйнейшай апазіцыйнай польскай партыі «Права і справядлівасьць» і родны брат загінулага ў катастрофе прэзідэнта Яраслаў Качыньскі.

Партыя перадала прашэньне кіраўніку Сейму для абмеркаваньня гэтага справы на паседжаньні органа на наступным тыдні з удзелам прэм’ера Туска.

Таксама пададзена заяўка ў пракуратуру на затрыманьне былога [нядаўна сышоў у адстаўку. – Рэд.] міністра ўнутраных спраў Польшчы і кіраўніка ўрадавай камісіі, якая рассьледуе прычыны катастрофы, Ежы Мілера. На думку партыі, Мілер вінаваты ў многіх правінах і парушэньнях, якія акумуляваліся ў [хлусьлівым] абвінавачаньні генерала Бласіка і ў непраўдзівых высновах аб сапраўдных прычынах Смаленскай трагедыі.

 

***

Абагульняючы атрыманыя рэдакцыяй і пададзеныя вышэй зьвесткі што да падзеі 10/04 пад Смаленскам, наша ранейшае меркаваньне, што “гэта на 95% быў замах”, мы захоўваем і нават павялічваем верагоднасьць да 99%.

1% пакідаем на… цуд.

Але пры гэтым мы па-ранейшаму ня можам дазволіць сабе стаць на бок пацярпелых у выніку штучнай авіякатастрофы палякаў. Прычына застаецца ўсё той жа: прэзідэнт Лех Качыньскі, падпісаў ганебную “Карту паляка” (!) і праз гэта стаў ключавой асобай, якая зачала чарговы этап агрэсіі польскага імперыялізму супраць свабоды і незалежнасьці нашага беларуска-літвінскага народу! Гэты нягоднік таксама спакусіўся выкарыстаць часова аслаблены расейскім імперыялізмам стан нашага народа для нанясеньня яму ўдару ў сьпіну. Ён вырашыў, што настаў час зноў (у чарговы раз і ў які ўжо раз за гісторыю нашых літвінска-польскіх узаемадачыненьняў) перакуліць частку беларусаў-літвінаў у… палякі. 

Гэта невыбачальнае злачынства. І мы яго не выбачаем!!!

Больш за тое, каб даць зразумець палякам, якія яшчэ канчаткова не страцілі розум і сумленьне, маштаб зьдзейсьненага супраць беларусаў-літвінаў Лехам Качыньскім злычынства, ад імя нашага народу заяўляем: яго забойства расейскай імперыякратыяй зьяўляецца меншым злом у параўнаньні з маштабам яго злачынства, зьдзейсьненага супраць нашага народу!

Палякі, хочаце мець прыстойных беларусаў на сваім баку, давайце пачынаць наладжваць нашы міжнародныя і міждзяржаўныя стасункі па тым сцэнары, які зафіксаваны ў выглядзе Д пр-пу 112, 112а і 112б Беларускай дактрыны.

Здавалася б, тады чаму мы так падстаўляемся, аналізуючы гэтую настолькі небясьпечную тэму. Адказ гучыць па-ранейшаму: 99%-ы факт замаху мы выкарыстоўваем для выяўленьня рэальнага грамадска-палітычнага становішча і сапраўдных працэсаў у сьвеце (па мадэлі “крука ў лесе”).  Менавіта ў гэтым сэнсе падзеі 10/04 зьяўляюцца надзвычай каштоўнымі.

Пра тое, што́ яны даюць для выяўленьня маштабу ўплыву глабалісцкай фіналігархіі й яе сіянакратычнага ядра на сьвет, мы паразважаем пазьней. У завяршэньні ж пададзеных матэрыялаў зьвернем увагу толькі на апазіцыйныя колы і СМІ ў Польшчы, Беларусі, Расеі.

Тое, што польская кансерватыўна-патрыятычная апазіцыя і блізкія да яе СМІ Польшчы патроху варушацца (шукаюць праўду, пратэстуюць, супраціўляюцца распаўсюду абсалютна нахабнай, цынічнай хлусьні), наўпрост відавочна з вышэй пададзеных матэрыялаў.

Тое, што ўся (!) беларуская апазіцыя і блізкія да яе СМІ (“НН”, “НВ”, “Свабода”) альбо робяць выгляд, што “не заўважаюць” існаваньня суперсенсацыйнай праблемы, альбо разам з сусьветнымі й польскімі ліберастычнымі СМІ распаўсюджваюць хлусьню, таксама відавочна.

А што ў гэтай праблеме робіць расейская апазіцыя?

Зьвесткі, якія мы сёньня маем, дазваляюць сцьвярджаць, што абсалютная большасьць расейскіх апазіцыянераў (апазіцыйных расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным) таксама прытрымліваецца “шлангавай” пазіцыі – г.зн. прыкідваецца шлангам. Маўляў, “мяне гэта не датычыць”, “я пра гэта нічога ня ведаю, таму нічога казаць ня буду”, “а што, няўжо там было нешта ня тое, пра што аб’явіў МАК?”

Але з гэтай пазіцыі ёсьць і цікавыя выключэньні. Зьвесткі пра іх мы і падаем ніжэй.

Так, у першы дзень Новага 2012 года журналістка Латыніна, якая рэгулярна ды яшчэ з выглядам усезнайкі выступае па расейскага-габрэйскаму каналу RTVi ды газпромаўскаму радыё «Эхо Москвы» (усё гэта расейскія ліберастычныя СМІ), абвінаваціла мільёны людзей ва ўсім сьвеце, уключаючы большасьць палякаў, у… “млявапраяўнай шызафрэніі”. Па даным вядомага чачэнскага сайта (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/01/02/77792.shtml), Латыніна заявіла, што на “млявапраяўную шызафрэнію хворыя ўсе тыя, хто ня верыць у выдумкі ФСБ аб тым, што самалёт Качыньскага паваліўся «з-за памылкі пілотаў,  дрэннага надвор’я» і «польскага гонару”, а таксама з-за таго, што за штурвалам самалёта знаходзіўся ці то генерал Бласік, ці то яго сакратарка, ці то сам пан Качыньскі“.

(нагадаем, што “млявапраяўная шызафрэнія” была ўпершыню “адкрыта” ў канцы 1950-х даволі вядомым «прафесарам» Лунцам – дырэктарам сумнавядомага маскоўскага Інстытута судовай псіхіятрыі імя Сербскага – пасьля таго, як Хрушчоў заявіў, што ў СССР няма праціўнікаў савецкай улады, а ёсьць псіхічна хворыя людзі. Пасьля гэтага КГБ прыступіла да масавых пасадак іншадумцаў у псіхіятрычныя турмы па гэтым дыягназе).

Далей чачэнцы ўдакладняюць, што Латыніна заявіла: «Яшчэ раз паўтараю, з майго пункту гледжаньня, ну, няма ніякай магчымасьці, што там крывавы рэжым разьбіў знарок самалёт Качыньскага. Ну, гэта проста да Каўказ-Цэнтру і да хворых людзей, у якіх ва ўсім вінаваты Пуцін … У выніку, дарэчы, усіх гэтых манеўраў ідэя распрацоўкі сланцавага газу ў Польшчы была практычна пахаваная, і гэта можна лічыць яшчэ адной рэальнай зьнешнепалітычнай перамогай Крамля».

“Па чэкісцкай традыцыі (калі Лубянка прыціснута ў кут і кідаецца, як пацук) Латыніна не падае ніякіх аргументаў, чаму «няма ніякай магчымасьці». На яе думку, усім трэба проста паверыць у яе шаманскія камланьні … Дарэчы, гэты “крытык” пуцінскага рэжыму дзіўным чынам засьцерагаецца ўладамі. Крэмль яе пальцам не чапае, Кадыраў яе першы сябар, а генеральны дырэктар галоўнага пуцінскага ТБ «Першага канала» Канстанцін Эрнст нават стаў прадзюсарам зьнятага па латынінскім сцэнары тэлесерыяла «Паляваньне на ізюбра»” – інфармуюць нас чачэнцы.

А вось пазіцыя вядомых расейскіх “арыйцаў” (http://ari.ru/news/3633/), якія выдаюць сябе, ну, за вельмі крытух “рускіх нацыяналістаў”, праўда, такіх, якія апошнім часам моцна палюбілі ЗША з Ізраілем (пра гэта калісьці будзе асобны матэрыял; на фота рэдактар сайта http://ari.ru/ Уладзіслаў Карабанаў).

“Інтэрвю са звольненым некалькі гадоў таму пілотам польскага прэзідэнцкага самалёта зьявілася практычна адразу пасьля катастрофы Ту-154. І ўжо тады народ стаў падазраваць, што нябожчык вельмі любіў зьяўляцца ў кабіну пілотаў і даваць ім каштоўныя ўказаньні на прадмет, як круціць штурвал. Папярэдні лётчык яго выставіў і страціў працу, захаваўшы жыцьцё. Наступны пілот хацеў захаваць працу, але страціў усё. Да канчатковых высноў камісіі [МАК] гэтая гісторыя наводзіла на думкі, але не была 100%-м пэўным фактам, аднак цяпер яна стала моцна падобнай на праўду. Магчыма, што расейскі бок нават некалькі зьмякчыў сітуацыю, павесіўшы ўсіх сабак на галоўнакамандуючага ВПС Польшчы [Бласіка. – Рэд.]. Самому галоўнакамандуючаму, зразумела, ўказаньні даў Качыньскі.

Аднак, як бы там ні было на самай справе, ужо сёньня можна на сто адсоткаў сьцьвярджаць, што спадара Качыньскага і асобаў, якія ехалі зь ім, забіла ня столькі зямля, колькі напаткала карма. Чым далей, тым ясьней становіцца бачным, што нябожчык бязьлітасна піярыўся на трагічнай сьмерці польскіх афіцэраў. А наведваньне мемарыяла бязвінна расстраляных дзясяткаў тысяч – гэта, можа і эфектны, але некалькі небясьпечны спосаб піяру. Гэтая рытуальная жалобная цырымонія, падчас якой нават непрымірымыя ворагі выказваюць адзін аднаму спачуваньні і знакі павагі. Тым ня менш, спадар Качыньскі пачаў капрызіць і маляваць нейкія ноты пратэсту, тыпу “там прызямлюся, а тут не прызямлюся”. А вы, рускія, за ўсё адказваеце. І ня вельмі зразумела, што і каму ён хацеў гэтымі нотамі паказаць, бо рускія маюць такое ж стаўленьне да злачынстваў Джугашвілі, як палякі да злачынстваў таварыша Дзяржынскага – так бы мовіць, сякеры ўсіх бальшавіцкіх крывацмокаў. Аднак, калі рускім ноты пратэсту і піяр спадара Качыньскага глыбока да лямпачкі, то ляжачыя ў Катыні палякі гэтага піяру не прынялі – мёртвыя, яны наогул не трываюць хлусьні [вышэйшы, шматузроўневы пілатаж крывадушша; звычайныя людзі на такое абсалютна ня здольныя. – Рэд.]. У выніку чаго можна ўпэўнена сказаць: спадара Качыньскага забіла ня столькі сутыкненьне з зямлёй, колькі напаткала карма”.

(канец цытаваньня)

Ужо з аднаго гэтага артыкула можна заключыць, што расейскія “арыйцы” ня менш шчыльна працуюць з расейскім ФСБ ці заходнімі ліберастамі, чым тая ж спадарыня Латыніна…

І толькі Валерыя Навадворская – адзіная з усіх расейскіх апазіцыянераў – сказала шмат прыгожых і высокіх слоў пра Леха Качыньскага з нагоды яго сьмерці. Яна недвухсэнсоўна заявіла пра невыпадковасьць яго і яго паплечнікаў сьмерці ў падзеях “Катыні – 2“, празрыста намякнуўшы на “чэкістаў” (гл. тут:  http://www.youtube.com/watch?v=wE9VzOKLyEs&feature=related і тут: http://www.youtube.com/watch?v=Jq8lvi7ZQA&feature=related). Хаця зь інтэрвю таксама бачна, што Новадворская за разьвіцьцём рассьледаваньня авіякатастрофы шчыльна ня сочыць, верыць у “газавыя камеры нацыятаў” у час Другой сусьветнай і спадзяецца на “еўрапейскіх лідараў”…

У выніку атрымліваецца такі баланс: польская апазіцыя па нарастаючай вышуквае зерні праўды; практычна ўся расейская апазіцыя (за выключэньнем Навадворскай) альбо маўчыць, альбо ёрнічае з палякаў; беларуская апазіцыя здольна толькі на тое, каб… маўчаць.

Калі ў вас на гэтым фоне паўстала пытаньне: а як да нас – нашазямельцаў – ставяцца палякі з нагоды таго, што ў беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы мы адзіныя, хто падтрымлівае іх пошукі праўды? – адкажам: да нас ні з падтрымкай, ні з падзякай, ні з прапановай супрацы за больш чым 1,5 гады не зьвярнуўся ніводны паляк. Ні гарадзенскі, ні негарадзенскі.

Мы, вядома, гэта (як, відаць, і вы) таксама ацанілі…

Усяго лепшага беларусы-літвіны!

Жыве Вялікалітва-Беларусь – Наша Зямля!

 

 

6 каментарыяў

  1. з...лы беларус кажа:

    Не дзіўна, што маўчаць псеўдалідэры беларускай апазіцыі – ім трэба карміцца з “польскай місы” зялёнымі … Дзіўна, што маўчаць “інтэлектуалы” польскай грамады на Беларусі – мусіць, яны не мнейшае быдла за беларускіх “інтэлектуалаў”, а большае – бо гэта іхнюю эліту (ці не іхнюю – тады ўсё “путём”!) спляжылі расейцы пад Смаленскам. Той, хто рые яму добрым суседзям, хутчэй там апынецца “дэякуючы ” іншым суседзям…

  2. Pan Wlodek кажа:

    Островский! Пидор ты гнойный. Причем конкретный. Если ты думаешь, что тебе удастся прикрыть свою антипольскую деятельность, то сомневаешься. Ответишь однажды по полной.

  3. dora кажа:

    Польша всего лишь плацдарм для “глоболистов” по сценарию атак на все другие страны

  4. з...лы беларус кажа:

    Да Pan Wlodek: Віват польскаму Быдлу! А ўжо ж думаў, яно на гэты сайт не прыпрэцца… Астроўскі нагадвае супертарэадора – мж расійскім і польскім быдлам ( а можа, правільна – між “расейска-польскім”) размахвае бел-чырвона-белым палотнішчам праўды і аб’ектыўнасці.

  5. Pan Wlodek, а ты што хацеў, каб мы не ведалі праўды? Ты жадаеш, каб мы блукалі ў цемры? Гэта ёсць антыпольскія настроі, калі сп. Астроўскі зрабіў праўдзівы аналіз аб тым як загінула польская палітычная эліта? А так можа загінуць любая палітычная эліта любой краіны. І ты што думаеш, што людзі не бачаць гэтага? Ці не ведаюць хто падрываў дамы ў Расеі? Гэта што, сп. Астроўскі віноўны ў тым, што нават ніхто і не ўспомніў пра харугвы ВКЛ на святкаванні перамогі пад Грунвальдам? Ці можа сп. Астроўскі прыдумаў карту паляка і усходнія крэсы? Памаўчы лепш, а то пячонка забаліць ад яду. А вам сп. Алесь вялікі дзякуй і нізкі паклон за працу. Ваша асветніцка-навуковая праца, заснаваная на фактах і праўдзе – гэта ёсць шлях да свабоды.

  6. Verschnik кажа:

    Шаноўныя, перачытайце Джэк Лондана, ягоную ”Жалезную пяту”, пра сусветнае панаванне алігархіі. Сёння ніхто толкам не праналізаваў: Што такое Глабалізм! На Захадзе таксама і ў Польшы звычайныя грамадзяне і нават сярэдні клас, не разумеюць цяперашняю ”Хаду Гісторыі”. Нас усіх разводзяць, страўліваюць між сабой. Паноў Влодэкаў выкарыстоўваюць, у сляпую, як гарматнае мяса.
    ”… Лех Качыньскі сказаў кіраўніку парламенцкай групы, што “гэтая (пост-камуністычная) мафія здольна на ўсё”.
    Між тым ягонае знішчэнне — гэта змова алігархіі заходняй і усходняй, у якую Качынскі і ягоны ўрад не ўваходзіў.
    ”Польша всего лишь плацдарм для «глоболистов» по сценарию атак на все другие страны!”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы