nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 2: падзеньне Карабанава)

май 12, 2013 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Карабанаў 1 

Пагаворым цяпер пра “сьвята Перамогі”, альбо 9-май. Летась мы сфармулявалі прынцыпы свайго стаўленьня да шэрагу асьпектаў адзначэньня цяперцамі (і расейскай імперыякратыяй) гэтага сьвята (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2012/05/28/5162/). Карыстаючыся сфармуляванымі крытэрамі, цяпер можна аналізаваць ацэнкі іншых (да таго ж, гэта ідэалагічна карысна). Давайце зробім такі аналіз з нагоды толькі што адсьвяткаванага 9-мая ў Беларусі й на Расеі, што справакавала выказацца многіх…

 

 

На пачатак нагадаем, што летась у артыкуле “9-май і яго сімвал — каларадская стужачка (Д пр-п 133)” наша рэдакцыя зрабіла наступныя прад’явы прарасейскім цяперскім уладам у сёньняшняй РБ:

– мы не прыймаем тое, што памяць пра звыштрагічныя падзеі мінулай вайны, сьмерць мільёнаў людзей цынічна выкарыстоўваецца цяперцамі ў Беларусі й імперыякратамі на Расеі для сваіх брудных палітычных мэт. Такое выкарыстаньне памяці пра тую вайну, закладзенае ў адзначэньнях 9-мая – гэта тыповае блюзьнерства;

– беларуска-літвінскі народ, як і многія іншыя народы Еўропы, па завяршэньні Другой сусьветнай вайны не атрымаў ні свабоду, ні нацыянальна-дэмакратычных урадаў (зьяўляючыся нібы “народам-пераможцам”, ён нават страціў частку сваёй тэрыторыі – Беласточчына). Адных акупантаў (заходніх) замянілі іншыя (ўсходнія) “карычневых” зьмянілі “чырвоныя”. Гэтага для сапраўднага сьвята, для сапраўднай радасьці яўна недастаткова;

– у цяперашняй форме адзначэньня 9-мая выклікае пратэст таксама тое, што шануюцца выжылыя ветэраны (бывае, нават фальшывыя) і на гэтым фоне амаль забываюцца тыя, хто загінуў, а значыць, сапраўды ваяваў. Хто выжыў (а гэта пераважна тыя, хто служыў у штабах, тыле, у заградатрадах НКУС) — таму ўсё, хто загінуў — таму нічога. Уражвальная, сатанінская несправядлівасьць;

–  у якасьці сімвала воінскіх ахвяраў і пакутаў у Другой сусьветнай усё больш прапагандуецца Георгіеўская стужачка. Аднак гэта – сімвал імперскай агрэсіі (у тым ліку сімвал захопу Вялікалітвы-Беларусі расейскай імперыяй яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя, у часы Кацярыны ІІ), яшчэ большы па сваім негатыўным значэньні, чым серп і молат, чырвоная зорка і чырвоны сьцяг.

(канец цытаваньня)

А цяпер давайце паглядзім, якія недахопы ў адначэньні 9-маяў са свайго боку бачаць некаторыя грамадскі актыўныя расейцы.

Вось, напрыклад, вершаваны тэкст (мы яго пераклалі й перавялі ў пісьмовую форму), якім вось тут –  http://www.youtube.com/watch?v=f3EUkS-Anz0 – суправаджаецца матэрыял пад назвай “Правільны погляд на Дзень перамогі” (на жаль, аўтара верша выявіць не атрымалася; магчыма, што чытае верш сам аўтар).

 

 

“Сёньня будзе енк ды крык –

Парад, трансьляцыя прамая.

Наш расеянін ўжо прынік к бухлу –

9-е жа мая!

 

Ня тое, што вашывыя 100 грам

Махнуць – ня грэх махнуць і бочку,

Каб пакрычаць: “Віват дзядам!

Мы – унукі перамогшых! Кропка”.

 

Затым на сьвята – млад ды стар,

Усе, як адзін, папруцца ў цэнтар.

Бо на цэнтру́́ другі базар,

Там атмасфэра, там канцэрты.

 

Там шлюхі з быдлам, з підар’ём.

Па тварах – пацыенты дуркі.

Усе разам прапяюць, жыўцом,

Як “біўся аганёк у пячурцы”.

Карабанаў  3

Стужку Георгія знайдзём,

На чым заўгодна (нават кедах),

Яны аруць: “Фашызм сасёт!

Спасіба дзеду за Пабеду!”

 

З трыбуны ўлады пра вайну,

Пра подзьвіг труць з нас цісьнуць жаласьць,

А ўціхара здаюць зямлю,

Каб тая рускім не дасталась.

 

Гляджу на гэты я кагал,

На гэтую мярзотну тусю,

І лезуць думкі: дзед ваяваў

За гэтых, ці ж? За гэты мусар?

 

Калі за іх, дык вырак мой

Да болі будзе ясны й гнеўны:

Ты, дзед, вядома ж – наш герой.

Шкада, што подзьвіг твой… дарэмны”.

 

(канец верша; наш пераклад, вядома, недасканалы, прапануем зрабіць лепшы)

Карабанаў  2А вось, што піша нейкі аўтар, які хаваецца пад нікам “Сьветазар”, у артыкуле пад назвай “9 траўня 1945 – чыя гэта перамога?” (гл. тут: http://via-midgard.info/index.php?newsid=30422). Дарэчы, артыкул, які мы нязначна адрэдагавалі, суправаджае вядомае фота нейкай жанчыны, якая, выдаючы сябе за ветэранку Другой сусьветнай, цынічна чэрпае разнастайныя асабістыя карысьці з гэтага. Такая дзікунская мімікрыя зьяўляецца цяжкім злачынствам, але дзеяньні гэтай жанчыны чамусьці ніхто не спыняе…

“Калі ўся гэтая камуноідная публіка сьвяткуе сёньня «дзень перамогі  9 траўня», то ўзьнікае адчуваньне, што знаходзішся ў вар’яцкім доме. Што яны сьвяткуюць, незразумела.

Якая краіна перамагла ў гэтай вайне? Адказ: СССР.

Дзе ж яна, гэтая вялікая краіна-пераможца? Няма яе. Лопнула сэсэсэрыя, як мыльная бурбалка.

А што тады сьвяткуецца? Перамога якой краіны? Краіны, якая зьнішчана?

Можа быць, гэта перамога НАТА? Войскі НАТА ўжо выступалі з парадам на Чырвонай плошчы. Гэта іх перамога? [войскі НАТА стаяць у цэнтры Расеі, пад Ульянаўскам. – Рэд.]

Які народ перамог?  Адказ: Савецкі народ.

Дзе ж ён, гэты народ? Няма яго. Памёр вялікі савецкі народ – будаўнік камунізму. Раптоўна сканаў.

Цяпер саўкоў абзываюць расейцамі. Яны цяпер расеяне. Негр – расеянін, армянін – расеянін, азербайджанец – расеянін. Ну, пра габрэяў і казаць няма чаго. Яны і савецкія, і рускія, і расеяне. Габрэі – народ універсальны. Як яго ні абзаві, ён ўнутры сябе ведае, што ён – габрэй. Рускім бы мець такую ж нацыянальную самасьвядомасьць.

Дык гэта чыя перамога? Габрэяў?

Савецкі Саюз, які перамог, быў ня проста дзяржавай, а тэакратычнай дзяржавай з «самай перадавой, адзіна правільнай у сьвеце ідэалогіяй» – марксізмам-камунізмам.

Ну, і дзе ж сёньня гэтая самая перадавая ідэалогія? Лопнула, як мыльная бурбалка.

Цяпер расеяніна труцяць не марксізмам, а хрысьціянствам. Мода зьмянілася.

Дык якая ідэалогія перамагла? Марксізм-ленінізм? Ці нешта іншае?

А які сьцяг перамог? Дзе сьцяг перамогшай дзяржавы? Дзе чырвоная ануча з жыдамасонскай пентаграмай і масонскім сярпом і молатам? Няма сьцяга. Новы сьцяг Расеі – трыкалор. Гэта сьцяг, пад якім уласаўцы (й іншыя рускія воіны) ваявалі на баку Гітлера супраць сталінскай банды.

У выніку краіна-пераможца (СССР) разбурана, народ-пераможца (савецкі) зьнішчаны, ідэалогія пераможцаў (марксізм-ленінізм) здохла, дзяржаўны сьцяг стаў уласаўскім.

Дык што сьвяткуецца? Ці мы ўсё ж у вар’ятні?

Савок радуецца, што ў Вялікай Айчыннай Вайне перамагла “савецкая ўлада”. Ах, якое шчасьце! А «савецкая ўлада» ў знак падзякі скінула атамную бомбу на гэты “вялікі савецкі народ-пераможцу». Адбылося гэта 14 верасня 1954 ў 9 гадзін 53 хвіліны на Тоцкім палігоне Паўднёва-Уральскай вайсковай акругі [гэта ж адбывалася і, відаць, ня раз на беларускім Палесьсі; дый знакамітая Чарнобыльская аварыя 1986 года – найхутчэй таксама штучны створ… – Рэд.]. Так «савецкая ўлада» зьдзейсьніла чарговае жахлівае злачынства супраць чалавечнасьці. Яна заўсёды ставілася да савецкага народу, як да быдла, і вырашыла на гэтым «вялікім народзе» правесьці выпрабаваньне ядзернай зброі. У ходзе вайсковых вучэньняў, якія праводзіліся пад кіраўніцтвам «вялікага героя» (а на самай справе мацёрага злачынцы) маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава, з вышыні 13 кіламетраў бамбавік скінуў ядзерную бомбу. Яе агульны тратылавы эквівалент складаў 40 кілатон – гэта моц выбухаў у Хірасіме і Нагасакі, складзеная разам. А потым прагналі па гэтым участку савецкіх салдат. Пра гэта злачынства камуністычнага рэжыму добра піша Віктар Сувораў у кнізе «Цень перамогі» (глава 24: Адмоўны цуд).

Карабанаў 4Сёньняшняя акупацыйная ўлада давяла Расею да стану, калі значная частка рускага народу жыве ў жабрачых умовах, за рысай жабрацтва, ці проста вымірае з хуткасцю 700.000 чалавек у год. Гэта ёсьць перамога? Над Гітлерам? Ці над рускім народам?

Уся дзяржаўная ўласнасьць разрабавана, раскрадзена. А злодзеі-алігархі замест таго, каб сядзець у турме, сядзяць на самым версе расейскай улады. Гэта перамога? Чыя перамога? Злодзеяў-алігархаў?

У Расеі разгул карупцыі, злачыннасьці, наркаманіі. Чыя перамога? Каго? Над кім? Злодзеяў-алігархаў над рускім народам?

З Расеі, як з акупаванай краіны, вывозіцца ўсё: нафта, газ, лес, алюміній, нікель – усё запар. А што ўвозіцца? Зялёныя паперкі. І тое толькі часткова. Асноўную масу зялёных паперак акупанты захоўваюць на Захадзе. Хто ж кроў высмоктвае з Расеі? Можа, гэта Гітлер? Не, Гітлера даўно ўжо няма ў жывых. Можа, гэта ўсё высмоктваюць ПЕРАМОЖЦЫ? Хто ж тады гэтыя таямнічыя пераможцы?

У Расеі здушваецца свабода слова, друку, сходаў, мітынгаў, дэманстрацыяў. Душацца ўсе грамадзянскія правы. Свабодныя выбары зьнішчаны. Незалежную ад Крамля палітычную партыю зарэгістраваць немагчыма.

Крамлёўская акупацыйная кліка плюе на Расейскую Канстытуцыю і выцірае аб яе ногі. Гэта прававая дзяржава? Ці гэта акупацыйны дзяржава?

Рускі народ жыве ва ўмовах акупацыі. Крамлёўская кліка выдае і выдае ўсё новыя злачынныя антыканстытуцыйныя законы супраць рускіх. Знакаміты 282-ы артыкул КК РФ – гэта аналаг злачыннага сталінскага 58-га артыкула – артыкула КК, па якім сталінская банда згнаіла ў ГУЛАГу дзясяткі мільёнаў лепшых сыноў Расеі.

Крамлю і гэтага мала. Прыдумалі новы злачынны антыканстытуцыйны закон «Аб супрацьдзеяньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Новая палітычная шыльда «экстрэміст» прыйшла на зьмену старых палітычных шыльдаў “антысаветчык” і “антыкамуніст”. Што зьмянілася? Нічога. Гэтак жа перасьледуюць і душаць рускіх людзей за свабоду думкі й свабоду слова. Ужо пацягнуліся тысячы рускіх патрыётаў у пуцінскі ГУЛАГ [паўторым знакамітае ў 10-ы раз: ня можа быць свабодным народ, які здушвае свабоду іншых народаў! – Рэд.].

Ужо апублікаваны і стала папаўняецца акупацыйны сьпіс забароненай (так званай экстрэмісцкай) літаратуры. У гэты ганебны сьпіс уваходзяць ўжо больш за 1000 найменьняў.

Рускім забараняюць чытаць сур’ёзныя кнігі. Рускім забараняюць думаць! Забараняюць гаварыць!

Дайшло да таго, што замахнуліся ўжо на Ільва Талстога. Яго ўжо прызналі экстрэмістам. На чарзе А.С. Пушкін. У яго шмат антысеміцкіх твораў (напрыклад, «Скупы рыцар». А Пушкінская казка «Пра папа́ і працаўніка яго Балду» ні многа, ні мала заклікае рускі народ выбіваць мазгі з папоў, як гэта зрабіў герой казкі Балда. Чысты «экстрэмізм» і 282-ы артыкул КК РФ.

Потым забароняць усю рускую літаратуру, бо практычна ўсе рускія пісьменьнікі былі антысемітамі (Дастаеўскі; Пушкін; Даль; Чэхаў; Гогаль; Салтыкоў-Шчадрын; Мендзялееў; Блок; Разанаў).

Мы ўсё гэта зьбіраемся сьвяткаваць?

Гэта перамога?! Тады, чыя?!

Гэта – перамога акупантаў над рускім народам, перамога сусьветнага сіянізму!

Гэта яго перамога!”

(канец артыкула Сьвятазара)

Карабанаў 5Дарэчы, з нагоды можна прыгадаць, што пытаньні блізкай да азначанай тэматыкі ўжо падымаліся Няўзоравым – чалавекам, пра якога мы пісалі ў мінулым матэрыяле. Так, адну са сваіх скандальна-знакамітых перадач “600 секунд” яшчэ ў 1990 годзе ён прысьвяціў пытаньню: чаму ветэраны Нямеччыны, якая атрымала паразу ў Другой сусьветнай, жывуць пасьля вайны па-людску, а жыцьцё такіх жа ветэранаў, толькі ўжо з расейскага боку – ветэранаў краіны-пераможцы! – у лепшым выпадку можна назваць існаваньнем (гэтую перадачу можна паглядзець тут: http://via-midgard.info/index.php?newsid=30439).

Калі абагуліць пададзеныя вышэй матэрыялы, становіцца бачным, што ўсе пяпарэднія аўтары сваім абурэньнем і пратэстам ўдакладнілі 1-ы і 3-і пункты нашай прад’явы ў бок цяперцаў й іх начальнікаў – расейскіх імперыякратаў (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2012/05/28/5162/).

Здэградаваны стан, у якім знаходзіцца сёньня постсавецкае грамадства, і нахабнае выкарыстаньне подзьвігу продкаў для падтрыманьня злачыннай улады становіцца нясьцерпна балючым для некаторых рускіх людзей асабліва на фоне “сьвята 9-мая”. Бываюць выпадкі, калі людзі не  вытрымліваюць і выходзяць на адчайныя акцыі пратэсту.

Карабанаў 7б

Так, з нагоды “9-мая” у цэнтры Масквы прайшла акцыя «Сьмерць крамлёўскім акупантам» (гл. фота; інфармацыя ўзята адсюль: http://via-midgard.info/index.php?newsid=30452), якая нагадвала многія адчайныя акцыі, якія адбываліся ў лукашэнкаўскай РБ.

12 маладых людзей выйшлі 9 траўня на адну з цэтральных маскоўскіх вуліц (Цьвярская), перакрылі яе расьцяжкай з адпаведным надпісам, запалілі фаеры і зладзілі шэсьце, скандуючы антыпуцінскія лозунгі. Усіх удзельнікаў гэтай акцыі затрымала паліцыя. Аднак да таго яны пасьпелі распаўсюдзіць зварот, які ўтрымлівае наступныя радкі:

“… Сёньня ў Расеі ва ўладзе – тыя ж акупанты. Толькі не германскія, а дамарослыя крамлёўскія. У Пуціна атрымалася тое, што не атрымалася зрабіць Гітлеру: Расея фактычна стала калоніяй. Народ пазбаўлены ўсіх мажлівых правоў і пераўтвораны ў запалоханы паслухмяны статак. Нашы з вамі багацьці нахабна рабуюць і прадаюць за мяжу. Адукацыя і медыцына загублены. Індустрыі няма. Культуру душаць. Лепшыя навукоўцы бягуць з Расеі. Дэградацыя ідзе поўным ходам – краіна на мяжы выміраньня. Любы пратэст акупанты неміласэрна караюць. Пасьля таго, як абакралі краіну, яны “прыватызавалі” і дзень нашай Перамогі“.

(канец цытаты)

Карабанаў 6На фоне ўсяго папярэдняга давайце пазнаёмімся зь меркаваньнямі вядомых расейскіх грамадска-палітычных дзеячаў. Як яны раскрыюцца на гэты раз.

Вось, напрыклад, вядомы расейскі палітык Андрэй Савельеў (гл. фота). Гэты чалавек падае сябе ў якасьці рускага нацыяналіста. На справе ён зьяўляецца тыповым расейскім імперыялістам. Так, у адной з перадач з удзелам вядомага сіяніста Гардона (а сіяністы любяць у карысным для іх сьвятле паказацца публічна на фоне рускіх фашыст-імперыялістаў), Савельеў сярод іншага заявіў (гэтае інтэрвю можна паглядзець, напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=w8cQz-PgTDs ці тут: http://www.youtube.com/watch?v=q94TqqeXzkc), што “нармальны, зразумелы шлях” – гэта ад нацыянальнай дзяржавы да імперыі (пры гэтым імперыя, па Савельеву, павінна быць монанацыянальнай – рускай), што ў вызначэньні межаў рускай імперыі ён карыстаецца формулай расейскага імператара Мікалая І, які лічыў “дзе калісьці пабываў рускі сьцяг, ён ніколі не павінен быць спушчаны” (у апошнім выпадку гаворка йшла пра Прыбалтыйскія краіны і што там, маўляў, уціскаюць, забараняюць рускую мову – Савельеў выступіў катэгарычна супраць гэтага), што рускі інтарэс у тым, каб вярнуцца да ранейшых межаў, аднавіць імперыю. Акрамя таго, ён вядомы сваімі сувязямі з “нацыяналістамі”-ФСБшнікамі (гл. фота).

Карабанаў  8Дык вось што сказаў “нацыяналіст”-імперыяліст Савельеў з нагоды 9-мая (гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=TLS-weg0nNQ; з тэксту мы выключылі моманты самапіяраньня гэтага палітыка):

“Я думаю, што ёсьць два гатункі міфаў, якія супрацьстаяць адзін аднаму, але адначасна супрацьстаяць рускаму духу. Гэта камуністычная трактоўка вайны і гэта ліберальнай трактоўка вайны. Яны абедзьве варожыя найперш рускаму народу.

Камуністычная трактоўка – гэта “За Радзіму! За Сталіна!”. Прычым, маўляў, больш ваявалі не за Бацькаўшчыну, а за Сталіна. Ліберальная трактоўка – гэта трактоўка інтэрнацыянальная: “Народы перамаглі”. Хаця зразумела, хто перамагаў больш за ўсё [а вось і шавінізм папёр; не абсалютныя лічбы трэба выкарыстоўваць, а адносныя. – Рэд.]. Зразумела, што калі б Чырвоная армія не адаптавала традыцыі Рускай арміі [а гэта што за армія? – Рэд.], яна б ніколі не пераўзышла Германскую магутнасьць.

Ёсьць ліберальныя трактоўкі, якія ўвогуле аспрэчваюць карысьць гэтай перамогі, лічачы, што абодва бакі ня маюць рацыю – маўляў, ваявалі на франтах камунізм і фашызм. Два варыянты таталітарызму. Чаго, вядома, не было [менавіта гэта і было, ды яшчэ на чале кожны са сваім дыктатарам. – Рэд.]

Кажуць: і Сталін рыхтаваўся да вайны. Яшчэ б. Хто б не рыхтаваўся, калі вайна вось-вось заўтра распачнецца. 1939 год. Уся Еўропа палымнее, а мы тут павінны сядзець і ні да чаго не рыхтавацца [вядома, не павінны; таму пад шумок і падпісалі таемную дамову Сталін-Гітлер, якая сарамліва называецца дамовай Молатава і Рыбентропа; таму і захапілі Прыбалтыку, таму і пачалі (й ганебна праігралі – што б было, калі б не прайгралі?) вайну зь Фінляндыяй, адчапіўшы ўсё ж ад яе кавалак тэрыторыі; маскалі як заўсёды не вінаватыя ні ў чым – проста агнцы нябесны на 17 мільёнах квадратных км зямной тэрыторыі… – Рэд.]. Вядома, трэба быць цалкам пазбаўленым якога-небудзь ваеннага прафесіяналізму, калі не планаваць наступальныя аперацыі ў самым пачатку вайны [так, маскалі заўсёды толькі баранілі “сваю тэрыторыю”. – Рэд.]. Натуральна, яны планавался і ў савецкіх штабах [прызнаецца. – Рэд.].

Але справа ня ў гэтым [як ня ў гэтым? як мінімум, і ў гэтым таксама!]. Нам падаюць у прыніжанай форме сам рускі народ. Маўляў, рускія зь вялікай прыемнасьцю здаваліся ў палон [без прыемнасьці, але здаваліся масава. -Рэд.]. У пачатку вайны так яно і было – мільённыя масы здаваліся ў нямецкі палон [вось-вось; здавалася столькі, што немцы ня ведалі, што рабіць; нават спачатку многіх адпускалі. – Рэд.]. Маўляў, масавы гераізм – гэта выдумка. Маўляў, яго не было [пра “масавы”, вядома так; які ж масавы гераізм можа быць на фоне масавай здачы ў палон? – Рэд.]. І многа іншых прыніжальных для перамогі міфаў апавядаецца лібераламі.

Але камуністы расказваюць ня менш подлыя міфы. Яны хаваюць найперш цалкавіты свой правал – тое, што камуністычная ідэалогія на вайне пацярпела свой поўны правал. І акопная праўда [вайны] гэта ведае вельмі добра. І савецкая літаратура, у той частцы, у якой яна зьяўляецца рускай, [напрыклад, такія прадстаўнікі “рускай літаратуры”, як Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, некаторыя іншыя… – Рэд.], апісала вайну з пункту гледжаньня акопнай праўды. І там ідзе гаворка зусім не пра кіраўнічую ролю камуністычнай партыі, не пра цудоўных людзей накшталт Хрушчова, Брэжнева, ці пра выбітную ролю Сталіна ў перамозе. Там гаворыцца пра тых, хто на самай справе перамагаў – тых, хто стаяў да канца. І быў гатовы пакласьці сваю галаву [на алтар перамогі].

Перамаглі тыя, хто рэальна ахвярна змагаўся, а ня тыя, хто паабвешваў сябе ордэнамі.

Пра тых, хто сапраўды загінуў, гаворкі няма… [у якім кантэксьце гэта было сказана, ня цалкам зразумела, таму ўдакладняць ня будзем. – Рэд.]

Гаворка пра тых, хто жадае прыпісаць гэтую перамогу нейкім ідэалагічным [у даным выпадку камуністычным] дагматам. Нібы яны па сваёй магутнасьці перавышалі тыя дагматы, якія былі ў гітлераўскай Нямеччыны. Нічога падобнага, вядома, не было.

… Мы цяпер на 9 траўня будзем бачыць парад, які так доўга рэпеціруецца, што ўся Масква стаіць у пробках. Што гэта будзе за парад?

Я разумею, парад Перамогі, які быў пасьля перамогі. Гэта быў тэатр вайны. Г.зн. людзі, якія прайшлі праз выпрабаваньні й пакуты, подзьвігі й трагедыі вайны, паказалі армію-пераможцу. А што мы ўбачым цяпер?

Мы ўбачым армію, якая ніколі не перамагала [падсьвядомасна Савельеў жадае працягу захопніцкіх войнаў з боку расейскай імперыі, якія дадуць ёй чарговыя “перамогі”. – Рэд.]. Ніколі й нідзе (дарэчы, вайну з Грузіяй я не лічу перамогай, хаця неракорыя жадаюць падаць гэта так) [нагадаем, ¼ частка некалі грузінскай тэрыторыі па-ранейшаму з 2008 года застаецца захопленай Расеяй. – Рэд.]. Тады што гэта за парад?

Гэта бутафорскі парад – парад бутафорскай арміі, ўзначальваемай генераламі, якія ніколі ў сваім жыцьці не перамагалі

Затое ў іх ёсьць начальнік Генштабу, які без сумневу павесіў сабе, гатовы быў прыняць [тут зноў не зусім зразумела. – Рэд.], награду героя Расеі… За што? За тое, што армія цалкам разваленая? За тое, што ў нас акрамя бутафорыі практычна нічога не засталося?

Ці [маем мы права], як грамадзяне, сьвяткаваць Перамогу разам з гэтымі людзьмі, зь кіраўніцтвам краіны? З тымі, хто ніколі не перамагаў і не зьбіраецца перамагаць.

Я лічу, што не, ня можам. Таму, што гэтае пакаленьне палітыкаў і вайскоўцаў на самай справе здрадзіла той Перамозе, якая ў нас была!   

І таму я, мая сям’я, ня будзем браць удзел у гэтым сьвяце. Мы будзем успамінаць загінулых, памерлых ветэранаў з нашай сям’і … Але з прэзідэнтам Расеі, зь яго генераламі мы разам нічога сьвяткаваць ня будзем. Для нас гэта сьвята народнае, а не дзяржаўнае. Мы, як народ, можам яго адзначаць. Не сьвяткаваць (таму што вялікай радасьці, калі перамога здраджана, быць ня можа). Мы можам яго адзначаць. Але разам з тымі, хто здрадзіў перамогу, мы сьвяткаваць нічога ня можам і не павінны…

Наш грамадзянскі абавязак паказаць тым, хто вядзе гэтую здрадніцкую палітыку, што зь імі мы ні ў якіх калонах хадзіць ня будзем, сьцягамі ў адной калоне размахваць ня будзем (нават калі камусьці паабяцаюць заплаціць, ці нават прыгразяць звальненьнем з працы). Таму што гэта перамога нашага народу, але ня іх перамога. Яны да яе ня маюць ніякага дачыненьня. Мы зь імі разам на гэтым сьвяце [так і сказаў: “сьвята”. – Рэд.] ня будзем…”.

(канец цытаваньня Савельева)

Што тут сказаць?

Калі выключыць выказваньні, якія дадаткова сьведчаць пра імперскі сьветагляд Савельева, яго выступ можна лічыць цалкам прыстойным, зь блізкім да рэдакцыйнага зьместам.

Толькі вось ёсьць адна праблема. Яна ў тым, што ігнараваць імперскі сьветагляд Савельева катэгарычна нельга!  Ні пры якіх абставінах.

Карабанаў 1аІ ў завяршэньні давайце прааналізуем пазіцыю яшчэ аднаго “рускага нацыяналіста” Ўладзіслава Карабанава (яго фота разьмешчана як зьлева, так і ў пачатку артыкула).

Вось тэкст выступленьня гэтага грамадскага дзеяча і палітыка (ён ужо і партыю сваю стварае), датычны сьвята 9-мая (ўзята адсюль: http://via-midgard.info/index.php?newsid=30400):

“Што можна сказаць пра 9-мая?

Тут была вайна, было нейкае пабоішча паміж Сталіным і Гітлерам [першая падмена; была вайна на зьнішчэньне паміж арыйскімі народамі, спланаваная глабалісцкай сіянакратыяй, арганізаваная і выкананая яе агентурай у Нямеччыне і Савецкім Саюзе. – Рэд.], і ў гэтым пабоішчы ўдзельнічала, вядома, маса людзей.

Што да 1941 года, я не хачу сказаць, што там Гітлер – ня Гітлер [першым разьвязаў вайну]. Гітлер зьявіўся як рэакцыя на бальшавізм у Расеі. Гэта была рэакцыя. Калі б не бальшавізм у Расеі, магчыма, што ніякага гітлерызму ў Нямеччыне не было б. Не зьявілася б. Мы павінны пра гэта сказаць дастаткова рэалістычна і аб’ектыўна.

Заканчэньне гэтага пабоішча ў прынцыпе зьяўляецца для нас ніякім ні Днём перамогі – нічым увогуле. А дзядкі, якія гатовыя паказваць сябе ветэранамі – іх у прынцыпе крыўдзіць нельга. Мы павінны ставіцца да іх дастаткова цьвяроза і разумець, што гэта – дзядкі.Але гэта не абавязвае нас паступацца сваімі правамі. Яны пражылі сваё жыцьцё і ня трэба іх пераконваць ні ў чым.

Але яны былі рабамі. Трэба гэта ўсё разумець і прызнаваць. Самі сабе яны ніколі не прызнаюцца ў гэтым. Ён будзе спрачацца з табой з пенай у роце, што ён ня быў рабом – ён змагаўся, ваяваў і г.д. Але, на мой погляд, калі ты хочаш быць рускім чалавекам, рускім нацыяналістам, трэба скінуць гэты ідэйны хлам – [не казаць] там, пра Вялікую Перамогу, пра ўсё такое.

Разумееце, рускі народ – ён вельмі маніпулюемы, вельмі – скажу шчыра – тупы, безнадзейна тупы, як дзеці [“Карабанаў” прагаварыўся – так рускі па сьвядомасьці, тым больш нацыяналіст, ня скажа. – Рэд.].  Іх [зноў прагавор. – Рэд.] трымаюць у рабстве, а яны за [захаваньне] гэтае рабства гатовыя з трыкалорам змагацца.

Ім сказалі: “Браты і сестры” [- і гатова]. Перад гэтым у многіх зь іх забралі зямлю, а потым нашчадкі кулакоў, у якіх забралі зямлю, пайшлі бараніць Радзіму.

Бацькаўшчына – гэта Бацькаўшчына. Толькі вось над Радзімай стаіць гэты вусаты нелюдзь…

Якая абарона? Ты бароніш вось гэтага нелюдзя.

Карабанаў  8в 

Трэба было выстаўляць свае патрабаваньні рэжыму. Трэба было ня бегчы, а разьбягацца…  Калі б пачаў народ разьбягацца і калі б сказаў той жа Сталін: захавайце мне жыцьцё і бярыце ўладу, – усё інакш магло б павярнуцца.

Народ на ўзроўні ня тое што падсьвядомасьці, на прымітыўным узроўні [што гэта такое? – Рэд.], з двух злыдняў абраў таго, які гаварыў па-руску.

А 9 траўня – гэта дзень смутку. На самай справе [з тых, каго забіралі ў пачатку вайны,] з 10-20 чалавек вярнуўся 1-2. Пад канец вайны было больш, але з тых, хто пайшоў на вайну ў 1941 годзе, [зь 10] выжыў толькі адзін (гэта цалкам дакладныя статыстычныя даныя). Таму пра якое сьвята можа ісьці гаворка?   

Усё павінна мець нейкую меру. Гэта – не перамога.  

Мы павінны казаць: дый пляваць мне на вашую перамогу! Ня хочам мы нічога ведаць. Нічога не было. Усё было дыўным даўно. І гэта сапраўды так.

Сучына ўлада катрупіла наш народ. Якое сьвята? Якія парады?

Трэба супраціўляцца на ўзроўні ўнутранай логікі, аргументацыі. Трэба казаць: Дый пашлі вы ў ж*у. Усе разам са сваёй перамогай, са сваімі ветэранамі”. 

(канец пісьмовага цытаваньня выступу “Карабанава”)

Ёсьць у выступе Карабанава станоўчыя моманты (напрыклад, заява пра тое, што 9 траўня – гэта дзень смутку, што народ жыў у сталінскія часы, як раб), ёсьць памылковыя (напрыклад, меркаваньне, што вайна была паміж Гітлерам і Сталіным), ёсьць такія, якія выдаюць у ім далёка ня рускага нацыяналіста (напрыклад, калі ён кажа, пра рускіх “яны”, ці што рускі народ “тупы”…). Гэта яшчэ так-сяк выбачыць можна, хаця некаторыя ўжо могуць адчуць за сабой права па пысе даць. Але вось што ён прапануе… пасылаць ветэранаў (хай сабе і былых штабістаў) – гэта ўжо не выбачальна.

Праваліўся спадар Карабанаў, і капітальна…

Тут, з нагоды, мы мусім сказаць, што сачылі за гэтым чалавекам (які часта хаваўся пад нікам “генерал Шчарбатаў”) і яго сайтам ari.ru яшчэ з 2000-01 гг. Тады, маладасьведчаныя, мы многае прымалі на веру (у т.л. заявы, што ён рускі нацыяналіст).

Першымі, хто заклікаў нас прыглядзецца да спадара Карабанава паўважлівей, быў сайт kavkazcenter.com. Яшчэ ў пачатку нулявых чачэнцы, грунтуючыся на аналізе стыля паводзін, заяўлялі, што “генерал Шчарбатаў” – габрэй.

Мы не сьпяшалі верыць. І раптам рэдакцыя сайта ari.ru пачала актыўна агітаваць за габрэйскіх “нацыяналістаў”, і увогуле за Ізраіль. Затым была паездка Карабанава ў Ізраіль, перамовы, сумесныя перадачы па інтэрнэт-радыё і ўсё такое…

Дадаткова ў Карабанава была заўважана актыўная (і адначасна, бязглуздая) агітацыя за прысутнасьць НЛА пад Сочы і адсутнасьць… беларускага народу (такога народу па Карабанаву няма; беларусы для яго – частка рускага народу).

Таксама ў Карабанава раптам зьявіліся грошы, а разам зь імі шыкоўны офіс у цэнтры Масквы, уласнае інтэрнэт-радыё і ўласны “нацыяналістычны рух”.

І яшчэ. Разам з адсутнасьцю беларусаў-літвінаў на гэтым сьвеце (у яго ўяўленьнях), у Карабанава прысутнічае выразная нелюбоў да “чорных”.

Карацей, атрымліваецца, што гэты чалавек – ідэалагічны двайнік небезьвядомага Брэйвіка!  

А цяпер дадаткова гэты расейскі Брэйвік яшчэ і заклікае паслаць у ж*у ветэранаў Другой сусьветнай?

Яўны пераборчык…

=

У заключэньні лічым неабходным паінфармаваць нашых чытачоў пра два факты:

першы: у Гародні ў гэтым годзе на 9 мая было кардынальна менш георгіеўскіх стужачак на машынах (у разоў 20 у параўнаньні з сітуацыяй мінулага году).

Цікава, ці меў на гэта ўплыў наш леташні артыкул?  

факт другі: на Расеі, у Казахстане і ва Ўкраіне ў г.г. на 9 траўня шырока прайшла акцыя “Несьмяротны полк”.

Жыхары каля 100 населеных пунктаў гэтых краін прайшлі з партрэтамі ветэранаў, часта сваіх продкаў, па вуліцах сваіх жа гарадоў (гл. фота; інфармацыя адсюль: http://ria.ru/society/20130511/936782619.html). Упершыню гэтая акцыя адбылася летась ў Томску (тады расейскія ўлады зрабілі першую апрабацыю ідэі) і мела вялікі посьпех.  

Карабанаў  8г 

“У чым справа?” – запытаюцца некаторыя чытачы сайта. Адразу бачна, што ўлады разумеюць, што праз 70 гадоў пасьля вайны не застанецца ўжо ніякіх ветэранаў (ні сапраўдных, ні несапраўдных), але ганебна працягнуць “сьвяткаваць 9-май” ім хочацца.

А справа ў тым, што гэтую ідэю прапанаваў беларускай апазіцыі адзін з нас яшчэ ў 2004-07 гадах (гл. артыкула “Перамога патрэбна. Але над кім? (Д пр-п 56)”: https://nashaziamlia.org/2007/05/18/681/). Яна прызначалася для перахопу тэмы “Перамогі ў Вялікай Айчыннай” ад цяперскіх уладаў у рукі апазіцыі.

Прайшло больш за 10 гадоў. Натуральна, “беларуская апазіцыя” ў чарговы раз усё страціла, праваліла (пытаньне: чаму праваліла? – пакідаем для дыскусіі). Затое, як бачым, этнацыдныя ўлады і ў РБ, і на Расеі, натхнёныя другім дыханьнем, зададзеным сьвежай тэхналогіяй адзначэньня гэтай Перамогі, будуць і далей працягваць пад фанфары і бравурныя маршы спакойна рабаваць і зьнішчаць нашы славянскія народы…

Усяго лепшага, сябры.

Жыве Вялікалітва-Беларусь – наша зямля!

 

 

4 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Ці вінаватыя жыды, што ідыёты падтрымліваюць “ядзіную расею” (партія жуліков і воров) і Пуціна? Гэта пытанне да “Сьветазара”. Ці можа ідыёты самі вінаватыя, што яны ідыёты?

  2. Літварус кажа:

    Сяргей, ад таго што ты называешь русню ідыётамі, разуменне табою іх ніяк не павелічваецца.

  3. Яхве кажа:

    інфармацыя сьвежая дастаткова; дыскурс іншы. Гэта добра. Перабор у рэдакцыі з каментарамі. Сьмешна іншым часам: у адным месцы пагадзіліся, што Гітлер і Сталін наехалі адно на аднаго, а ў канцы карабанава на тым самым абцялі).

    Цікава, як “апазіцыйныя” журналісты вялі рэпартажы пра 9-га. З Брэсцкай крэпасці, прыкладам — ну чыста савецкі агітпроп. Толькі невялікая нататка ў Брэсцкім кур’еры, што з сагнанага мітынгу пачалі ўцякаць яшчэ да пачатку.

    • Рэдакцыя кажа:

      “Сьмешна іншым часам: у адным месцы пагадзіліся, што Гітлер і Сталін наехалі адно на аднаго, а ў канцы карабанава на тым самым абцялі)”.

      Нешта не знайшлі мы тое месца, дзе пагадзіліся, што зьмест усіх падзеў у час ВАВы можна зьвесьці да “пабоішча паміж Сталіным і Гітлерам”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы