Гледзячы па ўсім, да польскіх патрыётаў, ад якіх заўсёды адчуваецца імперскі душок, пачало даходзіць, што калі яны і далей будуць корчыць зь сябе вялікіх дыпламатаў, закранаючы праблему 10.04/10 пад старажытным беларускім Смаленскам, іх ціха перадушаць у ложках падушкамі, а памяць дыскрэдытуюць нашмат больш цынічныя і агрэсіўныя ліберасты (ліберальныя фашысты). І вось, праз 2 гады пасьля трагедыі прадстаўнікі PiS-у нарэшце загаварылі так, як, здавалася, павінны былі казаць даўно. У выніку ў Польшчы накал дыскусіі вакол памянёных падзей яўна пачынае выходзіць на істотна больш высокі эмацыйны і грамадска-палітычны ўзровень. Каб нашы чытачы былі ў курсе гэтых падзей, прапануем (асабліва тым, хто хоць трохі разумее польскую мову) праглядзець гадзінны відэазапіс выступу старшыні камісіі польскага Сейму, якая рассьледуе забойства амаль сотні прадстаўнікоў польскай нацыянальнай эліты.
Думаем, многія атрымаюць каштоўныя веды. Адрас сайта: http://wiadomosci.dziennik.pl/polityka/artykuly/387764,antoni-macierewicz-z-pis-w-krosnie-o-katastrofie-smolenskiej-jako-wypowiedzeniu-wojny-polsce.html
Рэдакцыя.