Рэдакцыя.
У панядзелак 11 лістапада ў Польшчы прайшлі афіцыйныя і неафіцыйныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 95-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці гэтай краіны. У Варшаве разам з афіцыйнымі мерапрыемствамі адбыўся ўжо традыцыйны “Марш Незалежнасьці“, які арганізавала аднайменная грамадская група “Marsz Niepodległości” у сетцы Facebook, а таксама прымкнулыя да іх маладыя нацыянал-радыкалы з “Młodzież Wszechpolskа” і “Oboz Narodowo-Radykalny” (ніжэй мы падаем тэкст, складзены зь інфармацыі, якая была ўзятая адсюль http://www.gazeta.ru/politics/2013/11/12_a_5748793.shtml і адсюль: http://warsaw-ru.livejournal.com/347013.html; кароткае відэа, датычнае гэтых падзеяў, можна паглядзець, напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=JsCQzdWFRFM).
Польшча атрымала незалежнасьць у 1918 годзе. Да гэтага яна ўваходзіла ў склад Расейскай імперыі, частка яе тэрыторый была ўключана ў склад Аўстра-Вугорскай і Германскай імперый.
Марш стартаваў у тры гадзіны дня ад “Палаца культуры і навукі”, званага ў Варшаве “Пекінам” – і рушыў па галоўнай вуліцы польскай сталіцы, Маршалкоўскай, і далей па вуліцах Пулаўскай, Спацэровай і Бельведэрскай, у бок плошчы “На Раздрожу”.
У гэтым годзе ў акцыі правых прынялі ўдзел каля 50 тыс. чалавек.
На “Спацэровай”, на задворках расейскай амбасады ў Варшаве, была падпаленая вартоўня, у якой звычайна знаходзіцца супрацоўнік польскай паліцыі, які ахоўвае будынак амбасады (усе асноўныя сілы паліцыі былі ў гэты момант сьцягнутыя да брамы амбасады на вул. Бельведэрскай). Тыя, хто нападаў, былі ў масках. Яны закідвалі будынак амбасады петардамі, бутэлькамі ды камянямі (гл. відэа). Маладыя людзі павесілі на агароджы транспаранты з надпісамі “Далоў камуністаў” і “Чырвоная армія – гвалтаўнікі”, скандавалі тыповую лаянку “руская курва”. Дэманстранты палілі расейскія сьцягі, спрабавалі прабрацца на тэрыторыю амбасады, пашкодзілі агароджу дыппрадстаўніцтва.
Пацярпеў разьмешчаны побач з пасольствам будынак Гандлёвага прадстаўніцтва і Расейскі цэнтар навукі й культуры.
Падчас маршу падверглася нападу вясёлкавая арка (вясёлка – сімбал ЛГБТ-руху). Гэтая інсталяцыя, якая сімвалізуе, па задуме яе стваральнікаў, талерантнасьць, была падпалена (гл. фота ніжэй). Пры гэтым дэманстранты закідалі камянямі пажарную брыгаду, якая прыбыла тушыць арку.
Таксама ўльтраправыя атакавалі сквот, у якім зьбіраліся анархісты і антыфашысты.
Бойкі й беспарадкі адбыліся напярэдадні таксама ў іншых раёнах Варшавы.
У сувязі з усім гэтым сталічная мэрыя прыняла рашэньне датэрмінова спыніць акцыю з-за невыкананьня яе ўдзельнікамі нормаў правапарадку, абвясьціла яе незаконнай і запатрабавала ад дэманстрантаў, каб яны разышліся па дамах. Нягледзячы на гэтае патрабаваньне, “Марш незалежнасьці” працягваўся да позьняга вечара, а самі правыя абвінавацілі ў тым, што здарылася, “правакатараў” зь ліку левых радыкалаў, якія першымі напалі на ўдзельнікаў маршу.
Шэсьце ў выніку было разагнана паліцыяй з дапамогай вадамётаў, сьлёзацечнага газу і гумовых куляў. Правыя, большасьць зь якіх закрывалі твары маскамі й балаклавамі, у адказ закідвалі вартавых парадку камянямі ды бутэлькамі.
Польскія ўлады хутка асудзілі дзеяньні правых радыкалаў:
– прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Вайцяхоўскі напісаў у сацсетках, што правыя парушылі пункты Венскай канвенцыі. «Мы выказваем спачуваньне ў сувязі зь беспарадкамі перад амбасадай РФ у Польшчы. Хуліганству няма апраўданьня», – адзначыў ён.
– польскі прэм’ер Дональд Туск выказаў шкадаваньне ў сувязі з тым, што адбылося, і паабяцаў скараціць свой візіт у Парыж. «Падзеі гэтага вечара для Польшчы вельмі сумныя. Гэта датычыцца недапушчальнага акту агрэсіі ў дачыненьні да паліцэйскіх, якія ахоўвалі расейскую амбасаду, і ў дачыненьні да самой амбасады», – сказаў прэм’ер. Разам з гэтым Туск зьвярнуў увагу, што арганізаваны ўладамі шматтысячны сьвяточны марш пад лозунгам “Разам дзеля незалежнасьці” з удзелам прэзідэнта Браніслава Камароўскага ў першай палове дня прайшоў без якіх-небудзь інцыдэнтаў.
Міністэрства замежных спраў РФ выклікала польскага амбасадара Войцеха Заянчкоўскага. Яму быў заяўлены пратэст у сувязі зь беспарадкамі вакол амбасады ў Варшаве. «Мы патрабуем ад польскіх уладаў прынясеньня афіцыйных выбачэньняў, прыняцьця вычарпальных мер па забесьпячэньні бясьпекі й нармальнага функцыянаваньня ўсіх дыпламатычных прадстаўніцтваў Расеі ў Польшчы, пакрыцьця нанесенай шкоды, пакараньня вінаватых і недапушчэньня падобных правакацыяў у будучыні», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве расейскага зьнешнепалітычнага ведамства. Таксама паслу паказалі на «пасіўнасьць і запозьненыя дзеяньні паліцыі, у выніку чаго шмат у чым стаў магчымым разгул расьпярэзаных малойчыкаў».
Цяпер мэр Варшавы Ханна Гранкевіч-Вальц патрабуе 120 тыс. злотых за шкоду, зробленую камунальнай маёмасьці – у прыватнасьці, адна толькі “вясёлка талерантнасьці” да педэрастыі й лесьбіянства на плошчы Збаўцы была ацэненая ў 60 тыс. злотых. 7 паліцэйскіх атрымалі лёгкія раненьні, 5 чалавек шпіталізаваныя. Затрыманыя 72 удзельнікі “Маршу Незалежнасьці”.
–
Акцыя правых радыкалаў у Дзень незалежнасьці Польшчы ўжо некалькі гадоў суправаджаецца беспарадкамі. У 2011 годзе на вуліцах Варшавы праходзілі сутыкненьні ўльтраправых і антыфашыстаў, якія паспрабавалі спыніць марш. У мінулым 2012 г. актывісты закідалі паліцэйскіх фаерамі і бутэлькамі, пасьля чаго было затрымана каля 200 чалавек.
–
Варта дадаць таксама, што на Маршы незалежнасьці 2013 г. палякі палілі таксама сьцягі Еўразьвязу… (http://via-midgard.info/index.php?newsid=33232)
Шаноўная Рэдакцыя, а ці можаце вы сказаць хто з варагуючых плыняў польскага грамадства (ультраправые ці “антыфашысты” (лібералы, чырвоные) больш падтрымлівае нашую Незалежнасць? Калі гэта нельга высвятліць у гарадзенцаў праз местных палякаў, то тым больш гэта не высвятліць нам ў Менску, або ў Маскве. Буду шчырым, мяркую, што немагчымасць высвятліць гэта будзе толькі сведчыць што мы ўступіл ў віруальную реальнасць, або што старое паняцце Реальнасці больш не існуе.