nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Падтрымка” дэмакратычнай Грузіі “Захадам” на фоне расейскай імперскай агрэсіі (частка 2)

15 лютага, 2012 | 9 каментарыяў

Рэдакцыя.

У папярэдняй частцы гэтага матэрыялу мы падалі зьвесткі пра значныя посьпехі ў разьвіцьці эканомікі й нацыянальна-дэмакратычным будаўніцтве ў Грузіі пасьля “рэвалюцыі ружаў” 2003 г. Аднак гэтыя рэформы адбываліся на вельмі неспрыяльным фоне. Мела месца вайна расейскай імперыі супраць Грузіі, якая адбылася ў жніўні 2008 году і ў выніку якой была захоплена частка тэрыторыі Грузіі, вядомая пад назвай “Паўднёвая Асеція” (гл. мапу; пра Абхазію мы цяпер весьці гаворку ня будзем – гэта асобнае пытаньне). Акрамя таго, як перад гэтай вайной, так і пасьля яе грузінскі народ жыў і працягвае жыць ва ўмовах няспынных пагроз з боку Расеі чарговай, яшчэ большай вайны, а таксама эканамічнага эмбарга, актыўнай дзейнасьці прарасейскай апазіцыі, правакацый і тэрактаў, якія зьдзяйсьняюцца расейскімі сьпецслужбамі й агентурай… Ну, і як “цывілізаваны” і “дэмакратычны” “Захад” у гэтых умовах, пра якія ён, дарэчы, добра паінфармаваны, дапамагае грузінскаму народу ўтрымаць і ўмацаваць сваю дэмакратычную дзяржаўнасьць? Давайце прыгледземся спачатку да “падтрымкі” з боку Еўразьвязу, а затым – з боку ЗША. А яшчэ пазьней – з боку іншых краін.

 

3.

Пачнем з таго, што яшчэ ў студзені 2009 года прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі абвінаваціў Расею ў подкупе заходніх палітыкаў і прэсы. Выступаючы ў прамым эфіры Першага канала грузінскага тэлебачаньня ён сярод іншага заявіў: «Расея выдае вялікія грошы на подкуп заходніх палітыкаў і журналістаў для стварэньня праблем і ачарненьня Грузіі»  (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/01/23/ 63562.shtml).

Ад сябе дададзім: па-першае, прэзідэнт Грузіі напэўна ведаў, што казаў; а, па-другое, расейская імперыякратыя не падкупала б заходніх палітыкаў і журналістаў, калі б яны не былі… прадажнымі. 

Нібы знарок, каб пацьвердзіць гэта выказваньне Саакашвілі, у канцы сакавіка 2009 года сталі вядомыя высновы камісіі Еўразьвязу, створанай, дарэчы, па просьбе афіцыйнага Тбілісі, што да ваеннага нападу Расеі на Грузію ў жніўні 2008 года. Камісія прыйшла да высновы, што баявыя дзеяньні ініцыяваў… прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі [!; зьвярніце ўвагу на малюнак; надпіс: “не турбуйцеся, мы толькі спрабуем аднавіць мір!” – Рэд.]. Па зьвестках штотыдневіка Spiegel, камісія прыйшла да высновы, што “Саакашвілі не адбіваў “расейскую агрэсію”, як ён сцьвярджае і як вырашыла парламенцкая камісія Грузіі, а планаваў правядзеньне баявых дзеяньняў”. Дадаткова Spiegel удакладняе, што “пяцідзённая вайна паміж Расеяй і Грузіяй прывяла да эскалацыі адносін паміж Усходам і Захадам, самай небясьпечнай з часоў заканчэньня халоднай вайны”. Такое дзіўнае рашэньне камісіі ЕЗ патлумачыў адзін зь міністраў ураду Грузіі – аказваецца, камісія фінансавалася расейскай кампаніяй «Газпром», таму яе высновы і мусяць быць на карысьць Расеі. Прэтэнзіі міністра тычыліся двух членаў камісіі – эксьперта міжнароднага права, кіраўніка кафедры Усходнееўрапейскага права Гамбургскага ўніверсітэта Ота Лухцерхандта і дырэктара аддзелу аналіза абароны Міжнароднага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў Вялікабрытаніі Крыстафера Лангтана. Яны яшчэ да стварэньня камісіі ў сваіх выказваньнях не падтрымалі грузінскую версію прычын вайны (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/03/23/64652.shtml). Аказваецца, расейцы заплацілі больш… Вось вам і ўся эўрапейская “дэмакратычнасьць” на пару з “цывілізаванасьцю”.

За некалькі дзён да гадавіны падзей 8.8.2008 у Грузіі Міхаіл Саакашвілі даў інтэрвю брытанскай кампаніі ВВС. У ім ён заявіў, што ўжо “не разьлічвае на ваенную дапамогу Захаду“. І дадаў, што і ў 2008 годзе “гэтая дапамога была запозьненай і недастатковай“. Разам з тым, прэзідэнт падкрэсьліў: «Я ніколі не адмоўлюся ад выкананьня сваіх задач, нават такой безнадзейнай, як абарона краіны ад разбурэньня і эканамічнага прыгнёту. Ці павінны мы будзем супраціўляцца, калі яны пойдуць на нас зноў? Так, мы будзем супраціўляцца! », – сказаў Саакашвілі (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/08/06/67211.shtml).

Але пазьней пазіцыя ЕЗ патроху пачала набліжацца да рэчаіснасьці (відаць, грузінам давялося таго-сяго падмасьліць). Так, у лістападзе 2009 года ў інтэрвю журналістам Карл Більт – міністар замежных спраў Швецыі, якая старшынствавала ў Еўразьвязе – заявіў, што кіраўніцтва Еўразьвязу лічыць, што Расея ня выканала ўмовы пагадненьня, падпісанага прэзідэнтамі Мядзведзевым і Сарказі ў жніўні 2008 года. Ён нагадаў, што пагадненьне прадугледжвае поўны вывад расейскіх войскаў да тых межаў, якія існавалі да нападу Расеі на Грузію. Міністар таксама адзначыў, што немагчыма разглядаць «кіраўніцтва Цхінвальскага раёна Грузіі («Паўднёвай Асеціі») як сапраўды незалежную ўладу». «Гэта відавочна. Яны ўвесь час ездзяць у Маскву, ва Ўладзікаўказ, яны атрымліваюць з Расеі грошы, таму гэта не незалежныя ўлады ў сур’ёзным сэнсе слова», – сказаў шведскі міністр… (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/11/22/69305.shtml).

У канцы студзеня 2010 г. адбыўся чарговы скандал з удзелам “эўрапецаў” у дачыненьні да Грузіі. Рускамоўны грузінскі тэлеканал «Першы каўказскі», які вяшчае з Тбілісі ў тым ліку на тэрыторыю Паўночнага Каўказу, быў адключаны ад французскага спадарожніка, належачага фірме Eutelsat. Генеральны дырэктар канала Зураб Двалі лічыць, што адключэньне тэлеканала ад французскага спадарожніка магло адбыцца «не без дапамогі Расеі». Ён таксама ня выключыў, што Масква спрабуе націснуць на Францыю, каб тая не падаўжала зь «Першым каўказскім» пагадненьня аб вяшчаньні празь яе спадарожнік. Між тым, «крыніца» ў Eutelsat і сапраўды згадала пра «ўмяшаньне» з боку, якое здольна «нанесьці шкоду» кампаніі (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/01/29/70320.shtml).

У лютым 2010 былы савецкі дысідэнт Уладзімір Букоўскі заявіў у інтэрвю тэлекампаніі «Руставі 2», што «ўвесь сьвет ведаў аб падрыхтоўцы Расеі да ваеннай агрэсіі супраць Грузіі, але … не адрэагаваў на яе адпаведным чынам». Букоўскі зьвярнуў увагу на тое, што Расея па-ранейшаму не выконвае ўзятых на сябе абавязальніцтваў, і што ствараецца ўражаньне, што галоўнымі для Захаду зьяўляюцца расейскія нафта з газам і, зыходзячы з гэтага, добрыя дачыненьні з Расіяй. Закранаючы пытаньне аб маючым адбыцца продажы Расеі французскага верталётаносца «Містраль», Букоўскі заявіў, што гэта агрэсіўная зброя, якая ўяўляе сапраўдную небясьпеку ў руках Расеі (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/02/25/70868.shtml ).

У чэрвені 2010 г. адбыўся візіт Саакашвілі ў Францыю. У інтэрвю французскім СМІ ён заявіў, што яго прыезд у Францыю зьнішчае спробы Расеі ізаляваць Грузію. Пра гэта, на думку грузінскага лідара, кажа той факт, што прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі запрасіў яго прыехаць за два дні да прыезду ў Францыю Пуціна (як будзе бачна пазьней, Саакашвілі памыляўся; хутчэй Сарказі паклікаў яго да сябе для таго, каб потым прадаць інфармацыю Пуціну…). Саакашвілі, паменшыўшы значэньне таго факту, што Францыя прадае Расеі 4 верталётаносца Mistral, зрабіў акцэнты на тым, што Францыя “працягвае аказваць ціск на Расею, каб тая выконвала дасягнутыя пасьля ваеннага канфлікту 2008 мірныя дамовы”. Як стала вядома, Саакашвілі паднімаў пытаньне аб Mistral на перамовах з Сарказі, але французскі бок адмовілася адмяніць сваё рашэньне аб продажы караблёў расейскай імперыі (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/06/09/73030.shtml).

У ліпені 2009 г. стала вядома, што аўстрыйская паліцыя рассьледуе дачыненьне арганізаванай злачыннай групоўкі, якая дзейнічае ў Еўропе, да фінансаваньня пратэстаў у Грузіі ў 2009 годзе. У 46-старонкавым дакладзе паліцыі Вены сцьвярджаецца, што грузінскі бізнэсмэн, які пражывае ў Аўстрыі, зьбіраў грошы для фінансаваньня пратэстаў у пачатку 2009 года. Паведамляецца, што кіруемая ім “грузінская арганізаваная злачынная арганізацыя” атрымлівала сродкі ад крадзяжоў, шантажу і адмываньня грошай у першую чаргу ў краінах Заходняй Еўропы (http://pda.kavkazcenter.com/russ/content/2010/07/05/73614.shtml).

Дзякуючы Wikileaks у сьнежні 2010 адкрылася, што Францыя выступала супраць прапановы ўраду ЗША аб візіце ў Грузію Рады НАТА адначасна зь візітам генеральнага сакратара НАТА ў пачатку кастрычніка 2010 г. Пры гэтым урад Францыі быў перакананы, што Нямеччына пярэчыць сяброўству Грузіі ў НАТА ня менш, чым Францыя (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/12/27/77621.shtml).

У сакавіку 2011 г. з дакументаў, апублікаваных сайтам WikiLeaks, стала таксама вядома, што Францыя выступіла на баку Расеі пасьля «пяцідзённай вайны» з Грузіяй у жніўні 2008 года, і асадзіла дзьве еўрапейскія краіны, якія выступілі супраць Масквы. Парыж тады прыгразіў перашкодзіць польска-шведскай ініцыятыве па зьбліжэньні ЕЗ і рэспублік былога СССР, калі Варшава і Стакгольм не зьмякчаць сваю пазіцыю па расейска-грузінскім канфлікце. Так, дакументы сьведчаць, што Францыя пагражала спыніць ініцыятыву «Усходняе партнёрства», калі шведы й іншыя сябры Еўразвязу будуць перашкаджаць «звычайнаму ходу спраў» з Масквой, перашкаджаючы аднаўленьню перамоў паміж РФ і ЕЗ (нагадаем, “Усходняе партнёрства” – гэта план, накіраваны на ўцягваньне ў ЕЗ 6 постсавецкіх краін: Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі і Азербайджана; ў адпаведнасьці зь ім ужо ў 2012 годзе на тэрыторыі гэтых краін павінна быць створана зона свабоднага гандлю, распаўсюджана дзеяньне Шэнгенскага пагадненьня). Пра гэта паведамлялася ў адной з дэпешаў, накіраваных у дзярждэпартамент ЗША (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/03/09/79874.shtml). Некаторыя аналітыкі тлумачаць “дзіўную” пазіцыю Францыі тым, што кіраўніцтва гэтай краіны было “вельмі зацікаўлена” ў падпісаньні кантракту паміж расейскім «Газпрамам» і французскай Gaz de France Suez па французскім удзеле ў будаўніцтве газаправода “Паўночная плынь”, а таксама тым, што французы ўступілі ў перамовы з расейскай імперыяй аб продажы вайсковых дэсантных караблёў класа Mistral.

У канцы 2011 споўнілася больш за тры гады пасьля вайны расейскай імперыі супраць Грузіі. Гэтага часу Еўрапарламенту нарэшце хапіла, каб убачыць тое, што відавочна нават дзіцяці – гэта ня Грузія напала на Расею, як Еўрапарламент лічыў раней (гл. папярэднюю інфармацыю), а наадварот. У лістападзе 2011 г. Еўрапарламент нарэшце прыняў рэзалюцыю па Грузіі, у якой зьмяшчаецца афіцыйны заклік да Расеі выканаць узятыя ў жніўні 2008 года абавязальніцтвы і вывесьці свае войскі з грузінскіх тэрыторый. У рэзалюцыі між іншым запісана, што “тэрыторыі Абхазіі й Паўднёвай Асеціі павінны быць абвешчаны акупаванымі тэрыторыямі». У рэзалюцыі таксама сказана, што еўрапейскія назіральнікі, якія знаходзяцца з 2008 года ў Грузіі, абавязкова павінны быць дапушчаныя для маніторынгу на тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/11/18/86646.shtml).

 

4.  

А цяпер давайце паглядзім на палітыку ЗША ў дачненьні да Грузіі.

Ужо ў самым пачатку 2009 г. Вашынгтон і Тбілісі падпісалі Хартыю аб стратэгічным партнёрстве, якая прадугледжвае ўзаемадзеяньне ў галіне культуры, эканомікі, а таксама абароны і бясьпекі. Гэта першы афіцыйны дакумент аб стратэгічным партнёрстве дзьвюх краін. Пры гэтым грузінскі бок дадае, што ў пагадненьні наўпрост сказана, што ЗША дапамогуць Грузіі ўмацаваць абароназдольнасьць краіны. У прыватнасьці, Амерыка ўзяла на сябе абавязальніцтвы падрыхтаваць, навучыць і ўзброіць войска сваіх новых партнёраў. Дакумент таксама прадугледжвае, што бакі заключаць пагадненьне аб свабодным гандлі (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/01/09/63280.shtml).

У сакавіку 2009 года міністар замежных спраў Грузіі Грыгол Вашадзэ ў інтэрвю японскай газеце Nikkei заявіў, што Грузія гатовая вывучыць магчымасьць разьмяшчэньня вайсковай базы ЗША на тэрыторыі краіны, калі такая прапанова паступіць ад Вашынгтона (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009 / 03/12/64467.shtml; тут варта ўзгадаць, што за некалькі дзён перад гэтым кіраўнік рэспублікі Паўднёвая Асеція Эдуард Какойты заявіў аб рашэньні выдзеліць землі пад расейскія вайсковыя базы тэрмінам на 99 гадоў).

У траўні 2009 году ў Грузіі адбыліся вучэньні НАТА. Яны пачаліся на наступны дзень пасьля таго, як грузінскае кіраўніцтва абвясьціла аб прадухіленьні ваеннага перавароту ў краіне. Тут варта дадаць, што некаторыя краіны – Казахстан, Малдова, Арменія і Сербія – адмовіліся ад удзелу ў вучэньнях НАТА на тэрыторыі Грузіі (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/05/06/65445.shtml).

У ліпені 2009 года прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў на прэсавай канферэнцыі пасьля перамоваў зь Мядзьведзевым, што лічыць неабходным паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі. «Я пацьвердзіў нашу перакананасьць у тым, што тэрытарыяльная цэласнасьць Грузіі павінна паважацца. Мы таксама ня згодныя зь цяперашнімі межамі Грузіі. Мы таксама не зацікаўленыя ў ваенным канфлікце. Усе гэтыя пытаньні павінны быць урэгуляваныя. Прэзідэнт Мядзведзеў і я хочам пакінуць суперніцтва і рухацца наперад », – сказаў Абама (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/07/06/66614.shtml).

Аднак, і ў палітыцы ЗША трэба адрозьніваць словы і справы. Так, у жніўні 2009 г. дырэктар Грузінскай службы радыё “Свабода” Давід Какабадзэ (гл. фота), адказваючы на пытаньне нашага рэдактара: “На сёньня ў сеціве шмат сьведчаньняў таго, што расейская імперыя вось-вось можа зноў напасьці на Грузію. Ці на гэты раз вы лепш падрыхтаваны, каб адбіць агрэсію?” – адказаў: “Гэтае пытаньне мы ўжо закраналі раней. Я ўсё ж думаю, што Расея ня зможа напасьці на Грузію яшчэ раз, зыходзячы з таго, што Захад гэтым разам даў зразумець, што ён не застанецца ўбаку. У нас ёсьць інфармацыя пра тое, што падчас сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расеі Абама заявіў Мядзьведзеву аб тым, што калі б такое здарылася, ЗША гэтым разам не застануцца ўбаку. Думаю, што гэты “месідж” дайшоў да адрасата, і на такі крок Масква ўсё ж пайсьці ня зможа. Што да падрыхтаванасьці грузінскай арміі, дык мне здаецца, што цяпер яна падрыхтаваная яшчэ горш, чым летась, нягледзячы на заявы расейскага вайсковага кіраўніцтва, што грузінская армія ўзбройваецца і цяпер яна ўзброеная яшчэ лепш, чым была год таму. Мы ведаем, што гэта ня так, тым больш, што амерыканскія вайскоўцы, можна сказаць, ня выканалі абяцаньня дапамагчы грузінскай арміі зь пераўзбраеньнем” (http://www.svaboda.org/forum/81421.html).

Аднак літаральна празь некалькі дзён стала паступаць й іншая інфармацыя. Стала вядома, што з мэтай забесьпячэньня бясьпекі амерыканскімі спадарожнікамі ўзятая пад кантроль ўся тэрыторыя Грузіі, што Рада бясьпекі ЗША выклікала з адпачынкаў сваіх супрацоўнікаў, а сьпецыяльны штаб стала падае інфармацыю аб сітуацыі ў Грузіі прэзідэнту ЗША Бараку Абаму і віцэ-прэзідэнту Байдэну (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/08/05/67187.shtml).

Тады ж ЗША заклікалі Расею паважаць межы Грузіі. «Галоўнае, што нас турбуе, – гэта суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасьць Грузіі», – адзначыў прэс-сакратар амерыканскага зьнешнепалітычнага ведамства. Расея прыняла абавязальніцтвы ў рамках пагадненьня аб спыненьні агню, і мы спадзяемся, што яна будзе паважаць гэтыя абавязальніцтвы “, – падкрэсьлілі ў Вашынгтоне (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/08/14/67357.shtml).

У канцы жніўня 2009 зьявілася інфармацыя, што Грузія можа прыняць у сябе зьняволеных з Гуантанама [!!! – Рэд.]. Пра гэта заявіла грузінская тэлекампанія «Руставі-2» са спасылкай на амерыканскую газету «Washington Post». У сваю чаргу гэтае выданьне са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Барака Абамы піша, што па гэтым пытаньні «Вашынгтон правёў пазітыўныя перамовы з Тбілісі»… (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/08/25/67603.shtml).

У лістападзе 2009 г. высьветлілася, што амерыканцы вырашылі па-іншаму выкарыстаць праблемы Грузіі. Стала вядома, што Грузія накіравала 173 салдаты ў шматпакутны Аўганістан, якія пачалі прымаць удзел там у ваенных дзеяньнях супраць народа Аўганістана (http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/11/16/69192.shtml; тут таксама варта нагадаць, што раней да 2.000 грузінскіх вайскоўцаў ужо ўдзельнічалі ў вайне ў Іраку).

У студзені 2009 г. у інтэрвю амерыканскаму інфармацыйнаму агенцтву AP Міхаіл Саакашвілі запрапанаваў Злучаным Штатам выкарыстоўваць грузінскую тэрыторыю і транспартную інфраструктуру для дастаўкі вайсковых грузаў у Аўганістан (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/01/29/70312.shtml ; тут зноў варта нагадаць, што ЗША і НАТА ўжо тады мелі вострую патрэбу ў новых транзітных шляхах у Аўганістан, паколькі акупацыйныя войскі ў Аўганістане павялічыліся ўдвая. Сваю ролю адыграла і адмова Кіргізіі працягнуць для ЗША арэнду базы «Манас». Што да перакіданьня грузаў праз Пакістан, то гэты маршрут быў ужо фактычна паралізаваны сталымі нападамі талібаў. Таму ЗША ўжо тады адпраўлялі транзітныя грузы для сваіх дыслакаваных у Аўганістане войскаў з Балтыйскага мора праз Расею, Казахстан і Узбекістан).

У лютым 2010 г. НАТА, дзе, як вядома, верхаводзяць ЗША, рэзка адрэагавала на новае расейска-абхазскае пагадненьне аб стварэньні вайсковай базы на тэрыторыі Абхазіі. НАТА абвясьціла дамову супрацьзаконнай і зноў заклікала Расею выконваць абавязальніцтвы па пагадненьні аб спыненьні агню ад 2008 года (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/02/18/70728.shtml).

У красавіку 2010 г. прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў інтэрвю часопісу Time выказаў засьцярогі, што бліжэйшай мэтай Расеі зьяўляецца дамагчыся разрыву адносін Тбілісі й Вашынгтона, каб вярнуць сабе сьферу ўплыву ў рэгіёне. Па яго словах, Масква хоча, каб ЗША ўсе свае дзеяньні на тэрыторыі былога СССР ўзгаднялі з Расеяй. Асабліва гэта тычыцца ваеннай сьферы. На думку Саакашвілі, самая відавочная зьмена ў падыходзе назіраецца ў НАТА (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/04/23/71952.shtml). Тут варта нагадаць, што напярэдадні ЗША і НАТА заявілі, што вітаюць палітыку Януковіча. Перад гэтым, зьвярніце ўвагу, прэзідэнт Украіны скасаваў камісію, якая працавала над уступленьнем краіны ў НАТА, заключыў дамовы паміж Расеяй і Ўкраінай аб прадаўжэньні тэрміну знаходжаньня Чарнаморскага флоту ў Крыме, надоўга гэтым аддаліўшы персьпектыву ўступленьня Ўкраіны ў НАТА.

І сапраўды, паведамленьне Саакашвілі аб няўстойлівай пазіцыі НАТА (а значыць, і ЗША) пацьвярдзілася ў траўні 2010 г. Прэзідэнт ЗША Абама ў сваім пасланьні Кангрэсу прапанаваў больш не лічыць перашкодай сітуацыю ў Грузіі для вяртаньня да пагадненьня аб ядзерным супрацоўніцтве з Расеяй. Абама ў пасланьні дэталёва абгрунтаваў сваю прапанову тым, што яна ўмацуе агульную абарону і бясьпеку ЗША (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/17/72459.shtml). У перакладзе на людскую мову гэта азначае, што Абама запрапанаваў не зьвяртаць увагу на агрэсію Расеі супраць Грузіі дзеля сваёй “перазагрузкі” дачыненьняў з Расеяй…

Далей падзеі разгортваліся наступным чынам. Ці то з-за таго, што грузіны ўсчалі хай, ці з-за таго, што палітыкі ЗША адумаліся, але ўжо празь месяц Грузію наведала дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан (гл. фота) і пачала супакойваць грузін (http://www.svaboda.org/photogallery/4530.html).

Больш за тое, яна ня толькі запэўніла, што Грузія застаецца адным з ключавых партнёраў ЗША, але ў дадатак ў жорсткіх выразах – выкарыстоўваючы словы “акупацыя” – заклікала Расею вывесьці свае войскі зь сепаратысцкіх тэрыторый. Таксама Клінтан сказала, што адміністрацыя Абамы катэгарычна адпрэчвае прэтэнзіі Расеі на сьферу прывілеяваных інтарэсаў у суседніх краінах. Аднак яна заклікала Тбілісі “не факусавацца на мінулым і не спрабаваць адваяваць Абхазію і Паўднёвую Асецію сілай”. Пры гэтым Клінтан устрымалася ад крытыкі “падыходу Саакашвілі да дэмакратыі” (пра гэта будзем казаць ніжэй). Каментатары так і адзначалі, што візіт Клінтан быў пакліканы запэўніць кіраўніцтва Грузіі, што “яго ня кінулі”, а таксама прадэманстраваць, што ЗША не зьбіраюцца адмаўляцца ад сваёй гульні ў рэгіёне дзеля паляпшэньня дачыненьняў з Масквой (http://kavkazcenter.com/russ / content/2010/07/06/73621.shtml).

У лістападзе 2010 г. на Лісабонскім саміце НАТА была пацьверджана прыхільнасьць рашэньням бухарэсцкага саміту альянсу (красавік 2008 года) аб тым, што Грузія стане чальцом НАТА. «Лісабонскі саміт вітаў актыўны ўдзел Грузіі ў міратворчай аперацыі НАТА ў Аўганістане, выказаў падтрымку праводзімым у Грузіі рэформам і паказаў на важнасьць адкрыцьця ў Тбілісі офіса НАТА, які будзе садзейнічаць прадаўжэньню рэформаў у краіне», – адзначана ў паведамленьні МЗС Грузіі (http:// kavkazcenter.com/russ/content/2010/11/21/76671.shtml).

У сьнежні 2010 амерыканскае выданьне Foreign Policy напісала: «З таго часу, як прэзідэнт Абама прыйшоў да ўлады, яго адміністрацыя адмаўляецца прадаваць ўзбраеньне і вайсковы рыштунак Грузіі [зьвярніце ўвагу, прайшо 2,5 гады, калі, як кажуць, ужо ўсё даўно ясна… – Рэд.]. У толькі што апублікаванай WikiLeaks дэпешы амерыканскі амбасадар у Расеі [Баерлі] выказаў меркаваньне, што амерыканская вайсковая падтрымка Грузіі будзе неразумнай, таму што яна можа парушыць амерыкана-расейскую «перазагрузку». «Баерлі выразна сцьвярджае, што мы павінны кінуць Грузію пад колы машыны», – піша амерыканскае выданьне Foreign Policy (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/12/08/77115.shtml).

Тады ж, у сьнежні 2010 г., амерыканскі сенатар Джон Маккейн заявіў, што адміністрацыі прэзідэнта Барака Абамы варта зрабіць пераацэнку адносін з Расеяй і пачаць продаж абарончага ўзбраеньня Грузіі. «Нашы саюзьнікі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе разглядаюць падзеі вакол Грузіі як паказальную сітуацыю і назіраюць за тым, ці будуць ЗША падтрымліваць Тбілісі ці не», – заявіў былы кандыдат ад рэспубліканцаў на прэзідэнцкіх выбарах 2008 года. «Палітыка нашага ўраду заключаецца ў тым, што мы падтрымліваем ўступленьне Грузіі ў НАТА. І вось ужо два гады, прымаючы пад увагу пазіцыю Расеі, продаж абарончых узбраеньняў у Грузію да гэтага часу не зацьверджаны. Гэта павінна зьмяніцца. Як мінімум, мы павінны забясьпечыць Грузію радарамі…», – прыводзіць словы сенатара The Washington Post (http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/12/11/77177.shtml). Варта дадаць, што заява Маккейна была зроблена толькі пасьля таго, як Масква разьмясьціла рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Смерч» у Цхінвалі.

У сакавіку 2011 г. амерыканская газета The Washington Post апублікавала матэрыял аб спробах Расеі дэстабілізаваць Грузію і аб няправільнай, па меркаваньні выданьня, палітыцы адміністрацыі Абамы, якая фактычна заахвочвае Расею да гэтага. Газета паказвае, што “ў гэтай палітычнай гульні ЗША відавочна спрыяюць расейцам. Больш за тое, у 2010 годзе Расея планавала падарваць амбасаду ЗША ў Грузіі, аднак тэракт быў своечасова раскрыты. На гэтым фоне адміністрацыя Абамы ўсё яшчэ будуе дзіцячыя надзеі на перазагрузку, у той час як Расея, мяркуючы па ўсім, «перазагружацца» не зьбіраецца, а толькі чакае зручнага моманту, каб зноў атакаваць Грузію. У сувязі з гэтым шэраг заходніх эксьпертаў лічыць, што пасьля завяршэньня алімпіяды ў Сочы ў 2014 годзе Расея можа пайсьці на новае ўварваньне ў Грузію з тым, каб на гэты раз канчаткова вырашыць «грузінскае пытаньне”. Просьба Грузіі аб прадастаўленьні абарончай зброі была адхіленая ЗША, што выклікае дысбаланс і прыводзіць да яшчэ горшага выніку. Расея працягвае сваю акупацыю грузінскіх тэрыторый, навязвае жорсткасьць і адмаўляе парушэньні правоў чалавека на сваёй тэрыторыі. Грузія нядаўна адправіла дадатковыя сілы ў 645 салдат у падтрымку амерыканцам, якія знаходзяцца ў Аўганістане, што робіць грузінскія сілы самымі шматлікімі ў Аўганістане сярод усіх краін, якія не зьяўляюцца членамі НАТА. Відавочна, што наш дэмакратычны партнёр атрымлівае горшую частку з усёй сітуацыі. Імкненьне дадзенай адміністрацыі сябраваць з уладамі бандытаў – ня рэдкасьць (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/06/04/82190.shtml).

Праз тры гады пасьля нападу Расеі на Грузію ўсплылі новыя істотныя факты. Так, у жніўні 2011 г. раскрылася, што ў жніўні 2008 ў тэлефоннай размове зь дзярсакратаром ЗША Кандалізай Райс міністар МЗС Расеі Лаўроў запатрабаваў ня толькі вяртаньня ў казармы грузінскіх узброеных сіл, але і перадумовай завяршэньня вайны паставіў адстаўку Саакашвілі. Райс у сувязі з гэтым зафіксавала катэгарычна адмоўную пазіцыю, а калі Лаўроў намякнуў на прыватнасьць гэтай размовы, Райс адказала: «Паміж Дзяржаўным сакратаром ЗША і міністрам замежных спраў Расеі ня могуць весьціся канфідэнцыйныя гутаркі аб зьвяржэньні дэмакратычна абранай улады якой-небудзь краіны. Я маю намер сказаць усім, што вайна, якую вядзе Расея, ставіць мэтай зрынаньне ўлады Грузіі!» Гэтыя словы моцна закранулі Лаўрова. Між тым, Райс сапраўды патэлефанавала некалькім еўрапейскім калегам і азнаёміла іх са зьместам гутаркі з Лаўровым. Крыху пазьней па просьбе ЗША быў скліканы Савет бясьпекі ААН, на якім, нягледзячы на ​​пратэст амбасадара Расеі, амбасадар ЗША ў ААН Зальмай Халілзад публічна заявіў, што Расейскі бок спрабуе зьмяніць рэжым у незалежнай краіне (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/08/08/84222.shtml).

А вось што можна было прачытаць у салідным амерыканскім часопісе Time ў пачатку верасьня 2011 г.: “Праз тры гады пасьля вайны ў Паўднёвай асеціі, якая па сутнасьці абярнулася для Грузіі крахам сяброўства з заходнімі союзьнікамі [бачыце, як выглядае рэчаіснасьць?! На Грузію напалі, а яна яшчэ і кепская для “Захаду”.. – Рэд.], прэзідэнт гэтай краіны Міхаіл Саакашвілі абраў новую стратэгію. Цяпер ён адчайна спрабуе саскочыць зь “іглы” амерыканскай дапамогі й хоча “сябраваць супраць Расеі” з усімі народамі Каўказу. Цяпер, калі аб уступленьні ў НАТА і ЕЗ застаецца толькі марыць [толькі што мы паведамілі, што афіцыйна (!) Грузію па-ранейшаму чакаюць у НАТА. – Рэд.], персьпектывы Тбілісі залежаць ад прыхільнасьці суседзяў. Саакашвілі трэба, каб яны гандлявалі з Грузіяй, адпачывалі ў Грузіі, а калі зноў разгарыцца вайна, то хаця б не ўставалі на бок Расеі”, – напісаў часопіс (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/09/02/84860.shtml). Такая вось падтрымка, разуменьне ды спачуваньне і з боку ЗША…

Відаць, з-за гэтага артыкула ў Time ў лістападзе зьявілася наступная інфармацыя: “Пасьля сустрэчы Грузія і НАТА яшчэ мацней паціснулі адзін аднаму рукі”, — заявіў журналістам прадстаўнік генсека НАТА ў краінах Паўднёвага Каўказу і Цэнтральнай Азіі Джэймс Апатурай пасьля завяршэньня паседжаньня камісіі НАТА-Грузія, якая адбылася ў Тбілісі. “Дзякуючы рэформам, якія абдываюцца ў Грузіі, яе ўступленьне ў НАТА – незваротны працэс. НАТА прыняла рашэньне, у адпаведнасьці зь якім Грузія стане сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу”, — заявіў Джеймс Апатурай (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/11/09/86458.shtml).

Таксама ў лістападзе 2011 г. міністар унутраных спраў Грузіі Вано Мерабішвілі пасьля  сустрэчы з сакратаром ВМС ЗША Рэем Мэйбусам аб’явіў, што амерыканскія сьпецыялісты дапамогуць Грузіі ўсталяваць сучасныя радарныя сістэмы для кантроля за тэрыторыяй краіны (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/11/19/86663.shtml). Акрамя таго, ЗША ў гэты ж час абавязаліся дапамагчы Грузіі ўзмацніць ахову межаў на моры (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/11/19/86666.shtml).

Таксама прыкладна ў гэты ж час былы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс выказала абурэньне з нагоды таго, што СМІ сказілі яе пазіцыю ў дачыненьні расейска-грузінскай вайны 2008 года, якая была апісана ў мемуарах «Няма гонару вышэй», дзе некаторыя журналісты [на Захадзе таксама шмат журналюшак. – Рэд.] сьцьвярджалі, што Райс ускладала віну за пачатак узброеных дзеяньняў у Цхінвальскім рэгіёне на прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. «Гэта абуральна! Думка пра тое, што я магла абвінаваціць грузінаў, зусім не адпавядае рэчаіснасьці … Расейцы справакавалі грузінскага прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, і ён дазволіў ім сябе справакаваць. Але грузіны ні ў якім разе не вінаватыя. Расейцы хацелі гэтай вайны… Яны рабілі ўсё магчымае, спрабуючы справакаваць грузінаў. Абстрэлы расейскімі саюзнікамі з Паўднёвай Асеціі грузінскіх гарадоў – менавіта гэта паслужыла пачаткам вайны»- заявіла Кандаліза Райс выданьню The Weekly Standard (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/11/19/86665.shtml).

 

5.

Цікава, а што ў гэты час робяць іншыя краіны? Напрыклад, “самы дэмакратычны ў сьвеце”  Ізраіль.

Па інфармацыі аднаго з сайтаў (гл.http://www.balandin.net/Gunin/israel.attacks.osetia.htm),  “Ізраіль” пасьля “рэвалюцыі ружаў” 2004 году пачаў моцна заангажоўвацца ва ўнутрыгрузінскія справы. Больш за тое, на думку аўтара артыкула, дарэчы, жыхара Канады, існуюць наўпроставыя доказы ізраільскага ўмяшаньня ў вайну на Каўказе ў 2008 годзе (яе правакаваньне). Аўтар сцьвярджае: “Ізраільскі акупацыйны рэжым Саакашвілі зьвязаны зь метраполіяй – Ізраілем – тысячамі нітак-пупавінаў. Доказаў ізраільскай прысутнасьці ва ўсіх сьферах грамадскага жыцьця Грузіі, у грузінскай эканоміцы, фінансах, палітычным жыцьці, і, галоўнае, у вайсковай галіне вельмі шмат [сапраўды, яшчэ да вайны 2008 Грузія падпісала доўгатэрміновую ваенную дамову зь Ізраілем. – Рэд.]. … Народ Палестыны, ірацкі, амерыканскі й грузінскі народы знаходзяцца пад жахлівым габрэйскім прыгнётам; у той ці іншай ступені гэты прыгнёт адчуваюць усе народы сьвету”, – сьцьвярджае, магчыма, трохі перагібаючы палку, аўтар, прыводзячы, праўда, далей шмат доказаў на карысьць сваіх тэзаў.

У іншым матэрыяле нейкага Ігара Сечына (http://srn.rusidea.org/?a=50027) знаходзім дадатковыя зьвесткі пра тое, што Ізраіль пастаўляў у Грузію ўзбраеньні і дапамагаў у падрыхтоўцы сьпецыялістаў. Сечын цытуе ваеннага аглядальніка  П.Фельгенгаўэра, які ў газеце «Габрэйскае слова» (№ 20, 2008) напісаў: “Для магчымай вайны зь сепаратыстамі ў Грузіі апошнія некалькі гадоў актыўна праводзіліся вайсковая рэформа і пераўзбраеньне сучаснай тэхнікай, у першую чаргу ізраільскай. Былі закупленыя дзясяткі ізраільскіх беспілотных летакоў (БПЛ) рознага прызначэньня. Яны зьбіраюць інфармацыю пра разьмяшчэньне расейскіх ды абхазскіх частак, у тым ліку GPS-каардынаты цэляў. У комплексе з БПЛ закуплены самаходныя гаўбіцы і кампутарная сістэма кіраваньня агнём і цэлеўказаньня. Сістэма інтэгруе розныя віды зброі на полі боя, выкарыстоўвае даныя аб суперніку, атрыманыя ад БПЛ, абірае цэлі й сродкі іх зьнішчэньня … Ізраільская тэхніка сучасная, надзейная, істотна больш танная ў параўнаньні з амерыканскай і адмыслова сканструявана для лакальных канфліктаў. Баявыя кампутарныя сістэмы ЦАХАЛ менш залежаць ад спадарожнікаў-шпіёнаў і спадарожнікавай сувязі … Летась Грузія патраціла на абарону больш за мільярд даляраў. У гэтым – можа быць, больш за паўтара-два. І большая частка ідзе на закуп сучаснай тэхнікі … Сёньня ў Грузіі [гаворка ў артыкуле ўвесь час ідзе з пазіцыі 2008 года. – Рэд.] 200 ізраільскіх адмыслоўцаў навучаюць грузін ваяваць і выкарыстоўваць сучасную тэхніку… 32 тысячы грузінскіх кантрактнікаў і 50 тысяч рэзервістаў, навучаных габрэямі, могуць нанесьці расейскім войскам моцныя страты”. 

Далей у сваім артыкуле Сечын узгадвае, як Фельгенгаўэр піша пра міністра абароны Грузіі Давіда Кезерашвілі (гл. фота): “У Ізраіль ён рэпатрыяваўся самастойна, жыў з бабуляй і вучыўся ў школе. Бацькі будучага міністра прыбылі ў Ізраіль прыкладна праз два гады, а праз 4 гады сям’я вярнулася ў Грузію,  працягваючы падтрымліваць дачыненьні зь Ізраілем. Назіральнікі сьхільныя лічыць, што менавіта шчыльныя сувязі Кезерашвілі зь Ізраілем спрыяюць абаронным зьдзелкам паміж абедзьвюма краінамі”.

Недалёка ад свайго міністра абароны адышоў і сам прэзідэнт Саакашвілі, – піша далей Ігар Сечын – і нагадвае, што часопіс “Лехаім” за люты 2006 года напісаў наступнае: «25 сьнежня ў Вялікай сінагозе Тбілісі была запалена сьвечка на ханукі. Яе запаліў прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. У сьвяточнай цырымоніі прымалі ўдзел пасол Ізраіля ў Грузіі Шабтай Цур і пасланьнік Любавічскага рэбе ў Грузіі рабін Аўраам Міхелашвілі… Акрамя прадстаўнікоў габрэйскай грамады, адзначыць сьвята Ханукі прыйшоў увесь бамонд грузінскай сталіцы: міністры, дэпутаты парламенту, прадстаўнікі культуры. Гучалі габрэйскія і грузінскія мелодыі. Затым адбылося ўрачыстае ўнясеньне ў сінагогу новага скрутка Торы, які перадаў у дар прэзідэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэту Грузіі Бадры Патаркацышвілі [на сёньня нябожчык; забіты пры цьмяных абставінах. – Рэд.].  Зь цёплым прывітальным словам выступіў Міхаіл Саакашвілі. Асабліва ўсхвалявалі прысутных словы пра тое, што “ў габрэеў, якія выехалі з Грузіі ў Ізраіль, павінен быць свой дом на гістарычнай радзіме, але яны могуць мець свой дом і тут. Мы гатовыя даць жадаючым падвойнае грамадзянства”. Ён нагадаў таксама, што за апошні год тысячам грузінскіх габрэеў, якія пакінулі краіну, было адноўлена грузінскае грамадзянства. Адпаведна і міністрам рэінтэграцыі (г.зн. міністрам па вяртаньні Паўднёвай Асеціі й Абхазіі ў склад Грузіі) быў прызначаны габрэй Цемур Якабашвілі”.

Далей Сечын у сваім артыкуле інфармуе, што ва ўсіх афіцыйных біяграфіях супругу Саакашвілі зманліва называюць галандкай, хаця галандскім у яе зьяўляецца толькі грамадзянства. “Яе бацька – габрэй, які эміграваў у Галандыю з Чэхіі, а маці – ці то польская, ці галандская габрэйка. З усіх гэтых фактаў становіцца відачоным, што ў Грузіі да ўлады прыйшлі грузінамоўныя габрэі, якіх падтрымлівае ЗША й Ізраіль”.

(канец цытаваньня артыкула Сечына)

Аднак з больш позьняга па часе артыкула Міхаіла Фалькова (http://izrus.co.il/dvuhstoronka/article/2011-04-03/13865.html) мы даведваемся, што ўжо ў 2009-10 гг. мядовы месяц ва ўзаемаадносінах паміж Грузіяй й Ізраілем пачаў заканчвацца. Адносіны сапсаваліся настолькі, што кіраўніцтву Грузіі нічога іншага не заставалася, як пайсьці на абвастрэньне дачыненьняў зь кіраўніцтвам габрэйскай дзяржавы. Вось як апісвае прычыны і пасьлядоўнасьць новай фазы міждзяржаўных дачыненьняў аўтар:

“З пачатку 1990-х Грузія разглядалася многімі прадстаўнікамі ізраільскага істэблішмента ў якасьці галоўнага партнёра на Паўднёвым Каўказе. Падобнае адчуваньне толькі ўзмацнілася пасьля “рэвалюцыі ружаў” 2003 года [аўтар памыліўся – “рэвалюцыя ружаў” адбылася ў 2004 г. – Рэд.]. У новым кіраўніцтве Грузіі на ключавых пасадах (у т.л. на чале абароннага ведамства) зьявіліся мясцовыя габрэі, шчыльна зьвязаныя зь Ізраілем. Яны, разам з супляменьнікамі на гістарычнай радзіме, згулялі вырашальную ролю ва ўсталяваньні стратэгічнага партнёрства двух краін у 2005-08 гг.

Аднак у 2009-11 гг. складзенае становішча пачало мяняцца.  

Па-першае, зьмяніліся геапалітычныя прыярытэты Ізраіля [! – Рэд.] на Паўднёвым Каўказе на карысьць магутнага ўдзельніка рэгіянальнай палітыкі – Азербайджана. Гэта стала відавочным пасьля візітаў у Баку прэзідэнта Шымона Пераса і галавы МЗС Авігдора Лібермана (пры гэтым у апошнія гады ізраільскія афіцыйныя асобы такога ўзроўню не наведвалі Тбілісі). Па-другое, паралельна адбывалася актывізацыя стасункаў Ерусалема і Масквы [! “Масква” – гэта габрэй Мядзьведзеў на троне ў Крамлі. – Рэд.]. Пра гэта выразна сьведчыць хаця б той факт, што за два гады знаходжаньня пры ўладзе Беньямін Нетаньяху тройчы наведваў Расею. Карыстаючыся гэтым, расейцы ўсяляк адзначалі сваю зацікаўленасьць у згортваньні ізраільска-грузінскага стратэгічнага партнёрства. Трэцяе, таму спрыяла і ахалоджаньне Вашынгтона да рэжыма Саакашвілі, а таксама спробы апошняга ўмацаваць сваё становішча ў рэгіёне шляхам актывізацыі сувязяў з Тэгеранам. Як наступства гэтага, у жніўні 2010 г. Авігдор Ліберман заявіў на сустрэчы зь міністрам рэгіянальнага разьвіцьця й інфраструктуры Грузіі Рамазам Нікалаішвілі: “З улікам чульлівасьці сітуацыі на Блізкім Усходзе і на Каўказе вайсковае супрацоўніцтва не знаходзіцца на парадку двухбаковых дачыненьняў”. У лістападзе, каментуючы паведамленьні СМІ пра нібыта плануемыя пастаўкі Грузіі танкаў “Меркава Mk.4”, намесьнік гендырэктара МЗС Пінхас Авіві заявіў: “Ніякіх танкаў Грузіі мы не прадаем і прадаваць ня будзем. Ніякіх шанцаў на такую зьдзелку няма! Гэтае пытаньне нават не абмяркоўваецца”.

У адказ улады ў Тбілісі ў жніўні 2010 года выціснулі з рэспублікі буйную ізраільскую будаўнічую кампанію Ashtrom International Ltd; у кастрычніку ў Грузіі былі арыштаваныя бізнэсмэны Роні Фукс і Зеэў Фрэнкель; у лістападзе суд Тбілісі вылучыў абвінаваўчае заключэньне супраць Абрама Нанікашвілі і Эфраіма Гура. Нарэшце, 1 красавіка Фукс і Фрэнкель былі сказаныя на 7 і 6,5 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Грузінскае кіраўніцтва не зьбянтэжыла тое, што яно фактычна ўступае ў адкрыты канфлікт зь ізраільскім істэблішментам. Дарадцы Саакашвілі не маглі ня ведаць, што да дзейнасьці Ashtrom International Ltd на Каўказе мае дачыненьне адна са значных фігур ізраільскай кіруючай кааліцыі – Фукс падтрымлівае даўнія сувязі з Перасам; Гур сам зьяўляецца экс-дэпутатам Кнэсету ад кіруючай партыі “Лікуд”. Больш за тое, афіцыйны Тбілісі дэманстратыўна праігнараваў [хлопцам стала крыўдна – яны так стараліся дагадзіць габрэям… – Рэд.] зварот Шымона Пераса, Авігдора Лібермана, а таксама Галоўнага рабіна грузінскіх габрэяў Ізраіля з просьбай вызваліць Фукса і Фрэнкля. Такім чынам, грузінскія ўлады настроілі супраць сябе “шырокую грамадскасьць[дзьвюкосьсі дадалі мы. – Рэд.], сваіх лабістаў й ізраільскія правячыя колы. Гэта тут жа прывяло да згортваньня шматгадовага шчыльнага супрацоўніцтва дзьвюх краін. У студзені-сакавіку 2011 г. з рэзкай крытыкай афіцыйнага Тбілісі выступіў зьвязаны зь ізраільскім палітычным істэблішментам аглядальнік газеты “Маарыў” Бэн Касьпіт. “Грузіны не зразумелі, што гэты скандал (арышт Фукса і Фрэнкеля) можа ператварыць іх у ізгоеў”, – папярэдзіў Касьпіт.

Пасьля зьяўленьня ў грамадстве негатыўнага настроя да Грузіі ў Ізраіле паўсталі спрыяльныя ўмовы для правядзеньня граматнай PR-кампаніі Абхазіі. Такая кампанія разам з асьцярожным наладжваньнем неафіцыйных кантактаў дазволіла б Ізраілю задзейнічаць “абхазскую карту” ня толькі ў “разборках” з Грузіяй, але і ў сваёй палітыцы на Паўднёвым Каўказе ў цэлым. Турцыя й Іран інтэнсіўна разьвіваюць эканамічныя сувязі з Абхазіяй, але не прызнаюць яе незалежнасьці. Такі падыход забясьпечвае апошнім эфектыўны рычаг ціску на Тбілісі [вы бачыце, ніхто не спачувае, не салідарызуецца; і гэтыя думаюць, як бы націснуць… – Рэд.], пашырае іх поле для манэўру ў рэгіянальнай палітыцы, стварае яшчэ адзін важкі козыр у няпростых узаемадачыненьнях з Масквой і Вашынгтонам.

Але гэтым патэнцыйная каштоўнасьць Абхазіі для Ізраіля не абмяжоўваецца. Рэспубліка мае выхад да Чорнага мора (берагавая лінія 220 км) , праз мора зьяўляецца суседам ня толькі Турцыі й Расеі, але таксама Румыніі й Балгарыі, якія ўваходзяць у Еўразьвяз. Па тэрыторыі Абхазіі праходзіць аўтамагістраль М-27, якая зьвязвае поўдзень Расеі з Грузіяй і Азербайджанам. Гэта павялічвае патэнцыял рэспублікі, нароўні з патрабуючымі распрацоўкі буйнымі радовішчамі вугалю і нафты, а таксама чарнаморскімі курортамі.

Важнае значэньне для Ізраіля можа мець і тая роля, якую набывае Абхазія ў рэгіянальнай палітыцы. Яна – ня толькі адзін з галоўных плацдармаў Расеі на Паўднёвым Каўказе. Абхазіі адводзіцца не апошняе месца ў стратэгіі Турцыі й Ірана на даным кірунку. Узрастае інтарэс да гэтай рэспублікі з боку арабскіх краін, у першую чаргу Ярданіі – там прысутнічае буйная абхазская і крэўная ёй адыга-чаркеская дыяспары. Іх буйныя грамады знаходзяцца таксама ў Турцыі, Сірыі, Ліване, Ярданіі, Егіпце. У апошнія гады яны актыўна разьвіваюць сувязі з гістарычнай радзімай, што само па сабе можа ўяўляць цікавасьць для ізраільцян.

З усяго вышэй сказанага напрошваецца выснова: зандаваньне пытаньня аб магчымасьці супрацоўніцтва ізраільцян з абхазамі далёка не выпадкова супала па часе з публічнымі праявамі незадаволенасьці афіцыйнага Ерусалема паводзінамі грузінскага кіраўніцтва”.

(канец цытаваньня артыкула Фалькова).

6.

Ад рэдакцыі:

Такім чынам, што мы маем у сухім астатку?

Факты паказваюць, што адзінае, чаго здолела дамагчыся кіраўніцтва Грузіі ад усяго такога “цывілізаванага і дэмакратычнага Еўразьвязу” за больш чым 7 гадоў, якія прайшлі ад часу “рэвалюцыі ружаў”, і за больш чым тры гады, якія прайшлі пасьля ўзброенага нападу Расеі, дык гэта толькі прызнаньня Еўрапарламентам, што ўсё ж расейская імперыя акупавала частку грузінскай тэрыторыі. Аднак розных пакасьцяў ад “Эўропы” (асабліва ад Францыі) было на парадак больш…

Вельмі “дзелавыя і дэмакратычныя” амерыканцы за тры гады пасьля нападу Расеі на Грузію таксама мала чым дапамаглі гэтай краіне ў яе надзвычай складаны гістарычны перыяд. Затое пакарысталіся цяжкім становішчам грузінскага народу і яго дзяржавы напоўніцу. Напэўна, будуць карыстацца далей. Грузіны вымушаны падладжвацца і так, і гэтак, спрабуючы зацікавіць сабой амерыканцаў. Пры гэтым яны гатовыя ісьці нават на гнюсныя рэчы – адно толькі ўцягваньне Грузіі ў ганебную вайну, якую вядзе ЗША супраць аўганскага народу, чаго вартае… Але і гэта мала дапамагае грузінам.

Што да “Ізраіля”, дык той разьвіваў “сяброўскія стасункі” з грузінамі, пакуль яму гэта падавалася выгадным, але пазьней ізраільцы вырашылі, што ім лепш разьвіваць дачыненьні з Абхазіяй і Расеяй. Пасьля гэтага наўмысна сапсавалі адносіны з “Грузіяй”, натуральна, зваліўшы віну за гэта на грузінскі бок… Ні габрэйская жонка Саакашвілі, ні падвойнае грамадзянства для габрэяў Ізраіля (дадаткова ў Грузіі), ні ханукальныя сьвечкі, ні “стратэгічнае партнёрства”, ні поўна габрэяў ва ўрадзе Грузіі не дапамаглі…

Такая вось “падтрымка” грузінскай дэмакратыі аказалася на практыцы з боку ўсяго “Захаду”. Гэта, натуральна, нічога добрага грузінскаму народу не сурочыць. Яго чакаюць цяжкія часы. Расейская імперыя можа напасьці яшчэ раз, і ня раз. Хаця больш верагодны сцэнар унутранага перавароту з дапамогай прарасейскай апазіцыі. Ёсьць вяшчэ верагоднасьць і таго, што можа пачацца новы віток “любові” “Захаду” да Грузіі, абумоўлены будучым прыходам да ўлады ў Расеі Пуціна і тых сіл расейскай імперыякратыі, якія за ім стаяць.

У гэтай сітуацыі нам – беларусам-літвінам – варта “наматаць” чужы цяжкі досьвед “сабе на вус” і вучыцца цьвяроза, рэалістычна глядзець у будучыню…

Усяго лепшага, сябры.

Жыве ВялікаЛітва-Беларусь – Наша Зямля!

   

9 каментарыяў

  1. Litvarus кажа:

    Рэдакцыя працягвае падсоўвываць паўсуль “Беларусь”, як быццам не разумее, што пакуль нашые людзі будут адчуваць сябе беларусмі, яны не змогуць абараніцца ад Расеі як грузіны. Ў 1863 г. мужыкі (тутэйшыя, т.е. людзі без нацыі) за 5 руб. дапамагалі казакам вылаўліваць па лясах нашую шляхту і гімназістаў.Цяпер жа нашые вайскоўцы, амап і спецназ вылаўліваюць нашых мітынгоўшчыкоў атрымлівая вялікія грошы, з ідэйных прычынаў – яны ж (маюць “нацыю”), яны белые рускія, а мы тягнем Радзіму прэч ад Расеі. Адзіный спосаб радыкальна абараніцца ад русіфікацыі, рускай культуры гэта адмовіцца ад назвы Беларусь. Маскалі яе прыдумалі, могуць застацца з ёй да канца Свету.Не выпадкова лукашісты пішуць на стэндах “Я – Беларусь” і ствараюць партыю “Белая Русь”. Беларускасць- апора лукашізма. Новая назва Літварусь настолькі ясная, што не вызаве ніякіх цяжкасцяў у народа. Нашые ворагі, спрабуя яе апарочыць, дапамогуць нам распаўсюдзіць веды пра сапраўднаю нашую Гісторыю, якая падніме наш народ з каленяў.

  2. Litvarus кажа:

    Паважаная рэдакцыя, для мяне цяпер ёсць толькі адна тэма – хуткая страта нашай Незалежнасці. Прычыны яе я бачу па своему. Ў сітуацыі Грузіі мы у бліжэйшы час не апынёмся. ( і аб гэтым мой каментар з прыкладам з1863 г). Нашая сітуацыя больш нагадвае сітуацыю народаў поўначы і Сібіры РФ. Якім бы дрэнным Захад не быў, іншых хайруснікаў у барацьбе з Расеяй у нас няма.

    • Рэдакцыя кажа:

      А нашая задача, спадар літварус, якраз і заключаецца ў тым, каб паказаць, што меркаваньне: “Захад ёсьць наш хаўрусьнік у барацьбе з расейскім імперыялізмам, на яго трэба разьлічваць, спадзявацца”, – гэта НЕБЯСЬПЕЧНАЯ ІЛЮЗІЯ.
      Замест яе мы прапануем рэальнае выйсьце і ўвесь час заклікаем арыентавацца на яго. Выйсьце можна паказаць праз два стратэгічных пункты:

      1. САМААРГАНІЗАЦЫЯ беларусаў-літвінаў у змаганьні за свае АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ на сваёй зямлі
      (можна сказаць й інакш: самаарганізацыя беларусаў-літвінаў у змаганьні за ЗЬМЯСТОЎНУЮ ДЭМАКРАТЫЮ).

      2. ІНТЭР-НАЦЫЯНАЛЬНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА з усімі іншымі народамі (а найперш зь іхнімі НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ ЭЛІТАМІ), які знаходзяцца пад прыгнётам: расейскай імперыякратыі, глабалісцкай фіналігархіі й яе ядра – сіянакратыі, пад прыгнётам кітайскай імперыякратыі, польскіх імперыялістаў, дэградаванай безнацыянальнай бюракратыі зь мясцовых, якая, як правіла, узначальваецца дыктатарамі, а таксама пад прыгнётам іншых сацыяльных паразітаў
      (гэты пункт можна падаць й інакш: інтэр-нацыянальнае супрацоўніцтва ў змаганьні за ВЫЖЫВАНЬНЕ і ГУМАНІСТЫЧНЫ ПРАГРЭС ЛЮДСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ).

  3. Litvarus кажа:

    А ці я гдесьці пісаў, што на Захад “трэба разлічваць і спадзявацця”? Мэта Захада аслабіць Расею, ў тым ліку не даць сабраць зноў Імпэрію. Расея пачала яе збіраць з нас, а мы не жадаем ў Імпэрыю, там для нас смерць. Мэты нас і Захада саўпалі, таму яны ЧАСОВА нашые хайруснікі. Калі стане так,што адарваць ад Расеі ўсю Беларусь не удасцца, Захад паспрабуе атарваць ад Расеі хоць кавалачек, напрыклад, перадаць Гародню і Бярэсте Польше.Т.ч. усё залежыць ад нас – як адвернуць наш народ ад Расеі. Я прапаную самы радікальны спосаб – давесці людям што яны не белые рускіе. Вы трымаецесь яшчэ за назву Беларусь. Дзякуй, што хоць пішаце праз рыску “беларусы-літвіны”. Іншые апазіцыянеры не дараслі і да гэтага, усё яшчэ прышчэпліваюць назвай Беларусьь нашым людзям халуйства перад рускімі.і дапамагаюць Маскве загнаць наш народ ў Расейскую Імпэрыю.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар літварус.
      Па-першае.
      Пачнем з вашых словаў. “А ці я гдесьці пісаў, што на Захад «трэба разлічваць і спадзявацця»?” – ставіце пытаньне вы.
      Адказваем. Гэта вынікае з кантэксту ўсіх вашых разважаньняў. Зь іх так і сквазіць, што, маўляў, у нас толькі адзін вораг – Расея. На жаль, не адзіны! Пра гэта ўвесь час гаворым мы – нашазямельцы; і хай у гэтым пытаньні нас рассудзіць гісторыя…

      Па-другое.
      “Захад паспрабуе атарваць ад Расеі хоць кавалачек, напрыклад, перадаць Гародню і Бярэсте Польше” – пішаце вы, пацьвярджаючы, што мы не памыляліся .
      Атрымліваецца, вы лічыце такія мэты Польшчы і Захада добрым рашэньнем!!!
      А між тым, за ўсю шматсотгадовую гісторыю палякі паказалі сябе ані трохі ня лепшымі імперыялістамі, чым маскалі. Ня бачыць гэтага – вялікая загана беларускага патрыёта (і гэта ў лепшым выпадку). Палякі і цяпер разьлічваюць, што ім зноў абломіцца ўся Заходняя Беларусь-Літва. Яна гатовыя, як гэта было ў 1920-21 гг. і ў 1944-45 гг., зноў нас падзяліць паміж сабой і… усё той жа Расеяй. Пачытайце, што потым адбывалася зь беларусамі на ўласнай зямлі, але пад польскім панаваньнем… У сваім сатанінскім злачынстве супраць нас палякі й маскалі – хаўрусьнікі. Таму палякам патрэбна імперская Расея, як прылада для зьдзяйсьненьня сваіх імперскіх мэт. Адначасна, як і маскалям, ім не патрэбны ў Беларусі ніякі беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух, ніякага такога кшталту апазіцыя. І яны ўдзельнічаюць у іх… зьнішчэньні ня горш за лукашысцкі рэжым, толькі іншымі сродкамі.
      А між тым Гарадзеншчына, Берасьцейшчына, а таксама Беласточчына – гэта карэнныя этнічныя землі беларусаў-літвінаў!!! І сапраўдная падтрымка беларускаму народу з боку Польшчы павінна пачынацца са спрыяньня станаўленьню беларускага нацыянальнага руху, а заканчвацца вяртаньнем Беласточчыны і публічнымі прабачэньнямі перад беларуска-літвінскім народам за ранейшую імперскую палітыку (можаце ня верыць, але калісьці ўсё так і будзе…).

      Па-трэцяе.
      Паколькі ні ад Польшчы, ні ад Захаду прыстойных, цывілізаваных, гуманных дзеяньняў чакаць не даводзіцца (і вы гэта самі пацьвярджаеце), рэалістычнай можа быць толькі тое, пра што мы напісалі раней.
      Акрамя таго, вашая ідэя з назвай Літварусь вартая абмеркаваньня (мы першыя на сайце падтрымалі неабходнасьць гэтага). Але яна можа быць зьдзейсьнена (калі будзе палічана карыснай) толькі пасьля нашага агульнанацыянальнага вызваленьня. У сувязі з гэтым мы лічым, што вы цяпер адцягваеце абмеркваньне ў бок ад той праблемы, якой прысьвечаны матэрыял па Грузіі.

  4. Litvarus кажа:

    Паважаная Рэдакцыя, не прыпісвайце мне таго што я не гаварыў. Гдзе мае словы, што апынуўшыся у Польшче нам там будзе лепей. Гэта будзе лепей Захаду, ствярджаў я. У Гародні няма ні адзінай беларускай школы, мы ужо амаль проглочаны Расеяй, а Вы крычыте – “а палякі яшче горш”. Я лічу што на вайне (хай і халоднай) так не робяць.Цікава, як Вы вычытываеце нешта ў кантэксте, калі я напісаў усяго некалькі строк.
    Што да “Літварусі”, то тут Вы думаеце як большасць апазіцыянераў, якія гавораць” вось возьмем улады тады і падумаем як нам называцца”. Мяркуеце што в аспекте культуры, псіхікі, свядомасці ёсць прычына і ёсць вынік, а гэта не так. Я гавару ” пакуль не зменіце свядомаць, вы удаду не возьмёце” і прапаноўваю як кардынальна яе зменіць. З павагай.

    • Рэдакцыя кажа:

      Паўтараем. Прычым так, што ніякіх кантэкстаў у адрозьненьне ад вас (“Захад паспрабуе атарваць ад Расеі хоць кавалачек, напрыклад, перадаць Гародню і Бярэсте Польше”) не ўзьнікае.

      Выйсьце можна быць праз два стратэгічных пункты:

      1. САМААРГАНІЗАЦЫЯ беларусаў-літвінаў у змаганьні за свае АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ на сваёй зямлі.

      2. ІНТЭР-НАЦЫЯНАЛЬНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА з усімі іншымі народамі (а найперш зь іхнімі НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ ЭЛІТАМІ), які знаходзяцца пад прыгнётам: расейскай імперыякратыі, глабалісцкай фіналігархіі й яе ядра — сіянакратыі, пад прыгнётам кітайскай імперыякратыі, польскіх імперыялістаў, дэградаванай безнацыянальнай бюракратыі зь мясцовых, якая, як правіла, узначальваецца дыктатарамі, а таксама пад прыгнётам іншых сацыяльных паразітаў.

  5. Dora кажа:

    Такое ўражанне што ёсць сусветнае “надправительство”, якое як спрут запускае свае шчупальцы паўсюль. І хутка не застанецца ні воднага жывога месца без гэтага наглядчыка

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы