nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

З пункту гледжаньня легіянера

18 сакавіка, 2013 | 10 каментарыяў

Яніс Домбрава, дэпутат Сейму Латвіі, член праўленьня VL-ТБ/ДННЛ

 

16 сакавіка г.г. у Рызе прайшло штогадовае шэсьце ў памяць аб латышскіх легіянерах, змагаўшыхся супраць расейска-савецкіх захопнікаў Латвіі ў канцы Другой сусьветнай вайны. Большасьць удзельнікаў шэсьця складалі моладзь і людзі сярэдняга пакаленьня. Калону ўзначалілі некалькі депутатаў Сейму Латвіі ад VL-ТБ/ДННЛ. Шэсьце прайшло пасьпяхова, нягледзячы на спробы перашкодаў, якія рабіліся з боку прадстаўнікоў праплачанага Масквой клуба «антыфашыстаў». Мы ведаем, што і расейскія, і “беларускія” ўлады асуджаюць падобныя ўшанаваньні “былах ССаўцаў”. А як усё выглядае з боку прыхільнікаў латышскага супраціву расейскім каланізатам? (узята адсюль: http://rus.delfi.lv/news/daily/versions/yanis-dombrava-s-tochki-zreniya-legionera.d?id=43148050).

Рэдакцыя.


“Падзеі мінулага часта здаюцца чужымі й далёкімі, але варта іх уявіць, каб убачыць і зразумець іх вачамі тых, хто гэта перажыў.

Уявіце сабе – вы прачынаецеся ў рэальнасьці, калі чужы рэжым зь іншай і непрымальнай для вас культурай падпарадкаваў сабе Латвію, дзе латышам і латышскай мове адведзена другараднае месца. Чырвона-бела-чырвоны сьцяг, гімн Латвіі, шматлікія кнігі й песьні забароненыя. Чужынцы дэпартавалі вашых сяброў. Далёкія сваякі зьніклі й вы падазраеце, што яны забітыя. Існуе вялікая нявызначанасьць што да таго, ці зможаце вы захаваць свой ​​дом і ці ня будзе ваша сям’я падвергнутая рэпрэсіям.

Але ў адзін дзень усё мяняецца. Засьцярогі зьнікаюць таму, што прыходзіць іншая ўлада, каб выгнаць чужой рэжым, які за такі кароткі час прынёс так шмат пакутаў. Ваш сусед з паляўнічай стрэльбы адкрывае агонь па частках чужой арміі, якія ўцякаюць. У Латвіі падымаюць чырвона-бела-чырвоныя сьцягі й сьпяваюць гімн. Каля помніка Свабоды аднаўляюць ганаровую варту. І людзі сьпяшаюцца ўскласьці кветкі.

Празь нейкі час высьвятляецца, якія зьверствы зьдзейсьніў ранейшы рэжым. У масавых пахаваньнях знаходзяць зьнявечаныя целы шматлікіх латышоў – у тым ліку вашых зьніклых родных. Новы чужы рэжым далёка не ідэальны. Ён сьпяшаецца ускласьці ўсю адказнасьць на пэўную нацыянальную меншасьць і ўводзіць дзіўныя нашыўкі на іх вопратцы. Але асаблівасьці гэтай прапаганды не здаюцца вам значнымі. Бо пакуль Еўропа ахоплена вайной, у Латвіі параўнальна мірна, чужыя салдаты паводзяць сябе па-сяброўску, культурна і ветліва. Гэты рэжым відавочна не выступае супраць латышоў, хоць залучае іх у асобныя будаўнічыя працы. Вядома, тыя, хто спрабуе ўхіліцца, атрымліваюць арышт ці іншае пакараньне. Але гэта вас асабліва не хвалюе, бо вы гатовыя добрасумленна ўдзельнічаць у стварэньні акопаў, калі гэта спатрэбіцца.

Параўнальна мірнае жыцьцё сканчаецца, калі першы, выгнаны, рэжым зноў пачынае набліжацца да межаў Латвіі. Трывога з нагоды будучыні вяртаецца. У памяці ўсплываюць зьнявечаныя целы мірных жыхароў у масавых пахаваньнях. Самі таго не жадаючы, вы ўяўляеце сябе сярод іх. Думкі перарывае позва аб вашай мабілізацыі ў добраахвотніцкі латышскі легіён. Словазлучэньне на позьве падаецца дзіўным, але нягледзячы на ​​гэта вы бачыце магчымасьць не чакаць сваёй долі, а змагацца за свой народ і сям’ю супраць ненавіснага рэжыму.

Маці прымае позву са сьлязьмі. А бацька, які ваяваў у папярэдняй вялікай вайне ў складзе трох розных армій ганарыцца гэтай весткай і вашай гатовасьцю ўступіць у барацьбу. Ён падбадзёрвае вас словамі аб тым, што, у адрозненьне ад ранейшай вайны, вы зможаце ісьці ў бой пад латвійскім сьцягам. Параўноўваючы гэтую вайну з папярэдняй, ён кажа: “Будзем біць чырвоных, а потым і шэрых”.

Ужо на наступны дзень вы далучаецеся да падраздзяленьня, у склад якога ўваходзяць ня толькі латышы, але і многія латвійскія рускія. Пасьля нядоўгага навучаньня з латышскімі вайсковымі песьнямі на вуснах вы адпраўляецеся на ўсход абараняць сваю зямлю ад прыходу чужой улады. Не забываючы, што латышскія ваяры павінны быць гатовыя ў любы момант павярнуць зброю і супраць цяперашніх саюзьнікаў, каб аднавіць незалежную Латвію.

Прайшло шмат-шмат гадоў. У свой час вы ня здолелі вызваліць Латвію, бо сілы ворага былі занадта вялікія, а дэмакратычныя краіны не прыйшлі на дапамогу, хоць на працягу многіх гадоў пасьля вайны вы працягвалі партызанскую барацьбу, чакаючы дапамогі з захаду. Дарэмна. За сваю ваенную дзейнасьць вы атрымліваеце спагнаньне – высылку і далейшую забарону займаць розныя пасады. Але цяпер тое, за што вы змагаліся, нарэшце дасягнута. Сёньня ёсьць незалежная Латвія, але… Вам сумна. Сумна ня столькі таму, што аплачаныя агенты суседняй краіны спрабуюць зладзіць правакацыі, колькі таму, што многія службовыя асобы латвійскай дзяржавы імкнуцца ўсяляк дыстанцыявацца ад вас і вашых баявых таварышаў. Яны заклікаюць вас ціхенька памянуць загінулых сяброў на адлегласьці шматлікіх кіламетраў ад сталіцы, а не каля помніка Свабоды.

Але вам няма чаго баяцца, бо праўда на вашым баку. Нягледзячы на ​​пярэчаньні й баязьлівасьць службовых асоб, вы пойдзеце і ўскладзёце кветкі да сімвала свабоды Латвіі”.

(канец цытаваньня тэкста)

 

 

10 каментарыяў

  1. Jan Zyzka кажа:

    Пасьля нядоўгага навучаньня з латышскімі вайсковымі песьнямі на вуснах вы адпраўляецеся на ўсход абараняць сваю зямлю ад прыходу чужой улады. Не забываючы, што латышскія ваяры павінны быць гатовыя ў любы момант павярнуць зброю і супраць цяперашніх саюзьнікаў, каб аднавіць незалежную Латвію.
    ___________________________________________
    “Otpravljaetesia” v Vitebskuju guberniju ubivat’ ludej i zhech’ derevni, a potom “otpravljaetesja” dobivat’ vosstavshikh v evrejskom getto goroda Warszawy.

  2. Gans кажа:

    В Верхнедвинске почтят память жертв карательной операции “Зимнее волшебство”
    14.03.2013
    Семьдесят лет назад в феврале-марте 1943 года нацисты провели на территории белорусских Освейского, Дриссенского (в настоящее время это Верхнедвинский район), Россонского и российского Себежского районов крупнейшую карательную операцию “Зимнее волшебство”, одну из самых жестоких и кровавых. За полтора месяца они практически полностью уничтожили Освейский и большую часть Дриссенского районов. Погибли свыше 10 тыс. мирных жителей, вывезено на принудительные работы более 6 тыс. человек.
    Трагическим событиям посвящена встреча “Диалог поколений”, которая состоится в Верхнедвинске 18-19 марта. В ней примут участие спасшиеся жители сожженных белорусских деревень, молодежь Верхнедвинского района, руководители местных органов власти, представители районных государственных и общественных организаций, Белорусского фонда мира, Национального архива Республики Беларусь, сотрудники Российского фонда содействия актуальным историческим исследованиям “Историческая память”.
    Участниками мероприятия станут также руководители берлинского общественного объединения “Контакты-Kontakte”. Одним из основных направлений работы этой организации является укрепление взаимопонимания между народами и историко-просветительная работа посредством моральной и материальной поддержки пострадавших от нацизма, не получивших компенсационных выплат из Германии и не фигурирующих в исторической памяти ФРГ. Благодаря объединению более 200 человек, спасшихся жителей сожженных белорусских деревень Верхнедвинского района, получили денежные выплаты.
    В ходе встречи “Диалог поколений” состоится презентация белорусско-российского сборника документов “Зимнее волшебство”, “Нацистская карательная операция в белорусско-латвийском пограничье, февраль-март 1943 г.” и электронной базы “Белорусские деревни, уничтоженные в годы Великой Отечественной войны.1941-1944 гг.”, подготовленных в рамках проекта “Повышение статуса спасшихся жителей сожженных белорусских деревень”, осуществляемого Белорусским фондом мира и Национальным архивом Республики Беларусь при поддержке германского фонда “Память, ответственность и будущее”. Также участники встречи увидят документальный фильм “Угнанное детство”, созданный российским фондом “Историческая память”, повествующий о детях, отправленных на принудительные работы в ходе осуществления операции “Зимнее волшебство”.
    http://www.historyfoundation.ru/ru/fund_item.php?id=294

    • Siarhiej кажа:

      Няма веры расейскай і лукашэнкаўскай прапагадзе.

    • HATYNN кажа:

      Дятел !!!!Юа сьезди в ХАТЫНЬ.Там украинские нацики во главе с героем УКРАИНЫ васюрой из 118 карательного украинского батальона сожгли 160 твоих земляков только за то что они недочеловеки

  3. з...лы беларус кажа:

    Троль «Jan Zyzka… ebnulsia» чарговы раз… Мусіць ён сын жопалізаў-чыноўнікаў з Белай Русі, які адпрацоўвае “пяцікутныя зорачкі на пагонах” ў няшчаснай Амерыцы, дзе “дзеці ядуць пацукоў з голаду”… Спачуваю, бо “нервы, нервы, нервы…”

  4. Беларускі Супраціў кажа:

    20 сакавіка па рашэньню пакуль яшчэ незарэгістраванага ў Чэхіі руху “Беларускі Супраціў” — Ніна Аксёнчык і Уладзімір Малашчанка- сустрэліся з паслом Літвы ў Чэхіі Аурымасам Таурантасам па пытаньню: як ідзе расьледаваньне літоўскай паліцыяй забойства кіраўніка беларускай дыяспары ў Літве Рамана Вайніцкага. Мы маем сумневы, што пад ціскам рускага ФСБ Літва можа спусьціць на тормаз гэту крымінальную справу.
    Такі зварот быў выкліканы заклапочанасьцю тым, што ад 6 сакавіка няма інфармацыі пра ход расьледаваньня забойства. Нават яшчэ ня ўказана прычына сьмерці Вайніцкага.
    Якія б сьпекуляцыі вакол Вайніцкага не вяліся зараз, але для беларускай культуры ён зрабіў нямала. Вядома, мінус тое, што ён супрацоўнічаў зь беларускай амбасадай у Літве. Але зьверскі забіты наш суайчыньнік. І беларуская дыяспара не павінна цяпер рабіць выгляд, што нічога не здарылася.
    Пасол Літвы А. Таурантас таксама сказаў, што гэта справа ўстрывожыла ўсю Літву і паабяцаў, што расьледаваньне забойства будзе праведзена да канца.

    “Беларускі Супраціў”, Прага, 20.03.2013

  5. Jan Zyzka кажа:

    Ну так как, будут гроздья гнева по поводу свабодалюбивых латышскіх карателей?

  6. С.Высоцкі кажа:

    Ніколі беларускія патрыёты не забудуць на зьверствы супраць беларусаў з боку ўсіх катаў: нямецкіх нацыстаў, латышскіх нацыстаў, савецкіх партызанаў, украінскага паліцэйскага батальёну, польскай Арміі Краёвай, расейскіх нацыстаў і падразьдзяленьняў Власава.У адрозьненьне ад дзеючага рэжыму і ягоных трусьлівых дасьледнікаў мы маем гонар казаць усю праўду, пра ўсіх.Гэта пастанова нацыянальнай эліты,якая дзеля палітычнай каньюктуры ніколі не ацураецца праўды.
    ЧАМУ НІХТО НЕ ЎЗГАДВАЕ ПРА ЗЬВЕРСТВЫ ДРУЖЫНЫ СС ГІЛЬ-РАДЫЁНАВА ДЫ ІНШЫХ РАСЕЙСКІХ ЧАСТАК, ЯКІЯ СЛУЖЫЛІ Ў НЕМЦАЎ, ЯКІ ПОТЫМ ПЕРАЙШОЎ ДА САВЕЦКІХ ПАРТЫЗАНАЎ І НАВАТ АТРЫМАЎ ОРДЭН ЗА ЗАСЛУГІ ПЕРАД САВЕЦКАЙ УЛАДАЙ?! А МІРНЫЯ ЖЫХАРЫ, ЗАБІТЫЯ ПЕРААПРАНУТЫМІ АГЕНТАМІ НКВД, КАБ СКІРАВАЦЬ БЕЛАРУСАЎ СУПРАЦЬ НЕМЦАЎ?!
    Ужо нават гісторыкі савецкай школы прызнаюць гэтыя факты, тады ЧАМУ НІДЗЕ АКРОМ ЯК НА НЕЗАЛЕЖНЫХ САЙТАХ НЕ ЎСПЛЫВАЕ ГЭТАЯ ІНФАРМАЦЫЯ?!
    Вельмі часта героі аднаго народу не зьяўляюцца героямі суседняга…Немажліва сабе ўявіць, каб героі Грэцыі, якія біліся супраць турэцкага панаваньня, сталіся героямі Турцыі.Сьцяпан Бандэра не будзе пэўна героем расейцаў і палякаў…Гэта адказ, чаму беларускія патрыёты не бяруць удзелу ў маршах латышскіх легіянераў…Прынамсі АК БПС адмовілася ад прапановы ўзяць удзел у гэтай акцыі.
    Аднак тут ідзе маніпуляваньне, адно- хто ваяваў на сваёй зямлі за сваю незалежнасьць, ды зусім іншае-хто паліў беларускія вёскі ды забіваў габрэяў…І ўдзельнікі дыскусіі гэта мусяць разумець.Не будзем блытаць Божы дар з яешняй…
    Вывучэньне і веданьне гісторыі патрабуецца найперш, каб не паўтараць папярэднія памылкі, каб не паўтаралася тое зло, што тварылася раней.НАЦЫЯ МУСІЦЬ РАБІЦЬ ВЫСНОВЫ З ТРАГЕДЫІ.
    Чаму розная пошасьць мучыла і забівала беларусаў?!Чаму гэта не адбывалася ў такіх маштабах у Літоўскай Рэспубліцы, у Заходняй Украіне?! Бо ў нас бракавала нацыянальнай сілы, бо слабыя былі да непрыстойнасьці, і кожны разглядаў наш край як сваю пажыву.Вось таму беларуская моладзь сёньня на дзіва для недапечаных саўкоў шануе БНП, паважае тых беларускіх нацыяналістаў, якія з рызыкай, а то і коштам свайго жыцьця ўзьнімалі зброю СУПРАЦЬ УСІХ АКУПАНТАЎ.Дарэчы ўзгадаць, што і дзеячы Беларускай Цэнтральнай Рады і БКА ратавалі вёскі ад карнікаў, таму хапае дакумантаў, хоць нават за лукашэнскім часам гэбьё зьнічтажала падобныя “няправільныя” архіўныя матэрыялы.ТАМ ДЗЕ ЎЗЬНІКАЛА НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ВАЙСКОВАЯ СІЛА-РЭПРЭСІІ СПЫНЯЛІСЯ, АЛЬБО ПРЫНАМСІ ЗЬМЯНШАЛІСЯ! Жах палітыкі этнацыду Лукі найперш у тым, што не дае беларусам “устаць з каленяў”,што не дае нацыі акрэпнуць.Бо слабая нацыя заўжды спакушае ліхога суседа.ГАРАНТ АД ПАЎТОРУ ПАДОБНАГА НЕ Ў БЯССЭНСОЎНЫХ ГІСТАРЫЧНЫХ МАСТУРБАЦЫЯХ ПРА ЗЛО НАЦЫЗМУ, ГЭТА І ТАК УСЕ ВЕДАЮЦЬ,А Ў ТЫМ- КАБ АДРАДЗІЦЬ СІЛУ НАЦЫІ.ГЭТА -АДЗІНЫ ПАРАТУНАК НА ЎСЕ ЧАСЫ!
    Зараз гісторыкі называюць розныя лічбы па рэпрэсіях закатаваных нацыстамі мірных жыхароў.Напачатку яшчэ ў 90-ыя гады фігуравала лічба каля 500 тысяч закатаваных нашых суайчыньнікаў.Потым называлася каля 300 тысяч.Цяпер шэраг гісторыкаў называе лічба блізу 150 тысяч.Няма слоў, прабачэньня не можа быць і за аднаго нявіннага, але ў адных Курапатах паводле афіцыйных дадзеных ня менш 200 тысяч закатаваных расейскімі камуністамі беларусаў…
    Веданьне таго што было не павінна перашкаджаць ісьці наперад.З суседнімі краінамі мусіць быць адбудаваная сістэма стасункаў, гандлю, супрацоўніцтва, якая б гарантавала нашую незалежнасьць і бясьпеку.А НАСАМРЭЧ ЦЯПЕРАШНІ РЭЖЫМАМ ВЯДЗЕ ПА МНОГІХ АСПЕКТАХ ТУЮ Ж ПАЛІТЫКУ, ЯКАЯ І ПРЫВЯЛА ДА ТРАГЕДЫІ 20-ГА СТАГОДЗЬДЗЯ.І ні ў якім выпадку нельга дазваляць расескай імпербюракратыі выкарыстоўваць сябе ў ейных звадках супраць іншых народаў.БО ПЕРШЫМ ВІНОЎНІКАМ БЕЛАРУСКАЙ ТРАГЕДЫІ БЫЛА МАСКВА , якая рэпрэсіямі і гвалтам так аслабіла некалі вялікі народ.
    Можна ўвесь час цярзаць сябе мукамі за тое, што тварылі акупанты ўсіх масьцей з нашым народам, а можна рабіць практычныя высновы ды дзейнічаць каб упярэдзіць падобныя сцэнары.
    ГІСТАРЫЧНАЕ СУЖЫЦЬЦЕ З РАСЕЯЙ СЯБЕ ДЫСКРЭДЫТАВАЛА ЦАЛКАМ.МЫ СКАРАЦІЛІСЯ ТЭРЫТАРЫЯЛЬНА І КОЛЬКАСНА.КОШТАМ СТРАШЭЗНЫХ АХВЯР БЕЛАРУСЬ ПЕРАЖЫЛА 2 СУСЬВЕТНЫЯ ВАЙНЫ, ДЗЕ БЕЛАРУСАМ АДВОДЗІЛАСЯ РОЛЯ ГАРМАТНАГА МЯСА.БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ ПЕРАДАВАЛІСЯ ІНШЫМ НАРОДАМ Ў ІМПЕРСКІХ ГУЛЬНЯХ КРАМЛЯ.ЛЕНІНСКІЯ І СТАЛІНСКІЯ РЭПРЭСІІ ВЫРЭЗАЛІ ЦЭЛЫЯ ПЛАСТЫ НАРОДУ! РУСІФІКАЦЫЯ ДЫ РАЗБУРЭНЬНЕ ПАДМУРКУ НАЦЫІ ДАЙШЛО ДА МЯЖЫ…
    Пара навучыцца глядзець на гісторыю сваімі, а не чужымі вачыма…

    • Рэдакцыя кажа:

      Наша пазіцыя ў гэтых пытаньнях ідэнтычная.
      Рэдакцыя заклікае спадара Сержука падрыхтаваць артыкул па гэтым матэрыяле (дастаткова і невялікага) і выставіць на нашым сайце.

  7. Litvarus кажа:

    Выйсце з таго жаха аб якім напісаў сп. Высоцкі можа быць толькі адзінае. Адмовіцца ад мянушкі беларус, якую нам наляпілі маскалі. Згодна з ёй, маскалі пры усялякай нагодзе знішчаюць нас як недастаткова рускіх, а суседзі нас знішчаюць як рускіх. Ненавісць у людзей вызываюць не дрэнные людзі, а фальшывые людзі. Мы такімі сталіся дзякуючы нашаму новаму назову белые рускіе. Я шмат разоў на усіх сайтах запытываў аб адным і тым жа – што азначае, што нашая улада, якая пад корень знішчае і амаль знішчала дашчэнту нашае Нацыянальнае, раптам заставіла усю краіну бігбордамі “Я-Беларусь”. Ці не ёсць гэта доказам што гэта назва дапамагае трымаць наш народ на каленях? Маскалі на 99% лічаць нас другаснымі рускімі і таму выказваюць ў адкрытую не павагу да нас. Да усіх – пачынаючы з Лукашенкі і канчаючы Пазьняком. Для усіх іншых народаў Свету мы пасмешышче сваім назовам. 150 гадоў спробаў прышчапіць нашаму народу беларускую нацыянальнасць атрымалі фіяска, калі народ ў 1994 г прагаласаваў за челавека які ў адкрытую здэківаўся з беларускасці. Не удалося этага і БНФ да сіх пор. Чаму толькі у нас перамагла руская культура пытаюся я. Малчаніе, або суцельны плач – таму што у нас шмат балот, у нас кепскіе суседзі і г.д.Знаходзяць тысячы апраўданняў (гэтым перапоўнены незалежные СМІ) нашай агульнай Паразе. Чаму народ не ідзе за апазіцыёй – пытаюся я. І зноў лапочуць нешта несуразнае. А адказ відавочны. Народ думае, што яго сутнасць ў яго назве і тады сутнасць яго ёсць “рускасць”, а апазіцыя яго цягне прыч ад Расеі. Так як ён пойдзе за ёй?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы