nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Карысьці Крамлю ад замаху

21 лютага, 2012 | 7 каментарыяў

Польскі інфармацыйны партал Niezalezna.pl апублікаваў рэдакцыйны артыкул (“Kremlowskie korzyści z zamachu”; гл. тут: http://niezalezna.pl/23728-kremlowskie-korzysci-z-zamachu). Яго значэньне ня толькі ў тым, што наўпрост выкарыстоўваецца тэрмін “замах” (тэракт) у сувязі з падзеямі 10/04 – такія словы ў Польшчы і за яе межамі цяпер кажуць многія. Артыкул больш цікавы новымі фактамі вакол падзеі, а яшчэ больш тым, чым рэдакцыя занята ў апошні час – доказамі паскоранага загніваньня “Захаду”, якія выяўляюць сябе ў тым ліку і ва ўсё большай колькасьці сьведчаньняў, бачных ўжо ня толькі нам, пэўнай датычнасьці да Катыні-2 “ліберальных колаў сёньняшняга Захаду”. Падаем артыкул ва ўласным перакладзе.  

Рэдакцыя.

 

Як кожны, каму справы вольнай і незалежнай Польшчы ляжаць на сэрцы, адчуваю, больш за тое, цалкам перакананы – няма патрэбы ў намацальных доказах, што ў Смаленску мелі мы справу з замахам. “Бяроза з брані”, псеўда-ціск на пілотаў з боку “п’янага генерала Бласіка”, “пасадка пад прымусам” і “адсутнасьць досьведу ў экіпажу” – тая хлусьня ўжо аспрэчана. Наступная чакае ў чарзе… Кааліцыя страху [гаворка найверагодней пра “ліберальных” палітыкаў, якія сёньня пры ўладзе ў Польшчы. – Рэд.] робіць усё больш рэзкія рухі, выкідваючы на смаленскую кучу чарговыя ахвяры – пакуль плёткі, але давайце пачакаем. Перад намі канферэнцыя фізікаў у Пасадэне [гэта ў Каліфорніі, ЗША. – Рэд.]. Цікава, ці нашы СМІ, якія круглыя ​суткі гавораць толькі праўду, гэтай канферэнцыяй зацікавяцца?  Аднак не аб тэхнічных або асабістых пытаньнях хацеў напісаць тут. Калі вымаўляецца – ужо абсьмяянае на ўсе спосабы – слова “замах”, звычайна ў адказ задаецца галоўнае пытаньне: “А якія выгады ад магчымага забойства Качыньскага меў бы Пуцін?” Пастараюся тут пералічыць па пунктах карысьці як для польскіх памочнікаў палкоўніка Пуціна, так і яго самаго на міжнароднай арэне.

Помста. Пытаньне амбіцыйнасьці, але гэта вельмі важна для Саветаў. Такая “абраза”, як тая ж дапамога Леха Качыньскага Грузіі ў 2008 годзе, ніколі не забываецца. Акрамя таго, актыўная, адважная і незалежная зьнешняя палітыка палякаў ніколі не была ў інтарэсах Крамля (а цяпер ёй кіруе Уладзіслаў Сікорскі).

– У самалёце акрамя прэзідэнта павінен быў знаходзіцца таксама Яраслаў Качыньскі. Ён быў у афіцыйным сьпісе пасажыраў, але хвароба маці перашкодзіла яго палёту. Яго сьмерць, у прынцыпе, пазбавіла б Польшчу істотнай анты-сістэмнай апазіцыі на карысьць укладу, створанага ў выніку круглага стала, а таксама на карысьць ўплываў Пуціна.

– [падзеі] 10 красавіка стварылі ўмовы для аперацыі па расстаноўцы на ключавыя пазіцыі людзей, паслухьмяных Маскве. Расейцы маглі сабе дазволіць такія дзеяньні, ведаючы, што галоўныя медыі будуць працаваць на іх карысьць. Маштаб хлусьні, замоўчваньняў і напаўпраўды, якія зьявіліся пасьля замаху, а таксама атакі на PIS і яе шэфа толькі пацьвердзілі гэта.

Польшча перастала быць лідарам ва Ўсходняй Еўропе [на жаль, яна перастала быць такім лідарам, як толькі Лех Качыньскі падпісаў “карту паляка”; прычына відавочная: агрэсар, імперыяліст – гэта ня лідар, а злачынца… – Рэд.]. Кааліцыя, якую будаваў Лех Качыньскі на аснове былых савецкіх сатэлітаў, стварала ў Еўропе новую якасьць. З такой сілай – Польшча, Чэхія, Прыбалты, Украіна, Грузія (а сёньня, напэўна, далучыліся б Венгрыя, Румынія і Балгарыя) – усім давялося б лічыцца. Дамінаваньне і роля Нямеччыны з Францыяй, і, празь іх, іх патронкі – Расеі, былі б моцна абмежаваныя. Цяпер сітуацыя выглядае, аднак, інакш. Кожны бачыць, хто цяпер здае карты ў Еўразьвязе – флагманны нямецка-расейскі праект Nord Stream не зваліўся ж з космасу.

– Важным вынікам “Смаленска” зьяўляецца запалохваньне. ЗША на чале з Абамам і ЕЗ нават не пікнулі на тэму сумневаў, якія ўзьніклі пасьля катастрофы, хаця іх сьпецслужбам добра вядома, што адбылося. Вядома, “перазагрузка” й эканамічныя інтарэсы пераважылі. Ня першае гэта, зрэшты, адрачэньне Захаду на карысьць Саветаў коштам вернага саюзніка. У той жа час былым краінам Усходняга блоку быў дадзены выразны сігнал –  не высоўвайцеся, бо здарацца з вамі падобныя “выпадкі. На сёньняшні дзень кааліцыя краін Усходняй Еўропы зьяўляецца разьбітай. І адзінокія Венгрыя і Грузія зь цяжкасьцю адбіваюць атакі палкоўніка Пуціна і ўсёй лявацкай Еўропы.

[!!! У гэтым месцы, каб ажывіць матэрыял, падаем фота са штабу пальшавікоў-ліберастаў, на якім бачная іх радасьць з нагоды перамогі на нядаўніх, у кастрычніку 2011 г., выбарах у польскі Сейм; а таксама фота аднаго з рэдактараў радыё “Свабода”, спадара Максімюка, які на фоне трагічных падзей даў па сутнасьці блюзьнерскі каментар “Польскія выбары: Гучная поўха клерыкалам”, гл. тут: http://www.svaboda.org/content/article/24355103.html  – Рэд.].

– І, нарэшце, самая важная справа – сланцы [гл. мапу сёньняшняй Польшчы, на якой чырвоным і ружовым колерамі пазначаны радовішчы сланцавага газу. – Рэд.]. Калі расейцы даведаліся, што ў ЗША і Еўропе ёсьць велізарныя запасы гэтай сыравіны, яны запанікавалі. Выкарыстаньне нафты і газу са сланцаў цалкам бы зьмяніла баланс сілаў у сьвеце – як палітычных, так і эканамічных. Расея хутка бы заняпала – ніхто не пажадаў бы купляць яе больш дарагі звычайны газ. І Пуцін вымушаны быў пачаць дзейнічаць. Час працаваў не на яго карысьць – мусіў хаця б затрымаць буйнамаштабную здабычу гэтай сыравіны. У ЗША не атрымалася, але і ў Еўропе – цалкам. У Польшчы, з аднаго боку, быў падпісаны вельмі нявыгадны для нас газавы кантракт, які забясьпечваў Расеі рынак збыту на многія гады наперад. У той жа час Туск, які, што праўда, шмат кажа пра здабычу сланцавага газу, мала што робіць. Пошук сыравіны адбываецца млява, а закон аб здабычы пакуль не гатовы. Лех Качыньскі ў такі час напэўна не сядзеў бы склаўшы рукі. У Маскве добра ведалі, што ён будзе выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для здабычы сланцу ў Польшчы і атрыманьня максімальнай выгады. А што Качыньскі мог быць выніковым, ужо паказалі яго дзеяньні ў Грузіі ў 2008 годзе. Інтэнсіўна дзейнічае таксама спансараванае Газпромам экалагічнае лобі, якое ўжо здолела заблакаваць распрацоўку сланцаў у Балгарыі. Адступіла таксама і Францыя – сітуацыя ў Еўропе ў гэтым асьпекце выглядае вельмі няпэўнай. Каму больш за ўсё ад гэтага карысьці? Вядома, Крамлю.

Ясная справа, кожны можна спытаць: – Што будзе, калі ўся Смаленская аперыцыя выйдзе на святло?  Як на гэта адрэагуюць Амерыка, ЕЗ? Хм… Расейцы добра засвоілі ўрокі гісторыі і ведаюць, што і не такія справы ім сыходзілі з рук. Захад максімум пагразіў бы пальцам і ветліва папрасіў бы тлумачэньняў. Пуцін у якасьці жэсту добрай волі пакараў другі або нават трэці шэраг палітыкаў і вайскоўцаў. Усё. Другога Рэйгана, які ўзяў бы Расею за горла, у Злучаных Штатах ня бачна, так што Ўладзімір Уладзіміравіч можа спаць спакойна. Тым ня менш, спадзяюся на Бога, што на гэты раз ня будзе так лёгка, і рана ці позна Пуцін і яго памочнікі-сьпецслужбоўцы заплацяць за свае злачынствы.

Абы…

 

 

7 каментарыяў

  1. Darafej кажа:

    А мне ўсёж падаецца, што гэта звычайная авіякатастрофа толькі з незвычайнымі пасажырамі. А Качынскага не шкада. Ён быў звычайным польскім шавіністам і рэваншыстам.

    • Рэдакцыя кажа:

      У вядомым мульціку “Востраў скарбаў”, адзін зь герояў кажа: “Дзе мапа, Більлі?! Дзе мапа?!”.
      Так і мы пытаемся: “Дзе фюзеляж, “Більлі”?! Дзе фюзеляж?!”

    • Lele кажа:

      Jazz, you are the most courageous person I can think of. But the finest qualities you have – superb lelea-hevdedness, objectivity, and love of all people “of good will” – those have nothing to do with your gender identity. Those are qualities of the finest people on earth regardless of gender identity. Godspeed to you in everything you do, dear, and know there are countless people who support you around the world.Tony

  2. Darafej кажа:

    Я не эксперт па катастрофам, але мне падаецца, што зараз не 19- стагодзя. Інфармацыя стала даволі лёгкім рэсурсам. Мяркую, што шыла ў торбе не схаваеш, і ўжоб сусветныя СМІ трубіліб ва ўсю аб забойстве. Ды і ЗША не прамінулаб гэта скарыстаць супраць Расеі. Па-другое, калі гэта тэракт здзейіснены краінай, то гэта палітычнае самагубства. Пры такіх абставінах, ці вайна, ці стаць краінай накшалт Паўночнай Карэі.

    • Рэдакцыя кажа:

      А наш аналіз падзей у сьвеце сьведчыць (і мы ўвесь час гэта паказваем нашым чытачам), што якраз такія ўяўленьне аб сёньняшнім сьвеце – “ўжо б сусветныя СМІ трубілі б ва ўсю аб забойстве”, “ЗША не прамінулі б гэта скарыстаць супраць Расеі”, “гэта палітычнае самагубства”, “пры такіх абставінах … стаць краінай накшалт Паўночнай Карэі” – даўно састарэлі, не адпавядаюць сапраўднасьці.
      Адна з прычым, з-за якой мы ўчапіліся ў гэтую катастрофу, якраз і заключаецца ў тым, што яна можа дапамагчы перабудаваць мазгі беларусаў (тых, якія здольныя да гэтага) у РЭАЛІСТЫЧНЫМ ключы. Мы і свае паступова так перабудоўваем, аналізуючы сапраўдны сьвет – такі, які ён ёсьць…
      Гэта, дарэчы, адна з ключавых задач сайта.
      А, можа, вас задавальняе і версія забойства Джона Кенэдзі “камуністычным шаленцам Освальдам”, які страляў адразу з трох месцаў?… (Дарэчы, Кенэдзі быў аж цэлы прэзідэнт ЗША ды яшчэ ў час “Халоднай вайны” з СССР!)
      А калі не задавальняе, тады як вы адказваеце на пытаньне: хто і за што яго забіў?
      – CCCР?
      – Камунізм?
      – ЗША?
      – Ваенна-прамысловы комплекс?
      – Сусьветныя СМІ?
      – ХХ-е стагоддзе?
      – краіна Паўночная Карэя?
      Можа вы заўважылі, мы ўжо нават такіх паняцьцяў у нашых тэкстах даўно не ўжываем. Гаворым: улады; такія і такія сілы ды іх інтарэсы; нават “Захад” пішам у дзьвюкосьсях, паказваючы, што мы маем на ўвазе не геаграфічную прастору, а палітычныя сілы (рэальных людзей, як правіла, мала заўважальных), якія кіруюць там… Мы й іншых заклікаем да таго ж. Таму, што нерэалістычныя паняцьці толькі затуманьваюць сапраўднасьць, выкарыстоўваюцца наўмысна для тлумленьня мазгоў (напрыклад: “Расея заявіла – Захад адказаў…”)
      Дык вось, калі ўсьведамляеш, што на Захадзе кіруе сіянакратычная фіналігархія, а ў Расеі – імперыякратыя, і што гэтым абедзьвюм соцыяпаразітным сілам упоперак арганізму быў Лех Качыньскі, які, як засьведчыў аўтар данага атрыкула, планаваў сабраць ва Ўсходняў Еўропе кангламерат нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў з агульнай колькасьцю насельніцтва пад 150 млн. чалавек, дык тое, што ў беларускім Смаленску адбыўся замах (заходнія фіналігархі замовілі, імперыякраты выканалі), мы прынялі, як найбольш РЭАЛІСТЫЧНУЮ версію яшчэ 1,5 гады таму.
      Ну, а далей, як кажуць, час рассудзіць…

      • Darafej кажа:

        Тое што Качынскі быў не супраць “планаваў сабраць ва Ўсходняў Еўропе кангламерат нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў з агульнай колькасьцю насельніцтва пад 150 млн. чалавек” і падаць яе як Рэч Паспаліта- рымэйк. То так. Толькі навошта нам лезьці туды, калі мы сядзім па вушы ў Расеі і яшчэ не вядома калі выберэмся. Польша, што пры Качынскім, што пры Туску, пазіцыянуе сябе адвакатам ці перамоўцам былых краін СССР перад “старой” Еўропай. Толькі найбольшы плён у яе тычыцца Беларусі ды Украіны. Прыкрываючысь адстойваннем еўрапейскіх стандартаў дэмакратыі, яна на самой справе адстойваесвае шкурныі інтэрэсы. І толькі людзі ў ружовых акулярах працягваюць шчыра верыць у яе адданасць справе дэмакратыі. Чаму таяж Польшча не хадатайнічае перад ЕЗ аб адмене віз для беларусаў, тадыб і не патрэбна была картка паляка. Дык не, ёй патрэбна падзяліць грамадства. І існуючыя абставіны візавых спраў яе вельмі задавальняе. Бо вадічка працягвае цекці на млын польскага рэваншызму. Палітыка нашай дзяржавы у гэтым пытанні выглядае беззуба, мягка і вельмі тапорна.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы