Рэдакцыя.
Набліжаецца другая гадавіна падзеі 10/04 2010 году. Да яе засталося два з паловай месяцы. Калі ў сувязі з гэтым у сьвеце зьявіцца дадатковая асабліва важная інфармацыя, датычная аналізуемай падзеі, мы пастараемся вас, нашы чытачы, пра яе паінфармаваць. У завяршэньні ж аналізуемага фрагмента тэмы (тэма – татальная дэградацыя “ліберальнага Захаду”; фрагмент – падзеі вакол 10/04) прапануем вам даклад “Міжнароднага камітэту “Катынь-2””, падрыхтаваны да першай гадавіны смаленскай трагедыі. На жаль, усё, што нам вядома пра склад і дзейнасьць гэтага міжнароднага камітэту, гэта тое, што яго даклад быў выстаўлены на вядомым сайце чачэнскіх змагароў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны (гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/04/12/80667.shtml; матэрыял ілюструецца калажам з удзелам твараў найбольш вядомых пальшавікоў; тэкст падаецца ў нязначна скарочаным выглядзе).
1. УВОДЗІНЫ.
Мэтай данага дакладу зьяўляецца высьвятленьне прычын катастрофы пад Смаленскам польскага самалёта 10 красавіка 2010 і гібелі ўсёй польскай дэлегацыі, якая знаходзілася ў ім і складалася з амаль 100 чалавек (на чале з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім). Гэта дэлегацыя накіроўвалася на жалобныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 70-годдзю масавых пакараньняў сьмерцю больш за 20 тысяч польскіх грамадзян (у асноўным палонных афіцэраў польскай арміі), ажыцьцёўленых вясной 1940 года супрацоўнікамі НКУС СССР. Як вядома, гэтыя польскія грамадзяне трапілі ў савецкі палон у выніку патаемных дамоўленасьцяў паміж СССР і Германіяй і іх амаль адначасовага нападу на Польшчу ў верасьні 1939 года.
2. Гіпотэзы аб наўмысным зьнішчэньні данага польскага самалёта і яго пасажыраў зьявіліся прыкладна праз дзень ці два дні пасьля катастрофы. Падставай для гэтых гіпотэз спачатку паслужылі толькі некалькі даволі дзіўных фактаў, у прыватнасьці – незвычайныя ўласьцівасьці туману, які раптам зьявіўся над вайсковым аэрадромам пад Смаленскам, куды празь некалькі хвілін павінен быў прызямліцца той польскі самалёт, і які амаль гэтак жа раптоўна зьнік неўзабаве пасьля катастрофы.
Прычым, па шэрагу сьведчаньняў, адразу пасьля зьнікненьня гэтага туману сталі бачнымі аблокі, што наўрад ці можа быць сумяшчальна з прыродным, натуральным туманам. Неаднаразова ў інтэрнэце зьяўлялася інфармацыя аб тым, што незвычайная раптоўнасьць зьяўленьня і зьнікненьня таго смаленскага туману была зафіксаваная ў тым ліку і амерыканскімі спадарожнікамі. Між тым, даўно вядомыя і часам ужываюцца ў розных мэтах спосабы атрымання штучнага туману.
Яшчэ адным дзіўным і трагічным фактам, які таксама паслужыў падставай для падазрэньняў, якія зьявіліся амаль адразу пасьля той катастрофы, ёсьць абвяшчэньне пра гібель абсалютна ўсіх пасажыраў таго польскага самалёта ў першую ж гадзіну-паўтары пасьля катастрофы. У іншых падобных выпадках пры пасадках авіялайнераў на раўнінных мясцовасьцях, у тым ліку і пакрытых дробным лесам, практычна заўсёды вельмі значная частка пасажыраў застаецца ў жывых…
3. Відавочна, гіпотэза аб наўмысным зьнішчэньні пад Смаленскам таго польскага самалёта зь яго пасажырамі не магла б паўстаць і гэтак шырока распаўсюдзіцца, калі б сярод довадаў, якія сьведчаць на яе карысьць, не было велізарнай колькасьці практычна або нават юрыдычна даказаных фактаў наўпроставай тэрарыстычнай дзейнасьці расейскага рэжыму. Палітычнай і кадравай асновай гэтага рэжыму зьяўляецца ведамства, якое непасрэдна ажыцьцяўляла як унутраны, так і вонкавы тэрор у СССР – Лубянка (НКВД-КГБ-ФСБ).
Да праяваў «унутранага» тэрору ў дзейнасьці цяперашняга расейскага рэжыму належаць войны на Каўказе, якія ўяўляюць сабой ня што іншае, як спланаваны генацыд мясцовага насельніцтва. Таксама яркай праявай «крамлёўскага тэрору» сталі знакамітыя падрывы жылых дамоў у Маскве і Валгадонску ў 1999 годзе, якія завяршыліся ганебным самавыкрыцьцё ФСБ – мінаваньнем жылога дома ў Разані, якое было своечасова раскрыта.
Але крамлёўскі рэжым зусім не абмяжоўвае выкарыстаньне сваіх тэрарыстычных метадаў фармальнымі межамі РФ. Традыцыя забойстваў агентамі Лубянкі сваіх палітычных ворагаў па ўсім зямным шары мае даўнюю гісторыю: пачынаючы з вядомых забойстваў на Захадзе шэрагу белаэмігрантаў.
І няма ніякіх падстаў казаць, што пад гэтай традыцыяй была «падведзена рыса» са сьмерцю Сталіна. Наадварот, пасьля таго, як Лубянка (КДБ-ФСБ) у канцы 1990-х гадоў упершыню за ўсю сваю гісторыю стала адзінаўладна «кіруючай установай» у Крамлі, міжнародныя забойствы з боку гэтай арганізацыі набылі асаблівы размах, цынізм і адкрытасьць.
Так, забойства ў Лондане Аляксандра Літвіненкі, які выкрыў шматлікія таемныя злачынства Лубянкі, было зьдзейсьнена агульнанебясьпечным, максімальна «брудным» чынам – з выкарыстаньнем радыёактыўнага палонію, які пакінуў сьлед крамлёўскіх сьпецслужбаў па ўсёй Еўропе. Гэтак жа адкрыта і дэманстратыўна было зьдзейсьнена і забойства ў Катары экс-прэзідэнта Ічкерыі Зелімхана Яндарбіева, прычым выканаўцы тэракту з Лубянкі былі арыштаваныя ўладамі Катара з доказамі злачынства.
У гэты шэраг лагічна кладзецца і ліквідацыя ўсяго вышэйшага кіраўніцтва Польшчы, якое адрозьніваецца толькі незвычайнай дзёрзкасьцю і маштабам злачынства.
4. Прыкладна праз 5 сутак пасьля смаленскай авіякатастрофы ў інтэрнэце зьявіўся і стаў даволі хутка распаўсюджвацца карыстальнікамі дакументальны фільм, зьняты на месцы той катастрофы практычна адразу ж пасьля таго, як яна адбылася (яшчэ да прыбыцьця пажарных і лекараў).
У далейшым ён стаў называцца ў Інтэрнэце «фільмам Андрэя Мендэрэя» – па імя або псеўданіме яго меркаванага аўтара – маладога ўкраінскага журналіста ці інтэрнэт-блогера, які, як мяркуецца, быў забіты невядомымі ў Кіеве (прычым, не адразу, а дабіты ўжо ў лякарні) праз дзень ці два пасьля абнародаваньня дадзенага фільма.
У гэтым фільме бачныя розныя постаці людзей, якія рухаюцца каля абломкаў самалёта ці нават непасрэдна ў іх. Больш ці менш бачна, як гэтыя фігуры страляюць [наўпрост гэтага ня бачна. – Рэд.]. Пры гэтым гукі стрэлаў чутныя вельмі выразна. З большай ці меншай выразнасьцю чутныя і многія крыкі людзей. Прычым, сярод гэтых крыкаў прысутнічае ня толькі руская гаворка, але і польская.
Ніжэй дадаюцца кароткія ўрыўкі з двух тэкстаў на гэтую тэму, ужо даволі даўно разьмешчаных у інтэрнэце, якія распавядаюць, наколькі можна зразумець, аб праводзімым ў Польшчы афіцыйным – хаця, ці ледзь не сакрэтным – рассьледаваньні гэтай трагедыі.
«… Генеральны пракурор Рэспублікі Польшча Андрэй Шарамет прызнаў сапраўднасьць упершыню апублікаванага RUpor`ам аматарскага відэа аб расстрэле расейскім сьпецназам пасажыраў авіялайнера ТУ-154 – тых, хто выжыў 10 красавіка 2010 у катастрофе пад Смаленскам, назваў папярэднія вынікі рассьледаваньня таго, што здарылася, з польскага боку нездавальняючымі і запатрабаваў неадкладнай адстаўкі міністра абароны Богдана Кліха … На відэа засьнята тры рухомыя постаці, чалавек, які выскоквае з самалёта, сьмех, чутны голас пілота, што кліча на дапамогу … Аўтарам відэа зьяўляецца журналіст Андрэй Мендэрэй. Яго зарэзалі нажом праз некалькі дзён пасьля таго, як відэа было выкладзена ў Інтэрнэце … Матэрыялы сьледства наўрад ці атрымаюць працэсуальны працяг. Яны будуць засакрэчаныя. Урад Дональда Туска цяпер як ніколі раней блізкі да паразуменьня з расейцамі і не захоча перапыняць дыялог“, – мяркуе суразмоўца RUpor`а.
Эксьпертная версія арыгінальнага смаленскага роліка зьмясьцілася ў 2 хвіліны 50 секунд. Відэа зьнята на мабільны тэлефон.
Далейшы хранаметраж прыводзіцца па апошняй версіі відэазапісу.
Аўтарскія каментары польскіх эксьпертау ўзятыя ў дзьвюкосьсі:
0.24 – відаць тры неўстаноўленыя асобы, якія хаваюцца за дрэвамі з правага флангу. «Выратавальныя службы?»
0.41 – група перамяшчаецца да цэнтра аб’екта.
Двое апранутыя ў цёмна-сінюю ці чорную форму, а адзін – у ярку аранжавую, як у ратавальнікаў. Першая рэпліка: «Супакойся!»
1.12 – з-пад абломкаў самалёта зьўляецца чалавек у белым.
1.15 – «Вы гэта бачылі? Чалавек у белым падымае руку. Паглядзіце яшчэ раз у набліжэньні і запаволеньні». Магчыма, гэта быў пілот, мяркуюць польскія эксьперты.
1.33 – нейкія крыкі
1.37 – Dawajte gnata! (?) – pol (Give me the gun! (?) – Eng; Па-руску так і гучыць: «Давайце гната (Гната)»).
«Гнатам» расейскія вайскоўцы і сьпецназ з часоў СМЕРШа-НКУС называюць досыць вузкі сьпектр лёгкай стралковай зброі кулямётнай групы. У царскай Расеі слова «гнат» даслоўна азначала «запал».
1.39 – вельмі выразна па-руску: «Не забівайце нас!»
1.45 – стрэл № 1
1.49 – аператар прамаўляе: “Ні х… сабе!»
1.50 – бачны чалавек у чорным, які выскоквае з часткі самалёта
2.06 – стрэл № 2
2.10 – гучыць дружны рогат з боку зафіксаванай спачатку группы
2.12 – бачны той жа самы чалавек у чорным, які перасоўваецца на правы фланг
2.15 – чалавек у чорным ўпаў
2.20 – зьмена плана пад крыкі «Усе назад! Сыходзім!»
2.21 – стрэл № 3
2.23 – стрэл № 4
2.25 – 2.36 – паказана забойства нявызначанымі расейскамоўнымі ахвяры № 3. «Такое ўражаньне, што яму стралялі ў жывот».
2.44 – зноў гучыць “Ні х .. сабе!”…»
Варта згадаць і яшчэ адну дзіўнасьць, якая мела месца амаль празь месяц пасьля смаленскай трагедыі. Маецца на ўвазе раптоўная адмова кіраўнікоў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі й шэрагу іншых дзяржаў Захаду прыехаць у Маскву на сьвяткаваньне 9 траўня. Відавочна, пры наяўнасьці сур’ёзных падазрэньняў аб датычнасьці Крамля да авіякатастрофы 10 красавіка, наўрад ці будзе шмат жадаючых ехаць туды на якія б ні было ўрачыстасьці…
Пры ўсёй неверагоднасьці здагадкі, што авіякатастрофа 10 красавіка, якая атрымала назву «Катынь-2», была спланаваная і ажыцьцёўлена Лубянкай, любыя іншыя версіі таго, што здарылася, яшчэ больш неверагодныя.
Паўстае пытаньне: як можна растлумачыць зьяўленьне ў інтэрнэце празь некалькі дзён пасьля гібелі польскага прэзідэнцкага самалёта вышэйапісаных відэаздымкаў забойства людзей, якія размаўляюць па-польску на фоне самалётных абломкаў?
Калі гэта – «інтрыгі» ворагаў расейскай улады, то чаму гэтая ўлада не выкрывае «фальсіфікатараў», чаму яна ўжо каля года маўчыць аб гэтых відэаздымках, якія відавочна сьведчаць, што польскі самалёт быў зьнішчаны наўмысна, а тых пасажыраў ці пілотаў, якія выжылі, дабівалі, каб не было небясьпечных сьведкаў?..
Улічваючы маўчаньне расейскіх уладаў, а таксама той факт, што Генеральная пракуратура Польшчы прызнала сапраўднасьць «фільма Андрэя Мендэрэя», можна проста канстатаваць сапраўдную дакументальнасьць дадзенага фільма.
5. Вылучэньне гіпотэзы аб наўмысным зьнішчэньні па ўказаньні расейскіх уладаў польскага прэзідэнцкага самалёта з усімі яго пасажырамі можа мець сур’ёзны сэнс толькі пры наяўнасьці хоць бы меркаваных матываў дадзенага злачынства.
Звычайна на гэты конт ледзь не ў самую першую чаргу вылучаюцца эканамічныя матывы, абумоўленыя тым, што з Польшчай, якая ўзначальвалася Лехам Качыньскім, пуцінскаму рэжыму было практычна немагчыма дамовіцца на пажаданых для гэтага рэжыму умовах наконт транзіту на Захад расейскіх нафты і газу. Акрамя таго, з боку Польшчы былі абумоўленыя рознымі прычынамі пярэчаньні на ўступленьне пуцінскай Расеі ў некаторыя міжнародныя эканамічныя арганізацыі…
Аднак, наўрад ці толькі ў гэтым могуць заключацца матывы таго, што было зроблена з польскім самалётам і амаль сотняй палякаў 10 красавіка 2010 г пад Смаленскам. Сярод гэтых матываў – відаць, ня толькі грашова-палітычныя, але і ўласьцівыя Пуціну як бы «ірацыянальныя» матывы.
У тым ліку – верагодна, помста Леху Качыньскаму (каб «іншым непанадна было») за яго вельмі вялікую ролю ў падтрымцы Грузіі падчас жнівеньскай вайны 2008 г., а таксама, магчыма, помста за тое, што пад ціскам Польшчы Пуціну давялося цалкам прызнаць адказнасьць Крамля і сваіх былых калегаў з Лубянкі за масавыя пакараньні сьмерцю ваеннапалонных польскіх грамадзян у 1940 г. (то бок, за «Катынь-1»).
Акрамя таго, сярод матываў таго, што адбылося 10.04.2010 г. пад Смаленскам, цалкам мог быць таксама і намер атрымаць нейкія «сакрэтныя коды НАТА» (як і розныя іншыя сакрэтныя дакументы), якія быццам бы знаходзіліся – паводле некаторых паведамленьняў – на польскім прэзідэнцкім самалёце.
[яшчэ больш важным ёсьць тое, што забойства Качыньскага была патрэбна і г.зв. “Захаду”, было зьдзейсьнена пад інфармацыйным прыкрыцьцём, а можа, і па яго загадзе. – Рэд.]
6. Здавалася б натуральным, што пры ўсіх гэтых падазрэньнях, якія шырока распаўсюдзіліся наконт зьдзяйсьненьня найцяжкага злачынства супраць мноства людзей, якія прадстаўлялі дзяржаўныя структуры Польшчы, менавіта яны – гэтыя структуры – павінны праяўляць найбольшую зацікаўленасьць і найбольшую актыўнасьць у аб’ектыўным і галосным рассьледаваньні ўсіх абставінаў той смаленскай трагедыі.
Аднак, хоць у нейкай ступені гэта рассьледаваньне быццам бы праводзіцца (пра што тут ужо было згадана – гл п. 4), але, па меншай меры, не занадта актыўна. Дый з аб’ектыўнасьцю і галоснасьцю дадзенага афіцыйнага рассьледаваньня справы ідуць далёка ня лепшым чынам. Па ўсёй бачнасьці, гэта тлумачыцца ў тым ліку і недахопам зацікаўленасьці польскіх уладаў у сапраўднай аб’ектыўнасьці гэтага рассьледаваньня.
Справа ня толькі ў тым, што цяперашні кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск апынуўся ў «руля» Польшчы ў выніку менавіта той смаленскай катастрофы і падазраецца некаторымі палякамі нават у прамым саўдзеле з расейскімі кіраўнікамі ў яе арганізацыі. Ёсьць, мяркуючы па ўсім, і яшчэ адна прычына таго, што рассьледаваньне катастрофы пад Смаленскам праводзіцца польскімі дзяржаўнымі структурамі досыць пасіўна. Хутчэй за ўсё, улады Польшчы (ды й іншых краін НАТА) проста ня ведаюць, што ім рабіць у выпадку поўнага юрыдычнага пацьвярджэньня вінаватасьці расейскага кіруючага рэжыму ў наўмыснай арганізацыі гэтай авіякатастрофы… [такія гіпотэзы ўзьнікаюць у тых, хто яшчэ верыць у добрага і сарамлівага Дзядзю – “Захад”. – Рэд.]
Аднак, вельмі значная частка польскай грамадскасьці лічыць, што праўду пра тую трагедыю ўсё ж трэба абавязкова высьветліць, якой бы яна ні была [праўда разам са справядлівасьцю – найвышэйшая гуманістычная каштоўнасьць, яе заўсёды трэба імкнуцца высьвятляць, здабываць, пашыраць. – Рэд.]. У выніку шэрагу польскіх грамадскіх і журналісцкіх рассьледаваньняў высьветлена па дадзенай тэме ўжо вельмі многае. Усё больш і больш фактаў па гэтай справе становяцца шырока вядомымі ў Польшчы, паступова зьмяняючы дамінуючае грамадскае меркаваньне палякаў.
Можна згадаць, напрыклад, пра тое, што не так даўно (прыкладна ў канцы мінулага года) брат загінулага прэзідэнта – былы некалькі гадоў таму прэм’ер-міністрам Польшчы Яраслаў Качыньскі – упершыню стаў гаварыць у сваіх публічных заявах пра тое, што ён усё больш і больш сьхіляецца да версіі аб наўмысным зьнішчэньні расейскай уладай самалёта зь яго братам і яшчэ 95 пасажырамі…
7. Тут неабходна таксама згадаць пра шэраг выяўленых (у тым ліку з дапамогай мноства журналістаў і інтэрнэт-блогераў) вельмі істотных акалічнасьцяў, зьвязаных зь леташняй смаленскай катастрофай, якія чамусьці ўдзельнікі яе афіцыйных рассьледаваньняў (польскага і быццам бы «міжнароднага» – з боку расейскай авіяцыйнай арганізацыі «МАК») імкнуцца практычна цалкам ігнараваць.
У прыватнасьці, толькі ўскосна з гэтых рассьледаваньняў можна зразумець, што амаль да самай апошняй секунды да катастрофы з боку расейскіх вайсковых авіядысьпетчараў адбывалася вельмі істотнае скажэньне вышыні й напрамку палёту («глісады») польскага авіялайнера.
Прычым, няма поўнай яснасьці, ці вінаватыя ў гэтых скажэньнях самі авіядысьпетчары, альбо нейкія невядомыя людзі, як мяркуецца, якія знаходзіліся побач зь імі, альбо яшчэ больш невядомыя арганізатары меркаванага наўмыснага пашкоджаньня пасадкавай апаратуры (або замены яе на фальшывую) на тым вайсковым аэрадроме…
Як вядома, пілот таго польскага прэзідэнцкага самалёта быў вельмі дасьведчаным, а прыборы і рухавікі на гэтым самалёце працавалі нармальна. Аднак і па вышыні, і па кірунку самалёт, як вядома, ляцеў у тым дзіўным тумане зусім не ў бок пасадачнай паласы…
Амаль адразу пасьля авіякатастрофы ў інтэрнэце зьявілася і затым даволі шырока распаўсюдзілася фатаграфія з тлумачэньнямі, на якой паказана, як на тым смаленскім аэрадроме нейкія людзі ў вайсковай і чамусьці міліцэйскай форме нешта робяць з пасадкавай апаратурай (пражэктарамі). Гэты падазроны фотаздымак даволі доўга і шырока абмяркоўваўся ў інтэрнэце, але ніякіх тлумачэньняў па ім з боку расейскіх ці хаця б мясцовых смаленскіх уладаў да гэтага часу не было, хоць гэтыя ўлады павінны быць зацікаўлены ў зьняцьці зь сябе ўсялякіх падазрэньняў…
Акрамя гэтага, у інтэрнэце шматкроць зьяўляліся разнастайныя сьведчаньні таго, што за 3 дні да гібелі самалёта Леха Качыньскага – гэта значыць, 7 красавіка 2010 года – на тым смаленскім вайсковым аэрадроме была зусім іншая (значна больш дасканалая) пасадкавая апаратура, выкарыстаная пры пасадках самалётаў У.Пуціна і Д.Туска, якія сустракаліся ў той дзень у Смаленску. Аднак, перад прылётам туды самалёта з дэлегацыяй на чале з Лехам Качыньскім гэтая апаратура чамусьці была дэмантаваная…
Дадзены факт, наколькі вядома, нават не абвяргаецца расейскімі ўладамі.
8. Зьвернем увагу на некоторыя прыклады відавочнай наўмыснай хлусьні расейскіх уладаў і афіцыйных прапагандыстаў з нагоды абставінаў той смаленскай трагедыі з польскім самалётам. У прыватнасьці, ужо вельмі даўно высьвятлілася, што хлусьнёй аказалася і тое, што самалёт нібыта цэлых 4 разы спрабаваў нібыта насуперак указаньням расейскіх авіядысьпетчараў сесьці ў тумане на тым вайсковым аэрадроме, і тое, што камандзір польскага экіпажу нібыта амаль ня ведаў рускай мовы (што, маўляў, моцна ўскладняла яго зносіны з авіядысьпетчарамі), і мноства іншых першапачатковых сцьвярджэньняў расейскіх тэлеканалаў й іншых афіцыйных СМІ.
Падобная хлусьня рэгулярна гучала і наконт нібыта «перададзеных польскаму боку» так званых «чорных скрыняў» з запісамі размоваў пілотаў і разнастайных параметраў ўнутры таго самалёта. Аб перадачы гэтых «чорных скрыняў» Польшчы ў афіцыйных расейскіх СМІ аб’яўлялася мноства разоў, але затым зноў і зноў аказваўся, што гэта – абсалютная хлусьня, і абедзьве асноўныя «чорныя скрыні» чамусьці застаюцца ў Расеі (толькі невялікая трэцяя, дадатковая «чорная скрыня» быццам бы апынуўся ў Польшчы; дый тое – з-за нейкага непаразуменьня). На справе, замест асноўных «чорных скрыняў» Польшчы перадалі толькі нешта са скапіяваных зь іх запісаў…
Акрамя таго, Польшча атрымала адмову з боку расейскіх уладаў і ў адказ на шматлікія патрабаваньні аб вяртаньні абломкаў таго прэзідэнцкага самалёта (не кажучы ўжо аб маёмасьці яго пасажыраў, напрыклад – зброі ахоўнікаў Л.Качыньскага, нібыта «не знойдзенай»). Быццам бы за цэлы год [на сёньня ўжо амаль два. – Рэд.] расейскія «праваахоўнікі» яшчэ не пасьпелі правесьці з гэтымі іржавымі абломкамі нейкія вельмі, маўляў, неабходныя «сьледчыя дзеяньні»… Шэраг падобных прыкладаў хлусьні расейскіх уладаў можна працягваць доўга…
Як вядома, да хлусьні зьвяртаюцца звычайна толькі тады, калі ёсьць што хаваць. Відавочна, што расейскім уладам ёсьць што хаваць аб смаленскай авіякатастрофе, калі пасьля таго фатальнага «[смаленскага] туману» яны гэтак планамерна напускаюць «інфармацыйны туман» у СМІ.
9. У завяршэньне – яшчэ некалькі вельмі дзіўных фактаў, якія маюць дачыненьне да смаленскай катастрофы. Адзін зь іх заключаецца ў тым, што целаў даволі многіх пасажыраў таго самалёта наогул нібыта «не выяўлена”, а выяўлены, маўляў, толькі нейкія «фрагменты біялагічнага матэрыялу» – быццам бы самалёт не з 10-мятровай вышыні падаў на зямлю пры пасадцы, а пікіраваў з 10-кіламетровай…
У інтэрнэце шмат разоў выказваліся здагадкі наконт таго, што мэтай ператварэньня целаў гэтых пасажыраў у «фрагменты біялагічнага матэрыялу» цалкам магло быць ўтойваньне [сьлядоў] агнястрэльных раненьняў на гэтых целах…
Акрамя таго, яшчэ ў кастрычніку на некаторых інтэрнэт-сайтах зьявіўся (і затым шырока перадрукоўваўся ў інтэрнэце зь невялікімі варыяцыямі) вельмі цікавы тэкст, заснаваны на інфармацыі з ўплывовай польскай газеты – «Gazeta Polska». Далей тут прыкладаюцца некаторыя ўрыўкі з гэтага тэксту, ніякіх аспрэчаньняў якога, наколькі вядома, нідзе не друкавалася.
«13.10.2010 – Новыя сьведкі. Расстрэльная каманда ФСБ дабіла палякаў, тых, хто выжыў пасьля тэракту.
Варшаўская газета Gazeta Polska ў нумары за 13 кастрычніка паведаміла падрабязнасьці жахлівага злачынства…
Газета паказвае, што … пракуратура хавае праўду аб гэтым злачынстве. Згодна з інтэрвю прадстаўніка Польшчы пры МАК Эдмунда Кліха, якое ён даў маскоўскай газеце МК, «некаторыя палякі перажылі катастрофу».
Улады хаваюць да гэтага часу ад грамадскасьці, хто быў паранены, і якія былі апошнія хвіліны іх жыцьця.
Згодна з афіцыйнай справаздачай… усё палякі нібыта загінулі ў момант катастрофы. Кліх, пакуль рускія не выгналі яго з Масквы, бачыў дакументы медыцынскага агляду і чуў ад калегаў у МАК аб параненых паляках. Яго інтэрвю аб гэтым апублікавана на партале wPolice.pl.
Газета адзначае: “Узнікаюць вельмі важныя пытаньні. Чаму польскі ўрад і пракуратура хаваюць гэты факт ад сем’яў ахвяраў трагедыі? Хто былі гэтыя параненыя і хто выжыў? Дзе дакладна іх знайшлі? Некаторых адправілі ў шпіталь на машынах хуткай дапамогі. Куды дакладна? Памерлі яны ў дарозе або на аперацыйных сталах? У выніку якіх раненьняў яны памерлі? Тыя, якія былі ў прытомнасьці, ці сказалі яны што-небудзь перад сьмерцю?».
Ахоўнік Качыньскага з БОРу Янак Суровка задакументавана выжыў у катастрофе. Пасьля катастрофы ён патэлефанаваў сваёй жонцы ў Польшчу, сказаў, што ён сур’ёзна паранены ў нагу і паведаміў: «Тут адбываюцца жудасныя рэчы». Пасьля гэтых слоў сувязь абарвалася…
Аб гэтым паведаміў газеце адзін з журналістаў, які быў 10 красавіка ў Смаленску. Што такая размова з выжылым у катастрофе афіцэрам БОРу сапраўды мела месца, пацьвердзіў журналісту брат ахвяры трагедыі.
Па інфармацыі газеты іншы выжылы ахоўнік Качыньскага таксама патэлефанаваў сваёй жонцы пасьля крушэньня, але яна выключыла да таго сувязь. Гэты факт можа праверыць пракуратура.
– Толькі што па тэлевізары выступіў Антоні Мацэрэвіч, – працягвае газета, – і ён паведаміў, што большасьць мабільнікаў польскіх ахвяр была актываваная. Пры гэтым людзі [якія былі ў ТУ] ведалі правілы і заўсёды выключалі мабільнікі ў самалёце.
«… Пры гэтым для актывацыі мабільнікаў патрабуецца не некалькі секунд, а па меншай меры чвэрць хвіліны», – адзначыў Мацэрэвіч.
У сведчаньнях аб сьмерці некаторых палякаў адзначаны час сьмерці праз 10-15 хвілін пасьля катастрофы. Нехта павінен быў паказаць, што сьмерць адбылася менавіта ў гэты час, і малаверагодна, што расейцы запісалі час сьмерці «са столі», – заканчвае свой артыкул варшаўская газета.
10. ВЫСНОВЫ.
Наколькі б неверагоднай не выглядала першапачаткова гіпотэза аб наўмысным зьнішчэньні 10 красавіка 2010 польскага прэзідэнцкага самалёта з усімі яго пасажырамі па ўказаньні вышэйшых расейскіх чыноўнікаў, аднак, зыходзячы з усяго вышэй сказанага, любыя іншыя гіпотэзы наконт прычын гэтай трагедыі – шматкроць больш неверагодныя, бо пакідаюць цалкам невытлумачальнымі занадта шмат несумнеўных фактаў і старанна вывучаных акалічнасьцяў.
Крымінальныя інтарэсы кіруючых ў Расеі сьпецслужбаў, даўно вядомых сьхільнасьцю да тэрарыстычных метадаў дасягненьня сваіх мэт, падобна, усё больш пашыраюцца за расейскія межы.
Вядома, на ўсё гэта можна было б запярэчыць напамінам пра «прэзумпцыю невінаватасьці». Аднак, гэтае паняцьце ў дачыненьні да “абцяжараных уладай” губляе ўсялякі сэнс пры адсутнасьці незалежнай ад гэтых уладароў судовай сістэмы. А тое, што незалежны суд у Расеі адсутнічае – ясна пацьвярджаюць хаця б нядаўнія гучныя працэсы, якія мелі відавочна «заказны» характар.
У цяперашняй Расеі незалежны і аб’ектыўны суд над яе кіраўнікамі за іх тэрарыстычную дзейнасьць – напрыклад, такую, як серыя выбухаў і мінаваньняў жылых дамоў у 1999 годзе, або арганізацыя ўжо даўно і старанна рассьледаваных за мяжой забойстваў З. Яндарбіева і А. Літвіненкі – зьяўляецца такой жа неверагоднай «фантастыкай», як і, скажам, справядлівы і бесстаронны суд над арганізатарамі «Катыні-1» ў СССР у 1940 годзе.
Міжнародны Камітэт “Катынь-2»
красавіка 2011