nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

11-ая гадавіна завяршэньня Курапацкага Чыну

3 чэрвеня, 2013 | 8 каментарыяў

Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС

Курапаты 1 

 

 

3-га чэрвеня штогод абаронцы Курапатаў адзначаюць чарговую гадавіну перамогі ў Курапацкім Чыне. Цяжка ў некалькі радкоў распавесьці недасьведчаным у гэтай тэме людзям, што гэта было такое…

Абнаглелы ад уседазволенасьці рэжым тады, увосень 2001 г., пачаў будаваць на Курапатах кальцавую дарогу – па месцу масавых пахаваньняў людзей, закатаваных расейскімі камуністамі. Пачаўся пратэст грамадства. Хутка стала зразумела, што сярод тысячаў незадаволеных да арганізаванай працяглай барацьбы здатныя зусім нямногія… Касьцяком Курапацкага Чыну сталася моладзь АК БПС ды Маладога Фронту. Але большасьць у часе гэтай акцыі ў намётавым лагеры заўжды складалі  актывісты АК БПС. Рэжым увесь час  ужываў правакацыі, шантаж, пагрозы, падсылалі прарасейскіх фашыкаў, якія нападалі на абаронцаў, у час, калі тыя былі ў адзіночку. АМОН пастаянна прэсаваў патрятычную моладзь, а заўжды пасьля ад’езду амонаўцаў мы ведалі, што будзе чарговы напад якіх-небудзь баявікоў. Але яны заўжды атрымоўвалі адпор, колькі б чалавек на той час не было ў лагеры!

Курапаты 2На Курапатах, як у правобразе наступнага вызваленьня, быў узьняты бела-чырвона-белы сьцяг! Ён разьвіваўся да самага завяршэньня варты.

Акром вонкавага ціску вельмі хутка стала відавочна слабасьць і крывадушнасьць афіцыйнай апазіцыі. Нашыя звароты пра патрэбу салідарнасьці афіцыйныя партыі, за выключэньнем БНФ (які аказваў некаторую аргпадтрымку), ігнараваліся. Праўда цяпер тыя ж  людзі, якіх тады было не дазвацца, піярацца на Курапатах… Нават радыё “Свабода” першыя тыдні не называла партыйную прыналежнасьць удзельнікаў акцыі ад нашай арганізацыі. Па “правільнай ліберальнай” пастанове  мусіла выходзіць, каб асноўны склад быў зь людзей  зь ліберальных колаў. На практыцы ж большасьць заўжды складалі сябры АК БПС… Але тут пачаўся пратэст нацыянальнай эліты, пісьменьнікаў, беларускай прафесуры. І праўда перамагла…

Курапаты 3Гэтае месца раней адкрыў Зянон Пазьняк. Але галоўны бой быў менавіта тады, у 2001-02 гг., калі адбывалася 280-сутачная акцыя. Потым ставіліся крыжы, праводзілася рэгулярная талака, але ўсё гэта ўжо накручвалася на ранейшы чын моладзі.

У выніку рэжым адступіў! Траса была скарочаная на некалькі дзесяткаў метраў, будаўнічыя працы непасрэдна каля магіл былі спыненыя! Улады зрабілі досыць прыстойны зьнешні фасад трасы ў гэтым месцы! Фактычна яны  часткова вызналі гэтае месца! З розных куткоў краіны ў Курапаты пачалі  прыязжаць  тысячы беларусаў, згубіўшых родных у часе сталінскіх рэпрэсій. Рэжым фізічна ня мог ужо спляжыць гэтае месца!

Курапаты 4Барацьба ішла жорсткая. Не абыйшлося бяз ахвяраў… Пасьля падпалу палаткі ў рэанімацыі зь цяжкай ступеньню абпальваньня апынуўся Алесь Поклад (на той час сябра АК БПС), абгарэў Васіль Парфянкоў (сябра АК БПС), Ірына Вяткіна (на той час сябра Маладога Фронту). Падасланыя правакатары (больш за 30 чалавек) напалі на абаронцаў у горадзе. Быў пакалечаны Сяргей Дранковіч (АК БПС). Былі жорстка зьбітыя, хоць і адбіваліся як ільвы, Генадзь Дранковіч (АК БПС), Алесь Запартыка (на той час сябра АК БПС), Пятрусь Цямашка (на той час  сябра АК БПС), Алена Жук (на той час сябра АК БПС), Дзяніс Більдзюк (на той час сябра АК БПС), Антось Шкурынскі (на той час сябра АК БПС)…

Была і трагічная сьмерць Андрэя Зайцава, затраўленага КДБ.

У тых экстрэмальных абставінах бою з таталітарным рэжымам (прычым, без фінансаваньня, бяз мажлівасьці неяк дапамагаць людзям) усе высілкі ішлі на барацьбу. Многія людзі не вытрымоўвалі, сыходзілі, а некаторыя гублялі працу, вучобу. АК БПС згубіла дзесяткі людзей. Але няма аніякага сораму для арганізацыі згубіць чалавека ў баі, літаральна сьцякаючы крывёй. Сорам – гэта калі структура, маючы грошы і магчымасьці, дэградуе ад трусасьці ды недзеяздатнасьці лідэраў, ціха памірае ў бязьдзейнасьці…

Віншую ўсіх абаронцаў Курапатаў з нагоды перамогі ў Курапацкім чыне! Яна і сёньня застаецца ледзь не адзінай перамогай над рэжымам.

Віньшую ўсіх, хто як мог дапамагаў удзельнікам курапацкай акцыі! Гэта наша агульная нацыянальная перамога.

Жыве Беларусь!

Да барацьбы!

 

 

8 каментарыяў

  1. таго кажа:

    Трэба было б таксама ўспомніць і прааналізаваць падзеі падчас ”Бітвы на Пуліхава”. Таксама цікавы момант з жыцця нашага народа, які шырока паказваўся па тэлебачанню, але зараз напэўна малавядомы новаму пакаленню.

  2. Антось кажа:

    Калі сам жыдзенькі- можна толькі ернічаць над моцным…

  3. Літварус кажа:

    Улады баяцца толькі нацыяналістаў. Доказ гэтаму пасадкі іх за краты (Статкевіча, Дашкевіча) і пакіданне на волі усялякіх дэмакратаў, якіе займаюцца безсплённай гульнёй з уладамі (Выбары, Байкоты і г.д.) Такой стан рэчаў павінен адлюстрвацца ў тэрміналогіі. Ў Дыктатурах нацыяналістаў за краты не кідаюць І таму у нас ніякая не дыктатура, мы калонія Расеі, мы акупанаваны народ. Варта перагледзіць ужывання тэрміна “демакратычны”. Демакратыя магчыма толькі пасля заваёвы Незалежнасці ад Расеі. Як маскіруецца наш каланіяльны стан, да так удала, што нават вумны Захад як попка паўтарае “дыктатура”,”дыктатура”?. Я з самага пачатку знакомства з сайтам, прапанаваў зрабіць гэта. Мне тлумачылі, што іх тады адразу запішуць ў фашысты. Канешне “фашыст” гэта забойны ярлык якім карыстаюцца усе ліберасты. Праўда, іх таксама можна называць фашыстамі. Але гэта патрабуе вялікага розума і смеласці. Калі мае вызначэння Нацыяналізма Рэдакцыі не падходзяць, іх можна не публікаваць. Я скардзіцца не буду, таму што вызначыўся са сваім напрамкам – літвінізм.

  4. С.Высоцкі кажа:

    Вось пра бітву пад Пуліхава паспрабую разузнаць.А пра жорсткі тэрор з боку РНЕ,прарасейскіх скінхедаў ды інш.імперскіх фармаваньняў да многіх прадстаўнікоў нацыянальнай эліты,дэмакратычных арганізацый ведаюць усе…
    Ды як беларускім патрыётам аднаасобна прыходзілася даваць адпор фашыкам…У асноўным РНЕ пахавала арганізацыя Самаабарона (САБ),у якой састаяла значная частка сябраў АКБПС.На жаль,і мне пару разоў прыйшлося прыняць удзел,калі пытаньне стаяла пра самаабарону…Шкада,бо я дэмакрат і хрысьціянін,чалавек кансерватыўных перакананьняў,даю перавагу палітычным сродкам перад гвалтам.Аднак калі ўлада практыкуе садызм да звычайных грамадзянаў,спрыяе росту расейскіх-фашыстоўскіх структур-як бараніцца?..У часе Курапацкага Чыну адным разам на 8(з якіх адна была дзеўчына) сябраў АКБПС-абаронцаў Курапатаў, напала больш за 30 мярзотнікаў з РНЕ ды іншая поскудзь(!)Нашыя змагары многім нападнікам патлумачылі,што такое літвінскя годнасьць,але і самім дасталося…Гэтыя недавумкі нанятыя яшчэ выставілі ў інтэнэт свой “подзьвіг”,згубіўшы павагу нават сярод сваіх прыхільнікаў….АДНАК ГАЛОЎНАЕ ІНШАЕ-ШТО НЕХТА АКУПАНТАМ ДЫ ІХНЫМ ВЫКАНАЎЦАМ-ДАЎ АДПОР НА БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ!..

  5. Літварус кажа:

    Сп. Высоцкі, або я дурной,або ты напісаў з памылкамі фразу “У асноўным РНЕ пахавала арганізацыя Самаабарона (САБ), у якой састаяла значная частка сябоў АКБПС”.Растлумач, калі ласка. З апісаных табой падзеях прайшло ужо шмат часу. Калі БПС канчаткова знікла, так пачынай удзельнічаць ў маладзёвых, нацыяналістычных суполках. Ты жа бачыш, старая апазіцыя памерла.

  6. С.Высоцкі кажа:

    Сп.Літварус, Вы сапраўды не зразумелі інфармацыю… Мелася на ўвазе, што асноўную ролю ў паразе РНЕ ў Беларусі адыграла патрыятычная арганізацыя – Самаабарона. Самаабарона (САБ) была заснаваная з падтрымкай АК БПС… Але ў адрозьненьне ад АК БПС, палітычнай арганізацыі, САБ – баявая арганізацыя самаабароны беларусаў. Калі прарасейскія баявікі ўзмацнілі свой тэрор – АКБПС заклікала ствараць на глебе нацыянальнай ідэі дружыны адпору, якія і трансфармаваліся ў САБ. Гэта апынулася эфектыўным. Па ўсёй Беларусі моладзь пад нашымі сьцягамі пачала ганяць расейскіх фашыкаў. Звычайна гэта былі асьветніцкія акцыі. Завязваліся гарачыя ідэалагічныя спрэчкі з маскалямі – дзе яны заўжды прайгравалі. І тады ў іх быў адзіны аргумент – бойка, але і тут яны атрымоўвалі па руках.
    Неўзабаве адбыўся кардынальны пералом, яны пачалі занепадаць. Не дапамагаў нават іхны дах – КДБ.
    Трэбна аддаць належнае П.Севярынцу, Ст.Шушкевічу, Н.Гілевічу, А.Вярцінскаму, А.Астроўскаму, якія паўдзячылі патрыётаў за гэтую ахвярную барацьбу. Севярынец нават вызнаў гэта ў сваёй кнізе “Пакаленьне Маладога Фронту”!.. З таго часу мы з Пашам – сябры. А вось у БНФ аніводная халера нават слова падзякі не выказала. Наадварот, была нейкая зайздрасьць…
    Я тады зьвяртаўся да незалежных СМІ, запытваўся, “чаму яны ігнаруюць такія падзеі?”.. У адказ, напрыклад ад вядомай журналісткі з Радыё Свабода пачуў: “Так – мы ведаем, што Вы ганяеце расейскіх фашыкаў, але ў нас тут адпрацаваны падыход, што гэта варта рабіць, але публічна пра гэта казаць не патрэбна”. Апазіцыйныя СМІ лічылі, што такім чынам “культывуецца гвалт”, “беларускі рух выглядае як нейкія баявікі” ды гэтак далей. А на практыцы выходзіла, што траўмамі, пераломамі прадстаўнікоў лепшай беларускай моладзі краіна ачышчалася ад агрэсіўнага маскальства. Пры гэтым мы не атрымоўвалі ня толькі матэрыяльна-арганізацыйнай дапамогі, але нават інфармацыйнай…
    Я па памяці магу ўзгадаць каля 40 такіх вялікіх акцый.
    Некаторыя апазіцыйныя недавумкі потым запелі, што маўляў РНЕ развальваецца сама сабой… Гэта вядома поўнае гаўно. САМО ПА САБЕ АНІЧОГА Ў ГЭТЫМ СЬВЕЦЕ НЕ ЗДАРАЕЦЦА. Гэта адбылося дзякуючы волі ды мужнасьці беларускіх патрыётаў!
    АК БПС ня мае аніякага дачыненьня да афіцыйнай апазіцыі, якая, як Вы правільна адзначылі, памірае… Мы не бралі гранты, не былі на ўтрыманьні ні ў якіх маніпулятараў. СЛУЖЫЛІ І СЛУЖЫМ ТОЛЬКІ ІНТАРЭСАМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ! І ПА-ПРАЎДЗЕ,Я НЕ БАЧУ ІНШАЙ СІЛЫ, ЯКАЯ МОЖА ЗДАБЫЦЬ БЕЛАРУСАМ ВОЛЮ! ХОЦЬ У БАРАЦЬБЕ МЫ ЗГУБІЛІ ЧАСТКУ ЛЮДЗЕЙ, АЛЕ НАШ БОЙ ЯШЧЭ НА ПЕРАДЗЕ!
    Увосень 2012г. мне прыслалі позву з Менскага Гарадскога Ўпраўленьня МУС, дзе мяне ізноў выклікалі на прадмет майго мажлівага дачыненьня да арганізацыі забойства былога лідэра РНЕ Глеба Самойлава. Мне ізноў давялося “залегчы на дно”. Потым яшчэ шукалі.. Натуральна, што нашая арганізацыя ня мае аніякага дачыненьня да гэтага забойства. Але праз падобнае затрыманьне цяперашняя ўлада робіць перспектыўным ды незалежным беларускім палітыкам імідж “бандытаў”… Потым даказвай, што ты “не вярблюд”. Як было пасьля выбуху на лукашэнскі “Дзень Незалежнасьці”. Канешне, тады цягалі многіх, але сярод палітыкаў… мяне аднаго.
    Ды Бог зь ім – ведаю за што ваюю! Ганебна іншае, аніводная з “незалежных” беларускіх СМІ не дала мне нават слова сказаць пра гэтую сітуацыю…
    Калі гэта не падлючасьць і не падвоеныя стандарты, дык што гэта?!
    АК БПС сёньня працягвае сваю дзейнасьць з улікам цяперашняй сітуацыі. Сёньня мы намагаемся кансалідаваць нацыянальна-патрыятычныя сілы ды рыхтуем наш Зьезд, на які многіх нашых прыхільнікаў мы таксама запросім… Так што ўдзельнічаў, удзельнічаю ды буду ўдзельнічаць не ў прыдуманых – А Ў САПРАЎДНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ – АК БПС. АЛЬБО ЯК НАС НАЎПРОСТ КЛІЧА НАРОД – БПС!

  7. з...лы беларус кажа:

    Дзякуй велькі, спадар Высоцкі, за гістарычную Праўду і Самаахвярнасць ! А сродкі масавай “дэзінфармацыі” былі і ёсць па абодва бакі барыкад – і самае подлая “дэза” – замоўчванне “нашымі” нашых Перамог!

  8. Robert Whitley кажа:

    Зь Менску ў Курапаты можна патрапіць ад ДС «Зялёны Луг» (прыпынак аўтобусаў 13, 13д, 24, 87, 109а; тралейбусаў 1, 46, 53), перайшоўшы празь пераход пад МКАД, разьмешчаны за 500 м на паўночны захад ад дыспэтчарскай станцыі; ад выстаўнога цэнтру «Экспабел», які знаходзіцца за 700 м на паўднёвы ўсход ад урочышча; альбо на аўтобусах 109, 109а, 109в (прыпынак «Курапаты») з ДС «Карбышава».

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы