nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Маніфэст

9 лютага, 2012 | 13 каментарыяў

Паважаныя беларусы-літвіны, суайчыньнікі. Зьвяртаемся да вас са словамі  заклапочанасьці аб лёсе нашай Бацькаўшчыны – Беларусі. У мінулым годзе у Бельгіі (Антвэрпен) быў заснаваны  Офіс Беларускай Палітычнай Эміграцыі (ОБПЭ, в.а. ген. дырэктарa cп. С.Аксімовіч, дырэктар І.Лазарчук). Офіс зарэгістраваны і мае акрэдытацыю у Еўрапарламенце. Яго заснавальнікі – фізічныя асобы, прадстаўнікі палітычнай эміграцыі апошняга дзесяцігоддзя. Стратэгія Офіса палягае ў кансалідацыі і каардынацыі намаганьняў беларускай дыяспары сьвету супраць зьнішчэньня беларускага этнасу, дапамога беларускай нацыі ў барацьбе за свае правы і жыцьцёвыя інтарэсы, за пабудову беларуска-літвінскай дзяржавы, супраць паўзучай акупацыі з боку Расеі.

Кожны павінен усьведамляць, што азначаная дзейнасьць ОБПЭ зьяўляецца і легальнай, і цывілізаванай, і самай што ні на ёсьць дэмакратычнай. І, у прынцыпе, кожны беларус-літвін нават абавязаны змагацца за вышэй азначаную мэту. Іншая справа, што далёка ня ўсе беларусы гатовыя ўзяць на сябе гэтыя абавязкі.

Нас не ўвядзе ў зман і “заклапочанасьць” палітыкаў іншых замежных краін лёсам нашай Бацькаўшчыны. Усе іх заявы носяць дэкларатыўны характар, а кропкавыя санкцыі не спрыяюць набліжэньню пазітыўных зьмен у Беларусі. Палітыка дыялогу і ўлагоджваньня рэжыму з боку міжнародных палітыкаў з трэскам правалілася. 

Адсутнасьць сусветнай кансалідаванай і жорсткай стратэгіі ў дачыненьні да крымінальнага рэжыму, донарская дапамога яму з боку Расеі сьведчаць аб адсутнасьці зацікаўленасьці, як ў Расеі, так і ў Захаду, у пабудове моцнай беларускай нацыянальнай дзяржавы. Нас разглядаюць не як суб’екта міжнароднай палітыкі, а як будучую сьферу свайго ўплыву, ці часткай сваёй тэрыторыі, а беларускую нацыю – як танную працоўную сілу (рабоў).

Мы лічым сябе ня больш сумленнымі беларусамі за іншых беларусаў і ня больш патрыятычнымі. Тут, у замежжы, мы – чальцы розных палітычных партый і арганізацый – ня можам быць афіцыйнымі прадстаўнікамі беларускай нацыі і не ўпаўнаважаны выступаць ад яе імя. Тым ня менш, мы бярэм частку адказнасьці за яе будучыню. Мы гатовыя несьці і асабістую адказнасьць за свае словы і дзеяньні перад беларускім грамадствам і суайчыньнікамі ў сьвеце. Таму адкрыта заяўляем аб сваёй грамадзянскай пазіцыі і сваім бачаньні будучай Беларусі.  На сеньняшні дзень у нас ёсьць прыхільнікі і паплечнікі – у Літве, Чэхіі, Польшчы, Вялікай Брытаніі, Нямеччыне.

Мэтай і задачамі ОБПЭ зьяўляюцца:

– усебаковая адрасная дапамога (юрыдычная, маральная, матэрыяльная) беларускім палітычным уцекачам у замежжы;

– пашырэньне адукацыйнай, інфармацыйнай дзейнасьці (беларускамоўныя сайты, інтэрнэт-тэлебачаньне, іншае), накіраванай на зьдзяйсьненьне аб’ектыўных інтарэсаў беларуска-літвінскага народу. Сярод гэтых інтарэсаў на сёньня самы галоўны – мець для сябе сваю беларуска-літвінскую дзяржаву;

– у матэрыяльным забесьпячэньні сваёй дзейнасьці ОБПЭ разьлічвае найперш на самафінансаваньне. Аснову фінансавага забесьпячэньня павінен скласьці збор сродкаў зь беларусаў-літвінаў. Карыстацца любой падтрымкай (у тым ліку матэрыяльнай) можна толькі ад тых арганізацый, якім адпавядаюць нашы мэты. Апошні падыход ёсьць грунтам для ўсіх іншых форм супрацоўніцтва зь іншымі арганізацыямі. Падстройвацца пад інтарэсы і мэты іншых сіл, каб атрымаць грошы (як гэта робіць сучасная “апазіцыя”), катэгарычна забараняецца;

 – адраджэньне нацыянальнай сьвядомасьці і кансалідацыі ў барацьбе за свае жыцьцёвыя інтарэсы, якія палягаюць у праве беларусам быць гаспадарамі на сваёй зямлі, распараджацца яе нетрамі, карыстаньні вынікамі сваёй працы, у наданьні беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай…

Суайчыньнікі!

Зьвяртаем вашу ўвагу на тое, што сеньня замала захоўваць беларускую  прысутнасьць у сьвеце, замала таньчыць і сьпяваць па-беларуску, замала рабіць ні да чаго не абавязваючыя заявы. Не ўражваюць пікеты і ўсялякія флэш-мобы – да іх ужо прызвычаіліся. Ня трэба агітаваць і выхоўваць замежную супольнасьць, у яе сваё жыцьцё, свае прагматычныя інтарэсы. Трэба разумець, што ў сьвеце шмат краін, якім патрэбна дапамога, і Беларусь адна зь іх. Таму трэба пакінуць спадзевы на міжнародную супольнасьць. Як шматсотгадовая наша гісторыя, так і падзеі апошніх дзесяцігодзяў ясна паказалі, што беларусам бессэнсоўна разьлічваць на тое, што нехта зразумее нашыя праблемы і з-за пачуцьця інтэрнацыянальнай салідарнасьці падтрымае нас. Спадзявацца трэба толькі на сябе і сваіх супляменьнікаў. Таму ў беларуска-літвінскага народу ёсьць толькі адзін шлях для дасягненьня сваіх аб’ектыўных інтарэсаў. Гэты шлях вядзе празь яднаньне ўсіх беларусаў-літвінаў і нашу ўласную самаарганізацыю. Інакш з  часам ад беларускай нацыянальнай дзяржавы застанецца адна геаграфічная назва ў гісторыі.

Асаблівым момантам у дзейнасьці ОБПЭ у замежжы павіна быць усьведамленьне, што сапраўды дэмакратычная нацыянальная дзяржава (якая есьць галоўнай мэтай ОБПЭ) павінна быць надзейным аплотам (домам, зямлёй, Бацькаўшчынай) для любога беларуса-літвіна, дзе б ён ні жыў цяпер. Ён заўседы павінен мець магчымасьць у любы момант вярнуцца на Радзіму і яна павінна прыняць яго з распрасьцёртымі абдымкамі. Такога сёньня няма. І пакуль Беларуская Дзяржава ня будзе належаць беларускаму народу, такога ня будзе. Але такое павінна быць і ОБПЭ будзе за гэта змагацца.

Мы зьвяртаемся да беларусаў у Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Амерыцы, Канадзе з пытаньнем: хто вы, што вы можаце зрабіць для сваёй беларускай нацыі? Чым вы можаце быць карыснымі? Дзе ваш Грунвальд?

Можна прывесьці прыклад салідарнасьці і ўзаемадапамогі паваеннай эміграцыі. Беларусы, ратуючыся ад камуністычнай заразы, галечы і жабрацтва, здолелі знайсьці адзін аднаго, дапамагалі адзін аднаму, аб’ядналі свае намаганьні, перамаглі самоту і жабрацтва. Іх заўважылі і пачалі лічыцца. І яны выжылі самі і дапамаглі іншым. Мы не агітуем, мы распавядаем пра рэальныя рэчы і грукаемся да вашага розуму і сэрца.

Сёньня да месца будзе заклік: “Беларуская Нацыя і Бацькаўшчына – у небясьпецы!” Пастаўце сябе на месца тых, каму патрэбна ваша дапамога. Спыніце спрэчкі і рознагалосьсі паміж сабой, знайдзіце адзін аднаго, спыніце падзел па прыналежнасьці да ўсялякіх партый і рухаў, асабістых сімпатый. У замежжы мы ўсе – толькі беларусы.

Спадзяёмся, што той, хто адгукнецца на наш заклік, знойдзе нас – прапануе сваю дапамогу, і разам мы будзем набліжаць перамогу беларускай нацыі. Разам мы пераможам.

Дапамога беларускай справе можа быць у трох формах (ва усіх разам ці ў любой зь іх):

– удзел справамі (удзел у самых розных акцыях);

– словамі (публічна, ці тэт-а-тэт, выступы, дыскусіі);

– фінансава (грашовыя ахвяраваньні на выкананьне пастаўленых мэт і задач).

Чужога гора – не бывае!

Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!

З павагай.

Я.Мурашка, каардынатар Офісу Беларускай Палітычнай Эміграцыі.

Для тых, хто нас пачуў, Е-mail:   zbn42@mail.ru                   

23.01.2012 г.

P.S.

Суайчыньнікі! Калі ласка, распаўсюдзьце сярод нашых супляменьнікаў.

 

13 каментарыяў

  1. Прадстаўнікі беларусаў замежжа сустрэліся з еўрадэпутатамі
    09-02-2012
    Радыё Рацыя
    Прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў замежжа сустрэліся сёння ў Бруселі з еўрадэпутатам ад Польшчы Марэкам Мігальскім і іншымі супрацоўнікамі Еўрапарламента.

    “Мы перадалі свае прапановы па ўзмацненні санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі”, – кажа сакратар Офіса Беларускай палітычнай эміграцыі пры Еўразвязе Сяржук Аксімовіч.

    – Мы выступаем за працяг палітыкі санкцыяў у дачыненні да беларускага рэжыму. Мы стаім на пазіцыі таго, што санкцыі трэба пашыраць. Абмяркоўваліся таксама пытанні немагчымасці прыняцця Беларуссю чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. І таксама абмяркоўваліся практычныя пытанні ў дачыненні да адмены віз для студэнтаў з Беларусі ці змяншэння платы за гэтыя візы.

    Наступная сустрэча прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў замежжа адбудзецца праз тыдзень з дэпутатамi ад Нямеччыны ў Страсбургу.

    Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.

  2. Licvin кажа:

    Ну вось і добры прыклад.
    Нейкая частка імігрантаў, заангажаваных у палітыку, патрабуе працягваць і нават пашыраць міжнародныя санкцыі супраць Беларусі.

    А я, напрыклад, лічу, што гэта нішто іншае, як антыбеларуская палітыка, бо санкцыі накіраваныя на далеўшую ізаляцыю ліцвінаў ад заходняга свету. А значыць, , адпаведна – на далейшую інтэграцыю з Расеяй, пры тым что Беларусь і так знаходзіцца пад татальным расейскім культурным і эканамічным уздзеяннем.
    І б’юць тыя санкцыі па матэрыяльным і маральным узроўні жыхароў РБ, якія і так зараз знаходзяцца не ў самым лепшым стане..

    І на якіх пачатках я мушу аб’яднацца са староннікамі узмацнення санкцый а-ля ‘чым горш – тым лепей’?

  3. Яўген Мурашка кажа:

    Licvinу
    Спадар, мы не “зааганжаванныя”, гэта наша грамадзянская пазіцыя. Што загадаеце рабіць з злачынцам, які гвалтоўна утрымлівае уладу, які пераўтварыў краіну у адзіную “зону”.? А навошта нам “заходні сьвет”? У нас есьць праграма разьвіцьця сваёй беларуска-літвінскай дзяржавы.
    Пазначу, што народу, ад жорсткіх санкцый, горш чым ёсьць ня будзе. Жабраку нечага губляць.
    А аб’ядноўвацца патрэбна на падмурку беларуска-літвінскай нацыянальнай ідэі.
    На барацьбе супраць рэжыму і расейскай акупацыі
    На барацьбе за жыцьцёвыя інтарэсы беларуска-літвінскай нацыі.
    А ці грэў нас “заходні сьвет”?

  4. Licvin кажа:

    Грэў ці не греў – размова асобная. Літва заўсёды была часткаў еўрапейскай, а не якой іншаў, цывілізацыі, між іншым.

    Але, прынамсі, вы (мы) менавіта ў гэтым свеце зараз і жывяце і менавіта да ‘моцных’ гэтага свету апелюеце – каб гэты свет ‘прыціснуў’ РБ.

  5. Яўген Мурашка кажа:

    Licviny
    Але, прынамсі, вы (мы) менавіта ў гэтым свеце зараз і жывяце і менавіта да ‘моцных’ гэтага свету апелюеце — каб гэты свет ‘прыціснуў’ РБ.
    Спадар, Вы відаць не уважліва чыталі Маніфэст.
    Мы не “апелюем” да “моцных”. мы імкнемся да згуртаваньня беларусаў сьвету, дзеля змаганьня за беларуска-літвінскую дзяржаву.
    З павагай.

  6. Мікола кажа:

    Платформай для гуртаваньня эміграцыі можа быць партал http://www.razam.us

    Яны прынамсі даўно гэта спрабуюць рабіць. Бо усе іншыя пагразьлі ва ўзаемных сварках.

  7. Яўген Мурашка кажа:

    Спадар, Мікола.
    Пад такім ( лукашэнкаўскім ) сьцягам, аб якім гуртаваньні можа ісьці размова?
    З павагай

  8. Яўген Мурашка кажа:

    Дадатак.
    Сп. “Мікола”, дзякуй за такую нязграбную дэзінфармацыю.
    Бо гэты партал “беларускай дыяспары Амерыкі”, месьціцца у Менску па вуліцы Я.Коласа 73

  9. Мікола кажа:

    Лухту кажаце, Мурашка! Такія як вы ніколі нікога не згуртуюць.

    Цяпер я разумею чаму ў вас і вашай сяброўцы такая кепская рэпутацыя ў Гомелі.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Сп “Мікола”
      Вы відаць шукаеце лохаў, якія павядуцца на Вашу “дэзу”.Прапануемы Вамі партал
      http://www.razam.us, нішто іншае, як праект спецслужбаў ды такі непісьменны, што дзіву варта.
      А што узгадалі Гомель, дык гэты факт падмацоўвае упэўненнасьць, што Вы натураліны правакатар.

  10. Litvarus кажа:

    Ніцшэ гдесці казаў, што філасофія ёсць натоўп маршыруюшчых метафар. Філософы пасля Ніцшэ з гэтым згадзіліся. Дазвольце мне параўнаць стан беларускіх спраў са станам смяротна хворага, якога можа выратаваць толькі электрашок. Лекары шукаюць хваробу па Даведніках для цівілізаваных народаў, але мы не цівілізаный народ. Мы – каланіяльный, наша хвароба комплекс непаўнавартасці, які развіваецца калі людзям накінута чужая культура (г.ч. гісторыяграфія). Ад таго апазіцыя не можа выратаваць Краіну ад яе канчатковага захопу Расеяй. Панаванне рускай культуры у нас забеспечана нашай новай назвай Беларусь. Связка рускій-беларускій забойная. Сп. Мурашка, Вы жывеце на Захадзе, няўжо не зауважылі як яна дзейнічае на еўрапейцаў?Яна загубіла БНР (шляхта адмовілася быць беларусамі), яна не дала камуністам і сучасным адраджэнцам выхаваць патрыётаў Радзімы, яна дае Расеі сілы і Права паглынуць нас. Электрашок – гэта адмова ад “Беларусі” на карысць “Літварусі”. Я Вам аб яе перавагах (нават адносна “Літвы”), пісаў.Будучы б.рускімі наш народ здаст нас Расеі, як мужыкі (тутэйшые) здавалі паўстанцаў 1863г казакам і жандармам.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы