Рэдакцыя.
Высьветліўшы некаторыя асьпекты веснавых “сьвятаў” – “Пасхі” ды “Дня Перамогі”, давайце ад нашых разборак зь мінуўшчынай зьвернемся да сёньняшняга дню і будучыні. Так, у шэрагу папярэдніх аналітычных матэрыялаў мы высьветлілі, што “выбух метэарыта над Чэлябінскам” быў на справе пралётам і падрывам высока ў паветры ракеты, хутчэй за ўсё амерыканскай (верагоднасьць менавіта гэтага варыянта падзеі мы сёньня ацэньваем на ўзроўні 90-95%). Гэта вынікае з раней зробленага намі аналізу ўсёй даступнай нам сістэмы фактаў вакол чэлябінскай падзеі; з пазьнейшых выказваньняў некаторых навукоўцаў узроўню акадэмікаў, якія ўсё жыцьцё прафесійна займаюцца метэарытамі; з пробнага артыкула ў расейскай “Незалежнай газеце”, які зандзіраваў рэакцыю расейскага грамадства на паказ кавалачка праўды; са шчырых выказваньняў навукоўца-ядзерніка Максімава.
Многія чытачы ў гэтым месцы напэўна могуць паставіць кропку. Маўляў, усё, пазіцыя рэдакцыі вядомая, факт выбуху амерыканскай ракеты над Чэлябінскам практычна ўстаноўлены. Малайцы, хлопцы, прасьвятлілі, а цяпер пераходзьце да іншых праблем…
Аднак мы вырашылі ў гэтым месцы кропку ня ставіць. А, узяўшы названы “чэлябінскі інцыдэнт” за аснову, капнуць глыбей (ці шырэй – як хто жадае).
Першае, што трэба скарэктаваць у прыведзенай вышэй гіпотэзе, скарыстаўшыся данымі Максімава, гэта тое, што Чэлябінск быў абраны ня столькі таму, каб трохі пашугаць простых расейцаў, і ня толькі таму, каб паказаць расейскім уладам незадаволенасьць стварэньнем Еўразійскага саюзу (пакуль эканамічнага). На наш сёньняшні ўдасканалены погляд, найбольш істотная мэта чэлябінскага ракетнага інцыдэнта заключалася ў тым, каб вельмі добра стрэсануць расейскую імперыякратыю, бо тая, па ўсім відаць, узялася за фармуляваньне новых імперскіх планаў, стала празьмерна амбітнай, хоча вырвацца з накінутых ёй сіянакратыяй хамутоў, каб зноўку стаць суб’ектнай геапалітычнай сілай. А гэта ўсё вельмі не падабаецца глабалісцкай сіянакратыі, якая ў асноўным базуецца на тэрыторыі ЗША (таму ракета ляцела з Аляскі; гл. здымак з Космасу і дзьве дадатковыя мапы расейскіх навукоўцаў). Вось яна (сіянакратыя) і вырашыла падаць выразны сігнал рас.імперыякратыі. А каб да апошняй дайшло, ракета, нібы показка настаўніка, паказала ня толькі на цэнтр Еўразійскага саюзу, а і на адзінае і гіганцкае сховішча ядзерных матэрыялаў пад Чэлябінскам. Маўляў, будзеце і далей рыпацца, наступная ракета выбухне на вышыні не дзесяткаў кіламетраў над ім, а непасрэдна над ім!…
Пра тое, што ў выніку гэтых разборак паміж сіянакратыяй і рас.імперыякратыяй можа адбыцца, нам, рызыкуючы жыцьцямі, патлумачылі некаторыя сумленныя расейцы (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2013/05/05/5612/ – і тут: https://nashaziamlia.org/2013/05/08/5624/). У гэтых абставінах мы – беларусы-літвіны – павінны ўспомніць жах Чарнобыля, перамножыць на 1000 (!) і зразумець: калі такое сапраўды адбудзецца, дастанецца па поўнай усім, ня толькі расейцам… Гэта азначае, што праблема ня толькі іхняя, а і ў значнай ступені наша. Гэта наша зь імі агульная праблема.
Зафіксуем адзначанае ў памяці, як першае істотнае палажэньне, і зьвернем увагу на другі факт ці групу з трох фактаў, важных для нашага далейшага аналізу.
Аказваецца, за 20 гадоў дзеяньня дамовы Гор-Чарнамырдзін (дамова была падпісаная ў 1993 годзе; гл. фота яе галоўных фармальных удзельнікаў, за якімі далей стаяць Клінтан і Ельцын, а за імі… сіянакраты) з Расеі было вывезена (ў асноўным у ЗША) 500 тон збройнага ўрану, якім толькі й можна напаўняць галоўкі міжкантынентальных ядзерных ракет (збройны плутоній можа быць выкарыстаны толькі для тактычных ядзерных ракет). 500 тон збройнага ўрану – гэта амаль увесь запас, напрацаваны савецкімі людзьмі ў пасьляваенны час. Гэта той уран, які забясьпечваў збройны парытэт паміж Злучанымі Штатамі й Савецкім Саюзам, не дазваляючы планаваць ні аднаму з бакоў магчымасьць нападу. Цяпер гэты парытэт цалкам падарваны, фактычна зьнішчаны. Імперская Расея разам зь яе насельніцтвам і яе імперыякратыяй сёньня зьяўляецца цалкам аддадзенай на міласьць уладароў Амерыкі.
У гэтым не было б нічога кепскага, калі б улада ў ЗША не была цалкам у руках… злачыннай сіянакратыі. А так, адбыўся амаль поўны пераход рычагоў рэальнай сілы ад аднаго злачынцы да злачынцы іншага (але ня лепшага), што нічога добрага ні рускаму народу, ні нашаму народу, ні шматлікім іншым народам не сурочыць…
Дадаткова аказалася, што кошт збройнага ўрану, перададзенага амерыканскаму боку па дамове Гор-Чарнамырдзін, зьяўляцца ня меншым за 8 трыльёнаў даляраў ($ 8.000.000.000.000). Узамен за іх Расея атрымала каля 8 мільярдаў даляраў – г.зн. толькі 1/1000 частку ад рэальнага кошту! Такое – ня проста абкраданьне. Гэта – нейкае звышмаштабнае рабаваньне, магчымае толькі тады, калі Ельцын, Чарнамырдзін, іншыя расейскія ўдзельнікі гэтай гістарычнай афёры, былі людзьмі з таго самага боку, што і амерыканскія яе ўдзельнікі – Клінтан, Гор, іншыя. Г.зн. – усе яны былі на баку сіянакратыі (вядома, што Ельцын любіў выпіць, але ж ня вечна п’яны ён быў; вядома, што Чарнамырдзін быў тупаваты, але ж не ў такой ступені…).
Аднак і гэта яшчэ ня ўсё. Аказваецца, па дамове Гор-Чарнамырдзін было прадугледжана стварэньне ў цэнтры Расеі гіганцкай ядзернай міны (у 1000 разоў большай за Чарнобыльскую АЭС!), якая можа выбухнуць і расьсеяць сьмерць на тысячы кіламетраў вакол сябе. І… ў любы момант, у які гэта пажадае зрабіць сіянакратыя!
Вось яны – галоўныя злачынствы дамовы Гор-Чарнамырдзін, за якую Гор атрымаў Нобелеўскую прэмію міра (сіянакратыя любіць такія сатанінскія вычварэнствы!), а Чарнамырдзін – права на працяг абкраданьня “новай дэмакратычнай Расеі” на пасадзе прэм’ера… (паколькі многія людзі маюць добрыя фізіягнамічныя здольнасьці, ніжэй мы падалі фота галоўных злодзеяў той афёры; прыгледзьцеся да твараў Ельцына, Чарнамырдзіна, Гора, Клінтана – і вы многае дадаткова адчуеце).
Прайшлі 20 гадоў выкананьня дамовы.
Мы жывем у 2013 годзе. Дамова выканана – ваенны парытэт зьнішчаны, 8 трыльёнаў баксаў выкрадзены, гіганцкая ядзерная міна пад Расею падкладзена… Але за гэты час рас.імперыякратыя зноў набралася амбіцый, настварала агрэсіўных планаў, падбухторваючы сама сябе, канчаткова абарзела, пачла “біць у хамут” (так выглядае сітуацыя з пазіцыі ўладароў ЗША і амаль усяго “Захаду”; з нашага ж пункту гледжаньня, рас.імперыякратыя проста зноў узялася за даўно вядомае старое – палітыку расейскага імперыялізму). Вось сіянакратыя і паслала ёй “чорную (чэлябінскую) метку”…
Так на сёньня ў выніку нашага рэдакцыйнага аналізу выглядае адказ на пытаньне пра сапраўдныя прычыны выбуху “метэарыта над Чэлябінскам”!
Але і гэта ня ўсё. Ёсьць трэцяе.
Першыя два пункты паказваюць (ды яшчэ ў якой ступені, наколькі надзейна!), што ў глабальнай сістэме соцыяпаразітных сіл, якія апанавалі нашу Буларусь і многія-многія іншыя дзяржавы, сіянакратыя сапраўды знаходзіцца над рас.імперыякратыяй (г.зн., што глабалісцкая сіянакратыя кіруе расейскай імперыякратыяй). А гэта зноў пацьвярджае вернасьць складзенай намі шмат гадоў таму і добра вядомай чытачам нашага сайта сьхемы, у якой глабалісцкая фіналігархія-сіянакратыя займае дамінуючую пазіцыю (гл. малюнак, які мы даўно выкарыстоўваем для тлумачэньня як глабальнай палітычнай сітуацыі, так і сітуацыі ў Беларусі).
А калі так, лічым сябе ў праве ў чарговы раз заявіць: без вызваленьня людскай цывілізацыі ад усёй гэтай сістэмы соцыяпаразітных сіл (а ня толькі ад расейскай імперыякратыі), нас – усіх зямлян – чакае альбо адносна хуткая сьмерць (у выніку глабальнага ядзернага канфлікту), альбо сьмерць павольная (у выніку рабства, пакутаў, большай ці меншай крыві, паступовага выморваньня).
(Гэтую заяву можна лічыць працягам сфармуляваных раней прынцыпаў Беларускай дактрыны – Д пр-паў 83 і 125).
З другога і трэцяга сфармуляваных тут палажэньняў вынікаюць 4-е і 5-е.
Чацьвёртае – гэта пытаньне аб прычынах прыходу да ўлады ў Беларусі ў 1994 годзе ўсім вядомага чалавека.
Сёньня ўсім, хто цікавіцца сучаснымі палітычнымі працэсамі й сучаснымі паліттэхналогіямі, відавочна, што тая аперацыя была выканана па класічных законах PR-тэхналогій і ніякімі выбарамі не зьяўлялася. Апазіцыя, нават самая што ні ёсьць нацыянальная і дэмакратычная, тады гэтыя законы ня ведала (дый сёньня ня ведае), рэсурсаў (у выглядзе грошай ды СМІ) на іх зьдзяйсьненьне ня мела (і сёньня гэтых рэсурсаў у апазіцыі няма), а выконвала ролю ўсяго толькі антуражу на псеўдадэмакратычных выбарах (а на практыцы – прызначэньні) беларусафобскага дыктатара-этнацыдчыка (дый сёньня працягвае выконваць тую ж ролю).
Лукашэнка быў прызначаны.
Таму галоўнае пытаньне для тых, хто гэта ўжо ўсьвядоміў, можа гучаць толькі так: кім?!
Ясна, што прызначэньне адбывалася пад канец 1993 – у пачатку 1994 гадоў. Ясна, што яно адбывалася ў Крамлі. Вядома, што туды на “сматрыны” вазілі розных дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІ-га скліканьня. Вядома, што гэта адбывалася якраз пад канец 1993 – у пачатку 1994 года (дарэчы, прыкладна ў гэты ж час – студзень 1994 года – Зянон Пазьняк сустракаўся з прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам у Курапатах – гл. фота; Пазьняк ім па ўсім відаць не спадабаўся…).
Але, хто ў той час кіраваў расейскай палітыкай?
У шматлікіх успамінах адстаўных (на сёньня) амерыканскіх дыпламатаў, а таксама з успамінаў некаторых адказных асоб з атачэньня Ельцына, засьведчана (прычым, з абодвух бакоў аднолькавае), што ўся расейская палітыка ў тыя часы цалкам кантралявалася… амерыканцымі. Па некаторых зьвестках, сотні (!) агентаў ЦРУ знаходзіліся тады ў Маскве і ў якасьці кансультантаў пісалі для “будучай дэмакратычнай Расеі” законы, кантралявалі кадравыя прызначэньні, сачылі за іншымі падзеямі практычнай палітыкі, калі трэба, карэктавалі іх.
З гэтых сьведчаньняў мы ўжо даўно зрабілі выснову ня толькі пра тое, што Лукашэнка быў прызначаны нам Крамлём, а і што ён быў прызначаны нам тымі, хто кіраваў Крамлём у тыя часы – а г.зн… агентамі сіянакратыі!
(Гэтая выснова паглыбляе тое, што ў свой час было сфармулявана ў выглядзе прынцыпаў Беларускай дактрыны – Д пр-паў 67 і 108).
Дык вось, “Чэлябінскі метэарыт” ня проста пацьвердзіў гэтыя выкладкі. Ён паказаў, у якой ступені яны адпавядаюць рэчаіснасьці.
Цяпер мы можам сказаць, што любыя іншыя гіпотэзы аб палітычных прычынах і механізмах прыходу Лукашэнкі да ўлады ў Беларусі (напрыклад, што ён “такі геніяльны палітык-самародак”, так “добра адчувае настроі беларусаў” і т.п.), зьяўляюцца, як мінімум, недарэчнымі…
Такім чынам, быць прэзідэнтам-дыктатарам у Беларусі Лукашэнку прызначалі Ельцын, Чарнамырдзін, а над імі такія асобы як Клінтан, Гор, Олбрайт (гл. фота апошніх вышэй). Яны яшчэ тады дакладна ведалі, хто ён і які ён. Менавіта таму і прызначылі…
І зноў яшчэ раз падкрэсьлім: усе гэтыя амерыканскія клінтаны, олбрайты, горы (як й іхныя наступнікі бушы, абамы) зьяўляюцца выканаўцамі волі значна больш магутных асоб – тых, каго мы прапануем зваць сіянакратыяй. Гэта і ёсьць тая апошняя суб’ектная сіла, па волі якой мы – беларусы-літвіны – хутка будзем жыць ужо два дзесяцігоддзі ва ўмовах беларусафобскай, этнацыднай дыктатуры, зацята накіраванай на зьнішчэньне нашага беларускага народу і нашай дзяржавы…
Як мы ўжо адзначылі вышэй, з другога і трэцяга вынікае і пятае – пытаньне пра сапраўдныя прычыны Чарнобыльскай аварыі, якая і сёньня агульнапрызнана самай вялікай тэхнагеннай катастрофай за ўсю гісторыю людскай цывілізацыі!
Нагадаем, 70% радыяцыі з Чарнобыльскай АЭС пасьля аварыі асела (а таксама па загадзе з Крамля было асаджана – гл. тут: http://www.svaboda.org/content/article/9504878.html ) на тэрыторыі Беларусі. Праз чвэрць стагоддзя пасьля аварыі больш за 2 мільёны жыхароў Беларусі працягваюць жыць на тэрыторыях, забруджаных небясьпечна высокім для здароўя ўзроўнем радыяактыўнага цэзія, а ўсіх насельнікаў нашай краіны працягваюць карміць харчамі, вырашчанымі ў забруджаных радыяцыяй раёнах, дзе нельга нічога ні вырошчваць, ні гадаваць (http://www.svaboda.org/content/article/16794509.html; http://www.svaboda.org/content/article/9504995.html; http://www.svaboda.org/content/article/24560331.html).
Але Чарнобыльскую аварыю 1986 г. і чэлябінскі інцыдэнт 2013 г. аб’ядноўвае ня толькі радыяцыя. Аб’ядноўвае і Масква, Крэмль. Бо рашэньне аб пабудове сховішча радыяцыйных адкідаў пад Чэлябінскам і рашэньне аб пабудове Чарнобыльскай АЭС прымаліся там.
І яшчэ. Хаця непасрэднай прычынай аварыі на Чарнобыльскай АЭС былі пазарэгламентныя авантурысцкія і наўмысныя дзеяньні кіраўнікоў станцыі, загады – што рабіць (якія тумблеры ўключаць, якія выключаць) – кіраўнікі ЧАЭС атрымалі яўна з… Масквы. Непажаданая для грамадства інфармацыя пра наступствы чарнобыльскай аварыі й галоўных вінаватых таксама хаваліся ў маскоўскіх кабінетах (http://ari.ru/news/3700/; http://lib.ru/MEMUARY/CHERNOBYL/dyatlow.txt).
Галоўным кіраўніком у Маскве быў тады Міхал Гарбачоў. Заняць вышэйшую дзяржаўную пасаду Гарбачову дапамог “Юры Андропаў” (па маці Флекенштэйн, па бацьку Ліберман; гл. фота абодвух; ну, што ты скажаш – зноў вушы сіянакратыі тырчаць…).
Здаецца, пасьля ўсяго адзначанага пра нейкую новую АЭС у Беларусі, пабудаваную пад кіраўніцтвам з Масквы, увогуле ніякай гаворкі быць ня можа.
Ніколі!
Як бы ня так. Астравецкая АЭС ня толькі ў планах, яна ўжо будуецца…
Кім?!
Вядома кім – Лукашэнкам! (і чаму мы, у рэдакцыі, ня зьдзіўлены гэтым фактам?)
Пад Беларусь зноў падкладаецца ядзерная міна. Мы зноў трапляем пад кантроль ня толькі расейскіх імперыякратаў, а і тых, хто над імі.
Сатанізм працягваецца…
І ўся барацьба зь ім яшчэ наперадзе.
–
Калі мы рыхтавалі гэты матэрыял, зьвярнулі ўвагу, што ключавыя словы ў ім чамусьці пачынаюцца на “чэ” (асабліва ў рускай транскрыпцыі – “Чернобыль”, “Челябинск”, “Черномырдин”, “время Че”; пра апошняе ўзгадаў нават прафесар Максімаў; дарэчы, чаму час “Чэ”, а не, напрыклад, час “А” – час атакі? Між тым, так павялося ў Чырвоным, а пазьней і Савецкім войску з часоў Троцкага-Бранштэйна. А чаму, ніхто ня ведае).
Чартаўшчына нейкая (рус. “чертовщина”), – падумалі мы.
А можа, у гэтых словах схаваны нейкі сімбалічны сэнс нейкіх цёмных сіл, пра які мы і не здагадваемся?
Вось бы Чэгевару на ўсіх гэтых чарнамырдзіных… (гл. фота ў пачатку артыкула).
–
Усяго лепшага, сябры.
І беражыце сябе для будучыні.
Паважаная Рэдакцыя, негледзячы на тое, што я шмат ў чым не падзяляю вашага захаплення ТЭОРЫЁЙ ЗМОВЫ, і мне і мяркую іншым чытачам было бы цікава пачуць вашую аценку сітуацыі ў апазіцыйным руху пасля 2010 году. Ані адзін незалежны сайт не зрабіў такога аналізу. А падзей і новых фактоў даволі шмат. Напрыклад. Выяснілася што амаль нікто з кандыдатаў не набраў патрэбную колькасць подпісаў, каб удзельнічаць ў Выбарах 2010 г; выйшаў на сцену Ў.Мацкевіч, каб навучыць розуму апазіцыю і даволі хутка знік; абязаў нешта зрабіць Бородач і затіх; падключылася БНР, каб ўставіць мазгі ЕЗ; прашумеў Падгол, збіраючыся падняць народ дыктоўкай “пакуль над табой маскаля не будзе”, Вы прапанавалі ідентыфікацыю, каб высветліць сяброў і ворагоў; тройка партый затевае Референдум (нават не магу сказаць для чаго); і наканец, на арену выходзяць атец і сынок Гайдукевічі, палічыўшы відаць з апазіцыяё пакончана і што патрэбна выратоўваць Выбары 2015 г, каб байкот іх народам не агаліў Лукашенку. Значыць лі атсутнасць аналізу сведчаннем таго, што апазіцыя мертва? Сп. Астроўскі, што варта рабіць ў бліжэйшые гады? Адключыцеся на час ад вашага захаплення міравымі праблемамі, спусціцеся на грэшную Зямлю нашай Краіны.
Паважаны сп. Літварус.
Вы ж павінны ведаць, што:
1) праблемы, якія мы назіраем у Беларусі – вытворныя ад глабальных, а не наадварот; г.зн., пакуль мы не разьбярэмся з агульнацывілізацыйнымі пытаньнямі, мы нічога ня зможам зразумець і, як вынік, нічога сэнсоўнага ня здолеем запрапанаваць і “на нашай грэшнай зямлі”.
2) розным прапановам ад розных незразумелых людзей у Беларусі хутка будзе 20 гадоў; вынікі = 0; цяпер вось зноў паступіла шэраг прапаноў ад тых, хто ўжо ўсё праваліваў (а то і ня раз); і што цікава, многія здавалася б прыстойныя людзі працягваюць слухаць ды яшчэ аналізаваць запрапанаванае (у тым ліку і вы); нам ужо проста сьмешна на ўсё гэта глядзець… людзі дасёньня ня могуць выпрацаваць элементарныя крытэры, каб аддзяліць персьпектыўныя прапановы шчырых, разумных людзей ад адуважвальнай лухты тых, чыя дзейнасьць… элементарна заказана і праплочана!; што тут казаць? застаецца толькі рукамі разводзіць…
3) што канкрэтна трэба рабіць дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, было запрапанавана (дакладная пасьлядоўнасьць крокаў) яшчэ ў 2003 годзе на зьездзе БНФ; за 10 гадоў, працуючы невялікай групай (хаця ўвесь час мы заклікалі далучацца ўсіх жадаючых), мы выпрацавалі шмат дакладных прынцыпаў Беларускай і Сьветагляднай дактрын, многае сістэмна зьвязалі; будзем гэтую справу працягваць. Іншыя хай ходзяць за вячоркамі, янукевічамі, мілінкевічамі, саньнікавымі, раманчукамі, рымашэўскімі, міхалевічамі, някляевымі ды іншымі мацкевічамі-гайдукевічамі; СЬЦЯГ ВАМ У РУКІ! будзем чакаць, калі вы нарэшце находзецеся за гэтымі праплочанымі сіянакратыяй “лідарамі”; іншага выйсьця ў нас няма – ня можам жа мы свае Веды ўставіць у вашыя мазгі…
4) некалькі гадоў (да 2010 года) мы шмат часу прысьвячалі аналізу дзейнасьці “беларускай апазіцыі”; вынік = 0; прычына відавочная і простая: у нас ёсьць Праўда, але няма грошай, а ў “лідараў апазіцыі” прыярытэты адваротныя… Таму мы практычна кінулі гэтым займацца. Мы і далей плануем мала займацца “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыяй” (памятаеце, як даўно мы гэтыя дзьвюкосьсі ставілі?), затое і далей будзем прапанаваць абгрунтаваны нашым ідэалагічным аналізам Праграмны вобраз будучай дзяржавы Беларусаў-Літвінаў – асноўнай Мэты грамадска-палітычнай дзейнасьці, будзем казаць пра аб’ектыўныя інтарэсы беларуска-літвінскага народу на яго ўласнай зямлі, як Крытэры для адрозьненьня сапраўднага беларускага дэмакрата ад няведама каго. Тым часам, яны будуць прапанаваць вам грошы за подпісы. За кім “пойдуць людзі” вядома. Хадзіце, зьбірайце, калі яшчэ не нахадзіліся. Другі СЬЦЯГ ВАМ У РУКІ…
–
На конт “тэорыі змовы”.
Да яе мы ня маем ніякага дачыненьня. Мы бярэм канкрэтныя факты (а ня нейкія “тэорыі”) і самі іх аналізуем, ні ў каго не пытаючыся. З гэтага аналіза АБСАЛЮТНА АДНАЗНАЧНА ВЫНІКАЕ, што ў глабальных маштабе дзейнічае магутнае таемная сіла (дакладней сістэма соцыяпаразітных сіл на чале зь сіянакратыяй), якая практычна ў адкрытую рабуе, разбурае, хаатызуе, дэградуе, дэмаралізуе, абыдляе, зьністажае людскую цывілізацыю. Сьвет стаіць на мяжы страшных падзей – самай страшнай за сваю гісторыю вайны, гіганцкай крыві, цяжкіх пакутаў у рабстве, незьлічоных сьмерцяў. Вы гэтага ня бачыце і гэтую таемную сілу не прызнаёце (Добра, гэта ваша права. Толькі, калі ўсё раскрыецца, ці будзеце вы яшчэ ў стане хаця б пашкадаваць “аб бессэнсоўна страчаных гадах”?…) Высьвятляецца таксама, што аналагічна нашаму бачаць сітуацыю многія вельмі разумныя, надзвычай прыстойныя і сьмелыя людзі. Многіх з гэтых людзей сусьветныя злачынцы ўжо забілі, а тых, каго не змаглі, спрабуюць дыскрэдытаваць, абзываючы “прыхільнікамі тэорыі змовы”. А вы, замест таго, каб разабрацца і прыняць відавочнае (праўда такое відавочнае, пра якое ні ў школе, ні ва ўніверсітэтах ня кажуць, па тэлеку не паказваюць), дапамагаеце злачыннай прапагандзе. Што ж, ваша права. Але, паўтарымся, час ісьціны набліжаецца…
Спадар Літварус, праглядзіце, напрыклад, вось гэты матэрыял – http://via-midgard.info/index.php?newsid=30649 – і скажыце, як чалавек, якія “ня верыць у тэорыю змовы”: КАНКРЭТНА ХТО ўсё гэта робіць зь Еўропай? Зь Еўропай, як часткай сьвету, якая некалі была ўзорам для іншых, якая некалі складалася з адносна дэмакратычных нацыянальных дзяржаў!
Пры гэтым, нагадаем, што і Меркель, і Сарказі, і Камерон ужо 2-3 гады таму як заявілі, што “мультыкультуралізм” быў памылкай.
“..затое і далей будзем прапанаваць абгрунтаваны нашым ідэалагічным аналізам Праграмны вобраз будучай дзяржавы Беларусаў-Літвінаў — асноўнай Мэты грамадска-палітычнай дзейнасьці, будзем казаць пра аб’ектыўныя інтарэсы беларуска-літвінскага народу на яго ўласнай зямлі, як Крытэры для адрозьненьня сапраўднага беларускага дэмакрата ад няведама каго…”
Толькі такі падыход, здольны выратаваць, захаваць і пабудаваць вольную, незалежную, квітнеючую, заможную Беларусь і яе нацыю.
Паважаная Рэдакцыя, рэкамендаваны вамі матэрыял праглядзеў. На жаль у меня няма здольнасцяў для такіх вялікіх абагульненняў, каб падзеі ў Лондане і ў Свеце связаць са справамі нашай апазіцыі, якія ёсць вытворнымі ад першых.
1) Пытаньне было ў тым: ХТО КАНКРЭТНА на ваш погляд сёньня зьнішчае еўрапейскія нацыі?
Мы хацелі пачуць ваш адказ на гэтае пытаньне (адказ павінен быць за межамі “тэрыі змовы”, бо на гэтым увесь час настойваеце вы), нам было вельмі цікава.
2) Няўжо тое, што вы напісалі, мы павінны лічыць вашым адказам на гэтае пытаньне?
–
Калі жадаеце, паглядзіце, напрыклад, яшчэ тут:
– http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=Pl5977sdZmk
– http://via-midgard.info/index.php?newsid=28819
– http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=h63gl–ZpHA
– http://planeta.moy.su/blog/sensacija_bez_sroka_davnosti_trilliony_dollarov_o_kotorykh_nikto_ne_khochet_znat/2013-01-26-41486
– http://via-midgard.info/index.php?newsid=28676
– http://via-midgard.info/index.php?newsid=28976
– http://via-midgard.info/index.php?newsid=30460
– http://via-midgard.info/index.php?newsid=29115
– http://e2-e800.livejournal.com/519422.html
– http://via-midgard.info/index.php?newsid=29110
– http://via-midgard.info/news/video/andrej-fursov-vojna-za-novyj-mirovoj-poryadok.htm
– http://via-midgard.info/index.php?newsid=29821
– http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/04/24/97552.shtml
– http://planeta.moy.su/blog/illjuminaty_novyj_zavet_satany/2013-04-12-48809
– http://via-midgard.info/index.php?newsid=30323
– http://via-midgard.info/index.php?newsid=30402
– http://via-midgard.info/index.php?newsid=30634
– http://www.pravdu.net/load/nepoznannoe/kolco_vlasti_mirovoe_supergosudarstvo_vse_chasti/3-1-0-84
–
Прыемнага азнаямленьня.
гэта не “тэорыя змовы”, гэта рэальнасць “кіруемага развіцця сусветнага грамадзтва” і пачалася яна з масавага эксперыменту над самімі амерыканцамі, калі яны масава ў 20-я гады былі “падсаджаны” на коку праз “Кока-колу”, а далей – эканамічны крах, калі будучая вайна здавалася “збавеннем”, гэта масавы эксперымент бальшавізму ў Расіі з 17 году і які цягнецца ў Беларусі і зараз… Для тых, хто думае – сам бачыў, што сёлета (а можа і не першы год) нават абы-якія палі пад Гродна нават не ў лепшых “калхозах” засявалі насеннем кукурузы з …Францыі !!! Яно не толькі напэўна генамадыфікаванае, яно ж напэўна “залатое”…
Мне ўсё ж такі хацелася б каб Рэдакцыя спусцілася на нашую зямлю і выказалася аб тым што адбываецца ў нашай краіне. Напрыклад, чым скончылася вашая прапанова ідентыфікацыі.Замест гэтага вы прапанавалі мне пачытаць кучу артыкулаў і раптам пытаецеся у меня “хто канкрэтна знішчае еўрапейскіе нацыі?” Я мог бы сказаць вам відавочнае – еўрапейскіе нацыі пачалі знішчацца ад наплыва мігрантаў з краін трэццяга Свету. Мог бы (як вы мне) параіць пачытаць кучу прац сучасных мысліцеляў з якіх следуе што народы Еўропы хутка меняюцца, а за імі будзе меняцца і ўвесь Свет. Але для вас гэта будзе непераканаўчым. Вам патрэбна нешта Вялікае, Абагульняльнае. Яшчэ пару крокаў ў тым жа напрамку і можна пачынаць тлумачыць падзеі ў нашай краіне пятнамі на сонце і арбітамі метеарытаў, гэта значыць аказацца ў кампаніі гадалак і экстрасэнсаў. Б.Рассел сказаў яшчэ сто гадоў таму што філасофіяй варта зікавіцца таму, што тое аб чым яны філосафы пішуць сёння, заўтра ў гэта будуць верыць людзі. Звярніце увагу – “не здарыцца” аб чым пішуць філосафы, а “ў тое ва што будуць верыць людзі”. Маркс верыў ў светлую будучыню челавецтва, людзі паверылі яму і яго камунізмам стварылі пекла для людзей. Вера і рэчаіснасць не адное і тое ж. Ніхто на Захадзе не верыў ў развал Саюза, а ён раптам разваліўся.
“… еўрапейскіе нацыі пачалі знішчацца ад наплыва мігрантаў з краін трэцяга Свету”.
—
1) Cпадар Літварус, па вашым меркаваньні “наплыў мігрантаў” – гэта як надыход зімы, як “масла падаражала…”. Ці гэта ўсё ж кіруемы працэс, якім могуць кіраваць і кіруюць пэўныя людзі?
2) Мы вам падалі масу артыкулаў і фільмаў, у якіх якраз паказваецца, ХТО і НАВОШТА такія рэчы, як “наплыў мігрантаў” з наступным “зьнішчэньнем еўрапейскіх нацый” робіць. А вы не жадаеце з гэтымі матэрыяламі нават пазнаёміцца. Адкуль у вас будзе глыбейшае ўяўленьне пра грамадскія працэсы, чым той узровень, які вы дэманструеце прыведзенай вышэй фразай.
3) Нашая прапанова ідэнтыфікацыі можа перайсьці ў наступную фазу толькі тады, калі ў нас зьявяцца дастаткова вялікія беларускія (!) грошы на яе рэалізацыю. Гэтага ў бліжэйшы час не прадбачыцца. Таму вы будзеце сьведкамі раскруткі іншых праектаў, галоўнай уласьцівасьцю якіх будзе далейшая абсалютная пустапарожнасьць, якая ў сваю чаргу будзе асіставаць працягу ціхага генацыда (у форме этнацыду)беларускага народа…
І яшчэ, вы пішаце: “… народы Еўропы хутка меняюцца, а за імі будзе меняцца і ўвесь Свет. Але для вас [г.зн. для нас – Рэд.] гэта будзе непераканаўчым. Вам патрэбна нешта Вялікае, Абагульняльнае.
–
Нам патрэбна ня гэтае.
Нам патрэбна ведаць, што тое, што “народы Еўропы хутка меняюцца, а за імі будзе меняцца і ўвесь Свет” – гэта добра ці кепска?
Хто і навошта гэтая гэтыя зьмены робіць?
Шукаючы адказаў на гэтыя пытаньні мы сярод іншага даВедаліся, што зьмены, якія адбываюцца сёньня з народамі Еўропы і Сьветам у цэлым – гэта ня проста нядобрыя падзеі, а надзвычай злачынныя! Што гэтыя зьмены прывядуць да закабаленьня, а потым і зьнішчэньня абсалютнай большасьц людзей на Зямлі. Што робяць усё гэта (наўмысна, па штучна створаных планах)вельмі кепскія людзі і дзеля сваіх надзвычай злачынных мэт. Што гэтыя кепскія людзі – інцыятары будучых страшных падзей – знаходзяцца ў асноўным за межамі Беларусі, а тут, у Беларусі, дзейнічаюць іх агенты.
Ну, вось, прыкладна так.
Шаноўная Рэдакцыя, дарма вы вырашылі што я не азнаёміўся з рэкамендаванымі вамі артыкуламі. Не з усім, а з паловай я азнаёміўся і зразумеў што гэта “не мае”. Памятаю такой выраз з рэкамендаваных вамі – “еўрапецы гэта помесь чурак з габрэямі”. Раней чуркамі ў Саюзе называлм жыхароў Ср. Азіі і Каўказа. А хто чуркі цяпер? Ўсе мусульмане, разам з мангалоідамі і індусамі і неграмі? А хто цяпер еўрапейцы? Гэта толькі заходнікі, ці і мы разам з украінцамі і руснёй? І где ўзяць столькі габрэяў, каб перамешаць іх з чуркамі? Вось такой выраз і спыніў чытаць мне усе рэкамендаваные вамі артыкулы. Патлумачце мне гэты перл. Што скажа на яго пані Арцёменка? Заадно патлумачце ці трэба нажымаць CAPTCHA Code; некатарые мае каментары не выстаўляюцца на вашым сайце. Ці гэта цензура?
1) Цікава, адкуль вы ўзялі гэты выраз: “еўрапецы гэта помесь чурак з габрэямі”? А тым больш тое, што мы некалі яго вам рэкамендавалі?
2) Цэнзуры ў нас няма. Толькі выдаляюцца каментары, якія маюць прыкметы відавочнага нахабства ці правакацый (дый тое, пасьля іх зьяўленьня). Набірайце дакладна CAPTCHA Code і ўсё будзе добра (прынамсі, у большасьці выпадкаў вам яго прайсьці ўдаецца).
Шаноўная Рэдакцыя, у філосафаў, гісторыкаў, наогул разумных людзей няма такога пытання -ў які бок меняецца Свет – ў лепшый, ці горшый. Ён меняецца і у прагрэсса заўсёды ёсць адмоўные бакі. Мракабесы крычаць аб іх. Адкажыце мне на пытанне – ў які бок зменяўся Свет пасля прыходу хрысціянства, капіталізма, камунізма. Пасля хрысціянства перасталі ахвяраваць ў рытуалах людзмі, пры капіталізме перасталі працаваць па 12 гадзін ў дзень, пры камунізме міліёны людзей атрымалі адукацыю і знішчыліся паразітные класы.
Цікавае пытаньне. Але ў адпаведнасьці зь яго кантэкстам вы, а разам з вамі й вашыя “філосафы, гісторыкі, наогул разумныя людзі”, гатовыя прыняць любыя зьмены, і ў кожнай зь іх знайсьці станоўчыя бакі. Прыйшоў бы да ўлады ў глабальным маштабе Гітлер ці яго ідэйныя нашчадкі, прыйшла б да ўлады сіянакратыя, ці мааісты, ці гомасексуалісты, ці чорт ведае хто яшчэ вы пра любога нешта добрае сказалі б. Галоўнае, каб у іх была ўлада…
Але гэта пазіцыя пасіўнага назіральніка за падзеямі (калі сказаць мягка). Навошта тады наогул вывучаць грамадскія працэсы? Як можна ўвогуле думаць пра будучыню, ня маючы ў руках мерыла для ацэнкі дабра-зла, прагрэса-рэгрэса?
–
Зьнішчэньне біясьферы Зямлі ў выніку людскай дзейнасьці, забруджваньне асяроддзя таксічнымі й радыяактыўнымі рэчывамі, выміраньне біялагічных відаў, зьнішчэньне народаў, разбурэньне іх моў, культур, памяньшэньне ў цэлым праяваў агульнай культуры, маральная й інтэлектульная дэградацыя людзей, павелічэньне верагоднасьці глабальнага цермаядзернага канфлікту і т.п. – гэта відавочныя праявы рэгрэса нашай цывілізацыі. Прагрэс мае супрацьлеглы кірунак.
Дык вось, ёсьць сілы і прынцыпы арганізацыі нашай цывілізацыі, якія будуць (калі ім дазволіць) і далей весьці нас усіх у кірунку дэградацыі, пакуль чалавецтва не зьнікне цалкам. А ёсьць сілы і прынцыпы, якія ўсё гэта спыняць і забясьпечаць практычна неабмежаваны ў часе працяг жыцьця людзей на Зямлі, захаваньне і нават узбагачэньне біясьферы, а таксама далейшае прагрэсіўнае разьвіцьцё ўсёй людскай цывілізацыі. Натуральна, што “разумныя людзі, гатовыя прыняць любыя зьмены”, да апошніх сіл не належаць…