nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Нельга падтрымліваць прэтэнзіі Масквы на падпарадкаваньне сабе былых савецкіх рэспублік”

1 сакавіка, 2012 | 5 каментарыяў

Даклад Chatham House“ за люты 2012 г.

Напярэдадні самаабраньня Пуціна на чарговы прэзідэнцкі тэрмін праўду пачынаюць казаць ня толькі расейцы, а і прадстаўнікі заходніх аналітычных цэнтраў. Натуральна, ня ўсе і ня ўсю, але тым ня менш… Падаем рэзюмэ даклада Брытанскага цэнтра “Чэтэм Хаўз”, які вядомы таксама як “Каралеўскі інстытут міжнародных зносін”. Аўтары даклада – Філіп Хэнсан, Джэймс Ніксі, Лілія Шаўцова, Эндры Вуд – падаюць у ім сваё бачаньне сёньняшняга стану і будучыні Расеі. Поўны англамоўны тэкст даклада знаходзіцца тут:  www.chathamhouse.org/russia2012, яго расейскамоўнае рэзюмэ ўзята і перакладзена адсюль: http://www.chathamhouse.org/sites/default/files/public/Research/Russia%20and%20Eurasia/r0212_putin_russian_es.pdf

Рэдакцыя.

 

“Прапанаваны чытачу даклад зьяўляецца папярэджаньнем аб магчымых сцэнарах разьвіцьця Расеі й іх наступствах.

Па меры завяршэньня ў Расеі выбарчага цыклу 2011-12 гг. узмацняецца пагроза нестабільнасьці. Ключавой задачай Уладзіміра Пуціна і яго каманды зьяўляецца захаваньне сістэмы персаналісцкай ўлады, якую яны стваралі ў апошнія 12 гадоў. Інструменты персаналісцкай ўлады, у першую чаргу сілавікі [названа частка расейскай імперыякратыі, якая цяпер мае найбольшую датычнасьць да ўлады ў Расеі. – Рэд.], карумпаваныя і ненадзейныя [а гэта – універсальныя рысы любой бюракратыі. – Рэд.]. Але яны ўсё яшчэ зацікаўлены ў захаваньні сістэмы, якая адлюстроўвае іх [суб’ектыўныя. – Рэд.] інтарэсы.

Здольнасьць дзяржаўных структур справіцца з новымі сацыяльна-эканамічнымі выклікамі, якія згаданыя ў дадзеным дакладзе, выклікае ўсё больш сумневаў. Рэальныя перамены, якія азначаюць празрыстасьць ўладных дачыненьняў і дэцэнтралізацыю ўлады, могуць выклікаць толькі іх дысфункцыянальнасьць. Але без рэальных пераменаў Расея ня зможа эфектыўна разьвівацца, а сістэма персаналісцкай ўлады аказваецца ўразьлівай для любога кшталту шокаў.

 

Выбары і ўнутраная палітыка

Фальсіфікацыя вынікаў выбараў у Думу 4 сьнежня 2011 года, якая толькі пацьвердзіла, што Пуцін і яго каманда маюць намер заставацца ва ўладзе бясконца, абурыла многіх расейцаў і ў першую чаргу адукаваны гарадскі электарат. Адбылося паглыбленьне прорвы паміж кіруючай групай і значнай часткай грамадства. Пракрамлёўскую партыю «Адзіная Расея» падтрымалі толькі каля 35% выбаршчыкаў, а 39% апытаных расейцаў заяўляюць, што Расея рухаецца “у няправільным кірунку». Вяртаньне Пуціна ў Крэмль у такім кантэксьце пазбаўляе яго права прэтэндаваць на ролю агульнанацыянальнага лідара, “які стаіць над грамадствам”, і яшчэ больш аслабляе яго легітымнасьць.

Нягледзячы на ​​сталыя абяцаньні Уладзіміра Пуціна палепшыць сацыяльна-эканамічную сітуацыю, кіруючая групоўка так і не запрапанавала Расеі дакладнае стратэгічнае бачаньне і праграму на бліжэйшыя 5-6 гадоў. Тым часам тыя, хто патрабуе пераменаў, ня маюць легальных сродкаў іх ажыцьцявіць альбо ўдзельнічаць у іх. Страціла легітымнасьць у выніку несумленных выбараў Дума і персьпектыва дыскрэдытацыі прэзідэнцтва толькі пагоршыла праблему атрафіраваных альбо разбураных інстытутаў [расейскай імперыі], якія павінны быць сродкам пераменаў…

Выбары 2011/12 сталі пачаткам канца пуцінскага рэжыму. Наступная хваля пратэсту ў прамысловых цэнтрах савецкай эпохі, якая мае сацыяльна-эканамічны характар, непазьбежная. Расейцы пачынаюць адчуваць сябе ў ролі грамадзян, а не ў ролі падданых. Праўда, яшчэ трэба кансалідавацца антысістэмнай апазіцыі, якая запрапануе грамадству новыя і зразумелыя правілы гульні. Пакуль жа мы бачым няздольнасьць апазіцыі перайсьці ад дэманстрацыі пратэсту да эфектыўнай арганізацыі й адначасова няздольнасьць дзеючай улады рэфармаваць сістэму зьверху. Наступствы гэтай сітуацыі спараджаюць рызыкі для будучыні Расейскай дзяржаўнасьці й нават для ўсёй постсавецкай прасторы.

 

Эканоміка

Эканоміка Расеі мае патрэбу ў сістэмных рэформах. Але малаверагодна, што ўлады пойдуць на нешта большае, чым нязначная карэкцыя. Справа ў тым, што зьліцьцё ўлады і ўласнасьці настолькі глыбокае, што эканамічная рэформа немагчымая без палітычных пераменаў. Пакуль нельга казаць аб заняпадзе эканомікі. Але яе персьпектывы не натхняюць перш за ўсё таму, што яна няздольная эфектыўна супрацьстаяць эканамічным крызісам і залежыць ад няўстойлівай цаны на нафту. Неспрыяльныя эканамічныя персьпектывы на Захадзе ня толькі не даюць Расеі магчымасьць дагнаць ліберальныя дэмакратыі [усё часьцей мы сустракаем прызнаньне, што ў “ліберальных дэмакратый” “неспрыяльныя эканамічныя персьпектывы”. – Рэд.], але і пагаршаюць яе ўласныя праблемы. Больш за тое, наўрад ці магчыма дастатковае міжнароднае крэдытаваньне Расейскіх банкаў і кампаній [апошняе – мяккая форма ціску на “Расею”, каб тая разьвівалася ў кірунку “лібералізму”. – Рэд.].

Зьніжэньне колькасьці насельніцтва працаздольнага ўзросту можа апынуцца адной з самых сур’ёзных прычын для засмучэньня: Расея да 2030 года, хутчэй за ўсё, страціць 11 мільёнаў са сваіх 102, 2 мільёнаў працаўнікоў. Краіна прыцягвае абмежаваную колькасьць высокакваліфікаваных кадраў з-за мяжы і ня можа кампенсаваць недахоп кваліфікаваных кадраў. Тут дапамагла б мадэрнізацыя ў шырокім сэнсе – паляпшэньне бізнэс-асяроддзя, вяршэнства закона і інстытуцыйныя рэформы. Але амаль няма прыкметаў таго, што расейскі чынавенскі клас, які вядомы сваімі драпежніцкімі інстынктамі [цяпер у такой форме ўзгадваецца частка расейскай імперыякратыі. – Рэд.], гатовы да такой мадэрнізацыі. А празьмерныя дзяржаўныя выдаткі не даюць магчымасьці фармаваць доўгатэрміновую палітыку, заснаваную на нацыянальных інтарэсах [вось бы пачуць з вуснаў заходніх лібералаў іх версію таго, што гэта такое. – Рэд.].

 

Зьнешняя палітыка

Выклікае сумневы здольнасьць Расеі выступаць у сур’ёзнай вагавай катэгорыі на міжнародным узроўні. Памяншэньне міжнароднай актыўнасьці Расеі адчуваецца на заходнім, паўднёвым і ўсходнім кірунках [няўжо і на заходнім – у дачыненьні да Беларусі? – Рэд.]. Амерыка і Еўропа расчараваныя тым, што пасьля падзеньня камунізму Расея так і ня стала больш адказным міжнародным гульцом [усе зьмены на постсавецкай прасторы былі аддадзены на водкуп глабалісцкай сіянакратыі, якая праводзіла маштабную “ліберальную” палітыку ў сваіх паразітычных інтарэсах, а цяпер Амерыка і Еўропа, бачыце вы, расчараваныя вынікамі; між тым, колькі іх папярждвалі; цяпер шукайце скрайняга – сьцяг вам у рукі… – Рэд.]. «Перазагрузка» стасункаў з ЗША апынулася пазбаўленай канкрэтнага зьместу, а адносіны зь Еўропай пакідаюць жадаць лепшага (хоць адзначым і заўважнае выключэньне – дачыненьні Расеі зь Нямеччынай).

Адсутнасьць узаемнай павагі й даверу характарызуе адносіны Расеі зь яе ўсходнімі суседзямі. Так, Кітай значна вышэй цэніць свае стасункі з Афрыкай і нават Лацінскай Амерыкай. На паўднёвых межах Расеі новыя незалежныя дзяржавы – пераемнікі савецкіх рэспублік, хай і ў рознай ступені, але спрабуюць вызваліцца з-пад уплыву Масквы, у лепшым выпадку выбіраючы шматвектарную зьнешнюю палітыку, а ў горшым выпадку і зусім ігнаруючы Расею. Арктычная Поўнач – персьпектыўны кірунак для ажыцьцяўленьня міжнароднага ўплыву Расеі, хоць яе рэакцыя на ўзмацненьне глабалізацыі гэтага рэгіёну застаецца вельмі нявызначанай. Жаданьне Расеі быць значным гульцом на міжнароднай арэне рэзка кантрастуе з тым, як на Расею глядзяць іншыя міжнародныя акторы ​​- нярэдка як на краіну-спойлера з эгаістычнымі інтарэсамі.

 

Будучыня

Любое бачаньне будучыні ня можа прэтэндаваць на ісьціну. Тым ня менш, аўтары даклада лічаць, што існуе рэальная пагроза таго, што ў бліжэйшыя 6 гадоў Расея можа апынуцца перад тварам сур’ёзных пагроз. Калі кіруючая эліта ня зможа прыстасавацца да зьменлівых рэалій і ў краіне ня будуць створаны незалежныя інстытуты, якія б змаглі артыкуляваць інтарэсы грамадства, ня выключана, што гэтая сітуацыя прывядзе да некантралюемай хады падзей. Такі сцэнар цалкам можа мець негатыўныя наступствы для Еўропы і ўсёй міжнароднай супольнасьці [вы бачыце, цяпер заходнікі ўсё часьцей самі прызнаюцца, што іх палітыка “лібералізацыі” ў дачыненьні да Расеі й яе сусядзеў, якую рэальна зьдзяйсьняла агентура сіянакратыі (замест дапамогі ў пабудове нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў), цяпер “у выніку некантралюемага разьвіцьця падзей, можа мець негатыўныя наступствы для Еўропы і ўсёй міжнароднай супольнасьці”; пасьля таго, як адбудуцца шматлікія трагедыі й пачнецца пошук вінаватых, ня будзем забываць, што мы 15 гадоў менавіта пра такі вынік такой палітыкі з боку “Захаду” папярэджвалі ўсіх, да каго маглі дайсьці… – Рэд.].

Еўрапейскія і амерыканскія лідары павінны стала ўдакладняць сваё разуменьне траекторыі Расеі [г.зн. перайсьці на сталае сачэньне за разьвіцьцём падзей, на якія “Захад” ужо не ўплывае… – Рэд.]. Яны павінны пераадолець ілюзію, што для нармальных стасункаў з Расеяй досыць усталяваць добрыя асабістыя адносіны з Расейскім лідарам [аўтары дакладу падказваюць, на якіх прымітыўных ўяўленьнях будавалася палітыка “Захаду” ў дачыненьні да “Расеі”. – Рэд.].

Адносіны Захаду з Расеяй павінны грунтавацца на наступных прынцыпах:

  • Заходняя супольнасьць ня можа падтрымліваць сьцьвярджэньні, паводле якіх Расея валодае ўласным унікальным наборам каштоўнасьцяў [вы бачыце, заходнікі й на такое глупства пагаджаліся. – Рэд.]. Такія сьцьвярджэньні зьяўляюцца непераканаўчым апраўданьнем для Расейскай эліты [імперыякратыя – не эліта] дзейнічаць па сваім меркаваньні. Заходнія лідары могуць значна лепш дапамагчы Расеі, няхай і насуперак чаканьням яе лідараў, засяродзіўшы ўвагу на задачы інтэграцыі Расеі ў ліберальную сусьветную сістэму ў адпаведнасьці з агульнапрынятымі міжнароднымі прынцыпамі [вы бачыце, закон: колькі ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць, – гэта ня толькі ваўчыны закон. – Рэд.].
  • Захад не павінен падтрымліваць прэтэнзіі Масквы на асаблівыя правы ў стаўленьні да былых савецкіх рэспублік, што прымушае іх жыць у падвешаным стане [вы бачыце, аказваецца заходнікі раней яшчэ і на такое глупства пагаджаліся. – Рэд.]. Выкарыстаньне аргументу, што, зьяўляючыся «Вялікай Дзяржавай» [вялікай у чым? у магчымасьці беспакарана захопліваць, падпарадкоўваць, рабаваць і забіваць іншых? ну і крытэр вялікасьці быў у цывілізаваных заходнікаў… – Рэд.], Расея мае больш высокі статус, чым іншыя еўрапейскія дзяржавы – азначае пагадзіцца з ушчэмленым статусам гэтых «іншых» дзяржаў. Такая пазіцыя перашкаджае інтэграцыі Расеі ў ліберальную міжнародную супольнасьць нацый [а цяпер ёй туды і задарма ня трэба… – Рэд.].
  • Неабходна пераканаць Расею трымаць сваё слова. Краіна падпісала ўвесь набор міжнародных канвенцый, якія рэгулююць правы чалавека й іншыя міжнародныя нормы паводзін. Але яе паслужны сьпіс у іх рэалізацыі зьяўляецца супярэчлівым і міжнародная супольнасьць відавочна позьніцца са сваімі патрабаваньнямі тлумачэньняў з гэтай нагоды [яшчэ б; не была б тое “міжнародная супольнасьць”. – Рэд.]. Уступленьне Расеі ў Сусьветную Гандлёвую Арганізацыю (СГА) будзе важным выпрабаваньнем Масквы на здольнасьць выконваць міжнародныя нормы [заходнікі думаюць, што знаходжаньне “Расеі” ў СГА стрымае расейскія імперскія інстынкты? але і наіўныя… – Рэд.]”.

(канец цытаваньня рэзюмэ даклада Брытанскага цэнтра “Чэтэм Хаўз”).

 

Ад рэдакцыі:

Мы пазнаёміліся з чарговым самавыкрыцьцёвым дакументам, які паказвае, што такое “Захад”  (а там нават не здагадваюцца, што ён мае ў якасьці галоўнай уласьцівасьць самавыкрыцьця). Усё істотнае на наш погляд выдзелена і пракаментавана. Добра, што ў дакуменце ёсьць парада заходнім палітыкам “не падтрымліваць прэтэнзіі Масквы на асаблівыя правы ў дачыненьні да былых савецкіх рэспублік”.

Што ж, хаця б і за гэта, як кажуць, дзякуй.

Калісьці і мы пра вас так напішам, памочнічкі вы нашы…

 

5 каментарыяў

  1. Калі ласка, пачытайце больш удумліва вось гэты абзац з даклада Брытанскага цэнтра “Чэтэм Хаўз”..
    “Захад не павінен падтрымліваць прэтэнзіі Масквы на асаблівыя правы ў стаўленьні да былых савецкіх рэспублік, што прымушае ІХ ЖЫЦЬ У ПАДВЕШАНЫМ СТАНЕ. Выкарыстаньне аргументу, што, зьяўляючыся «Вялікай Дзяржавай», Расея МАЕ БОЛЬШ ВЫСОКІ СТАТУС, ЧЫМ ІНШЫЯ ЕЎРАПЕЙСКІЯ ДЗЯРЖАВЫ — азначае пагадзіцца з ушчэмленым статусам гэтых «іншых» дзяржаў”.
    Як бачыце усім былым рэспублікам, а цяпер як бы самастойным краінам, перашкаджае наладжваць свой дабрабыт і пазбаўляе самастойнасці ніхто іншы як Масква (маскоўская улада). У гэтым ёй увесь час пасля распаду СССР дапамагаў Захад.
    Асабіста я разглядаю гэтую сітуацыю як змову паміж Захадам і Расеяй. Чаму змова? Заключэнне нейкіх пагадненняў без аб’екта аб лёсе гэтага аб’екта ёсць змова супраць гэтага аб’екта. Мне думаецца, што перш, чым пагаджацца з Масквой у гэтым пытанні, трэба запытаць у гэтых краінаў: “А ці хочуць яны быць калоніяй Расеі?”
    У гэтым абзацы таксама бачна, што Захад не цікавіць лёс зняволеных народаў. Ідзе гандаль, чый статус вышэй – Расеі ці іншых еўрапейскіх дзяржаў у адносінах да зняволеных народаў. Натуральна, размова ідзе не пра свабоду гэтым народам. Размова ідзе, ад каго гэтыя народы будуць каланіяльна-залежныя. Нас ставяць перад выбарам – выбраць сабе рабаўладальніка. І шматлікія нашы грамадзяне на гэта паддаюцца (выбіраюць сабе гаспадара, адны заходняга, другія усходнія). Нічога добрага гэта нам не дасць. Наш шлях можа толькі адзін – свабода і незалежнасць беларусам. І тут мы павінны аб’яднацца ў адзінае цэлае, бо гэта наш лёс, лёс нашых дзяцей і нашых нашчадкаў. Пакуль мы гэтага не зробім, то так і будзем жыць ў жабрацтве, усюды безпраўныя. Адзіным саюзнікам у нас могуць стаць толькі такія ж калоніі, якія змагаюцца супраць каланіялізму і рабства.

  2. Licvin кажа:

    Нібыта ўсё так, але гэта ўсё было пазаўчора. Сення глабалізм нішчыць нацыянальныя эліты і дзяржавы па ўсяму свету, загружаючы новыя алгарытмы постіндустрыяльнага часу, дзе ўжо ранейшыя ідэі не працуюць.Буржуазія (новыя рускія) Расеі і Захада заадно, і яны ведаюць, чаго хочуць і да чаго імкнуцца.
    ”— Сутнасьць кожнай імперыі ў тым, што яна жывіцца сокамі заваяваных тэрыторый. Расея, некалі прыхапіўшы ВКЛ—Беларусь, шмат узяла з гэтай тэрыторыі. Потым яна шмат узяла з Украіны, Польшчы, Сібіры, Каўказа… Але калі гібеюць калоніі, то ўрэшце гэта пачатак заняпаду самой Імперыі. Працэсы спачатку росквіту, а потым стагнацыі і застою былі расцягнутыя ў стагоддзях, таму новым пакаленьням сталі незразумелыя. А паколькі незразумелыя, то і адэкватнага лекаваньня не было вызначана.
    — Гэта асноўны закон жыцця, — зазначыў госьць і было незразумела — згаджаўся ён з думкамі мысляра ці супярэчыў.
    — У Свеце галоўны закон — Закон выжывання. Выжывуць моцныя, хітрыя, працавітыя, разумныя, адэкватныя. Загінуць
    слабыя, неразумныя, лянівыя, схільныя да алкаголю… Савецкая цывілізацыя, як некалі Візантыйская, загінула. Засталіся народы, краіны, засталася постсавецкая прастора. Гэта цэлы кантынет! Кантынент-цывілізацыя!
    Сёньня на Зямлі існуе прыкладна шэсьць цывілізацый: англасаксонская, франка-нямецкая, лацінская, кітайская,
    індуская, араба-мусульманская. Нас, такім чынам, на свеце ўжо ў бліжэйшай будучыні не існуе! Няма ні рускіх, ні
    беларусаў-ліцьвінаў, ні ўкраінцаў, ні грузінаў, ні казахаў, ні армян… Што дзіўна — кантынент яшчэ ёсьць, а цывілізацыі ўжо няма. Праз 10—30 год на гэтым кантыненце будуць гаспадарамі прадстаўнікі іншых цывілізацый, а вось нас не будзе. Нашы ўнукі ў лепшым выпадку будуць халуямі, а ўнучкі…
    — Вельмі змрочнае бачанне будучыні, — стрымана заўважыў госьць.
    — Галоўная хіба расейска-савецкага кантынента — адсутнасьць моцнай эліты, якая вылучыла б прыдатную для ўсіх Ідэю…”
    ”Імперскі Сіндром” з кніжкі ”Брыгадны генерал” http//iuzhyk.ucos.ru

  3. Siarhiej кажа:

    Мне цікава, ці падзяляюць гэты, збольшага праўдзівы, погляд “Chatham House“ на Расею Асобы Прымаючыя Рашэнні ў заходніх краінах?

  4. Litvarus кажа:

    Сп. Літвіну. За фразамі аб адсутнасці моцнай эліты на землях былога Саюзу, аб прыдатнасці для ўсіх агульнай ідэі, балбатне аб цывілізацыях (челавек, відаць, прачытаў Тойнбі), аб асноўных законах жыцця (відаць, ідэі Дарвіна здаюцца аўтарам верхам челавечай мудрасці) праглядваецца таска па безмятежнаму жыццю пад крылышкам Масквы. Развагі ў тыповым рускім стылі, – калі любы працэсс эктрапалюецца да безконцасці і тое што з гэтага атрымліваецца, ўспрымаецца за канчатковую мудрасць. Вось прыклад такога мышлення – спачатку бамбілі Лівію,… зараз бамбуюць Сірію, потым пачнуць бамбіць Іран, потым Расею, потым Кітай, потым Індію…Выснова – аб’еднацеся супраць Захаду носьбіту Зла. Альбо: ўсе демакраты, пачынаучы ад памеранчавых ў Кіеве, ўсе паўстанцы, пачынаючы з Лівіі…ўсе робяць за грошы ЗША і сіяністаў. Тое, што людзі гінуць тысчямі за Перамены, гэта іх не пераконвае, што грошы гэта “не ўсё”. Ва усім вінаваты ворагі, думаюць яны (нашчадкі камуняк) і распальваюць варажэчу паміж

  5. Franciszak кажа:

    Shanounaje Spadarstwa, na Zakhadzie sapraudy prykhodziac’ da rozumu khoc’ z wialikkim spaz’nien’niem. Ab zmowie, ci maukliwaj zhodzie z rasiejskim samadziarzhaujem, jany uzho sami pryznajucca i razumiejc’ jakija shkody jany pryniesli narodu Ukrainy, Hruzii, a piersh za usio Bielarusi. Ni treba byc’ wialikim palitykam, kab hetaha ni bacchyc’, alie usiakaj khlus’ni i zmowam prykhodzic’ kaniec. Kali pahadzicca z papiarednim kamientarom, to, jak kazhuc’, nakrywajsia prostynioj i ciukuj na mohilki. Wos’ takoha rabic’ ni treba. Treba zbirac’ zdarowyja sily sapraudnykh zmaharou za WOL”NUJU BIELARUS” i, pry nahodzie, wykrywac’ i pakazwac’ liudziam bielaruskikh i ikh pamahatykh psieudademakratau, jakija bol’sh 2 dziesiaccihoddiau znishchajuc’ bialaruskuju nacyjanal’nuju dumku i jaje prykhil’nikau.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы