nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Як бальшавікі адмянялі “прыватнае валоданьне жанчынамі”

8 лістапада, 2013 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Жанчыны 1

 

Учора ў лукашэнкаўскай РБ на дзяржаўным узроўні (з дадатковым выхадным днём) зноў адзначалася гадавіна бальшавіцка-сіянісцкага перавароту на расейскай імперыі, які адбыўся ў 1917 годзе і пазьней быў названы самімі бальшавікамі-сіяністамі “Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыяй”. Колькі разоў гэтыя адзначэньні будуць працягвацца, столькі разоў мы будзем нагадваць важкія факты, якія дапамогуць зразумець сапраўдны зьмест таго, што тады адбылося. Таму сёньня падаем ніжэй чарговы факт (дакумент), які выкрывае мэты тых, хто прыйшоў да ўлады на Расеі ў тыя часы (асноўны матэрыял узяты адсюль: http://blange-blange.livejournal.com/13827.html; ілюструецца карцінамі розных вядомых мастакоў з прынцыпова розным стаўленьнем да жанчыны).

 

1.

Дэкрэт Саратаўскага Губернскага Савету Народных Камісараў аб адмене прыватнага валоданьня жанчынамі.

Законны шлюб, які меў месца да апошняга часу, несумненна зьяўляецца прадуктам той сацыяльнай няроўнасьці,  якая мусіць быць з коранем вырваная ў Савецкай Рэспубліцы. Дасёньня законныя шлюбы служылі сур’ёзнай зброяй у руках буржуазіі ў яе барацьбе з пралетарыятам. Дзякуючы толькі ім, усе лепшыя экзэмпляры прыгожага полу былі ўласнасьцю буржуяў-імперыялістаў, і такой уласнасьцю ня мог ня быць парушаны правільны працяг людскага роду. Таму Саратаўскі Губернскі Савет Народных Камісараў з ухваленьня Выканаўчага камітэту Губернскага Савету Рабочых, Салдацкіх і Сялянскіх Дэпутатаў пастанавіў:

§ 1. Зь 1 студзеня 1918 года адмяніць права сталага валоданьня жанчынамі, якія дасягнулі 17 гадоў і да 30 гадоў.

Заўвага: Узрост жанчын вызначаецца метрычнымі выпіскамі, пашпартам, а ў выпадку адсутнасьці гэтых дакументаў – квартальнымі камітэтамі ці старастамі,  таксама па вонкавым выглядзе і паказаньнях сьведак.

§ 2. Дзеяньне данага дэкрэта не распаўсюджваецца на замужніх жанчын, якія маюць пяцёра ці больш дзяцей.

§ 3. За былымі ўласьнікамі (мужамі) захоўваецца права пазачарговага карыстаньня сваёй жонкай.

Заўвага: У выпадку супрацьдзеяньня былога мужа ў правядзеньні гэтага дэкрэта ў жыцьцё  ён пазбаўляецца права, якое дае яму даны артыкул.

§ 4. Усе жанчыны, якія падыходзяць пад даны дэкрэт, вымаюцца са сталага прыватнага валоданьня і аб’яўляюцца здабыткам усяго працоўнага народу.

§ 5. Разьмеркаваньне адчужаных жанчын даручаецца Саветам Рабочых, Салдацкіх і Сялянскіх Дэпутатаў – Губернскаму, Уездным і Сельскім па прыналежнасьці.

[§ 6 у тэксьце адсутнічае. – Рэд.]

§ 7. Грамадзяне-мужчыны маюць права карыстацца жанчынай не часьцей за 4 разы на тыдзень і ня больш за 3 гадзіны пры выкананьні ўмоў, якія ўказаны ніжэй.

§ 8. Кожны член працоўнага люду абавязаны адлічваць ад свайго заробку 2% у фонд народнага пакаленьня.

§ 9. Кожны мужчына, які жадае пакарыстацца экзэмплярам народнага здабытку, павінен прадставіць ад рабоча-завадскога камітэту альбо прафесіянальнага саюзу пасьведчаньне аб сваёй прыналежнасьці да працоўнага класу.

§ 10. Мужчыны, якія не належаць да працоўнага класу, набываюць права карыстацца адчужанымі жанчынамі пры ўмове штомесячнага ўказанага ў § 8 унёску ў фонд [у памеры] 1000 рублёў.

§ 11. Усе жанчыны, аб’яўленыя даным дэкрэтам народным здабыткам, атрымліваюць з фонда народанага пакаленьня дапамогу ў памеры 280 рублёў у месяц.

§ 12. Жанчыны, якія зацяжарылі, вызваляюцца ад сваіх абавязкаў – прамых і дзяржаўных – на працягу 4 месяцаў (3 месяцы да і 1 пасьля родаў).

§ 13. Народжаныя немаўляты празь месяц аддаюцца ў прыют “Народныя ясьлі”, дзе выхоўваюцца і атрымліваюць адукацыю да 17-гадовага ўзросту.

§ 14. Пры нараджэньні двойні радзіцельніцы даецца ўзнагарода ў 200 рублёў.  

§ 15. Вінаватыя ў распаўсюдзе венерычных захворваньняў будуць прыцягвацца да законнай адказнасьці па суду рэвалюцыйнага часу.

Крыніца: Арх. УФСБ Арлоўскай вобласьці, справа №15554-П

Жанчыны 2 

2.

На гэты матэрыял (http://blange-blange.livejournal.com/13827.html) даў вялікі каментар нейкі гісторык пад нікам Pyrzik (Пырзік), які вывучаў праблему. 

Падаем яго тэкст.

“Паколькі прыведзеная крыніца непасрэдна належыць да тэмы майго дысера, не магу не адзначыцца.

Так, было такое. Прычым, гэта былі перакосы на месцах – цэнтар быў занадта кансерватыўны для такіх ідэй. А вось мясцовыя энтузіясты цалкам маглі дзейнічаць.
Мадэль аказалася ўтапічнай – не працавала ва ўмовах разрухі, грамадзянскай вайны, голаду і барацьбы зь інтэрвентамі. Першыя пасьлярэвалюцыйныя ўсплёскі былі нядоўгімі – хутка стала зразумела, што ёсьць значна больш надзённыя праблемы, чым славутае ўласьніцкае стаўленьне да жонак і мужоў.

Новы ўсплёск цікавасьці да праблемы паўстаў у пачатку 1920-х гг., разам зь “Лістамі да працоўнай моладзі”, апублікаванымі Аляксандрай Калантай, будучай першай жанчынай-амбасадарам, а ў тыя гады – выбітным, харызматычным і папулярным дзеячам савецкага ўраду. Яна тэарэтычна абгрунтавала ідэю адмовы ад уласьніцкіх пачуцьцяў у сям’і як буржуазных і мяшчанскіх, кляйміла старыя падыходы і прапаноўвала пры будаўніцтве новага грамадства перайсьці да “любові-таварыства” – новай формы ўзаемаадносін, якія дазвалялі б эфектыўна задавальняць надзённыя патрэбы. А мэтай усіх гэтых пераменаў было вызваленьне часу і сіл на грамадскую працу, калектыўнае дзеяньне, будаўніцтва новага сьвету.

Ідэі сталі даволі папулярныя, асабліва ў асяроддзі рабочай і вучнёўскай моладзі. У 1920 – я гады, пасьля шматлікіх “чыстак” па класавай прыкмеце, у ВНУ засталося вельмі мала прадстаўнікоў інтэлігенцыі, разначынства, мяшчанства. Асноўную масу складалі дэлегаваныя на навучаньне калектывамі рабочыя і сяляне, якія павінны былі скласьці касьцяк новага грамадства, стаць рэвалюцыйнай белай костачкай наўзамен рэпрэсаваных і дэпрывуемых. Гэта былі актывісты, камсамольцы, часта актыўныя ўдзельнікі грамадзянскіх войнаў, многія зь якіх выдатна памяталі першыя спробы ажыцьцяўленьня сацыяльных утопіяў у галіне адносінаў паміж мужчынам і жанчынай у гады грамадзянскай вайны. Яны падхапілі ідэі Калантай, інтэлектуалкі з дваранскай адукацыяй, генеральскай дачкі, творчага чалавека зь няпростым, ламаным лёсам. Але, у адрозненьне ад яе, простым хлопцам (дый дзеўкам) было не да сантыментаў і адценьняў. Яны разумелі літаральна: пачуцьцё ўласнасьці – перажытак, рэўнасьць – загана, задавальненьне полавай патрэбы – натуральная патрэба пралетара. Адмова ў такім задавальненьні – адмова быць таварышам (а гэта – шлях да сацыяльнага астракізму).

Сярод дзяўчат асабліва ўражаныя такімі ідэямі былі тыя ж самыя актывісткі, камсамолкі. Але часам прыроднае пачуцьцё гідлівасьці, ненармальнасьці таго праміскуітэту, які адбываўся, выклікала ў іх глыбокі ўнутраны канфлікт і псіхатраўмы.

Тэарэтычныя асьпекты “полавага пытаньня” абмяркоўваліся на шматлікіх дыспутах ў рабочых клубах – вельмі папулярная форма баўленьня моладдзю вольнага часу ў тыя гады. Тагачасныя клубы былі чымсьці падобныя на сучасныя інтэрнэтаўскія форумы – людзі прыходзілі ў вялікае памяшканьне, каб пагутарыць адзін з адным, паспрачацца, паслухаць дакладчыка або прачытаць апошнія навіны. Самыя актыўныя клубы былі, вядома, пры ўніверсітэтах.

А практычны бок пытаньня рэалізоўваўся ў брудных рабочых інтэрнатах з шмат’яруснымі ложкамі, мыцьцём ў лазні раз на тыдзень і ўсюдыісным “кубам” (тытанам) зь кіпенем у калідоры. Ну і, вядома, па кватэрах, здымных кутах, падваротнях…

Тым, хто спрачаўся і трэніраваўся ў практычным вырашэньні “найвострага сацыяльнага пытаньня сучаснасьці – полавага пытаньня”, звычайна не было і трыццаці. Сярэдні ўзрост 17-27 гадоў.

Асаблівую ролю адыграла мастацкая літаратура. Аляксандра Калантай сама была пісьменьніцай – яе аповесьці (“Васіліса Малыгіна”, “Каханьне пчол рабочых” ды іншыя) разьвівалі яе публіцыстычную рыторыку, дапаўняючы тыя ідэі, якія яна прасоўвала. Акрамя таго, полавае пытаньне было папулярным сюжэтам для прац шматлікіх пралетарскіх пісьменьнікаў, выхадцаў з усё таго ж рабфакаўска-студэнцкага асяроддзя. Адна з самых вядомых замалёвак – “Без чаромхі” Панцеляймона Раманава. Назва аповеду нават стала намінальнай для пазначэньня адносін паміж мужчынам і жанчынай, якія рухаліся да т.зв. “новай маралі” ў тыя гады – без сантыментаў, без заляцаньняў, без знакаў увагі й пачуцьцяў – голыя целы, толькі секс, аголеная фізіялогія натуральных жаданьняў.

Партыйцы старой загартоўкі з самага пачатку непрыхільна ставіліся як да самой Калантай, так і да яе ідэяў. Нават ім здавалася занадта радыкальным тое, што яна прапаноўвала. Пратэставаў Сямашка, які адказваў за ахову здароўя, абуралася Сьмідовіч, якая адказвала за жанаддзелы. У тыя гады гулялі крылатыя словы, кажучы нашай мовай – мем: “Яна кахала па Сьмідовіч, а ён любіў па Калантай”.

Пачаўшыся ў 1923 годзе і дасягнуўшы піку ў 1925-27 гг., захапіўшы значную частку моладзі ў буйных гарадах (там, дзе ідэі “калантаеўцаў” распаўсюджваліся па вірусным прынцыпе – у Маскве, Пецярбурзе, Казані ды іншых), рэвалюцыйныя настроі ў галіне адносін полаў сталі па-сапраўднаму сур’ёзнай праблемай. Паралельна, што ня дзіўна, пастаянна расла колькасьць абортаў, у тым ліку – крымінальных, згвалтаваньняў.

У 1927 годзе на ўсю краіну прагрымела т.зв. “чубараўская справа” аб калектыўным згвалтаваньні дзяўчыны ў Пецярбурзе (гвалтаўнікоў было 7-8) . Сваю ролю ў злачынстве згулялі й тэарэтычныя абгрунтаваньні дзеяньняў гвалтаўнікоў – звычайная шпана задзірала дзяўчыну, патрабавала ад яе блізкасьці, а на яе адмовы, распаляючыся, вінаваціла ў нежаданьні задаволіць славутую “натуральную патрэбу” пралетара.

У тыя ж гады стала ясна: у дзяржавы, паўсталай з друзу, у якой яшчэ толькі мелася быць індустрыялізацыя, калектывізацыя, была неабходнасьць каласальнай сацыяльнай мабілізацыі й падрыхтоўкі да магчымай вайны (у тыя гады чакалі абвастрэньняў з Англіяй), няма магчымасьці марнаваць свой ​​самы галоўны рэсурс – чалавечы. Моладзь пара было вяртаць у нармальнае рэчышча, паказаўшы ёй, менавіта як варта сябе паводзіць.

Адной з прычын няўдачы рэвалюцыйнага праекта ў галіне адносін полаў стала і тое, што ў дзяржавы не было дастатковых рэсурсаў, каб забясьпечыць масавую перадачу функцый сям’і грамадскім структурам. “Дамы быту” былі адзінкавымі эксьперыментальнымі праектамі. На ўтрыманьне ясьляў, дзіцячых садкоў, калектыўных пральняў, сталовых, забаўляльных комплексаў патрабаваліся гіганцкія сродкі, забясьпечыць якія ў маштабах краіны ў тыя гады было проста немагчыма. Тэорыя абганяла практыку, прычым сямімільнымі крокамі. Адмаўляліся ад “уласніцкіх” адносін у сям’і даволі хутка, а вось куды падзець шматлікіх пасланцоў у наш сьвет, народжаных у выніку такіх адмоваў, было незразумела: дамы малюткі й дзіцячыя дамы папаўнялі ўсё новыя жыхары, маці-адзіночкі, які здабылі сваю долю па віне новых сацыяльных установак, сталі распаўсюджанай з’явай.

Акрамя таго, як стала ясна, і маральнае аблічча партыйца трэба было тэрмінова паляпшаць – бо менавіта камсамольцы і маладыя партыйцы павінны былі стаць прыкладам для перайманьня.

Пачалося згортваньне дыскусіяў у моладзевым друку, часопісах, клубах, універсітэтах. Усё больш зьяўлялася крытычных артыкулаў аб стане нораваў у моладзевым асяроддзі. Нарэшце, у 1929 годзе выйшла пастанова, па якой крокі ў галіне пабудовы новай сям’і прызнаваліся памылковымі й шкоднымі. І паціху ўсё вярнулася ў старое рэчышча – буржуазная сям’я набыла новае, камуністычнае гучаньне. А сям’я, як вядома, заснаваная на пачуцьці ўласнасьці. Нікуды не падзецца…

Нават у грамадстве, дзе ўласнасьць павінна была зьнікнуць зусім, у галіне сямейных адносін вырашылі зрабіць выключэньне.

Рэвалюцыйную работніцу ў чырвонай хустцы і фабрычнай робе на плакатах зьмянілі мажныя паненкі зь беламалочнымі ланітамі й заклікамі берагчы грудзі. Бо малаком з гэтых грудзей павінны былі быць ўскормлены новыя будаўнікі камунізму…”

(канец цытаваньня Пырзіка).

 

3.

Ад рэдакцыі.

Нашыя меркаваньні з нагоды прыведзенага дакумента можна выкласьці ў некалькі пунктаў:

 

1. Найперш гэта адкрыцьцё, што калі ў камуністычных прапагандысцкіх фільмах героі-контррэвалюцыянеры казалі, што бальшавікі хочуць абагульніць нават жанчын і дзяцей, дык гэта, аказваецца, было не хлусьнёй контррэвалюцыянераў (як падавала бальшавіцка-сіянісцкая прапаганда), а праўдай!

Аказваецца, камунякі рабілі тое ж (ці вельмі блізкае таму), што рабілася ў нацысцкай Нямеччыне (калі жанчын прымушалі аддавацца нямецкім салдатам і нараджаць ад іх дзяцей) і што яны потым заўзята асуджалі…

 

2. Калі глядзець па кантэксьце, дык можна заўважыць, што гэты Пырзік у цэлым ня супраць таго варыянта вырашэньня праблемы “прыватызацыі жанчын”, які яшчэ ў 1918-м запрапанавалі саратаўскія камунякі. Вось толькі, на жаль – на яго меркаваньне – паўсюднаму распаўсюду “перадавой ідэі” перашкодзілі “перакосы на месцах”, “брудныя працоўныя інтэрнаты са шмат’яруснымі ложкамі й мыцьцём у лазьні раз на тыдзень”, “байструкі ды маці-адзіночкі”, дый час быў ня той – “барацьба зь інтэрвенцыяй, разруха, голад, грамадзянская вайна”. А так, на меркаваньне Пырзіка, усё было б добра… 

Паколькі мы не зьяўляемся прыхільнікамі камуністычна-сіянісцкіх утопій, а тым больш не прызнаем іх эксьперыменты “сьветлай будучыняй чалавецтва”, то лічым недахопам паданага вышэй дэкрэта і вынікаючай зь яго практыкі ня столькі тое, што ён ня здолеў рэалізавацца (гэта мы якраз лічым зьявай станоўчай), а тое, што празь яго была зьдзейсьнена спроба гвалтам укараніць злачынную тэхналогію разбурэньня натуральных сувязяў паміж мужчынай і жанчынай, паміж бацькамі й дзецьмі! Тое, што гэтая злачынная тэхналогія магла быць зьдзейсьненая толькі на фоне зьнішчэньня натуральнай людскай маралі ды культуры, дадаткова падкрэсьлівае яе ня проста злачынны, а ў пэўным сэнсе і сатанінскі зьмест.  

 

3. Тое, што Пырзік скідае віну ў зьдзяйсьненьні адзначанай злачыннай практыкі на  “нясьпелую ініцыятыву на месцах” ці на “некаторых асоб” (Аляксандра Калантай), таксама напэўна не адпавядае сутнасьці праблемы.

Па-першае, падобная амаральная, антылюдская практыка працягвалася пры бальшавіках-сіяністах больш за 10 гадоў (з 1918 па 1929 гг.) і ахапіла, як высьвятляецца, далёка ня толькі адну Саратаўшчыну…

Па-другое, у гэты час супраць яе выступалі толькі некалькі адказных асоб (прычым, верагодна, зь беларускімі каранямі – Сямашка, Сьмідовіч). А дзе ў гэты час былі іншыя кіраўнікі з габрэйскімі каранямі – Ленін, Троцкі, Сьвярдлоў, Урыцкі, Кагановіч, Каменеў, Рыкаў, шматлікія іншыя?

Як на наш досьвед, усё гэта азначае, што задача па “абагульненьні жанчын” з усімі вынікаючымі адтуль і лёгка прагназуемымі негатыўнымі наступствамі, не была нясьпелай “ініцыятывай на месцах”. У гэтых негатыўных наступствах была мэта бальшавіцка-сіянісцкай хунты. Проста яе прадстаўнікі спрабавалі зьдзяйсьняць сваю задачу па разбурэньні стратэгічных унутрыграмадскіх сувязяў асьцярожна, пачынаючы з правінцыі, і чужымі рукамі…

Іншая справа, што ў іх гэта ў той час ня вельмі атрымалася…

 

4. Мы ня ведаем, як іншым, але нам таксама відавочна, што разбурэньне сям’і, разрыў абсалютна натуральных сувязяў паміж мужчынай і жанчынай, бацькамі й дзецьмі, якія спрабавалі зьдзяйсьняць бальшавікі-сіністы ў 1918-1929 гады на Расеі й якія сёньня зьдзяйсьняюць ліберасты на Захадзе (найперш, у Еўропе) – заказаныя аднымі й тымі ж сіламі. Гэтыя сілы фінансавалі бальшавіцкі пераварот на Расеі ў 1917-м, яны ж сёньня фінансуюць праграму глабальнай ліберастызацыі (з усімі гэтымі гей-шлюбамі, ювенальнай юстыцыяй, разбэшчваньнем моладзі й да т.п.). Сацыяльная тэхналогія трохі іншая, але мэта абсалютна тая ж!

Гэта так, як калі бачыш Калякіна ў Авальным кабінеце Белага Дому ў Вашынгтоне, спачатку ўзьнікае пачуцьцё нейкай неадэкватнасьці, нейкага сюру. Але потым, калі пачынаеш разумець, што габрэйскія банкіры з Уол-Стрыту гатовыя падтрымаць любога, хто будзе разбураць натуральны лад быцьця для хаатызацыі грамадстваў і ўсёй людскай цывілізацыі, пачуцьцё недарэчнасьці ад бачанага зьнікае і на яго месца прыходзіць разуменьне глыбока схаваных, але вельмі істотных грамадскіх заканамернасьцяў.

Карацей, паданы намі факт – гэта ня проста цікавы гістарычны казус. І нават ня столькі аргумент для крытыкі камунякаў ды іх ідэалогіі (хаця і гэта вельмі важна). Паданы намі матэрыял, як мы спадзяемся, гэта ў значна большай ступені яшчэ адна ідэалагічная прылада для крытыкі сёньняшняй ліберастычнай палітыкі, празь якую зьнішчаюцца белыя народы Еўропы, як і прылада для выкрыцьця глабальных злачынцаў разам зь іх злачыннымі мэтамі…

Усяго лепшага, сябры!

 

3 каментарыя

  1. Licvin кажа:

    ”…ліберастычная палітыка, празь якую зьнішчаюцца белыя народы Еўропы…”.
    Вось з гэтага моманту трэба было б падрабязней. Адкуль ініцыіруецца гэтая ініцыятыва? Дзе яе цэнтр? Зараз існуе панаванне англасаксонскай цывілізацыі, якая мабыць ужо пяцьсот год знаходзіцца ў стане конфрантацыі з еўрапейскай цывілізацыяй. Можа гэтым цэнтрам разбурэння белай еўрапейскай расы з’яўляецца англасаксонская цывілізацыя? У якім стане справы з мараллю ў Ангельшчыне, Канадзе, ЗША, Аўстраліі?
    Панятак ”ліберасты” не адказывае на пытанне адкуль растуць рогі антымаралі, гэтаксама як і ”сіаністы”, якія толькі перадавы атрад гэтай з’явы. Чаму такія разумныя нацыі як немцы, французы, галандцы, італьянцы, нарвежцы, шведы і прочыя без барацьбы кладуцца пад каток антымаральных ідэй якія супярэчаць Біблейскім Запаветам?

    • Рэдакцыя кажа:

      Дзякуй, спадар Знаўца, за добрыя спасылкі. Будзем яшчэ лепш арыентавацца ў тэме.
      І аргументаў для нацыянальна-дэмакратычных палітыкаў будзе значна больш.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы