nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі – сапраўдныя; частка 2е)

Верасень 28, 2012 | 37 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

 

 

Наступным “рускім нацыяналістам” можна лічыць генерала Пятрова (гл. фота). Ён сябе так не называў, але па шэрагу аб’ектыўных прыкмет (сістэма каштоўнасьцяў і ўяўленьняў разам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй) гэтага рускага чалавека ўсё ж варта аднесьці да групы асоб, якіх мы цяпер разглядаем. Пачнем з фармальнай біяграфіі.

 

Пятроў Канстанцін Паўлавіч нарадзіўся ў жніўні 1945 года (г. Нагінск, Маскоўская вобласьць), памёр 21 ліпеня 2009 г. у Маскве (гл.  http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B2,_%D0%9A%D0%BE%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B8%D0%BD_%D0%9F%D0%B0%D0%B2%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87) Зьяўляецца савецкім і расейскім грамадскім і палітычным дзеячам. Кандыдат тэхнічных навук, член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі. Генерал-маёр.

Датэрмінова звольнены з Узброеных Сіл РФ у лістападзе 1995 года. Старшыня Прэзідыума Цэнтральнага Савету Усерасейскай палітычнай партыі «Курсам Праўды і Яднаньня». Загадваў кафедрай ва Ўдмурцкім дзяржаўным універсітэце.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочых: бацька – Пятроў Павал Паўлавіч, працаваў сталяварам; маці – Пятрова (Волкава) Алімпіяда Афінагенаўна, працавала ткачыхай.

У 1967 годзе скончыў Серпухаўскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча ракетных войскаў. У 1976 годзе скончыў камандны факультэт Акадэміі ракетных войскаў ім Дзяржынскага. Службу праходзіў у вайскова-касьмічных сілах СССР і РФ. Займаў пасады начальніка штабу 4-га цэнтра, начальніка 4-га цэнтра касмадрома “Байканур”, намесьніка начальніка Цэнтра кіраваньня палётамі, намесьніка начальніка Вайскова-касьмічнай акадэміі імя Мажайскага. Удзельнічаў у распрацоўцы і выпрабаваньнях касьмічнай сістэмы «Энэргія-Буран».

З 1991 года займаўся актыўнай палітычнай дзейнасьцю і распаўсюджваньнем сваіх поглядаў на Канцэпцыю грамадскай бясьпекі (КГБ – рус. КОБ). У лістападзе 1995 года ўказам Прэзідэнта Расеі Ельцына і загадам міністра абароны Грачова быў датэрмінова звольнены з Узброеных Сіл за адкрытае выступленьне супраць развалу Расеі й яе арміі; адна з фармулёвак загаду гучала: за «пабочную навуковую дзейнасьць».

Прытрымліваўся патрыятычных поглядаў, актыўна выступаў за разьвіцьцё патрыятычнага руху ў Расеі.

Зьяўляўся прыхільнікам ідэй нэапаганства. Прайшоў абрад расхрышчэньня й імянарачэньня (Вяшчун Мерагор) у 2005 годзе.

Быў жанаты на Пятровай (Чыбісавай) Ганьне Паўлаўне. Бацька траіх дзяцей (сын і двое дачок).

Памёр 21 ліпеня 2009.

Палітычная і грамадская дзейнасьць

Член КПСС да 1991 года.

З 1994 года прапагандаваў Канцэпцыю грамадскай бясьпекі «Мёртвая Вада» (КОБ). У лістападзе 1995 года выступіў з дакладам па КОБ на парламенцкіх слуханьнях у Дзяржаўнай думе РФ.

У 1997 годзе на зьездзе прыхільнікаў КОБ, на якім быў створаны агульнарасейскі «Народны рух да Богаўладдзя» (НРдБ), быў абраны старшынём Цэнтральнай Рады руху.

Зь ліпеня 2000 г. старшыня Цэнтральнай Рады Канцэптуальнай партыі «Яднаньне».

У красавіку 2002 года ізноў быў абраны старшынём ЦР КПЯ.

10 ліпеня 2009 года адбыўся ўстаноўчы зьезд Усерасейскай палітычнай партыі «Курсам Праўды і Яднаньня», дзе Пятроў К. П. быў абраны старшынём Цэнтральнай Рады. Правобразам новай партыі стала ліквідаваная рашэньнем Вярхоўнага суда РФ ад 15 траўня 2007 года Канцэптуальная партыя «Яднаньне».

Як ужо ўзгадвалася, Пятроў К.П. памёр 21 ліпеня 2009 г. у Маскве пры даволі цьмяных абставінах (пра тое, што са сьмерцю генерала Пятрова ня ўсё чыста, можна пачуць, напрыклад, у наступным відэа:  http://www.youtube.com/watch?v=lby-heQ75f4&feature=related). 

Натуральна, гэтая сухая і кароткая біяграфія дае толькі павярхоўныя зьвесткі аб навукова-адукацыйнай і грамадска-палітычнай дзейнасьці генерала. 

На справе ж, толькі ў сеціве існуе шмат фільмаў (агульнай працягласьцю дзясяткі гадзін), у якіх сам спадар Пятроў апавядае і тлумачыць свае погляды. Мы ўсе гэтыя фільмы ўлетку прагледзелі й у свой час будзем аналізаваць (паколькі яны непасрэдна закранаюць асноўную тэматыку нашага сайта). Акрамя таго, яны зрабілі на нас у гэтым асьпекце вельмі вялікае ўражаньне. І па шэрагу прычын:

– з-за шматлікіх вельмі важных фактаў і думак, новых для нас;

– з-за многіх супадзеньняў ды несупадзеньняў паміж нашымі ўяўленьнямі й тымі, якія выказваў Пятроў;

– з-за вельмі важкіх пытаньняў, якія засталіся па-за межамі яго разгляду.

Пасьля азнаямленьня з рознымі матэрыяламі, якія выяўляюць сьветагляд генерала Пятрова, аказалася, што гэты чалавек сапраўды глыба!  Можна нават сказаць, што значэньне Канстанціна Пятрова для справы, зрабіць якую ўзялася рэдакцыя, можна паставіць на другое месца пасьля ўплыву вялікай беларускі Сьвятланы Новікавай.   

Калі каму ня церпіцца глыбей пазнаёміцца з КОБ, той можа праглядзець наступны набор фільмаў (з гэтай серыі не атрымалася знайсьці толькі лекцыю №9):

– “Генерал Петров. Вводная лекция по КОБ”. 1)

http://www.youtube.com/watch?v=68mOdiaRmaI

– Петров К.П. (2 из 20 видеокурса). Лекции по КОБ. 01_2_Вводная

http://www.youtube.com/watch?v=93thrZ-ZFxU&feature=relmfu

– Петров К.П.(3 из 20). Лекции КОБ.Типы мировоззрений

http://www.youtube.com/watch?v=dZryZGTy3tk&feature=related

– Петров К.П.(4 из 20).Лекции КОБ.Глобальный эволюционный

http://www.youtube.com/watch?v=QEvtIKoBeJY&feature=relmfu

– Петров К.П.(5 из 20). Лекции КОБ. Глобальный исторический

http://www.youtube.com/watch?v=I8aX0t27sN8&feature=related

– Петров К.П.(6 из 20).Лекции КОБ.05_1_Толпо-элитарная_система

http://www.youtube.com/watch?v=lOUJPZz_YiE&feature=relmfu

– Петров К.П.(7 из 20).Лекции КОБ.05_2_Толпо-элитарная_систима

http://www.youtube.com/watch?v=cWwqHz_lvRY&feature=relmfu

– Петров К.П.(8из20).Лекции КОБ.06_1_1_Основные_положения_ДОТУ

http://www.youtube.com/watch?v=FNUp11R789g&feature=related

– Петров К.П. Качество управления (10 из 20)

http://www.youtube.com/watch?v=dd3ReOUYdQc&feature=related

– Петров К.П. Работа интелекта (11 из 20)

http://www.youtube.com/watch?v=KGIK-X_m3oQ&feature=relmfu

– Петров К.П. Процессы в суперсистемах (12 из 20)

http://www.youtube.com/watch?v=mBFyPHnBnO8&feature=relmfu

– Петров К.П. Концепция управления, часть 1 (13 из 20)

http://www.youtube.com/watch?v=QSrB6Gwawqg&playnext=1&list=PL423BCB6726A8CE7C&feature=results_video

– Петров К.П. Концепция управления, часть 2 (14 из 20)

http://www.youtube.com/watch?v=VghAkFE36cA&playnext=1&list=PL423BCB6726A8CE7C&feature=results_video

– Петров К.П. Эгрегоры, часть 1 (15 из 20)

http://www.youtube.com/watch?v=ZPHR-iLMbA4&feature=relmfu

– Петров К.П. Эгрегоры, часть 2 (16 из 20)

http://www.youtube.com/watch?v=bqG5shLMoqY&feature=relmfu

– Петров К.П. Экономика, часть 1 (17 из 20)

http://www.youtube.com/watch?v=yWVKgDsaZcg

– Петров К.П. Экономика, часть 2 (18 из 20)

http://www.youtube.com/watch?v=9aHJ9kFiUSw

– Петров К.П. Макроэкономика (19 из 20)

http://www.youtube.com/watch?v=9k6VDMfX6Ko&feature=relmfu

– Петров К.П. Что делать (20 из 20)

http://www.youtube.com/watch?v=RFayuEG5TtU&feature=relmfu

Гэтыя ж лекцыі прадубляваны па наступных адрэсах:

КОБ – Вводная лекция (полностью ) –

http://www.youtube.com/watch?v=IpBdb7oK050&feature=related

КОБ – Вводная лекция (Часть 2)

http://www.youtube.com/watch?NR=1&feature=endscreen&v=9wCCKV-SL28

КОБ – Типы мировоззрения (триединство)

http://www.youtube.com/watch?v=3WnOGwQtkLY&feature=relmfu

КОБ – Глобальный Эволюционный Процесс

http://www.youtube.com/watch?v=L3u4PtpHfT4&feature=relmfu

КОБ – Глобальный Исторический Процесс

http://www.youtube.com/watch?v=pQXpV8QLI5E&NR=1&feature=endscreen

КОБ – Толпо-элитарная Система (Часть 1)

http://www.youtube.com/watch?v=05Ofq23xdP8&feature=relmfu

КОБ – Толпо-элитарная Система (Часть 2)

http://www.youtube.com/watch?v=2rLcD0ZJDtk

КОБ – Общая Теория Управления (ДОТУ часть 1)

http://www.youtube.com/watch?v=bhPwCa8bumw&feature=endscreen&NR=1

КОБ – Общая Теория Управления (ДОТУ Часть 1 – прод.)

http://www.youtube.com/watch?v=SVN1NhT7jw8&NR=1

КОБ – Общая Теория Управления (часть 2)

http://www.youtube.com/watch?v=4YkMzv4kaDI&NR=1

КОБ – Описание Работы Интеллекта

http://www.youtube.com/watch?v=ut_ZbnBOKL8&feature=relmfu

КОБ – Суперсистемы

http://www.youtube.com/watch?v=CfJHhc9XMYk&feature=relmfu

КОБ – Концентрация Упраления в Суперсистемах (часть 1)

http://www.youtube.com/watch?v=i9vvzY8i31o&feature=endscreen&NR=1

КОБ – Концентрация Упраления в Суперсистемах (часть 2)

http://www.youtube.com/watch?v=GSqj3ZVRGAA&feature=relmfu

КОБ – Эгрегоры

http://www.youtube.com/watch?NR=1&feature=endscreen&v=dt3F28YLdXI

КОБ – Эгрегоры (Часть 2)

http://www.youtube.com/watch?v=i5Lbrkz0Bqw&feature=relmfu

КОБ – Экономика (Часть 1)

http://www.youtube.com/watch?v=RbunexlqUfg&feature=relmfu

КОБ – Экономика (Часть 2)

http://www.youtube.com/watch?v=Pp_QERTRV7I&feature=relmfu

КОБ – Макроэкономика

http://www.youtube.com/watch?v=cP4Lt1CfS50&feature=relmfu

КОБ – Что делать

http://www.youtube.com/watch?v=pKLcCWmU70o&feature=watch_response

На сёньня мы прапануем пазнаёміцца толькі зь дзьвюма лекцыямі Пятрова. Першая зь іх, верагодна, была адзьнятая недзе ў пачатку 1990-х (гл. фота) і ўяўляе з большага гістарычны інтарэс, пацьвярджаючы, што адпаведнай тэматыкай генерал сапраўды займаўся даўно (гл. http://www.youtube.com/watch?v=EN-NooRU4f8&feature=related). 

А вось другую лекцыю мы раім праглядзець паўважлівей (гл. http://www.youtube.com/watch?v=UiQsdChDtFQ&feature=endscreen&NR=1). Гэтая лекцыя завецца “Тэорыя і практыка кіраваньня сьветам”, яна была прачытана ў 2004 годзе. У ёй генерал Пятроў выглядае ўжо даволі дасьведчаным лектарам.

Ніжэй падаем поўны кансьпект другой лекцыі. Адначасна нагадваем, што за ўсе свае  меркаваньні адказвае толькі аўтар – сам лектар. Нашы ўласныя меркаваньні па закранутых пытаньнях мы – рэдакцыя – выкажам пазьней у асобным матэрыяле.

=

Вось тэкст лекцыі.

“Калісьці быў час, калі індзейцы Амерыкі ня ведалі, што ёсьць еўрапейцы. Жыхары Перынеяў ня ведалі, што ёсьць расейцы. Тыя, у сваю чаргу, ня ведалі, што ёсьць японцы. А тыя ня ведалі, што ёсьць індзейцы. У той час кожны народ жыў так, як лічыў мэтазгодным.

Але як толькі народы ўступалі з сабой у любое ўзаемадзеяньне, то больш моцная краіна непазьбежна падпарадкоўвала сабе больш слабую.

Гэты працэс канцэнтрацыі кіраваньня вытворчымі сіламі йшоў як на рэгіянальным узроўні (напрыклад, як у Расеі Ярмак і Хабараў далучалі сібірскія землі), так і на глабальным узроўні.

Старажытнаегіпецкае жрэцтва – гэта была тая група, якая ўпершыню (3,5 тысячаў гадоў таму, да нашай эры) выйшла на разуменьне кіраваньня на глабальным узроўні. Тады ў гэтай дзяржаве-стужцы рэальнымі кіраўнікамі былі не фараоны, а егіпецкае жрэцтва. Егіпет часта праігрываў у войнах. Таму жрацы паставілі задачу, каб не ваюючы фізічна, скараць іншыя краіны і народы. І яны распрацавалі стратэгію глабалізацыі.

У выніку сёньня мы жывем у такі час, калі глабалізацыя фактычна завершана. А тое старажытнаегіпецкае жрэцтва трансфармавалася і цяпер знаходзіцца ў асноўным у Швайцарыі – у краіне, у якой не бывае войнаў (дарэчы, у час Другой Сусьветнай вайны там сядзелі гаспадары Гітлера, якія здалі яму ўвесь патэнцыял Еўропы для кідка на СССР).

Сапраўдная гіторыя не такая, якой нас вучаць – на яе трэба глядзець праз прызму кіраваньня і праз прызму глабалізацыі.    

Ня здолеўшы захапіць нашы рэсурсы ў час вайны, гэтая [глабальная] фінансавая мафія – гаспадары транснацыянальных банкаў, транснацыянальных карпарацый – перайшла (перайшлі) на вядзеньне халоднай вайны. Вы напэўна чулі, што супраць Расеі вядзецца халодная вайна.

Халодная вайна – гэта вайна інфармацыйная, калі ахвяры агрэсіі так вешаюць “лапшу на вушы”, што яна (людзі) нават не разумеюць, што яны жывуць у акупаванай краіне. А мэты вайны застаюцца дасягнутымі. Больш за тое, жах заключаецца ў тым, што людзі самі працуюць на акупантаў, зьдзяйсьняючы іхныя планы. У гэтым заключаецца зьмест (сэнс) халоднай вайны.  

У мінулым годзе была канферэнцыя ў Ёханасбургу, якую зводзяць толькі да экалагічнай праблематыкі. Гэта ня так. Першая [аналагічная] канферэнцыя адбылася ў 1992 годзе ў Рыя-дэ-Жанейра, у 2002 годзе сабраліся праверыць вынікі той канферэнцыі. У чым справа? На Зямлі цяпер ва ўсіх кірунках назіраецца глабальны сістэмны крызіс – крызіс экалагічны, эканамічны, сацыяльны, палітычны, ваенны. За што ні вазьміся, паўсюль праблемы. Выклікана гэта ў першую чаргу недахопам рэсурсаў.

Так нафты хапае толькі на 22 гады, газу – на 30 гадоў, вугалю – трошкі пабольш.  Таму ўсё, што засталося, [глабальнай мафіі] трэба ўзяць пад свой кантроль.

Возьмем Еўропу. Там няма ніякіх рэсурсаў. Але ў Еўропе людзі жывуць добра. А вось ва Ўдмуртыі, дзе ўсё ёсьць, людзі жывуць як жабракі. Чаму? Дый таму, што нас проста нібы лохаў рабуюць, а мы нават не спрабуем высьветліць: чаму ў найбагатай краіне сьвету [Расеі] людзі – жабракі, а там, дзе нічога няма, людзі жывуць добра?

Зразумець [гэты парадокс] можна толькі разабраўшыся з прынцыпамі й метадамі вядзеньня халоднай вайны – як замест таго, каб заваёўваць сілай, выкарыстоўваюць рэлігію, сьвецкія ідэалогіі, эканоміку ды іншыя сродкі масавага ахмурэньня людзей, каб людзі працавалі на мяне [мафію].  

Дык вось пра Ёханасбург (Можна ўзяць часопіс “Эксьперт” № 37 ад 2 верасьня 2002 года. [Там было адзначана, што] 15% насельніцтва Зямлі шчасных краін спажывае 75% усіх рэсурсаў планеты, а іншыя 85% людзей, куды і мы адносімся, спажываюць 25% (у адпаведнасьці з тэорыяй “залатога мільярда”, з 6 млрд. жыхароў на Зямлі павінна застацца максімум 2-3 мільярды; лішкавыя людзі павінны зьнікнуць. Мы – лішкавыя).  На канферэнцыі ў Ёханасбургу выкрыла сябе “трэцяя сіла” – гэта прадстаўнікі ні багатых і ня бедных краін, а кіраўнікі транснацыянальных банкаў. Яны заявілі: мы вырашым усе глабальныя праблемы, калі вы – усе краіны і народы – аддадзіце ў наша транснацыянальнае кіраваньне ўсю інфраструктуру планеты, якая забясьпечвае жыцьцё людзей. Гэта датычыць энэргетыкі, вады (у бліжэйшыя 10-15 гадоў будуць войны за ваду).

Цяпер простае пытаньне: якое грамадства мы будуем у нашай краіне?.. [адказу няма]  Атрымліваецца, мы едзем у нікуды… Але гэта ня знычыць, што калі мы не разумеем гэтага, што той, хто так зрабіў [каб мы не разумелі] ня мае выдатна [акрэсьленай] мэты.

Ёсьць дырэктывы (20/1 ад 18 жніўня 1948 г.), дзе так і сказана: “рускія не павінны разумець, што зь імі адбываецца”. Таму зь іх пункту гледжаньня працэс кіруецца вельмі добра. У гэтай дырэктыве акрамя таго сказана, што “паколькі рускіх сілай не скарыць, мы павінны пасеяць варажнечу паміж народамі, рознымі рэлігійнымі канфесіямі, адарваць моладзь ад старых, пасеяць культ сэксу, разбэшчанасьці, наркаманіі, алкагалізму; за кошт гэтага ачмурыць расейцаў і захапіць іх багацьці”.

Усё гэта мадэрнізавалася і непасрэдна перад перабудовай набыло выгляд г.зв. Гарвардскага праекта (у адпаведнасьці з назвай універсітэта, дзе гэты праект распрацоўваўся). Гэты праект прадугледжвае падзел СССР-Расеі на прыкладна 30-40 маленькіх дзяржаў, скарачэньне насельніцтва да 15-50 млн. рабоў, якія будуць працаваць у сьферы здабычы сыравінных рэсурсаў. І так захапіць Расею (пра гэта пісала газета “Гардзіян”, казалі Джон Мэйджар і Маргарэт Тэтчар). Такім чынам, з нас, як мінімум, 100 мільёнаў павінна зьнікнуць.

Сёньня ў Расеі на палях “халоднай вайны” гіне кожны месяц па 40 палкоў (1 млн. 200 тысяч чалавек у год). З-за недахопу лекаў, хваробаў, алкагалізма, самагубстваў, голаду, холаду і г.д. У некаторых рэгіёнах Расеі настаўнікі жывуць за кошт камбікорму…

Ня масла даражэе – курс даляра падае, СССР распадаецца сам сабой, а купцы падымаюць кошт масла, сусьветная мафія апускае курс даляра, СССР падзялілі для захопу яго рэсурсаў. Гэта значыць, што на Зямлі няма некіруемых працэсаў, усе працэсы зьяўляюцца кіруемымі. Калі нейкая школьніца пачала калоцца гераінам, гэта ня значыць, што яна сама такое прыдумала. Яна ўпісана ў глабальны працэс кіраваньня. Калі ўзяць любога наркамана і пачаць высьвятляць, адкуль ён узяў наркотык, то па гэтай вяровачцы мы прыйдзем да… англійскай каралевы – бо англійская каралеўская дынастыя з часоў опійных войнаў у Кітаі кантралюе сусьветны рынак наркотыкаў.  

Усё гэта я апавядаю ў розных расейскіх універсітэтах.

За адну гадзіну я вам усё не апавяду пра Дастаткова агульную тэорыю кіраваньня (ДАТК; рус. ДОТУ). Мэта сустрэчы – узбудзіць у вас цікавасьць да вельмі сур’ёзных ведаў. Я дам вам некаторыя фрагменты, каб [вы ўбачылі й сказалі:], вось яно аказваецца як…

Першае. Усе пад кіраваньнем разумеюць [сітуацыю], як у войску, калі ўсё робіцца па адкрытых камандах. І людзі такое кіраваньне разумеюць. Але гэта самае слабое кіраваньне. Па нашай тэрміналогіі – структурнае кіраваньне [на справе, адкрытае непасрэднае кіраваньне. – Рэд. ]. Але яшчэ ёсьць неструктурнае кіраваньне [на справе, схаванае апасяродкаванае. – Рэд.], калі людзям адкрыта ня кажуць: напра-ва, крокам руш! Але ствараюць на людзей такое інфармацыйнае ўзьдзеяньне, калі яны нібы самі прымаюць рашэньне, але менавіта такое, якое патрэбна таемным кіраўнікам.

Напрыклад, я гандлюю мукой, якая псуецца. І я магу распаўсюдзіць чуткі, што хутка мука падаражэе ў разы. Усю муку хутка расхапаюць… Я нікому не казаў: усе купляйце муку. Але я стварыў такі інфармацыйны фон, калі ўсе зрабілі тое, што трэба мне.  

Тое ж робіць глабалізатар Глоба праз тэлевізар, калі настройвае купляць, напрыклад, каштоўныя паперы.

Цяпер, калі вы чуеце: “ва Ўсходняй Азіі разразіўся фінансавы крызіс”; “масла падаражэла”; “тысячы студэнтаў Еўропы выйшлі на плошчы гарадоў з пратэстамі” – гэта значыць, некаму нешта трэба. Няма некіруемых грамадскіх працэсаў!

Глабальная фінансавая мафія складаецца з 358 кланавых фінансавых сямействаў сьвету – Ротшыльды, Морганы, Апенгеймеры, Лейбы, Куны, Абрахамы і г.д. Нас 6 мільярдаў, а іх разам з крэўнікамі хай будзе 6.000 чалавек. Але з пункту гледжаньня матэрыяльнага дабрабыту вагі ў раўнаважкім стане [г.зн., што глабальная фінансавая мафія валодае паловай багацьцяў сьвету]. Вось вам і казачка пра “агульналюдскія каштоўнасьці”, “гуманістычныя ідэалы”…

Як ім [гэтай мафіі] утрымліваць увесь сьвет? Яны ж ня змогуць камандаваць: на-пра-ва; на-ле-ва…

Адказ: трэба стварыць такое інфармацыйнае ўзьдзеяньне, калі людзі  верагоднасна перадвызначана будуць паводзіць сябе так, як трэба мне. Таму мільёны людзей у сьвеце штучна ўводзяць у рэжыме аўтапілота. Ім у галаву запісваюцца розныя праграмы. Адным: “Ісус уваскрос” – яны лятуць па сваёй праграме. Другім: “Алах акбар” – і яны лятуць па сваёй. Трэцім – “Карл Маркс і Ружа Люксембург – нашы сьвятыні”. Такім чынам, рэлігіі й сьвецкія ідэалогіі – гэта метад [сродкі] неструктурнага кіраваньня мільёнамі людзей.

Дадаткова там [у рэлігіях і ідэалогіях] закладзены інфармацыйныя міны – у кожнай рэлігіі ёсьць нестыкоўка зь іншай рэлігіяй, у кожнай ідэалогіі прысутнічае нестыкоўка зь іншай ідэалогіяй. [Нам кажуць:] “а шмат партый; плюралізм”. У выніку ўсе адзін з адным сварацца, а на выйсьці – нічога. Жах! Але той, хто гэта арганізаваў, ён у патрэбны момант сутыкае праваслаўе зь ісламам, і атрымлівае грошы, напрыклад, на гандлі зброяй. Так дасягаецца кіраваньне сацыяльнымі працэсамі.

Нам прапагандуюць розныя ..ізмы (сацыялізм, капіталізм, лібералізм, камунізм), а на справе мы як жылі, так і працягваем жыць у глабальнай нявольніцкай цывілізацыі. Проста калісьці рабаўладальнікі ў стражытнасьці зразумелі, што лепшы раб – гэта такі раб, які нават не ўсьведамляе, што ён раб, а атрымлівае асалоду ад свайго паднявольнага стану [“хороший раб, хороший раб…” – Рэд.]. Для гэтага рабаўладальнікі даюць рабу тое, што ён хоча. Свабоду? Не. Ілюзію свабоды!

[Механізм стварэньня] ілюзіяў свабоды быў распрацаваны яшчэ ў глыбокай страражытнасьці старажытнаегіпецкім жрэцтвам. [Ён] рэалізоўваўся ў гісторыі чалавецтва праз сусьветныя рэлігіі, а з разьвіцьцём навукі ды тэхнікі, калі рэлігійныя веры сябе [часткова] вычарпалі, абалваньваньне людзей было пераведзена ў пласкасьць сьвецкіх ідэалогій […ізмы]. І апошняй ідэалогіяй, прызначанай адурачваць людзей, стаў марксізм.

Напрыклад, у чым стрыжань хрысьціянства: “чалавек, шчасьця на Зямлі няма, шчасьце там – на Небе. Калі ты – раб Божы – будзеш сябе добра паводзіць, слухацца сваіх гаспадароў-рабаўладальнікаў, то там, на Небе, цябе чакае вечны Рай, [а калі наадварот, то вечнае пекла]. Таму зьмірыся, маліся, кайся. Уся ўлада ад Бога… На Зямлі шчасьце будзе пасьля Страшнага суду, які будзе невядома калі”.

Тое ж можна сказаць пра Карла Маркса, пра тры крыніцы й тры складовыя часткі марксізму. Першае – асноўнае пытаньне філасофіі: што першасна – матэрыя ці сьвядомасьць? Другое – палітэканомія. Трэцяе – пабудова справядлівага грамадства.Дык вось, з гэтых трох катэгорый вернай ёсьць толькі адна.

Пастаноўка асноўнага пытаньня філасофіі няверная. Сьвет адзіны, цэласны. Усе працэсы ў ім носяць вагальны характар і ўяўляюць [сістэмнае] традзінства: матэрыя пераўтвараецца па меры разьвіцьця. Ніякіх “законаў” супярэчнасьці, пераходу колькасьці ў якасьць, адмаўленьня адмаўленьня няма. Гэтая памылковая тэорыя прывяла да зьедлівай показкі: “савецкі народ – вечны будаўнік камунізму! [“хороший раб, хороший раб…” – Рэд.]

Хітрасьць кіраваньня з боку транснацыянальнай мафіі заключаецца ў чым: ага, вы хочаце шчасьця? Шчасьце “на небе”. Вы жадаеце справядлівасьці? Калі ласка, змагайцеся за яе, але вы будзеце змагацца… вечна. Іх ізуверства заключаецца ў ведах.

Калі возьмеце аднадаляровую купюру, вы ўбачыце масонскі знак (зіхоткае вока) на вяршыні ўсечанай піраміды з цэглы, а ўнізе подпіс на латыні: “новы сусьветны парадак”. Гэтая піраміда сімвалізуе тое грамадства, у якім мы жывем. Наверсе піраміды вока – гэта рабаўладальнікі. Трошкі ніжэй наглядчыкі (па-сучаснаму, эліта), яшчэ ніжэй – рабы [“хороший раб, хороший…” – Рэд.].  

Як утрымаць масу рабоў у падпарадкаваньні? Малюем побач перагорнутую піраміду ведаў. На ёй пазначаем узровень ведаў, якімі валодаюць рабаўладальнікі (гэта факталагічныя веды плюс метадалогія атрыманьня новых ведаў). Кіраўнічай эліце – наглядчыкам – даюцца толькі факталагічныя веды ў межах, якія датычаць іх прафесійнай дзейнасьці (па прынцыпе: “кожны павінен сумленна рабіць сваю справу”). А рабам прапануецца ўвогуле ні пра што ня думаць (па прынцыпе: “хай за нас вырашае начальства, яму бачней”).

Тады атрымліваецца, што калі прадстаўнікоў эліты накіраваць на лесапавал, яны ў прынцыпе хутка пачнуць спраўляцца. Але, калі сумленнага лесаруба зрабіць міністрам, ён справіцца са сваімі абавязкамі толькі тады, калі набудзе неабходныя веды [а на гэта спатрэбіцца час!]. Усё гэта рэалізуецца праз усю адукацыйную сістэму, і галоўнае хаваецца найперш у сьветаглядных пытаньнях.

Калі пазначыць розныя веды з дапамогай розных колераў, дык такія “веды” можна скласьці ў прыгожую каляровую, сэнсоўную і цэласную карціну-мазаіку, а можна – у нешта бессэнсоўнае калейдаскапічна-хаатычнае. Так, у нас гісторык ня ведае кіраваньня, кіраўнік ня ведае эканоміку, эканаміст – літаратуру і г.д.  (і пры гэтым кожны сумленна выконвае сваю справу). У выніку для людзей застаецца сакрэтам (невядомым), што эканоміка залежыць ад якасьці кіраваньня, якасьць кіраваньня ад псіхікі кіраўніка, а псіхіка кіраўніка ад веданьня людзьмі законаў Сусьвету. Таму што ў нашых людзей [з-за нашай сістэмы адукацыі] ўсё гэта застаецца разрозненым.

Акрамя таго, каб людзі на Зямлі ніколі не знайшлі праўду-ісьціну, праўда была схаваная, а хлусьня была падзелена на дзьве паловы. Затым людзям пачалі задаваць пытаньні: людзі, што ёсьць першасным – матэрыя ці сьвядомасьць? (ісьціны тут увогуле няма). Наступныя зманлівыя пытаньні: які грамадскі лад ёсьць лепшым – сацыялізм ці капіталізм? Якая эканоміка лепшая: планавая ці рынкавая?

Усё гэта падман і дурнота. План – гэта мэта, да якой трэба ісьці, а рынак – спосаб дасягненьня мэты (дарэчы, неструктурны). Таму супрацьпастаўляць план і спосаб (рынак), гэта ўсё роўна, што супрацьпастаўляць горад, куды ты ідзеш, дарозе, па якой ты прыйдзеш у гэты горад… Але менавіта гэтым [супрацьпастаўленьнем] карыстаецца ўся эканамічная навука…         

Калі працягнуць далей, дык трэба адзначыць, што людская цывілізацыя цяпер пабудавана так: ёсьць глабальная мафія і ёсьць безгаловыя [бо пазбаўленыя ідэалагічнага кіраваньня] кіраўнічыя эліты паасобных краін (міністры і г.д.). Гэта і ёсьць рэальная сьхема [арганізацыі глабальнага кіраваньня народамі з боку глабальнай мафіі].

Сёньня ў выніку [завяршэньня] глабалізацыі чалавецтва на Зямлі ўяўляе сабой падводную лодку, у якой ёсьць адсекі [злучаныя сістэмамі жыцьцезабесьпячэньня ўсёй лодкі]. Пры гэтым перад кожнай краінай пастаўлена свая задача. Гішпанія – сусьветны курорт, Японія – высокія тэхналогіі, ЗША – сусьветны паліцэйскі, Расея – сыравінны дадатак з сыравінай і рабамі.

Далей. Калі, напрыклад, у краіне Х наступіў застой – г.зн. людзі сталі кепска працаваць –  тады трэба прыбраць няўдалых кіраўнікоў (з “эліты”) і паставіць годных. Як гэта робіцца? У народзе нагнятаецца рэвалюцыйная сітуацыя (неструктурным чынам), той граміць “эліту”, якая нічога не разумее, а пасьля гэтага…  прызначаюцца новыя кіраўнікі (“нам новага начальніка прызначылі, мы з гэтым па дамах і разышліся”).

Гэта сёньня рыхтуюць нам [у Расеі].

Але ня ўсё так страшна.

Чалавецтва ў сярэдзіне мінулага ХХ стагоддзя ўпершыню за ўсю сваю гісторыю перайшло ў новы інфармацыйны стан. Яго сэнс заключаецца ў тым, што раней чалавек жыў у такія часы, калі за час яго жыцьця амаль нічога не зьмянялася, то цяпер за час жыцьця аднаго пакаленьня адбываецца шматразовая зьмена прафесійных навыкаў, умоў жыцьця (якія чалавек мае магчымасьць параўноўваць паміж сабой). Цяпер рабаўладальнікам даводзіцца перыядычна даваць рабам усё новыя веды. У выніку, веды пранікаюць углыб грамадства, што абрынае ўсю перагорнутую піраміду, выбудаваную рабаўладальнікамі. А гэта вядзе да разбурэньня і “мафійна-элітарнай” піраміды… На “падводнай лодцы” гэта прывяло да таго, што, напрыклад, два суседнія адсекі – Індыя ды Пакістан – маюць ядзерную зброю і пагражаюць выкарыстаць яе адзін супраць аднаго. І гэта на падводнай лодцы… Нават засланец глабальнай мафіі Тоні Блэр іх не супакоіў. Супакоіў Пуцін.

Тут варта адзначыць, што акрамя ўнутрай і зьнешняй палітыкі (іх абедзьве праводзяць кіраўнікі дзяржаў) ёсьць яшчэ глабальная палітыка (яе праводзіць глабальная мафія). І той чалавек, які ня ведае пра існаваньне апошняй ці не зьвяртае на яе ўвагу, становіцца аб’ектам-закладнікам таго, хто ведае-разумее мэты і метады глабальнай палітыкі.

Каб кіраўнікі краін ня скінулі глабальную мафію, апошняя падзяліла мацнейшыя краіны сьвету на варагуючыя лагеры (US і SU), насельніцтва ўнутры якіх пужалі адно адным. Затым мафія вырашыла абрынуць абедзьве краіны шляхам “пераходу” ад двухполюснага сьвету да шматполюснага. Пры гэтым першым абрынулі СССР – першая фаза гэтага плана выканана. Цяпер дзейнічае другая фаза – у дачыненьні да Расеі. Але Пуцін стварэньнем федэральных акругаў перашкодзіў яе выкананьню (спыніў ельцынскае: “бярыце столькі суверэнітэту, колькі хочаце” – неструктурнае кіраваньне).

Дарэчы, для глабальнай фінансавай мафіі, якая захоплівае Расею, беразоўскія, хадаркоўскія, ельцыны патрэбныя толькі на момант захопу. Потым – не. Больш за тое, патрэбныя ахвярныя казлы для супакаеньня народных мас.

У сваю чаргу, пікіраваньне Боінгаў на вежы Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Ню-Ёрку – гэта акт неструктурнага ўцягваньня ЗША ў вайну супраць ісламкіх краін з мэтай апусканьня і расчляненьня ЗША. Цяпер Штаты сталі “імперыяй зла”. Правакацыя 9/11 раўнацэнная падпалу Рэйхстага, які разьвязаў Гітлеру рукі для захопу ўлады і ваеннай агрэсіі.

Такім чынам, я – глабамафія – даў раней порцыю ведаў рабу раз на ўсё жыцьцё і жыву добра, а цяпер я мушу даваць яму веды ўсё жыцьцё. Гэтая [новая] сітуацыя адбіваецца на глабальнай палітыцы і на мікраўзроўні. Так, вучням у школе цяпер даводзіцца даваць усё больш і больш ведаў – зьявілася патрабаваньне 12-гадовай адукацыі (а затым 14-гадовай і г.д.?). Адсюль паўстае задача пераходу ад педагогікі факталагічнай да педагогікі метадалагічнай, каб пазьбегчы парадокса: мяне ў інстытуце навучылі працаваць на пэўным кампутары, а калі я выйшаў на працу, трэба працаваць на кампутары навейшага пакаленьня (а на ім мяне працаваць не вучылі). Атрымліваецца, мы жывем сёньня ў такіх умовах, калі трэба вучыцца ўсё жыцьцё асвойваць увесь час новыя тэхналогіі. Г.зн., што чалавека трэба псіхалагічна і метадалагічна падрыхтаваць да новай інфармацыйнай рэчаіснасьці [у гісторыі людскай цывілізацыі]. А гэта прынцыпова іншая педагогіка, патрабуючая веданьня метадалогіі – распазнаньня, што табе трэба, а што ня трэба. Напрыклад, цяпер поўна самай рознай інфармацыі, а як ты будзеш ведаць, што табе трэба і карысна, а што ня трэба і шкодна.

Ранейшае навучаньне фармавала калейдаскапічны сьветагляд, калі ведаў было шмат, але [сістэмна] злучыць іх паміж сабой чалавек быў ня здольны. Нават у асяроддзі навукоўцаў адныя навукоўцы не разумеюць, што кажуць іншыя (нейкая птушыная мова). Таму патрэбна мова міждысцыплінарных зносін.

Пры гэтым [нагадвае] усе працэсы ў Сусьвеце, у т.л. у грамадскіх сістэмах, носяць кіруемы характар. Таму адным і тым жа тэрміналагічным апаратам можна апісаць працэсы, якія адбываюцца ў малекуле, у Сусьвеце і ў сацыяльных сістэмах.  

ДАТК дазваляе даць людзям метад распазнаваньня зьяваў, фактаў, падзей ня толькі ў адпаведнасьці са сваёй сьпецыяльнасьцю, але і ўлезьці ў іншую, раней невядомую [сьферу ведаў]. Г.зн., што ДАТК дае метад пазнаньня навакольнага сьвету.

Вось, уласна, што я хацеў вам апавесьці.

Дадам. Вось у нас дзейнічаюць тры галіны ўлады. Здаецца, добра (на самай справе ёсьць 5 відаў улады). Заканадаўчая ўлада складае законы, выканаўчая іх выконвае, судовая – сочыць за парадкам.

Задам пытаньне: адкуль дэпутаты вынаходзяць законы? Нават калі яны спрачаюцца што да падаткаў, іх пазіцыі, ідэалы ўзяліся ад той ідэалогіі, якой дэпутат кіруецца. Г.зн. “кожны сусьлік – аграном”, плюралізм. А ідэалогіі адкуль бяруцца?.. Атрымліваецца, што па-над заканадаўчай уладай ёсьць больш магутная ідэалагічная ўлада, але ў Канстытуцыі вы яе ня знойдзеце. Чаму?..

Калі мы сталі шукаць [адказ на гэтае пытаньне:], адкуль бяруцца ідэалогіі – вось тут мы выйшлі на паняцьце канцэптуальнай улады. Што ў перакладзе з латыні азначае: сістэма поглядаў на што-небудзь. У прыкладаньні да нашага звычайнага жыцьця, гэта па-сутнасьці адказ на простае пытаньне: людзі, як мы жыць паміж сабой будзем?.. 

Адна канцэпцыя кажа: людзі, давайце жыць паміж сабой па-добраму, сумленна працаваць, клапаціцца адзін пра аднаго і г.д. А іншая кажа: улада заўсёды з кулаком; я над вамі, людзі, буду рабаўладальнікам, а вы будзеце маімі рабамі… Адзінае, што гэтая (другая) канцэпцыя павінна хаваць свае мэты і думкі, выкарыстоўваючы ў т.л. адпаведную ідэалагічную ўладу (“вернай дарогай ідзёце, таварышы”). Ідэалогій можа быць вельмі шмат (дэмакратыя, плюралізм, шматпартыйнасьць), але ўсё гэта фаньцікі, у якія загорнута вось гэтая другая канцэпцыя (“я начальнік, ты – дурань”). Фаньцікі розныя, а начынка адна і тая ж.

А далей ідзе заканадаўчая, выканаўчая, судовая ўлады.

Менавіта таму ў нашым грамадстве доўгія гады зьдзяйсьняецца вось гэтая канцэпцыя (паказвае далонь вялікім пальцам уніз). Але гэтай [сада-мазахісцкай канцэпцыі] аб’ектыўна надышоў канец. І мы цяпер жывем у дзіўны час, калі старая сістэма поглядаў (канцэпцыя) памірае, а новая яшчэ не набрала абароты. Пераход залежыць ад хуткасьці распаўсюду вось гэтых ведаў [якія пададзены на лекцыі], найперш празь сістэму адукацыі.

Вось чаму яны і трымаюць сістэму адукацыі ў закасьнелым стане, не даюць туды нічога новага, альбо робяць усё так, каб узмацніць “калейдаскоп” у галовах людзей.

Культура, у якой мы жывем, сфармаваная амаральнай канцэпцыяй, якая забясьпечвае дамінаваньне адных людзей над іншымі. Усё гэта бачна ў СМІ.

Паўтараю, мы жывем так, як намі кіруюць. Таму што праца дзеліцца не на разумовую і фізічную (гэта яшчэ адна хлусьня), а на працу вытворчую і кіраўнічую.  І калі вынікі вытворчай працы можна памерыць, дык для вымярэньня вынікаў кіраўнічай працы нібы няма меркі.

На справе ёсьць. Калі кіраўнік працуе добра, сьмяротнасьць падае, нараджальнасьць расьце, цэны памяншаюцца, зарплата расьце і г.д. Таму кіраўнікам трэба плаціць заробак так: пачаў працаваць – атрымлівай першы год сярэднюю зарплату па горадзе, вобласьці, рэспубліцы; калі праз год аб’ектыўныя паказьнікі жыцьця грамадства палепшыліся – атрымлівай (у разы большы заробак…).

У ДАТК разьгледжаны сьветаглядныя філасофскія і рэлігійныя пытаньні; гісторыя чалавецтва як глабальны гістарычны працэс у эвалюцыйным працэсе разьвіцьця біясьферы планеты Зямля; зроблены параўнаўчы аналіз усіх сьвятых пісаньняў – Торы, Талмуда, Бібліі, Карана, Буддзісцкіх вучэньняў, сучасных акультных й ізатэрычных вучэньняў (уключна з вучэньнем Рональда Хабарда).

Цяпер я магу вам апавесьці, як працуюць экстрасэнсы, магі, чараўнікі. Чым адрозьніваецца прагноз ад прароцтва. Так, экстрасэнсы працуюць, выкарыстоўваючы эгрэгар і біяполе, наслойваючы мадуляцыю думкі на частату ваганьня біяполя. Таму астралогію трэба вяртаць у плоскасьць дакладных матэматычных навук. Трэба ведаць пра целеганію, якой навука ня вучыць. Трэба ведаць пра “Та ту”.

Так глабальная закуліса, падмяняючы нашы мэты сваімі шляхам неструктурнага кіраваньня, дасягае сваіх мэт. Таму кіраўніцтву і грамадству Расеі запрапанаваць свой вектар мэтаў і наводзіць парадак у краіне.

Кіруе не чалавек, а тое, што ёсьць у чалавека ў галаве.

Далей было пра Пуціна і Шайгу; пра расейскую шматпартыйнасьць, створаную глабальнай закулісай; пра К.Маркса – унука двух равінаў; пра тэрарызм, які запушчаны для таго, каб народ сам пажадаў жорсткай таталітарнай рукі (як у Івана Яфрэмава ў рамане “Час быка”) ды яшчэ ў глабальным маштабе; пра адсутнасьць свабоды ва ўмовах глабальнай рабаўладальніцкай канцэпцыі”.

(канец кансьпекта лекцыі)

=

Вышэй мы ўжо адзначылі, што ў КОБ мы бачым ня толькі вялікія дасягненьні, а і буйныя недахопы ды прагалы. Таму мы раім ня вельмі захапляцца Канцэпцыяй, а проста прыняць яе да ведама. Яе аналіз наперадзе. Мы таксама мусім папярэдзіць ад залішняга захапленьня асобай Пятрова. У сувязі з гэтым мы зьвяртаем увагу нашых чытачоў на тое, генерал быў сталіністам (гл. вось гэтае відэа: http://www.youtube.com/watch?v=Q5M09xzcE6Y&feature=related), а Барыса Міронава лічыў правакатарам (гл. http://via-midgard.info/news/25581-general-petrov-o-provokatore-borise-mironove.html).

Апошняе ўяўляецца ня толькі дзіўным, а і не такім простым, бо генерал таксама ня быў юдафілам і нават перасьледаваўся за “антысемітызм”. У якасьці доказнага прыклада апошняга, карыснага па розных прычынах, можна праглядзець, напрыклад, наступнае відэа http://via-midgard.info/index.php?newsid=25748 . У ім юрысты тлумачаць, што ў кнізе Пятрова “Тайны кіраваньня чалавецтвам” на справе ніякага закіданага аўтару антысемітызму няма, а прысутнічае рэалізаванае права любога свабоднага чалавека аналізаваць нашу грамадскую рэчаіснасьць і рабіць адпаведныя высновы

Уяўленьні ж самаго Пятрова пра ролю габрэяў і левітаў у глабальным гістарычным працэсе (ды яшчэ зь першых вуснаў) можна пачуць, напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=w6TceJ-DSjs&feature=related. Дарэчы, яны даволі блізкія рэдакцыйным.

У заключэньне данага матэрыяла, які прысьвечаны “рускаму нацыяналісту” генералу Пятрову, прапануем пазнаёміцца зь яго апошнім публічным зваротам (гл. http://www.youtube.com/watch?v=iwsat2um5uo&feature=related). У ім Пятроў выступае ў выглядзе адкрытага прыхільніка нэаязычніцтва, ды яшчэ ў званьні вешчуна Мерагора.

У шчырасьці й сумленнасьці гэтага чалавека ў нас сумневаў няма, але справа, на жаль, ня толькі ў гэтым…

На ўсялякі выпадак і тут мы вырашылі прадубляваць выступ генерала ў пісьмовым выглядзе:   

“На Русі гэтае сьвята, якое мы з вамі сьвяткуем, было адным з найбольш шанаваных сьвятаў. Чаму? Таму што людзі аддавалі належнае тым, хто аддаў за Радзіму жыцьцё, атрымаў раненьні, быў скалечаны і г.д.

Людзі адыходзілі ў г.зв. Пярунаў полк. Бог Пярун быў адным з найбольш шанаваных Багоў.

У нас з вамі – дарагія суграмадзяне, браты і сёстры – скралі нашу гісторыю, абрэзалі нам карані. І мы расьцем з засохлымі карэньнямі, таму марнеем, нібы дрэва. Дрэва без каранёў жыць ня можа…

Захопнікі інфармацыйнай вайны, скраўшы гісторыю, зрабілі ўмелы крок. Так, калі на 6-м прыярытэце [класічная сілавая вайна. – Рэд.] русічы заўсёды атрымлівалі перамогу, дык тут падступства і хітрасьць, якую яны [захопнікі зямлі “рускай”. – Рэд.] выкарысталі, на жаль, ня здолелі адбіць нашы з вамі продкі. І гэта наперадзе ў нас з вамі. Таму што іншага шляху няма.

Можна казаць пра рост машынабудаваньня і г.д., але думаю, усе разумеюць, што гэта голыя словы. На самай справе выконваецца праграма, якую дакладна выказаў Гітлер: “Для славян ніякай гігіены, толькі водка ды табак у неабмежаванай колькасьці. А лепш за ўсё навучыць іх размаўляць з дапамогай жэстаў”. І калі вы ўспомніце, пачынаючы ад Ельцына і заканчваючы бамжамі, наш народ да гэтага падводзяць. Трэба супрацьстаяць гэтаму націску. Таму я лічу, што кожны з прысутных павінен стаць у полк Перуна, стаць змагаром за свабоду і незалежнасьць.

Трэба аддаваць належную даніну ўсім загінулым за шматлікія стагоддзі, нашым людзям, продкам, якія рабілі ўсё, каб быць свабоднымі.

Там, дзе стаіць наша палатка – яміна. А яна сунічная. Гэта – акопы. Там была баявая пазіцыя нашых войскаў, якія ў час Вялікай айчыннай вайны супрацьстаялі гітлераўцам [празь слёзы. – Рэд.]. Таму аддадзім даніну памяці тым, хто склаў свае галовы ў тым ліку тут, пада Ржэвам.   

Вельмі прыемна бачыць сярод прысутных шмат маладых, падлеткаў. Я перакананы – яны запомняць гэты дзень, гэтае сьвята. Што, аказваецца, можна весяліцца без віна, гарэлкі, табака. У час гэтых сьвятаў адраджаюцца традыцыі, культурныя звычаі нашага народу. І гэта вельмі шмат значыць. Нас раз’ядналі нават на гэтым узроўні. У нас і сьвятаў не засталося. Усе гуляюць Вялікую Кастрычніцкую Сацыялістычную Рэвалюцыю, якой, як высьвятляецца, не было; Новы год, які нам прынесьлі звонку. І шмат іншых сьвятаў можа быць цікавых. Але яны ня нашы, ня нашых каранёў. Таму многія сьвяты заканчваюцца п’яным застольлем, бойкамі…

Мы доўга шукалі [прычыны], чаму ў нас не атрымліваецца прыцягнуць людзей да працы культурнай, у т.л. і партыйнай. Хаця партыя – гэта не самамэта, гэта сродак для дасягненьня нашых мэтаў. Аднак народ да гэтага ставіцца неяк абыякава… І тут мы зьвярнулі свой позірк на нашы вытокі. І вырашылі [рабіць] працу па культурным адраджэньні нашага народу ў т.л. і праз славянскія сьвяты.

Многія блытаюць: славяне – рускія. У кнізе добра напісана, а вы практычна тлумачце. Славяне – гэта не нацыя, гэта – веравызнаньне.

[Заяўляецца], што традыцыйнымі рэлігіямі на Русі зьяўляюцца юдаізм, хрысьціянства, іслам, буддызм. А спрадвечнай рэлігіяй, якая аб’яднала многія плямёны славянскія – паляне, драўляне, вяцічы, крывічы – пра [яе] неяк так забылі. Таму праца гэтая [па адраджэньні сапраўднай веры славян] няпростая. Думаю, вы здагадваецеся, што за гэтым усім крыецца…

Таму трэба мець мужнасьць, цьвёрдую волю, добрыя веды, каб умець у дыспутах і зносінах супрацьстаяць [апанентам] (дарэчы, нашы чыноўнікі ў гэтых пытаньня кепска разьбіраюцца”..

(канец цытаваньня)

P.S.

Паўтараем, падрабязнае азнаямленьне і крытычны аналіз КОБ, якая распрацоўвалася на чале зь генералам Пятровым, яшчэ наперадзе.

 

 

 

37 каментарыяў

  1. По край моего нахождения в Болгарии много моих друзей и сомышленников здесь интересуются ситуацией в Беларуси и откровенно смеются над очередным диктаторским спектакалем под названием “Выборы“. Жалко и печально за белоруский народ, ставший посмешищем за свою унизительную покорность и страх перед насилием репресивных структур диктатора. Скоро начнут сочинять анекдоты типа „Армянского радио”о равнодушии и безразличии к своему благополучию белоруского народа. В нашем магазине в Софии целая полка завалена водкой из Беларуси, которую никто не покупает/в Болгарии своя ракия из винограда/. Для белорусов была бы“чарка и шкварка“и ничего не надо. Наркотическая алкогольная зависимость парализовала волю и желание белорусов быть хозяином своей страны. Производство, ввоз,торговля алкоголя в РБ должна быть запрещено.
    Белорусы чаще всего просят Европейский суд не отправлять их на родину. Большинство всех обращений граждан Беларуси, рассмотренных Страсбургским судом, касаются депортации или экстрадиции из стран Совета Европы. http://www.worlduni.narod.ru ;
    82% жалоб белорусов в Европейский суд по правам человека (23 из 28) касаются оспаривания намерений иностранных государств депортировать либо экстрадировать лицо в Беларусь. Депортация означает принудительную высылку лица (например, за нарушение миграционного законодательства), экстрадиция — передачу лица, подозреваемого или обвиняемого в совершении преступления. Гледи и слушай нас на живо по Интернет на този адрес; http://www.worlduni.narod.ru , http://www.sgob.narod.ru , http://www.fdb-b1.narod.ru ; Lucia77777@gmail.com ;
    http://www.bnptv.info/index.php?option=com_content&view=article&id=425:2009-09-30-13-35-59&catid=64:kulturasp&Itemid=121 ;
    Michail Vashkevich-Bulgaria; democratic.belarus@mail.bg . Беларусь — единственная страна на европейском континенте, не являющаяся членом Совета Европы, соответственно, на нее не распространяется юрисдикция Европейского суда по правам человека ЕСПЧ. Это судебный орган Совета Европы, учрежденный в соответствии с Европейской конвенцией о защите прав человека и основных свобод (ЕКЗПЧ) 1950 г. Тем не менее граждане нашей страны имеют возможность жаловаться в Страсбургский суд на государственные органы 47 стран Совета Европы.

  2. Siarhiej кажа:

    Здаецца, што гэта рэакцыя на здзічэнне расейцаў, на адсутнасьць маралі ў кіруючых колах. Але многія яго прапановы тупіковыя і небяспечныя для нас.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Сяргей, хацелася б каб вы пералічылі, якія прапановы Пятрова зьяўляюцца небясьпечнымі й тупіковымі.
      Нам у рэдакцыі важна параўноўваць нашы ўласныя погляды і погляды нашых чытачоў.

      • Siarhiej кажа:

        Пятроў: “Возьмем Еўропу. Там няма ніякіх рэсурсаў. Але ў Еўропе людзі жывуць добра. А вось ва Ўдмуртыі, дзе ўсё ёсьць, людзі жывуць як жабракі. Чаму? Дый таму, што нас проста нібы лохаў рабуюць, а мы нават не спрабуем высьветліць: чаму ў найбагатай краіне сьвету [Расеі] людзі — жабракі, а там, дзе нічога няма, людзі жывуць добра?”

        Галоўнай вытворчай сілай з’яўляюцца “мазгі”. Няпраўда, што ў Эўропе нічога няма! Там ёсць мазгі, тэхналогіі і культура.

        Пятроў: “СССР падзялілі для захопу яго рэсурсаў.”

        Поўная лухта!

        Пятроў: “Цяпер Штаты сталі “імперыяй зла”. Правакацыя 9/11 раўнацэнная падпалу Рэйхстага, які разьвязаў Гітлеру рукі для захопу ўлады і ваеннай агрэсіі.”

        Ня згодны!

        Пятроў: “Пры гэтым першым абрынулі СССР — першая фаза гэтага плана выканана. Цяпер дзейнічае другая фаза — у дачыненьні да Расеі. Але Пуцін стварэньнем федэральных акругаў перашкодзіў яе выкананьню (спыніў ельцынскае: “бярыце столькі суверэнітэту, колькі хочаце” — неструктурнае кіраваньне).”

        Шкада, што не атрымалўся далейшы падзел Імпэрыі.

        Пятроў: “Таму астралогію трэба вяртаць у плоскасьць дакладных матэматычных навук. Трэба ведаць пра целеганію, якой навука ня вучыць. Трэба ведаць пра “Та ту”.”

        Лухта!

        А вось гэта цікавыя выказванні:

        Пятроў: “Як ім [гэтай мафіі] утрымліваць увесь сьвет? Яны ж ня змогуць камандаваць: на-пра-ва; на-ле-ва…
        Адказ: трэба стварыць такое інфармацыйнае ўзьдзеяньне, калі людзі верагоднасна перадвызначана будуць паводзіць сябе так, як трэба мне. Таму мільёны людзей у сьвеце штучна ўводзяць у рэжыме аўтапілота. Ім у галаву запісваюцца розныя праграмы. Адным: “Ісус уваскрос” — яны лятуць па сваёй праграме. Другім: “Алах акбар” — і яны лятуць па сваёй. Трэцім — “Карл Маркс і Ружа Люксембург — нашы сьвятыні”. Такім чынам, рэлігіі й сьвецкія ідэалогіі — гэта метад [сродкі] неструктурнага кіраваньня мільёнамі людзей.”

        “Нам прапагандуюць розныя ..ізмы (сацыялізм, капіталізм, лібералізм, камунізм), а на справе мы як жылі, так і працягваем жыць у глабальнай нявольніцкай цывілізацыі. Проста калісьці рабаўладальнікі ў стражытнасьці зразумелі, што лепшы раб — гэта такі раб, які нават не ўсьведамляе, што ён раб, а атрымлівае асалоду ад свайго паднявольнага стану [“хороший раб, хороший раб…” – Рэд.]. Для гэтага рабаўладальнікі даюць рабу тое, што ён хоча. Свабоду? Не. Ілюзію свабоды!
        [Механізм стварэньня] ілюзіяў свабоды быў распрацаваны яшчэ ў глыбокай страражытнасьці старажытнаегіпецкім жрэцтвам. [Ён] рэалізоўваўся ў гісторыі чалавецтва праз сусьветныя рэлігіі, а з разьвіцьцём навукі ды тэхнікі, калі рэлігійныя веры сябе [часткова] вычарпалі, абалваньваньне людзей было пераведзена ў пласкасьць сьвецкіх ідэалогій […ізмы]. І апошняй ідэалогіяй, прызначанай адурачваць людзей, стаў марксізм.”

        Маё агульнае ўражанне: Пятроў шукае выйсьце ў нэасталінізме.

  3. verschnik кажа:

    Спроба стварыць сыстэмную тэорыю сучаснага развіцця цывілізацыі з пункту гледжання рускага чалавека. Разглядая сытуацыю перш за ўсё як ваены чалавек. Шмат карыснага і для нас.
    Трэба заўсёды помніць, што бальшавікі стварылі БССР, якая стала зараз РБ. У свой час здаецца нацыянал-камуніст Чарвякоў кінуў партыйны білет на стол і з прыкрасьцю сказаў Леніну –”Хочаце каб Польша была да Смаленска?”. Ленін задумаўся ”Да, батенькі, Червяков прав!” І была створана БССР!
    Сёння трэба каб знайшоўся такі палітык, які б сказаў Захаду ”Што, хочаце каб Расія была да Варшавы?”, а Расіі : ”Хочаце каб Германія была да Смаленска?” Але глабалізм ідзе на некалькі тэмпаў наперадзе!? Вось у чым праблема.
    Балгарскі таварыш нажаль з сваімі каментарыямі на рускай мове аб гарэлцы гаворыць не па тэме і проста не даганяе…

  4. Litvarus кажа:

    З аценкай сп. Сяргея згодзенна 99%. аб 1% пісаў тры разы вельмі складаный тэкст, але ён не перадаваўся на сайт. Калі на гэта раз атрымаецца, можа ўстаўлю свае 5 капеек.

  5. Літварус кажа:

    А не надышла пара высказацца Рэдакцым сайта аб сітуацыі якая мае месца у цяперашнім апазіцыйным руху? Ежелі Вам няма чаго сказаць, так надрукуйце хаця б мой артыкул “Мае віденне сітуацыі ў Беларусі і ў апазіцыі”. Здаецца, я Вам яго дасылаў. Вядома ж я Вас не прашу аб друку. Мне проста цікава, што у вас агульнага с такімі сайтам як АРХЕ. Белпартызан,Свабода і іншымі куды я таксама дасылаў свой артыкул.

  6. Літварус кажа:

    Сп.Вершнік,у Вас моцная інтуіцыя, як у всех тэлінавітых пісьменікаў. Вы напісалі пра балгарскага товарышча, што ён “не даганяе” (відаць, глабалізм). Хоць дагняць яго немагчыма ў прынцыпе таму што гэта працэсс, але яго можна разумець,і тады вашае “не даганяе” паўтарае выраз сучаснага расейскага філосафа А.Битова – “Задача разума – нагнать прогресс, придать ему безопасное для жизни направление, Но это какой-то новый тип “умного” разума – освободившегося от стереотипов……”

  7. verschnik кажа:

    Літварусу. ”Дэмакратыя – гэта ўлада сярэдняга класа. Між тым постіндустрыяльныя тэхналогіі робяць вялізарныя людскія массы непатрэбнымі. Гэтыя ‘’непатрэбныя людзі’’ – сярэдні клас: ён шмат спажывае і параўнальна мала стварае. З пункта гледжання эканамічнай логікі асобнай карпарацыі — сярэдні клас марны, непатрэбны і павінен быць сацыяльна ўтылізаваны. Ён зьмяньшае прыбытак. Між тым прыбытак – гэта падмурак усяго капіталістычнага гмаха. Такім чынам дэмакратыя, без сярэдняга класа ператворыцца ў інфармацыйную дыктатуру ‘’новага тыпа’’.
    З пункту гледжання эканамічнага, калі знікне сярэдні клас, разам з ім знікне і галоўная частка сучаснага спроса. А рынак без спроса — гэта ўжо не рынак….”
    ”Крызіс сярэдняга класа – прыватная праява ўсеагульнага перахода чалавецтва ў новы, яшчэ незразумелы нам стан. Адбываецца крызіс глабальных манаполій, — але ў аснове знаходзіцца якасна больш глыбокая з’ява. Менавіта гэты працэс і вызначыць будучыню….”
    ”Іншадумец” (”Чорная дупа Жаклін Бобсан” )К.Травень

  8. Літварус кажа:

    Шаноўны сп.Вершнік, я думаю што твой Жаклін Бобсон усе ж такі не дагнаў прагрэс. Твае ссылкі на “прыбытак”, “капіталізм”, “эканамічную логіку” сведчаць аб гэтым. Я не змагу тым больш ў каментары даказаць табе гэта. Дам некалькі цытат, а ты падумай. “Это делает сам капитал. Именно он отменяет детерменированность общества способам производства.Именно он замещает рыночную форму структурной формой ценности. А уже ею регулируется вся нынешняя стратегия системы. Эта социально-историческая мутация прослеживается во всем. Так, эросимуляцией повсюду открывается возможность взаимной подстановки элементов, которые раньше были протеворечивыми или диалектическими противоположными. Всюду идет одно и тоже ” порождение симулякров ” ; Взаимные подстановки красивого и безобразного в моде, левых и правых в политике, правда и лжи во всех сообщениях массмедиа, полезного и бесполезного в бытовых вещах, природы и культуры на всех уровнях значения в нашей системе образов из знаков исчезает все основные гуманистические критерии ценности, определявшие собой вековую культуру моральных, эстетических, практических суждений. Всё становится не разрешимым – характерные эффект господства кода, всецело основонного на принципе нейтрализации и неотличимости. Это, так сказать, мировой бардак капитала – не для проституции, а для субституции и коммутации, для подмены и подстановки.”

  9. verschnik кажа:

    Літварусу. Экстэр’р. Вар’ятня ў Пячэрску. ‘’–Леў Давыдавіч’’, звярніце ўвагу, што ў цяперашні час кіруючае кола ў першую чаргу ўплывае не на ўсё грамадства, а на эліту. На тых хто ўдзельнічае ў прыняцці і спраўджванні значных рашэнняў.
    –Дадам болей, ‘’Эдгар’’, яны ствараюць гэтых людзей, асоб, моду, гледзішча, светапогляды, густ новага кшталту. Робяць новыя прымітыўныя ўзоры, матрыцы, эталоны для пераймальніцтва. Паспяховы клоўн Жулікоўскі не меньш важны для кіраванне масамі — чым мысляр Канчалоўскі — ён прыцягвае сваімі зразумелымі камандамі ‘’рабі, як я’’, не гледзячы на ўсе дасягненні логікі і вышыні духа рэжысёра Канчалоўскага.
    ‘’Троцкі’’ задумліва пазіраў праз вакно на панадворак, дзе нечакана пайшоў дождж. На ягоным заўсёды непранікальным твары зараз праступала здзіўленне.
    –Канечна і камунякі стваралі камуністычныя эліты ў іншых краінах, выхоўвалі і вучылі эліты. Уздзеяння на свядомасьць эліты значна рэнтабельней, чым ўздзеяння на свядомасьць грамадства. Сёння свядомасьць нашай эліты трансфармуецца вельмі хутка, яна пачынае думаць па-іншаму, чым усё астатняе грамадства. Такім чынам сігналы з сацыяльных нізоў наверх да эліты сёння не праходзяць ці ўспрымаюцца неадэкватна.
    — ‘’Леў Давыдавіч’’, мне здаецца, што яны проста купілі эліту. Стварэнне новых светапоглядаў і ўзораў паводзін – гэта ўжо надстройка. Але гісторыя паказала, што эліты без свайго народа хутка прыходзяць у заняпад і гінуць…
    — Яны з’едуць, ‘’Эдгар’’. Застанецца раздробненая тэрыторыя з занядбаным і значна зменшаным, неадукаваным, малаграматным насельніцтвам, плямёнамі, групоўкамі, дзе кожны будзе сам за сябе…”
    ”Іншадумец” (”Чорная дупа Жаклін Бобсан”) К.Травень (Жаклін Бобсан — карэспандэнтка Бі-бі-сі.” з пякучым позіркам афрыканскіх вачэй, з дзіўным аб’ёмам чароўных сцёгнаў…” Адна з гераінь новага апавядання пісьменніка.)

  10. Літварус кажа:

    Сп. Вершнік, гаварыце ясна. Хто гэтыя колы, якія ўсё і усіх купляе, нават эліты тых ці іншых народаў. Як можна купіць усю эліту? Раней ролю гэтых колаў выконвалі служкі дьябла. Хто дьябал цяпер у вас? Ці вы без паняцца ворага нічога не можаце зразумець ў сучасным жыцці? Гэта ужо амаль расейшчына – замест таго каб зразумець сябе , яны ствараюць вобраз ворага і пачынаюць з ім змагацца.

  11. verschnik кажа:

    Літварусу. Вам разжуй, у рот пакладзі, праглыні і ўсмакчы за вас вашым страўнікам. Не будзьце дзіцём! Што датычыць ”ворагаў”? Іншы раз чалавек сам сабе вораг. Дастаткова пасадзіць градку цыбулі ці гароха, як у хуткім часе можна заўважыць як гэтыя культурныя расліны абкружаны іхнімі ”ворагамі” — пустазелем. У кожнай жывой істоты, грамадства, дзяржавы мноства унутраных і знешніх ворагаў. Гэта адзін з універсальных законаў быцця!

  12. Літварус кажа:

    Сп. Вершнік, тое што Вы называеце ворагамі, я называю пераспределеніем працы – умным харошую, легкую, творчую, дурням – дрэнную. Здаецца гэта адно і тое ж,але абарфобка розная. Вашая павялічвае колькась Зла, якога і так зашмат. Вашая бліжэй да марксізма.

  13. verschnik кажа:

    Літварусу : Вы жывеце ў чорна-белай рэчаіснасьці. На самай справе рэчаіснасьць разнакаляровая і ў ёй існуюці і марксізм рэальнасьці і маоізм, капіталізм і неокаланіялізм, сацыялізм і глабалізм … і прочая і прочая і прочая. Дарэчы творчая праца– не значыць лёгкая.
    Прасцякі, якія таксама жывуць у спрошчанай чорна-белай рэальнасьці бывае значна больш жывучыя, чым разумныя і творчыя. У пошуках Істыны, мы павінны будаваць сваю ліцвінскую Ідэю, якая будзе канкурэнтназдольнай сярод іншых Ідыялогіяў Еўропы і Азіі. Вы ж, Літварус, жывеце ўтопіямі і імкнецеся стварыць ўсёабдымную Ідэю-тэорыю з якой згадзіліся б усе астатнія народы і краіны.
    Чытайце ”Імперскі сіндром” і ”Брыгадны генерал”. У ”Брыгадным генерале” упершыню ў беларускай літаратуры аўтар стварыў вобраз героя, які не зневажаючы іншых, крочыць сваёй ўласнай дарогай. Пазітыўны, вясёлы, працавіты, справядлівы, разумны і таму ўжо багаты..

  14. Літварус кажа:

    Сп.Вершнік, калі карыстацца вашай аналогіяй з раслінай у якой ёсць знешніе і унутраные ворагі, то Вы і Рэдакцыя Сайта зацыкліліся на знешніх ворагах, а я на ўнутраных. Хто вырве куколлле вакол нашай расліны? Толькі гаспадар градкі, у нашым выпадку – Бог. Але Бога няма. І таму нашые “ворагі” ў Маскве, Варшаве, Берліне, Пекіне, Бруселі, Вашінгтоне Тель-Авіве…жывуць і квітнеюць. Слова ворагі я узяў ў двукосье, таму што няма, ані сталых сяброў, ані сталых ворагоў. Выбіраецца асноўный вораг на дадзены час, а з астатніх робяцца сябры. Рэдакцыя сайта і Вы гэтага не разумееце. (гэта тэорыя Змовы, якая пануе у маскалёў). Але расліна можа сама паспяхова абараняцца ад блізкіх і далёкіх “ворагоў”, калі яна будзе моцнай, перастане хварэць. Маю прапанову як яе лекаваць Вы ведаеце. Таму вашая заувага што я “імкнуся стварыць ўсеабдымную Ідэю-тэорыю з якой згадзіліся б усе астатніе народы і краіны”, гэта вашая праекцыя, г.з. вы імкнецеся да гэтага. Сучасная філософія ствярджае, што гэта немагчыма ў прынцыпе. Але Вы гэтага не разумеееце. Літвінскай ідэі не трэба быць канкурентназдольнай сярод ідэалогіяй Еўропы і Азіі (як вы хочаце). Ёй дастакова запанаваць у нас. Тое што Вы не дагналі прагресс сведчыць вашая тэрміналогія – быццё, реальнасць, істіна…(Напрыклад, деканструкцыя – стіль філосовского творчества, маючы мэту адмову ад паняцця быцця, як такавога). Ўсё гэта старой метафізічныі хлам, якім ужо тыя хто блізка дагнаў прагрэсс, не карыстаецца. Для разумення палітыкы М.Фуко прапанаваў глядзець на палітыку праз прызму вайны. Я спрабаваў прывязаць гэта да нашай сітуацыі і напісаў артыкул, што па Фуко трэба рабіць нашай апазіцыі. Гаспадары незалежных сайтаў яго не ўзялі (баюся, што гэта нашая нацыянальная хвароба (старая шляхэцкая пыха) – друкаваць альбо толькі тое што прапанавалі самі, альбо толькі тое што “глупее гаспадароў сайта”). Але па-крыху апазіцыя пачынае разумець ў якой яме мы сядзім (канец надзеям на Выбары-Байкоты, пры акупацыйнам рэжыме, ў краінах калоніях яны безсынсоўны). Па Фуко пасля паразы 2010 г. трэба адвесці войска на перадыслакацыю, папаўненне яго свежымі сіламі і надання яму навага баявогу духу. Лічу, што гэта і ёсць прапаганда літвінства; добра што Вы прыхільнік яго. Канешне, на вайне яшчэ думаюць як абдурыць ворага, але гэта ужо справа палітыкаў-практыкаў. Сп.Вершнік, ну прызнайся шчыра, што пасля твайго награмаджэння громкіх фраз, прапанова Фуко глядзіцца занадта прымітыўнай. А між тым гэта апошняе слова суч. філософіі. Так што не я жыву утопіямі, а Вы. Калі уж для Захада (які бурліць ад павышэння заробкаў на 2%) метафара вайны карысна, то што жа сказаць пра нас, калі ідзе халодная вайна па знішчэнню нас як нацыі?

  15. verschnik кажа:

    Літварусу: Мы пераліваем з пустога ў парожняе. Аб ворагах унутраніх напісана добра ў апавяданні ”Памылка”.
    ”– Складанасьць сучаснага моманту ў адшуканьні ўнутранога ворага. Бо ўнутраны вораг, як тая шкодная сьпірахета ці інфузорыя, нішчыць здароў’е нашых дзяржаўных вантробаў знутры. Як толькі прыпынілі ў былым СССР змаганьне з гэтымі ворагамі, так вялікая краіна і ляснула на радасьць шкодным інфузорыям і сьпірахетам.
    Станіслаў ізноў зрабіў перапынак, зірнуў у залю і грозна запытаў.
    – Каму ад гэтага стала лепш? Табе, простаму чалавеку? Працаўніку, калгасьніку, рабочаму, будаўніку, каму? Унутраны вораг страшны тым, што напусьціць такога славеснага туману, гэтулькі муці падыме, што і не разьбярэш, хто свой, а хто ўнутраны вораг. Шмат трэба папацець, каб разблытаць сьвядома заблытанае.”
    ”Памылка” з кніжкі ”Маўчы і будзь хітрым” і ”Імперскі сіндром” К. Траўня. Ёсьць у камунікаце.орг.
    Але ж вы і не чыталі і чытаць не хочаце. Неяк спытаўся ў цяперашняга лідэра БНФ, калі ён пачаў мне тлумачыць сваю палітычную праграму, ці чытаў ён гэтыя кніжкі. А ён іх нават і не чуў. Чалавек напісаў ужо мастацкія творы, дзе шмат палітчыных пытаннеў выкладзена лёгка, цікава, чытабельна, а вы ўсё гэта паўтараеце да бясконцасьці, а гэта ”ровар”, які ўжо створаны.
    Так і вы, літварус тлумачыце мне, стараму рэвалюцыянеру, азбуку і палітграмату, якую я засвоіў на сваім гарбу яшчэ 25 год назад. Фуко — гэта раскручаны філосаф і літэратар, які забанівае вам глузды, а вы забанівавеце іх нам. Што такое ”перадыслакацыя”, я ведаў трыдцаць год назад.

    Пытанне і просьба да замежных чытачоў. Мне патрэбны дэталі жыцця ў горадзе Бостоне. Якія дрэвы растуць? Назва вуліцы, дзе жывуць не вельмі багатыя амерыканцы. Назва раёнаў дзе жывуць бедакі, лацінасы, мурыны, бамжы.. ЦІ можна атрымліваць дзяржаўнае пасобія, як дысідэнт атрымаўшы палітычыны прытулак і адначасова дзесьці працаваць. Назва гэтых прац: газонакасільшчк? вартаўнік?? Ці будуць абкладвацца падаткамі? Колькі можна зарабіць на гэтых работах? Магчымы яшчэ некалькі цікавых дэталяў з жыцця ў Бастоне?

    • Пан Вожык кажа:

      Как налогоплательщик США скажу Вам:
      Спасибо, у нас уже нахлебников хватает.
      Оставайтесь там где Вы есть.

  16. Літварус кажа:

    Сп.Вершнік шкадуе разам з Путіным і Лукашенкам, што развалілся Сов.Саюз; цітуе і нахвальвае сам сябе: злуецца на людзей якія яго не прачыталі: аперажае ў сваіх адкрыццях вялікіх сучасных мысліцеляў, тлумачыць іх вядомасць іхняй раскручаннасцю.

  17. verschnik кажа:

    Наогул я ні на нога не злуюся. Кожны нават мой самы злосны адверсар — гэта персанаж маіх будучых кніжак. Але калі пачынаюць азбучныя істыны нам талдычыць, то гэта расчароўвае. А без раскруткі зараз ні туды і не сюды. Таму разумныя раскручваюць сваіх, неразумныя сваіх не ведаюць і ведаць не хочуць, ставяць палкі ў калёсы.

  18. Літварус кажа:

    Сп. Вершнік, колькі разоў я Вас прашу сфармуляваць вашую дактрыну.Замет гэтага вы мне малюеце мастацкіе вобразы. Я вас зразумеў так, што Вы не супраць зноў залесці ў Расею. Цяпер гэта галоўный крытэрій па якому людзі розняцца на сяброў і ворагаў. Падазраю, што калі Вы паспрабуеце апісаць сваю дактрыну, атрымаецца жахлівая каша і тэорыя Змоў. Пачутые вашыя аргументы камуністычные – простые людзі патерпелі ад развала Саюзу. Меня гэта не пераконвае. Я нацыяналіст.

  19. Siarhiej кажа:

    Спадары verschnik і Літварус!
    Аб чым вы тут спрачаецеся? Не магу ўцяміць. Трэба неяк сабрацца ў off-line ды абмеркаваць. Геапалітычныя базавыя прынцыпы ня кепска ЎЖО выкладзеныя на Сайце, не трэба ўносіць блытаніну.

  20. Літварус кажа:

    Сп. Сяргей, а што вы зрабілі за апошнія поў года ў апазіцым руху? Мяркую, нічога. Калі вам усё ясна, то чаму вы бездейнічаеце? “Геапалітычные базавые прынцыпы ужо не кепска выкладзены на Сайце”. Калі Вы не ведаеце што рабіць, так не лічыце прапановы іншых плытанінай. Няма чаго заблытаваць.

  21. Літварус кажа:

    Сп. Сяргей, калі вам ўсё ясна і зразумела, адкажыце мне на два пытання:
    1) для чаго улада , якая задушыла ў краіне ўсё нацыянальнае, пачала ставіць стэнды з надпісамі “Я-Беларусь”? Такое ж не робіцца выпадкова! Можа яны падмацоўваюць уладу, ўнушаючы народу што яны белые рускіе і такім чынам цягнуць яго ў Расею; ставяць яго на калені, замацоўваючы рускую культуру; адсякаюць яго ад апазіцыі, якая цягне яго ў Еўропу? Калі гэта так, то што павінна рабіць апазіцыя?
    2) у нас дыктатура, ці мы хітразамаскаваная калонія Расеі? Хто першый крыкнул “Дыктатура”, да яшчэ апошняя ў Еўропе? Хто ашукаў сабе і Захад, накіроўваючы палітыку па нявернаму шляху? Тое што шлях не той, сведчыць агульная Параза і апазіцыі і Захада. Адрасую гэтыя пытанні таксама Рэдакцыі Сайта.

    • Siarhiej кажа:

      У вельмі спрошчанам выглядзе (не карыстаючыся паліталогіяй і сацыялогіяй):
      1)У нас улада бандытаў (жывем не па законах). Бандытам трэба прыкрыццё (большасьць дзярж. устаноў – “парламент”, “суды”, міністэрствы … – з’яўляюцца прыкрыццём). СМІ таксама прыкрыццё. Бандыты кормяцца з рабоў, а рабам трэба даваць пайку і дурыць галаву. У бандытаў няма нацыянальнасьці, няма культуры і паняцце цывілізацыя ім незразумелае. З боку нашай культуры і мовы бандыты адчуваюць небяспеку, таму і знішчаюць (этнацыд). Ад поўнага знішчэння нас ратуе страх бандытаў – лёс Мілошавіча, Кадафі …
      2) Відавочна, што мы калонія Масквы і наш дыктатар атрымаў “ярлык на царства” ад кгбэшнага маскоўскага хана. Ніякай паразы апазіцыі і, тым больш, Захаду няма, калі не лічыць асобных забойстваў і ўплыву сексотаў.

      Наша мэта – стаць нармальнай эўрапейскай краінай, натуральна на базе сваёй культуры, мовы, гісторыі. Вось і тлумачце гэта людзям. Гэты Сайт займаецца ПАДРАБЯЗНЫМ вывучэннем нашых праблем.

  22. Vitaut Kuplievic кажа:

    Учора і сёньня ўдзельнічаў у міжнароднай канфэрэнцыі на гістфаку БДУ. Распавядаў калегам аб макіх працах па дасьледаваньні цывілізацыі Эўропы і фармуляваньні тэорыі цывілізацыі Эўропы. Студэнты і асьпіранты праявілі зацікаўленнасьць. Чытаў даклад па-беларуску. Цікава, што сядзеў гісторык новага часу з Масквы з Маскоўскага абласнога ўніверсытэту. Казаў што разумаў па-беларуску, але ўзаўважыў што па-беларуску ніхто не размаўляе, што мова вымірае. На тое я яму распавёў, што для эўрапейца нацыянальная мова — адна з найвялікшых гуманістычных каштоўнасьцяў, ноў-хаў цывілізацыі Эўропы і шмат чаго іншага. Казаў аб тым, што ў Беларусі (адзінае мейсца ў цывілізацыі Эўропы разьвіліся ўсе чатыры напрамкі ў хрысьціянстве: праваслаўе, рыма-каталіцтва, пратэстанцтва й вуніяцтва, што па-беларуску правільна можна сказаць як госпад Ісус Хрыстос, так і пан Езус Хрыстус, як манашка, так і законьніца, як Візінтыя і Егіпет, так і Бізантыя й Эгіпет. Расейскі навуковец быў уражаны. Нарэшце даў яму адрас сайту “нашазямля”. Яго зацікаўленьне выклікала тое, што я параўнаў цывілізацыю Эўропы і цывілізацыю Эўразіі. За 45 хвілін сэкцыйнага паседжаньня многа чаго ўдалося выкласьці: акрэсьленьне цывілізацыі, нацыі й культуры, чыньнікавую цывілізацыялёгію, вертыкальную структуру цывілізацый, гарызантальную структуру цывілізацый, цывілізацыйныя працэсы, стадыі разьвіцьця цывілізацый, камплімэнтарнасьці ў цывілізацыялёгіі, паняцьце аб надцывілізацыях, наменклятуру ды сыстэматызацыю цывілізацый, табліцу цывілізацый, нацый ды культур, абазначэньні цывілізацый ды мн. іншае.
    Цікава, што пры дыскусіі адна расейская навукоўка сказала, што СССР і сістэму сацыялізму развалілі, а беларуская калега выказалася пра тое, што яны разваліліся самі.

  23. Vitaut Kuplievic кажа:

    У прыватных размовах выявілася, што зацікаўленасьць маім рэфэратам была вялікая, што ёсьць цэлыя пласты гуманістычных ведаў, якімі беларускія студэнты й асьпіранты што навучаюцца ў Беларусі не валодаюць. Тое ня дзіва. Расейцы праявілі добры інтарэс да цывілізацыялёгіі й далі мне свае кардынаты. Аказалася, што ў Расеі выдадзены 7 тамоў гісторыі Эўропы па-расейску і г. д. Аднак Эўропа як адзіная цывілізацыя ад Украіны й Беларусі да Партугаліі, Францыі і Вялікай Брытаніі там мала кім разглядаецца.
    Беларускі асьпірант мне задаў пытаньне аб тым, дзе на ўсходзе сканчаецца цывілізацыйная Эўропа. Я адказаў, што гістарычна беларусы й украінцы мелі эўрапейскую гісторыю, значыць на Беларусі й Украіне.
    Уражаньне ад пытаньняў атрымалася вельмі добрае. Тое — выбітная магчымасьць выкласьці свае навуковыя веды!

  24. Licvin кажа:

    Вельмі добра, шаноўны Vitaut Kuplievic, што вы свае веды выклалі па беларуску. Так і павінна быць! Дзякуй Вам за гэта!

  25. Літварус кажа:

    Што да мяне, то выкладанне сваіх ведаў па літварускі – гэта мала. У нас ідзе вайна па знішчэнню нас як нацыі, і здаецца, нашые ворагі нас перамагаюць, а шаноўны Куплевіч робіць даклад гдзе гаворыць аб нейкіх пластах гуманістычных ведаў, выпендрываецца перад маскалі што , маўляў, ён еўрапеец, а яны неведама хто … карачэй кажучы, суцельнае пустахвальства. Челавества ўехала ў эпоху гіперреальнасці, якая адметна тым што няма розніцы паміж уяўным (воображаемым) і рэальным, адбылася замена рэальнага знакамі рэальнага, сучасная культура эвалюціяніруе от парадыгмы апісання реальнага да хавання таго што ніякой рэальнасці няма, адбылася перамога спекуляцыўнага вобраза рэальнасці над рэальнасцью як такавою, – ў гэтай сітуацыі ад вашай навуцы патрабуецца каб яна падштурхоўвала раз’юшаны натоўп людзей на нешта добрае і не больш. Вы павінны былі паведаміць нам чым дыхае сучаснае ресейскае грамадства, якія адносіна рускіх і татар, праваслаў’я і мусульманства, ці як там ставяцца да магчымасці развала РФ, ці асмеліліся вы сказаць маскалям што мы па сутнасці балты і зусім ім не браты, хутчэй, заклятые іхніе ворагі (хоць бы ў прыватнай размове). Рускіе маюць жаночы характер ў сэнсе вельмі хочуць спадабацца іншым і спачатку вызначаюцца як вельмі мілые і слаўные людзі, амаль такія ж самые як і іхнія суразмоўцы. Сат Мацкевічі “віленскі зубр” ў даваеннай Польшчы успамінае, што адзін рускі афіцер у цягніку і відаць падвіпыўшы, так хацеў спадабацца яму, што ствярджаў што ён не супраць каб маскалі перайшлі на польскую мову пасля рэвалюцыі. На ўсех замежных мерапрыемствах маскалі ў тым ліку і на вашай ёсць гэткімі падвыпіўшымі афіцерамі – бяруць у вас тэлефоны, просяць рефераты, запрашаюць ў Маскву… Я прасіў Вас даць рэкамендацыі што рабіць апазіцыі у яе цяперашнім стане. Калі вашые веды нічога не падсказываюць вам на гэты конт, то яны суцельная балбатня, а вы “безполезный едок” як вызначылі б вас у нацыстскай Германі і накіравал бі вас на фізічную працу.

  26. Vitaut Kuplievic кажа:

    Я сфармуляваў абектыўную навуку аб цывілізацыях. У будучыні павінен зьявіцца курс “Цывілізацыя, нацыя, культура” па форме руху матэрыі аналягічны курсу “Агульная біялёгія” у біялягічнай форме руху матэрыі.
    У хімічнай форме руху матэрыі выбітна сістэматызацыя хім. элемэнтаў Дз. Меньдзялеева, у біялягічнай — сыстэматыка біёты, а ў сацыяльнай — сістэматыка соцыюмаў (цывілізацый, нацый і культур). Любы адэкватны навуковец, зь любой дзяржавы сьвету разумее неабходнасьць сыстэматызацыі соцыюмаў. Дапускаю, што ёсьць адэкватныя расейцы (навукоўцы й дысыдэнты). Можа я рамантык, але дапускаю. Сп. Літварус мяне ацьвярэзвае. Гэта сур’ёзна.
    Усім дысыдэнтам (апазыцыі ў сучаснай Беларусі нямашака) патрэбна чытаць сайт паважанага праф. А. Астроўскага, што я і прапагандую. Скончыць бясплённыя разборкі між сабой і змагацца за беларускую нацыянальную дзяржаву, бо стадыя нацыі ў разьвіцьці соцыюмаў — прагрэсіўнае гуманістычнае ноў-хаў.
    Як толькі два гады таму я зьявіўся ў Беларусі каб даглядзець старога хворага бацьку — зацікавіліся мною адпаведныя людзі з адпаведнага інстытуту. Вынік — паводле іх вэрсіі, я — псыхічна хворы, алкаголік на другой ступені алкагалізму і г. д. і г. д. Пасылаюць мяне ў канцлягер 21 ст. Наваградзкі ЛТП на вырпаўленчыя працы, таму з другой паловы ліпеня гэтага года я знаходжуся на нелегальным становішчы, не магу ўехаць туды дзе жыву (у свой дом). Пры нявысьветленых абставінах спаліўся мой стары хворы бацька (пасьпеў легальна пахаваць бацьку). Чакае мяне суд у складзе расстрэльнай тройкі (на ўзор часоў расейска-савецкай акупацыі), вываз з Варанова ў Наваградак, побыт сярод лепшых людзей у ЛТП, працы, правакацыі й г. д.
    Цяпер пішу працу і прымаю захады па выратаваньню майго адзінадумца, супроць якога ўзбуджана крымінальная справа і які дапамог соткам людзей у сваім жыцьці. Так што не адразу ратую сваю скуру.
    Знаходжуся ў міліцэйскім вышуку, жыву на ахвяраваньні, харчуюся і мыюся там, дзе пападзе. Як Вам, спадару Літварусе?
    Не крычу ўсім дапамажыце, бо ведаю, што дапамогуць рэальна нямногія.

  27. Vitaut Kuplievic кажа:

    Яшчэ, пяць месяцаў працаваў у школе, але ў школе мяне здалі сэксоты адпаведным людзям. Прыехалі хлопцы з адпаведнага інстытуту і шэф школы мне не працягнуў кантракт. Шэф сказаў, што за мною па пятох палююць адпаведныя людзі з адпаведнай інстытуцыі. А я нават у такой сытуацыі ўдзельнічаю ў канфэрэнцыі і размаўляю з навукоўцамі. Легальна. Як Вам, шаноўны сп. Літварусе?

  28. Siarhiej кажа:

    Сп. Kuplievic, звяжыцеся са мною, можа чым дапамагу. А.А. ведае як.

  29. Літварус кажа:

    Сп.Kuplievic, я мяркаваў, што вы ёсць паспяховый маладзен які хаваецца ад жыцця ў сваёй навуцы, а Вы змагар якой робіць для нашага Вызвалення значна больш чым я, таму выбачайце за грубасць майго каментара. Да і ўсе мы крыху цяпер паехалі з глузду. таму заувага Сяяргея што у нас ніякой паразы няма меня вельмі здіўляюць.Сп. Куплевіч , вы усё ж марыце што магчыма стварыць нейкую сістему ведаў аб грамадстве, цывілізацыях магчыма. Я ў гэта не веру. Калі вы не супраць, я потым паспрабую падмацаваць гэта цітатамі сучасных філосафоў, а пакуль трэба бегчы на цягнік. Яшчэ раз выбачаюсь.

  30. Siarhiej кажа:

    Вось тут ёсць нешта, што тычыцца тэмы Артыкулу: http://www.newsland.ru/news/detail/id/606257/

  31. Siarhiej кажа:

    Квачкову, пра якога шла гаворка ў папярэднем артыкуле, далі 13 гадоў пазбаўлення волі строгага рэжыму.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы