Сёньня, 12 сакавіка, зь Сяргеем Каваленкам, які галадае ўжо два месяцы, сустрэлася ў ізалятары на Валадарскага ягоная жонка Алена. Яна выйшла з пакоя для спатканьняў «Валадаркі» ў сьлязах. Алена Каваленка кажа, што Сяргей выглядае яшчэ больш слабым. І гэта ня дзіва, бо, паводле яе падлікаў, усяго муж галадае ўжо больш за 60 дзён. Чарговая спроба ўгаварыць мужа скончыць галадоўку не ўдалася (падаецца паводле: http://www.svaboda.org/content/article/24513181.html).
1.
Алена Каваленка: «Не зьбіраецца кідаць галадоўку, хоць ужо выглядае проста жахліва. Вельмі балюча на яго глядзець, бо яму ўжо цяжка і рухацца, і словы вымаўляць. Нават кожны крок даецца яму зь цяжкасьцю. Сказаў, што важыць 51 кіляграм, учора яго ўзважвалі. Тэмпература цела 35,2 градусы, гэта вельмі нізкая тэмпература. Ціск 60 на 90. Нешта яны там круцяць наконт шпіталізацыі — дакладна яму так і не прапаноўвалі шпіталізацыі. Адзін лекар сказаў, што ў яго ўсё нармальна, а другі выбег за ім, як яго павезьлі, што трэба шпіталізацыя.
Мне балюча бачыць, як ён памірае, і сорамна за ўсіх нас, што мы нічога ня робім. Мне проста сорамна за нашу нацыю. А ягоныя патрабаваньні застаюцца тыя самыя — ён патрабуе вызваленьня, бо лічыць сябе невінаватым».
Найбольш Алену непакоіць тое, што ў мужа падае тэмпература цела — яшчэ ўчора было 35,7 градусаў, цяпер — 35,2 градусы. Турэмныя лекары кажуць, што сочаць за станам галадоўніка, але Алена адзначае, што яму так і ня робяць прамываньне страўніка, ня ставяць кропельніцы. «Магчыма, чакаюць, пакуль страціць прытомнасьць, тады пачнуць дзейнічаць», — мяркуе Алена Каваленка.
Паводле спадарыні Алены, яе муж пры ўсім тым цікавіцца навінамі ў сям’і і ў палітычным жыцьці краіны.
Намесьнік старшыні КХП Юрась Беленькі паведаміў, што падаваў у рэспубліканскую пракуратуру заяву з просьбай арганізаваць тэрміновую шпіталізацыю Сяргея Каваленкі:
«Яны ў курсе сітуацыі. Наша просьба простая: каб яго паклалі ў палату пад нагляд доктара. Бо, ня дай бог, здарыцца нейкі збой, то ці пасьпеюць зрабіць нейкія рэабілітацыйныя дзеяньні ў дачыненьні да Сяргея?»
Адказу ад пракуратуры Юрась Беленькі ня мае.
Таксама актывіст зьвяртаўся ў Беларускі Чырвоны крыж. «Мне адказалі, што прышлюць пісьмовы адказ», — кажа Юрась Беленькі.
Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
2.
Каментар Ананіма
12.03.2012
Сьпiс беларусаненавiсьнiкаў, датычных да перасьледу Беларуса Каваленкi.
Лукашэнка – самазванец, якi кiруе беларусафобскiм спектаклем.
Баранаў – сьледчы па ёлачнай справе. Шылi Каваленку “хулiганцтва”.
Буруноў – судзьдзя па ёлачнай справе. Засудзiў Каваленку на 2 гады з адтэрмiноукай.
Васiльева – журналiстка газеты “Вiцебскi рабочы”. Падрыхтавала абразлiвы пасквiль, у якiм Сяргей быў параўнаны з “жывёлай, якой месца ў Заапарку”.
Волкаў – старшы сьледчы сьледчай групы Першамайскага аддзела Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь. 22.12.2011 г. прыцягнуў Каваленку С.А. у якасьці абвінавачанага паводле артыкула 415 КК РБ за ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня.
Жук – т.з. судзьдзя. Кiравала беларусафобскiм судзiлiшчам, засудзiла Каваленку на 2 гады турмы.
Iванова – суддзя па адмiнiстратыўнай справе. Засудзiла Каваленку, каб затым яго ўпяклi у турму па крымiнальным артыкуле за парушэньне парадку ўмоваў адбываньня пакараньня.
Іваноў – намеснік начальніка аховы правапрадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бясьпекі УУС Віцебскага аблвыканкама. Кiраваў выкiданьнем сваякоў Каваленкi й iншых беларусаў з будынку суда.
Iваноў А. – супрацоўнiк мiлiцыi. Максiмаў – супрацоўнiк мiлiцыi. Палiтыка – супрацоўнiк мiлiцыi. Удзельнiчалi у затрыманьнi i зьбiцьцi Сяргея. Затым iлжэсьведчылi i хлусілi на судзе супраць беларуса.
Лутаў – пракурор, зачытаў сфабрыкаванае абвiнавачаньне.
Нiкалайкiн – старшыня Вiцебскага гарвыканкама. Менавiта зь яго падачы, пасьля адпаведнай нарады у гарвыканкаме для работнiкаў мясцовых СМI ў трох вiцебскiх газетах павыходзiлi брудныя пасквiлi на Каваленку.
Рудакоў – пракурор па ёлачнай справе, зачытваў абвiнавачаньне.
Тулiнава – рэдактар газеты “Вiцебскi рабочы”.
Турлаева – сьледчая па ёлачнай справе.
Усе яны мусяць адказаць за зьдзейсьненае.
Сяргей Каваленка канечне Герой, але памёршы ў турме ад галадоўкі ён узрадуе ўсіх беларусафобаў. Застаўшыся ў жывых ён мог бы яшчэ шмат карысьці прынесьці нашаму народу і краіне. Таму вельмі шкада, што такі адметны і моцны чалавек сыходзіць з жыцця. Галадаваць можна было толькі тады, калі б ішлі дэманстрацыі, мітынгі і страйкі ў яго абарону. Калі б сам Абама і Сарказі, Пуцін і Меркель выступалі з заявамі.
У даным выпадку Каваленка мог бы раптам заявіць, што ”прыпыняе галадоўку!” Усе б шчырыя патрыёты былі б вельмі рады!
Каб спрагназаваць паводзіны цяперцаў, трэба ўлезьці ў іхнюю скуру. Па-навуковаму гэта завецца эмпаціяй.
Сваім геройскім учынкам Сяргей Каваленка ўвагнуў цяперцаў у шызафрэнічны стан:
– з аднаго боку, калі ён памрэ, гэта створыць новага нацыянальнага героя ўзроўня Кастуся Каліноўскага. Уяўляеце, праз 150 гадоў новы Нацыянальны Герой! Тады спадар Сяргей і з таго сьвету будзе змагацца з усімі беларусафобскімі злачынцамі ды паскуднікамі – як мінімум будзе сядзець у іх усіх на тварах і ў мазгах, як вельмі балючая заноза (своеасаблівая чорная метка), якую ўсе людзі будуць бачыць і ад якой цяперцы ўжо ніколі ня змогуць пазбавіцца… Натуральна, такі варыянт іх не задавальняе;
– з другога боку, калі яны гвалтам пачнуць карміць Каваленку, ці калі яны адменяць яму г.зв. “пакараньне”, гэтым яны прызнаюць сваю слабасьць (“Страта твару”), як і існаваньне Сілы ды Справядлівасьці на баку “беларускіх нацыяналістаў. Гэтага, натуральна, цяперцы сабе таксама дазволіць ня могуць.
Таму яны чакаюць: альбо Сяргей сам адмовіцца ад галадоўкі (для цяперцаў гэта быў бы самы лепшы варыянт), альбо, калі ён страціць прытомнасьць, пачаць яго “лекаваць”, гвалтам выводзячы з галадоўкі. Пасьля страты прытомнасьці ў іх зьявіцца нібы легітымнае права на гэта…
Што з гэтага будуць рабіць цяперцы, мы ўжо хутка пабачым.
Але, як бы там ні было, спадар Сяргей паказаў усім нам хаця і скране жорсткі ды вельмі цяжкі, але практычна магчымы варыянт паводзін, які нават у нашых умовах дае магчымасьць змагацца з прарасейскай беларусафобскай этнацыднай дыктатурай, якая толькі апошнія 18 гадоў гвалціць і нашу зямлю, і наш народ!
Чым бы ні скончыліся падзеі, імем Сяргея Каваленкі будуць названы вуліцы многіх гарадоў у Будучай Беларусі!
Жыве ВялікаЛітва-Беларусь – наша зямля!
Слава героям!
У свой час, здаецца, ва улетке КХП была інфармацыя што сярод кіраўніцтва КГБ РБ не засталося ні воднага літваруса (ці белага рускага, як называюць наш народ цяпер). І вось новый спіс працоўных па справе С.Каваленкі і зноў падазрэнне, што акрамя “Жука” ўсе астатнія гэта набрыдзь, якая асела на цёплых пасадах ў нашай Літварусі. Я не шавініст, ні нацыст, ні расіст, імкнуся падыходзіць да кожнай асобы канкрэтна і не абвіначваць ту ці іншую нацыю агулам. Але гэты спіс сведчыць, што негледзячы на шматгадовае выхаванне халуеў з нашага народу, на адказные карные і сілавые пасады прадстаўнікоў нашага народу не прапускаюць. Гэта значыць што у нас акупацыя і што наш народ каланіяльный. На схавання гэтага факта добра працуе наша назва – маўляў, – “рускі, беларускі,- якая розніца”. Як не прапусціь на перад сябе прадстаўніка вялікага рускага народу- партрэты дзеячоў гэтага народу вісяць ў школах, помнікі ім густа настаўлены паўсюль, іхнія песні гучаць з ранічы да вечара, яны нас “вызвалілі”… Як не прапусціць наперад сябе іншыю нацыю, мы ж да 1917 г былі рабамі
Што рабіць? Нашай молодзі замест таго каб ставіць цацкі на плошчы, і з-за гэтага атрымліваць суткі, замест таго каб закідываць т.паперай нейкія установы (звярніце увагу, што гэтые учынкі накірованы толькі на тое каб пазлаваць уладу, але не разбудзіць народ) лепш было закідаць дамы пражывання гэтых працоўных па спісу тлумаченнем іхняга ганебнага учынку. Хай іхнія дзеці і ўнукі вяртайючыся з школы запытаюць у іх – “што здарылася”, “а настаўніца нам казала”, “хто такі Каваленка”, “якой гэта сцяг”, “а што мы не беларусы?”… Калі такое будзе паўтарацца регулярна, земля пад нагамі акупантаў хай і не загарыцца, але пачне дыміцца, трошечкі дрыжаць.