nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Вянок памяці: Сакрат Яновіч

18 лютага, 2013 | Каментары (1)

 

 

Памёр Сакрат Яновіч — адзін з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы, яму было 76 гадоў (падаецца паводле http://www.svaboda.org/content/transcript/24905552.html).

Сакрата Яновіча вельмі натхніла незалежнасьць Рэспублікі Беларусь, пра якую ён марыў. Гэтая падзея падмацавала яго. Ён быў з тых нешматлікіх пісьменьнікаў, хто нагадваў беларусам пра сваіх герояў, пісаў пра паўстаньне Кастуся Каліноўскага, яго аповесьць «Сярэбраны яздок» выйшла ў Менску.

Роспач выклікала ў Сакрата Яновіча вяртаньне ў Беларусь мінулага часу. Але ён не апусьціў рукі, не пакінуў беларускай нівы. Ягоныя кнігі, гадавік «Annus Albaruthenicus» («Год Беларускі») сталі адметнай часткай кнігазбору беларусаў.

Сакрат Яновіч нямала зрабіў для беларускага адраджэнскага руху ў Польшчы. Ён дапамагаў моладзі ўсьвядоміць сябе нацыянальна, пачаць працаваць на беларускай ніве.

Успамінае доктар гістарычных навук зь Беластоку Алег Латышонак:

​​«Сакрат Яновіч быў правадыром для майго пакаленьня. Калі я ўваходзіў у нацыянальнае жыцьцё, ён быў безумоўным лідэрам, настаўнікам. Сакрат і тое, што мы рабілі разам, гэта вельмі важная частка маёй маладосьці. Безумоўна, ён быў самым выдатным пісьменьнікам на Беласточчыне і адным з найбольш выдатных у агульнабеларускім маштабе. Думаю, што ягоная літаратура застанецца, і мы будзем да яе вяртацца.

Сакрат Яновіч вельмі хацеў, каб беларусы [Беласточчыны] сталі гаварыць сваім голасам. Гэта быў яго лёзунг. І безь яго нашая палітычная дзейнасьць ня мела б такога маштабу. Ён вызначаў нам вельмі вялікія мэты, але калі чалавек вялікіх мэтаў сабе ня ставіць, то ён нічога не дасягне. Ён узначальваў Беларускае дэмакратычнае аб’яднаньне. Але напачатку быў яшчэ Беларускі клюб, які існаваў неафіцыйна. Раней было беларускае незалежнае падпольнае выдавецтва, якое ён арганізаваў у 1980-ягады».

Апошнія гады Сакрат Яновіч пражыў у родным мястэчку Крынкі, што непадалёк ад мяжы зь Беларусьсю. Вярнуўся сюды зь Беластоку. У сваім доме ён заснаваў «Вілу Сакратэс» — беларускі культурніцкі асяродак, выпускаў штогадовы часопіс.

Ад рэдакцыі:

Некаторыя сябры рэдакцыі ведалі спадара Сакрата асабіста з 1990-х і глыбока паважалі.

Каментары (1)

  1. Licvin кажа:

    Патрыёт Беларусі, як ён радаваўся аднаўленню нашага суверынітэту ў пачатку 90-х гадоў. Быў нават тэлесюжэт на нашым тэлебачанні аб Сокраце Яновічу, мы чакалі што нашая эліта і ўлада пачне яго далучаць да актыўнага ўдзелу ў літаратурным і культурным жыцці Бацькаўшчыны. Здымаць тэле і кінофільмы па ягоных сцэнарах, ствараць розныя сумесныя з беластоцкімі беларусамі культурныя, гістарычныя і літаратурныя праекты.
    аЛЕ ЗАМЕСТ таленавітага Сократа на нашы культурныя нівы прыйшлі зусім іншыя людзі з такой лабудой, што зараз ужо мало хто глядзіць малацікавае тутэйшае тэлебачанне і кіно.
    Светлай памяці Сакрата. Ён пранёс праз сваё жыццё свой Крыж, выканаў свой доўг і пайшоў да Бога.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы